Уступнае слова вядоўцы



Дата канвертавання14.07.2016
Памер49.75 Kb.


Сцэнары

семiнара-практыкума «Чалавек-грамадзянiн» школы ЛIДЭРА


Мэта: даць уяўленне пра чалавека-грамадзянiна; садзейнiчаць развiццю лiдэрскiх здольнасцяў вучняў.

Уступнае слова вядоўцы:

Шаноўныя ўдзельнiкi семiнара, чалавек не можа жыць па-за грамадствам, кожны чалавек – часцiнка грамадства, якое аб’ядноўвае многiх людзей. Рымскаму фiлосафу Сенэку належаць словы: «Мы народжаны, каб жыць сумесна: наша грамадства – скляпенне камянёў, якое б абвалiлася, калi б адзiн не падтрымаў другога». Як вы разумееце «скляпенне камянёў», зрабiце малюнак.


(Удзельнiкi семiнара дзеляцца на 2 каманды па 10-12 чалавек кожная. Камандам прапаноўваецца намаляваць калектыўны малюнак, абмеркаваць i абаранiць яго).
Вядоўца: Cкляпенне – гэта дугападобнае перакрыцце, якое злучае сцены. Як бачым, людзi ў грамадстве, што камнi. Давайце паразважаем, што можа яднаць людзей-камянёў? А якi камень – чалавек на самым версе? (Iдзе абмеркаванне).
Вядоўца: Так, верхнi камень – гэта асобы чалавек, якi валодае адмысловымі якасцямi, якi першым гатовы прыняць на сябе небяспеку. Такога чалавека мы i будзем называть ЛІДЭРАМ.

А зараз нам неабходна вызначыць значэнне слова лiдэр?


(Камандам прапануецца праца 8-10 хвiлiн са слоўнiкамi, а потым iдзе абмеркаване).
Вядоўца: Такім чынам, ЛIДЭР – гэта чалавек, якi стаiць у аснове кампанii, арганiзацыi. Гэта чалавек-пераможца, чалавек, якi прывык быць першым у спорце, у калектыве, у грамадстве. Лiдэр – гэта чалавек, галоўны сярод астатнiх. «Першы памiж роўных». (Аўгуст, рымскi iмператар).

«Слоўнiк замежных слоў» азначае гэтае слова так: лiдэр (англ. – Вядоўца кiраўнiк) – кiраўнiк палiтычнай партыi, грамадскай арганiзацыi, якi карыстаецца аўтарытэтам, уплывам у калектыве; вялiкi карабель; узначальвае групу; спартсмен альбо спартыўная каманда, якiя iдуць першымi ў спаборнiцтвах; у мотаспорце – матацыклiст, якi едзе наперадзе спартсменаў.

Якое значэнне выбiраем мы? Лiдэр – гэта першы чалавек у грамадстве, групе людзей, асобны чалавек, якi карыстаецца лiдэрскай, сацыяльна значнай адоранасцю.
(Удзельнiкам прапануецца вызначыць, хто з iх валодае лiдэрскiмi здольнасцямi)

Вядоўца: Вазьмiце любого колеру лicт паперы, напiшыце на iм «Я – лiдэр» i прымацуйце на грудзi.

Так, чырвоны колер – актыўны i дамiнуючы, зялены – супакойванне i гармонiя, сiнi – халодны, абыякавы. Тыя, хто не прамацаваў лiст паперы – людзi не вельмi ўпэўненыя ў сябе.

Навукоўцы ўстанавiлi, што лiдэрскiмi здольнасцямi валодаюць многiя людзi, але дыяпазон лiдэрства можа быть розным: ад уплыва на аднаго чалавека да кiравання дзяржавай.

Верце, што Вы лiдэр, i вы станеце iм.


(Камандам раздаецца анкета i прапануецца выбраць 3 якасцi, якiя з’яўляюцца наiбольш соцыяльна значнымі, потым iдзе абмеркаванне).
Вядоўца: Навука даказала, што дабрабыт грамадства у большасцi залежыць ад таго, какiмi якасцямi валодаюць его чальцы. Выберыце са спісу 3 якасцi, якiя наiбольш, з вашага пункту гледжання, сацыяльна значныя:

- розум;


- таварыскасць;

- дабрыня;

- сумленнасць;

- адказнасць;

- уменне кiраваць;

- смеласць;

- справядлiвасць;

- мэтанакiраванасць;

- аўтарытэтнасць;

- прэстыжнасць;

- прыгажосць;

- дзелавiтасць.

На ваш погляд, якiмi якасцямi павiнны валодаць лiдэр? Каго з удзельнiкаў вашай каманды Вы назвалi б лiдарэм? А цi есць такiя вучнi ў вашым классе?

(Удзельнiкам прапануецца вызначыць, хто з iх валодае здольнасцю уплываць на акружаючых).

Вядоўца: Калi Вы хочаце даведацца, цi валодаеце здольнасцю уплываць на навакольных, адкажыце, калi ласка, на пытаннi анкеты:

- Як, на вашу думку, ці падыйдзе вам професiя акцёра альбо палiтыка?

- Цi можаце вы займацца якой-небудзь цяжкай працай, каб паказаць, што здольныя i на гэта?

- Цi любiце Вы змяняць мэблю у кватэры?

- Цi падабаецца Вам рабiць што-небудзь кожны раз па-новаму?
Калi Вы адказалi на пытаннi станоўча, то валодаеце якасцямi лiдара. Вы адчуваеце ў сябе патрэбнасць што-небудзь рабiць для людзей, што-небудзь змяняць у жыццi навакольных.
Вядоўца: А цi ведаеце вы, што лiдэр павiнны быць добрым псiхолагам, бо яму даводзіцца ацэньваць іншых. Гэтаму трэба вучыцца. Спадзяемся, што нашыя пытаннi дапамогуць Вам паказаць уменне рэальна ацанiць людзей, альбо Вы грашыце у стаўленні да iх.

I так, якi Вы псiхолаг?



  • Вы вырашылi лепш даведацца пра каго-небудзь са знаемых. Як Вы гэта зробiце: запросiце у якую-небудзь кампанiю альбо паназiраеце за iм у працы?

  • Што Вы думаеце пра чалавека, якi не глядзiць другiм у вочы: ён няшчыры цi занадта неўважлiвы?

АДКАЗ: назipаеце за чалавекам у працы, лiчыце, што ён няшчыры, Вы умееце аб’ектыўна ацэньваць людзей i для вас няма цяжкасцi зразумець характар чалавека. Дзякуй!
Вядоўца: Наколькi Вы таварыскi?

  • Цi выклікае ў Вас упэўненасць, разгубленасць необходнасць выступiць з дакладам, паведамленнем на якiм-небудзь меропрыемстве? Чаму?

  • Вы ахвотна выказваеце свой пункт гледжання ў пiсьмовай альбо ў вуснай форме? Чаму?

Станоўчы адказ – Вы чалавек таварыскi, любiце выказвацца, любiце быць у цэнтры увагi, што важна для лiдэра.

Адмоўны адказ – Вы не упэўненыя ў сябе, вам необходна вучыцца выступаць.


Вядоўца: Цi арганiзаваны Вы чалавек?

Усе арганiзаваныя людзi акуратныя, уважлiвыя, плённыя. Арганiзаваны чалавек робiць у тры разы больш, чым неарганiзаваны. Ён умее кiраваць i часам, i справамi. Адкажыце калi ласка на пытаннi:



  1. Цi cкладаеце Вы план спраў на дзень, на тыдзень? Ці выкарыстоўваеце для гэтага штотыднёвiк, дзённiк?

  2. Вас акружаюць рэчы, якiмi Вы часта карыстаецеся. Якiя вашыя прынцыпы размяшчэння рэчаў: ляжаць, дзе прыдзецца; у кажнай рэчы ёсць своё месца; лiчу, што такое пытанне не мае нiякага сэнсу.

  3. Цi дакладна па часе Вы прыходзiце на дзелавыя сустрэчы?

Станоўчы адказ – Вы арганізаваны чалавек. Гэта Вашая перавага перад іншымі.

Адмоўны адказ – паспрабуйце прааналiзавать свою дзейнасць, каб стаць арганiзаваным чалавекам.




: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка