Узорны ансамбль народнай песні “Смолачкі” Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў



Дата канвертавання02.07.2016
Памер16 Kb.

Узорны ансамбль народнай песні “Смолачкі”

Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў
У 1995 годзе ў дзіцячай школе мастацтваў г.Смалявічы адкрылася харавое аддзяленне з выкладаннем народнай манеры выканання, а пазней удзельнікі аддзялення аб’ядналіся ў ансамбль народнай песні “Смолачкі”. Назва гэта звязана і з горадам Смалявічы, і з назвай лясной кветачкі смолачкі, пунсовай па колеру і ліпкай, як смала. Дзеці ў ансамблі вучацца не толькі добра валодаць сваім голасам, але і засвойваюць традыцыйны народна-песенны матэрыял, праз які яны далучаюцца да аўтэнтычнага фальклору і абрадавых дзеянняў. У пастаноўках абрадаў каляндарна-земляробчага цыкла выкарыстоўваюцца элементы тэатралізацыі, гульні, танца. Аснову рэпертуару складаюць традыцыйныя запісы і апрацоўкі Г.Цітовіча, А.Аляхновіча, М.Сіраты, У.Каструлёва, А.Рашчынскага, А.Кашпура, А.Клеванца і інш.

Адметныя выступленні ансамбля “Смолачкі” адбываліся на Міжнародных фестывалях “Моладзь Расіі і Беларусі ў ХХІ стагоддзе разам!”, якія традыцыйна ладзяцца кожны год і збіраюць пад свае фестывальныя сцягі моладзь Барысава, Жодзіна, Смалявіч, Баранавіч, Мыцішч і інш. гарадоў. У красавіку 2006г. ансамбль народнай песні “Смолачкі” атрымаў ганаровае званне “узорны”. У чэрвені 2006г. ансамбль стаў удзельнікам І абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва “Фальклорная талака” у г.Нясвіжы, дзе быў узнагароджаны Дыпломам за ўвасабленне дзіцячай тэматыкі, адраджэнне і пераемнасць нацыянальных традыцый. У верасні 2006г. быў удзельнікам Рэспубліканскага экалагічнага форума (г.Мядзель).

У 2008г. скарбонка ансамбля “Смолачкі” папоўнілася і перамогамі у конкурсах: на І абласным конкурсе вакальнага мастацтва “Музычныя пацеркі” у г.Барысаве (люты, 2008) калектыў атрымаў дыплом лаурэата ІІІ ступені і на адкрытым традыцыйным конкурсе дзіцячай творчасці “Вікторыя-2008” у г.Мінску (снежань, 2008) – дыплом ІІ ступені.

У 2012г. – лаўрэат ХІІІ міжнароднага фестывалю дзяцей і моладзі “Солнце, радость, красота” (г.Нэсэбр, балгарыя), дыплом ІІ ступені Х абласнога фестывалю народнай творчасці “Напеў зямлі маёй” (г.Мар’іна Горка, 2012г.)



З дня заснавання ансамбля яго кіраўніком з’яўляецца Алёна Міхайлаўна Дзедавец, выпускніца Беларускага універсітэта культуры і мастацтваў, канцэртмайстар калектыва з 2008г. – Цевасян Віталій Канстанцінавіч.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка