Установа адукацыі, сям’я, соцыум адзінства аднадумцаў



Дата канвертавання22.07.2016
Памер29.85 Kb.
Педагагічны савет

“Установа адукацыі, сям’я, соцыум – адзінства аднадумцаў”

сацыяльна-педагагічнай работы
Дата правядзення: 05. 01.2016
Мэта:

павысіць прафесійную кампетэнтнасць педагогаў у арганізацыі сацыяльна - педагагічнага партнёрства

Задачы:

1. Прааналізаваць сістэму работы ўстановы адукацыі з сям'ёй і соцыумам.

2. Актывізаваць працу педагогаў па ўзаемадзеянні сям'і і ўстановы адукацыі з мэтай развіцця асобы навучэнца.

3. Намеціць шляхі, формы і спосабы пашырэння і паглыблення ўзаемасувязяў установы адукацыі, сям'і і соцыума.

4. Садзейнічаць распаўсюджванню вопыта работы класных кіраўнікоў
Пытанні для абмеркавання:


  1. Сістэма работы ўстановы адукацыі з сям'ёй і соцыумам.

  2. Формы ўзаемадзеяння класнага кіраўніка і сям’і.

  3. Формы і метады сацыяльна-педагагічнай работы з неблаганадзейнымі сем’ямі і сем'ямі “группы рызыкі”.

Форма правядзення:

педагагічны савет – семінар-практыкум.
Абсталяванне:

мультымедыапраектар., ноутбук, листы А3, А4, фламастары


План правядзення педсавета

І. Выступленні па тэме педсавета:

1. Сістэма работы ўстановы адукацыі з сям'ёй і соцыумам

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Арцішэўская Г.М.


  1. Формы ўзаемадзеяння класнага кіраўніка і сям’і.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў Скрундзь Л.Г.

3. Формы і метады сацыяльна-педагагічнай работы з неблаганадзейнымі сем'ямі, сем'ямі «групы рызыкі».



Педагог сацыяльны Харлінская Л.К.
ІІ. Практычная частка:

  1. Работа ў творчых групах:

-педагогі;

- бацькі;

-навучэнцы

Заданне 1

Знайсці адказ на праблемнае пытанне метадам “Пяць “чаму?”

Пытанне: Чаму бацькі не маюць жаданне наведваць установу адукацыіі?

«Пяць чаму». Вызначаецца канкрэтная праблема, якую неабходна вырашыць. Педагогі павінны прыйсці да згоды адносна фармулёўкі разгляданай праблемы. Пры пошуку вырашэння праблемы варта пачынаць з канчатковага выніку (праблемы) і ісці ў адваротным кірунку (у кірунку ўзнікнення першапрычыны), пытаючыся, чаму ўзнікае праблема. Адказ запісаць пад праблемай. Калі адказ не выяўляе першапрычыну праблемы, зноў задаць пытанне «Чаму?» І новы адказ запісаць ніжэй. Пытанне «Чаму?» Неабходна паўтараць да таго часу, пакуль першапрычына праблемы не стане відавочнай. Калі адказ вырашае праблемы, і група згодная з ім, прымаецца рашэнне, якое выкарыстоўвае адказ.

Заданне 2

Знайсці адказ на праблемнае пытанне метадам «Дрэва рашэнняў».

Пытанне: Што патрэбна зрабіць каб прыцягнуць увагу бацькоў да сапрацоўніцтва з ўстановай адукацыі?

«Дрэва рашэнняў». Педагогам прапануецца для абмеркавання нейкая праблема. Яны прапануюць разнастайныя варыянты яе рашэння. Запісваюцца тры найбольш цікавыя і рэальныя на “лісточкі” далей ідзе абгрунтаванне выбару. Лісточкі мацуюцца на “дрэва”

Заданне 3

Пытанне: Найбольш эфектыўныя формы і метады работы з бацькамі.

Абмен вопытам «Гарачае крэсла»

Класным кіраўнікам прапаноўваецца за 1 хвіліну расказаць аб найбольгш эфектыўным спосабе работы з бацькамі.


ІІІ Рэфлексія

«Чамадан, кошык, мясарубка». Да сцяны прымацоўваюцца тры вялікіх ліста. На першым намаляваны чамадан, на другім - смеццевы кошык, на трэцім - мясарубка. Кожны ўдзельнік атрымлівае тры каляровых лісточка. На «чамадане» ўдзельнік піша тое, што ён вынес з паседжання, забярэ з сабой і будзе актыўна ўжываць. На другім лісце - тое, што апынулася бескарысным, непатрэбным і што можна адправіць у кошык. На трэцім лісце - тое, што апынулася цікавым, але пакуль не гатовым да ўжывання, тое, што трэба яшчэ дадумаць і дапрацаваць.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Г.М. Арцішэўская


: gallery
gallery -> Канцэртная праграма «за беларусь»
gallery -> Графік работы клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах
gallery -> Дарагія рабяты, улічваючы вашу занятасць у вучэбны час, рэкамендуем прачытаць праграмныя творы летам
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка