Утверждено



Дата канвертавання16.05.2016
Памер258.06 Kb.
ТыпКонкурс
Приложение 3
УТВЕРЖДЕНО

Приказ управления образования

Лидского райисполкома

«_15_»_апреля__2013г. №_435_


Палажэнне

аб правядзенні конкурсаў

у рамках раённага этапу

рэспубліканскай акцыі

навучэнскай моладзі

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”


1. Агульныя палажэнні.

1.1. Арганізатарамі правядзення конкурсаў Акцыі з’яўляюцца:



  • дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лідскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі” – конкурс творчых работ ”Мясціны майго дзяцінства“, конкурс юных экскурсаводаў музеяў (музейных пакояў) устаноў адукацыі, краязнаўчая акцыя ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“;

  • дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лідскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” – конкурс творчых работ ”Майстроў беларускіх дзівосы“, конкурс творчых работ ”Шляхам добрых спраў“;

  • дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лідскі раённы экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі” – экалагічная экспедыцыя ”Сцяжынкамі Бацькаўшчыны“;

  • дзяржаўная ўстанова адукацыі “Лідскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці” – фотавыстаўка ”Маёй зямлі вянкі сплятаю“.

1.2. Тэрміны правядзення конкурсаў.

Конкурсы праводзяцца ў два этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:

першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі;

другі этап (адборачны) – раённы.

Саветы па правядзенні Акцыі ва ўстановах адукацыі выбіраюць тэрміны правядзення адборачных этапаў конкурсаў.

Конкурс творчых работ “Майстроў беларускіх дзівосы“ праводзіцца ў адпаведнасці з пунктам 2.4.

1.3. Пры падрыхтоўцы да ўдзелу ў конкурсах могуць выкарыстоўвацца творчыя і даследчыя матэрыялы, якія былі напрацаваны ўдзельнікамі конкурсаў за перыяд Акцыі (2006-2013 гг.).

2. Асаблівасці правядзення конкурсаў Акцыі.

2.1 Конкурс творчых работ ”Мясціны майго дзяцінства“.

2.1.1. Конкурс праводзіцца з 15 красавіка па 7 верасня 2013 года.

2.1.2. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі.

2.1.3. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

духоўнае ўзбагачэнне асобы навучэнца праз далучэнне да матэрыяльнай і духоўнай спадчыны сваіх землякоў, фарміраванне каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі за дасягненні сваіх землякоў;

удасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні моладзі праз актыўнае іх ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне і папулярызацыю гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы;

сістэматызацыя агульнавядомых гістарычных, культурных, эканамічных, прыродных, сацыяльных каштоўнасцей малой радзімы, выяўленне яе малавядомых адметнасцей;

папулярызацыя асаблівасцей гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцей малой радзімы;

прывіццё даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў;

развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў конкурсу;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных даследчыкаў у рэгіёнах – актыўных удзельнікаў конкурсу;

стымуляванне матывацыі навучэнцаў да актыўнага ўключэння ў пазнавальную творчую дзейнасць.

2.1.4 Удзельнікі конкурсу даследуюць, а затым творча (сцэнічна) прадстаўляюць гісторыка-культурныя, сацыяльныя, прыродныя і іншыя адметнасці малой радзімы ў форме візітоўкі. У конкурсе знаходзяць адлюстраванне і вынікі даследаванняў, атрыманыя ўдзельнікамі папярэдніх творчых і краязнаўчых конкурсаў Акцыі.

2.1.5. Візітоўка – змястоўнае раскрыццё адметнасцей матэрыяльнай і духоўнай культуры малой радзімы, ”расказ“ аб сваёй мясцовасці, аб найбольш значных падзеях, постацях, аб’ектах доўжыцца да 15 хвілін з выкарыстаннем розных мастацкіх вартасцей. Ствараецца відэафільм візітоўкі.

2.1.6. Канчатковы матэрыял складаецца з творчага прадстаўлення навучэнцамі адметнасцей малой радзімы, відэафільма прадстаўлення, кароткіх тэкставых звестак аб прадстаўленых аб’ектах.

2.1.7. Конкурсныя матэрыялы (1 лепшы відэафільм – пераможца адборачнага этапу ва ўстанове адукацыі), тэкставы матэрыял і пратаколы пасяджэння журы дасылаюцца на абласны этап да 30 жніўня 2013 года па адрасе:г.Ліда, вул.Фрунзэ,10, Лідскі РЦТіКНМ; тэл. 520433 ; +375 29 916 70 21(Velcom) Ярошка Т.І., метадыст ЛРЦТіКНМ; e-mail: cdute@tut.by.

2.1.8. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

улік рэгіянальных асаблівасцей;

творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу;

артыстызм, выкарыстанне касцюмаў;

прытрымліванне хранаметражу.

2.1.9. Раённы этап конкурсу пройдзе ў два туры. На папярэднім (адборачным) туры разглядаецца відэаматэрыял творчага прадстаўлення адметнасцей малой радзімы, вызначаюцца 10 лепшых работ, а на выніковым з 3 па 7 верасня 2013 года – творчае прадстаўленне конкурсных работ навучэнцамі (час і месца будзе дадаткова паведамлена).
2.2. Конкурс юных экскурсаводаў музеяў (музейных пакояў) устаноў адукацыі.

2.2.1. Конкурс праводзіцца з 15 красавіка па 10 мая 2013 года.

2.2.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі музейнай дзейнасці;

папулярызацыя дзейнасці музеяў (музейных пакояў) устаноў адукацыі рознымі формамі экскурсійнай і прапагандысцкай работы;

далучэнне моладзі да пошукава-даследчай, культурна-асветніцкай дзейнасці; захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы;

выхаванне ў моладзі грамадзянскай адказнасці за будучыню гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны роднага краю сродкамі музейнай дзейнасці;

выяўленне і заахвочване лепшых юных экскурсаводаў музеяў (музейных пакояў) устаноў адукацыі;

пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцяў навучэнцаў праз музейную дзейнасць;

прывіццё ўмення навукова асэнсоўваць і ацэньваць матэрыял;

развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню, набыццё камунікатыўных навыкаў праз далучэнне да сучасных форм экскурсійнай дзейнасці.

2.2.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі, навучэнцы аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі.

2.2.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Музей у чамадане“ і ”Гісторыя аднаго экспаната“.

Намінацыя ”Музей у чамадане“.

Удзельнікі конкурсу адвольна выбіраюць тэму занятка з выкарыстаннем 7 артэфактаў музея ўстановы адукацыі. У чамадане (скрыні, куфэрку, сумцы і інш.) ствараецца міні-выстава з 7 экспанатаў музейнага фонду ўстановы адукацыі, якія раскрываюць вызначаную тэму. Пры стварэнні экскурсіі могуць выкарыстоўвацца розныя мастацкія сродкі эмацыйнага ўздзеяння на прысутных (касцюмы, музыкальнае суправаджэнне і інш.) Прадстаўляе матэрыял 1 навучэнец.



Экскурсія доўжыцца 10 хвілін.

На конкурс таксама дасылаецца матэрыял з вызначанай тэмай экскурсіі, тэкставы варыянт з фотаздымкамі выбраных музейных прадметаў, кароткай анатацыяй да фотаздымкаў і рэцэнзіяй кіраўніка музея.



Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ намінацыі:

раскрыццё вызначанай тэмы;

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

валоданне матэрыялам, культура мовы;

арыгінальнасць, эмацыйнасць, артыстызм;

уменне працаваць з аўдыторыяй.

уменне адказаць на дадатковыя пытанні, якія тычацца выбранай тэмы экскурсіі.
Намінацыя ”Гісторыя аднаго экспаната“.

Удзельнікамі конкурсу выбіраецца адзін музейны прадмет з музея (музейнага пакоя) установы адукацыі, які быў знойдзены за перыяд з 2006 года і ствараецца экскурсійнае прадстаўленне гэтага прадмета на 7 хвілін.

Удзельнікам конкурсу неабходна ў форме займальнай экскурсіі расказаць пра гісторыю знаходкі музейнага прадмета, яго асаблівасцях і значнасці для музея (музейнага пакоя) установы адукацыі. Форма падачы матэрыялу адвольная, могуць выкарыстоўвацца розныя тэхнічныя і мастацкія сродкі. Прадстаўляе матэрыял 1 навучэнец.

На конкурс дадаткова прадстаўляецца матэрыял, які змяшчае тэкставы варыянт экскурсіі, апісанне выбраных музейных прадметаў з фотаздымкамі.



Асноўныя крытэрыі ацэнкі экскурсійнага прадстаўлення:

мэтазгоднасць і значнасць выбранага музейнага прадмета;

змястоўнасць і глыбіня валодання інфармацыяй аб музейным прадмеце;

займальнасць;

творчыя здольнасці ўдзельніка конкурсу, крэатыўнасць, артыстызм, валоданне аўдыторыяй;

выкарыстанне розных мастацкіх і тэхнічных сродкаў пры падачы матэрыялу.



Больш падрабязныя метадычныя рэкамендацыі па падрыхтоўцы да конкурсу будуць размешчаны на сайце ДУА “Гродзенскі абласны цэнтр турызму і краязнаўства”: centrtur.grodno.by

2.2.5. Раённы этап конкурсу пройдзе ў два туры. На папярэднім (адборачным, да 30 красавіка 2013г.) туры разглядаецца тэкставы варыянт экскурсій, а на выніковым (4 мая 2013г., ЛРЦТДіМ, пачатак у 10.00)– прадстаўленне навучэнцамі лепшых конкурсных работ.

2.2.6. Конкурсныя матэрыялы, тэкставы матэрыял дасылаюцца на раённы этап да 30 красавіка 2013 года па адрасе: г.Ліда, вул.Фрунэ,10 ЛРЦТіКНМ, тэл. 520433; +37529 916 70 21(Velcom) Ярошка Т.І., метадыст ЛРЦТіКНМ; e-mail: cdute@tut.by.

2.2.7. Выніковы тур рэспубліканскага этапа конкурсу пройдзе падчас правядзення рэспубліканскага злёту юных краязнаўцаў – актыўных удзельнікаў Акцыі ў Рэспубліканскім цэнтры турызму і краязнаўства ў рамках рэспубліканскага профільнага аздараўленчага лагера (чэрвень-ліпень 2013).
2.3. Краязнаўчая акцыя ”Збяры Беларусь у сваім сэрцы“.

2.3.1. Акцыя праводзіцца з 15 красавіка 2013 года па 15 кастрычніка 2015 года.

2.3.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі акцыі з’яўляюцца:

фарміраванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасці, грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўнай культуры, выхаванне павагі за дасягненні свайго народа, да яго багатай гісторыі і культуры;

вывучэнне гісторыка-культурных, сацыяльных і прыродных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь;

пашырэнне і паглыбленне ведаў па гісторыі і культуры краю;

папулярызацыя багатай гісторыі і культуры краю, славутых імёнаў Бацькаўшчыны сродкамі турыстычнай і экскурсійнай дзейнасці;

садзейнічанне развіццю ўнутранага турызму;

развіццё творчых здольнасцей у навучэнцаў.

2.3.3. Удзельнікамі акцыі з’яўляюцца калектывы навучэнцаў сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі, аб’яднанняў па інтарэсах устаноў дадатковай адукацыі. Склад калектыва навучэнцаў павінен быць аднолькавым (адныя і тыя ж навучэнцы) пад час наведвання аб’ектаў абласцей. Замена ажыццяўляецца па прычыне выбыцця навучэнца з установы адукацыі.

2.3.4. Удзельнікам акцыі прапануюцца па 5 населеных пунктаў з кожнай вобласці Рэспублікі Беларусь з найбольш значнымі гісторыка-культурнымі, сацыяльнымі і прыроднымі аб’ектамі для далейшага наведвання гэтых мясцін навучэнцамі (наведваюць не менш 3 з прапанаваных населеных пунктаў):

у 2013 годе ўдзельнікі акцыі наведваюць Гродзенскую вобласць (Гродна, Ліда, Ваўкавыск, Навагрудак, Слонім) і Брэсцкую (Брэст, Пінск, Баранавічы, Кобрын, Камянец);

у 2014 годзе – Мінскую вобласць (г.  Мінск, Нясвіж, Барысаў, Маладзечна, Слуцк) і Віцебскую (Віцебск, Полацк, Орша, Браслаў, Паставы);

у 2015 годзе – Гомельскую (Гомель, Мазыр, Ветка, Рэчыца, Жлобін) і Магілёўскую (Магілёў, Мсціслаў, Бабруйск, Шклоў, Горкі).

Па мясцінах, якія наведваюцца ўдзельнікамі акцыі, ствараюцца відэафільмы хранаметражам да 15 хвілін па кожнай вобласці асобна (па выніках наведвання Гродзенскай вобласці 1 відэафільм, па вынікам наведвання Брэсцкай вобласці – 1 асобны відэафільм), дзе змяшчаецца інфармацыя аб убачаных дастапомнасцях з уласнымі ўражаннямі. Аб’екты для даследавання ў населеных пунктах удзельнікамі акцыі выбіраюцца адвольна.



Лідскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі рэкамендуе зарання (да ажыццяўлення самаго падарожжа) вызначыць пералік аб’етаў для наведвання ў кожным населеным пункце, падрыхтаваць сцэнарый відэафільма, а пад час падарожжа ажыццяўляць відэазапіс неабходнага экскурсійнага матэрыялу.

Кожны год праводзіцца конкурс відэафільмаў па выніках наведвання населеных пунктаў адпаведных абласцей.

У 2015 годзе пераможцы рэспубліканскіх этапаў акцыі кожнага года прадстаўляюць свае відэафільмы ў НДЦ ”Зубронак“, дзе і збяруцца відэафільмы аб кожнай вобласці, у якіх будзе адлюстравана наведванне навучэнцамі гісторыка-культурных і прыродных аб’ектаў усіх рэгіёнаў краіны.

Конкурсныя работы павінны змяшчаць і кароткае апісанне прадстаўленых у відэафільмах аб’ектаў.



Асноўныя крытэрыі ацэнкі відэафільмаў:

змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;

творчасць, мастацкая прываблівасць, арыгінальнасць падачы матэрыялу;

якасць відарыса;

ступень валодання інфармацыйнымі тэхналогіямі (фармат, спецэфекты);

лагічнасць і завершанасць;

магчымасць выкарыстання матэрыялу для папулярызацыі і прапаганды адметнасцей рэгіёнаў.

2.3.5. Конкурсныя матэрыялы (па 2 лепшыя відэафільмы (1-Гродзенская вобл., 1- Брэсцкая вобл.) ад установы адукацыі), тэкставы матэрыял дасылаюцца на раённы этап да 30 верасня 2013 года па адрасе: г.Ліда, вул.Фрунзэ,10, Лідскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі. Тэлефон для даведак: 520433, +37529 916 70 21(Velcom) Ярошка Т.І., метадыст ЛРЦТіКНМ; e-mail: cdute@tut.by.


2.4. Арганізатарам правядзення конкурсу творчых работ “Майстроў беларускіх дзівосы“ з’яўляецца рэдакцыя газеты ”Пераходны ўзрост“.

2.4.1. Конкурс праводзіцца з 15 красавіка па 1 верасня 2013 года.

2.4.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы праз далучэнне да літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці;

адраджэнне духоўнай спадчыны, традыцый продкаў, умацаванне сямейных сувязяў праз далучэнне маладога пакалення да вывучэння этнаграфіі, культуры мясцовасці (народнай творчасці, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва);

папулярызацыя імёнаў славутых землякоў – майстроў народнай творчасці – сродкамі літаратурна-публіцыстычнай дзейнасці;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных журналістаў – актыўных удзельнікаў конкурсу.

2.4.3. Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца асобныя навучэнцы сярэдніх і старэйшых класаў устаноў адукацыі.

2.4.4. На конкурс прадстаўляюцца творчыя работы літаратурна-публіцыстычных жанраў, тэматыка якіх звязана з народнай творчасцю, жыццёвым і творчым шляхам знакамітых народных майстроў, унікальнымі духоўна-матэрыяльнымі каштоўнасцямі і шэдэўрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва рэгіёна.

2.4.5. Конкурсныя работы (тэкст – да 3 000 знакаў, абавязкова з фотадакументальным суправаджэннем) прадстаўляюцца ў электронным выглядзе, маюць тытульную старонку (з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы працы), інфармацыю пра аўтара работы (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/група) і пра кіраўніка (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў.

2.4.6. Конкурс праводзіцца ў адзін этап (рэспубліканскі) у два туры: папярэдні і выніковы. На папярэднім – рэдакцыя разглядае дасланыя матэрыялы для вызначэння іх годнасці да публікацыі. Лепшыя творчыя работы друкуюцца (пры неабходнасці – у рэдагаваным выглядзе) на старонках газеты, сайце выдання (www.pvz.by) і выстаўляюцца на абмеркаванне чытачоў. Іх аўтары становяцца фіналістамі конкурсу і адзначаюцца спецыяльнымі дыпломамі (граматамі) газеты “Пераходны ўзрост“. Па выніках абмеркавання чытачоў вызначаецца ўладальнік спецыяльнай узнагароды рэдакцыі газеты ”Пераходны ўзрост“. Інфармацыя пра фіналістаў размяшчаецца на “старонцы славы” газеты ”Пераходны ўзрост“, а таксама на сайце выдання.

На выніковым – рэспубліканскае журы, разгледзеўшы работы фіналістаў, вызначае пераможцаў і прызёраў.

2.4.7. Конкурсныя матэрыялы прадастаўляюцца на раённы этап конкурсу да 1 верасня 2013г. па адрасе: г.Ліда, вул. Перамогі, 52; ЛРЦТДіМ; каб.115; тэл. 52 64 39; e-mail: e-mail: wnlbv@yandex.ru .
2.5. Конкурс творчых работ “Шляхам добрых спраў“

2.5.1. Конкурс праводзіцца з 15 красавіка па 15 верасня 2013  года.

2. 5.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

фарміраванне ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за сваё будучае;

выхаванне ў падрастаючага пакалення пазітыўных маральна-каштоўных установак і міласэрніцкіх якасцей;

выяўленне і распаўсюджванне перадавых творчых ініцыятыў, новых падыходаў да работы валанцёраў;

павышэнне іміджу валанцёраў, актывізацыя валанцёрскай дзейнасці сярод навучэнскай моладзі на падставе ўсталяваных традыцый і з улікам сучасных падыходаў да выхавання;

стымуляванне творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, далучэннне іх да сацыяльна-актыўнай дабравольніцкай грамадскай дзейнасці.

2.5.3. Удзельнікі конкурсу – калектывы навучэнцаў устаноў адукацыі, асобныя навучэнцы, творчыя сямейныя калектывы.

2.5.4. Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: ”Крокі дабрыні“, ”Рэха ў будучыню“.

Намінацыя ”Крокі дабрыні“ (калектыўная).

На конкурс прадстаўляецца матэрыял, у які ўваходзіць:

інфармацыя аб зараджэнні валанцёрскай дзейнасці калектыву (гісторыя, традыцыі, мэты);

апісанне валанцёрскай дзейнасці, поспехаў і дасягненняў;

погляд аўтараў работы на будучыню валанцёрскай дзейнасці (прапановы па ўдасканаленні дзейнасці, распаўсюджанні інавацыйных ідэй, форм, дабравольніцкіх тэхналогій, павышэнні іміджу валанцёра і фарміраванні сацыяльна актыўнай асобы);

выпіскі з пісьмовых крыніц, фотаздымкі, матэрыялы, размешчаныя ў сродках масавай інфармацыі і інш.

Пры ацэньванні работ будзе ўлічвацца творчы падыход да прадстаўлення (апісання) валанцёрскай дзейнасці.

Намінацыя ”Рэха ў будучыню“ (індывідуальная).

На конкурс прадстаўляецца:

рэкламны відэаролік, у якім прапагандуецца і папулярызуецца міласэрніцкая, грамадска-карысная дзейнасць;

тэкставая анатацыя работы і кароткія звесткі аб аўтары.

Пры падрыхтоўцы відэаматэрыялу аўтар павінен выступіць ў ролі рэжысёра, аператара, сцэнарыста або акцёра.

Патрабаванні да відэароліка: працягласць – да 3 хвілін, тэхнічныя параметры: фармат – .avi, .mpg, або .wmv.

2.5.5. Конкурсныя работы абавязкова павінны мець тытульныя старонкі на дзвюх мовах (рускай і беларускай) з пазначэннем вобласці, раёна/горада, установы адукацыі, назвы работы, інфармацыі аб аўтары (прозвішча, імя, імя па бацьку, клас/гурток) і аб кіраўніку/кіраўніках (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада), а таксама нумары кантактных тэлефонаў (стацыянарны і мабільны).

2.5.6. Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 15 верасня ўключна на адрас: г.Ліда, вул. Перамогі, 52; ЛРЦТДіМ; каб.115; тэл. 52 64 39; e-mail: e-mail: wnlbv@yandex.ru .
2.6. Экалагічная экспедыцыя “Сцяжынкамі Бацькаўшчыны”.
2.6.1.Конкурс праводзіцца з 15 красавіка па 10 верасня 2013 года.

2.6.2.Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу экалагічных экспедыцый з’яўляюцца:

далучэнне навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі да работы па вывучэнні праблем экалагічнага стану навакольнага асяроддзя і практычнаму ўдзелу ў вырашэнні прыродаахоўных мерапрыемстваў, развіццё экалагічнай культуры навучэнцаў;

вывучэнне экасістэм ахоўных тэрыторый Беларусі;

набыццё і замацаванне навыкаў працы ў палявых умовах, абмен вопытам правядзення даследчай працы;

фарміраванне адказнасці за захаванне спадчыны роднага краю, яго біяразнастайнасці;

развіццё інтарэсу да даследчай дзейнасці па вывучэнні і захаванні навакольнага асяроддзя сваёй малой радзімы;

выяўленне экалагічных праблем розных рэгіёнаў Беларусі і практычны ўдзел у іх вырашэнні;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі.

2.6.3. Удзельнікі: У конкурсе экспедыцый прымаюць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 13-15 гадоў.

2.6.4. Для арганізацыі працы ва ўстановах адукацыі ствараюцца саветы экспедыцый, распрацоўваюцца і зацвярджаюцца планы работы, вызначаецца тэматыка заданняў. Напрамак працы кожная экспедыцыя вызначае добраахвотна.

2.6.5.Конкурс экалагічнай экспедыцыі праводзіцца па наступных намінацыях: ”Багацце расліннага свету“, ”Багацце жывёльнага свету“, ”Глебазнаўства“, ”Водны свет“.

Намінацыя ”Багацце расліннага свету“.

На конкурс прадстаўляюцца вынікі экалагічных экспедыцый па даследаванні біялагічных і экалагічных асаблівасцей дзікіх раслін, рэдкіх і знікаючых відаў, грыбоў і лішайнікаў, а таксама матэрыял па вывучэнні флоры і расліннасці.



Намінацыя ”Багацце жывёльнага свету“.

На конкурс прадстаўляюцца экспедыцыйныя матэрыялы па даследаванні рыб, земнаводных, паўзуноў, птушак, млекакормячых, чарвякоў, малюскаў, ракападобных, насякомых і павукападобных, а таксама фаўністыка і экалогія розных сістэматычных груп, даследванні паводзін пазваночных і безпазваночных жывёл.



Намінацыя ”Глебазнаўства“.

У справаздачны матэрыял конкурсу ўваходзіць апісанне складу, паходжання, будовы, фізічных, хімічных і біялагічных асаблівасцей глебы, глебаўтваральных працэсаў мясцовасці, забруджвання глебы, працэсаў у глебе, аналізу антрапагеннага забруджвання глебы і яго ўплыў на арганізм чалавека.



Намінацыя ”Водны свет“.

На конкурс прадстаўляюцца вынікі даследвання азёр, рэк, балот, крыніц і іншых водных аб’ектаў. Падчас экспедыцыі могуць вывучацца: біялогія відаў і груп гідрабіёнтаў, стан прыродных вадаёмаў, іх змены пад уплывам біятычных і абіятычных фактараў, водная экалогія (аналіз чысціні вадаёмаў і вадатокаў фізічнымі і хімічнымі метадамі, а таксама выкарыстанне біялагічных метадаў для аналізу забруджвання вады; крыніцы ўздзеяння антрапагеннага забруджвання на водныя аб’екты).



2.6.6.Экалагічная экпедыцыя павінна быць прывязана да пэўнай мясцовасці. Падчас экспедыцыі праводзіцца сацыялагічнае апытанне насельніцтва мясцовасці.

2.6.7.Конкурсны матэрыял можа змяшчаць комплекснае даследаванне адпаведна ўсіх намінацый экспедыцыі, ці адной з іх.

2.6.8.Патрабаванні да конкурсу.

Матэрыялы на конкурс павінны быць пададзены ў выглядзе справаздачы аб праведзенных палявых даследваннях або дзённіка, складзены схемы якаснай структуры наземных або водных экасістэм.

Справаздача павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю: уводзіны, геаграфічнае апісанне тэрыторыі даследвання, матэрыял, набыты ў час экспедыцыі з фота або відэафіксацыяй, таксама можа суправаджацца распрацоўкамі інтэрактыўных экскурсій па даследаваных мясцінах.

Патрабаванні да афармлення:

тытуліны ліст з указаннем упраўлення адукацыі, да якога адносіца ўстанова адукацыі, назва конкурсу і намінацыі;

візітная картка: назва работы (экспедыцыі); аўтар і ўдзельнікі даследвання (прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства, вучобы, клас, тэлефон); час правядзення; месца даследвання; кансультант або кіраўнік;

кантактная інфармацыя (адрас, тэлефоны, электронная пошта і інш.);

уводзіны: мэты, ступень вывучэння праблемы, кароткае апісанне тэмы і актуальнасць даследавання, месца, абсталяванне (не больш 1-2 старонак);

літаратурны агляд тэмы даследавання: звесткі аб дадзенай тэме даследавання, гіпотэзы, меркаванні (не больш 2 старонак);

аб’ект (аб’екты) і задачы даследавання. Методыка даследавання: апісанне методыкі збору матэрыялаў, метады першаснай і статыстычнай апрацоўкі матэрыялу (аб’ёмам не больш 4-5 старонак);

кароткае і лаканічнае прадстаўленне вынікаў даследавання і іх аналіз (апісанне маршрута даследавання, карта маршруту экспедыцыі з абазначэннем месцаў, дзе праводзіліся даследаванні і сацыялагічнае апытанне, спіс і апісанне аб’ектаў даследавання; фота або відэа матэрыялы з аб’ектамі і рабочымі момантамі даследавання; вынікі, спіс літаратуры).



2.6.9.Членамі журы будзе ацэньвацца:

  • адпаведнасць работы прапанаванай намінацыі;

  • асабісты ўклад вучняў у даследаваннях экспедыцыі;

  • апісальны навукова-даследчы змест работы;

- творчасць, арыгінальнасць і рэалістычнасць выканання работы.

2.6.10.Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 10 верасня ўключна на адрас: 23231300, г. Ліда, вул. Гастэла, 40 а, Лідскі раённы экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі.

Тэлефон для даведак: 8521555, e-mail: eco.ecdiu.lida@mail.ru
2.7. Конкурс фотаработ “Маёй зямлі вянкі сплятаю“.

2.7.1. Конкурс праводзіцца з 15 красавіка па 5 верасня 2013 года.

2.7.2. Асноўнымі мэтамі і задачамі конкурсу з’яўляюцца:

грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі праз іх актыўнае ўключэнне ва ўсебаковае вывучэнне гісторыі, культуры і прыроды роднага краю;

фарміраванне ў маладога пакалення адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны Рэспублікі Беларусь;

далучэнне моладзі да адукацыйнай, культурнай і грамадзянскай дзейнасці, да вывучэння гісторыі, культуры, прыроды населенага пункта, рэгіёна, краіны, пашырэнне і паглыбленне іх інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей;

выхаванне патрыятызму, любові да роднага краю сродкамі фотамастацтва;

эстэтычнае выхаванне і фармiраванне мастацкага густу;

выяўленне і заахвочванне таленавітых дзяцей і падлеткаў, прадстаўленне дадатковых магчымасцей для іх самарэалізацыі;

папулярызацыя фотамастацтва сярод дзяцей і моладзі.

2.7.3. Удзел у фотаконкурсе могуць прымаць усе жадаючыя праз удзел у конкурсах, якія праводзяцца ўстановамі адукацыі, ці накіраваўшы свае работы ў адпаведнасці з дадзеным палажэннем непасрэдна арганізатару – Лідскаму раённаму цэнтру тэхнічнай творчасці.

2.7.4. Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

”Пейзаж“ (сельскі гарадскі);

”Беларусь сінявокая“ (рэкі і азёры);

”Спадчына“ (помнікі гісторыі і культуры Беларусі);

”Я з Белай Русі“ (партрэт жыхара Беларусі);

”Свет жывёл“ (жывёлы Беларусі);

”Дзівоснае побач“ (макраздымка).

2.7.5. Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

У кожнай намінацыі работы будуць разглядацца па дзвюх узроставых катэгорыях:

да 14 гадоў уключна;

з 15 да 31 года ўключна.

2.7.6. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з'яўляюцца:

арыгінальнасць сюжэту;

мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі;

тэхнічная якасць фотаздымка.

2.7.7. Колькасць работ, якія прадстаўляюцца на фотаконкурс адным аўтарам – да шасці. У выпадку, калі будуць адабраны некалькі фотаздымкаў аднаго аўтара, узнагароджваецца толькі адна работа, якая атрымала найвышэйшую адзнаку. Дасланыя на фотаконкурс работы аўтарам не вяртаюцца. Работы могуць друкавацца ў сродках масавай інфармацыі з указаннем іх аўтарства.

2.7.8. Патрабаванні да афармлення фотаработ.

Фотаработы павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату А3(30Х40 см) ці А4(20Х30см) (без паспарту). Дадаткова прадстаўляецца электронны варыант фотаработ у фармаце JPG не меньш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Работы, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапушчаюцца.

На зваротным баку кожнай фатаграфіі павінны быць наступныя дадзеныя: назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы з указаннем вобласці, адраса і нумара тэлефона.

Работы неабходна дасылаць у цвёрдай упакоўцы. За пашкоджанне здымкаў пры перасылцы арганізатары адказнасці не нясуць.

2.7.9. Фотаматэрыялы для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу прымаюцца да 5 верасня 2013 г.

Работы накіроўваюцца ў Лідскім РЦТТ з паметкай ”Фотаконкурс“; тэл. для даведак 520590.

3. Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў.

3.1. Для падвядзення вынікаў конкурсу на кожным этапе саветамі па правядзенні Акцыі ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня. Журы вызначае пераможцаў і прызёраў, а таксама вырашае пытанні іх заахвочвання.

3.2. Пераможцы і прызёры раённага этапа конкурсаў Акцыі ўзнагароджваюцца граматамі ўпраўлення адукацыі Лідскага райвыканкама.

3.3. Выніковы тур рэспубліканскага этапу конкурсаў Акцыі, канчатковае падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў конкурсаў адбудзецца на выніковым зборы актыву Акцыі ў Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры ”Зубронак“ у лістападзе-снежні 2013 года.








База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка