Утварэнне Рэчы Паспалітай



Дата канвертавання15.05.2016
Памер54.96 Kb.
1. Утварэнне Рэчы Паспалітай
1501г- Мельніцкая унія.

Федэрацыя- саюзная дзяржава, якая складаецца з дзяржаўных утварэнняў, валодаючых пэўнай палітычнай самастойнасцю.

Сярэдзіна 16 ст была часам абвастрэння супярэчнасцей паміж Швецыяй, Даніяй, Польшчай, ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай. Барацьба ішла за землі аслабелага Лівонскага ордэна, ВКЛ,ВКМ і Польшча змагаліся і гегемонію ва Усходняй Еўропе. Маскоўскі цар Іван Грозны імкнуўся да выхаду да Балтыйскага мора, рэалізацыі ідэалогіі “Масква- трэці Рым”.Кіруючыя колы ВКЛ хацелі супрацьстаяць узмацненню Масквы, яшчэ ў 1557 г ВКЛ і Лівонскі ордэн падпісалі ваенны саюз накіраваны супраць Масквы. У 1558 г Лівонскі ордэн адмовіўся плаціць даніну за эстонскія землі і Юр’еў Івану IV. У студзені 1558г Іван Грозны пачаў узброены канфлікт супраць Ордэна, (пачалася Лівонская вайна), захапіў шэраг крэпасцей. Гэта ўзмацніла пазіцыі Маскоўскага царства ў Лівоніі і стварыла пагрозу землям Беларускага Паддзвіння. Таму Жыгімонт ІІ Аўгуст 31 жніўня 1559г прыняў землі Лівоніі пад свой пратэктарат. Аднак у Лівонскую праблему ўмяшаліся Данія і Швецыя. 28 лістспада 1561г ў Вільні было падпісана пагадненне згодна з якім землі Лівонскага Ордэна былі падзелены паміж ВКЛ, Польшчай,Швецыяй і Даніяй. Апошні магістр Ордэна Готард Кетлер стаў васалам караля Польшчы і князя ВКЛ жыгімонта Аўгуста. Летам 1561 г пачаліся ваенныя дзеянні паміж ВКЛ і Масквой і хутка перамясціліся на землі беларускія.

У 1562 г рускія войскі стаялі ля сцен Оршы, Віцебска, Шклова. З пад - Віцебска збег у ВКЛ князь Андрэй Кубскі, атрымаў ад караля Польшчы падараванні з горадам Ковелем. 15 лютага 1563 г быў захоплены Полацк( вайна мае назву Полацкая або Інфлянцкая).Гарнізонам Полацка кіраваў ваявода Станіслаў Давойна. Два тыдні з 31 студзеня 1563 па па 15 лютага невялікі гарнізон абараняўся, але вымушаны быў здацца.Горад быў разрааваны. У рукі ворагаў трапіла бібліятэка сафійскага сабора. Да сталіцы Вільні заставалася 200км. Іван Грозны меў намер рухацца да Менска і Навагрудка. Аднак 26 студзеня 1564 г пад Улай ( каля Чашнікаў)яго войскі былі разбіты арміяй гетмана ВКЛ М.Радзівіла, пасля чаго вайна набыла пазіцыйны характар. З 1566па 1569г на захопленй тэрыторыі беларусі маскоўскі цар загадваў будаваць крэпасці: Суша, Сокал, Сітна, Туроўля. У 1572г памер кароль Жыгімонт Аўгуст, перадаўшы ўладу сваім сестрам і Рэчы Паспалітай, цела караля не выдавалі слугі , пакуль ва ўмовах пустой дзяржаўнай казны з імі не разлічуцца па даўгах. Спынілася дынастыя Ягелонаў. Пачаўся час бескаралеўя да лютага 1573г, калі каралем стаў Генрых Валуа. У ліпені 1573г. Генрых уцек у Францыю, каб заняць каралеўскі трон пасля смерці Карла ІХ, і да мая 1576г быў час бескаралеўя. Кралем у 1576г быў абраны Стэфан Баторы- першы выбраны кароль. (да 1586г), БЕЛАРУСКІЯ ЛЕТАПІСЫ НАЗЫВАЮЦЬ ЯГО СЦЯПАНАМ БАТУРАЙ . УВАЙШОЎ Ў ГІСТОРЫЮ ЯК АДЗІН З САМЫХ МОЦНЫХ І ДЗЕЙСНЫХ КАРАЛЁЎ РП. , БЫЎ СЫНАМ ТРАНСІЛЬВАНСКАГА ЦІ ЯК КАЗАЛІ СЕМІГРАДСКАГА ВАЯВОДЫ(Венгрыя), караляваўся ў Кракаве. Любімым горадам была Гародня., дзе ен і памер.Пра яго пісали, “што ў касцеле быў больш, чым святар, у рэспубліцы, больш, чым сенатар, у войску, больш, чым гетман,...” Ен добра ведаў нямецкую, лацінскую, венгерскую,італьянскую мовы, а вось па –польску і па-беларуску размаўляць так і не навучыўся .Гаварыў з падданымі на латыні або праз перакладчыка. СтэфанБаторый упарадкаваў войска, узмацніў яго нямецкімі і венгерскімі наемнікамі, абнавіў артылерыю. У 1579г войскам Баторыя быў адваяваны Полацк, у 1580г Вялікія Лукі, у 1581г войскі ВКЛ аблажылі Пскоў, але ўзяць не змаглі. У 1582г паміж РП і ВКМ быў падпісаны Ям-Запольскі мір срокам на 10 гадоў. РП вяртала Полацк, Лівонію, далучала паўдневыя землі Эстонііі кУрляндскае герцагства. Да Швецыі адыходзіла паўночная частка Эстоніі.Маскоўская дзяржава не здолела замацавацца ў Прыбалтыцы, адзінае , чаго яна дабілася , гэта вяртанне сваіх тэрыторый , якія былі захоплены РП у 1579-1582г. У 1583г было падпісана Плюскае перамір’е паміж Масквой і Швецыяй. Але Лівонская вайна мела трагічныя вынікі для ВКЛ. Яна прынесла страшэннае спусташэнне і аслабленне ВКЛ, што вымусіла яго пайсці на саюз з Польшчай і ўтварыць РП.

Прычынамі ўтварэння РП былі: 1) цяжкае становішча ВКЛ падчас Лівонскай вайны; 2) барацьба шляхты ВКЛ за залатыя шляхецкія вольнасці; 3) Польшча дамагалася уніі, т.я шляхта імкнулася пашырыць свае валоданні за кошт зямель ВКЛ; 4) Польшча з’яўлялася моцным бастыёнам каталіцтва ва Усходняй еўропе і ей Ватыкан адводзіў галоўную ролю ў распаўсюджванні каталіцтва на ўсход.

Ці была альтэрнатыва аб’яднанню? Тэарэтычна была, на ват тайна вяліся перамовы з маскоўскай дзяржавай. Але практычна аб’яднанне з Масквой было немагчыма.Маскоўская дзяржава была абсалютнай манархіяй, што не адпавядала інтарэсам ліцвінскай шляхты.У 1562г пад Віцебскам адбыўся сейм, дзе шляхта звярталася да князя зрабіць агульны з палякамі сейм. Пытанні аб’яднання ўзнімаліся на Віленскім сейме 1563г, Варшаўскім 1563-1564г, Берасцейскім 1566г. Паскорыла аб’яднанне Лівонская вайна. 10 студзеня 1569г пачаўся Люблінскі сойм, які працягваўся 6 месяцаў. Кожны з бакоў прапаноўваў свае ўмовы і не хацеў саступаць. Узначальваў паслоў ВКЛ гетман Ян Геранім Хадкевіч.( прысутнічаў М. Радзівіл Руды) Калі яны ўбачылі пагрозу прымусовага аб’яднання, яны 1 сакавіка пакінулі сойм. Хаткевіч пісаў у лісце да караля “ Як гэта ўсё балюча, немагчыма высказаць словамі! ...Мы Айчыну сваю абаранялі тут столькі, колькі маглі... Але тое, што мы не здолелі давершыць гэтай абароны, няхай гэта будзе прыпісана перашкодам, лёсу і часу. Нам даводзіцца саступіць.. Молім, каб усе гэта было з гонарам..” Тады Польшча пайшла на дэманстрацыю сілы. Былі ўведзены войскі і падпісаны указ Жыгімонта Аўгуста аб далучэнні да Польшчы Падляшша, Падоліі, Валыні, Кіеўшчыны.Акты былі супрацьпраўныя, але ВКЛ не магла ісці на ваенны канфлікт. Тэрыторыя княства звузілася да межаў Беларусі і Літвы. 1 ліпеня 1569г быў падпісаны заключны акт уніі. Стваралася РП( рэспубліка) Вышэйшым органам улады абвяшчаўся агульны сойм, які мог збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы.Асобных соймаў не прадуглежвалася. Выбіраўся агульны манарх, абвяшчалася агульная знешняя палітыка, дазвалялася свабоднае набыцце ўласнасці на тэрыторыі РП. РП утвралася як федэратыўная дзяржава, у якой княства існавала да 18 ст, часу падзелу РП, у ВКЛ і Кароне( Польшчы) захоўваліся асобныя адміністрацыйны апарат, войска, судовыя органы, заканадаўства, мова, тытул і пячатка, дзяржаўны герб. Фармальна унія была ліквідавана канстытуцыяй 1791г, але фактычна існавала да 1795г.

Першае ўражанне у шляхты ВКЛ ад уніі было шокавым. Магнатам унія паграджала поўнай згубай палітычнага вяршэнства , бо ў агульны сойм большасць паноў-радных не трапіла. З 180 выбранных- 46 прыходзілася на ВКЛ, з іх 34 на беларускія землі. Палітычная дыскрымінацыя дапаўнялася эканамічнай. Шляхта ВКЛ не магла набываць землі ў тых раёнах, якія былі гвалтоўна захвачаны Польшчай у 1569г. Такое становішча нараджала антыуніяцкія настроі. У лісте аршанскага старасты Ф.Кміты-Чарнабыльскага да кашталяна Троцкага А.Валовіча у 1574г гаворыцца “не дай бог ляху быць каралем, выража Літву і тым больш Русь”. У “Прамове Мялешкі” у 1589г шляхта выказалася больш радыкальна “Прэч Жыгімонта караля....ляхам патураў, але аб Жыгімонце Старым салодкая памяць...” антыпольскія настроі не разыходзіліся са справамі. Насуперак уніі у ВКЛ збіраліся агульнадзяржаўныя соймы. Прычым у час бескаралеўя 1574-1576г на віленскім сойме разглядаліс япытанні аб выбары караля. На сойме 1580г прысутнічаў сам кароль Стэфан Баторый. У 1581г ствараецца, а ў 1582г пачынае дзейнічаць Галоўны Трыбунал ВКЛ. Але самым моцным усплескам дзяржаўнай незалежнасці было прыняцце Статута ВКЛ 1588г.(аўтарам быў Леў Сапега. Яму належаць словы “Не чужой якой моваю, а сваёй уласнай правы пісаныя маем..”) , які па сутнасці скасоўваў многія пастановы уніі. У ім акт Люблінскай уніі нават не ўпамінаецца, ВКЛ паўстае як самастойная дзяржава. Статут забараняў палякам купляць землі ў ВКЛ і займаць дзяржаўныя пасады,дзяржаўнай зацвярждалася беларуская мова. Але з цягам часу шляхта ўсё ж апалячвалася ( паланізацыя) . Гэта адбывалася праз шляхецкія вольнасці . У 1573г былі прыняты “Генрыхавы артыкулы” , якія абмяжоўвалі ўладу караля і павышалі кампетэнтнасць сойму і сенату. Праз мову і каталіцтва, т.я. валоданне польскай мовай каталіцкая вера адкрывалі шлях да дзяржаўных пасад. Былі спробы адасобіцца ад Польшчы. У 50-60ыя гады 17 ст Радзівілы, а ў 90ыя гады 17 ст Сапегі спрабавалі ўзняць паўстанне супраць Польшчы, але не атрымалася. З цягам часу ўрад РП павінен быў пайсці на ўступкі .З 1673г кожны трэці сойм збіраўся ў ВКЛ, у Гародні. , у 1696г шляхта ВКЛ поўнасцю ураўноўвалася ў правах з польскай. Але ў гэтым жа 1696г дзяржаўнай мовай прызнавалася толькі польская. Так паступова на тэрыторыі РП стварыўся адзіны народ шляхецкі.

Рэзідзенцыяй каралёў РП быў Кракаў. Каралямі РП былі : Жыгімонт Аўгуст да 1572г.

Генрых Валуа (Валёзны) – 1573г .; 1576- 1586г- Стэфан Баторый; 1586- 1632- Жыгімонт Ваза;



1632- 1648- Уладзіслаў ІY Вялікі; 1648-1668- Ян Казімір; 1674- 1697г - Ян Сабескі; 1697-1706, 1709-1733- Аўгуст Другі Моцны; 1704-1709, 1733- Станіслаў Лышчынскі; 1733-1763- Аўгуст ІІІ; 1764-1795- Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.





: download -> version -> 1437157178 -> module
module -> 4 Знешняя палітыка рп у другой палове 17-пачатку 18 ст
module -> Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай
module -> Культура Беларусі ў 17- 18 ст
module -> 5 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове 17-пач 18 ст
module -> Отторжаная возвратіх
module -> Спробы рэформ І падзелы рп. Інкарпарацыя
module -> Грамадска-палітычны рух ў канцы 18ст 50-ых гадах 19 ст
module -> Культура Беларусі ў канцы 18- 50-ыя гг 19ст
module -> Культура Беларусі ў 60-90-ых гадах 19 стагоддзя




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка