Установа адукацыі



старонка1/3
Дата канвертавання28.06.2016
Памер457.62 Kb.
  1   2   3


Установа адукацыі

«Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны»




ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ iм. Ф.Скарыны”

_________________I.В.Семчанка

(подпіс)

«_____»________ ____ 20___г.

(дата зацвярджэння)

Рэгістрацыйны № УД-__________/р





ГIСТОРЫЯ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ
Вучэбная праграма для спецыяльнасцей

1-21 03 01 Гісторыя (па накірункам)

1-21 03 01-01 Гісторыя (Гісторыя айчынная і ўсеагульная)

Факультэт завочны

Кафедра гісторыі Беларусі

Курс (курсы) 2-3

Семестр (семестры) 4-5

Лекцыі 16 гадзін

Экзамен

Практычныя заняткі 2 гадзіны

Залік 5 семестр




Курсавы праект (работа) няма

Усяго аудыторных гадзін па дысцыпліне 18 гадзін




Усяго гадзiн

па дысцыплiне 118 гадзін

Форма атрымання

вышэйшай адукацыі завочная


Склала Т.А. Шкрабава, ст. выкладчык

2014
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы “Гісторыя культуры Беларусі” для вышэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублікі Беларусь 20 красавіка 2009 г. Рэгiстрацыйны № ТД-Д.081/тып.

Разгледжана i рэкамендавана да зацвярджэння на паседжаннi кафедры гісторыі Беларусі


9.04.2014 г., пратакол № 9
Загадчык кафедры
дацэнт _________________А.Р.Яшчанка
Адобрана i рэкамендавана да зацвярджэння метадычным саветам гістарычнага факультэта
25.04.2014 г., пратакол № 8
Старшыня
дацэнт_____________С.Б. Жыхараў

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Неабходнасць вывучэння курса «Гісторыя культуры Беларусі» абумоўлена павышэннем ролі сферы культуры ў сучасным свеце, значнасцю ведаў аб нацыянальных традыцыях для падрыхтоўкі высокакваліфікаванага спецыяліста ў галіне гісторыі.

Курс закліканы замацаваць у студэнтаў сістэматычныя веды ў галіне гісторыі айчыннай культуры як на ўзроўні фактаў, так і на ўзроўні іх тэарэтычнага і канцэптуальнага асэнсавання; сфарміраваць уяўленне аб месцыі ролі культуры Беларусі ў гісторыі беларускага народа, у гісторыі еўрапейскай і сусветнай культуры; выхоўваць пачуццё патрыятызму і гонару за беларускі народ, яго дасягненні ў гістарычным мінулым і на сучасным этапе. Усё гэта з'яўляецца мэтай курса.

Да ліку задач належаць:

азнаямленне студэнтаў з галоўнымі накірункамі вывучэннягісторыі айчыннай культуры ў беларускай і замежнай навуцы;

вывучэнне найважнейшых з'яў, працэсаў, твораў, тэндэнцый ізаканамернасцей яе развіцця;вызначэнне адметных рысаў культуры беларускага народа нарозных этапах яго гістарычнага развіцця;

разгляд гісторыі культуры Беларусі ў кантэксце гісторыікультуры славянскіх народаў, еўрапейскай і сусветнайкультуры;

паказ культур нацыянальных меншасцей, якія пражывалі іпражываюць на тэрыторыі Беларусь.

Па выніках вывучэння курса студэнт павінен ведаць:

асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнайкультуры Беларусі;

культурна-гістарычную спадчыну беларускага грамадства;

асноўныя этапы гісторыка-культурнай эвалюцыі беларускіх зямель;

Студэнт павінен умець:

характарызаваць ролю і месца беларускіх зямель у сусветным культурным супольніцтве;

растлумачыць уплывы розных цывілізацыйных фактараў на развіццё і станаўленне культуры Беларусі;а

цэньваць асноўныя дасягненні матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі ў кантэксце гістарычнага развіцця;

аналізаваць культурна-гістарычныя з'явы ва ўмовах інтэграцыі і глабалізацыі.

Выкладанне дысцыпліны засноўваецца на ведах студэнтаў па курсам «Гісторыя Беларусі», «Гістарычнае краязнаўства Беларусі», «Этналогія і этнаграфія Беларусі».

Дысцыпліна «Гісторыя культуры Беларусі» вывучаецца студэнтамі 2 курса спецыяльнасці 1-21 03 01-01 «Гісторыя айчынная і ўсеагульная» у аб’ёме 118 гадзін; колькасць аудыторных гадзін – 18, з іх: лекцыі – 16, практычныя заняткі – 2.Форма кантролю – залік.
ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ
Раздзел 1 Уводзіны
Тэма 1 Уводзіны
Гісторыя культуры Беларусі як навука і навучальная дысцыпліна. Айчыннаякультура — частка еўрапейскай і сусветнай культуры. Адметныя рысы гістарычнага развіцця культуры Беларусі, яе перыядызацыя. Крыніцы пагісторыі культуры Беларусь Іх публікацыі (навуковыя і вучэбныя). Асноўныя накірункі вывучэння гісторыі культуры Беларусь Сучасны стан навуковыхдаследаванняў. Значэнне вывучэння гісторыі беларускай культуры ўвыхаванні выхаванні патрыёта і грамадзяніна, носьбіта нацыянальных культурных каштоўнасцей.

Раздзел 2 Культура беларускіх зямель у эпоху першабытнага мастацтва
Тэма 2 Культура беларускіх зямель у эпоху першабытнага мастацтва
Матэрыяльная культура. Кераміка. Прылады працы. Рэчы хатняга ўжытку. Упрыгожанні. Асавец. Светапогляд першабытнага чалавека.Дахрысціянскія вераванні. Пакланенне аб'ектам жывой і нежывой прыроды.Анімізм. Татэмізм. Фетышызм. Магія. Язычніцкі пантэон. Дэманалогія. Святы каляндарнага цыкла. Сямейныя святы і абрады.

Раздзел 3 Культура беларускіх зямель у IX XIII стст.
Тэма 3. Культура беларускіх зямель у IX — XIII стст.: народная культура, архітэктура, мастацтва
Агульныя ўмовы развіцця. Распаўсюджванне хрысціянства. Яго ўплыў накультуру і светаўспрыманне чалавека. Народная культура. Вусная народная творчасць. Паданні, прыказкі, прымаўкі. Абрадавыя песні, магічныя замовы, заклінанні, клятвы. Быліны. Скамарошаства як сінтэтычны від народнага мастацтва. Дваяверства. Хрысціянскія і паганскія элементы ў культуры. Святы, звычаі, абрады.

Горадабудаўніцтва і дойлідства. Ваеннае і грамадзянскае дойлідства. Планіроўка і забудова гарадоў. Гарадскія ўмацаванні. Замкі-данжоны. Камянецкая вежа. Культавая архітэктура. Полацкая і гродзенская школыдойлідства. Іх адметныя рысы. Сафійскі сабор у Полацку. Спаская царква. Храмы Бельчыцкага Барысаглебскага манастыра. Дойлід Іаан. Гродзенскія цэрквы. Барысаглебская (Каложская) царква. Віцебская Дабравешчанскаяцарква. Мураваныя храмы іншых гарадоў Беларусь Драўлянае дойлідства. Жывапіс. Мастацтва фрэскі. Манументальны роспіс Спаскай царквы. Візантыйска-кіеўскія ўплывы. Фрэскі полацкіх, віцебскага, навагрудскага, гродзенскага храмаў.

Іканапіс. Дэкаратыўна-прыкладное і ювелірнае мастацтва. Дробная пластыка.Упрыгожанні. Прадметы культу. Майстар-ювелір Лазар Богша. Крыж Ефрасінні Полацкай і яго мастацкія вартасці.
Тэма 4. Культура беларускіх зямель у IX — XIII стст.: літаратура
Помнікі эпіграфікі і пісьменства. Пячатка Ізяслава. Графіці. Барысавыкамяні. Знаходкі берасцяных грамат. Бібліятэкі і скрыпторыі. Ефрасіння Полацкая. Тураўскае евангелле. Аршанскае евангелле. Літаратура. Перакладная літаратура. Кананічныя творы, патрыстыка, агіяграфія, пацерыкі і інш. Арыгінальная літаратура. Жыціі Ефрасінні Полацкай і Аўрамія Смаленскага. Аратарская проза. Асоба і творчасць Кірылы Тураўскага. Клімент Смаляціч. «Наказание» полацкага епіскапа Сімяона. Свецкая літаратура. «Слова пра паход Ігаравы» і беларускія землі.Праблема летапісання ў Полацку і іншых гарадах Беларусі. Іпацьеўскі летапіс. «Летапісец Яропкіна».
Раздзел 4 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVII стст.
Тэма 5 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVII стст.: архітэктура і горадабудаўніцтва
Новы гістарычны кантэкст. Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім. Этнічныя працэсы на беларускіх землях. Роля і месца культуры ў фарміраванні беларускай народнасці. Рэнесанс і яго ўплыў на айчынную культуру. Культура народных нізоў. Станаўленне самабытнага беларускага

фальклору. Сямейна-бытавыя святы. Цыклы абрадавай паэзіі. Казкі і іх тэматыка. Гістарычныя песні і паданні.

Архітэктура і горадабудаўніцтва. Новы этап развіцця беларускага горада. Заходнееўрапейскія ўплывы. Кампазіцыйны цэнтр горада. Замак і «места». Ваеннае дойлідства. Замкі-кастэлі. Ліда, Крэва, Меднікі. Замкі ў Віцебску, Гродне, Навагрудку. Прыватнаўласніцкія замкі. Замак у Міры — унікальны помнік айчыннага дойлідства. Нясвіж. Замкі ў Геранёнах, Ляхавічах. Фарміраванне палацава-замкавых комплексаў. Архітэктурныя стылі. Беларуская готыка. Рэнесанс. Храмы абарончага тыпу. Касцёлы ў Ішкалдзі, Камаях. Цэрквы-крэпасці ў Сынковічах, Мураванцы, Супраслі. Іх знешні дэкор і інтэр'ер. Пратэстанцкія зборы. Дом-крэпасць у Гайцюнішках. З'яўленне, станаўленне і адметныя рысы стылю барока. Ранняе барока. Я. М. Бернардоні. Касцёл езуітаў у Нясвіжы.
Тэма 6 Культура Беларусі ў XIV — першай палове XVII стст.: мастацтва, літаратура, адукацыя
Выяўленчае мастацтва. Манументальныя фрэскавыя роспісы. Візантыйска-рускія традыцыі. Рэалістычныя рысы. Люблін. «Еўхарыстыя», «Тайная вячэра», «Грамніцы». Сандамір, Кракаў. Візантыйска-сербскія ўплывы. Супрасль. Роспісы Куцеінскага Баогаяўленскага манастыра, магілёўскіх храмаў. Станаўленне беларускай школы іканапісу. «Маці Божая Адзігітрыя» са Слуцкага раёна, «Маці Божая Адзігітрыя Смаленская». Пётр Еўсяевіч з Галынца. «Нараджэнне Маці Божай» (1649). Зараджэнне свецкага партрэта. Парсуна. Сармацкі партрэт. Гравюра. Т. Макоўскі. Скульптура і пластыка. Раманскі і гатычны стылі. «Распяцце». «Св. Гжэгаж». Рэнесанс і барока. Мемарыяльная пластыка. Надмагіллі з віленскай катэдры. Нясвіжскія надмагіллі Радзівілаў. Медальернае мастацтва. Майстар-разбяр Ананія.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Крыжы-энкалпіёны. Абразкі. Ювелірныя вырабы. Мастацкае шкло. Кавальскае майстэрства. Кафля. Рукапісная кніга. Кнігазборы. Кніга на пергаміне. Лаўрышаўскае евангелле. Абклад, мініяцюры. Уплыў гатычнага мастацтва. Мсціжскае і Полацкія евангеллі. Кніга на паперы. Жыровіцкае, Шарашоўскае евангеллі. Рэалістычныя рысы ў мастацкім афармленні.

Бібліятэкі Супрасльскага манастыра і Полацкага Сафійскага сабора. Прыватныя зборы. Кнігадрукаванне. Асоба і жыццёвы шлях Фрранцыска Скарыны. Пражскія і віленскія выданні. Гравюры выданняў Скарыны. Месца Францыска Скарыны ў гісторыі беларускай і еўрапейскай культуры. Пратэстанцкія кнігадрукары. Брэсцкая друкарня М. Радзівіла Чорнага. Сымон Будны. «Катэхізіс» і іншыя выданні. В. Цяпінскі. Прыватныя і брацкія друкарні.

Літаратура. Беларуска-літоўскае летапісанне. «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». Беларуска-літоўскі звод 1446 г. «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага». «Хроніка Быхаўца» — вяршыня беларуска-літоўскага летапісання. Змена жанраў і форм гістарычнай літаратуры. Баркулабаўскі летапіс. Дзённік Ф. Еўлашэўскага. Перакладная літаратура. Рыцарскі раман і воінская аповесць. «Троя». «Александрыя». «Аповесць пра Трышчана і Іжоту». Уздым арыгінальнай свецкай літаратуры ў канцы XVI — пачатку XVII ст. «Допісы» Ф. Кміты-Чарнабыльскага. Сатырычныя творы. «Прамова Мялешкі», «Ліст да Абуховіча». Паэзія. Зараджэннне паэзіі на старабеларускай мове. Францыск Скарына. «Епікграмы». А. Рымша. Л. Мамоніч. Паэт-патрыёт Я. К. Пашкевіч. Паэты-лаціністы. Мікола Гусоўскі. «Песня пра зубра». Ян Вісліцкі. «Пруская вайна». Перакладная і арыгінальная царкоўная літаратура. Агіяграфія. Апакрыфічныя творы. Гуманістычныя тэндэнцыі ў творчасці Грыгорыя Цамблака. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Пратэстанцкія мысліцелі. С. Будны, В. Цяпінскі. Рэлігійная палеміка канца XVI — 1-й паловы XVII ст. Праваслаўныя публіцысты. М. Сматрыцкі. «Фрынас». Лаўрэнцій і Стэфан Зізаніі. Л. Карповіч. Каталіцкія і уніяцкія палемісты. П. Скарга і I. Пацей.

Тэатр і музыка. Традыцыі народнага мастацтва. Скамарохі, мядзведнікі. Узнікненне лялечнага тэатра «Батлейка». Тэатры пры брацкіх школах і езуіцкіх калегіумах. Асаблівасці іх рэпертуару. Музычныя інструменты. Калектывы выканаўцаў. Творы. «Полацкі сшытак».

Адукацыя. Сістэма адукацыі езуітаў. Калегіумы. Віленская акадэмія. Праваслаўныя брацкія школы. Базыльянскія навучальныя установы.


Раздзел 5 Айчынная культура ў другой палове XVII - XVIII стст.
Тэма 7 Айчынная культура ў другой палове XVII - XVIII стст.:

архітэктура і мастацтва


Пагаршэнне ўмоў развіцця Беларусь Наступствы войн. Паланізацыя. Статус старабеларускай мовы. Народная культура. Вусная народная творчасць. Сацыяльныя матывы. Сатырычнасць. Гістарычны эпас. Казацкія песні. Народная культура — галоўны асяродак захавання беларускай нацыянальнай культуры. Горадабудаўніцтва і дойлідства. Росквіт архітэктуры барока. Сталае барока. Магілёўская школа дойлідства. Касцёл і кляштар бернардынак у Мінску. Позняе (віленскае) барока і яго адметнасць. Я. К. Глаўбіц, М. Д. Пёпельман, Дж. Сака. Полацкі Сафійскі сабор. Фарны касцёл у Гродне. Віцебская ратуша. Нясвіжскія помнікі. Ракако. Беразвецкі сабор. Пачатак распаўсюджвання класіцызму. Помнікі, пераходныя ад барока да класіцызму. Палацы ў Свяцку, Шчорсах, Ружанах. Змены ў планіроўцы гарадоў. А. Тызенгаўз. Прадмесце Гарадніца, Паставы. М. Агінскі. Слонім. Драўляная архітэктура. Ільінская царква ў Віцебску. Званіца ў Чэрску. Рысы народнага дойлідства.

Жывапіс і графіка. Узмацненне заходніх уплываў і рэалістычных тэндэнцый. Фрэскавы жывапіс. Роспісы праваслаўных і уніяцкіх цэркваў у Магілёве, Мсціславе, Віцебску. Фрэскі касцёлаў св. Станіслава ў Магілёве, Божага Цела ў Нясвіжы. Уздым беларускай школы іканапісу. Абразы «Маці Божая Адзігітрыя Баркулабаўская», «Сашэсце ў пекла», «Грамніцы». Магілёўскі майстар А. Пігарэвіч. К. Д. Гескі. «Тайная вячэра». Свецкі партрэт. Яго разнавіднасці: парадны, рыцарскі, пахавальны. Уплывы класіцызму. Кніжная гравюра. Аляксандр і Лявонцій Тарасевічы. Магілёўская гравёрная школа. Максім і Васіль Вашчанкі. Фёдар Ангілейка. Герш Ляйбовіч. «Выявы княжацкай Радзівілаўскай сям'і».

Скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Разьба па дрэве. Майстар Пётр з Нягневічаў. Іканастасы, царскія брамы, алтары. Іканастас Мікалаеўскай царквы ў Магілёве. Інтэр'еры касцёлаў у Пінску, Гродне, Слоніме. Мастацкае шкло. Вырабы Налібоцкай і Урэцкай мануфактур. Слуцкія паясы. Дзейнасць беларускіх майстроў у Маскве. Перасяленне беларускіх рамеснікаў у Расію. Беларуская разьба. Арцель Кліма Міхайлава. Іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра ў Маскве. Палац у Каломенскім. Творы беларускіх майстроў у Аружэйнай, Залатой, Сярэбранай палатах Крамля. Цаніннае майстэрства. Арцель Ігната Максімава.
Тэма 8 Айчынная культура ў другой палове XVII - XVIII стст.:

літаратура, тэатр і музыка, адукацыя


Літаратура. Паэзія Сімяона Полацкага. «Псалтырь рифмотворная», «Вертоград многоцветный», «Рифмологион». Барочныя рысы. Уклад Сімяона Полацкага ў культуру Беларусі і Расіі. Ян (Андрэй) Белабоцкі. Філасофска-тэалагічныя роздумы. Заняпад старабеларускай літаратуры. Працяг гумарыстычнай традыцыі. «Прамовы русіна». К. Марашэўскі. «Камедыя». М. Цяцерскі. Інтэрмедыі. «Селянін у касцёле», «Чорт Асмалейка» і інш. Грамадска-палітычная думка. Погляды на ўладу і грамадства С. Полацкага. I. Капіевіч. Г. Каніскі і абарона праваслаўя ў Рэчы Паспалітай. Перамога контррэфармацыі. К. Лышчынскі. Трактат «Аб неіснаванні Бога».

Распаўсюджанне ідэй Асветніцтва. Навука. М. Пачобут-Адляніцкі. Філасофія. К. Нарбут.

Тэатр і музыка. Школьны тэатр. Пастаноўкі на рэлігійную і гістарычную тэматыку. Батлейка. «Цар Максімільян». Народныя сцэнкі. Прыгонны тэатр. Нясвіжскі і слуцкі тэатры Радзівілаў. Тэатры ў Гродне, Слоніме, Шклове. Харавыя шматгалосыя спевы. Канты. Псалмы. Украінскі музычны дзеяч М. Далецкі. Беларускія музыкі Мезенец і Е. Славінецкі.

Адукацыя. Адукацыя ў брацкіх школах. Полацкая і магілёўская брацкія школы. Склад выкладчыкаў і вучняў. Аслабленне пазіцый брацтваў. Заняпад брацкіх школ. Пашырэнне сеткі езуіцкіх калегіумаў. Піярскія школы. С. Канарскі. Утварэнне Эдукацыйнай камісіі. План і вынікі яе дзейнасці.


Раздзел 6 Культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.
Тэма 9 Культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.: архітэктура, мастацтва
Агульныя умовы развіцця. Уваходжанне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Палітыка царызму ў дачыненні да беларускіх зямель. Утварэнне беларускай нацыі. Змены ў культуры як фактар і паказчык фарміравання нацыі.

Архітэктура. Панаванне класіцызму. Новыя планы гарадоў. Палацава- паркавыя комплексы. Дзейнасць Румянцавых. Гомель. Палацы Агінскіх у Залессі, Тызенгаўза ў Паставах. Сядзібны дом у Відзах-Лаўчынскіх. Уплывы рамантызму. Пейзажныя і пейзажна-рамантычныя паркі. Мураванае культавае дойлідства. Магілёўскі Іосіфаўскі і гомельскі Петрапаўлаўскі саборы. Касцёл Св. Тэрэзы ў Шчучыне. Адміністрацыйна-грамадскія будынкі. Палацы губернатараў. Губернскія праўленні. Грамадзянская архітэктура. Будынак Дваранскага сходу ў Слуцку. Аб'екты гандлёва-гаспадарчага прызначэння. Карпусы навучальных устаноў. Ваеннае будаўніцтва. Абарончыя збудаванні ў Барысаве. Бабруйская і Брэсцкая крэпасці. Драўлянае дойлідства. Палеская школа.

Выяўленчае мастацтва. Жывапіс. Перавага свецкіх твораў. Найбуйнейшыя мастацкія школы. Факультэт жывапісу, скульптуры і графікі Віленскага універсітэта. Імператарская Акадэмія мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Накірункі. Класіцызм. Акадэмізм. Рамантызм. Роля Полацкай езуіцкай акадэміі. Жанры. Партрэтны, бытавы, гістарычны, пейзажны. I. Хруцкі. Нацюрморты, партрэты. Графіка. Літаграфіі і малюнкі К. Бахматовіча. А. Бартэльс. Сатыра, карыкатуры. М. Кулеша. «Царква Барыса і Глеба на Каложы ў Гродне». Скульптура. Барэльефы і медальёны. Манументальна-дэкаратыўная скульптура. Унутраны і знешні дэкор палацаў і сядзіб. Культавыя будынкі.
Тэма 10 Культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.: літаратура, музычна-тэатральнае мастацтва, асвета і адукацыя
Літаратура. Зараджэнне новай беларускай літаратуры. Ян Чачот. А. Рыпінскі. У. Сыракомля. А. Міцкевіч і беларуская літаратура. Ян Баршчэўскі. «Шляхціц Завальня». Паэт-самародак П. Багрым. Ананімныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Праблема іх аўтарства. Творы В. Дуніна-Марцінкевіча. Іх месца і роля ў станаўленні новай беларускай літаратуры.

Музычнае і тэатральнае мастацтва. Народная музыка і народны тэатр. Творчасць М. К. Агінскага. Выцясненне польскага прафесійнага тэатра рускім. Мінскі тэатр. Дзейнасць В. Драздоўскага. Трупа В. Дуніна- Марцінкевіча, рэпертуар і акцёры. С. Манюшка. «Сялянка» і пачатак беларускай оперы.

Адукацыя і асвета. Вышэйшая адукацыя. Полацкая езуіцкая акадэмія. Віленскі універсітэт. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Сярэднія і пачатковыя навучальныя ўстановы. Рэформа сістэмы асветы напачатку XIX ст. Віленская вучэбная акруга. А. Чартарыйскі. Узмацненне паланізацыі навучальных устаноў. Змены ў палітыцы царызму пасля паўстання 1830 — 1831 гг. Скасаванне Віленскага універсітэта. Спробы русіфікацыі сістэмы асветы. Навука. Віленскі універсітэт — буйны навуковы цэнтр Беларусі і Літвы. Прыродазнаўчая плынь. А. і Я. Снядэцкія, Г. Баянус. Гуманітарныя навукі. I. Анацэвіч, М. Баброўскі, I. Даніловіч, I. Лялевель. Гомельскі гурток. I. Грыгаровіч. «Беларускі архіў старажытных грамат». Пачатак этнаграфічнага вывучэння Беларусі. 3. Даленга-Хадакоўскі. Даследаванне Беларусі расійскімі вучонымі. Экспедыцыі акадэмікаў I. Ляпёхіна і В. Севергіна. Навуковая дзейнасць выхадцаў з Беларусі па-за яе межамі. I. Дамейка.
Раздзел 7 Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XIX –

пачатку XX стст.
Тэма 11 Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XIX –

пачатку XX стст.: архітэктура, выяўленчае мастацтва


Горадабудаўніцтва і архітэктура. Рост гарадоў і новыя рысы ў іх планіроўцы. Прывілеяваны цэнтр і рабочыя ўскраіны. Архітэктурная эклектыка. «Гістарычныя» стылі: рэтраспектыўна-гатычны, рэтраспектыўна-рускі, неарускі, неараманскі, неаготыка, неарэнесанс, неабарока, неакласіцызм і інш. Сядзібныя будынкі. Адыход ад гістарызма. Стыль мадэрн. Новыя формы, прыёмы, дэкор, матэрыялы. Даходныя дамы, банкаўскія будынкі. Сядзібны дом у Галавічполлі. Драўлянае дойлідства.

Выяўленчае мастацтва. Этапы. Віленская рысавальная школа. Гістарычная тэматыка. К. Альхімовіч. Бытавы жанр. I. Трутнеў. Н. Сілівановіч. «Пастух са Свянцяншчыны». Мазаікі Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу. Пейзажы А. Гараўскага. «Вечар у Мінскай губерні». Партрэт. Б. Русецкі. А. Ромер. «Партрэт паўстанца 1863 г.» Графіка. Архітэктурныя пейзажы Н. Орды. Змены ў тэматыцы і жанрах у канцы XIX ст. Панаванне пейзажу. Уплывы новых накірункаў заходнееўрапейскага мастацтва. Ф. Рушчыц. «Зямля», «Ля касцёла», «Пустка (Восеньскі вецер)». Сацыяльная праблематыка. Г. Вейсенгоф. В. Бялыніцкі-Біруля. Праца расійскіх мастакоў на Беларусь I. Рэпін. «Беларус». I. Шышкін. Бытавы і партрэтны жанры. Віцебская мастацкая школа. Ю. Пэн. Карыкатуры К. Кастравіцкага. Скульптура. Я. Драздовіч, К. Кастравіцкі.
Тэма 12 Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XIX –

пачатку XX стст.: літаратура, музыка і тэатр, навука і адукацыя


Літаратура. Агітацыйныя творы. «Гутарка старога дзеда», «Гутарка двух суседаў». Публіцыстыка К. Каліноўскага. Творчасць А. Абуховіча і Ф. Тапчэўскага. Літаратурная і грамадская дзейнасць Ф. Багушэвіча. Паэзія. «Дудка беларуская», «Смык беларускі». Проза і публіцыстыка. Я. Лучына. «Вязанка». А. Гурыновіч. Тэматыка сацыяльнага вызвалення. Ліберальная і кансерватыўная плыні. А. Ельскі. А. Пшчолка. «Нашаніўскі» перыяд. Газета «Наша ніва» — галоўны асяродак беларускага руху. Супрацоўнікі і аўтары. Роля «Нашай нівы» ў станаўленні новай беларускай літаратуры і дітаратурнай мовы. Беларускія выдавецкія суполкі ў Вільні і Санкт-Пецярбургу. Б. Эпімах-Шыпіла. В. Іваноўскі. I. і А. Луцкевічы.

Тэатральнае і музычнае мастацтва. Станаўленне прафесійнага тэатра. Гастролі рускіх, украінскіх і польскіх тэатраў на Беларусь Таварыства аматараў мастацтваў у Мінску. Мінскі гарадскі тэатр. Аматарскія калектывы. Беларускі нацыянальны тэатр. «Беларускія вечарынкі». I. Буйніцкі. «Першая беларуская трупа». Рэпертуар. Гастролі. «Беларускі музычна-драматычны гурток» у Вільні. Народный тэатральныя прадстаўленні. «Першае таварыства беларускай драмы і камедыі» ў Мінску. Музыка. М. Ельскі і Н. Орда. Народная песня. Апрацоўкі У. Тэраўскага, Л. Рагоўскага, А. Грыневіча. Хор У. Тэраўскага. I. Шадурскі. Беларуская музычная камедыя «Тарас на Парнасе». Гастролі расійскіх кампазітараў і выканаўцаў на Беларусь.

Адукацыя. Палітыка царызму ў галіне адукацыі пасля паўстання 1863 г. Скасаванне Горы-Горыцкага земляробчага інстытута і іншых навучальных устаноў. Асаблівасці правядзення школьнай рэформы на Беларусь Пачатковая школа. Праблемы развіцця. Царкоўна-прыходскія школы. Народныя вучылішчы. Гарадскія вучылішчы. Іх колькасныя суадносіны. Узровень пісьменнасці насельніцтва Беларусі. Прафесійная адукацыя. Настаўніцкія семінарыі і інстытуты. Духоўныя семінарыі. Сярэдняя школа. Класічныя і рэальныя гімназіі (вучылішчы). Рост колькасці навучальных устаноў напачатку XX ст.

Праблема вышэйшай школы на Беларусь. Навука. Гуманітарныя дысцыпліны. Ідэйныя плыні. «Заходнерусізм». К. Гаворскі, М. Каяловіч. Пачатак нацыянальнай гістарыяграфіі. Працы М. Доўнар-Запольскага. В. Ластоўскі. «Кароткая гісторыя Беларусі». Вучоныя-этнографы. А. Кіркор, П. Шэйн, Е. Раманаў. Мовазнаўства. «Словарь белорусского наречия» I. Насовіча. Я. Карскі. «Беларусы» — фундаментальная праца па беларусазнаўстве. Навуковыя таварыствы. Прыродазнаўчыя і сельскагаспадарчая навукі. Беняконская сельскагаспадарчая і Мінская балотная станцыі. Медыцына. Таварыства мінскіх урачоў. Дзейнасць В. Наркевіча-Ёдкі. Навуковыя даследаванні беларусаў па-за межамі радзімы. I. Чэрскі.


Раздзел 8 Культура Беларусі ў 20 – 30-ыя гг. XX ст.
Тэма 13 Культура Беларусі ў 20 – 30-ыя гг. XX ст.:

архітэктура і выяўленчае мастацтва


Умовы развіцця. Палітыка Савецкай дзяржавы ў галіне культуры. Рэпрэсіі супраць нацыянальнай інтэлігенцыі Асаблівасці развіцця нацыянальнай культуры ў Заходняй Беларусі. Горадабудаўніцтва і архітэктура. Індустрыяльнае будаўніцтва. Прамысловая архітэктура. Аднаўленне жыллёвага будаўніцтва. Рабочыя пасёлкі. Грамадскія будынкі. Павільённая сістэма. Універсітэцкі гарадок БДУ. Уплывы канструктывізму. Г. Гольц, М. Паруснікаў. Будынак Дзяржбанка ў Мінску. Э. Лосер. Кінатэатр «Чырвоная зорка» ў Магілёве. Белдзяржпраект. Распрацоўка генеральных планаў гарадоў. Г. Лаўроў. Галоўны корпус бібліятэкі імя У. Леніна. Неакласіцызм. Праекты I. Лангбарда. А. Воінаў, У. Вараксін. Будынак ЦК КПБ.

Выяўленчае мастацтва. Агітацыйнае мастацтва. М. Шагал. Экспрэсіянізм. К. Малевіч, Л. Лісіцкі, В. Ермалаева. Супрэматызм. УНОВИС. Віцебск — буйны цэнтр мастацкага жыцця. Віцебскі мастацка-практычны інстытут. Жывапіс. Тэматычная карціна. Пейзажы. В. Бялыніцкі-Біруля. Фальклорная і гістарычная тэматыка. Індустрыяльная праблематыка. Партрэтны жанр. I. Ахрэмчык. В. Волкаў. Ю. Пэн. Новыя рысы творчасці. Графіка. М. Дабужынскі, С. Юдовін. Скульптура. Звужэнне тэматыкі. Жывапіс. Рэвалюцыйная праблематыка. Партрэтны жанр. М. Тарасікаў. Партрэт акадэміка М. Нікольскага. Манументальны жывапіс. Роспісы Дома ўрада БССР. Скульптура. А. Бембель. Гарэльефы. Г. Манізер. Помнік У. Леніну. Партрэтныя працы А. Бразера і 3. Азгура.


Тэма 14 Культура Беларусі ў 20 – 30-ыя гг. XX ст.: літаратура, музыка, тэатр, адукацыя і навука, культура Заходняй Беларусі
Літаратура. Літаратурныя аб'яднанні. «Маладняк». «Узвышша». «Полымя». БелАПП. Склад сяброў. Ідэйная накіраванасць. Паэзія. Я. Купала. Я. Колас. «Новая зямля», «Сымон-музыка». Вершы і паэмы У. Дубоўкі. А. Дудар. «Пасеклі край наш папалам». Першыя рэпрэсіі. Станаўленне прозы. Аўтары. Формы. Праблематыка. Я. Колас. Пачатак трылогіі «На ростанях». К. Чорны. Апавяданні. «Маладнякоўская аповесць». Сатыра. А. Мрый. «Запіскі Самсона Самасуя». Драматургія. Я. Купала. «Тутэйшыя». Перабудова літаратурна-мастацкіх арганізацый. Стварэнне Саюза пісьменнікаў (1934). Сацыялістычны рэалізм. Я. Купала. «Над ракою Арэсай». Новае жыццё і новы чалавек у празаічных творах. Аповесці і апавяданні Я. Коласа, М. Лынькова, П. Галавача, С. Баранавых. К. Чорны. «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне».

Драматургія. К. Крапіва. «Хто смяецца апошнім». Э. Самуйлёнак. Тэатр, музыка і кінамастацтва. Першы і Другі Беларускія дзяржаўныя тэатры. Рэпертуар. Пастаноўка «Тутэйшых». Беларускі Дзяржаўны вандроўны тэатр Ул. Галубка. Першыя беларускія савецкія оперы. М. Чуркін, М. Аладаў. Нараджэнне беларускага кіно. Кінастудыя «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. Кінахроніка. Ю. Тарыч. «Лясная быль» (1926). Рэарганізацыя тэатральнага жыцця. Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр. Рэжысёр У. Галубок. Акцёры Г. Глебаў, I. Ждановіч.

Кампазітары. Оперы Я. Цікоцкага, А. Багатырова, А. Туранкова. Стварэнне новых музычных калектываў і устаноў. Белдзяржфілармонія. Тэатр оперы і балета. Беларуская кансерваторыя. Кінарэжысёры.

Адукацыя і навука. Ліквідацыя непісьменнасці. Школы, лікпункты. Уніфікацыя пачатковай і сярэдняй школы.Увядзенне ўсеагульнага абавязковага навучання (1926). Сярэдняя спецыяльная адукацыя. Вышэйшыя навучальныя установы. Стварэнне Белдзяржуніверсітэта. Праблемы і вынікі станаўлення новай сістэмы адукацыі. Навука. Навукова-тэрміналагічная камісія. Інстытут беларускай культуры. Беларуская Акадэмія навук. Галоўныя накірункі развіцця навукі. Гісторыя. У. Ігнатоўскі, М. Доўнар-Запольскі. Археаграфічная праца. Літаратуразнаўства. I. Замоцін, М. Гарэцкі, М. Піятуховіч. Фалькларыстыка. А. Сержпутоўскі. Мастацтвазнаўства. М. Шчакаціхін. «Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва». Прыродазнаўчыя і дакладныя навукі. Краязнаўчая праца.

Культура Заходняй Беларусі. Беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі. Палітыка Польскай дзяржавы ў дачыненні да беларусаў. Адукацыя, прапаганда нацыянальных ідэй і вывучэннне культурнай спадчыны беларускага народа. Рух за беларускую школу. Таварыства беларускай школы. Беларускія гімназіі і школы. Грамадская і навуковая дзейнасць Б. Тарашкевіча. М. Гарэцкі. «Гісторыя беларускае літаратуры». I. І А. Луцкевічы. Заснаванне і дзейнасць беларускага музея ў Вільні. Далучэнне да СССР і БССР. Змены ў культурным жыцці. Р. Шырма. Беларускі ансамбль песні і танца. Літаратурны працэс. Ідэйныя плыні. Жанры і формы. Публіцыстыка мяжы 1910—1920-х гг. А. Луцкевіч, А. Смоліч, У. Самойла, А. Цвікевіч. I. Абдзіраловіч. «Адвечным шляхам». Рамантычны накірунак. У. Жылка, Л. Родзевіч. Рэлігійны рамантызм К. Сваяка. Лірыка Н. Арсенневай. Зборнік «Пад сінім небам». Драматургія. П'есы Ф. Аляхновіча. Проза. X. Ільяшэвіч. Рэвалюцыйны накірунак. П. Пестрак, В. Таўлай. Пачатак літаратурнай дзейнасці М. Танка. «На этапах». Выяўленчае мастацтва. Асоба і дзейнасць Я. Драздовіча. Студыя-майстэрня пры Віленскай беларускай гімназіі. Жывапіс. Гістарычная тэматыка. Сімвалічна-алегарычныя працы. Фантастычна-касмічныя цыклы. Графіка. Скульптура. П. Сергіевіч. «Беларусы», «Шляхам жыцця». М. Сеўрук. «Жніво».


: DocLib5 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20(%D0%BE%D1%82%D0%B5%D1%87%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%B0%D1%8F%20%D0%B8%20%D0%B2%D1%81%D0%B5%D0%BE%D0%B1%D1%89%D0%B0%D1%8F) -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> %D0%97%D0%90%D0%9E%D0%A7%D0%9D%D0%AB%D0%99%20%D0%A4%D0%90%D0%9A%D0%A3%D0%9B%D0%AC%D0%A2%D0%95%D0%A2 -> %D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя Культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.: архітэктура, мастацтва
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст у Беларусі. Баркулабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B8%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B8%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Гістарычная крыніца. Аб’ект і прадмет крыніцазнаўства. Класіфікацыя і сістэматызацыя крыніц. Асноўныя этапы крыніцазнаўчага аналіза
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя Айчынная культура ў другой палове 50-х- першай палове 80-х гг. XX ст.: літаратура, музыка, тэатр І кіно
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Пытанні да заліку па дысцыпліне «Гiсторыя культуры Беларусi» на 2015-2016 гг. Ст выкладчык Шкрабава Т. А
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя Уводзіны
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Лекцыя Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX стст.: архітэктура, выяўленчае мастацтва
%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F%20%D0%BA%D1%83%D0%BB%D1%8C%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8 -> Тэма айчынная культура ў другой палове 50-х — першай палове 80-х гг. XX ст


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка