В. А. Сухамлінскі сцвярджае: Калі вы хочаце, каб чалавек ужо ў



Дата канвертавання14.07.2016
Памер203.54 Kb.
В.А.Сухамлінскі сцвярджае: “Калі вы хочаце, каб чалавек ужо ў

дзяцінстве ўмеў выказваць свае думкі аб адценнях навакольнага свету, чалавечых пачуццях і імкненнях, калі вы хочаце, каб слова было для яго не завучаным гукам, а жывым адлюстраваннем самога сябе, умейце выбраць са скарбніцы роднага слова самыя вострыя, самыя пякучыя словы. Словы, якія прымусілі б чалавека глыбока перажыць свае адносіны да таго, аб чым ён ведае, чуе, думае”.

Здольнасць здзіўляць і пазнаваць, уменне знаходзіць рашэнне ў нестандартных сітуацыях, накіраванасць на адкрыццё новага, здольнасць да глыбокага асэнсавання свайго вопыту і ёсць творчасць. Менавіта ў такой асобе - адукаванай, высокамаральнай і крэатыўнай – існуе патрэба ў сучасным грамадстве. Сённяшні дзень прад’яўляе вельмі высокія патрабаванні да выпускнікоў школ, якім, для таго каб быць паспяховымі, толькі акадэмічных ведаў, уменняў і навыкаў ужо недастаткова.

Мяне як настаўніка роднай мовы і літаратуры пастаянна непакоіць тое, якім павінен быць урок, каб вучні кожны раз адкрывалі для сябе нешта новае, лепш пазнавалі жыццё, былі не пасіўнымі сузіральнікамі падзей, а ішлі па жыцці з неспатольным жаданнем змяніць яго ў лепшы бок.

Сёння істотна змяняюцца патрабаванні да ўрока роднай мовы, да яго зместу, падбору матэрыялу, методыкі правядзення. Звязана гэта з пераарыентацыяй канчатковай мэты – зрабіць вучня не толькі спажыўцом (чытачом, слухачом) мовы, але і яе актыўным носьбітам.

Для большасцi вучняў нашай краiны мовай, якую яны чуюць упершыню, з’яўляецца руская. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для iх звычайна адсутнiчае. Зараз узнiкла такая сiтуацыя, калi родная мова не з’яўляецца мовай дзiцячага мыслення. Навучэнцы рускамоўных школ сутыкаюцца са значнымi цяжкасцямi пры вывучэннi беларускай мовы i лiтаратуры. [2, с. 110]

Па словах Вальтэра, “можна ў шэсць год навучыцца галоўным мовам, але праз усё жыццё трэба вучыцца сваёй роднай”.

І сапраўды, мовай як сродкам бытавых зносін можна авалодаць дастаткова хутка ( асабліва пагружэннем у моўны асяродак), а вось дасягнуць у сваім маўленні поўнай свабоды самавыражэння і перадачы самых тонкіх адценняў думак і пачуццяў, ды так, каб “выказванне было нязмушаным і поту на твары не выклікала” (А.М.Радзішчаў), - задача надзвычай складаная [5,с. 4].

Складаная ў тым плане, што такога беларускамоўнага асяроддзя сёння не існуе. Калі хочаш звярнуць на сябе ўвагу, загавары па-беларуску. Нячаста можна пачуць беларускую мову з вуснаў беларусаў на вуліцы, у грамадскім транспарце, магазіне, парку. Мне і самой здаралася чуць вельмі рэдка, але размову ў такім разе я заўсёды падтрымлівала. Бачыла, як даводзілася людзям здзіўляцца ад таго, што з’явіўся суразмовец.

Зыходзячы з гэтага, я вырашыла правесці са сваімі вучнямі апытванне па наступных пытаннях:

-Ці даводзілася вам чуць беларускую мову ў рэальных умовах зносін (людскім асяроддзі)?

-Ці карыстаецеся вы беларускай мовай у працэсе зносін з дарослымі, сябрамі па-за школай?

-Ці хацелі б вы, каб беларуская мова была сродкам зносін ў паўсядзённым жыцці?

Я атрымала наступныя вынікі: 86 % вучняў адмоўна адказалі на першае пытанне, 45% вучняў адказалі, што ў працэсе зносін яны выкарыстоўваюць толькі некаторыя беларускія словы, 50 % хацелі б чуць яе і размаўляць на ёй штодзённа.

Адказы вучняў выяўляюць сур’ёзныя праблемы.

Таму мэтай дадзенага вопыту з’яўляецца абгрунтаванне рэсурсаў метадаў камунікатыўна-арыентаванага навучання для развіцця камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў на другой ступені навучання.

У сувязі з гэтым я абазначыла для сябе задачы:

- абагульніць педагагічны вопыт настаўнікаў-філолагаў па дадзенай тэме;

-сістэматызаваць дадзены матэрыял і выпрацаваць уласны падыход да арганізацыі і правядзення сучаснага ўрока беларускай мовы;

-распрацаваць практычныя заданні да ўрокаў па розных тэмах з прымяненнем метадаў навучання.

Выкарыстаннем метадаў камунікатыўна – арыентаванага навучання на ўроках беларускай мовы я займаюся ўжо чатыры гады. Сутнасць іх заключаецца ў тым, што пры навучанні роднай мове вялікая ўвага надаецца вуснай маўленчай дзейнасці вучняў. Трэба адзначыць, што названы метад не мае пакуль агульнапрынятага прызнання. Аднак неабходнасць прымяняць яго пры навучанні школьнікаў вусным і пісьмовым звязным выказванням прызнаюць многія вучоныя. Існуюць толькі тэрміналагічныя разыходжанні: Л.Ф. Федарэнка называе гэты метад практычным, А.Ю. Купалава – творчым, В.І.Капінос – метадам мадэліравання. Але сутнасць не толькі ў тым, як назваць метад, а ў супадзенні пазіцыі вучоных адносна таго, што названы метад служыць развіццю мовы і разглядаецца як дзейнасць з характэрным для яе ў той ці іншай ступені творчым пачаткам.[1, с.4]

Праца па развіцці камунікатыўных здольнасцей ажыццяўляецца па трох асноўных накірунках, якія складаюць адзінае цэлае: узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў, навучанне нормам беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў і навыкаў звязнага вуснага і пісьмовага маўлення. [4, с.96]

Навучыць мове можна толькі ва ўмовах зносін, гэта значыць, што навучанне павінна быць арганізавана так, каб яно было падобна працэсу натуральнай камунікацыі. Толькі ў гэтым выпадку будзе магчымы перанос сфарміраваных навыкаў і ўменняў ў рэальныя ўмовы.

Пагэтаму ў маёй педагагічнай практыцы дамінуючай формай арганізацыі пазнаваўчай дзейнасці з’яўляецца групавая форма. Адразу адзначу, што адной з яе галоўных вартасцей з’яўляецца стварэнне ўмоў для эфектыўнага навучання кожнага.

Спосабамі рэалізацыі гэтага метаду з’яўляюцца:

- распрацоўка мадэлей разгортвання маўленчага выказвання;

- складанне структурных схем тэкстаў розных тыпаў (апісанне, апавяданне, разважанне) з улікам іх характэрных асаблівасцей;

- складанне простых і разгорнутых планаў выказвання;

- вызначэнне кампазіцыйнай будовы тэксту, тэмы і асноўнай думкі.

Асноўныя формы развіцця маўленчай дзейнасці: пісьмо, чытанне, успрыманне на слых, гаварэнне.

Я працую ў звычайнай школе. Тут займаюцца вучні з розным узроўнем навучанасці, з рознымі здольнасцямі. Адным вучыцца лёгка, другія засвойваюць матэрыял з цяжкасцю. Вучэбны план прадугледжвае навучанне ўсіх, і неабходна зрабіць так, каб паспяховым стала кожнае дзіця на кожным уроку. Для гэтага стараюся падтрымліваць на высокім узроўні творчую актыўнасць вучняў на кожным этапе ўрока, выяўляць і развіваць іх творчыя здольнасці.

У сувязі з гэтым на ўроках роднай мовы актыўна практыкую розныя вучэбныя сітуацыі з поўнымі маўленча-камунікатыўнымі намерамі, якія імітуюць рэальны працэс суразмоўніцтва, мадэліруюць моўныя паводзіны чалавека ў розных жыццёвых сітуацыях. Важнае значэнне мае прыём апісання камунікатыўнай сітуацыі і актыўнае ўключэнне вучняў у ролевую гульню. Спецыяльна створаная вучэбная камунікацыя дапамагае школьнікам набыць навыкі выкарыстання моўных адзінак у набліжаных да рэальнага жыцця ўмовах.

Прывяду некалькі прыкладаў камунікатыўных заданняў, якія выкарыстоўваю ў сваёй педагагічнай працы.

Пры вывучэнні тэмы “Сказы са звароткамі, інтанаванне, знакі прыпынку” ў 5 класе звяртаюся за вучняў з пытаннем: “Як нас называюць, калі мы ідзём па вуліцы (едзем у грамадскім транспарце, знаходзімся ў кінатэатры, купляем нешта ў магазіне, прыходзім у бібліятэку)?

- Пешаходы, пасажыры, гледачы, пакупнікі, чытачы.

- Выкарыстайце гэтыя словы ў якасці зваротка пры аб’явах у

адпаведнасці з сітуацыяй.

Пры вывучэнні тэмы “Выклічнік як часціна мовы” ў 7 класе вучні атрымліваюць заданне: паназіраць, як у паўсядзённым жыцці выкарыстоўваюцца словы падзякі. Вучні падзелены на тры групы. Пасля праведзенага даследавання вучням неабходна падвесці вынікі.

1-я група. Мы высветлілі, што людзі ў грамадскім транспарце часцей кажуць дзякуй тады, калі ім пракампасціруюць талон за праезд, хтосьці каму-небудзь саступіў месца, дапамог увайсці або выйсці.

2-група. Мы высветлілі, што найбольш часта вучні школы выказвалі словы падзякі за абед, за кнігу ў бібліятэцы.

3-я група. У нас засталіся сумныя ўражанні. Мы амаль не чулі, каб хтосьці дзякаваў прадаўцам, работнікам пошты, ашчаднага банка.

Падобныя практыкаванні фарміруюць навыкі выкарыстання канструкцый і слоў ва ўмовах, набліжаных да рэальна-жыццёвых сітуацый, выхоўваюць культуру зносін, паводзін.

Пры вывучэнні тэмы “ Асноўныя значэнні часціц “ у 7 класе вучні атрымліваюць заданне: прыдумаць пытанні для інтэрв’ю на тэму “Усё пачынаецца са школьнага званка”, якое вы возьмеце ў сваіх настаўнікаў, выпускнікоў для чарговага нумара школьнай газеты “220 Вольт”. Выкарыстайце формаўтваральныя і пытальныя часціцы.

Пытанні ў вучняў атрымаліся наступныя:

- Ці помніце вы свой першы ўрок у якасці настаўніка, вучня?

- Што найбольш запомнілася са школьнага жыцця?

- Хто зрабіў на вас уплыў у выбары вашай будучай прафесіі?

- Якія жартоўныя казусы з урокаў вам запомніліся?

Тэксты з’яўляюцца ўзорам і стымулам пабудовы самастойнага выказвання, дэманструюць функцыянаванне моўных адзінак усіх узроўняў, ілюструюць асаблівасці іх вывучэння, вызначаюць шляхі і паўнату асэнсавання гэтых адзінак.

Найбольш распаўсюджанымі відамі трэніроўкі і замацавання матэрыялу з’яўляюцца: пастаноўка пытанняў да выдзеленых слоў ці сказаў у тэксце, пошук ў тэксце сказаў, што адказваюць на адпаведныя пытанні, чытанне дыялога па ролях. [4, с.58]

Дыялог – найбольш пашыраная форма работы на ўроку, пры якой вучні працуюць у парах, вучацца культурным зносінам, выкарыстоўваюць ветлівыя словы. Найбольш характэрныя сітуацыі, на аснове якіх ствараюцца дыялогі, наступныя: а)устанаўленне кантакту; б)пошукі інфармацыі; в)выяўленне адносін; г)абмен думкамі; д)паведамленне; е)апісанне; ж)парада; з) абяцанне; і)адказ; к)просьба; л)сустрэчная просьба; м)запытанне-ўдакладненне; н)перапытанне з мэтай атрымання інфармацыі. [3, с. 56]

Для актывізацыі і развіцця ўменняў па тэме “Лічэбнікі колькасныя і парадкавыя” вучням 6 класа прапаную наступныя навучальныя сітуацыі:

-Вы прыйшлі ў магазін, каб набыць прадукты харчавання. Спытайце ў прадаўца пра патрэбны тавар, яго кошт і аплаціце пакупку.

-Вы прадавец магазіна. Абслужыце пакупніка, спытайце, што ён

хоча набыць. Прапануйце яму тавар і дапамажыце зрабіць пакупку.

Атрымайце грошы ў пакупніка, дайце чэк.

У гэтых сітуацыях ёсць такія структурныя кампаненты як:

а) камунікатыўная мэтавая ўстаноўка: дыялог удзельнікаў зносін пра тавары , якія можна набыць у магазіне;

б) названы адрасат зносін: прадавец-пакупнік;

в) есць апісанне абстаноўкі: падзеі адбываюцца ў магазіне або каля вітрыны ўнівермага.

Прывяду яшчэ шэраг маўленчых сітуацый, якія выкарыстоўваю на

ўроках з вучнямі 6 класа пры вывучэнні дзеяслова па тэме “Трыванні дзеяслова”, назоўніка па тэме“ Назоўнікі зборныя і рэчыўныя ”

-Вы збіраецеся ў вандроўку (паход, санаторый і г.д.), але рэчы яшчэ не сабралі. Вы раіцеся з маці (сябрам, сяброўкай ), што ж трэба пакласці туды. Выкарыстайце дзеясловы закончанага і незакончанага трывання.

- Вы афіцыянт. Дапамажыце наведвальніку выбраць стравы, напіткі, прыміце заказ, зрабіце яго падлік. Выкарыстайце рэчыўныя назоўнікі.

Прыклады камунікатыўна – арыентаваных практыкаванняў па тэме

“Службовыя часціны мовы” ( Дадатак 5).

Выкарыстанне такіх дыялогаў не толькі спрыяе фарміраванню навыкаў маўленчых зносін, але і эмацыянальна, інтэлектуальна стымулюе вучняў.

Кожнае выказванне вучняў павінна быць матывавана, вынікаць з патрэбы нешта сказаць, напісаць; той, хто гаворыць альбо піша, павінен быць у дастатковай меры падрыхтаваны да свабоднага валодання матэрыялам з пункту гледжання зместу і валодання моўнымі сродкамі; мова навучэнца, яго тэкст сапраўды павінны адыграць сваю ролю ў зносінах. З гэтай мэтай вучням увесь час даю ўстаноўкі: пагадзіцеся, пацвердзіце, адмоўце, не згаджайцеся, выкажыце здзіўленне, запрасіце, прапануйце і г.д.

У фарміраванні і развіцці дыялагічных уменняў эфектыўнымі з’яўляюцца наступныя метады і формы навучання: метад ролевай гульні (начальнік-падначалены, бацькі-дзеці, сэрвісны работнік-спажывец і інш.), метад калектыўнага абмеркавання (круглы стол), метад камунікатыўных задач (дапоўніць, зрабіць працяг, аднавіць, стварыць тэкст). З ліку дыдактычных гульняў найбольшую цікавасць у мяне выклікала сацыяльна-ролевая гульня, якая стварае магчымасць прадэманстраваць выкарыстанне моўных і маўленчых уменняў і навыкаў, якія актывізуюцца пры стварэнні выказванняў у працэсе суразмоўніцтва. Паспяхова ідуць інструментальныя гульні на ўроках пры вывучэнні тэмы “Асабовыя займеннікі” ў 6 класе (“Напішыце адрас і віншавальную паштоўку”), пры вывучэнні тэмы “Агульныя і ўласныя назоўнікі” (“Пералічыце святы з дапамогай календара”), спаборніцтвы пры вывучэнні прыметніка па тэме “Прыметнікі якасныя, адносныя, прыналежныя” (“Якія стравы з гэтага можна прыгатаваць?”), ролевыя гульні, мікраэцюды пры вывучэнні дзеяслова (“Пра вас хтосьці пытаўся”, “Сямейны альбом”; “Бацькі ў школе”) і эцюды (“У аўтобусе”), дыскусіі пры вывучэнні тэмы “Дыялог” у 8 класе (“Ці патрэбна школьная форма?”)

Трэба адзначыць, што я заўсёды імкнуся да таго, каб работа па тэме мела падобны канчатковы прадукт, каб вучні ўбачылі свае поспехі, пераканаліся, што могуць стварыць уласны тэкст.

Для актывізацыі мовы навучэнцаў распрацавана памятка, формы работы ў якой прадугледжваюць паступовае фарміраванне моўных уменняў і навыкаў па асобных відах маўленчай дзейнасці: слуханні, гаварэнні (у дзвюх формах – маналагічнай і дыялагічнай), чытанні, пісьме. (Дадатак 2)

Заданні па тлумачэнні лексічнага значэння слоў накіраваны на пашырэнне актыўнага слоўніка школьнікаў. Тут жа неабходна адзначыць, што тлумачальны слоўнік – гэта настольная кніга на кожным уроку мовы. Акрамя багатага слоўнікавага запасу, умення правільна і лагічна выказваць свае думкі, правільная і культурная мова патрабуе таксама і захавання арфаэпічных, граматычных, стылістычных норм літаратурнай беларускай мовы. Дапамагаюць вырашыць гэтую задачу такія заданні: паставіць слова ў патрэбнай форме, выбраць адну форму з дзвюх прапанаваных, паставіць у слове націск, выправіць у сказах памылкі і інш.

Звязная мова развіваецца і ў час вусных адказаў вучняў на пэўную вывучаемую тэму. А для таго, каб адказ атрымаўся поўным, звязным, каб вучні адчувалі сябе больш упэўнена, даю магчымасць напісаць на дошчы план адказу.

Нядрэнныя вынікі дае і рэцэнзаванне вусных адказаў.

Прапаную памятку, як даваць рэцэнзію. (Дадатак 3)

Для развіцця мовы і камунікатыўных навыкаў выкарыстоўваю практыкаванні з наступнымі дадатковымі заданнямі: скласці звязнае апавяданне на аснове словазлучэнняў, неразвітыя сказы зрабіць развітымі, падабраць сінонімы (антонімы), скласці план тэксту, выправіць моўныя памылкі ў сказах, адрэдагаваць тэкст, запісаць тэкст па памяці і інш.

Усе формы заняткаў спрыяюць творчаму развіццю навучэнцаў, г.зн. выпрацоўваць у іх імкненне да самастойнага мыслення, да праяўлення ўласнай ініцыятывы.

Мае вучні – актыўныя карэспандэнты школьнай газеты “ 220 Вольт”, якая выдаецца ў школе ўжо 8 гадоў, рэспубліканскага конкурсу “Буслік”, з’яўляюцца ўдзельнікамі і прызёрамі конкурсу “ Гавары са мной па- беларуску”, паспяхова выступаюць на раённых алімпіядах па беларускай мове і літаратуры.

2010/2011 нав. год – дыплом 3 ступені вучаніцы 11 класа Смалюгі Таццяны ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды.

2013/2014 навучальны год - 2 дыпломы 3 ступені вучняў 7 і 8 класаў у другім туры абласной алімпіяды.

Па сваёй прыродзе кожны з нас даследчык. Таму ў сваіх вучняў імкнуся развіваць цікаўнасць, уключаючы ў адукацыйны працэс элементы ўласнай даследчай практыкі.

У 2013 годзе даследчая работа вучаніцы 8 класа Харлан Аліны па творчасці Якуба Коласа “Якуб Колас – чалавек і сем’янін” атрымала дыплом 3 ступені ў рэспубліканскім конкурсе.

Мая праца ў гэтым накірунку далаа магчымасць атрымаць наступныя вынікі:

- расце паспяховасць (сярэдні бал у 6 класе саставіў 6,3 балы ў параўнанні з 2012/2013 навучальным годам);

- вучні праяўляюць цікавасць да вывучэння мовы;

- праведзенае анкетаванне паказала, што пазнаваўчы інтарэс да прадмета беларуская мова вырас. (Дадатак 4)

У ходзе працы я пазнаёмілася з артыкуламі такіх аўтараў, як Лапіцкая Д.М.”Мову трэба вывучаць творча”, Мартынкевіч С.В. “Узровень развіцця камунікатыўных уменняў вучняў 5-6 класаў школ з рускай мовай навучання”, Яленскі М.Г.”Развіццё вуснай мовы вучняў” і інш. і прыйшла да выніку, што выкарыстанне выкладзеных метадаў садзейнічае кампенсацыі недахопу маўленчай практыкі па-беларуску, павышае цікавасць да вывучэння беларускай мовы і жаданне выкарыстоўваць як сродак зносін у рэальных умовах жыцця.

Мною былі распрацаваны канспекты ўрокаў для 5 класа па тэмах: “Сказы са звароткамі”, “Адназначныя і мнагазначныя словы”, “Агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку”, для 6 класа “Змяненне і правапіс складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот”, “Умоўны лад, яго значэнне, утварэнне, ужыванне і правапіс”, ”Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма” (Дадатак 1) і інш.

Лічу, што спалучэнне розных форм і метадаў развіцця навыкаў гаварэння ў маёй рабоце забяспечвае гатоўнасць асобы да маўленчай камунікацыі па-беларуску ў адпаведнасці з ролямі, якія выконвае чалавек у працэсе жыццядзейнасці.

Даступнасць дадзенага вопыту заключаецца ў тым, што ён аднолькава лёгка і эфектыўна можа прымяняцца па ўсіх тэмах курса беларуская мова, а таксама можа быць выкарыстаны настаўнікамі любога прадмета.


Спіс выкарыстанай літаратуры

1.Кудрявцева, Т. С. Современные подходы к обучению речи/ Т.С.Кудрявцева/ Рус. яз. в школе. – 1996. – №3. –3 – 7 с.

2.Лукашанец, А. А. Моўныя праблемы жыцця сучаснага беларускага грамадства / А. А. Лукашанец / Роднае слова. – 2008. – №1. – 108 – 112 с.

3. Мартынкевіч, С. В. Узровень развіцця камунікатыўных уменняў вучняў 5 – 6 класаў школ з рускай мовай навучання /С. В. Мартынкевіч / Беларус. мова і літаратура. – 2009. – №3. –56 – 60 с.

4.Правілы фарміравання культуры вуснай і пісьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах / Роднае слова. – 2008. – №2. - 94 – 105 с.

5.Чаеўская, М. К. Лінгваэкалагічны аспект чысціні маўлення/ М. К.Чаеўская / Беларуская мова і літаратура. – 2008. – №10. –40– 47 с.

Дадатак 1

Урок беларускай мовы ў 6 класе
Тэма: Прыметнік як часціна мовы: агульнае значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля. Пачатковая форма.

Тып урока: вывучэнне новага матэрыялу

Формы работы: індывідуальная, групавая.

Мэта ўрока: фарміраванне ўменняў вызначаць агульнае значэнне, марфалагічныя прыкметы і сінтаксічную ролю прыметніка, дапамагчы вучням глыбей асэнсаваць спецыфіку прыметніка як часціны мовы.

Задачы ўрока: выпрацаваць уменне фармуляваць азначэнне прыметніка, вылучаць з тэксту ў складзе словазлучэння, інтанацыйна правільна чытаць словазлучэнні з прыметнікамі ў сказах і тэкстах, устанаўліваць пачатковую форму, ацэньваць сэнсава-стылістычную ролю прыметнікаў тэксце, вучыць ўжываць прыметнікі ва ўласным вусным і пісьмовым маўленні.

Абсталяванне: падручнік 6 класа пад рэдакцыяй В.П. Красней, тэкст ”Лекавыя ягады”, памятка рэцэнзіі на вусны адказ, фотаздымкі, букет кветак.


Ход урока

Этапы ўрока

Дзейнасць настаўніка

Змест дзейнасці



Дзейнасць вучняў

1.Арганізацыйны

Мэта: Праверка

гатоўнасці вучняў да ўрока, стварэнне станоўчага эмацыянальнага настрою


Праверка гатоўнасці да ўрока, прывітанне

Рыхтуюцца да ўрока. Вітаюць настаўніка.

2.Праверка дамашняга задання

Мэта: устанаўленне правільнасці, паўнаты і асэнсаванасці засвоеных ведаў па тэме, выяўленне прабелаў у ведах і іх ліквідацыя



Выкананне задання:

Запісаць сказ пад дыктоўку, вызначыць назоўнікі, зрабіць марфалагічны разбор аднаго з іх.

Кусцікі журавін з тонкімі галінкамі сцелюцца па мху.


Вучні выконваюць заданне, самаацэнка сваёй дзейнасці.

3.Актуалізацыя

апорных ведаў вучняў

Мэта: праверка гатоўнасці да ўспрымання новага матэрыялу.


Настаўнік прапануе заданне: перад вамі букет кветак, уважліва разгледзьце яго, назавіце колеры і іх адценні, якія вы заўважылі?

-Назавіце назвы колераў, што таксама існуюць у фарбавай палітры, але ўзніклі ад назвы з’яў, прадметаў. Увядзіце іх у састаў словазлучэнняў.



Вучні запісваюць колеры, а таксама колеры, якія ўзніклі ад з’яў і прадметаў: бурачковы, васільковы, салатавы, вішнёвы, малінавы, залаты, крэмавы, бэзавы і інш.

Вывад вучняў аб ролі прыметнікаў у мове.



4.Актывізацыя пазнаваўчай дзейнасці

Мэта: забеспячэнне ўключэння вучняў у сумесную дзейнасць.



Прапануецца праца з тэкстам “Лекавая ягада”.

- Знаёмства з ягадамі журавін (фотаздымак).

- Вызначыць лексічнае значэнне незразумелых слоў у тэксце.

Праца з тэкстам. Дадатак 2 (п.1)



Праца з тлумачальным слоўнікам, сшыткамі.


5.Засваенне новых ведаў

Мэта: забяспечыць успрыманне, асэнсаванае і першаснае запамінанне вучнямі вывучанага матэрыялу.



-Знайсці прыметнікі ў складзе словазлучэння, правільна іх прачытаць.

-Вызначыць граматычныя сувязі паміж прыметнікамі і тымі назоўнікамі, да якіх яны адносіцца ў складзе словазлучэння.

-Вызначыць сінтаксічную ролю прыметнікаў у сказе.

Практыкаванне

падручніка 179


Вучні працуюць з тэкстам, робяць вывады і параўноўваюць свае адказы з матэрыялам параграфа 29


1.Фізкультхвілінка

Мэта: здароўезберажэнне

вучняў








7.Замацаванне новых ведаў

Мэта: забеспячэнне замацавання ў памяці



Моцным вучням вызначыць моўныя сродкі ў тэксце, характэрныя для мастацкага стылю. Менш матываваным вучням практ.№ 180

Вучні выконваюць дыферанцыраваныя

заданні.


8.Практычнае прымяненне атрыманых ведаў

Мэта: забеспячэнне засвоеных ведаў на ўзроўні прымянення ў стандартнай і нестандартнай сітуацыі, прымяненне вучнямі ўменняў у самастойнай дзейнасці.




Настаўнік прапаноўвае індывідуальныя заданні вучням: саставіць план тэксту

” Лекавыя ягады”, на кожны пункт плана прапануецца падабраць лексічны матэрыял тэксту, які дапаможа збудаваць вуснае выказванне з захаваннем навуковага стылю.



Вучань запісвае на дошцы план і фіксуе словы, словазлучэнні.

1.Вечназялены кусцік.

(Сямейства бруснічных; дробнае, скурастае, прадаўгавата-акругленае лісце; паніклыя кветкі.

2.Віды журавін.

(сакаўная мякаць, журавіны балотныя і драбнаплодныя).

3.Журавіны- лекавыя ягады.(лімонная, бензойная кіслоты, вітамін С)

Карыстаючыся планам і прапанаваным лексічным матэрыялам, вучні вусна пераказваюць тэкст у навуковым стылі.


9.Карэкцыя ведаў.

Мэта: правядзенне карэкцыі выяўленых прабелаў



Настаўнік аналізуе з вучнямі атрыманыя адказы і прапаноўвае ацаніць сваю працу.

Разбіраюць памылкі і ацэньваюць сваю працу.


10.Падвядзенне вынікаў урока.

Мэта: падвядзенне вынікаў працы на ўроку ўсяго класа і асобных вучняў, забеспячэнне развіцця адказнасці ў вучняў да ацэначных дзеянняў.



Настаўнік прапаноўвае вярнуцца да мэты ўрока, абдумаць асабістыя дасягненні і вынікі. Характарызуе працу ўсяго класа і кожнага вучня асабіста.

Прапануе ацаніць сваю працу на ўроку. Настаўнік дзякуе за садружнасць.



Аналізуюць сваю працу на ўроку, атрымліваюць адзнакі ў дзеннікі.

  1. Рэфлексія

Мэта: забеспячэнне рэфлексіі вучнямі па эмацыянальнаму стану, матывацыі.

Настаўнік прапаноўвае пытанні:

  1. Ці задаволены вы

сваёй працай на ўроку?

  1. Ці спадабаўся вам

новы матэрыял?

  1. Як яго можна

выкарыстаць?

Адказваюць на пастаўленыя пытанні.

  1. Дамашняе заданне

Мэта: забяспечыць разуменне вучнямі мэты і зместу выканання дамашняга задання.

Запісвае на дошцы: параграф 29, пр.183, падрыхтаваць вуснае паведамленне “Лекавая ягада ў нашай сям’і”


Вучні запісваюць дамашняе заданне ў дзённікі.

Лекавая ягада

Пасля першых замаразкаў наступае журавінавы час. Праўда, некаторыя пачынаюць збіраць журавіны ўжо ў жніўні. Але ягады тады яшчэ зялёныя, цвёрдыя і непразрыстыя. Калі паляжаць, яны даспеюць і памякчэюць.Аднак іх не параўнаць з журавінамі, сабранымі пасля першых замазімкаў: на сонцы сакавітыя і смачныя ягады падобныя на россып каштоўных каменьчыкаў.

Летам журавіны, вечназялёны кусцік сямейства бруснічных, зусім непрыкметныя. Кусцікі журавін з тонкімі галінкамі сцелюцца па імху. Лісце дробнае, скурастае, прагаўдавата-акругленае. Кветкі паніклыя, па дзве-чатыры ў парасонападобных суквеццях.

Затое калі прыходзіць восень, на падушках з моху паяўляюцца цёмна-чырвоныя кіслыя ягады з сакаўной мякаццю Вядома чатыры віды журавін. На Беларусі пашыраны два: журавіны балотныя і журавіны драбнаплодныя. Яны надзвычай падобныя, толькі ў драбнаплоднай сцяблінка карацейшая, а ягады і лісцейка драбнейшыя.

Журавіны- лекавыя ягады. Яны асабліва багатыя на кіслоты, сярод якіх амаль палову складае лімонная. Ёсць бензойная кіслата- вораг мікробаў, цукар, вітамін С.

Збіраюць журавіны ранняй вясной, бо падснежаныя ягады самыя смачныя, самыя салодкія. Праўда доўга захоўвацца яны не могуць..

Збіраць журавіны няпроста, тут трэба вялікае цярпенне.З моху ягады збіраць цяжка, а з купін- увогуленамучышся: перашкаджае сухая трава.І па тым, якія ягады прынясеш дамоў, чыстыя ці з травой, мяпкуюць пра тваю стараннасць.

…Халодная зіма. За акном –мяцеліца.Ты ляжыш хвары. І тады найлепшае лякарства- журавінавы кісель, звараны з тых восеньскіх ягад, што ты збіраў.

Дадатак 2

Памятка для работы з тэкстам

1.Праслухаць незнаёмы тэкст. Вызначыць у ім :

- незнаёмыя словы ;

- сэнсавыя часткі ;

-асноўную думку.

2.Праслухаць тэкст . Адказаць на пытанні .

3.Праслухаць тэкст . Сфармуляваць пытанні па ім .

4.Праслухаць пачатак тэксту. Дадумаць магчымае яго завяршэнне.

5.Запомніць скарагаворку, прыказку, прымаўку, лічылку, верш, песню, кароткі празаічны тэкст ( казку і інш.)

6.Скласці і разыграць дыялог (размову ) на патрэбную сацыяльна-бытавую або сацыяльна-культурную тэму зносін: размова са знаёмым і незнаёмым адрасатам пра спорт, мастацтва, літаратуру; размова з работнікам гандлю і інш.

7.Скласці і разыграць дыялог па канкрэтнай камунікатыўнай тэматыцы

ў сферы прафесійных адносін.

8.Скласці і весці дыялог на аснове ілюстрацыі.

9.Скласці дыялог на аснове прачытанага тэксту прафесійнай тэматыкі , прадумаць пытанні па змесце тэксту і адказаць на пытанні.

Дадатак 3


Памятка на рэцэнзію вуснага адказа
1.Ці правільна і поўнасцю раскрыта тэма?

2.Ці паслядоўна пададзены матэрыял ?

3.Ці ёсць у сказе моўныя памылкі і недакладнасці ?

4.Ці была мова таго , хто адказваў , звязнай?

5.Як можна ахарактарызаваць тэмп мовы таго , хто адказваў ?

Дадатак 4


Дынаміка зменення адносін да прадмета беларуская мова за чатыры гады





2010/2011

2011/2012

2012/2013

2013/2014

Адмоўнае

11%

7%

4%

0%

Нейтральнае

29%

16%

13%

6%

Станоўчае

59%

80%

82%

94%

Дадатак 5

Прыклады камунікатыўна – арыентаваных практыкаванняў па тэме “Службовыя часціны мовы
1.Апавяданне – эстафета.

У эстафеце ўдзельнічаюць дзве каманды.

Заданне кожнай камандзе ў вызначаны час. Напісаць цікавае калектыўнае апавяданне : “А было гэта так …” , ужываючы прыназоўнікі З, НА, СА,У, ВА, АБ . Кожны ўдзельнік мае права дадаць да ўжо напісанага толькі адзін- два сказы.
2.Складаем апавяданне разам.

Прапаную сітуацыю, напрыклад:



”Даведайцеся нешта аб чым- небудзь, спытайце і раскажыце аб гэтым, выкарыстайце ў сваім фрагменце ( частцы) апавядання простыя і складаныя сказы са злучнікамі І; ШТО; ЦІ- ЦІ; НЕ ТОЛЬКІ , АЛЕ І; ЯК, ТАК І”
3.Прыдумайце пытанні для інтэр’вью на тэму “Усё пачынаецца са школьнага званка”, якое вы возьмеце ў сваіх настаўнікаў для святочнай школьнай радыёперадачы. Выкарыстайце формаўтваральныя і пытальныя часціцы.
4. Напішыце рэпартаж аб якой – небудзь спартыўнай падзеі з жыцця вашага класа ( школы ). Ці зможаце вы ў ім выкарыстаць толькі самастойныя часціны мовы ? Над кожнай службовай часцінай мовы надпішыце яе назву .
5.Уявіце, што вы з’яўляецеся ўдзельнікам конкурсу тэлевядучых рубрыкі “Надвор’е“. Складзіце тэкст выступлення, уключаючы ў яго народныя прыметы. Выступіце з паведамленнем перад аднакласнікамі.






База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка