Установа адукацыі



старонка1/3
Дата канвертавання21.06.2016
Памер456.83 Kb.
  1   2   3
Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»




ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ iм. Ф.Скарыны”

_________________I.В.Семчанка

(подпіс)

«_____»________ ____ 20___г.

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № УД-__________/р




ЭТНАЛОГІЯ I ЭТНАГРАФІЯ БЕЛАРУСІ
Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-21 03 01-01 Гісторыя (Гісторыя айчынная і ўсеагульная)

Факультэт завочны

Кафедра гісторыі Беларусі

Курс (курсы) 1

Семестр (семестры) 1-2

Лекцыі 20 гадзін

Экзамен 2 семестр

Практычныя заняткі -

Залік 1 семестр

Курсавы праект (работа) -

Усяго аудыторных гадзін па дысцыпліне 20 гадзін




Усяго гадзiн

па дысцыплiне 176 гадзін

Форма атрымання

вышэйшай адукацыі завочная


Склала Т.А. Шкрабава, асістэнт

2010

Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы “Этналогія і этнаграфія Беларусі” для вышэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублікі Беларусь 13 сакавіка 2009 г. Рэгiстрацыйны № ТД-Д.072/тып.


Разгледжана i рэкамендавана да зацвярджэння на паседжаннi кафедры гісторыі Беларусі


20__ г., пратакол № ____
Загадчык кафедры
дацэнт _________________А.Р.Яшчанка
Адобрана i рэкамендавана да зацвярджэння метадычным саветам гістарычнага факультэта
20__ г., пратакол № ____
Старшыня
дацэнт_____________Г.А.Аляксейчанка

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Неабходнасць вывучэння курса “Этналогія і этнаграфія Беларусі” абумоўлена павышэннем ролі этнічнага фактара ў сучасным свеце, значнасцю ведаў аб этнічных супольнасцях планеты для падрыхтоўкі высокакваліфікаванага спецыяліста ў галіне гісторыі і музеалогіі.

Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны: садзейнічанне фармаванню гарманічнай асобы і навукова абгрунтаванага светапогляду; фармаванне асобы студэнта як грамадзяніна, этнічна талерантнага, з глыбокім разуменнем сутнасці этнічных працэсаў; фармаванне здольнасці да крэатыўнага і крытычнага мыслення ў сацыяльна-пераўтваральнай і прафесійнай дзейнасці, станаўленне сучаснага стылю навукова-практычнага мыслення; фармаванне фундамента этналагічных ведаў на падставе вывучэння дасягненняў сусветнай і айчыннай этналагічнай думкі.

Задачы вывучэння дысцыпліны:

даць студэнтам глыбокія веды тэарэтычных асноў этналагічнай навукі, выдзяляючы яе спецыфіку, раскрываючы прынцыпы суадносінаў метадалогіі і метадаў этналагічнага пазнання;

даць студэнтам сістэмныя веды аб традыцыйнай культуры і этнічным развіцці народаў свету;

пазнаёміць з асноўнымі аспектамі традыцыйнай культуры Беларусі, прадэманстраваць яе асаблівасці ва ўсходнеславянскім і індаеўрапейскім кантэксце;

сфарміраваць у студэнтаў навукова-даследчыя і практычныя навыкі;

садзейнічаць падрыхтоўцы шырока адукаваных, творчых, з крытычным мысленнем спецыялістаў, здольных да аналізу і прагназавання складаных этнічных працэсаў і авалоданню методыкай правядзення этналагічных даследаванняў.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць:

асноўныя тэарэтыка-метадалагічныя праблемы, катэгорыі этналогіі і сутнасць асноўных этналагічных вучэнняў;

навуковыя падыходы да аналізу этнічных з’яў, метады этналагічных даследаванняў;

спецыфіку фармавання і функцыянавання этнічнай карты Рэспублікі Беларусь;

спецыфіку этнічных працэсаў, тэндэнцыі развіцця сучаснага свету.

Студэнт павінен умець:

ужываць ідэі і катэгорыі этналогіі пры аналізе светапоглядных, сацыякультурных і прафесійных праблем і сітуацый;

аналізаваць канкрэтныя этнічныя працэсы ў сучасным свеце і Рэспубліцы Беларусь;

ацэньваць перспектывы развіцця сучасных этнічных працэсаў, прапаноўваць шляхі вырашэння ўзнікаючых праблем;

ужываць на практыцы разнастайныя метады этнаграфічных даследаванняў.

Выкладанне дысцыпліны засноўваецца на ведах студэнтаў па курсу «Гісторыя Беларусі».

Дысцыпліна “Этналогія і этнаграфія Беларусі” вывучаецца студэнтамі 1 курса спецыяльнасці 1-21 03 01-01 «Гісторыя айчынная і ўсеагульная» у аб’ёме 84 гадзіны; колькасць аудыторных гадзін – 20, з іх: лекцыі – 20, самастойная работа студэнтаў – 64. Форма кантролю – залік (1 семестр), экзамен (2 семестр).


ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Раздзел 1 Уводзіны. Класіфікацыя этнічных супольнасцей свету. Гісторыя этналогіі
Тэма 1 Уводзіны
Азначэнне этналогii. Аб’ект i прадмет этналагiчных даследаванняў. Паняцце аб этнасе. Кампаненты этнiчнай сiстэмы. Этнас i экалогiя. Этнiчная тэрыторыя. Культура народаў як галоўны прадмет этналогii. Этналагiчны падыход да культуры. Класiфiкацыя культур у этналогii. Этнас i мова. Этнiчная свядомасць. Этнiчныя стэрэатыпы i ўстаноўкi. Этнонiмы. Гiстарычныя формы этнiчных супольнасцей. Этнас у традыцыйным i iндустрыяльным грамадствах. Спецыфiка механiзму аднаўлення этнiчнай сiстэмы ў розныя гiстарычныя эпохi. Нацыя як вышэйшая ступень самаарганiзацыi этнасу. Нацыянальная дзяржава. Праблема этнічных груп i міжэтнiчных адносiн. Этнiчныя працэсы. Крынiцы i метады этналагiчных даследаванняў. Палявыя этнаграфiчныя матэрыялы. Пiсьмовыя крынiцы. Архiўныя i музейныя калекцыi. Дадзеныя сумежных навук: фiзiчнай антрапалогii, археалогii, лiнгвiстыкi, фалькларыстыкi i г. д. Метады збора i апрацоўкi этнаграфiчнай iнфармацыi.
Тэма 2 Класіфікацыя этнічных супольнасцей свету

Паняцце класiфiкацыi, яе неабходнасць i азначэнне. Прынцыпы класiфiкацыi.

Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей паводле тэрыторыi пражывання. Паняцце гiсторыка-культурных этнаграфiчных абласцей. Вялiкiя, сярэднiя, малыя гiсторыка-культурныя этнаграфiчныя вобласцi. Значэнне класiфiкацыi паводле гiсторыка-культурных абласцей.

Класiфiкацыя паводле падабенства фiзiчнага аблiчча. Паняцце антрапалагiчнага тыпу. Iерархiя антрапалагiчных тыпаў. Вялiкiя i малыя расы. Падзел рас на мясцовыя антрапалагiчныя тыпы. Прычыны ўтварэння антрапалагiчных тыпаў. Роля экалагiчнага асяроддзя, iзаляцыi, змешвання. Узнiкненне вялiкiх рас (еўрапеоiднай, негроiднай, аўстралоiднай, мангалоiднай, амерыканскай). Змешаныя расавыя тыпы. Значэнне антрапалагiчнай класiфiкацыi.

Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей паводле роднасцi моў. Паняцце моўнай роднасцi. Iерархiя лiнгвiстычных супольнасцей. Сусветныя лiнгвiстычныя сем’i. Лiнгвiстычныя галiны, лiнгвiстычныя групы. Значэнне лiнгвiстычнай класiфiкацыi.

Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей паводле падабенства гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Паняцце гаспадарча-культурнага тыпу. Iерархiя гаспадарча-культурных тыпаў. Значэнне гаспадарча-культурнай класiфiкацыi.


Тэма 3 Гісторыя этналогіі

Гісторыя этналогіі. Этнаграфiчныя веды на Старажытным Усходзе i ў антычным свеце. Этнаграфiчныя веды ў Старажытным Егiпце, Месапатамii i Iране. Этналагiчныя канцэпцыi ў Бiблii. Канцэпцыя «залатога веку» Гесiода. «Усход» i «Захад» Герадота, герадотавы «неўры». Iдэя антрапасацыягенезу ў Дэмакрыта. «Геаграфiчны «дэтэрмiнiзм» Гiпакрата. Этналагiчныя погляды Тацыта. Iдэi прагрэсу грамадства ў Лукрэцыя Кара. Этнаграфiчныя веды ў сярэдневяковай Еўропе. Этнаграфiчныя звесткi ў Iардана, Пракопiя Кесарыйскага, Канстанцiна Парфiрагенета. Прагматычнае разуменне этнаграфii ў Канстанцiна Парфiрагенета. «Кнiга Марка Пола» i яе ўплыў на еўрапейскую навуковую думку. Этнаграфiчныя веды ў Еўропе XVI — першай палове XIX ст. Вялiкiя геаграфiчныя адкрыццi i iх этналагiчнае асэнсаванне. Канцэпцыя «шчаслiвага дзiкуна» П. Марцiра. Апалогiя культурных адрозненняў М. Мантэня. Iдэi гiстарычнага прагрэсу Дж. Вiко, Ж. Кандарсэ, А. Фергюсан. Iдэалiзацыя першабытнасцi французскiмi асветнiкамi: Д. Дзiдро, Ф. Вальтэр, Ж.-Ж. Русо. Этналагiчныя канцэпцыi I. Г. Гердэра: iдэя натуральнага паходжання моў i этнасаў, крытыка еўропацэнтрызму. Фiла-софiя нацыi Й. Фiхтэ. Вучэнне аб мовах В. фон Гумбольда. Асноўныя iдэi «мiфалагiчнай школы». Я. i В. Грымы, М. Мюлер, А. Кун.

Эвалюцыянiзм. Навуковыя перадумовы i асноўныя пастулаты эвалюцыянiзму. «Першабытны шлюб» Дж. Мак-Ленана. Канцэпцыя паходжання рэлiгii Д. Лебака. Канцэпцыя прагрэсу Э. Тэйлара. Паняцце «перажытку». Анiмiстычная канцэпцыя паходжання рэлiгii. Л. Г. Морган аб радавой арганiзацыi грамадства, ступенях развiцця сям’i i сацыяльнага прагрэсу. Познi эвалюцыянiзм: Э. Хан, Д. Фрэзер i iнш. Дыфузiянiзм. Сутнасць канцэпцыi. Вытокi: Ф. Ратцэль. Культурная мiфалогiя Л. Фрабенiуса. «Культурнае кола» Ф. Грэбнера. Тэорыя «прамонатэiзму» В. Шмiдта. «Гiпердыфузiянiзм» Г. Элiота-Смiта i У. Пэры. Сучасны дыфузiянiзм: iдэi i эксперыменты Т. Хейердала. Французская сацыялагiчная школа. Сацыялогiя Э. Дзюркгейма. «Калектыўныя ўяўленнi». Э. Дзюркгейм аб паходжаннi класiфiкацыi, паняццяў, рэлiгii. М. Мос аб раннiх формах абмену. Л. Левi-Бруль аб ступенях развiцця ладу мыслення. Функцыяналiзм i структуралiзм. Крытыка эвалюцыянiзму i дыфузiянiзму ў Б. Малiноўскага. Iдэя «халiзму». Тэорыя патрэбнасцей. Б. Малiноўскi аб узаемасувязi этнасу, традыцыi i экалогii. Класiфiкацыя навук аб народах А. Радклiфа-Брауна. К. Левi-Строс аб развiццi культуры i грамадства. «Гарачыя» i «халодныя» грамадствы. Прынцып «бiнарных апазiцый». Вывучэнне сiстэм сваяцтва. Метад К. Левi-Строса. Этнапсiхiчны кiрунак. Вытокi: М. Лацарус, К. Лебон, В. Вунд. Этнаграфiчныя сюжэты ў З. Фрэйда. Канцэпцыя «культурнага рэлятывiзму» Ф. Боаса. «Базавы тып асобы» А. Кардынера. «Культурныя патэрны» Р. Бенедыкт. Этнаграфiя дзяцiнства ў працах М. Мiд. Марксiзм у этнаграфii. Этнаграфiя ў СССР у 20—80-я гг. Этнаграфiчныя сюжэты ў К. Маркса i Ф. Энгельса. М. Кавалеўскi аб грамадзе i звычаёвым праве. Теорыя этнасу i этнiчных працэсаў у працах Ю. Брамлея. М. Чэбаксараў аб гаспадарча-культурных тыпах. «Iнфармацыйнае» разуменне этнасу ў С. Аруцюнава. Тэарэтычная сiстэма Л. Гумiлёва. Канцэпцыя этнасферы i пасiянарнасцi.
Раздзел 2 Этнічныя супольнасці Аўстраліі і Акіяніі. Этнічныя супольнасці Амерыкі
Тэма 4 Этнічныя супольнасці Аўстраліі і Акіяніі
Этнiчныя супольнасцi Аўстралii i Тасманii. Этнiчны склад насельнiцтва. Абарыгены Аўстралii, iх паходжанне, атрапа¬лагiчны тып, мова, асаблiвасцi гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Сацыяльная арганiзацыя: племя, фратрыя, род, лакальная група, сям’я, суадносiны памiж iмi. Герантакратыя. Сiстэма выхавання. Iнiцыяцыi. Духоўная культура: веды, мастацкая творчасць (выяўленчае мастацтва, музыка, фальклор), рэлiгiйныя вераваннi. Асаблiвасцi духоўнай культуры абарыгенаў Аўстра¬лii. Тасманiйская праблема. Месца тасманiйцаў у гiсторыi чалавечага грамадства i культуры. Узровень развiцця. Загадка паходжання. Характэрныя рысы гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Гiстарычная рэканструкцыя сацыяльнага ладу. Пачатковыя веды, формы мастацтва, элементы рэлiгii.

Этнiчныя супольнасцi Меланэзii. Этнiчны склад насельнiцтва. Антрапалагiчны тып. Мовы. Характэрныя рысы гаспа¬даркi, матэрыяльнай культуры. Асаблiвасцi сацыяльнай арганi¬зацыi. Ра¬давая сiстэма. Вясковыя абшчыны. Таемныя мужчынскiя саюзы. Сям’я i шлюб. Духоўная культура. Рэлiгiйныя вераваннi. Уяўленнi аб «мана». Прамысловыя культы. Культ «карга». Этнасы папуа. Антрапалагiчны тып. Моўная сiтуацыя. З’ява этналiнгвiстычнай непарыўнасцi. Гаспадарка. Падсечна-агнявое ручное земляробства: тэхналогiя i асноўныя культуры. Паселiшча i жыллё. Адзенне, упрыгожваннi. Сацыяльная арга¬нiзацыя. Феномен «бiгмэнства». Рэлiгiйныя вераваннi: татэмiзм i культ продкаў.

Этнiчныя супольнасцi Палiнэзii. Этнiчны склад насельнiцтва. Антрапалагiчны тып. Моўная сiтуацыя. Асаблiвасцi гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Сацыяльная арганiзацыя. Вясковая абшчына i сям’я. Касты. Дзяржаўныя ўтварэннi. Духоўная культура. Прафесiяналiзацыя рэлiгii. Культ правадыроў. Табу.

Этнiчныя супольнасцi Мiкранэзii. Антрапалагiчны тып. Асаблiвасцi гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Сацыяльная арганiзацыя. Характар сям’i. Становiшча жанчыны. Жаночыя саюзы. Духоўная культура. Пачатковая пiсьменнасць. Своеасаблiвасць рэлiгii. Элементы шаманiзму.

Гiстарычны лёс i сучаснае становiшча этнiчных супольнасцей Аўстралii i Акiянii. Фармiраванне англа-аўстралiйцаў i англа-новазеландцаў.
Тэма 5 Этнічныя супольнасці Амерыкі
Этнічныя супольнасці Амерыкі. Праблема першапачатковага засялення Амерыкi. Моўная i антрапалагiчная сiтуацыя да Вялiкiх геаграфiчных адкрыццяў.

Гаспадарча-культурныя тыпы Паўночнай Амерыкi. Арктычныя паляўнiчыя i рыбаловы. Эскiмосы i алеуты. Гаспадарчая дзейнасць i матэрыяльная культура. Сацыяльная арганiзацыя i сямейны быт. Рэлiгiя i культ «гаспадынi мора» i iншыя прамысловыя культы. Асаблiвасцi выхавання. Збiральнiкi Калiфорнii. Асаблiвасцi прыроднага асяроддзя i формы гаспадарчай дзейнасцi. Спецыфiка матэрыяльнай культуры. Рэлiгiйнае жыццё. Вiзiянiзм. Паляўнiчыя лясной зоны. Лад жыцця. Аб’екты i прыёмы паляўнiцтва. Матэрыяльная культура. Грамадская арганiзацыя: племя, фратрыя, род. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Культ сонца. Ахвя¬рапры¬нашэннi. Дух Манiту. Сакралiзацыя лiчбаў. Катар¬сiчная магiя. Паляўнiчыя прэрый. Спецыфiка матэрыяльнай культуры. Значэнне засваення конегадоўлi. Племянная арганiзацыя. Фармiраванне ваеннай дэмакратыi. Аседлыя рыбаловы паўночна-заходняга ўзбярэжжа. Спецыфiка прыродных умоў i iх уплыў на матэрыяльную культуру i сацыяльную арганiзацыю. Развiццё абмену. Маёмасная дыферэнцыяцыя. Потлач. Патрыярхальнае рабства. Ручныя земляробы Паўночнай Амерыкi. Тэхналогiя падсекi i асноўныя культуры. Спецыфiка полаўзроставага падзелу працы i яе ўплыў на сацыяльную арганiзацыю. Авачыра iракезаў. Парны шлюб. Правадыры. Агульнаплемянныя саветы. Iндзейцы «пуэбла». Земляробства са штучным арашэннем. Родава-племянная сiстэма. Спецыфiка рэлiгiйнага жыцця. Гаспадарча-культурныя тыпы Паўднёвай Амерыкi. Вогнязямельцы. Марскiя рыбаловы i збiральнiкi. Асаблiвасцi антра-палагiчнага тыпу. Лад жыцця. Сацыяльная арганiзацыя. Паляўнiчыя i збiральнiкi трапiчных лясоў. Сезонныя асаблiвасцi гаспадарчых заняткаў. Спецыфiка прыладаў паляўніцтва: духавая стрэльба. Паселiшча i жыллё. Ваяўнiчы характар культуры. Тсантса. Паляўнiчыя на гуанака Патагонii. Асаблiвасцi антрапалагiчнага тыпу. Спецыфiчныя прылады палявання: ласо i бола. Уплыў засваення конегадоўлi на сацыяльную структуру i лад жыцця. Ваяўнiчы характар культуры.

Цывiлiзацыi Цэнтральнай i Паўднёвай Амерыкi. Цывiлiзацыя майя. Асаблiвасцi гаспадаркi. Падсека. Ручное земляробства. Гарады-дзяржавы. Сацыяльная структура. Развiццё культуры. Матэматыка i астраномiя. Рэлiгiйны культ. Ахвярапрынашэннi. Дзяржава ацтэкаў. Спецыфiка земляробства. Чынампа. Асаблiвасцi сацыяльнай структуры. Рэлiгiйны культ i яго ўплыў на характар усёй цывiлiзацыi. Iмперыя iнкаў. Асаблiвасцi гаспадарчай базы iнкскай цывiлiзацыi. Сацыяльна-каставы строй. Вясковая абшчына. Элементы «сацыялiзму» ў iнкскай дзяржаве. Будаўнiцтва шляхоў зносiн. Сiстэма трансляцыi iнфармацыi. Кiпу. Духоўная культура. Выявы ў пустынi Наска.

Фармiраванне сучаснага насельнiцтва Амерыкi: агульная характарыстыка.


Раздзел 3 Этнічныя супольнасці Афрыкі
Тэма 6 Этнічныя супольнасці Афрыкі
Антрапалагiчны склад насельнiцтва. Еўрапеоiды. Негроiды. Негрыльскi, эфiопскi i бушменскi расавыя тыпы. Лiнгвiстычная сiтуацыя. Гiстарычна-культурныя рэгiёны. Этнiчная гiсторыя: кароткi агляд.

Гаспадарча-культурныя тыпы Трапiчнай i Паўднёвай Афрыкi. Паляўнiчыя i збiральнiкi. Негрылi. Асаблiвасцi тэхналогii паляўніцтва. Паселiшча i жыллё. Грамадскiя адносiны. Рэлiгiя: прамысловыя культы. Бушмены. Прыклады прыстасавання да неспрыяльных умоў навакольнага асяроддзя. Сацыяльная арганiзацыя. Рэлiгiйныя культы. Мастацкая культура. Жывапiс. Жывёлаводы. Фульбэ, туарэгi, масаi, гатэнтоты. Агульная ха-рактарыстыка афрыканскай жывёлагадоўлi. Матэрыяльная куль¬тура. Каставы строй. Маральна-этычныя кодэксы ладу жыцця. Становiшча жанчыны. Духоўная культура. Развiццё паэзii. Ручныя земляробы трапiчных лясоў i саван. Тэхналогiя культуры земляробства. Сезонны характар зямляробства. Рамёствы. Апрацоўка металаў. Бенiнская бронза. Ткацтва. Апрацоўка дрэва i скуры. Паселiшча i жыллё. Адзенне. Сацыяльная структура. Таемныя мужчынскiя i жаночыя саюзы. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Культ продкаў. Культ правадыроў. Прафесiяналiзацыя рэлiгii. Фетышызм. Этнасы Паўночнай i Паўночна-Усходняй Афрыкi. Асаблiвасцi земляробства ў далiне Нiла. Садаводства ў краiнах Магрыба. Рамёствы. Рэлiгiйная сiтуацыя. Рэшткi даiсламскiх культаў. Хрысцiяне-копты. Спецыфiка традыцыйнай культуры народаў Паўночна-Усходняй Афрыкi.


Раздзел 4 Этнічныя супольнасці Азіі
Тэма 7 Этнічныя супольнасці Заходняй Азіі, Паўднёвага Каўказа і Сярэдняй Азіі
Гiстарычна-культурныя рэгiёны ў Азii.

Этнасы Заходняй Азii. Этнiчны склад насельнiцтва. Лiнгвiстычная i антрапалагiчная сiтуацыя. Традыцыйная матэрыяльная культура. Сiстэмы земляробства. Формы жывёлагадоўлi. Рамёствы. Апрацоўка металаў i скуры. Выраб дываноў. Ювелiрнае мастацтва. Паселiшча. Жыллё: прынцыпы iнтэр’еру. Iслам i яго ўплыў на грамадскiя, сямейныя адносiны i духоўную культуру. Спецыфiка сацыяльнага жыцця i духоўнай культуры яўрэяў. Сiстэма забаронаў. Iнстытут равiната. Функцыi сiнагогi. Традыцыйныя абрады i святы яўрэяў.

Этнiчныя супольнасцi Паўднёвага Каўказа. Антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыя: агульная характарыстыка. Этнiчная гiсторыя. Рэлiгiйная сiтуацыя. Гаспадарка. Спецыфiка земляробства i жывёлагадоўлi. Рамёствы. Паселiшчы i жыллё. Адзенне: «агульнакаўказскiя» элементы. Ежа. Сацыяльныя адносiны. Вясковая абшчына. Патрыярхальны характар сямейных адносiн. Калым. Звычаi гасцiннасцi. Рэшткi паганскiх вераванняў. Традыцыйнае мастацтва.

Этнiчныя супольнасцi Сярэдняй Азii. Этнiчны склад насельнiцтва. Лiнгвiстычная i антрапалагiчная сiтуацыя. Асаблiвасцi этнiчнай гiсторыi. Змены рэлiгiйнай сiтуацыi. Традыцыйныя формы гаспадарчых заняткаў. Земляробства ў аазiсах. Арашальныя сiстэмы, тэхналогiя апрацоўкi глебы. Садаводства, бахчаводства, вiнаградарства. Багарнае земляробства. Жывёлагадоўля. Прыёмы качэўяў. Паселiшчы i жыллё. Традыцыйнае аддзенне. Ежа. Сацыяльныя адносiны. Каставыя структуры. Сям’я. Феномен махаля. Духоўная культура. Традыцыйнае мастацтва.


Тэма 8 Этнічныя супольнасці Паўднёвай, Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі

Этнiчныя супольнасцi Паўднёвай Азii. Кароткi агляд этнiчнай гiсторыi. Этнiчная, антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыі. Перыферыйныя гаспадарча-культурныя тыпы: паляўнiчыя i збiральнiкi, ручныя земляробы, жывёлаводы. Рольнае земляробства: тэхналогiя i культуры. Спецыфiка жывёлагадоўлi. Рамёствы: апрацоўка металаў, выраб дываноў, ткацтва. Паселiшча i жыллё. Адзенне. Дхоцi i сары. Спецыфiка харчавання. Рэлiгiйная культура i яе ўплыў на сацыяльныя ад-носiны i сямейнае жыццё. Паходжанне iндуiзму. Брахманiзм i каставы лад грамадства. Бхагавад-гiта. Веданта. Iдэя рэiнкарнацыi i канцэпцыя «кармы». Йога. Культы Вiшну i Шывы. Кама-сутра. Рэакцыя на брахманiзм. Асноўныя прынцыпы джайнiзму i будызму.

Народы Паўднёва-Усходняй Азii. Этнiчная, антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыя. Этнiчная гiсторыя i змяненне рэлiгiйнай сiтуацыi. Гаспадарча-культурныя тыпы. Паляўнiчыя i збiральнiкi (кубу, семангi). Ручныя земляробы (сеноi, даякi i г. д.). Спецыфiка гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Тэхналогiя земляробства. Роля збiральнiцтва. Паселiшча i жыллё. Доўгiя дамы. Адзенне i ўпрыгожваннi. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Культ рысу. Сiстэма «адата». Рольныя земляробы (в’еты, кхмеры i г. д.). Тэхналогiя вырошчвання рысу. Чэкавае рыбалоўства. Рамёствы. Паселiшча i жыллё. Традыцыйнае адзенне. Ежа. Агульныя прынцыпы харчавання. Традыцыйныя святы. Культ продкаў.

Этнiчныя супольнасцi Усходняй Азii. Этнiчная, антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыі. Кiтайская мова i феномен iераглiфiчнай пiсьменнасцi, яго роля ў развiццi культуры народаў рэгiёна. Этнiчная гiсторыя: кароткi нарыс. Гаспадарча-культурныя тыпы. Айны — аседлыя рыбаловы i збiральнiкi. Айнскi антрапалагiчны тып. Спецыфiка гаспадаркi i матэрыяльнай культуры. Духоўная культура. Культ агню. Прамысловыя культы. Жывёлаводы Цэнтральнай Азii. Спецыфiка жывёлагадоўлi. Паселiшча, жыллё i яго iнтэр’ер. Хатняе начынне. Харчаванне. Адзенне. Духоўная культура манголаў. Сiстэма iмянарачэння. Дэкаратыўнае мастацтва. Старажытнае кнiгадрукаванне. Рольныя земляробы. Кiтайцы, карэйцы, японцы. Тэхналогiя земляробства. Спосабы iрыгацыi. Рамёствы. Паселiшчы i жыллё. Адзенне. Агульныя прынцыпы харчавання. Спецыфiка рэлiгiйных уяўленняў кiтайцаў. Асноўныя прынцыпы даасiзму. Астралогiя i геамантыя. Канфуцыянства. Сямейна-радавыя культы. Спецыфiка духоўнай культуры японцаў. Дзэн-будызм i яго ўплыў на фармiраванне японскага светапогляду i эстэтычных прынцыпаў.


Тэма 9 Этнічныя супольнасці Сібіры

Этнiчныя супольнасцi Сiбiры. Лiнгвiстычная i антра¬палагiчная сiтуацыя. Традыцыйныя гаспадарча-культурныя тыпы. Жывёлаводы i земляробы Заходняй Сiбiры, Алтаю i Прыбайкалля. Аседлыя рыбаловы. Паляўнiчыя-аленяводы лясной зоны. Аленяводы тундры. Арктычныя паляўнiчыя. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Сiбiр — рэгiён класiчнага шаманiзму. Сямейна-радавыя культы. Прамысловыя культы. Змены ў жыццi народаў Сiбiры ў сувязi з яе каланiзацыяй.


Раздзел 5 Этнічныя супольнасці Еўропы
Тэма 10 Этнічныя супольнасці Заходняй Еўропы
Класiфiкацыя этнiчных супольнасцей Еўропы: антрапалагiчная, лiнгвiстычная, гаспадарча-культурная. Гiсторыка-культурныя вобласцi.

Этнiчныя супольнасцi Заходняй Еўропы. Этнiчная гiсторыя i сучасная этнапалiтычная сiтуацыя ў буйнейшых краiнах Заход¬няй Еўропы. Этнiчныя праблемы Iталii, Iспанii, Францыi, Вялiкабрытанii, Бельгii, Славакii, Румынii, югаслаўскi крызiс. Пазiтыўны досвед Швейцарыi, Данii, Фiнляндыi i г. д. Раманскiя народы Заходняй Еўропы. Традыцыйная матэрыяльная i духоўная культура. Германскiя народы. Гiстарычны лёс кельтаў. Фальклор i музычнае мастацтва. Сучаснае кельцкае адраджэнне.


Тэма 11 Этнічныя супольнасці заходніх і паўднёвых славян
Гаспадарка, плугавае земляробства. Агародніцтва, садаводства. Жывёлагадоўля. Пчалярства. Рыбалоўства. Развіццё прамысловасці. Урбанізацыя. Тыпы сельскіх пасяленняў. Тыпы жылля. Традыцыйны касцюм. Грамацкія і сямейныя традыцыі. Перажыткі сельскай абшчыны. “Задруга” паўднёвых славян. Малая сям’я. Святы. Сучасныя этнічныя працэсы.
Тэма 12 Этнічныя супольнасці Усходняй Еўропы

Этнiчныя супольнасцi Усходняй Еўропы. Этнiчная гiсторыя: кароткi нарыс.

Народы Прыбалтыкi. Эстонцы. Лiнгвiстычны падзел. Сету. Традыцыйныя заняткi. Тэхналогiя земляробства i культуры. Рыбалоўства. Паселiшча i жыллё. Адзенне. Ежа. Традыцыйныя святы. Фальклор. Песенныя фестывалi. Латышы. Гiстарычна-этнаграфiчныя вобласцi. Традыцыйная матэрыяльная культура. Святы i абрады. Лiго. Дайны. Песенныя фестывалi. Летувiсы. Кароткi нарыс этнiчнай гiсторыi. Гiсторыка-этнаграфiчны падзел. Жэмайцiя i Аўкшайцiя. Традыцыйная матэрыяльная культура. Дахрысцiянскiя вераваннi. Традыцыйныя святы. Падабенства матэрыяльнай i духоўнай культуры літоўцаў i беларусаў.

Этнiчныя супольнасцi Беларусi. Беларусы: агульная характарыстыка. Колькасць i рассяленне ў свеце. Месца ў сiстэме лiнгвiстычнай i антрапалагiчнай класiфiкацый. Дыялектны i гiсторыка-этнаграфiчны падзел. Традыцыйная культура. Паселiшча i жыллё. Заняткi. Адзенне. Ежа. Грамадскiя i сямейныя адносiны. Святы i абрады. Рэлiгiйныя ўяўленнi. Народныя веды. Фальклор i народнае мастацтва. Этнiчныя меншасцi. Рус¬кiя. Палякi. Украiнцы. Яўрэi. Татары. Іншыя этнічныя групы. Паходжанне i асаблiвасцi культуры. Традыцыi мiжэтнiчных адносiн на Беларусi.

Этнiчныя супольнасцi Украiны i Малдовы. Украiнцы. Праблема паходжання, антрапалагiчны тып, дыялектныя адрозненнi. Гiсторыка-этнаграфiчныя рэгiёны. Традыцыйныя заняткi. Земляробства: тэхналогiя i асноўныя культуры. Рамёствы. Пасе¬лiшча i жыллё. Спецыфiчныя рысы ўкраiнскага жылля. Адзенне. Спецыфiка ўкраiнскага харчавання. Традыцыйная духоўная культура. Фальклор i народнае мастацтва. Крымскiя татары. Праблема паходжання i гiстарычны лёс. Традыцыйная культура. Малдаване. Паходжанне. Спецыфiка гаспадаркi. Садаводства i вiнаградарства. Паселiшча i жыллё. Адзенне i ежа. Фальклор i народнае мастацтва. Гагаузы.

Этнiчныя супольнасцi Поўначы Усходняй Еўропы. Этнiчны, антрапалагiчны i лiнгвiстычны склад. Саамы. Спецыфiка традыцыйнай культуры. Карэлы. Паходжанне. Этнаграфiчныя групы. Традыцыйныя заняткi. Земляробства. Паселiшча, жыллё, адзенне. Духоўная культура. Комi-зыране i Комi-пермякi. Спецыфiка гаспадарчай дзейнасцi. Роля паляўніцтва i рыбалоўства. Традыцыйныя рэлiгiйныя вераваннi.


Тэма 13 Этнiчныя супольнасцi Еўрапейскай Расii, Волга-Кам’я і Паўднёвага Урала


Этнiчныя супольнасцi Еўрапейскай Расii. Рускiя. Дыялектны i гiсторыка-этнаграфiчны падзел. Паўночная, паўднёвая i сярэднерускiя зоны. Субэтнiчныя i этнаграфiчныя групы. Казакi, паморы, аднадворцы, мешэра, палехi, саяны i г. д. Стараверы. Традыцыйныя заняткi. Земляробства. Спецыфiка абшчыннага землекарыстання. Рамёствы i промыслы. Рэгiянальныя асаблiвасцi паселiшчаў, жылля, аддзення. Сiстэма харчавання, грамадскiя адносiны. Абшчына i абшчынная ментальнасць. Патрыярхальнасць сямейных адносiн. Духоўная культура. Фальклор. Традыцыйнае мастацтва. Цэнтры мастацкай вытворчасцi. Этнічныя супольнасці паўночнага Каўказа. Антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыя: агульная характарыстыка. Этнiчная гiсторыя. Рэлiгiйная сiтуацыя. Гаспадарка. Спецыфiка земляробства i жывёлагадоўлi. Рамёствы. Паселiшчы i жыллё. Адзенне: «агульнакаўказскiя» элементы. Ежа. Сацыяльныя адносiны. Вясковая абшчына. Патрыярхальны характар сямейных ад¬носiн. Калым. Звычаi гасцiннасцi. Рэшткi паганскiх вераванняў. Традыцыйнае мастацтва.

Этнiчныя супольнасцi Волга-Кам’я i Паўднёвага Урала. Этнiчная, антрапалагiчная i лiнгвiстычная сiтуацыі. Этнiчная гiсторыя. Фiнамоўныя народы. Этнаграфiчныя групы ў марыйцаў, удмуртаў i мардвы. Традыцыйная матэрыяльная культура. Рэлiгiныя ўяўленнi. Цюркамоўныя народы. Чувашы, татары, башкiры. Спецыфiка гаспадарчай дзейнасцi. Асаблiвасцi паселiшчаў, жылля, адзення. Традыцыйныя святы i абрады. Сабантуй. Народнае мастацтва. Фальклор.

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка