Валянцін акудовіч



Дата канвертавання28.06.2016
Памер85.31 Kb.
http://litara.net/doc/beznas

ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ. БЕЗ НАС. Эсэ напісанае да дзесятых угодкаў газеты "Наша Ніва".

Краiна Беларусь жыве без нас. Без нас будуюцца дамы, дарогi i масты, без нас рухаюцца машыны, цягнiкi i лётаюць самалёты, без нас працуюць фабрыкi, заводы, банкi, амбасады i мiнiстэрствы, без нас садзiцца бульба, дзеяцца навуковыя росшукi i бiзнесовыя аперацыi. Без нас спартоўцы ладзяць свае спаборнiцтвы, турфiрмы — вандроўкi, а фiлармонii — канцэрты. Без нас гуляюць вяселлi, спраўляюць хаўтуры, гадуюць i навучаюць дзяцей. Без нас фармуюць знешнюю палiтыку, ствараюць тэлепраграмы, трымаюць эканомiку i выбiраюць прэзiдэнта…
Краiна Беларусь жыве без нас. I калi б не некалькi палiтычных перадачаў на дзяржаўных радыё i тэлебачаннi, то сёння ўжо мала хто б ведаў (за выняткам нас самiх), што на Беларусi акрамя проста беларусаў ёсць яшчэ нейкiя "сапраўдныя" ("шчырыя", "свядомыя", "зацятыя", "адданыя" i да т.п.) беларусы, гэта значыць — мы. Бо тыя некалькi "нашых" радыёстанцый за межамi краiны i тыя некалькi "нашых" часопiсаў ды газетаў ўнутры яе працуюць на нас i дзеля нас, а не на Беларусь i не дзеля Беларусi. Тое ж самае можна сказаць пра усе нашыя публiчныя акцыi (мiтынгi, шэсцi, пiкеты, перформансы, графiцi…), якiмi мы ўжо больш як дзесяцiгоддзе бавiм выключна самiх сябе.
Ува ўсiм вышэй сказаным мала прыемнага, але няма нiякай навiны. Болей за тое, мы лепей за пацеры ведаем, хто учынiў нам гэтую непрыемнасць, разасобiўшы нас з беларускiм народам: польскi месiянiзм (паланiзацыя), расейскi iмерыялiзм (каланiзацыя i русiфiкацыя), камунiзм (саветызацыя), КДБ (ФСБ), Лукашэнка(Крэмль), але найперш i ва ўсе часы разам — сам нацыянальна несвядомы (зпаланiзаваны, зкаланiзаваны, зрусiфiкаваны, засаветызаваны, манкуртызаваны, халопскi, быдлянскi, задраны i задрыпаны) беларускi народ.

Натуральна, што з такiм народам мы (як толькi "мы" з"явiлiся пад сярэдзiну васьмiдзесятых) не жадалi мець нiчога супольнага. Але паколькi зусiм без народа абыходзiцца нiяк не выпадае, то нам нiчога iншага не заставалася, акрамя як улегчыся ў адраджэнне скампiляванай з размаiтых парэшткаў былога вясёлкавай Беларусi, дзе, згодна нашых меркаванняў, у нас быў шанец натрапiць на харошы беларускi народ, якому ў асалоду было б i служыць i малiцца…

Фармальна як быццам не iдэя, а цуд, але менавiта з гэтага цуду i распачаўся наш шлях упрочкi ад тутэйшага народа у iдэальнае нiкуды, бо Адраджэнне амаль цалкам адмовiла рэальнай Беларусi ў хоць якой вартасцi. Рэч у тым, што за ўвогуле слушным патрабаваннем вяртання гiстарычнай спадчыны, мовы i культурнага досведу прамiнулага хавалася жорсткая iдэалагiчная канструкцыя, у якую анiякiм чынам не маглi быць упiсаныя тыя здабыткi i каштоўнасцi, на якiя абапiралася i якiмi трымалася ў сваёй абсалютнай большасцi тагачаснае беларускае грамадства, паколькi усе ягоныя перамогi, плёны i радасцi мелi альбо камунiстычнае альбо скаланiзаванае паходжанне (найчасцей тое i другое злучна). А згодна выпрацаванай ў падпольных галовах канцэпцыi, цяпер права "чалавекам звацца" мелi адно героi супрацiву каланiзацыi i ахвяры камунiстычнага тэрору.

Дзiўна, але глыбока рэпрэсiўную сутнасць iдэi Адраджэння здаецца не заўважылi нi яе адэпты, нi яе апаненты. Магчыма таму, што ўся ўвага канцэнтравалася на той яе частцы, якая правамоцна (прынамсi, з нашага гледзiшча) рэпрэсавала вынiкi расейскай культурнай i палiтычнай экспансii. Аднак паколькi аб'ектам расейскай экспансii быў "беларускi народ", то ён i стаўся першай i галоўнай ахвярай адраджэнскiх рэпрэсiяў, якiя, дарэчы, амаль i не кранулi таго, у супрациъ каму (расейскаму iмперыялiзму) скiроўвалiся па задуме.

Калi быць яшчэ больш радыкальным i не палохацца перабольшванняў, то можна нават сказаць, што Адраджэнне (так, як мы яго сфармулявалi i паспрабавалi зрэлiзаваць) было своеасаблiвым нтэлектуальным генацыдам беларускага грамадства, бо яно адмаўляла ў праве на вартасную ацэнку свайго жыцця не толькi сучаснiкам наноў паўсталага Адраджэння, але i дзесяткам папярэднiх пакаленняў, якiя без супрацiву дзьвесце год пражывалi свае жыццi пад ярмом усходняга каланiзатара. Праўда, у адрозненне ад ўжо памерлых, сучаснiкi яшчэ мелi шанец рэабiлiтавацца. Дзеля гэтага iм трэба было праклясцi сваё мiнулае жыццё за камунiстамi, прачытаць кнiжку Мiколы Ермаловiча "Старажытная Беларусь", агораць колькi вершаў Ларысы Генiюш, вывучыць "класiчную мову" (альбо перавучыцца на яе з нармальнай беларускай), уступiць у БНФ i падпiсацца на газеты "Свабода" ды "Наша Нiва".

Была пара (гадоў дзесяць таму), калi шмат хто з паспалiтых беларусаў (цi то з сораму за ганебнае мiнулае, цi то з гонару за наноў скампiляваную гiсторыю, цi то з крыўды за занядбаную Бацькаўшчыну) ступiў на пакаянны шлях i рушыў да новабудоўляў, дзе мелася паўстаць Iдэальная Беларусь… Рушыў, але далёка не кожны дайшоў нават да рыштаванняў, а з тых, хто дайшоў — сёння ўжо мала хто там застаўся…

Не толькi мы, але ўвесь свет добра ведае, чаму так здарылася: прычынай таму камунiсты, маскоўскае ФСБ, беларускае КДБ, персанальна А. Лукашэнка ну i, натуральна, сам беларускi народ (зкаланiзаваны, зрусiфiкаваны, засаветызаваны i г.д.)

Было б недарэчным адмаўляць хоць якой з гэтых прычынаў у праве на iснаванне. Болей за тое, тут пералiчаныя далёка не ўсе. I таму я хацеў бы дадаць яшчэ адну, якая, з майго гледзiшча, мусiла б папярэднiчаць усим астатнiм. Прычына гэтая ў тым, што мы думаем не галавой, а сэрцам. А сэрца нам дадзенае зусiм не дзеля думання, а дзеля любовi цi ненавiсцi. Адсюль канцэпцыя Iдэальнай Беларусi, змацаваная на крыжы любовi да свайго краю i ненавiсцi да тых, хто дратаваў гэты край, ладна пасавала да палымяных публiчных прамоваў (на мiтынгах, у вершах, публiцыстычных артыкулах), але апынулася цалкам не прыдатнай для рэальнага жыцця як такога. Да таго ж у гэтай канцэпцыi, як i кожнай, сфармуляванай на думаннi сэрцам, крылася яшчэ адна хiба, а менавiта: яна змушала усiх iншых тоеснiцца ў агульнай любовi i ненавiсцi з тымi, хто яе зладзiў i запрапанава. А ў кожнага з "усiх iншых" сэрца яшчэ балела за нешта сваё: за каханую, грошы, уладу, экалогiю, Бога, братоў нашых меншых, камунiзм, ядравую пагрозу, несмяротнасць, глабалiзацыю, перпетум мобiле… Таму пакрысе i сыходзiлi са шляхоў да Iдэальнай Беларусi тыя, чые сэрцы спачатку адгукнулiся на наш поклiч, а потым услухалiся ва уласнае тухканне i зразумелi: им трэба у iншы бок…

Шкада, што яны нас пакiнулi. Але тае бяды. Бо мы засталiся ў самотнай адзiноце не таму, што да нас нехта не дайшоў, а таму, што абсалютная большасць жыхароў той дзяржавы, у якой мы тулiмся па завуголлю, i не збiралася выпраўляцца на намi адкрытую "новую зямлю". (Нават калi б пад кiраўнiцтвам А. Лукашэнкi iх заштурхалi да нас дуламi аўтаматаў супрацоўнiкi маскоўскага ФСБ супольна з супрацоўнiкамi Беларускага КДБ, то i тады яны ўпотайкi паразбягалiся б адсюль па сваiх утульных засценках.). Бо тут усё iм было незнаёмае ды несвойскае. Вакол i паўсюдна нейкiя Альгерды, Вiтаўты, Сапегi, нейкае ВКЛ, БНР, нейкi СБМ i безлiч няўцямнага iншага. Ну добра, да незнаёмага, калi яно не чужое, а тваё, спакваля можна прызвычаiцца. Але як тут жыць без свайго, без таго, што напаўняла сэнсам i значэннем твае буднi i нядзели. Як тут жыць без майскiх i кастрычнiцкiх святаў, без трактарнага i аўтамабiльнага завода, якiя ты колiсь збудаваў i на якiх адпрацаваў ладны кавалак веку, без гонару за перамогу ў той Вялiкай вайне, якую выйграў асабiста ты (так шматкроць казалi разумныя людзi), без успамiнаў пра палёты ў космас Гагарына i свайго роднага Каваленкi, дый увогуле, што ты тут забыўся на гэтай голай выспе для скразякоў свабоды, калi ў цябе ёсць магутная звышдзяржава, якую ты ствараў уласнымi крывёю i потам i якая праз сваю велiч надавала велiчы i табе…

Акцэнтую! Наш канцэптуальны разрыў з "беларускiм народам" паходзiць не столькi з рознага стаўлення да мовы, гiсторыi, iдэалогii, колькi з ацэнкi таго месца, дзе беларусы жылi апошнiя дзьвесце гадоў.


Мы (колькi там нас?!) лiчым, што ўсю гэтую пару заставалiся скаланiзаваныя, што нашыя дзяды i прадзеды былi рабамi Расеi, а мы, нашчадкi гэтых рабоў, сёння займелi свабоду i незалежнасць дзякуючы перманентнаму супрацiву лепшых з нашых продкаў (i трохi — сучаснiкаў).

"Беларускi народ" (а гэта, бадай, дзевяноста адсоткаў ад усяго насельнiцтва Беларусi) лiчыць радыкальна iнакш. У адрозненне ад нас ён не займеў (свабоду), а страцiў — вялiкую дзяржаву, з якой мусiў лiчыцца ўвесь свет i жывучы ў якой гэты астатнi свет быў i не надта патрэбны. "Беларускаму народу" нават смешна слухаць пра нейкае там рабства, бо бадай добрую трэцiну палiтычнай, эканамiчнай ды iнтэлектуальнай элiты Масквы складалi беларусы па паходжанню, а сама Беларусь ў канфiгурацыi iмперыi займала адно з самых паважных месцаў, была iндустрыяльна мадэрнiзаваная i мела цi не найвышэйшы узровень дабрабыту (за выняткам, зразумела, Масквы). Пры гэтым, як нi дзiўна, нельга сказаць, што "беларускi народ" рашуча настроены супраць незалежнасцi. Не. Але i адмаўляцца ад сваёй вялiкай гiсторыi ў супольнасцi з Расейскай iмперыяй ён не жадае. Тым болей, што мы яму прапаноўвалi памяняць ролю вялiкага воя i вялiкага дойлiда, якi за гэтыя два стагоддзi цi то пабраў цi то вызвалiў палову свету зямнога, засвоiў ладную частку свету касмiчнага i збудаваў першую ў свеце камунiстычную цывiлiзацыю, на ганебную ролю скаланiзаванага раба, якi сам з гэтага рабства нават вызвалiцца не здолеў.

***

Я не iдэолаг i нават не палiтык. Я шараговы валанцёр Нацыянальнай Мроi. Пачынаючы з "Дзядоў" 1988 года ўдзельнiчаў амаль ва ўсiх шэсцях i мiтынгах, якiя ладзялi нашыя палiтыкi, а з 1991 года раз на тыдзень абавязкова чытаў "Нашу Нiву", якая iдэалагiчна забяспечвала i падтрымлiвала нашых палiтыкаў.



Як шараговы валанцёр я, мусiць, не павiнен сунуцца не ў сваю справу, гэта значыць аналiзаваць i тым больш публiчна ацэньваць тэорыю i практыку тых, за кiм добрахоць рушыў последам ўжо больш як дзесяць гадоў таму. Але мабыць я зашмат стаптаў чаравiкаў на ўсiў гэтых шэсцях i залiшне ўважлiва дзесяць год запар прачытваў "Нашу Нiву", каб цяпер, калi ўжо побач той дзень, у якi на чарговую публiчную акцыю збярэмся толькi мы ўтрох: iдэолаг, палiтык ды я, не выказаць услых тое, пра што думалася ўжо досыць даўно.
Бо калi думаць не сэрцам, а тым, чым яно i належыць, то, прынамсi сёння, ужо не цяжка зразумець, што гэта мы самi (iдэёлаг, палiтык i валанцёр, якi сваёй наяўнасцю забяспечваў iмпэт iдэёлага i палiтыка) разасобiлi сябе з "беларускiм народам", паклiкаўшы яго ў краiну, дзе нiхто не жыве, акрамя гiстарычных i лiтаратурных зданяў ды прывiдаў…

Зусiм натуральна, што "беларускi народ" не адгукнуўся на наш поклiч ў нiкуды. Але мы на яго за гэта ўсё раўно моцна раззлавалiся. Ды што там раззлавалiся. Мы яго занелюбiлi i нават трохi ўзненавiдзелi. Якiмi толькi словамi i мянушкамi не абзывалi мы гэты балотны народ, што не хацеў караскацца за намi на выспы для скразнякоў.


"Народ" нейкi час абыякава трываў нашую лаянку, а потым узяў ды адсунуўся ад нас падалей. Апошнiм мы былi ўжо ўшчэнт абражаныя.

Увогуле, нашыя стасункi з "беларускiм народам" смешныя да трагичнага. З дня ў дзень ва усiх падуладных нам СМI як толькi мы яго нi ганiлi i нi ганьбавалi, але пры гэтым дзень пры днi чакалi, што назаўтра ён нас ужо абавязкова палюбiць, пачне чытаць нашыя газеты i кнiгi ды далучацца да нашых мiтынгаў i шэсцяў.

Хаця калi да нашых стасункаў з "беларускiм народам" паставiцца без паблажлiвай самаiронii, то iх трэба перафармуляваць у катэгорыях адкрытай канфрантацыi i варожасцi. Бо як толькi "беларускi народ" абраў Лукашэнка на ўладу, то адразу пачаў вызнавацца намi за ворага, а краiна Беларусь — за варожую краiну.
Гэтая тэза толькi вонкi выглядае залiшне радыкальнай…

Некалi за камунiстамi ў кожнай цэнтральнай газеце была рубрыка кшталту "Трушчобы Амерыкi", дзе пра ўсе iдэалагiчна варожыя краiны пiсалася выключна ў ракурсе "трушчобаў", "паразаў", "парушэнняў правоў чалавека", "падвышкi цэнаў", "пратэстных выступаў" i да т.п.


А цяпер, на тле гэтай рэтраспекцыi, згадайце аб чым пiшуць нашыя газеты i пра што распавядае наша радыё?
Дарэчы, дарэмна думаць, што сiтуацыя пераменiцца, калi пры ўладзе будзе не Лукашэнка.

Не мы, а "беларускi народ" яго выбраў i не мы, а той самы "народ" яго скiне (рана цi позна) i зноў выбярэ не нашага, а свайго прэзiдэнта i мы зноў будзем пiсаць пра краiну Беларусь, як пра варожую краiну…


Але цi магло, цi можа быць iнакш? Бадай — не. I найперш таму, што iншымi не маглi быць мы самi. Падмурак, на якi мы абапiралiся ў сваiм паўставаннi над вярэдзiвам часу, мацаваўся трымя кутнымi камянямi: антыкамунiзмам, антыкаланiялiзмам i нацыяналiзмам. I без гэтых двух "анты" тады быў немагчымы трэцi складнiк. Адсюль у той час, калi фармавалася iдэя Адраджэння (Iдэальнай Беларусi), нават вiдушчы, дасведчаны ў канцавым вынiку тых падзеяў, што яшчэ толькi распачыналiся, не здолеў бы нiкога пераканаць у такой канцэпцыi Беларускай Дзяржавы, якая б адначасна спалучала у сабе плён савецкай, супольнай беларуска-расейскай i нацыянальна-гiстарычнай спадчыны. Хiба што толькi як здзек тады магла быць успрынятая прапанова задзiночыць у кубле аднаго дыскурса Вялiкае Княства Лiтоўскае i БССР, слуцкае паўстанне i савецкую партызанку, Астрожскага i Жукава, Рэч Паспалiтую i СССР, Скарыну i трактар "Беларусь", Грунвальд i вясну 45-га, Дамейку i Чэрскага, Гагарына i Каваленку… Жорсткае размежаванне з аднаго боку па лiнii "антыкамунiзму", а з другога — па лiнii "антыкаланiялiзму" было, калi заўгодна, наканаванае нам тым часам, у якiм мы падымалiся з каленаў, I памяць пра тое, чым мы падымалiся, будзе трымаць нас да скону (прынамсi — метафiзiчнага), нават калi гэты скон прыспешщыцца ўчэпiстасцю нашай памяцi… За што сведчыць i адзiн з апошнiх нумароў "Нашай Нiвы", дзе Сяргей Паўлоўскi i Сяргей Харэўскi з рамантычным пафасам пачатку 90-х нахвальвалi "сарматаў", гэта значыць беларускую шляхту, якая аддана служыла сваёй бацькаўшчыне — i заклiкалi да арастыкратызацыi сучаснай нацыянальнай элiты, раўнуючы з той, старасветнай…
— Якраз да маiх развагаў,— падумалася ўсмешлiва.— Бо можа нас i разрознiваюць дробязi i прыватнасцi, але ў галоўным мы да сарматаў ужо цяпер зусiм падобныя: яны прафуфукалi (тут сам-насам я ўжыў куды больш моцнае слова) спачатку Вялiкае Княства Лiтоўскае, а затым Рэч Паспалiтую, а мы — Беларусь.

Але ж, дзякаваць Богу, мы не адныя ў гэтай краiне. Шмат хто "нарадзiўся тут". I тут расце, вырастае — ужо не абцяжараны невылечнымi комплексамi антыкамунiзму i антынацыяналiзму.



Ладная частка тых, што яшчэ толькi паўстае над вярэдзiвам часу з любоўю да Беларусi, чытае "Нашу Нiву" (ведаю гэта пэўна, бо даволi хаўрусуюся з маладым народам). Але, як мае быць, яна чытае там не тое, што мы пiшам, Бо сваё мы ўжо напiсалi дзесяць гадоў назад, калi выдалi першы нумар "Нашай Нiвы".
I цяпер, праз дзесяць год, я з надзеяй чакаю другога нумара, якi будзе створаны не дэсiдэнтамi занядбанай калонii супольна з прыбышамi з савецкай iмперыi, а тымi, хто "нарадзiўся тут".

Але пакуль той другi нумар не выйшаў, я згадваю паплечнiкаў па вялiкаму адраджэнскаму рушэнню, якiя цяпер недзе самбулiчна блукаюць усцяж "iдэальнага нiкуды" i здуменна пытаюся ў самога сябе: навошта мы ў гэтай краiне i што ўвогуле мы тут робiм? — Пiшам вершыкi i мацуем шэсцi. Здаецца — усё. Бо ўсё астатняе робiм не мы, а тыя, хто пра нас нiчога не ведае i ведаць не хоча.
: media -> library
library -> Жанчына як “іншае” ў дыскурсе беларускай дэмакратыі
library -> Вал. Акудовіч Улада і мова
library -> Ігнат Абдзіраловіч
library -> Democracy and the ethical life
library -> Традыцыяналісцкі пагляд на традыцыю: „прэзумпцыя аўтахтоннасьці”
library -> Аляксандр К’ёсэў
library -> Тацяна Чыжова. Статус суб’екта сацыяльна-гістарычнага працэса ў філасофіі К. Маркса
library -> Валянцін Акудовіч мяне няма: роздумы на руінах чалавека
library -> «Беларусь – краіна, выклятая геаграфіяй ды гісторыяй» The New York Times, 31 жніўня 1996, стар. А19
library -> Праблематыка і парадак дня савецкай эліты канца 1980х — пачатку 1990х гадоў




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка