Установа адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»



старонка1/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.84 Mb.
  1   2   3   4   5



Установа адукацыі

«Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт»


ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце УА «ПДУ»


________________ Д.У. Дук

(подпіс)

«_____»______________________ 2015 г.

(дата зацверджання)

Рэгістрацыйны № УД-____________/р.
ПРАГРАМА

ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНА

Па спецыяльнасці 1-21 03 01 Гісторыя (па накірунках)

Накірунак спецыяльнасці 1-21 03 01-01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)

Спецыялізацыя 1-21 03 01-01 01 Гісторыя Беларусі

2015


Вучэбная праграма складзена на аснове адукацыйнага стандарту Рэспублікі Беларусь вышэйшай адукацыі першай ступені спецыяльнасці 1-21 03 01 “Гісторыя (па накірунках)”. Распрацаваны УА “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”. Зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 12. 06. 2008 г. № 50.

РАЗГЛЕДЖАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ кафедрАЙ ГІСТОРЫІ І ТУРЫЗМУ
ад «09» снежня 2014 г. пратакол № 13
Загадчык кафедры
____________ А.І. Корсак


АДОБРАНА І РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ МЕТАДЫЧНай камісіяй ГІСТОРЫКА-ФІЛАЛАГІЧНАГА ФАКУЛЬТЭТА УА “ПДУ”
ад «18» снежня 2014 г. пратакол № 2
Старшыня
____________ Т.М. Гардзяёнак

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
1.1. Мэты і задачы дзяржаўнага экзамену

Мэтай дзяржаўнага экзамена з’яўляецца вызначэнне тэарэтычнай і практычнай гатоўнасці выпускнікоў спецыяльнасці “Гісторыя” да выканання прафесійных відаў дзейнасці і вырашэння тыпавых прафесійных задач, якія адпавядаюць атрыманай кваліфікацыі – Гісторык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, прапісаных у адукацыйным стандарце.

У адпаведнасці з пастаўленай мэтай задачай дзяржаўнага экзамену з’яўляюцца адзнака і вызначэнне па 10-бальнай сістэме:


  • ўзроўню гатоўнасці выпускніка да ажыццяўлення асноўных відаў прафесійнай дзейнасці і вырашэння тыпавых прафесійных задач у адпаведнасці з кваліфікацыйнай характарыстыкай спецыяліста;

  • ўзроўню засваення выпускніком матэрыялу, прадугледжанага навучальнымі праграмамі агульнапрафесійных, спецыяльных дысцыплін і дысцыплін спецыялізацыі;

  • ўзроўню інфармацыйнай і камунікатыўнай культуры выпускніка.


1.2. Патрабаванні да кампетэнцыі выпускніка (паводле адукацыйнага стандарта спецыяльнасці):

акадэмічныя кампетэнцыі

Выпускнік павінен валодаць наступнымі акадэмічнымі кампетэнцыямі:



  • валодаць і выкарыстоўваць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач;

  • валодаць сістэмным і параўнальным аналізам;

  • умець працаваць самастойна;

  • быць здольным генерыраваць новыя ідэі;

  • валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем;

  • умець самастойна павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.


сацыяльна-асабовыя кампетэнцыі

Выпускнік павінен мець наступныя сацыяльна-асабовыя кампетэнцыі:



  • валодаць якасцямі грамадзяніна;

  • быць здальным да сацыяльнага ўзаемадзеянння;

  • валодаць здольнасцямі да міжасабовых камунікацый;

  • валодаць навыкамі здаровага ладу жыцця;

  • быць здольным да крытыкі і самакрытыкі;

  • ўмець працаваць у калектыве;

  • быць здольным да самастойнага навучання;

  • умець фарміраваць асабістыя меркаванні;

  • быць здольным выкарыстоўваць атрыманыя веды.


прафесійныя кампетэнцыі

Выпускнік павінен валодаць наступнымі прафесійнымі кампетэнцыямі па відах дзейнасці, быць здольным


у педагагічнай дзейнасці:

  • планіраваць, арганізоўваць і ажыццяўляць вучэбна-метадычную і навукова-метадычную работу;

  • выкарыстоўваць аптымальныя формы і метады навучання;

  • развіваць навыкі работы з вучэбнай, навуковай і навукова-метадычнай літаратурай, гістарычнымі крыніцамі


у даследчыцкай дзейнасці:

  • фармуліраваць і вырашаць задачы, якія ўзнікаюць у працэсе навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці;

  • выкарыстоўваць неабходныя метады даследавання, мадыфікаваць існуючыя і ствараць новыя, зыходзячы з задач канкрэтнага даследавання;

  • складаць справаздачы, весці навуковую і тэхнічную дакументацыю;


у арганізацыйна-кіраўнічай дзейнасці:

  • планіраваць, арганізоўваць і ўдасканальваць працу ў працоўных калектывах;

  • кантраляваць і падтрымваць працоўную і вытворчую дысцыпліну;

  • складаць дакументацыю па ўстаноўленнай форме;

  • рыхтаваць даклады і аналітычныя матэрыялы;


у аналітычнай дзейнасці:

  • дыялектычна думаць і аргуменціраваць свой пункт гледжання, аналізаваць факты і прагназаваць развіццё падзей;

  • аналізаваць гістарычныя і сучасныя праблемы эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага і культурнага жыцця грамадства, тэндэнцыі яго ўстойлівага развіцця;

  • рэдагаваць і рэцэнзіраваць тэксты, рыхтаваць рукапісы да друку і ажыццяўляць аўтарскі кантроль за іх выданнем.


у выхаваўчай дзейнасці:

  • планіраваць, арганізоўваць і ажыццяўляць выхаваўчую працу;

  • фарміраваць у навучэнцаў уяўленні пра грамадскія падзеі, развіваць інтарэс да вывучэння гісторыі;

  • фарміраваць пачуццё патрыятызму, развіваць эстэтычныя ўяўленні і высокія маральныя якасці асобы.


у інавацыйнай дзейнасці:

  • ажыццяўляць пошук, сістэматызацыю і аналіз інфармацыі па перспектыўным накірункам развіцця грамадства, інавацыйным тэхналогіям, праектам і рашэнням;

  • вызначаць мэты інавацый і спосабы іх дасягнення;

  • працаваць з навуковай, тэхнічнай і патэнтнай літаратурай;

  • складаць дагаворы сумеснай дзейнасці па асваенню новых тэхналогій.

Выпускнік павінен


ведаць:

  • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця ў адпаведнасці з фармацыйным і цывілізацыйным падыходамі да разгляду працэсу гістарычнага развіцця;

  • асноўныя этапы фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды;

  • сутнасныя характарыстыкі еўрапейскага, расійскага, савецкага і сучаснага шляхоў мадэрнізацыі ў сацыяльна-эканамічнай, ідэйна-палітычнай, культурнай і духоўнай абласцях;

  • асноўныя этапы станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

  • месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у працэсах інтэграцыі і глабалізацыі.

  • агульныя рысы і асаблівасці сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і культурнага развіцця


умець:

  • прымяняць атрыманыя веды для вырашэння канкрэтных педагагічных, метадычных, інфармацыйна-пошукавых, навуковых інавацыйных і іншых задач;

  • тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на сацыяльна-эканамічнае, дзяржаўна-палітычнае, этнаканфесійнай і культурнае развіццё Беларусі ў розныя гістарычныя перыяды;

  • знаходзіць агульнае і асаблівае ў развіцці ўсходнееўрапейскага, заходнееўрапейскага рэгіёнаў на ўсіх этапах гісторыі;

  • аналізаваць крыніцы па гісторыі Беларусі і на іх аснове рабіць самастойныя навукова абгрунтаваныя высновы;

  • даць самастойную і доказную ацэнку навуковых работ і вучэбнай літаратуры па асноўных аспектах айчыннай і ўсеагульнай гісторыі.

  • аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у аспекце фарміравання прававой дзяржавы;

  • характарызаваць ролю і месца беларускіх зямель у рэгіянальным цывілізацыйным і геапалітычным развіцці ў розныя гістарычныя перыяды, месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучаснай геапалітычнай сітуацыі ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі.


валодаць навыкамі:


  • валодаць даследчымі навыкамі, метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу;

  • фарміраванне крытычнага мышлення;

  • валоданне ўменнямі праектаваць і прагназаваць;

  • уменне вучыцца, павышаць кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця;

  • уменне працаваць у камандзе;

  • фарміраванне асабістых якасцяў і уменняў: самастойнасці, адказнасці, арганізаванасці, мэтанакіраванасці.



ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНА
РАЗДЗЕЛ І. ГІСТОРЫЯ ПОЛАЦКА

(ПА МАТЭРЫЯЛАХ АРХЕАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ)
Праблема горадаўтварэння і гістарычная тапаграфія Полацка ІХ – XVIII стст. Распаўсюджванне культурных напластаванняў Полацка, іх датыроўка па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам. Тэрытарыяльнае развіццё Полацка ІХ – ХVIII стст. Помнікі славянскай культуры VIII – XI стст. у Полацку. Праблема суадносін ранніх культурных напластаванняў Полацка і іх датыроўка (на прыкладзе вывучэння старажытнага гарадзішча і паселішча). Этнавызначальныя артэфакты з Полацка ІХ – ХІ cтст.

Распаўсюджванне культурных напластаванняў Полацка, іх датыроўка па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам. Характарыстыка будаўнічых гарызонтаў Верхняга замка і Вялікага пасада. Майстэрні ювеліраў (залатароў) у Полацку Х-ХІІІ стст. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Вуліцы і завулкі, водаатводы. Знешні выгляд Полацка ў ХІІ-ХVIII стст. Праблемы рэканструкцыі.

Распаўсюджванне культурных напластаванняў Полацка, іх датыроўка па дэндрахраналогіі і рэчавым матэрыялам. Візантыйскія і арабскія манеты ІХ-Х стст., знойдзеныя пры раскопках у Полацку. Полацкі манетна-рэчавы скарб ХІ ст., знойдзены ў 1910 г. Скарб залатых рэчаў (1984 г.). Унікальны скарб выяўлены каля в. Каз’янкі. Значэнне знойдзеных скарбаў для вывучэння грашовага абарачэння ў старажытным Полацку. Характарыстыка будаўнічых гарызонтаў Верхняга замка і Вялікага пасада. Майстэрні ювеліраў (залатароў) у Полацку Х – ХІІІ стст. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Вуліцы і завулкі, водаатводы. Знешні выгляд Полацка ў ХІІ – ХVIII стст. Праблемы рэканструкцыі.
Полацкая архітэктурная школа. Звесткі пісьмовых крыніц пра помнікі полацкага манументальнага дойлідства. Асаблівасці і асноўныя рысы полацкай архітэктурнай школы (погляды айчынных і замежных вучоных). Праблемы храналогіі помнікаў полацкага манументальнага дойлідства ХІІ-ХІІІ стст. Распаўсюджванне здабыткаў полацкіх дойлідаў на тэрыторыі Усходняй Еўропы: гістарыяграфія праблемы.

Археалагічнае вывучэнне Сафійскага сабора. Гістарычныя звесткі пра полацкі Сафійскі сабор. Гісторыя даследавання Полацкай Сафіі. Агульная характарыстыка пачатковага сабора. Архітэктурна-археалагічныя абмеры. Інтэр’ер помніка. Экстэр’ер Сафіі. Варыянты графічнай рэканструкцыі. Пабудовы ХІІ ст. каля алтара Сафійскага сабора. Гістарыяграфія вывучэння архітэктурна-стылістычных асаблівасцяў помніка. Забудова і планаванне прасторы каля Сафіі ў ХІ – XVIII cтст.

Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў ХІІ – XV стст. на Верхнім і Ніжнім замках. Гісторыя даследавання і асаблівасці размяшчэння Храма-пахавальні на стрэлцы Ніжняга замка і Царквы-на-рву. Функцыянальная прыналежнасць помнікаў. Архітэктурна-стылістычныя асаблівасці храмаў.

Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў ХІІ-XV стст. на Верхнім і Ніжнім замках. Гісторыя мураваных свецкіх пабудоў ХІІ – ХІІІ стст. на Беларусі і суседніх землях. Княжацкі храм ХІІ ст. на Верхнім замку (царква Архангела Міхаіла), гісторыя адкрыцця, раскопкі і графічная рэканструкцыя. Княжацкі церам ХІІ – XV стст.: гісторыя даследавання і архітэктурныя асаблівасці помніка. Выкарыстанне дэндрахраналагічнага метада датавання княжацкага церама і прыбудоў да яго. Вынікі комплекснага археалагічнага вывучэння артэфактаў з княжацкага церама.

Археалагічнае вывучэнне манументальных пабудоў ХІІ ст. ў Спас-Ефрасінеўскім манастыры. Гісторыя археалагічнага вывучэння храма-пахавальні полацкіх епіскапаў ХІІ ст. у Спаса-Ефрасінеўскім манастыры (царкве св. Георгія). Гістарычныя звесткі аб храме. Архітэктурна-стылістычныя асаблівасці помніка. Гісторыя вывучэння і архітэктурныя асаблівасці Полацкай Спаскай царквы. Гістарычныя звесткі пра Спаскую царкву. Фрэскавы жывапіс Спаскай царквы і праблема яго рэстаўрацыі. Знаходкі фрагментаў фрэсак і маёлікі пры раскопках храма-пахавальні ў Спаса-Ефрасінеўскім манастыры. Аналогіі сярод фрэсак Спаскай царквы.

Археалагічна-архітэктурныя даследаванні на тэрыторыі княжацкага Барысаглебскага манастыра ў Бельчыцы. Гістарычныя звесткі пра Барысаглебскі (княжацкі) манастыр. Гісторыя вывучэння Барысаглебскага (княжацкага) манастыра. Археалагічныя раскопкі Вялікага сабора. Праблема кансервацыі рэшткаў сабора і перспектывы далейшага вывучэння помніка. Даследаванне Пятніцкай і Барысаглебскай царквы. Дзейнасць дойліда Іаана і архітэктурныя асаблівасці храмаў Бельчыцкага манастыра. Храм-трыконх. Фрэскавы жывапіс Пятніцкай і Барысаглебскай царквы. Раскрыццё фрагментаў фрэсак пры раскопках ніжняй часткі сцяны Вялікага сабора.
РАЗДЗЕЛ ІІ. АНТРАПАЛОГІЯ

Даныя антрапалогіі як крыніца для гістарычных рэканструкцый. Антрапалагічныя даследаванні матэрыялаў старажытных пахаванняў. Вызначэнне полу і ўзросту, расавай прыналежнасці; выяўленне слядоў хваробаў і прыжыццёвых траўматычных пашкоджанняў.

Выкарыстанне антрапалагічных матэрыялаў у вырашэнні пытанняў этнагенезу і этнічнай гісторыі. Асаблівасць антрапалагічных дадзеных як крыніцы вывучэння этнічных працэсаў мінулага ў параўнанні з дадзенымі археалогіі, тапанімікі, этнаграфіі, пісьмовых крыніц. Вызначэнне тэрыторыі распаўсюджання пэўных антрапалагічных тыпаў у мінулым, іх пераемнасці альбо зменлівасці ў розныя эпохі, накірункаў міграцый і змешвання розных груп насельніцтва.

Рэканструкцыя дэмаграфічных працэсаў мінулага з выкарыстаннем метадаў палеадэмаграфіі. Палеадэмаграфічныя даследаванні на Беларусі і іх вынікі: эпахальная дынаміка паказчыкаў смяротнасці, заканамернасці іх размеркавання паводле полу і ўзросту.

Даследаванні экалогіі старажытнага насельніцтва, яго ладу жыцця і агульнага стану здароўя. Шкілетныя індыкатары стрэсу. Узаемасувязь паміж сацыяльна-гістарычнымі фактарамі і працэсамі адаптацыі ў чалавечых папуляцыях мінулага.



Антрапалогія ў вырашэнні пытанняў этнагенэзу. Антрапалагічныя аспекты этнагенэзу беларусаў.Вывучэнне сучаснага насельніцтва: геаграфічнае размеркаванне расавых прыкмет, генетычных маркераў. Вывучэнне старажытнага насельніцтва. Магчымасць вызначення аўтахтоннага альбо міграцыйнага паходжання этнічных груп. Суадносіны паняццяў “антрапалагічны тып” і “культура”. Суадносіны антрапалагічных і моўных класіфікацый.

Антрапалогія ў вырашэнні праблемы паходжання славян. Дыскусія пра зыходны антрапалагічны тып славян. Сучасны антрапалагічны склад славянскіх народаў.

Антрапалогія і праблема этнагенэзу беларусаў. Невырашаныя праблемы этнагенэзу беларусаў: час і характар пранікнення славян ў лясныя рэгіёны Ўсходняй Еўропы; зыходны тып славянскіх мігрантаў; суадносіны мясцовага (балцкага) і прышлага (славянскага) кампанентаў

Беларусы ў сістэме антрапалагічнай класіфікацыі народаў Усходняй Еўропы. Даследаванні антрапалагічнага тыпу і генагеаграфіі сучаснага карэннага насельніцтва Беларусі. Экспедыцыі В.В. Бунака (1955). Вынікі даследаванняў насельніцтва заходніх і паўночна-заходніх раёнаў БССР у рамках Прыбалтыйскай комплекснай этнографа-антрапалагічнай экспедыцыі. Даследаванні А.І. Мікулічам генагеаграфіі вясковага насельніцтва Беларусі.

Антрапалогія курганных славян з тэрыторыі Ўсходняй Еўропы. Антрапалагічныя асаблівасці полацкіх крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Вынікі даследаванняў Г.Ф. Дэбеца, Т.А. Трафімавай, Т.І. Аляксеевай, І.І. Салівон. Эпахальная зменлівасць і пераемнасць антрапалагічнага тыпу карэннага насельніцтва Беларусі.
РАЗДЗЕЛ ІІІ. РЫТУАЛ У ТРАДЫЦЫЙНАЙ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ

Беларуская міфапаэтычная карціна свету.

Вызначэнне “мадэлі” і “карціны свету” як неад’емных катэгорый міфапаэтычнага светапогляду. Прастора і час як базавыя катэгорыі міфапаэтычнай карціны свету. Беларуская міфапаэтычная мадэль свету: прасторавыя параметры. Асноўныя ўласцівасці прасторы ў міфапаэтычнай свядомасці: гетэрагеннасць, адухоўленасць, дыскрэтнасць. Ізаморфнасць прасторы і часу ў традыцыйным светапоглядзе .

Беларускія касмаганічныя і этнагенетычныя легенды і паданні: структурна-семантычны аналіз. Адлюстраванне міфапаэтычнай мадэлі свету ў беларускім абрадавым фальклоры. Традыцыйныя беларускія ўяўленні пра “свой” (“гэты”) і “той” (“чужы”) свет. Элементы прасторы ў беларускай міфапаэтычнай карціне свету.

Сямейныя і каляндарныя рытуалы беларусаў.

Радзінны рытуал у традыцыйнай беларускай культуры

Радзінны рытуал: прагматыка і функцыі. Прасторава-часавыя параметры радзіннага рытуала. Персанажны код: “бабка-павітуха”, “кумы”. Сістэма рытуальнай табуізацыі і прадпісанняў у межах радзіннага абраду. Рэчавы і акцыянальны код “радзінаў”. Сінкрэтызм паганскіх і хрысціянскіх элементаў у межах абрада: праблема суадносін зместу і формы. Радзінны фальклор: структурна-семантычны аналіз.



Беларускае традыцыйнае вяселле: структура і семантыка.

Вяселле: прагматыка і функцыі. Вясельны абрад як рытуал пераходнага тыпу. Сімволіка “смерці” і “нараджэння” ў традыцыйным беларускім вяселлі. Прасторава-часавыя параметры вясельнага абраду. Персанажны код вяселля: “сваты” і нш. вясельныя “чыны”, іх сімволіка і функцыі. Сістэма рытуальнай табуізацыі і прадпісанняў у межах вясельнага абрада. Рэчавы і акцыянальны код беларускага традыцыйнага вяселля. Сінкрэтызм паганскіх і хрысціянскіх элементаў у межах абрада: праблема суадносінаў , зместу і формы. Вясельны фальклор: структурна-семантычны аналіз.



Традыцыйная пахавальная абрадавасць беларусаў.

Генезіс пахавальнай беларускай абрадавасці. Пахавальны рытуал: структура, прагматыка і функцыі. Пахаванне як рытуал пераходнага тыпу; сімволіка “таго” свету і “мяжы”, ідэя “пераходу” ў абрадзе. Прасторава-часавыя параметры пахавальнага рытуала. Сістэма рытуальнай табуізацыі і прадпісанняў у межах пахавальнага абрада. Рэчавы і акцыянальны код беларускага пахавальнага рытуала. Уяўленне пра “нячыстых” нябожчыкаў. Адлюстраванне культу продкаў у пахавальнай абрадавасці. Галашэнні як спецыфічны жанр беларускага фальклору.



Беларускія традыцыйныя рытуалы каляндарнага цыклу.

Каляндарныя рытуалы: прагматыка і функцыі. Беларускі народны каляндар як сістэма ўпарадкавання часу.Феномен каляндарнага свята ў сістэме каштоўнасцей беларускага традыцыйнага грамадства. Народнае (архаічнае), царкоўнае і афіцыйнае (свецкае) свята: агульнае і адрознае. Гадавыя святы, святы, прысвяткі ў структуры беларускага народнага каляндара. Сістэма рытуальнай табуізацыі і прадпісанняў у межах святочнага часу.

Прагматыка, матывацыі і скіраванасць святочных (сімвалічных) паводзін чалавека (калектыву). Святочныя варожбы, уяўленні і прыкметы як механізм спасціжэння сусвету. Базавая структура беларускага народнага календара: Каляды, Масленiца, Гуканне вясны Саракi, Дабравешчанне, Вялiкдзень, Юр'я, Сёмуха (Тройца), Купалле,Узвіжанне. Персанажны, акцыянальны, рэчавы, кулінарны, раслінны і інш.коды беларускай каляндарнай традыцыі.

Рытуальныя паводзіны ў беларускіх традыцыйных рамёствах і промыслах.

Рамествы і промыслы: сімволіка і міфалогія па-за аграрнай вытворчасцю і здабычай. Вытокі прамысловых культаў і вераванняў. Паляванне, рыбалоўства, пчалярства: рытуальна-сімвалічны кантэкст. Кавальства, ганчарства, ткацтва, цяслярства: сутнасць міфалагемы дэміурга. Рытуальна-сімвалічны аспект беларускіх традыцыйных рамёстваў. Дэміфалагізацыя рамёстваў і промыслаў ва ўмовах індустрыяльнага (постіндустрыяльнага) грамадства.


РАЗДЗЕЛ IV. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Першыя звесткі па гісторыі Беларусі. Назапашванне гістарычных ведаў.

Уводзіны. Першыя звесткі па гісторыі Беларусі. Прадмет курса “Гістарыяграфія гісторыі Беларусі”. Задачы курса «Гістарыяграфія гісторыі Беларусі». Прынцыпы і метады гістарыяграфічнага пазнання. Гістарыяграфічны факт і гістарыяграфічная крыніца. Праблема перыядызацыі гістарыяграфіі гісторыі Беларусі. Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі як навукі.

Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў.

Старажытнарускія летапісы (“Аповесць мінулых гадоў”, Лаўрэнцьеўскі, Іпацьеўскі, Троіцкі, Радзівілаўскі або Кёнігсберскі летапісы.

Лівонскія хронікі (“Хроніка Лівоніі” Генрыха Латвійскага, “Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка”, “Хроніка Германа Вартберга” і інш.) і скандынаўскія сагі (“Прадзі аб Эймундзе”, “Сага аб хрышчэнні”, “Сага аб Тыдрык Бернскім” і інш.) пра падзеі на тэрыторыі Беларусі.

“Слова аб палку Ігаравым”, “Павучэнне Уладзіміра Манамаха” і інш.

Гісторыя Беларусі ў летапісах, хроніках і мемуарнай літаратуры ХІVXVII стст. Беларуска-літоўскія летапісы XIV - XVI стст., іх ідэйна-палітычная накіраванасць. Пачатак беларускага летапісання. Мясцовыя Полацкі і Смаленскі летапісы. Зараджэнне агульнадзяржаўнага беларуска-літоўскага летапісання. “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх” і Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Беларуска-літоўскае летапісанне ў другой палове XV - XVI стст. “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”.

Трактоўка гістарычных падзей на Беларусі ў рускіх летапісах XIV - XVI стст. Маскоўскі летапісны звод канца XV ст., Валагодска-пермскі, Нікіфараўскі летапісы, Піскароўскі летапісец, Летапісны звод 1497 г. і інш.

Адлюстраванне гісторыі Беларусі ў мясцовых летапісах і хроніках. Заняпад агульнадзяржаўнага летапісання. Рэгіянальныя летапісы і хронікі: “Хроніка Быхаўца”, “Баркулабаўскі летапіс”, “Хронікі” Магілёва і Віцебска.

Гісторыя Беларусі ў нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў XVI - XVIII стст. Нататкі аб Беларусі Жыльбера дэ Лануа, Сігізмунда Герберштэйна, Аляксандра Гваньіні, Антонія Пасевіна і інш.’

Адлюстраванне гісторыі Беларусі ў мемуарнай літаратуры XVI - XVIІ стст. Лісты Філона Кміты Чарнабыльскага, “Дзённік” Фёдара Еўлашоўскага, “Дзённік падзей, якія адносяцца да Смутнага часу”, “Дыярыушы” Самуіла Маскевіча, Багуслава Маскевіча, Адама Каменскага-Длужыка і інш.

Развіццё гістарычнай думкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI – першай палове XVIIІ стст. Мацей Стрыйкоўскі – першы гістарыёграф Вялікага Княства Літоўскага. “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” і яе значэнне. Гістарычная думка і Ордэн езуітаў. Езуітскія падручнікі Гарацыя Турчаліні, Антонія Пасевіна, Дзіянісія Петавія і інш. “Гісторыя Літвы” Віюка Каяловіча – першы сістэматызаваны курс па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Кароль Бартольд і вылучэнне гісторыі, як асобнага вучэбнага прадмета. “Вобразы князёў і каралёў Польшчы”. Гістарычныя працы Адама Нарамеўскага, Яна Пашакоўскага і іншых вучоных-езуітаў.
Станаўленне гістарыяграфіі гісторыі Беларусі ў другой палове XVIIІ – пачатку ХХ ст.

Гістарычныя даследаванні ў Вялікім Княстве Літоўскім і Расійскай дзяржаве ў другой палове XVIIІ – пачатку ХIХ ст. Адукацыйная камісія і секулярызацыя гістарычнай думкі. Новыя падручнікі па гісторыі братоў Скшатускіх, Д. Шыбінскага, К. Вырвіча. Перыядычны друк. Ф.Папроцкі. Мацей Догель і стварэнне краязнаўчага фундамента. “Манархічная” школа А. Нарушэвіча. “Гісторыя польскага народа”. Таварыства сяброў навук: Ю.Нямцэвіч, Т.Чацкі, С.Лінде, Е.Бандтке.

Гістарычныя звесткі пра Беларусь у працах рускіх гісторыкаў і археографаў XVIIІ – пачатку ХІХ ст. “Гісторыя Расійская” В.М.Тацішчава як каштоўная крыніца, па гісторыі Беларусі. Навуковыя публікацыі крыніц па гісторыі Беларусі Герарда Мілера. Дакументы па беларускай гісторыі ў праце М.І.Новікава “Древняя Российская Вивлиофика”. М.М.Шчарбатаў. Дзейнасць Мікалая Бантыш-Каменскага. Даследаванне пытанняў гісторыі ўсходнеславянскіх народаў Станіславам Богуш-Сестранцэвічам.



: images -> stories -> iff -> history
history -> Вучэбная праграма для спецыяльнасці
history -> Лекцыя Паходжанне беларусаў. Вытокі беларускай народнасці
history -> Лекцыя 11. Беларусь у міжрэвалюцыйны перыяд. 1905 г. —люты 1917 г
history -> Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года і грамадзянскай вайны. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці
history -> Тэма 2 “Старажытнае грамадства. Беларусь у раннім сярэднявякоўі.”
history -> Графік праходжання пераддыпломнай практыкі І абароны дыпломных работ для студэнтаў спецыяльнасцей


  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка