Узорны тэатральны калектыў “Смалярыкі” Смалявіцкага гарадскога Дома культуры



Дата канвертавання17.07.2016
Памер15.09 Kb.


Узорны тэатральны калектыў “Смалярыкі”

Смалявіцкага гарадскога Дома культуры
Дзіцячы тэатральны калектыў “Смалярыкі” створаны на базе Смалявіцкага гарадскога Дома культуры у 2002 годзе. З 2005 года калектывам кіруе Наталля Іосіфаўна Вінцукевіч, творчая асоба, таленавіты спецыяліст і арганізатар.

У калектыве займаюцца дзеці ад 9 да 16 гадоў. На групавых і індывідуальных занятках удзельнікі атрымліваюць веды па акцёрскаму майстэрству, сцэнічнай мове, пастраенню мізансцэн, пластыцы і грыму. Дадаткова для ўдзельнікаў праводзяцца заняткі па харэаграфіі і вакалу, валоданню музычнымі інструментамі. З вялікім захапленнем і адказнасцю ставяцца ўдзельнікі да падрыхтоўкі кожнага спектакля.

Рэпертуар тэатра разнастайны. Гэта тэатралізаваныя прадстаўленні, спектаклі, гульнёвыя праграмы, народныя абрады і інш. Асабліва падабаюцца юным смалевічанам навагоднія тэатралізаваныя прадстаўленні, якія штогод ладзіць калектыў у сваім і суседніх раёнах. Не абыходзяцца без “Смалярыкаў” і народныя святы, дзе ўдзельнікі пераўвасабляюцца ў розных фальклорных персанажаў. Падчас школьных канікул калектыў рыхтуе тэатралізаваныя гульневыя праграмы для дзіцячых пляцовак. Удзельнікі калектыва “Смалярыкі” з’яўляюцца вядучымі на раённых і гарадскіх мерапрыемствах.

Калектыў вядзе актыўную гастрольную дзейнасць, прымае удзел у розных конкурсах і фестывалях, сярод якіх: Міжнародны фестываль моладзі “Моладзь Расіі і Беларусі ў ХХІ стагоддзі разам” (г.Мыцішчы, Расія, 2011), раённы конкурс тэатральнай творчасці “Чароўны куфэрак” (г.Смалявічы, 2010, 2013), раённая патрыятычная акцыя “Я прысягну зямлі сваёй навечна” (2009), раённы конкурс гульнёвых праграм “Смалявіцкія пацехі” (п.Усяж Смалявіцкага р-на, 2012), раённы фестываль “Горад майго дзяцінства” (2005-2013) і інш. Сярод творчых праектаў калектыву – дабрачынныя спектаклі для дзяцей-інвалідаў, акцыі па здароваму ладу жыцця і інш.



Дзіцячы тэатральны калектыў “Смалярыкі” валодае дастатковым творчым патэнцыялам для развіцця і папулярызацыі тэатральнага жанру як на Смалявіччыне, так і за межамі раёна. У 2013 годзе калектыву прысвоена ганаровае найменне “узорны”.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка