Узоры тэстаў Тэст №1



Дата канвертавання11.01.2017
Памер32 Kb.
Узоры тэстаў

Тэст № 1

1. Мой погляд на праблемы развіцця сучаснай драматургіі і беларускага тэатра.

2. Гістарычная драма ў беларускай літаратуры другой паловы 80-х — 90-х гг. Патлумачце, у чым феномен цікавасці сучаснага гледача да п’ес-спектакляў пра далёкае мінулае.

3. Дайце характарыстыку камедыі аднаго з сучасных беларускіх драматургаў:

— жанравая адметнасць______________________;

— тэма, праблематыка _______________________;

— асноўны канфлікт _________________________;

— сістэма вобразаў __________________________;

— мастацка-выяўленчыя адметнасці ____________;

— фінальная сцэна ___________________________;

— сэнс назвы ________________________________.

4. Якія з пералічаных твораў адносяцца да так званых вернутых п’ес? Чым абумоўлена іх вяртанне да сучаснага гледача і чытача?

а) Я. Купала. “Прымакі”;

б) Ф. Аляхновіч. “Пан міністр”;

в) У. Галубок. “Пісаравы імяніны”;

в) Я. Купала. “Тутэйшыя”;

г) Л. Родзевіч “Збянтэжаны Саўка”.

5. Якія новыя рысы займела сучасная драматургія для дзяцей?

а) Многія п’есы напісаны пад уплывам беларускага фальклору і міфалогіі.

б) У п’есах закранаюцца важныя маральна-этычныя тэмы, сцвярджаюцца гуманістычныя каштоўнасці.

в) Аўтары звяртаюцца да фантастычных сюжэтаў, жанру фэнтэзі (fantasy), рыцарскай п’есы, прыёмаў сучаснага забаўляльнага мастацтва.
Тэст № 2

1. Наколькі прадуктыўны і плённы зварот беларускіх драматургаў да вопыту драмы абсурду?

2. Назавіце п’есы сучасных драматургаў, пастаўленыя ў тэатрах Беларусі. Уражанні ад прагледжанага спектакля.

3. Дайце характарыстыку 2-х п’ес А. Дударава:

— жанр ______________________;

— тэма, праблематыка _______________________;

— асноўны канфлікт _________________________;

— сістэма вобразаў __________________________;

— мастацка-выяўленчыя адметнасці ____________;

— фінальная сцэна ___________________________;

— сэнс назвы ________________________________.

4. Вызначце храналагічныя межы сучаснага этапу развіцця беларускай драматургіі. Свой адказ абгрунтуйце:

а) 1955–2000;

б) 1980–2000;

б) другая палова 80-х гг. — да нашых дзён;

г) 1965 — да нашых дзён.

5. Што, на вашу думку, абумовіла пашырэнне ў беларускай драматургіі сучаснай тэматыкі?

а) Перабудова грамадства, чарнобыльская трагедыя, арыентацыя на этычны пошук і гуманістычныя каштоўнасці.

б) Разлад сацыяльнага быцця, страта духоўных ідэалаў, занядбанне маралі, актуалізацыя праблем сям’і, чалавечых узаемаадносінаў.

в) Адкрыццё праўды пра сталінскія рэпрэсіі, трагічны лёс сялянства ў гады калектывізацыі.

г) Разбурэнне народных традыцый, заняпад беларускай вёскі, экалагічная драма сучаснасці.
Тэст № 3

1. Стан сучаснай драматургіі ў ацэнках крытыкаў і даследчыкаў літаратуры (паводле прачытаных прац).

2. Якая яна, беларуская камедыя нашых дзён?

3. Дайце характарыстыку гістарычнай п’есы сучаснага драматурга:

— жанравая адметнасць______________________;

— тэма, праблематыка _______________________;

— асноўны канфлікт _________________________;

— сістэма вобразаў __________________________;

— мастацка-выяўленчыя адметнасці ____________;

— фінальная сцэна ___________________________;

— сэнс назвы ________________________________.

4. Чым можна вытлумачыць у сучасным драматургічным працэсе тэндэнцыю да эстэтычнага пошуку, эксперыментавання? Якія з пералічаных п’ес адносяцца да так званай эксперыментальнай драматургіі?

а) М. Арахоўскі. “Ку-ку”;

б) А. Дзялендзік. “Султан Брунэя”;

в) Р. Баравікова. “Барбара Радзівіл”;

г) М. Матукоўскі. “Бездань”;

д) І. Сідарук. “Галава”.

е) Г. Багданава. “АС-лінія”;

ё) А. Асташонак. “Драматургічныя тэксты”.

5. Як вы думаеце, што аб’ядноўвае п’есы А. Дударава “Радавыя”, Г. Марчука “Пеўчыя сорак першага года” і іншыя творы сучасных драматургаў пра вайну з беларускай “ваеннай” прозай?

а) Мастацкі дакументалізм, трагічнае адлюстраванне вайны.

б) Вастрыня канфлікту, напружанасць дзеяння, псіхалагічная напоўненасць характараў.



в) Праўдзівасць і жыццёвая верагоднасць у паказе падзей, драматызацыя ваенных рэалій, маральная ацэнка чалавечых паводзінаў на вайне, антываенны пафас.
: documents -> Кафедра%20гісторыі%20беларускай%20літаратуры -> Папкі%20выкладчыкаў%20кафедры -> Бельскі%20А.І
documents -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
documents -> Класіка І сучаснасць украінская літаратура І ўкраінска-беларускія літаратурныя ўзаемасувязі
documents -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры,7 клас
documents -> Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка
Бельскі%20А.І -> Для спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія Мінск бду
Бельскі%20А.І -> Лекцыйны матэрыял па курсе “Гісторыя беларускай літаратуры хх—ххі ст”
Бельскі%20А.І -> Гісторыя беларускай літаратуры ХХ- пачатку ХІ стагоддзя




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка