Валянціна Уладзіміравіча і Валянціну Уладзіміраўну Сцяцко



Дата канвертавання19.07.2016
Памер13.09 Kb.
Валянціна Уладзіміравіча і Валянціну Уладзіміраўну Сцяцко лёс звёў у Зэльве. Яшчэ ў школе Валянціну не сядзелася на месцы: уваходзіў у школьны актыў, быў рэдактарам насценгазеты, пастаянным удзельнікам спартыўных мерапрыемстваў (нават атрымаў 3 – ці разрад па лыжным спорце). Пасля паступіў у Гродзенскі педінстытут на матэматычны факультэт. З 1960 года прыйшоў на працу ў Зэльвенскую СШ, дзе і сустрэў асабістае шчасце – сваю Валянціну, якая пасля заканчэння ў 1956 годзе Гродзенскага музычна-педагагічнага вучылішча таксама была накіравана ў Зэльву - настаўніцай музыкі. У Валянціна Уладзіміравіча, як і ў яго жонкі, адзіны запіс у працоўнай кніжцы і 81 год працоўнага стажу ў адной школе на дваіх ( у яго 42, у яе – 39). На працягу 22 гадоў Валянцін Уладзіміравіч быў завучам школы. Потым працягваў працаваць настаўнікам матэматыкі, чарчэння, з’яўляўся класным кіраўніком. На базе метадычнага кабінета, аформленага Валянцінам Уладзіміравічам, неаднаразова праходзілі рэспубліканскія семінары. Стэнд для раскладу, які функцыянуе і сёння, - справа яго рук. За сваю шматгадовую працу неаднаразова быў узнагароджаны. Акрамя таго, Валянцін Уладзіміравіч – Выдатнік народнай асветы. Сярод яго выпускнікоў шмат настаўнікаў, бухгалтараў, эканамістаў, праграмістаў, якія з удзячнасцю ўспамінаюць свайго Настаўніка. Валянціна Уладзіміраўна працавала ў нашай школе да 1992 года. З’яўлялася кіраўніком хору (у школе пастаянна дзейнічала 3 хоры : акцябрацкі, піянерскі, настаўніцкі). Акрамя таго, была кіраўніком хору міліцыі, паштовых работнікаў. З канцэртамі выязджалі ў падшэфныя калгасы. Кабінет музыкі, аформлены Валянцінай Уладзіміраўнай, займаў прызавыя месцы ў раённых аглядах кабінетаў. Настаўніца ўзнагароджана граматамі раённага, абласнога аддзелаў адукацыі, граматай Міністэрства адукацыі. І сёння Валянціна Уладзіміраўна не пакінула музыку: яна з’яўляецца ўдзельніцай раённага хору ветэранаў.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка