Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны» зацвярджаю



Дата канвертавання29.07.2016
Памер288.61 Kb.
Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА «ГДУ имя Ф. Скарыны»
________________ І.В. Семчанка

____________________ 2014 г.


Рэгістрацыйны № УД-____________/р.

ЛІТАРАТУРНАЕ РЭДАГАВАННЕ
Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-21 05 01 – Беларуская філалогія (па напрамках)

1-21 05 01-01 - Літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць

Факультэт філагагічны

Кафедра беларускай літаратуры

Курс (курсы) 5


Семестр (семестры) 9

Лекцыі 22 гадзін Экзамен 9 семестр

Практычныя

заняткі 16 гадзін Залік –

Курсавы праект (работа) няма

Самастойная кіруемая работа студэнтаў 8 гадзін

Усяго аўдыторных


гадзін па дысцыпліне 38 гадзін

Усяго гадзін Форма атрымання


па дысцыпліне 51 гадзін вышэйшай адукацыі дзённая
Склаў А.Ул. Андрэева, асістэнт

2014


Вучэбная праграма складзена на аснове вучэбнай праграмы, зацверджанай _____ ________________ 2014 г., рэгістрацыйны нумар _____-_____/_____

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянта на пасяджэнні кафедры беларускай літаратуры


___ __________ 2014 г., пратакол № __
Загадчык кафедры

прафесар ____________ І.Ф. Штэйнер


Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння
Метадычным саветам філалагічнага факультэта
___ _________ 20014 г., пратакол № __

Старшыня


дацэнт ____________ А.М. Палуян

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА



Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. “Літаратурнае рэдагаванне” – традыцыйная вучэбная дысцыпліна ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў. Задача дысцыпліны – выпрацаваць прафесійныя навыкі рэдактарскага аналізу, ацэнкі і праўкі аўтарскага рукапіснага твора з мэтай удасканалення яго зместу і літаратурнай формы; навучыць будучага спецыяліста скрозь прызму рэдактарскай ацэнкі крытычна ўспрымаць свае матэрыялы – у гэтым і заключаецца сувязь тэорыі і практыкі рэдагавання з майстэрствам стварэння публіцыстычных тэкстаў. У нашай выдавецкай рэчаіснасці дагэтуль большасць літаратурных рэдактараў набываюць прафесійныя ўменні ў працэсе працяглай практыкі, без дастатковага ўсведамлення тэарэтычных асноў рэдагавання, яго інфармацыйнай і камукатыўнай сутнасці. Вучэбная праграма дысцыпліны “Літаратурнае рэдагаванне” скіравана на дакладнае, глыбокае асэнсаванне метадалогіі рэдактарскага працэсу, на спасціжэнне яго заканамернасцяў, вызначэнне катэгорый і паняццяў, на ўсведамленне камунікатыўнай ролі рэдагавання ў забеспячэнні грамадства вартым інфармацыйным прадуктам. Інфармацыйна-камунікатыўная сутнасць рэдактарскай дзейнасці і ёсць канцэптуальная аснова сучаснага рэдагавання.

Мэта і задачы вучэбнай дысцыпліны. Асноўнай мэтай курса з’яўляецца засваенне прыёмаў літаратурнага рэдагавання тэкстаў.

Задачы:


  • выпрацаваць прафесійныя навыкі рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага рукапіснага твора;

  • засвоіць навыкі ўдасканалення зместу і літаратурнай формы тэксту;

  • выпрацаваць уменне скрозь прызму рэдактарскай ацэнкі крытычна ўспрымаць уласны тэкст.

Вырашэнне пастаўленых задач рэалізуецца на матэрыялах сучасных публіцыстычных і мастацкіх тэкстаў, пры гэтым асаблівая ўвага надаецца навуковым даследаванням айчыннага літаратурнага рэдагавання: гісторыі яго станаўлення і праблеме культуры выдання сучасных публіцыстычных і мастацкіх твораў.

Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста.

“Літаратурнае рэдагаванне” трактуецца сёння як прыкладная па характары, практычная па мэце і комплексная па складзе філалагічная дысцыпліна. У аснову яе зместу пакладзеня тэкст як прадукт маўленча-мысленчай дзейнасці, як носьбіт галоўнай інфармацыі літаратурнага твора.

Ключавыя тэмы тыпавой вучэбнай праграмы – “Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара”, “Методыка рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора”, “Лагічныя асновы рэдагавання тэксту”, “Работа рэдактара над фактычным матэрыялам”, “Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання”, “Методыка моўна-стылёвага аналізу і праўкі тэксту”, “Методыка рэдагавання твораў-перакладаў”, “Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора” – цалкам адлюстроўваюць працэс работы рэдактара над рукапісным аўтарскім творам.

Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана.

Матэрыял дысцыпліны “Літаратурнае рэдагаванне” заснаваны на раней атрыманых студэнтамі ведах па такіх дысцыплінах, як “Гісторыя беларускай літаратуры”, “Уводзіны ў літаратуразнаўства”, “Стылістыка”, “Сучасная беларуская мова”, “Сучасная руская мова”, “Псіхалогія літаратурнай творчасці”.

У выніку вывучэння спецкурса:

Студэнт павінен ведаць:

- тэарэтычныя асновы падрыхтоўкі аўтарскага рукапісу да друку;

- творчы працэс “ад аўтарскага рукапісу –да друкаванага выдання”;

- методыку рэдактарскага аналізу аўтарскага твора;

- прыёмы рэдактарскай і карэктарскай праўкі;

Студэнт павінен умець:

- прафесійна, кваліфікавана рабіць рэдактарскі аналіз аўтарскага твора на прадмет яго

грамадскай значнасці;


  • ацэньваць актуальнасць тэмы, узровень яе распрацоўкі;

- вызначыць моўна-стылёвую якасць тэксту;

- выпрацаваць слушныя рэкамендацыі для аўтара дзеля ўдасканалення твора ў інтарэсах самога аўтара (адрасанта) і чытача (адрасата);

- рабіць канчатковую, тэарэтычна абгрунтаваную, рэдактарскую праўку тэксту на падставе метадычных рэкамендацый, якія вызначаюць межы рэдактарскага ўмяшання ў аўтарскі тэкст;

- рэдагаваць аўтарскі твор з выкарыстаннем сучасных камп’ютарных тэхналогій.



Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. У працэсе навучання рэкамендуюцца разнастайныя метады эфектыўнага засваення студэнтамі вучэбнага матэрыялу: тэсты, інтэрактыўныя заданні, даклады, паведамленні, электронныя прэзентацыі, электронная бібліятэка.

Дысцыпліна “Літаратурнае рэдагаванне” вывучаецца студэнтамі 5 курса спецыяльнасці 1-21 05 01 – 01 Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць).

Агульная колькасць гадзін – 51; аўдыторная колькасць гадзін – 38, з іх: лекцыі – 22, практычныя заняткі – 16, самастойная кіруемая работа студэнтаў (СКРС) – 8. Форма справаздачнасці – экзамен у канцы 9.

ПРЫКЛАДНЫ ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН




№ п/п

Назва тэмы

Лек-цыі

Прак-

тыч-ныя


Семі-нары

Лаба-раторныя заняткі

СКРС

Усяго

1

Раздзел 1 Уводзіны ў курс Літаратурнае рэдагаванне

6

4









10

1.1

Тэма 1 Літаратурнае рэдагаванне як дысцыпліна

2









2

1.2

Тэма 2 Значэнне вопыту рэдактарскай дзейнасці беларускіх асветнікаў, пісьменнікаў, публіцыстаў для фарміравання сучаснай школы рэдагавання

2

2







4

1.3

Тэма 3 Тыпалогія выданняў

2







2

4

2

Раздзел 2 Методыка літаратурнага рэдагавання

14

10







4

28

2.1

Тэма 1 Тэкст як аснова творчай працы рэдактара

2

2







4

2.2

Тэма 2 Методыка рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора

2

2







4

2.3

Тэма 3 Прафесійнае рэдактарскае чытанне

2

2







4

2.4

Тэма 4 Рэдагаванне фактычнага матэрыялу літаратурнага твора

2

2







4

2.5

Тэма 5 Лагічныя асновы рэдагавання









2

2

2.6

Тэма 6 Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання









2

2

2.7

Тэма 7 Віды рэдактарскай праўкі. Методыка правядзення праўкі. Карэктарская праўка









2

2

2.8

Тэма 8 Методыка моўна-стылёвага аналізу і праўкі тэксту

2

2







4

2.9

Тэма 9 Рэдагаванне твораў-перакладаў



2







4

2.10

Тэма 10 Даведачны апарат выдання. Рэдагаванне даведачнага апарату









2

2

2.11

Тэма 11 Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора

2

2







4




Разам

14

16







8

38


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА

Раздзел 1 Уводзіны ў Літаратурнае рэдагаванне
Тэма 1 Літаратурнае рэдагаванне як вучэбная дысцыпліна
Літаратурнае рэдагаванне як навучальная дысцыпліна. Працэс фарміравання курса “Літаратурнае рэдагаванне”. Распаўсюджанне рэдагавання як віду творчай дзейнасці (выдавецкае рэдагаванне; рэдагаванне ў СМІ; рэдагаванне службовых дакументаў у дзяржаўных установах; рэдагаванне рэкламы). Першасныя якасці рэдактара: вышэйшая адукацыя; бездакорнае веданне дзяржаўнай (дзяржаўных) моў; агульная інфармаванасць пра дасягненні сусветнай і айчыннай навукі, культуры; дасведчанасць у пытаннях палітыкі, эканомікі, сучаснай ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці. Пажадана, каб рэдактар сам быў чалавек творчы (журналіст, пісьменнік).
Тэма 2 Значэнне вопыту рэдактарскай дзейнасці беларускіх і расійскіх асветнікаў, пісьменнікаў, публіцыстаў для фарміравання сучаснай школы рэдагавання
Гісторыя рэдагавання – школа для сучаснага рэдактара (асветніцкая дзейнасць у XVI–XVIII стст.). Літаратурнае настаўніцтва як своеасаблівая рэдактарская праца беларускіх і расійскіх пісьменнікаў. Рэдактарскі вопыт расійскіх і беларускіх майстроў слова (А. С. Пушкін, В. Г. Бялінскі, М. А. Някрасаў, Л. М. Талстой, А. П. Чэхаў, А. М. Горкі, С. Я. Маршак і інш.; Я. Купала, К. Крапіва, М. Лужанін, Я. Скрыган, К. Чорны, Я. Брыль, Н. Гілевіч і інш. – XIX–XX стст.).

Сэнсавая дакладнасць, выразнасць, сцісласць, нацыянальны моўны каларыт (культураспецыфічнасць) – якасці, якіх дамагаліся і дамагаюцца майстры рускай і беларускай літаратуры пры ацэнцы аўтарскіх твораў.



Тэма 3 Тыпалогія выданняў
Класіфікацыя выданняў у адраведнасці з тэматычнай накіраванасцю дзейнасці, спосабу выдання, аўдыторнай накіраванасцю.

Тыпы літаратурна-мастацкіх выданняў у беларускай сістэме кнігавыдання.


Навукова-даведачны апарат і яго роля ў выданні твора.
Раздзел 2 Методыка літаратурнага рэдагавання
Тэма 1 Тэкст як прадмет творчай працы рэдактара. Метадалогія рэдагавання
Тэрмін “тэкст” у тэорыі рэдагавання. Асноўныя характарыстыкі тэксту (сэнсавая цэласнасць, знітаванасць, замацаванасць у знакавай сістэме, інфарматыўнасць). Вуснае маўленне і тэкст. Апрацоўка вуснага маўлення пры падрыхтоўцы матэрыялу да друку (тэкставыя спосабы перадачы інтанацыі, настрою суразмоўніка, захаванне яго моўнага вобразу, рытміка-меладычных асаблівасцяў маўлення і інш.). Метадалогія рэдагавання.

Літаратурная форма тэксту як спосаб моўнага адлюстравання зместу. Складнікі літаратурнай формы (сэнсавая арганізацыя зместу твора; яго кампазіцыя; моўна-стылёвае адзінства тэксту; захаванне жанравых асаблівасцяў; для матэрыялаў тэлерадыёэфіру – рытміка-меладычны малюнак, фоніка).

Сучасная канцэпцыя культуры маўлення ў стварэнні літаратурнай формы (нарматыўны і камунікатыўны аспекты).
Тэма 2 Методыка рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора
Рэдактарскі аналіз і рэдактарская праўка – складнікі творчай працы з аўтарскім арыгіналам. Псіхалагічныя перадумовы рэдактарскага аналізу і ацэнкі літаратурнага твора. Прадмет рэдактарскага аналізу (рэальнае ўздзеянне аўтарскага твора на чытача і грамадска неабходнае ўздзеянне).

Мысленчае мадэляванне ў працэсе рэдактарскага аналізу (план тэксту, суадноснасць тэкставай інфармацыі з затэкставай рэчаіснасцю, з уласнымі ведамі; сэнсавая суадноснасць частак твора; антыцыпацыя – прадказанне развіцця аўтарскай думкі і інш.).

Схема ацэнкі твора (актуальнасць тэмы, узровень яе распрацоўкі, моўна-стылёвая якасць тэксту).
Тэма 3 Прафесійнае рэдактарскае чытанне
Віды рэдактарскага чытання: азнаямляльнае, паглыбленае, кантрольнае. Сутнасць кожнага з іх. Фіксаванне рэдактарскіх пазнак (на палях рукапісу, на асобных картках, у канцы тэксту). Роля валявых намаганняў у рэдактарскім чытанні (запамінанне і суадноснасць сэнсавых фрагментаў прачытанага матэрыялу). Мысленчыя працэсы, скіраваныя на зместавае ўдасканаленне твора, на рэалізацыю аўтарскай задумкі. (Сапраўдны рэдактар – гэта “рэдактар задумкі, а не “масла масленага”.)

Выпрацоўка слушных рэкамендацый для аўтара ў працэсе рэдактарскага чытання (паглыбленае чытанне).

Асаблівасці рэдактарскай працы ва ўмовах новых інфармацыйных тэхналогій.
Тэма 4 Рэдагаванне фактычнага матэрыялу літаратурнага твора
Функцыянальнае прызначэнне фактычнага матэрыялу. Метадалагічныя прынцыпы выбару фактаў у сувязі з тэмай, ідэяй, жанравымі асаблівасцямі публікацый. Дакладнасць, навізна фактычнага матэрыялу; методыка яго падачы ў тэксце. Віды фактычнага матэрыялу (лічбавы матэрыял; уласныя найменні; найменні дзяржаўных устаноў; кіраўнічых пасад і інш.). Прынцып напісання імёнаў, прозвішчаў, геаграфічных назваў, тэрмінаў, адзінак вымярэння, найменняў у межах тэксту. Асаблівасці рэдагавання гістарычнага фактычнага матэрыялу. Прыёмы рэдагавання статыстычнага матэрыялу. Унутраная праверка статыстычных даных. Цытата ў тэксце. Правілы цытавання. Праверка цытат, іх афармленне. Крыніцы, па якіх правяраецца фактычны матэрыял.
Тэма 5 Лагічныя асновы рэдагавання. Рэдагаванне кампазіцыі твора
Логіка тэксту – падмурак яго інфарматыўнасці. Паслядоўнасць, доказнасць, несупярэчлівасць аўтарскіх разважанняў. Асноўныя законы фармальнай логікі ў практыцы рэдагавання.

Закон тоеснасці. Памылкі, звязаныя з парушэннем закона тоеснасці (падмена паняцця; падмена тэзіса).

Закон супярэчлівасці. Супярэчлівасць у тэксце – прыкмета нетрываласці аўтарскай пазіцыі.

Закон выключанага трэцяга. Памылкі, звязаныя з парушэннем закона выключанага трэцяга.

Закон дастатковага абгрунтавання. Патрабаванне абгрунтаванасці меркаванняў, уважлівай праверкі ходу доказаў, узаемазвязанасці асобных палажэнняў. Неабгрунтаванасць высноў як парушэнне закона.

Лагічныя азначэнні (дэфініцыі). Віды лагічных азначэнняў. Работа рэдактара над лагічнымі азначэннямі. Лагічныя азначэнні ў публіцыстыцы.

Сэнсавыя памылкі ў тэксце і прычыны іх узнікнення (парушэнне законаў логікі; недакладнасць словаўжывання; парушэнне граматычных формаў, парадку слоў).

Прыёмы выяўлення парушаных лагічных сувязяў у тэксце.

Кампазіцыя літаратурнага твора. Рубрыкацыя. Вылучэнне абзацаў.

Загаловак як сэнсавы і кампазіцыйны стрыжань тэксту. Інфармацыйная якасць загалоўка. Загаловак у сучасных сродках масавай інфармацыі. Загалоўкі-хедлайны. Граматычная структура загалоўка (словазлучэнне; розныя тыпы сказаў; простая мова; назоўны тэмы і інш.). Выбар загалоўка майстрамі мастацкага і публіцыстычнага слова. Сэнсавыя і моўныя памылкі ў загалоўках (па матэрыялах газет).



Тэма 6 Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання
Апісанне як від тэксту. Элементы апісання. Асаблівасці лагічнай і сінтаксічнай структуры апісальных тэкстаў. Лінгвістычны аналіз мастацкіх, публіцыстычных, навуковых апісанняў. Апісанні дынамічныя і статычныя.

Кампазіцыйная роля апісанняў у змешаным тэксце. Асаблівасці рэдагавання апісальных тэкстаў.

Тэксты-аповеды. Выдзяленне вузлавых падзей аповеду. Эфект аўтарскай прысутнасці. Кампазіцыйная роля аповеду ў змешаным тэксце. Лінгвістычны аналіз тэкстаў-аповедаў і асаблівасці іх рэдагавання.

Разважанне як спосаб перадачы думкі. Лагічная структура разважанняў. Доказнасць у разважаннях, прыёмы яе перадачы ў тэксце. Лінгвістычны аналіз тэкстаў-разважанняў. Спецыфіка звышфразавых адзінстваў у тэкстах-разважаннях. Вобразная структура разважанняў.

Супастаўляльны (міжстылёвы) аналіз апісанняў, аповедаў, разважанняў (спецыфіка вобразнасці, выкарыстання граматычных формаў, структуры звышфразавых адзінстваў і інш.).

Лагічныя дэфініцыі ў тэксце. Правілы іх фармулёўкі і падачы ў тэксце.


Тэма 7 Віды рэдактарскай праўкі тэксту. Методыка правядзення праўкі. Карэктарская праўка
Віды праўкі. Спецыфіка правядзення праўкі кожнага віду. Карэктарская праўка (захаванне адзінай арфаграфічнай і граматычнай нормы ў межах тэксту; пунктуацыя).

Праўка-вычытка. Методыка рэдактарскай праўкі-вычыткі пры публікацыі афіцыйных матэрыялаў, дакументаў, твораў пісьменнікаў-класікаў. Выбар аўтарскага арыгіналу. Тыповыя памылкі пры выкананні вычыткі.

Праўка-скарачэнне, яе абумоўленасць. Прыёмы праўкі-скарачэння. Тыповыя памылкі як вынік скарачэння тэксту.

Праўка-апрацоўка – асноўны від праўкі. Методыка правядзення праўкі-апрацоўкі пры падрыхтоўцы да друку чытацкіх лістоў

Праўка-пераробка. Абставіны, якія абумоўліваюць праўку-пераробку. Методыка праўкі-пераробкі. Літаратурны запіс як від літаратурнай працы.

Суб’ектыўная праўка (па прынцыпе “мне здаецца, так будзе лепей”) – тыповая загана ў практыцы рэдагавання. Уменне тэарэтычна абгрунтаваць унесеную ў тэкст папраўку – прафесійны абавязак рэдактара.


Тэма 8 Методыка моўна-стылёвага аналізу і праўкі тэксту
Метадычныя патрабаванні да моўнага рэдактарскага аналізу.

Прыёмы, якія дапамагаюць заўважыць моўныя заганы (аналіз тэксту па моўных адзінках: словах, словазлучэннях, сказах, складаных сінтаксічных цэлых). Групы лішніх слоў.

Тыповыя памылкі, выкліканыя міжмоўнай інтэрферэнцыяй.

Методыка праўкі тэксту. Умовы, якія забяспечваюць якасць моўнай праўкі. Гатоўнасць рэдактара абгрунтаваць неабходнасць моўнай праўкі. Глыбокае веданне лексічных, граматычных, арфаграфічных нормаў, асноў культуры маўлення – перадумовы якасці моўна-стылёвага рэдагавання тэксту. Творчае выкарыстанне рэкамендацый нарматыўнай стылістыкі.

Слова ў эфіры. Арганізацыя моўнага матэрыялу ў інфармацыйным тэлерадыёвяшчанні. Тыповыя моўныя памылкі ў беларускім эфіры.

Лексікаграфічныя крыніцы ў рэдактарскай дзейнасці.

Сучасная канцэпцыя культуры маўлення ў моўна-стылёвым рэдагаванні.
Тэма 9 Рэдагаванне твораў-перакладаў
Пераклад з рускай мовы на беларускую – адзін з распаўсюджаных відаў творчай дзейнасці ў беларускіх СМІ. Лінгвакраіназнаўчы аспект перакладу. Калькаванне як тыповая загана перакладу (беларуска-рускага, руска-беларускага).

Выкарыстанне сінанімічнага багацця беларускай мовы пры рэдагаванні перакладаў. Захаванне граматычнага ладу беларускай мовы ў перакладзеных тэкстах. Пазбаўленне беларускіх перакладаў ад неапраўданай інтэрферэнцыі. Стварэнне нацыянальнага каларыту моўнымі сродкамі – галоўная задача пры рэдагаванні перакладу з рускай (ці іншай) мовы на беларускую. Спецыфіка рэдагавання перакладу, звязаная са стылёвай прыналежнасцю тэксту (справавы, публіцыстычны, навуковы, мастацкі твор).


Тэма 10 Даведачны апарат выдання. Рэдагаванне даведачнага апарату
Пазатэкставыя носьбіты інфармацыі твора і іх рэдагаванне (табліцы, графікі, малюнкі, фотаздымкі і інш.). Тытульны ліст. Рэдагаванне інфармацыі, якая месціцца на тытульным лісце. Бібліяграфічны апарат і яго рэдагаванне. Выхадныя даныя выдання.
Тэма 11 Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора
Распрацоўка тэмы (інфарматыўнасць; фактычны матэрыял і яго падача; спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, на вопыт іншых краін; навуковы апарат тэксту; ідэалагічная скіраванасць тэкстаў СМІ і інш.); сэнсавая цэласнасць; адпаведнасць законам фармальнай логікі; моўна-стылёвая якасць; адпаведнасць літаратурнай формы зместу твора. Кампазіцыя твора. Загаловак. Спосабы выкладу (віды тэкстаў). Журналісцкае майстэрства скрозь прызму комплекснага рэдагавання. Камунікатыўная сутнасць комплекснага рэдагавання матэрыялаў СМІ.

Інфармацыйна-метадычная частка

Пералік практычных заняткаў

1 Значэнне вопыту рэдактарскай дзейнасці беларускіх і расійскіх асветнікаў, пісьменнікаў, публіцыстаў для фарміравання сучаснай школы рэдагавання.

2 Тэкст як аснова творчай працы рэдактара.

3 Методыка рэдактарскага аналізу і ацэнкі аўтарскага твора.

4 Прафесійнае рэдактарскае чытанне.

5 Рэдагаванне фактычнага матэрыялу літаратурнага твора.

6 Методыка моўна-стылёвага аналізу і праўкі тэксту.

7 Рэдагаванне твораў-перакладаў.

8 Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора.

Формы кантролю ведаў





  1. Тэставыя заданні.

  2. Рэфератыўныя работы.

  3. Кантрольныя работы.



Тэмы тэставых заданняў





  1. Прафесійнае рэдактарскае чытанне

  2. Віды рэдактарскай праўкі.

  3. Комплекснае рэдагаванне аўтарскага твора


Тэмы кантрольных работ
1 Тыпалогія выданняў

2 Лагічныя асновы рэдагавання



3 Віды тэкстаў і асаблівасці іх рэдагавання
Прыкладныя тэмы рэфератыўных работ


  1. З вопыту рэдактарскай дзейнасці беларускіх пісьменнікаў (на выбар студэнта).

  2. З вопыту рэдактарскай дзейнасці рускіх пісьменнікаў (на выбар студэнта).

  3. Асноўныя характарыстыкі тэксту і іх практычнае ўвасабленне ў матэрыялах СМІ.

  4. Лагічныя дэфініцыі ў газетных тэкстах.

  5. З вопыту літаратурна-творчай дзейнасці прафесійных рэдактараў.

  6. Фактычны матэрыял у аўтарскім тэксце.

  7. Загаловак у тэксце (сэнсавая і граматычная структура).

  8. Спосабы выкладу матэрыялу ў друкавааных СМІ.

  9. Знакавая сістэма тэксту.

  10. Псіхалагічныя перадумовы рэдактарскага ўспрымання тэксту.

  11. Агульная схема працы рэдактара з тэкстам.

  12. Камунікатыўная сутнасць рэдагавання.

  13. Літаратурная праца рэдактара ў выдавецтве.

  14. Рэдактарскі аналіз тэксту.

  15. Рыдактарскае чытанне аўтарскага рукапісу.

  16. Віды рэдактарскай праўкі.

  17. Тэарэтычная канцэпцыя культуры маўлення і яе рэалізацыя ў СМІ.

  18. Даведачны апарат літаратурнага твора.

  19. Інфарматыўнасць як найважнейшая рыса журналісцкага твору.

  20. Алгарытм рэдактарскай апрацоўкі тэксту інфармацыйных паведамленняў.

  21. Рэдактарская ацэнка загалоўкаў у сучасным друку.

  22. Культураспецыфічнасць журналісцкіх твораў у беларускіх СМІ.

  23. Структурныя элементы навінавых паведамленняў (на матэрыялах інфармацыйных агенцтваў).

  24. Рэдактарскі аналіз навінавых радыёпраграм.

  25. Рэдактарскі аналіз навінавых тэлевізійных праграм.

  26. Беларускае публічнае слова ў ацэнцы майстроў літаратуры.

  27. Ідэалагічны аспект рэдагавання матэрыялаў СМІ.

  28. Тэлевізійны рэдактар (спецыфіка прафесійнай дзейнасці).

  29. Рэцэнзаванне і рэдактарскі аналіз твора (агульныя і адметныя рысы).

  30. Асоба рэдактара ў літаратурна-выдавецкім працэсе.

  31. Сучасная канцэпцыя культуры маўлення ў рэдактарскай дзейнасці.

  32. Кампазіцыя журналісцкага твора.

  33. Рытарычны ідэал у журналістыцы.



Пералік прыкладных пытанняў да экзамену


  1. Літаратурнае рэдагаванне як навучальная дысцыпліна

  2. Працэс фарміравання тэорыі і практыкі рэдагавання як самастойнай навучальнай дысцыпліны

  3. Складнікі творчага працэсу рэдагавання

  4. Праблема ўзаемаадносін аўтара і рэдактара. Рэдактарская этыка

  5. Патрабаванні да прафесійнай падрыхтоўкі рэдактара. Сувязь рэдактарскай падрыхтоўкі з фарміраваннем журналісцкага майстэрства

  6. Гісторыя рэдагавання – школа для сучаснага рэдактара. Значэнне рэдактарскага вопыту класікаў рускай літаратуры (Л. Талстой, А. Чэхаў, М. Горкі і інш.)

  7. Значэнне рэдактарскага вопыту беларускіх пісьменнікаў (К. Крапіва, Я. Колас, М. Лужанін, К. Чорны, Я. Брыль, Я. Скрыган, Н. Гілевіч і інш.)

  8. Тэрмін “тэкст” у тэорыі рэдагавання. Асноўныя характарыстыкі тэскту

  9. Паняцце літаратурнай формы тэксту

  10. Схема рэдактарскай ацэнкі тэксту

  11. Псіхалагічныя перадумовы рэдагавання

  12. Распрацоўка тэмы аўтарскага твора

  13. Функцыянальнае прызначэнне фактычнага матэрыялу. Рэдактарская ацэнка фактычнага матэрыялу і яго падачы

  14. Віды фактычнага матэрыялу. Прыёмы яго рэдагавання. Крыніцы праверкі фактычнага матэрыялу

  15. Асноўныя законы фармальнай логікі ў забеспячэнні камунікатыўнай якасці тэксту

  16. Закон тоеснасці. Вынікі яго парушэння ў тэксце

  17. Закон супярэлівасці. Прыклады яго парушэння ў тэксце

  18. Рэдактарская праўка тэксту і яе тэарэтычнае абгрунтаванне

  19. Сэнсавыя памылкі ў тэксце і прычыны іх узнікнення

  20. Лагічныя дэфініцыі. Родавыя і відавыя характарыстыкі паняцця

  21. Кампазіцыя літаратурнага твора. Рубрыкацыя ў тэксце

  22. Сучасная канцэпцыя культуры маўлення – падмурак літаратурнай формы тэксту

  23. Табліцы ў тэксце (даведачныя, аналітычныя), іх рэдагаванне

  24. Рэдагаванне гістарычнага фактычнага матэрыялу

  25. Спецыфіка рэдагавання перакладу, звязаная з функцыянальна-стылёвай прыналежнасцю тэксту

  26. Тэкставая PR-дзейнасць. Методыка рэдагавання PR-тэкстаў

  27. Лінгвакраіназнаўчы аспект перакладу

  28. Рэдагаванне даведачнага матэрыялу выдання (тытульны ліст, анатацыя, выхадныя даныя, бібліяграфія)

  29. Методыка моўна-стылёвага аналізу тэксту

  30. Тыповыя памылкі ў беларускім тэлерадыёэфіры

  31. Віды праўкі. Суб’ектыўная праўка. Літаратурны запіс

  32. Прыёмы, якія дапамагаюць заўважыць моўныя памылкі

  33. Віды рэдактарскага чытання

  34. Праўка-пераробка. Методыка яе правядзення

  35. Праўка-апрацоўка. Методыка яе правядзення

  36. Праўка-скарачэнне. Кантрольнае прачытванне тэксту

  37. Рэдактары-прафесіяналы аб вопыце сваёй працы (Л. К. Чукоўская, Н. Галь, Н. Б. В’юкава, А. Рыс і інш.)

  38. Асноўныя віды тэкстаў. Змешаныя тэксты

  39. Загаловак у тэксце. Граматычныя сродкі афармлення загалоўка

  40. Закон дастатковага абгрунтавання. Прыклады яго парушэння ў тэксце

  41. Тыповыя граматычныя памылкі ў беларускім друку

  42. Тыповыя лексічныя памылкі ў беларускім друку

  43. Прыёмы выяўлення парушаных лагічных сувязяў у звышфразавым адзінстве

  44. Рэдагаванне ілюстрацыйнага матэрыялу і подпісаў пад ім

  45. Тыповыя пунктуацыйныя памылкі на старонках друку

  46. Метадалогія сучаснага рэдагавання

  47. Інфармацыйна-камунікатыўная сутнасць рэдагавання

У кожным білеце трэцім пытаннем з’яўляецца практычнае заданне: рэдактарскі аналіз і праўка тэксту. Заданне прыкладзена да білета.

Кожнае тэарэтычнае пытанне павінна асвятляцца са спасылкай на прыклады з матэрыялаў СМІ.



ЛІТАРАТУРА
Асноўная


  1. Гужова, И. К. Литературное редактирование: материалы для занятий: учеб. пособ. / И. К. Гужова [и др.]; под ред. К. М. Накоряковой. – М.: Изд-во Моск. гос. ун-та, 2000. – 160 с.

  2. Карповіч, М. П. Рытарычны ідэал у журналістыцы: навукова-практычны пошук / М. П. Карповіч. – Мінск: Тэхнапрынт, 2004. – 202 с.

  3. Мильчин, А. Э. Методика редактирования текста / А. Э. Мильчин. – М.: Логос, 2005. – 528 с.

  4. Накорякова, К. М. Литературное редактирование: общая методика работы над текстом. Практикум / К. М. Накорякова. – М.: Издательство ИКАР, 2002. – 432 с.

  5. Сикорский, Н. М. Теория и практика редактирования / Н. М. Сикорский. – М.: Высшая школа, 1980. – 328 с.


Дадатковая


  1. Іўчанкаў, В. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. Іўчанкаў. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

  2. Карповіч, М. П. Хедлайн. Сэнсавая і граматычная структура / М. П. Карповіч // Журналістыка – 2007: надзённыя праблемы. Перспектывы: матэрыялы 9-й Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 6-7 снежня 2007 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2007. – С. 28-34.

  3. Карпович, М. П. Рече-мыслительная культура в средствах массовой информации / М. П. Карпович // Газета + радио: в помощь редакторам региональных СМИ. – Минск, 2004. – С. 98 – 122.

  4. Карповіч, М. П. Метадалогія сучаснага рэдагавання/ М. П. Карповіч //Журналістыка – 2008: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы 10-й Міжднароднай навукова-практычнай канферэнцыі /Рэдкал.: С. В. Дубовік (адк.рэд.) [і інш.]. Вып. 10. – Мінск, БДУ, 2008. – С. 29-32.

  5. Карповіч, М. Аўтарскі замысел у журналісцкім тэксце / М. Карповіч // Журналістыка – 2009: стан, праблемы і перспектывы: матэрыялы 11-й Міжнар. навук.-практ. канф. / Рэдкал.: С. В. Дубовік (адк. рэд.)[і інш.].- Вып. 11 – Мінск: БДУ, 2009. С. 27 – 32.

  6. Карповіч, М. Мова і маўленчы прафесіяналізм (з тэорыі, уласнага вопыту і назіранняў) / М. Карповіч // Мова–Літаратура–Культура: матэрыялы VI Міжнар. навук. канф., Мінск., 28-29 кастр. 2010 г. У 2 ч. Ч. 1 і Ч. 2 / Беларус. Дзярж. ун-т. – Мінск: Выд. Центр БДУ, 2010. –

С. 29–40.

  1. Карповіч, М. П. Дыпломная работа выпускніка Інстытута журналістыкі БДУ/ М. П. Карповіч. – Мінск: БДУ, 2012. – 99 с.

  2. Редакторская подготовка изданий: учебник; под ред. С. Г. Антоновой. – М.: Логос, 2004. – 496 с.

  3. Свинцов, В. И. Смысловой анализ и обработка текста / В. И. Свинцов. – М.: Книга, 1978. – 271 с.

  4. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я. Цікоцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2002. – 223 с.

  5. Цікоцкі, М. Я. Урокі моўнага майстэрства. Стылістычныя назіранні над паэзіяй і мастацкай прозай Янкі Купалы і Якуба Коласа: дапаможнік/ М. Я. Цікоцкі. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009. – 88 с.

  6. Янкоўскі, Ф. Само слова гаворыць / Ф. Янкоўскі. – Мінск: Маст. літ., 1986. – 318 с.



Спіс літаратуры па рэфератыўных тэмах

  1. Авраамов, Д. С. Профессиональная этика журналиста / Д. С. Авраамов. – М.: Изд-во Моск. гос. ун-та, 1999. – 224.

  2. Алексеева, М. И. Практикум по редактированию телевизионных передач / М. И. Алексеева. – М.: Изд-во МГУ, 1970. – 72 с.

  3. Антонова, С. Г. Редактирование. Общий курс: учебник для вузов / С. Г. Антонова, В. И. Соловьев, К. Т. Ямчук; под ред. С. Г. Антоновой. – М.: Изд-во МГУП, 1999. – 253 с.

  4. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: вучэб. дапам.; пад рэд. У. В. Анічэнкі. – Мінск: Універсітэцкае, 1992. – 254 с.

  5. Введенская, Л. А., Павлова Л. Г. Культура и искусство речи: современная риторика / Л. А. Введенская, Л. Г. Павлова. – Ростов-на-Дону: Феникс, 1996. – 576 с.

  6. Вьюкова, Т. Б. 85 радостей и огорчений: размышления редактора /

Т. Б. Вьюкова. – М.: Книга, 1986. – 232 с.

  1. Галь, Н. Слово живое и мёртвое: из опыта переводчика и редактора / Н. Галь. – М.: Книга, 1980. – 208 с.

  2. Гиляровский, В. А. Москва газетная: друзья и встречи / В. А. Гиляровский. – Минск : Наука и техника, 1989. – 384 с.

  3. Гужова, И. К. Литературное редактирование: материалы для занятий: учеб. пособ. / И. К. Гужова [и др.]; под ред. К. М. Накоряковой. – М.: Изд-во Моск. гос. ун-та, 2000. – 160 с.

  4. Іўчанкаў, В. Дыскурс беларускіх СМІ: арганізацыя публіцыстычнага тэксту / В. Іўчанкаў. – Мінск: БДУ, 2003. – 257 с.

  5. Карповіч, М. Метадалогія сучаснага рэдагавання/ М. Карповіч// Журналістыка-2008: – матэрыялы 10-й Міжнар. навук.-канф.– Мінск: БДУ, 2008.– С. 29-31.

  6. Карпович, М. П. Рече-мыслительная культура в средствах массовой информации / М. П. Карпович // Газета + радио: в помощь редакторам региональных СМИ. – Минск, 2004. – С. 98 – 122.

  7. Карповіч, М. П. Рытарычны ідэал у журналістыцы: навукова-практычны пошук / М. П. Карповіч. – Мінск: Тэхнапрынт, 2004. – 202 с.

  8. Карповіч, М. П. Дыпломная работа выпускніка Інстытута журналістыкі БДУ/ М. П. Карповіч. – Мінск: БДУ, 2012. – 99 с.

  9. Кемарская, И. Н. Телевизионный редактор: учеб. пособ. для студентов вузов / И. Н. Кемарская. – М.: Аспект Пресс. –. 2006. - 194 с. (Серия “Телевизионный мастер-класс”).

  10. Костомаров В. Г. Языковой вкус эпохи: из наблюдений над речевой практикой массмедиа. Изд. 3, испр. и доп. / В. Г. Костомаров. – СПб.: Златоуст, 1999. – 320 с.

  11. Культура мовы журналіста: зб. навук. арт. Вып. 1 – 6. – Мінск: Універсітэцкае, 1995. – 294 с.

  12. Культура русской речи и эффективность общения. – М.: Наука, 1996. – 441 с.

  13. Культура русской речи: учебник для вузов; под ред. Л. К. Граудиной и проф. Е. Н. Ширяева. – М.: Изд. группа Норма-Инфра, 1998. – 560 с.

  14. Лаптева О. А. Живая русская речь с телеэкрана / О. А. Лаптева. – М.: Эдиториал УВСС, 2001. – 517 с.

  15. Лащук, О. Р. Редактирование информационных сообщений: учеб. пособ. для студентов вузов / О. Р. Лащук. – М.: Аспект Прес, 2004. – 159 с.

  16. Мильчин А. Э. Издательский словарь-справочник / А. Э. Мильчин. – М.: Юристъ, 1998. – 472 с.

  17. Мильчин, А. Э. Методика редактирования текста / А. Э. Мильчин. – М.: Логос, 2005. – 528 с.

  18. Михальская А. К. Русский Сократ: лекции по сравнительно-исторической риторике: учеб. пособ. для студентов гуманитарных факультетов / А. К. Михальская. – М.: Изд. Центр “Academia”, 1996. – 192 с.

  19. Накорякова, К. М. Литературное редактирование: общая методика работы над текстом. Практикум / К. М. Накорякова. – М.: Изд-во ИКАР, 2002. – 432 с.

  20. Накорякова, К. М. Литературное редактирование матеориалов массовой информации: учеб. пособ. / К. М. Накорякова. – М.: Изд-во Моск. гос. ун-та, 1994. – 189 с.

  21. Новый словарь иностранных слов. – Минск: Современный литератор, 2006. – 1088 с.

  22. Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. Беларуская мова: лінгвістычны кампендыум / Б. А. Плотнікаў, Л. А. Антанюк. – Мінск: Інтэрпрэс сэрвіс, Кніжны дом, 2003. – 672 с.

  23. Рахманин Л. В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов / Л. В. Рахманин. – М.: Высшая школа, 1998. – 239 с.

  24. Редактор и книга: сб. статей. Вып. 3 - 10. – М. 1962, 1963 (Вып. 3, 4), 1965, 1973, 1975; 1979, 1982, 1986 (Вып. 5 - 10).

  25. Редакторская подготовка изданий: учебник; под. ред. С. Г. Антоновой. – М.: Логос, 2004. – 496 с.

  26. Рисс, О. У слова стоя на часах…/ О. Рисс. – М.: Книга, 1989. – 352 с.

  27. Свинцов, В. И. Смысловой анализ и обработка текста / В. И. Свинцов. – М.: Книга, 1979. – 272 с.

  28. Сенкевич, М. П. Культура радио- и телевизионной речи: учеб. пособ. для вузов / М. П. Сенкевич. – М.: Высшая школа, 1997. – 96 с.

  29. Сенкевич, М. П. Стилистика научной речи и литературное редактирование научных произведений: учеб. пособ. для вузов по спец. “Журналистика” / М. П. Сенкевич. – М.: Высшая школа, 1984. – 319 с.

  30. Сикорский, Н. М. Теория и практика редактирования: учебник для вузов по спец. “Журналистика” / Н. М. Сикорский – Высшая школа,

1980. – 328 с.

  1. Сцяцко, П. У. Культура мовы / П. У. Сцяцко. – Мінск: Тэхналогія, 2002. – 444 с.

  2. Теория и практика редактирования: хрестоматия. – М.: 1990. – 328 с.

  3. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту / М. Я Цікоцкі. – Мінск: Беларуская навука, 2002. – 223 с.

  4. Цікоцкі, М. Я. Урокі моўнага майстэрства. Стылістычныя назіранні над паэзіяй і мастацкай прозай Янкі Купалы і Якуба Коласа: дапаможнік/ М. Я. Цікоцкі. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2009. – 88 с.

  5. Янкоўскі, Ф. Само слова гаворыць / Ф. Янкоўскі. – Мінск: Маст. літ., 1986. – 318 с.


ЛЕКСІКАГРАФІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ

(у дапамогу рэдактару)

  1. Байкоў, М. і Некрашэвіч, С. Беларуска-расійскі слоўнік /М. Байкоў, С. Некрашэвіч. – Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. – 359 с.

  2. Беларускі арфаграфічны слоўнік / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад. Л. П. Кунцэвіч,

І. У. Кандраценя; пад. рэд. А. А. Лукашанца. – Мінск: Беларус. навука, 2009. – 695 с.

  1. Беларуска-рускі слоўнік: У З т.: Больш за 110 000 слоў. Выданне 3-е, папраўленае і дапоўненае; пад рэдакціяй акадэміка НАН Беларусі А. І. Падлужнага. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003.

  2. Булыко, А. Н. Современный белорусско-русский, русско-белорусский словарь/Авт.-сост. А. Н. Булыко, Х. П. Булыко.– Минск: «Родиола-плюс», 2011. – 608 с.

  3. Грабчиков, С. М. Межъязыковые омонимы и паронимы: опыт русско-белорусского словаря/ С. Грабчиков. – Минск: Издательство БГУ, 1980.– 216 с.

  4. Клышка, М. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / М. Клышка. – Мінск: Вышэйшая школа, 1976. – 592 с.

  5. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993.

  6. Лобан, М. П., Суднік, М. Р. Арфаграфічны слоўнік / М. П. Лобан, М. П. Суднік. – Мінск: Народная асвета, 1990. – 256 с.

  7. Михневич, А. Е. Русско-белорусский разговорник / А. Е. Михневич. – Минск: Вышэйшая школа, 1991. – 335 с.

  8. Насовіч, І. І. Слоўнік беларускай мовы / І. І. Насовіч – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1983. – 792 с.

  9. Русско-белорусский словарь. В 3 т. – 4-е. изд. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993.

  10. Санько, Зм. Руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем / Зм. Санько. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. – 218 с.

  11. Словарь иностранных слов. – М.: Русский язык, 1979. – 624 с.

  12. Словарь иностранных слов.

  13. Словарь русского языка. В 4 т. – М.: Русский язык, 1981–1984.

  14. Слоўнік беларускай мовы; пад рэд. М. Бірылы. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 1987. – 902 с.

  15. Станкевіч, Я. Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік / Я. Станкевіч. – Нью-Йорк. – 1305 с.

  16. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5-і т. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977–1984.

  17. Шкраба, І. Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні) / І. Шкраба. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі, 2008. – 320 с.

ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапанова аб зменах у змесце і складзе вучэбнай праграмы па вывучаемай дысцыпліне

Рашэнне, якое прынята кафедрай, што распрацавала вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)










Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № ___ ад ___.___.20____













Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № ___ ад ___.___.20____












Рэкамендаваць да зацвярджэння вучэбную праграму ў прадстаўленым варыянце

пратакол № ___ ад ___.___.20____


























ДАПАЎНЕННІ І ЗМЕНЫ ДА ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ

ПА ВЫВУЧАЕМАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

на _____/_____ вучэбны год




№№

пп


Дапаўненні і змены

Падстава








Вучэбная праграма перагледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры

беларускай літаратуры

(пратакол № ____ ад ________ 20__ г.)

Загадчык кафедры

Беларускай літаратуры

д.ф.н., прафесар __________________ І.Ф. Штэйнер

ЗАЦВЯРДЖАЮ



Дэкан філалагічнага факультэта УА «ГДУ імя Ф. Скарыны»

к.ф..н., дацэнт __________________ У.А. Бобрык
: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B5%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%BC%D1%8B -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Установа адукацыі «Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Навукова-даследчы інстытут гісторыі І культуры ўсходнеславянскіх народаў пры гду імя Ф. Скарыны
%D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D1%8B%D0%B9%20%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%86%D0%B5%D1%81%D1%81 -> Кантрольная работа па польскай мове для студэнтаў завочнага факультэта спец. “Беларуская філалогія”
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка