Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»



Дата канвертавання15.05.2016
Памер335.9 Kb.




Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»
________________ І.В. Семчанка

«____»____________ 2010 г.

Рэгістрацыйны № УД- ____ / р.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА (ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)

Вучэбная праграма для ўсіх спецыяльнасцей
Факультэт усе факультэты
Кафедра беларускай культуры і фалькларыстыкі
Курс (курсы) 1, 2, 3
Семестр (семестры) 1, 2, 3, 6

Практычныя /семінарскія

заняткі 34 гадзіны Залік 1, 2, 3, 6 семестры
Усяго аўдыторных гадзін

па дысцыпліне 34 гадзіны


Форма атрымання

Усяго гадзін вышэйшай адукацыі дзённая

па дысцыпліне 52 гадзіны

Склалі: А.А. Кастрыца, к.ф.н., дацэнт кафедры,

А.М. Палуян, к.ф.н., дацэнт
2010

Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 2 верасня 2008г.,

рэгістрацыйны № ТД-СГ.015/тып.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на паседжанні кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі


_______2010 г., пратакол № __
Загадчык кафедры

прафесар ________________ В.С. Новак

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння

метадычным саветам філалагічнага факультэта


___ __2010_ г., пратакол № __

Старшыня


дацэнт ________________ А.М. Палуян


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Вучэбная праграма па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” прызначана для выкарыстання на першай ступені вышэйшай адукацыі ў межах цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

Авалоданне высокай моўнай культурай спрыяе не толькі лагiчнасцi, выразнасцi, дакладнасцi маўлення студэнтаў, але і садзейнічае выхаванню граматных спецыялістаў – прадстаўнiкоў розных сфер дзейнасці. Так, напрыклад, студэнты, якія рыхтуюцца да працы ў агульнаадукацыйных школах, ліцэях, гімназіях у якасці настаўнікаў-прадметнікаў, павінны найперш быць арфаграфічна пісьменнымі, валодаць тэрміналагічнай лексікай пэўнай галіны, а таксама мець высокі ўзровень маўленчай культуры. Менавіта таму курс «Беларуская мова (прафесiйная лексiка)» уведзены на нефiлалагiчных факультэтах, каб садзейнiчаць развiццю вуснай i пiсьмовай мовы студэнтаў розных спецыяльнасцяў, будучых спецыялiстаў.

Праграма курса «Беларуская мова (прафесiйная лексiка)» накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць розную інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Курс «Беларуская мова (прафесiйная лексiка)» і неабходны для забеспячэння тэм курса моўны матэрыял, на базе якога ажыццяўляюцца ўсе віды маўленчай дзейнасці, вызначаюцца паводле будучай спецыяльнасці студэнтаў УА “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны”.


Мэта курса – выпрацоўка і замацаванне практычных уменняў і навыкаў граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай; развіццё моўна-эстэтычнага густу студэнтаў, звязанага з чысцінёй і правільнасцю мовы; пашырэнне і ўзбагачэнне прафесійнага лексічнага запасу будучых спецыялістаў, выпрацоўка ўменняў практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці; фарміраванне ўстаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці; выхаванне любові і павагі да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуцця нацыянальнай самапавані і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.


Задачы курса:

  • сфарміраваць у студэнтаў разуменне неабходнасці ведаць і карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;

  • даць студэнтам неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;

  • дапамагчы студэнтам усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры;

  • садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытычна думаючых спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

Патрабаваннi да ведаў i ўменняў

Студэнты павінны ведаць:

  • ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыяльных зносін;

  • функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

  • месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

  • сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

  • поўны набор прафесійнай лексікі;

  • тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці.

Студэнты павінны умець:

  • граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

  • адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю;

  • перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;

  • складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступленні і г.д.;

  • выконваць тэсты і тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.

Студэнты павінны набыць навыкі і якасці:

  • рацыянальных і эфектыўных моўных паводзін у разнастайных сітуацыях прафесійных і дзелавых зносін;

  • эфектыўнага карыстання моўнымі сродкамі беларускай мовы ў практычнай дзейнасці;

  • адэкватнага перакладу навуковых, спецыяльных тэкстаў з рускай на беларускую мову і наадварот, улічваючы стылістычную прыналежнасць і асаблівасці лексіка-граматычнай будовы тэкста;

  • кампрэсіі і разгортвання навуковай інфармацыі, анатавання і рэферыравання;

  • граматнага афармлення дзелавых дакументаў і лістоў;

  • падрыхтоўкі і правядзенне грамадскіх выступаў, дзелавых гутарак;

  • талерантных моўных паводзін ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

Курс «Беларуская мова (прафесiйная лексiка)», якi абапiраецца на асновы школьнай праграмы, павiнен сiстэматызаваць i паглыбiць веды студэнтаў па фанетыцы i арфаэпii, марфалогii i правапiсе, лексiцы i фразеалогii, каб павысiць iх моўную культуру i падрыхтаваць да выкарыстання беларускай мовы ў прафесiйнай дзейнасцi.

Праграма скiравана на замацаванне i паглыбленне ведаў студэнтаў на ўсiх моўных узроўнях, выяўленне спецыфiкi беларускай мовы, авалоданне навуковай тэрмiналогiяй адпаведна выбранай прафесii, уменне карыстацца тлумачальнымi, перакладнымi i спецыяльнымi слоўнiкамi i дапаможнiкамi. З улiкам таго, што на Беларусi ў якасцi дзяржаўнай выступае не толькi беларуская, але i руская мова, у выкладаннi курса значная ўвага павiнна ўдзяляцца супастаўленню i выяўленню адрозненняў абедзвюх моў.

На вывучэнне вучэбнай дысцыпліны адводзіцца 52 гадзіны, з іх на практычныя заняткі – 34 гадзіны. Для дыягностыкі кампетэнцый, выяўленняў вучэбных дасягненняў студэнтаў на прамежкавых этапах праводзяцца рознаўзроўневыя кантрольныя заданні (у тым ліку не менш дзвюх кантрольных работ). Форма выніковай справаздачнасці – залік.

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ
Раздзел 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

Прадмет і задачы курса. Месца курса ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук, яго сувязь з іншымі дысцыплінамі (гісторыяй літаратурнай мовы, лексікалогіяй, стылістыкай і культурай маўлення). Метады навучання. Роля курса ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускнікоў ВНУ.


Раздзел 2. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей

Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Старабеларуская літаратурная мова ХІV – ХVІ стст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі. Новая (сучасная) беларуская літаратурная мова ХІХ – пачатку ХХ стст. Беларуская мова ў часы Расійскай імперыі ва ўмовах адсутнасці беларускай дзяржаўнасці. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў ХХ – пачатку ХХІ стст.


Раздзел 3. Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі.

Паняцце моўнай нормы.

Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнанні з рускім.

Арфаграфічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Правапіс галосных і іх спалучэнняў. Правапіс зычных і іх спалучэнняў. Правапіс мяккага знака і апострафа. Правапіс вялікай і малой літар. Правілы пераносу і скарачэння слоў.

Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне. Займеннік. Асаблівасці ўжывання асабовых, азначальных, адмоўных і няпэўных займеннікаў. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў пры перакладзе на беларускую мову. Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.
Раздзел 4. Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная). Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя). Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.

З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Асноўныя прынцыпы яе выпрацоўкі ў 20-30 гг. ХХ ст. Крыніцы фарміравання беларускай тэрміналогіі. Роля жывой народнай мовы ў складванні і развіцці беларускай тэрміналагічнай лексікі. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

Звесткі з гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тэрміналагічная лексікаграфія 20–30-х і 90-х гадоў ХХ ст.


Раздзел 5. Функцыянальныя стылі маўлення

Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны).

Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, (акадэмічны), навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Функцыі навуковага стылю і яго адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны). Функцыі афіцыйна-справавога стылю і яго характэрныя асаблівасці.

Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікненне стыляў.
Раздзел 6. Навуковы стыль

Асноўныя рысы навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна яго пісьмовая форма ў выглядзе маналогу, лагічная паслядоўнасць выказвання, сцісласць пры інфарматыўнай насычанасці зместу).

Моўныя сродкі навуковага стылю (насычанасць тэрмінамі, перавага абстрактнай лексікі, пераважнае ўжыванне назоўнікаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблівая функцыя займенніка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, пашыранасць складаназалежных сказаў з аднароднымі членамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі і інш.).

Паняцце аб падмове навук: матэматыкі, хіміі, эканомікі, права і г.д. Рэальны слоўнік кожнай падмовы. Выкарыстанне невербальных сродкаў (табліцы, графікі, схемы).

Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме і інш.), агульныя патрабаванні да напісання і афармлення іх.

Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне. Рубрыкацыя навуковага тэксту. Абзац як структурная адзінка тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.

Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.
Раздзел 7 Афіцыйна-справавы стыль

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна пісьмовая форма функцыянавання, уніфікаванасць і стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічнасць лексікі).

Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, у тым ліку з прэфіксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, пашыранасць інфінітыва, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, расшчапленне выказніка, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі. Выкарыстанне безасабовых канструкцый).

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракт, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення.

Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тексту службовага дакумента. Роля клішыраваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.

Пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў.



Раздзел 8. Культура прафесійнага маўлення

Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне.

Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце (разнастайнасць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя). Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.

Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.).

Узаемадзеянне вербальных і невербальных (жэсты, міміка, рухі) сродкаў маўленчай дзейнасці.

Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.

ВУЧЭБНА – МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА


Нумар раздела, тэмы, заняткаў

Назвы раздзелаў, тэм, заняткаў;

пералік вывучаемых пытанняў

Колькасць аўдыторных гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнне заняткаў (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.)


Літаратура


Формы контролю ведаў

лекцыі

практычныя

(семінарскія)

заняткі


лабараторныя

заняткі

СВРС

1

2

3

4

5

6

7

8

9




Беларуская мова (прафесійная лексіка)

-

34

-

-










1

Уводзіны ў дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

1. Прадмет і задачы курса, яго месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук.

2. Метады навучання.

3. Роля курса ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускнікоў ВНУ.






1
















2


Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.




3


















2.1.


Мова і соцыум.

1.Функцыі мовы ў грамадстве.

2. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.





1














Вуснае апытванне



2.2.

Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.

1. Паходжанне беларускай мовы.

2.Старабеларуская літаратурная мова 14– 16 ст.

3. Новая (сучасная) беларуская літаратурная мова 19 – пач. 20 ст.

4.Развіццё і функцыянаванне

беларускай літаратурнай мовы ў 20 – пач. 21 ст.






2











Рэферыраванне,

вуснае апытванне


3.

Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму.




10
















3.1.



Моўная інтэрферэнцыя і яе віды.

1. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму.

2. Віды інтэрферэнцыі.

3. Паняцце моўнай нормы.

4.Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння





2
















3.2.

Арфаграфічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

1.Правапіс галосных і іх спалучэнняў.

2.Правапіс зычных і іх спалучэнняў.

3.Правапіс мяккага знака і апострафа.

4.Правапіс вялікай і малой літар.

5. Правілы пераносу і скарачэння слоў.






2












Тэст


3.3.

Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

1. Назоўнік: несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні; асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў.

2. Прыметнік: формы ступеняў параўнання; выкарыстанне элятыўных формаў ў беларускай і рускай мовах.

3.Займеннік. Лічэбнік. Прыслоўе.

4.Дзеяслоў і дзеяслоўныя формы.





4













Кантрольная работа

3.4.

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы.

1. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах.

2. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.





2













Пераклад тэксту

4


Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы.




6
















4.1.

Лексіка беларускай мовы.

1. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.

2.Актыўная і пасіўная лексіка.

3. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання.






2
















4.2.

Беларуская тэрміналагічная лексіка.

1. .Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

2 Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі.

3.З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі.

4. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.





2













Складанне галіновых слоўнікаў

4.3.

Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі.

1.Тыпы слоўнікаў.

2.Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках.

3.Гісторыя беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі.

4. Тэрміналагічная лексікаграфія 20–30-х і 90-х гадоў ХХ ст.





2
















5
5.1.



Функцыянальныя стылі маўлення.

Паняцце і класіфікацыя функцыянальных стыляў.

1. Паняцце функцыянальнага стылю.

2.Класіфікацыя функцыянальных стыляў.





2
2








Стылістычны аналіз тэкстаў розных стыляў



6

Навуковы стыль.




4
















6.1.

Асноўныя рысы навуковага стылю.

1.Функцыі навуковага стылю.

2.Моўныя сродкі навуковага стылю.

3. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю.






2












Пераклад і рэдагаванне тэксту




6.2.

Кампазіцыя, афармленне і рубрыкацыя навуковага тэксту.

1.Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне.

2.Рубрыкацыя навуковага тэксту.

3. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.

4. Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.





2












Рэдагаванне тэксту



7

Афіцыйна-справавы стыль.




4
















7.1.

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю.

1. Функцыі афіцыйна-справавога стылю.

2. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю.





2
















7.2.

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў, правілы іх напісання і афармлення.

1. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў.

2. Правілы напісання і афармлення афіцыйна-справавых тэкстаў.

3. Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў.

3. Пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў.





2













Складанне,пераклад і рэдагаванне розных відаў афіцыйна-справавых папер




8

Культура прафесійнага маўлення.




3
















8.1.

Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека.

1.Паняцце культуры маўлення.

2.Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення.

3.Прафесійна арыентаванае маўленне.

4. Маўленчы этыкет і культура зносін.





2












Публічнае выступленне




8.2.

Правільнасць маўлення і моўныя нормы.

1. Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя, акцэнта-лагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя).

2. Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.

3.Узаемадзеянне вербальных і невербальных сродкаў маўленчай дзейнасці.






1













Публічнае выступленне




9.

Выніковая кантрольная работа




1








































Залік

ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА

Пералік практычных заняткаў


  1. Уводзіны. Мова і соцыум.

  2. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця.

  3. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму.

  4. Арфаграфічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

  5. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы: назоўнік, прыметнік, займеннік.

  6. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы: лічэбнік, прыслоўе, дзеяслоў і яго формы.

  7. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы.

  8. Лексіка беларускай мовы.

  9. Беларуская тэрміналагічная лексіка.

  10. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі.

  11. Паняцце і класіфікацыя функцыянальных стыляў.

  12. Асноўныя рысы навуковага стылю.

  13. Кампазіцыя, афармленне і рубрыкацыя навуковага тэксту.

  14. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю.

  15. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў, правілы іх напісання і афармлення, кампазіцыя.

  16. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека.

  17. Правільнасць маўлення і моўныя нормы. Выніковая кантрольная работа.


Прыкладныя тэмы вусных паведамленняў і рэфератаў

  1. Кастусь Астрожскi – славуты гетман Вялiкага княства Лiтоўскага.

  2. Давыд Гарадзенскi – слаўны абаронца Айчыны ад крыжакоў-заваёўнікаў.

  3. Казiмiр Лышчынскi – выдатны беларускі гуманiст.

  4. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.

  5. «Катэхізіс» С. Буднага – першая беларуская кніга.

  6. Тадэвуш Касцюшка – выдатны палiтычны i ваенны дзеяч Рэчы Паспалiтай.

  7. Мiтрафан Доўнар-Запольскі – бацька беларускай гiстарычнай навукi.

  8. Яўхім Карскі – бацька беларускай філалогіі.

  9. Лёс i трагедыя: Усевалад Iгнатоўскі.

  10. Зыгмунт Мінейка – сын Беларусi i нацыянальны герой Грэцыі.

  11. «Залаты век» у гiсторыі беларускай дзяржавы.

  12. Славутыя жанчыны Беларусi.

  13. Таямнiцы Мiрскага замка.

  14. Старажытны Менск.

  15. Саламея Русецкая – знакамiтая лекарка i падарожнiца ХVIII ст.

  16. Якуб Наркевiч-Ёдка – прафесар электраграфii i магнетызму.

  17. Уладзiслаў Дыбоўскі – рыцар навукi з Нянькава.

  18. Станiслаў Нарбут – народны лекар з Браслава.

  19. Iгнат Дамейка – сын Беларусi i народны герой Чылi.

  20. Ян Чэрскi – славуты географ i падарожнік.

  21. Аркадзь Смолiч i яго «Геаграфія Беларусi».

  22. Аляксандр Кавалеўскі – славуты вучоны-бiёлаг.

  23. Уладзiмiр Кавалеўскі – заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогii.

  24. Сцяпан Кутарга – вучоны-прыродазнаўца, заолаг i геолаг.

  25. Мiхаiл Гамалiцкi – прафесар фiзiялогii.

  26. Антон Жэбрак – вядомы вучоны-генетык i селекцыянер.

  27. Аляксандр Чыжэўскі – Леанарда да Вiнчы ХХ ст.

  28. Увекавечаны i на Месяцы: Вiтольд Цяраскi.

  29. Чырвоная кнiга Беларусi.

  30. Белавежская пушча.

  31. Бярэзiнскi запаведнік.

  32. Тапанiмiчныя назвы Беларусi.

  33. Возера Нарач.

  34. Тры назвы аднаго возера (Князь-возера, Жыцкае, Чырвонае).

  35. Возера Свіцязь.

  36. Геалагiчныя помнiкi прыроды Беларусi.

  37. Кветкi – жывыя барометры.

  38. Дрэвы-помнiкi на Беларусi.

  39. Грыбы Беларусi (iх назвы ў беларускай i рускай мовах).

  40. Рыбы Беларусi (iх найменні ў беларускай i рускай мовах).

  41. Птушкi Беларусi (iх найменнi ў беларускай i рускай мовах).

  42. Таблiца Мендзялеева (назвы хiмiчных элементаў у беларускай i рускай мовах).

  43. Цудоўныя выдумкi прыроды.

  44. Жыгiмонт Урублеўскі – уладар холаду.

  45. Аляксандр Садоўскі – даследчык таямнiцаў святла.

  46. «Арыфметыка» Л. Ф. Магніцкага.

  47. Казiмiр Семяновiч – вынаходнiк шматступеневай ракеты.

  48. Казiмiр Чаркоўскі – аўтар арыгiнальнага праекта падводнай лодкi.

  49. Герман Мiнкоўскі – выдатны нямецкi матэматык i фiзiк.

  50. Мiкалай Капернік – стваральнiк навуковай карцiны свету.

  51. М. І. Лабачэўскі – заснавальнiк нееўклідавай геаметрыi.

  52. А. Ампер – заснавальнiк сучаснай электрадынамiкi.

  53. Альберт Эйнштэйн i стварэнне тэорыі адноснасцi.

  54. Нiльс Бор i яго квантавыя пастулаты.

  55. Адкрыццё радыёактыўнасці: Анры Бекерэль.

  56. Чарльз Бэбiдж – вынаходнiк першага камп’ютара.

  57. Французскi матэматык Алексiс Клод Клеро.

  58. С. І. Вавiлаў –знакамiты фiзiк-эксперыментатар.

  59. К.Э .Цыялкоўскі – вынаходнік у галiне касманаўтыкi i ракет-най тэхнікi.

  60. П. Л. Капіца – выдатны фiзiк i канструктар-наватар.

  61. Рымская i арабская сiстэмы лiчбаў.

  62. Адлік часу. Гiсторыя календара.

  63. Як мы лiчым. З гiсторыі лiкаў.

  64. Геаметрычныя фiгуры (iх назвы ў беларускай i рускай мовах).

  65. Беларускiя назвы метрычных адзiнак.

  66. Венгерскi кубiк Рубiка.

  67. Яўстах Тышкевiч – руплiвец нашай старасветчыны.

  68. Язэп Драздовiч у гiсторыі беларускага мастацтва.

  69. Напалеон Орда i яго знакамiтая серыя «Альбомы».

  70. Музыка ў каменi: Нясвiжскi замак.

  71. Марыя дэ Кастэлян – заснавальніца Нясвiжскага парку.

  72. Слуцкiя паясы.

  73. Мiхал Клеафас Агiнскi – аўтар паланеза «Развiтанне з Радзiмай».

  74. Мiхал Казiмiр Агiнскi – гетман-кларнет.

  75. Напалеон Орда i яго музычная спадчына.

  76. Антонiй Радзiвiл – аўтар музыкi да оперы «Фауст».

  77. Нясвiжская Мельпамена: Францiшка Уршуля Радзiвiл (Вiшнявецкая).

  78. Радзiвiлы i тэатр.

  79. Мiхал Ельскi – скрыпач i кампазiтар ХIХ ст.

  80. Станiслаў Манюшка i яго музыка.

  81. Рыгор Шырма i яго харавая капэла.

  82. Музычныя школы на Беларусi ў ХVI – ХVIII стст.

  83. З гiсторыі беларускiх музычных iнструментаў.

  84. Славутыя музычныя калектывы Беларусі.

  85. Язэп Руцкi – выдатны педагог, пісьменнік i рэлiгiйны дзеяч.

  86. Ян Амос Каменскi – педагог-гуманiст.

  87. Зiгмунд Фрэйд – заснавальнiк псiхааналiзу.

  88. К. Д. Ушынскi – тэарэтык i рэфарматар педагогiкi.

  89. Эмоцыі i эмацыянальны стан чалавека.

  90. Здольнасці чалавека.

  91. Почырк i характар.

  92. Мова жэстаў.

  93. Узаемаадносiны дзяцей i бацькоў.

  94. Праблема «цяжкіх» падлеткаў.

  95. Псiхалогiя публiчнага выступлення.

  96. Iнтэлект i яго развiццё.

  97. Колер i яго ўздзеянне на псiхiку чалавека.

Рэкамендуемая літаратура




Асноўная

1 Азарка, В. У. Беларуская мова: Спецыяльная лексіка/ В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – Мінск, 2004.

2 Антанюк, Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне/ Л. А. Антанюк. – Мінск, 1987.

3 Арашонкава Г. У. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі/ Г. У. Арашонкава [і інш.]. – Мінск, 1999.

4 Асновы культуры маўлення і стылістыкі / пад рэд. У.В.Анічэнкі. – Мн., 1996.

5 Бадзевіч З. І. Курс беларускай мовы/ З. І. Бадзевіч, Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба. – Мінск, 1996.

6 Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

7 Каляда, А. Беларускае літаратурнае вымаўленне: практыкум па дыкцыі і арфаэпіі/ А. Каляда. – Мінск, 2006.

8 Каўрус, А. Дакумент па-беларуску/ А. Каўрус. – Мінск, 1994.

9 Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны дапаможнік/ В. А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.

10 Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка/ В. А. Ляшчынская. – Мінск, 2003.

11 Мінакова, Л. М. Беларуская навукова-тэхнічная тэрміналогія: фарміраванне, функцыянаванне, развіццё/ Л. М. Мінакова, С. М. Аніськова, А. А. Станкевіч. – Гомель, 2004.

12 Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум/ Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. – Мінск, 2003.

13 Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі: зацверджаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г.№ 420-З. – Мінск: Дыкта, 2009.

14 Практыкум па беларускай мове / пад рэд. Г. М. Малажай. – Мінск, 2005.

15 Смольская, Т. М. Беларуская мова: юрыдычная лексіка/ Т. М. Смольская, Л. У. Хрышчановіч. – Мінск, 2006.

16 Старавойтава, Н. П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць: вучэбна-метадычны дапаможнік для нефілалагічных спецыяльнасцей/ Н. П. Старавойтава. – Мінск, 2006.



Дадатковая

1 Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы/ М. В. Абабурка. – Мінск, 1994.

2 Антанюк, Л. А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка/ Л. А. Антанюк, Б. А. Плотнікаў.– Мінск, 2004.

3 Багдзевіч, А.І. Словаўтваральная структура аддзеяслоўных тэрмінаадзінак ў сучаснай беларскай мове / А.І. Багдзевіч. – Гродна, 2000.

4 Браим, И. Культура делового общения/ И. Браим. – Минск, 1998.

5 Веселов, П.В. Современное деловое письмо в промышленности / П.В. Веселов. – М., 1990.

6 Гурскі, М.У. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў / М.У. Гурскі. – М., 1990.

7 Даниленко, В. П. Русская терминология: опыт лингвистического описания/ В. П. Даниленко. – М., 1977.

8 Капейко, Т. В. Лексіка-семантычны спосаб тэрмінаўтварэння/ Т. В. Капейко. – Магілёў, 2007.

9 Квитко, И.С. Терминоведческие проблемы редактирования / И.С. Квитко. – Львов, 1986.

10 Красней, В. П. Навуковы стыль сучаснай беларускай літаратурнай мовы/ В. П. Красней // Беларуская мова ў другой палове ХХ ст.: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Мінск, 1998. – С. 16–19.

11 Кривицкий, А.А., Подлужный, А.И. Учебник белорусского языка: для самообразования / А.А.Кривицкий, А.И Подлужный. – Мн., 1994.

12 Культура устной и письменной речи делового человека: справочник-практикум. – Мн., 1989.

13 Лапкоўская, А. М. Сучасная беларуская батанічная тэрміналогія/ А. М. Лапкоўская. – Гродна, 2007.

14 Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А. Я. Баханькова. – Мінск, 1994.

15 Лепешаў, І.Я. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: практыкум / І.Я. Лепешаў. – Мн., 2001.

16 Мысліцелі і асветнікі Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. – Мн., 1995.

17 Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі: матэрыялы 1-й нацыянальнай канферэнцыі. – Мінск, 1995.

18 Пытанні нармалізацыі беларускай навуковай тэрміналогіі: матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. – Гомель, 1994.

19. Рахманин, Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов: учебное пособие / Л.В. Рахманин. – М., 1987.

20. Сцяцко, П.У. Праблемы нормы культуры мовы / П.У. Сцяцко. – Гродна, 1998.

21. Синтаксис русского и белорусского языков: сходство и различия. – Мн., 1994.



22 Станкевіч, А. А. Дэтэрміналагізацыя тэрмінаў іншамоўнага паходжання ў сучаснай беларускай мове/ А. А. Станкевіч // Беларуская мова. – 1997.- Вып. 5. – С. 27 –34.
Слоўнікі

  1. Анатомический словарь: русско-белорусско-латинский, латинско-белорусский. – Мн., 1998.

  2. Андрыеўская, З. Руска-беларускi фiзiка-геаграфiчны слоўнік/ З. Андрыеўская, І. Галай. – Мінск, 1994.

  3. Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы для школьнікаў: новыя правілы беларускага правапісу / І.Л. Капылоў, Т.М. Маракуліна. – Мінск: Современная школа, 2010. – 256 с.

  4. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск, 1996 – 2004.

  5. Болсун, А. І. Слоўнік фiзiчных i астранамiчных тэрмiнаў: для сярэдніх школ/ А. І. Болсун, Я. Н. Рапановіч. – Мінск, 1979.

  6. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: у 2 т./ А. М. Булыка. – Мінск, 1999.

  7. Галай, I. П. Геаграфiчны слоўнік школьнiка/ І. П. Галай, С. І. Сідор; пад рэд. В. А.Жучкевiча. – Мінск, 1986.

  8. Геаграфiчныя паняццi i тэрмiны: энцыклапедычны даведнiк / рэдкал.: М. М. Курловiч[і інш.]. – Мінск, 1993

  9. Грабчиков, С.М. Межъязыковые омонимы и паронимы: опыт русско-белорусского словаря / С.М. Грабчыкаў. – Мн., 1980.

  10. Калугiн, А. С. Тэрмiналагiчны беларуска-рускi слоўнік па анатомii i фiзiялогii чалавека i жывёл для студэнтаў бiялагiчнага i фiзкультурнага факультэта / А. С. Калугін; Гомел. дзярж. ун-т. – Гомель, 1994.

  11. Клышка, М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / М.К. Клышка. – Мн., 1993.

  12. Красільнікаў, А.П. Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі /А.П. Красільнікаў. – Мн., 1995.

  13. Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2-х т. / І.Я. Лепешаў. – Мн., 1993.

  14. Русско-белорусский словарь: в 3-х т. – Мн., 1994.

  15. Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі. – Мн., 1994.

  16. Савiцкі, М. Руска-беларуска-англійскі слоўнік па iнфарматыцы i вылiчальнай тэхніцы/ М. Савіцкі. – Мінск, 1992.

  17. Сарока, У.А., Мальцава, Т.М. Беларуска-рускі слоўнік справаводчай і архіўнай тэрміналогіі / У.А. Сарока, Т.М. Мальцава. – Мн., 1997.

  18. Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд. М. В. Бірылы. – Мінск, 1987.

  19. Социологическая энциклопедия / под. общ. ред. А. Н. Данилова. – Минск, 2003.

  20. Сухая, Т. Тэрмiналагiчны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая [і інш.]; Т-ва беларус. мовы iмя Ф. Скарыны. Тэрмiнал. камiсiя; навук. рэд. П. Мiхайлаў. – Мінск, 1993.

  21. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 т. – Мінск, 1977 – 1984.

  22. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 2005.

  23. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. – Мінск, 1984 – 1987.

  24. Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. – Мінск, 1983 – 1986.

  25. Этнаграфія Беларусі. – Мінск, 1989.

  26. Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. – Мінск, 1992.

  27. Яромін, В.М. Марфалогія і анатомія раслін. Тэрміналагічны слоўнік / В.М. Яромін. – Мн., 2000.

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ


Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Кафедра, якая забяспечвае вывучэнне гэтай дысцыпліны

Прапановы кафедры аб зменах у змесце рабочай праграмы

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала рабо-чую праграму (з указаннем даты і № пратакола)















































































ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ Ў РАБОЧАЙ ПРАГРАМЕ

НА ______/______ ВУЧЭБНЫ ГОД


№ п/п

Дапаўненні і змяненні

Аснаванне







Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на паседжанні кафедры

беларускай культуры і фалькларыстыкі

(пратакол № ____ ад ________ 20_ г.)

Загадчык кафедры

беларускай культуры і фалькларыстыкі

д.ф.н., прафесар __________________ В.С. Новак

ЗАЦВЯРДЖАЮ



Дэкан філалагічнага факультэта УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»

к.ф.н.., дацэнт __________________ У.А. Бобрык


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка