В. Дунін-Марцінкевіч. “Пінская шляхта”



Дата канвертавання16.12.2016
Памер48.65 Kb.
В.Дунін-Марцінкевіч. “Пінская шляхта”

1.”Пінская шляхта” была напісана ў: 1) 1839 г.; 2) 1842 г.; 3) 1843 г.; 4) 1854 г.; 5) 1866 г.

2.У жанравых адносінах “Пінская шляхта” – гэта:

1) памфлет; 2) пастараль; 3) фарс-вадэвіль; 4) трагікамедыя; 5) інтэрмедыя.



3.На старонках “Пінскай шляхты” няма дзейнай асобы:

1) Кручкова; 2) Караля Лятальскага; 3) Цюхай-Ліпскага; 4) Забалотнага; 5) Сакальніцкага.



4.Галоўным героем п’есы з’яўляецца:

1) Пратасавіцкі; 2) Цюхай-Ліпскі; 3) цэнтральны, галоўны вобраз адсутнічае; 4) Кручкоў; 5) Куторга



5.Гаваркімі, ацэначнымі ў п’есе з’яўляюцца прозвішчы:

1) Пратасавіцкі; 2) Кручкоў; 3) Пісулькін; 4) Цюхай-Ліпскі; 5) Куторга.



6.Словы “хрэн табе ў вочы”, “чортаў сын”, “сабака” не сходзяць з языка:

1) Кручкова; 2) Пратасавіцкага; 3) Куторгі; 4) Цюхай-Ліпскага; 5) Пісулькіна.



7.Кручкоў у творы: 1) нахабны вымагальнік, закаранелы хабарнік, грубы чалавек, тыповы прадстаўнік царскай бюракратыі; 2) двудушны, абмежаваны чалавек, хітры, “злавесны тып”, глядзіць на дзяржаўную службу як на сродак уласнага абагачэння; 3) прагны; не ведае, колькі дзён у месяцы, блытае гады праўлення рускіх імператараў і імператрыц; эгаіст; 4) клапатлівы, шчыры, спагадлівы, справядлівы, рашучы ў пакаранні зла і абароне законнасці; сумленны; 5) непісьменны, неадукаваны ў прававых адносінах; не паважае шляхту, абдзірае яе; цынік.

8.Прыехаўшы на разгляд справы, Кручкоў цікавіцца ў асноўным тым: 1) хто вінаваты; 2) на чыім баку праўда; 3) ці многа ёсць сведак; 4) як “навесці” больш страху на пінскую ваколічную шляхту; 5) ці ёсць дываны для пакарання вінаватых.

9.Атмасферу страху ў час суда (“разбірацельства”) Кручкоў стварае пры дапамозе:

1) жэстаў; 2) мімікі; 3) мовы; 4) знешняга выгляду; 5) сродкаў пакарання.



10.Асноўную рысу характару Кручкова аўтар падкрэслівае: 1) праз партрэтную характарыстыку; 2) яго прозвішчам; 3) яго сацыяльным паходжаннем; 4) праз маналогі, самахарактарыстыку; 5) праз узаемаадносіны з іншымі галоўнымі героямі.

11.У сваіх паводзінах Кручкоў кіруецца прынцыпам: 1) мая хата з краю; 2) што хачу, тое і змагу; 3) што не так ляжыць, тое маё; 4) дзе хлеб (хабар), там і радзіма; 5) не злавіў за руку – не злодзей.

12.Двайніком Кручкова ў творы з’яўляецца: 1) Пратасавіцкі; 2) Статкевіч; 3) Куторга; 4) Пісулькін; 5) Альпенскі.

13.Стварыўшы вобразы Кручкова і Пісулькіна, аўтар: 1) высмеяў беспадстаўную фанабэрыстасць і ганарлівасць тагачасных юрыстаў; 2) выкрыў чыноўніцкую сістэму ўлады ў царскай Расіі; 3) паказвае невуцтва і хабарніцтва прадстаўнікоў бюракратыі Расійскай імперыі; 4) сцвярджае, што беззаконнасць – тыповая з’ява ў сістэме царскага самаўладства; 5) дакладна адлюстроўвае рэальную абсурднасць і ненармальнасць дзяржаўнага ладу краіны.

14.Харытон Куторга ў творы: 1) стары кавалер, “хітры ліс”, мова якога надзвычай багатая на трапныя народныя залацінкі; нахлебнік, разносчык навін; 2) праз шлюб з Марыськай спадзяецца разбагацець; бывалы, нават “пісьменны чалавек”, выдае сябе за чалавека свецкага, з далікатнымі манерамі; 3) сыпле прыказкамі, спявае куплеты; не пазбаўлены пачуцця гумару, досціпу; хітрэйшы за астатніх; 4) абаронца сялян, сумленны, добра ведае тагачасныя законы, вельмі працавіты; 5) згаджаецца скрывадушнічаць як сведка на карысць Пратасавіцкага; крытычна глядзіць на грамадскія з’явы, на самога сябе; імкнецца жыць як набяжыць.

15.Куторга хоча ажаніцца з Марыськай, бо: 1) прага да нажывы прымушае яго шукаць нявесту багатых бацькоў; 2) вельмі кахаў яе ўжо некалькі год; 3) да гэтага імкнуліся бацькі Марысі і Харытон; 4) яна была самая працавітая, прыгожая і мудрая дзяўчына пінскага засценка; 5) сіла кахання была такая вялікая, што яму “не міла ні каўбаса, ні верашчака”.

16.Каго Куторга характарызуе так: “Заўваж толькі – у яго і рукі даўжэй, як у другіх людзей. Ты ведаеш яго прыпавесць: чырвонае-белае ўсё перадзелае”? 1) Пратасавіцкага; 2) Пісулькіна; 3) Альпенскага; 4) Статкевіча; 5) Кручкова.

17.Шляхта ў творы: 1) інертная, закасцянелая, пыхлівая, аблытаная забабонамі; не мае сацыяльнай і гістарычнай вагі; фанабэрлівая; 2) ганарлівая, амбіцыёзная, у сваёй масе малакультурная, нават непісьменная, з яе можна вяроўкі віць; 3) найбольш заклапочана сваім панскім становішчам (званнем пана, двараніна); духоўна абмежаваная; самалюбівая; 4) з надзеяй глядзіць у будучыню, набожная; зусім не імкнецца трымацца звання шляхціца; 5) кансерватыўная; жыве нябедна; інтарэсы мае дробныя, ідэалы – нікчэмныя; знаходзіцца ў палітычнай дрымоце.

18.Аўтар у творы дасціпна высмеяў такія тыповыя рысы засцянковай шляхты, як: 1) скупасць, паклёпніцтва, двудушнасць; 2) фанабэрлівасць, кансерватызм, хцівасць; 3) беспадстаўная саслоўная ганарлівасць, хабарніцтва; 4) пагардлівыя адносіны да сялян, грубасць, п’янства; 5) абмежаванасць, невуцтва, свавольства.

19.За пабоі, нанесеныя Ліпскаму, суд прызначыў Пратасавіцкаму “25 лоз на голай зямлі без дывана”. Ганарлівага шляхціца больш за ўсё ўзрушыла і абразіла тое, што: 1) за яго ніхто са шляхты не заступіўся; 2) Куторга не даў свайго дывана падаслаць яму, лепшаму сябру; 3) з яго на людзях смяялася дачка Марыся; 4) яму несправядліва прысудзілі такое “цяжкае” пакаранне; 5) яго, шляхціца, двараніна, будуць караць як самага простага мужыка, “на голай зямлі”, не падаслаўшы дывана.

20.Тыповыя негатыўныя рысы шляхты раскрываюцца праз: 1) спрэчку шляхціцаў; 2) бойку шляхціцаў; 3) паводзіны шляхціцаў у перыяд адначасовага следства і суда; 4) рэагавання шляхціцаў на прысуд; 5) адносіны да сваіх дзяцей.

21.Грышка і Марыська: 1) разумнейшыя за бацькоў; станоўчыя героі; сваё шчасце хочуць уладзіць з дапамогай станавога прыстава; 2) разумеюць дурасць паводзін, калі шляхецкі гонар бароніцца кулакамі ці скаргаю ў суд; 3) не пазбаўлены здаровага сэнсу, цвярозага розуму; 4) змагаюцца за права на асабістае шчасце, не хочуць падначальвацца волі бацькоў; 5) кідаюць выклік шляхецкім забабонам.

22.Грышка і Марыся не могуць пажаніцца, таму што: 1) іхнія бацькі варагуюць; 2) Марысі было мала гадоў; 3) Грышку трэба было адслужыць у царскім войску; 4) Грышка быў пад паліцэйскім наглядам; 5) станавы прыстаў не даваў проста так на гэта дазволу.

23.Асноўная тэма п’есы: 1) высмейванне старэйшага пакалення шляхты; 2) узаемаадносіны бацькоў і дзяцей; 3) каханне Грышкі і Марыські; 4) паказ жыцця засцянковай шляхты; 5) крытыка царскага суда.

24.Аўтар у п’есе ўзнімае праблемы: 1) духоўнай абмежаванасці пінскай шляхты; 2) заганнасці царскага правасуддзя і законнасці; 3) узаемаадносін бацькоў і дзяцей; 4) узаемаадносін простага люду і чыноўніцтва; 5) сумленнасці, шчырасці.

25.В.Дунін-Марцінкевіч “Пінскай шляхтай” паклаў пачатак у беларускай літаратуры метаду:

1) барока; 2) класіцызму; 3) сентыменталізму; 4) рамантызму; 5) рэалізму.



26.На месцы пропускаў упішыце патрэбныя словы:
1.Ціхон. Які чорт малая! Хрэн табе ў вочы, – хадзі, палюбуйся!

Марыся. Якая ж я малая, калі мне на Спаса скончыцца _____________________________________?!
2. Кручкоў. Ліпскі, маеш сведкаў?

Ліпскі. Маю, найяснейшая карона!

Кручкоў. Пусть выступят вперёд! Пратасавіцкі, за што ты яго біў?

Ціхон. Дык ён жа _____________________________________________________________________
3. Кручкоў. Зараз будзе дэкрэт.

Ціхон. Ух, Госпадзі! Што гэта будзе, – хрэн яму ў вочы?!

Куліна. А што будзе? Вядома, юрыста, – __________________________________________________
4.Кручкоў. Ведаеш, што на цябе сказаў Статкевіч?

Альпенскі. А што?

Кручкоў. Ён сказаў, што ты _____________________________________________________________
5.Кручкоў. Ну, пане Пісулькін, пакінь ваша заляцанне, а бярыся за дзела. Тут, брат, нам __________ _________________________________________________________________________________________
6. Ціхон. Жонка, а жонка! Будзе бяда! Паглядзі, як у найяснейшай кароны вус ____________задраўся
7. Дзясяцкі. Усе сабраліся, хто з курыцаю, хто з кадобчыкам мёду, а хто з сушонаю рыбай. Чакаюць, што ваша міласць ім прыкажа.

Кручкоў. Добра! Няхай усё аддадуць _____________________________________харашэнька ў возе...




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка