В. Быкаў. “Знак бяды” (тэставае заданне, 11 кл.) Частка А



Дата канвертавання26.11.2016
Памер101.54 Kb.
В.Быкаў. “Знак бяды” (тэставае заданне, 11 кл.)

Частка А

1.Пяру В.Быкава належаць творы: 1) “Раскіданае гняздо”, “Паўлінка”; 2) “Роднае карэнне”, “Літоўскі хутарок”; 3) “Кветка пажоўклая”, “Ворагі”; 4) “Незагойная рана”, “Жураўліны крык”; 5) “Сірочы хлеб”, “Мэры Кэт”.

2.Аповесць “Знак бяды” напісана ў: 1) 1981 г.; 2) 1982 г.; 3) 1983 г.; 4) 1984 г.; 5) 1985 г.

3.У які час адбываліся апісаныя ў творы падзеі: 1) перыяд грамадзянскай вайны; 2) гады калектывізацыі; 3) часы сталінскіх рэпрэсій; 4) першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны; 5) пасляваенны час.

4.Перыяд масавай калектывізацыі ў аповесці паказаны праз: 1) прызму ўласна перажытага аўтарам; 2) увядзенне ў твор дакументальных матэрыялаў; 3) успаміны галоўных герояў; 4) развагі другасных персанажаў; 5) уключэнне ў твор урыўкаў з мемуарнай літаратуры ваеннага часу.

5.Аўтар паказаў у творы перыяд масавай калектывізацыі на: 1) Піншчыне; 2) Ушаччыне; 3) Міншчыне; 4) Смаленшчыне; 5) Лепельшчыне.

6.Прататыпамі (правобразамі) Петрака і Сцепаніды з’яўляюцца: 1) бацькі пісьменніка – Ганна Рыгораўна і Уладзімір Фёдаравіч Быкавы; 2) жыхары вёскі Бычкі Ушацкага раёна Васіль Іванавіч і Маргарыта Паўлаўна Багацькі; 3) вобразы, запазычаныя з сусветнай мастацкай літаратуры; 4) перапрацаваныя персанажы беларускага фальклору; 5) прататыпаў не было, вобразы Петрака і Сцепаніды створаны аўтарскай фантазіяй.

7.Пятрок у аповесці: 1) “здольны на рашучы выклік толькі ўжо ў зусім крытычнай сітуацыі, у абсалютна невыносных абставінах”; 2) вельмі памяркоўны, рахманы чалавек, не пазбаўлены душэўнай далікатнасці, смелы, цярплівы, трывушчы; 3) чалавек з чулай душой, часта залішне пакладзісты, стрыманы, добры, у нечым не па-сялянску непрактычны; 4) ціхі, мяккі, страхавіты, трохі набожны, захапляецца ігрой на скрыпцы; 5) “...хутчэй аддасць, чым возьме, лягчэй саступіць, чымсьці даб’ецца, не любіў сварыцца, яму ўсё каб ціха”, “прагматычны, апантаны прагай выжыць любой цаной”.

8.Сцепаніда ў творы: 1) працавітая, сумленная, душэўная, самаахвярная, шчырая, рашучая, настойлівая; 2) актывістка, стаханаўка, сумленне Выселкаў, умела пастаяць за справядлівасць, жанчына складанага лёсу; 3) былая парабчанка, чуйная да чужога гора, малаадукаваная вясковая жанчына, якая не прымала гвалту, здзеку і абраз у адносінах да кулакоў; 4) “моцная духам, гераічная і бескампрамісная ў сваёй барацьбе з нелюдзямі”, “адзін з самых манументальных вобразаў сучаснай прозы”; 5) “рэдка калі адмаўлялася ад сваіх намераў, бо часта адмовіцца ад іх ёй патрабавалася больш сілы, чымсьці іх здзейсніць”, напорыста-ваяўнічая, валявая.

9.Для чаго Пятрок змайстраваў вялікі крыж і паставіў яго на ўзгорку? 1) каб паказаць, што яны (Пятрок і Сцепаніда) – людзі набожныя; 2) такая была векавая традыцыя; 3) каб адвесці ўсе нягоды ад сваёй зямлі; 4) як удзячнасць Богу за добрае і шчаслівае жыццё; 5) каб штогод быў багаты ўраджай на дзвюх дзесяцінах зямлі.

10.Якіх этычных нормаў, прынцыпаў прытрымліваліся Пятрок і Сцепаніда? 1) трэба ўмець у любой сітуацыі паспагадаць чалавеку, падтрымаць словам, парадай, зняць з яго душы камень; нельга радавацца, калі побач нехта плача, пакутуе; 2) жыць з працы сваіх рук, потам і мазалямі здабываць кавалак хлеба; 3) дапамагаць людзям, не мірыцца з абставінамі, а змагацца з імі; 4) трэба быць літасцівым нават да свайго ворага, асабліва калі ён пераможаны; 5) нельга пабудаваць сваё шчасце на няшчасці іншых.

11.Галоўныя суддзі для Петрака і Сцепаніды – гэта: 1) аднавяскоўцы; 2) іх дзеці; 3) савецкая ўлада; 4) Аляксандр Чарвякоў; 5) іх уласнае сумленне.

12.Дзяцей Петрака і Сцепаніды звалі: 1) Фадзей і Фёкла; 2) Федзя і Феня; 3) Фелікс і Фядора; 4) Філімон і Фядося; 5) Фядот і Фаіна.

13.Калі ў свядомасці Петрака адбыўся пералом і ён зразумеў, што “ўсё роўна яны [паліцаі] не дадуць памерці па-чалавечы, сваёй смерцю, – яны даканаюць сілком, але спярша пацешацца... Так далей жыць нельга”: 1) пасля начнога “расстрэлу”, калі паліцаі дамагаліся самагонкі; 2) пасля таго як немцы забілі Янку; 3) пасля таго як немцы забілі Бабоўку; 4) калі ў Выселках з’явіліся немцы; 5) калі немец у хаце стрэліў у партрэт Сталіна.

14.Пра каго аўтар піша так: “За сваё цяжкае жыццё гэты герой усё ж спазнаў праўду чалавечых адносін і пакрысе здабыў свой невялікі чалавечы гонар. А той, хто аднойчы адчуў сябе чалавекам, ужо скацінай не стане”: 1) Пятрок; 2) Сцепаніда; 3) Карніла; 4) Гуж; 5) Адольф Якімоўскі.

15.”Гэты вобраз, напісаны складана, псіхалагічна тонка, так дакладна, як быццам ён зусім і не напісаны, а з жыцця ўзяты, – адна з самых вялікіх удач аповесці” (Р.Бакланаў). Пра каго ідзе размова? 1) Яначка; 2) Сцепаніда; 3) Каландзёнак; 4) Пятрок; 5) Васіль Ганчарык.

16.Які герой аповесці здзекваўся з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення? 1) Карніла; 2) Недасека; 3) Гуж; 4) Каландзёнак; 5) Васіль Ганчарык.

17.Каландзёнак і Недасека ў жыцці прытрымліваліся прынцыпу: 1) ні дня без добрай справы; 2) сумленна жыць, годна памерці; 3) дагаджаць любой уладзе, “хоць савецкай, хоць нямецкай”; 4) жыць і працаваць заўжды на карысць Радзімы; 5) мая хата з краю.

18.Хто з герояў аповесці зразумеў, ацаніў магчымасць новага жыцця, пачаў праяўляць “класавую пільнасць” і стаў пісаць паклёпы-даносы? 1) Карніла; 2) Ганчарык; 3) Недасека; 4) Гуж; 5) Каландзёнак.

19.За што Гуж хацеў “шлёпнуць” Каландзёнка, калі расстрэльвалі яўрэяў? 1) проста каб напужаць; 2) за тое, што не падпарадкоўваўся; 3) за тое, што хацеў выратаваць некалькі яўрэяў; 4) за допісы ў газету; 5) каб паказаць, што ён [Гуж] “вышэйшы, чым сельсавет”.

20.Ён стаў увішным агітатарам за калгаснае жыццё, нават бацькоўскае прозвішча змяніў – стаў Новікам. Пра каго ідзе размова? 1) Зміцер Гуж; 2) Іван Гуж; 3) Патап Каландзёнак; 4) Васіль Ганчарык; 5) старэйшы брат Антося Недасекі.

21.Хто ў творы, паводле аўтарскай характарыстыкі, “ні мужчына, ні баба”? 1) Адольф Яхімоўскі; 2) Гуж; 3) Карніла; 4) Каландзёнак; 5) Недасека.

22.Хто з паліцаеў з’яўляецца(-юцца) родзічам(-і) Петрака і Сцепаніды? 1) Каландзёнак; 2) Недасека; 3) Гуж; 4) Каландзёнак і Недасека; 5) Недасека і Гуж.

23.Знакамі, сімваламі ў аповесці з’яўляюцца: 1) скрыпка Петрака, бомба, рэшткі спаленай і разбуранай людзьмі і часам хутарской сядзібы са старой скалечанай ліпай, на якую нават вароны баяліся сесці; 2) хата Петрака і Сцепаніды, мёртвая птушка (жаваранак), смерць Петрака і Сцепаніды; 3) маладая тоненькая ліпка на тым месцы, дзе калісьці была сядзіба Багацькаў; сама Галгофа; забойства каровы Бабоўкі; 4) не вернутыя чалавеку пазычаныя пры яго жыцці грошы, калодзеж Петрака і Сцепаніды, зруйнаваны вясковымі камсамольцамі крыж на Галгофе; 5) крыж на Петраковай Галгофе, ахопленая полымем хата Петрака і Сцепаніды, сон Сцепаніды пра пацука з ненажэрнай зяпай.

24.Аўтар увёў у твор вобраз сустаршыні ЦВК СССР Аляксандра Чарвякова для таго, каб: 1) паказаць, што сталінская рэпрэсіўная машына не шкадуе ні звычайных, ні знакамітых людзей; 2) падкрэсліць нацыянальны характар вялікай трагедыі ў перадваенны час (Галгофай была ўся Беларусь); 3) сцвердзіць думку, што такія якасці, як сумленнасць, чалавечнасць, чуласць, спагадлівасць, дэмакратызм, уласцівы ўсяму беларускаму народу; 4) цэнзура прапусціла твор у друк; 5) не парушаць прынцыпы мастацкага рэалізму.

25.Асаблівасцямі аповесці “Знак бяды” з’яўляюцца: 1) удалая дынаміка часу, глыбокі псіхалагізм; 2) паказ людзей у двух часавых вымярэннях, выпрабаванне герояў сітуацыяй выбару; 3) пераканальны паказ трывалай сувязі даваеннай і ваеннай рэчаіснасці, жыццёвая аснова твора; 4) мноства ўмоўнасцей і сімвалаў; 5) моцныя, выключныя асобы ў выключных абставінах.

26.В.Быкаў за аповесць “Знак бяды” ўзнагароджаны: 1) Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1982 г.; 2) Дзяржаўнай прэміяй імя Я.Коласа ў 1984 г.; 3) Ленінскай прэміяй у 1986 г.; 4) Літаратурнай прэміяй імя Я.Купалы ў 1989 г.; 5) Нобелеўскай прэміяй у 1990 г.

27.Хто з кінарэжысёраў у 1986 г. зняў паводле аповесці “Знак бяды” аднайменны фільм? 1) Міхаіл Пташук; 2) Дзмітрый Зайцаў; 3) Валерый Рубінчык; 4) Віктар Тураў; 5) Аляксандр Яфрэмаў.

Частка В

Дайце поўны адказ на пытанні.



1.У аповесці аўтар паказвае некалькі трагедый з жыцця высялкоўцаў, якія абумоўлены палітыкай калектывізацыі. Назавіце дзве-тры з іх: ______________________________________________________ __________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

2.Як пратэстуе супраць немцаў (вайны, бесчалавечнасці) Сцепаніда? __________________________ ___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

3.Якія прыёмы псіхалагізму выкарыстоўвае аўтар у творы? _________________________________ ___________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

В.Быкаў. “Знак бяды” (тэставае заданне, 11 кл.)

Частка А

1.Пяру В.Быкава належаць творы: 1) “Раскіданае гняздо”, “Паўлінка”; 2) “Роднае карэнне”, “Літоўскі хутарок”; 3) “Кветка пажоўклая”, “Ворагі”; 4) “Незагойная рана”, “Жураўліны крык”; 5) “Сірочы хлеб”, “Мэры Кэт”.

2.Аповесць “Знак бяды” напісана ў: 1) 1981 г.; 2) 1982 г.; 3) 1983 г.; 4) 1984 г.; 5) 1985 г.

3.У які час адбываліся апісаныя ў творы падзеі: 1) перыяд грамадзянскай вайны; 2) гады калектывізацыі; 3) часы сталінскіх рэпрэсій; 4) першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны; 5) пасляваенны час.

4.Перыяд масавай калектывізацыі ў аповесці паказаны праз: 1) прызму ўласна перажытага аўтарам; 2) увядзенне ў твор дакументальных матэрыялаў; 3) успаміны галоўных герояў; 4) развагі другасных персанажаў; 5) уключэнне ў твор урыўкаў з мемуарнай літаратуры ваеннага часу.

5.Аўтар паказаў у творы перыяд масавай калектывізацыі на: 1) Піншчыне; 2) Ушаччыне; 3) Міншчыне; 4) Смаленшчыне; 5) Лепельшчыне.

6.Прататыпамі (правобразамі) Петрака і Сцепаніды з’яўляюцца: 1) бацькі пісьменніка – Ганна Рыгораўна і Уладзімір Фёдаравіч Быкавы; 2) жыхары вёскі Бычкі Ушацкага раёна Васіль Іванавіч і Маргарыта Паўлаўна Багацькі; 3) вобразы, запазычаныя з сусветнай мастацкай літаратуры; 4) перапрацаваныя персанажы беларускага фальклору; 5) прататыпаў не было, вобразы Петрака і Сцепаніды створаны аўтарскай фантазіяй.

7.Пятрок у аповесці: 1) “здольны на рашучы выклік толькі ўжо ў зусім крытычнай сітуацыі, у абсалютна невыносных абставінах”; 2) вельмі памяркоўны, рахманы чалавек, не пазбаўлены душэўнай далікатнасці, смелы, цярплівы, трывушчы; 3) чалавек з чулай душой, часта залішне пакладзісты, стрыманы, добры, у нечым не па-сялянску непрактычны; 4) ціхі, мяккі, страхавіты, трохі набожны, захапляецца ігрой на скрыпцы; 5) “...хутчэй аддасць, чым возьме, лягчэй саступіць, чымсьці даб’ецца, не любіў сварыцца, яму ўсё каб ціха”, “прагматычны, апантаны прагай выжыць любой цаной”.

8.Сцепаніда ў творы: 1) працавітая, сумленная, душэўная, самаахвярная, шчырая, рашучая, настойлівая; 2) актывістка, стаханаўка, сумленне Выселкаў, умела пастаяць за справядлівасць, жанчына складанага лёсу; 3) былая парабчанка, чуйная да чужога гора, малаадукаваная вясковая жанчына, якая не прымала гвалту, здзеку і абраз у адносінах да кулакоў; 4) “моцная духам, гераічная і бескампрамісная ў сваёй барацьбе з нелюдзямі”, “адзін з самых манументальных вобразаў сучаснай прозы”; 5) “рэдка калі адмаўлялася ад сваіх намераў, бо часта адмовіцца ад іх ёй патрабавалася больш сілы, чымсьці іх здзейсніць”, напорыста-ваяўнічая, валявая.

9.Для чаго Пятрок змайстраваў вялікі крыж і паставіў яго на ўзгорку? 1) каб паказаць, што яны (Пятрок і Сцепаніда) – людзі набожныя; 2) такая была векавая традыцыя; 3) каб адвесці ўсе нягоды ад сваёй зямлі; 4) як удзячнасць Богу за добрае і шчаслівае жыццё; 5) каб штогод быў багаты ўраджай на дзвюх дзесяцінах зямлі.

10.Якіх этычных нормаў, прынцыпаў прытрымліваліся Пятрок і Сцепаніда? 1) трэба ўмець у любой сітуацыі паспагадаць чалавеку, падтрымаць словам, парадай, зняць з яго душы камень; нельга радавацца, калі побач нехта плача, пакутуе; 2) жыць з працы сваіх рук, потам і мазалямі здабываць кавалак хлеба; 3) дапамагаць людзям, не мірыцца з абставінамі, а змагацца з імі; 4) трэба быць літасцівым нават да свайго ворага, асабліва калі ён пераможаны; 5) нельга пабудаваць сваё шчасце на няшчасці іншых.

11.Галоўныя суддзі для Петрака і Сцепаніды – гэта: 1) аднавяскоўцы; 2) іх дзеці; 3) савецкая ўлада; 4) Аляксандр Чарвякоў; 5) іх уласнае сумленне.

12.Дзяцей Петрака і Сцепаніды звалі: 1) Фадзей і Фёкла; 2) Федзя і Феня; 3) Фелікс і Фядора; 4) Філімон і Фядося; 5) Фядот і Фаіна.

13.Калі ў свядомасці Петрака адбыўся пералом і ён зразумеў, што “ўсё роўна яны [паліцаі] не дадуць памерці па-чалавечы, сваёй смерцю, – яны даканаюць сілком, але спярша пацешацца... Так далей жыць нельга”: 1) пасля начнога “расстрэлу”, калі паліцаі дамагаліся самагонкі; 2) пасля таго як немцы забілі Янку; 3) пасля таго як немцы забілі Бабоўку; 4) калі ў Выселках з’явіліся немцы; 5) калі немец у хаце стрэліў у партрэт Сталіна.

14.Пра каго аўтар піша так: “За сваё цяжкае жыццё гэты герой усё ж спазнаў праўду чалавечых адносін і пакрысе здабыў свой невялікі чалавечы гонар. А той, хто аднойчы адчуў сябе чалавекам, ужо скацінай не стане”: 1) Пятрок; 2) Сцепаніда; 3) Карніла; 4) Гуж; 5) Адольф Якімоўскі.

15.”Гэты вобраз, напісаны складана, псіхалагічна тонка, так дакладна, як быццам ён зусім і не напісаны, а з жыцця ўзяты, – адна з самых вялікіх удач аповесці” (Р.Бакланаў). Пра каго ідзе размова? 1) Яначка; 2) Сцепаніда; 3) Каландзёнак; 4) Пятрок; 5) Васіль Ганчарык.

16.Які герой аповесці здзекваўся з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення? 1) Карніла; 2) Недасека; 3) Гуж; 4) Каландзёнак; 5) Васіль Ганчарык.

17.Каландзёнак і Недасека ў жыцці прытрымліваліся прынцыпу: 1) ні дня без добрай справы; 2) сумленна жыць, годна памерці; 3) дагаджаць любой уладзе, “хоць савецкай, хоць нямецкай”; 4) жыць і працаваць заўжды на карысць Радзімы; 5) мая хата з краю.

18.Хто з герояў аповесці зразумеў, ацаніў магчымасць новага жыцця, пачаў праяўляць “класавую пільнасць” і стаў пісаць паклёпы-даносы? 1) Карніла; 2) Ганчарык; 3) Недасека; 4) Гуж; 5) Каландзёнак.

19.За што Гуж хацеў “шлёпнуць” Каландзёнка, калі расстрэльвалі яўрэяў? 1) проста каб напужаць; 2) за тое, што не падпарадкоўваўся; 3) за тое, што хацеў выратаваць некалькі яўрэяў; 4) за допісы ў газету; 5) каб паказаць, што ён [Гуж] “вышэйшы, чым сельсавет”.

20.Ён стаў увішным агітатарам за калгаснае жыццё, нават бацькоўскае прозвішча змяніў – стаў Новікам. Пра каго ідзе размова? 1) Зміцер Гуж; 2) Іван Гуж; 3) Патап Каландзёнак; 4) Васіль Ганчарык; 5) старэйшы брат Антося Недасекі.

21.Хто ў творы, паводле аўтарскай характарыстыкі, “ні мужчына, ні баба”? 1) Адольф Яхімоўскі; 2) Гуж; 3) Карніла; 4) Каландзёнак; 5) Недасека.

22.Хто з паліцаеў з’яўляецца(-юцца) родзічам(-і) Петрака і Сцепаніды? 1) Каландзёнак; 2) Недасека; 3) Гуж; 4) Каландзёнак і Недасека; 5) Недасека і Гуж.

23.Знакамі, сімваламі ў аповесці з’яўляюцца: 1) скрыпка Петрака, бомба, рэшткі спаленай і разбуранай людзьмі і часам хутарской сядзібы са старой скалечанай ліпай, на якую нават вароны баяліся сесці; 2) хата Петрака і Сцепаніды, мёртвая птушка (жаваранак), смерць Петрака і Сцепаніды; 3) маладая тоненькая ліпка на тым месцы, дзе калісьці была сядзіба Багацькаў; сама Галгофа; забойства каровы Бабоўкі; 4) не вернутыя чалавеку пазычаныя пры яго жыцці грошы, калодзеж Петрака і Сцепаніды, зруйнаваны вясковымі камсамольцамі крыж на Галгофе; 5) крыж на Петраковай Галгофе, ахопленая полымем хата Петрака і Сцепаніды, сон Сцепаніды пра пацука з ненажэрнай зяпай.

24.Аўтар увёў у твор вобраз сустаршыні ЦВК СССР Аляксандра Чарвякова для таго, каб: 1) паказаць, што сталінская рэпрэсіўная машына не шкадуе ні звычайных, ні знакамітых людзей; 2) падкрэсліць нацыянальны характар вялікай трагедыі ў перадваенны час (Галгофай была ўся Беларусь); 3) сцвердзіць думку, што такія якасці, як сумленнасць, чалавечнасць, чуласць, спагадлівасць, дэмакратызм, уласцівы ўсяму беларускаму народу; 4) цэнзура прапусціла твор у друк; 5) не парушаць прынцыпы мастацкага рэалізму.

25.Асаблівасцямі аповесці “Знак бяды” з’яўляюцца: 1) удалая дынаміка часу, глыбокі псіхалагізм; 2) паказ людзей у двух часавых вымярэннях, выпрабаванне герояў сітуацыяй выбару; 3) пераканальны паказ трывалай сувязі даваеннай і ваеннай рэчаіснасці, жыццёвая аснова твора; 4) мноства ўмоўнасцей і сімвалаў; 5) моцныя, выключныя асобы ў выключных абставінах.

26.В.Быкаў за аповесць “Знак бяды” ўзнагароджаны: 1) Дзяржаўнай прэміяй СССР у 1982 г.; 2) Дзяржаўнай прэміяй імя Я.Коласа ў 1984 г.; 3) Ленінскай прэміяй у 1986 г.; 4) Літаратурнай прэміяй імя Я.Купалы ў 1989 г.; 5) Нобелеўскай прэміяй у 1990 г.

27.Хто з кінарэжысёраў у 1986 г. зняў паводле аповесці “Знак бяды” аднайменны фільм? 1) Міхаіл Пташук; 2) Дзмітрый Зайцаў; 3) Валерый Рубінчык; 4) Віктар Тураў; 5) Аляксандр Яфрэмаў.

Частка В

Дайце поўны адказ на пытанні.



1.У аповесці аўтар паказвае некалькі трагедый з жыцця высялкоўцаў, якія абумоўлены палітыкай калектывізацыі. Назавіце дзве-тры з іх: 1) Смерць Васіля Ганчарыка, які не вытрымаў несправядлівасці і гвалту абставін; 2) беспадстаўны арышт старшыні калгаса Лявона Багацькі; 3) несправядліва раскулачаны бацька Гужа

2.Як пратэстуе супраць немцаў (вайны, бесчалавечнасці) Сцепаніда? 1) кідае ў калодзеж зброю немцаў; 2) хавае парсючка; 3) выдойвае на зямлю малако.

3.Якія прыёмы псіхалагізму выкарыстоўвае аўтар у творы? 1) адлюстраванне характараў “знутры”; 2) псіхалагічны аналіз “звонку”; 3) псіхалагічны самааналіз; 4) унутраны маналог героя.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка