Варганаў В. В., настаўнік гісторыі дуа «Ворнаўскі нпк дссш» І дуа «Гімнагія г п. Карма» Кармянскага раёна



Дата канвертавання15.05.2016
Памер273.28 Kb.
Варганаў В.В., настаўнік гісторыі ДУА «Ворнаўскі НПК ДССШ» і ДУА «Гімнагія г.п. Карма» Кармянскага раёна
Алімпіядныя заданні па гісторыі Сярэдніх вякоў,

VІ клас


Прапануемыя заданні з’яўляюцца працягам серыі алімпіядных матэрыялаў па гісторыі. Тут прадстаўлены прыклады, розных па форме і змесце, заданняў, якія закранаюць разнастайныя аспекты ведаў вучняў і паказваюць магчымыя шляхі таго, як сам настаўнік можа працаваць у справе падбору і складання дыдактычных матэрыялаў.

Галоўная задача настаўніка ў 6 класе – паглыбіць пазнаваўчы інтарэс вучняў па прадмеце, зрабіць сустрэчы з дзецьмі цікавымі, карыснымі і змястоўнымі. Разам з тым, паступова павышаецца складанасць і глыбіня пытанняў і заданняў, іх змястоўная разнастайнасць.

Гэтыя матэрыялы можна выкарыстоўваць у той ці іншай форме як на ўроках, так і ў пазаўрочнай дзейнасці, на факультатывах, у якасці індывідуальных заданняў, пры падрыхтоўцы вучняў да алімпіядаў, пры складанні віктарын.



Рэпрадуктыўныя пытанні і заданні

Заданні на вызначэнне правільнага варыянту адказу

  1. Хто з рымскіх гісторыкаў падрабязна апісаў германскія плямёны?

а) Юлій Цэзар і Тацыт; б) Авідзій; в) Герадот; г) Цыцэрон.

2. Хто ў манастыры лічыўся самым галоўным?

а) абат; б) манах; в) епіскап; г) дыякан.

3. Супраць каго Карл Вялікі здзейсніў большасць сваіх паходаў?

а) іспанцаў; б) лангабардаў; в) авараў; г) саксаў.

4. Які англійскі кароль лічыў сябе роўнымі астатнім рыцарам?

а) Генрых Плантагенэт; б) Карл Сцюарт; в) Артур; г) Рычард Ёркскі.

5. Як называлі паўночнаеўрапейскі народ, які здзяйсняў рабаўнічыя паходы ўздоўж берагоў Еўропы?

а) піратамі; б) бедуінамі; в) нарманамі; г) брытамі.

6. Якую дзяржаву стварылі нарманскія заваёўнікі на тэрыторыі Паўднёвай Італіі?

а) Нартумбрыя; б) Герцагства Нармандыя; в) Нарвегія; г) Сіцылійскае каралеўства.

7. Што звычайна служыла жытлом рыцару?

а) палац; б) замак; в) дом; г) храм.

8. Які візантыйскі імператар здолеў у VІ ст. павялічыць тэрыторыю дзяржавы амаль што ў два разы?

а) Канстанцін; б) Васілій; в) Феадор; г) Юсцініян.

9. Як называюцца вялікія групы людзей з аднолькавымі правамі і абавязкамі, якія перадаюцца ў спадчыну?

а) рамеснікамі; б) саслоўямі; в) шляхтай; г) класамі.

10. Лі Бо – вядомы паэт з:

а) Карэі; б) Кітаю; в) Індыі; г) Тайланду.

11. Як у Кітаі называлі чыноўнікаў, якія кантралявалі чыноўнікаў?

а) інспектары; б) інквізітары; в) брахманы; г) самураі.

12. Насельніцтва якой краіны дзялілася на замкнёныя групы насельніцтва – касты?

а) Японіі; б) Індыі; в) Кітаю; г) Ірану.

13. Які вучоны ХІІІ ст, які прадказаў вынаходніцтва мікраскопу, тэлескопу, называў тры крыніцы ведаў: аўтарытэт, розум і вопыт?

а) Роджэр Бэкан; б) Марка Пола; в) Авіцэна; г) Амар Хаям.

14. Катэгорыяй свабоднага насельніцтва Русі былі:

а) смерды; б) закупы; в) радовічы; г) людзі.

15. Месца, дзе звычайна знаходзілася гарадская рада:



а) ратуша; б) сабор; в) замак; г) палац.

(Адказы: 1 – а, 2 – а, 3 – г, 4 – в, 5 – в, 6 – г, 7 – б, 8 – г, 9 – б, 10 – б, 11 – а, 12 – б, 13 – а, 14 – г, 15 – а, 16 – в, 17 – а, 18 – б, 19 – а, 20 – б. )
Так ці не?

  1. Аўтарам “Салічнай праўды” быў Ромул Аўгустул.

  2. Нарманы – качэўнікі, якія нападалі з паўднёвых стэпаў Азіі.

  3. Уладальнікі бенефіцыя маглі служыць, а маглі не служыць каралю, які даваў ім зямельнае ўладанне.

  4. Асабістазалежныя сяляне не маглі пакінуць свайго гаспадара, перасяліўшыся жыць у іншае месца.

  5. Карл Вялікі паходзіў з той жа дынастыі, што і Хлодвіг.

  6. Візантыя – былая ўсходняя частка некалі адзінай Рымскай імперыі.

  7. Візантыйская імперыя была цэнтралізаванай дзяржавай.

  8. Дзяржава ў Візантыі цалкам была падпарадкавана царкве.

  9. Важную ролю ў захаванні пісьменнасці і антычнай спадчыны ў Заходняй Еўропе ў Раннім Сярэдневякоўі адыграла хрысціянская царква.

  10. Вучэнне пра Бога называлася багамоўем.

  11. Пракопій Кесарыйскі вынайшаў “грэчаскі агонь”.

  12. Феадалізм – гэта адносіны пазямельнай і асабістай залежнасці паміж людзьмі, заснаваныя на ўласнасці на зямлю.

  13. Адной з галоўных прычынаў наступлення феадальнай раздробленасці ў Заходняй Еўропы стала панаванне ў сельскай мясцовасці таварна-грашовай гаспадаркі.

  14. Рыцарскі турнір – гэта спаборніцтвы рыцараў ў гульне ў шахматы.

  15. Галоўнай прычынай узнікнення і росту гарадоў у Высокім Сярэдневякоўі стала аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі.

  16. Купцы – гэта рамеснікі, якія займаліся натуральнай гаспадаркай.

  17. Галоўным дакументам, якім кожны цэх кіраваўся ў сваёй дзейнасці быў статут.

  18. Інакенцій ІІІ – французскі кароль, які змагаўся з усеўладдзем Рымскіх Пап.

  19. Цэнтрам каталіцкай царквы стаў горад Канстанцінопаль.

  20. Ерэтыкі выступалі з крытыкай каталіцкай царквы і Рымскіх Пап.

  21. Манаскі ордэн – гэта ўзнагарода, якую давалі Рымскія Папы манахам за сумленную службу.

  22. Вікінгі стварылі Нарвегію, Данію і Францыю.

  23. У Англіі пасля нарманскага заваявання не дзейнічала правіла “васал майго васала не мой васал”.

  24. У ХІ ст. падарожнік, кіруючыся ў Парыж, мог трапіць на “Востраў Францыя”.

  25. Сяляне знаходзіліся на самай ніжняй прыступцы феадальнай лесвіцы.

  26. Бенефіцый і феод – гэта адно і тое ж.

  27. Марка Пола – купец, вядомы падарожнік, які здзейсніў вялікае падарожжа з Еўропы ў Кітай, Індыю і Цэнтральную Азію.

  28. Аснову войска мангола-татараў складала конніца.

  29. Княгіня Вольга паходзіла з дынастыі Рурыкавічаў.

  30. Першым каралём Сербіі быў Стэфан Першавенчаны.

  31. Палітычная раздробленасць на Русі наступіла пасля з’езду князёў у г. Любеч ў 1197 г..

  32. Мангола-татарскае ярмо на Русі працягвалася 240 гадоў.

  33. Арабескі – гэта наложніцы-арабкі ў гарэме турэцкага хана.

  34. “Царом філосафаў Усходу і Захаду” сучаснікі называлі іранскага вучонага і паэта Амара Хаяма.

  35. Папера, шоўк і фарфор – вынаходніцтвы кітайскай цывілізацыі.

(Адказы: “так” – 4, 6, 7, 8, 9, 12, 14, 15, 20, 22, 23, 24, 27, 28, 29, 30, 32, 34, 35; “не” – астатнія.)

Адкажыце на пытанні:

  1. У якім горадзе размяшчаўся квартал “саломенных пасцілак”?

  2. Пры якіх абставінах утварылася папская дзяржава?

  3. Легендарны разбойнік, які жыў у Шэрвурдскім лесе непадалёк ад Лондана, дапамагаў бедным і пакрыўджаным.

  4. Гэтыя ўладары стварылі прафесійнае коннае войска ўдзяржаве франкаў, Англіі і Германіі.

  5. Які ордэн нельга прычапіць на адзенне?

  6. Лесвіца, па якой нельга прайсціся.

  7. Які тытул насіў уладар Візантыі?

  8. Чаму ў Раннім Сярэдневякоўі культура Візантыі знаходзілася на больш высокім узроўні развіцця, чым культура Заходняй Еўропы?

  9. Як у каралінгскай дзяржаве называліся рэгулярныя ваенныя агляды-парады?

  10. Для чаго арабам прыйшлося карыстацца лічбамі, прыдуманымі ў Старажытнай Індыі?

  11. Якая сумесная справа аб’яднала імператара Фрыдрыха І Барбаросы, французскага кароля Філіпа ІІ Аўгуста і англійскага караля Рычарда І Львінае Сэрца?

  12. Як называлася першая свецкая біяграфія сярэдневякоўя і хто быў яе аўтарам?

  13. Дзе і калі быў арганізаваны першы універсітэт у Візантыі?

  14. У дакуменце сказана, што Мацвей Манмарансі за феод, атрыманы ад Парыжскага епіскапа, павінен быў адпраўляцца ў паход з двума рыцарамі. Падумайце, хто тут сеньёр, а хто васал.

  15. Што азначала сярэдневяковая прыказка: “Гарадское паветра робіць чалавека свабодным”?

  16. У якім годзе была склікана вялікая “гаварыльня”? Пазней падобныя сходы былі скліканы ў многіх краінах Еўропы.

  17. Асаблівая дахрысціянская пісьмовасць нарманаў...

  18. Вусна-паэтычныя легендарныя і гістарычныя сказанні нарманаў…

  19. Аўтар вядомага арабскага медыцынскага трактату “Канон медыцынскай навукі”…

  20. “…быць міласэрным, добрым, сумленным;

абараняць царкву;

дапамагаць жывучым у нястачы і бедным;

караць забойцаў і рабаўнікоў;

праяўляць справядлівасць;

аддаваць перавагу смерці пры бяссмерці…”. Правілы паводзінаў прадстаўніка якога саслоўя выкладзенны ва ўрыўку дакумента ХІІ ст.?


  1. Імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі, рабіўшы шматлікія ваенныя паходы ў Італію, меў мянушку “Рыжабароды”.

  2. Сярод феадальнай знаці вядомая былі такія прыказкі: “Толькі дурань адзін раз здзірае скуру з авечкі. Разумны стрыжэ яе сто разоў”, “З каго здзярэ ш скуру, таго не пастрыжэш двойчы”. Каго мелі на ўвазе феадалы, параўноўваючы яго з авечкамі?

  3. Ён у юнацтве быў простым селянінам. Аднак яго дзядзя здолеў выбіцца з вёскі “ў людзі” і стаць кіраўніком стражы васілеўса, а затым і заняць яго месца. Потым пасад перайшоў да пляменніка. Яго жонкай стала знакамітая танцоўшчыца Феадора. Пры ім дзяржава значна пашырылася ў межах і дасягнула сваёй найвышэйшай магутнасці. Пра каго вядзецца гаворка?

  4. Назавіце польскі горад (заснаваны ў УІІІ ст.), назва якога паходзіць ад імя міфічнага князя, якое азначае “груган”.

  5. Што напісаў Чынгісхан?

  6. Як называлася галоўная вуліца ў сталіцы Візантыі?

  7. Дзе пачалася выдавацца першая штодзённая газета?

  8. Каму належаць словы “Ненавіджу невука як Іуду”?

  9. Што ў Візантыі называлі словам “эльгасцерый”?

  10. Як называлі сябе жыхары Візантыі?

(Адказы: 1 - у Парыжы, а назва паходзіць ад таго, што студэнты ў час заняткаў сядзелі на саломе; 2 - франкскі кароль Піпін Кароткі падарыў частку заваяваных зямель Італіі рымскаму Папу Стэфану ІІ у 756 г.; 3 - Робон Гуд: 4 - адпаведна: Карл Мартэл, Альфрэд Вялікі і Генрых І; 5 - Манаска-рыцарскі; 6 – феадальная; 7 – Васілеўс; 8 - у адрозненне ад культуры Заходняй Еўропы, культура Візантыі не адчула такога спусташальнага разбурэння, нанесенага “вялікім перасяленнем народаў”; 9 - ваенныя парады называліся “майскімі палямі”; 10 – для стварэння алгебры; 11 – кіраўнікі трэццяга крыжовага пахода; 12 – “Жыццё Карла Вялікага”, напісанае Эйнгардам; 13 - у Канстанцінопалі, у 425 г. па указу Феадосія ІІ; 14 - Мацвей Манмарансі васал епіскапа Парыжскага, а той яго сеньёр; 15 - той, хто уцёк ад феадала і пражыў у горадзе адзін год і адзін дзень, калі за гэты час яго не паймалі, станавіўся свабодным чалавекам; 16 - у 1265 г. , “парламент” – у перакладзе “гаварыльня”; 17 – Руны; 18 - сагі; 19 - Ібн Сіна, вядомы ў Еўропе, як Авіцэна; 20 – рыцара; 21 - Фрыдрых І Барбароса, 1152 – 1190 гг.; 22 - залежных сялян; 23 - пра імператара Візантыі Юсцініяна; 24 - Кракаў; 25 – нічога; ён быў непісьменны; 26 - вуліца Меса; 27 – у Кітаі; 28 - візантыйскай паэтэсе Касіі; 29 - рамесную майстэрню; 30 – рамеі.)
Вызначце краіны (дзяржавы) і час па выявах:

1 2 3

4 5

(Адказы: 1 – дзяржава франкаў у V – VІ стст.; 2 – Русь у Х ст.; 3 – палітычная раздробленасць Русі ў сярэдзіне ХІІІ ст.; 4 – заваяванні манголаў у ХІІІ ст.; 5 – Візантыя ў час праўлення Юстыніяна (527 – 565 гг.)).
Заданні на суаднясенне элементаў


  1. Суаднясіце імя гістарычнага дзеяча з гістарычным фактам:

а) Хлодвіг 1) пачатак умацавання ўлады французскіх каралёў,

падпарадкаванне феадалаў;

б) Карл Вялікі 2) стварэнне дзяржавы франкаў;

в) Людовік VІ 3) стварэнне імперыі франкаў;

г) Канут Вялікі 4) вяршыня магутнасці папства і каталіцкай

царквы;


д) Вільгельм Заваёўнік 5) падпарадкаванне Англіяй значных зямельных

уладанняў у Францыі;

е) Ромул Аўгуст 6) будаўніцтва сабора Святой Сафіі ў Канстанціно-

палі;


ё) Генрых Плантагенэт 7) бітва пры Гастынгсе;

ж) Атон І 8) вяршыня магутнасці Даніі;

з) Юсцініян 9) апошні імператар Заходняй Рымскай імперыі;

і) Інакенцій ІІІ 10) стварэнне Свяшчэннай Рымскай імперыі.



(Адказы: а – 2, б – 3, в – 1, г – 8, д – 7, е – 9, ё – 5, ж – 10, 3 – 6, і – 4).

  1. Суаднясіце выявы гістарычных дзеячаў з іх выказваннямі альбо згадкамі пра іх

1 2 3
4 5 6

7. 8. 9


Згадкі: а) пераможца бітваў на Няве і Чудскім возеры; князь, які перамог крыжакоў, але вымушаны быў звярнуцца за ярлыком да мангола-татараў; яму належаць словы: “Хто з мячом да нас прыйдзе, той ад мяча і загіне. На тым стаіць і стаяць будзе Руская зямля”;

б) вялікі князь, пры якім Русь дасягнула найвышэйшай сваёй магутнасці; умацаваў адносіны з Візантыяй, таленавіты дыпламат; праз сваіх дачок парадніўся амаль з усімі моцнымі ўладарамі тагачаснай Еўропы; увайшоў у 10.

гісторыю як стваральнік “Рускай Праўды”; перад смерцю ён сказаў сваім сынам: «Хутка не будзе мяне на свеце. Вы, дзеці аднаго бюацькі і маці, павінны не толькі называцца братамі, але і сардэчна любіць адзін аднаго... Міжусобіца, згубная асабіста для вас, пагубіць славу і веліч Дзяржавы, заснаванай шчаслівай працай нашых бацькоў і дзядоў. Мір і згода сцвердзяць яго магутнасць»;

в) стваральнік дзяржавы мангола-татараў; жорсткі заваёўнік і таленавіты палкаводзец; заваяваў землі ад Кітая да Русі;

г) да яго ў Каносу хадзіў германскі кароль Генрых ІV; аўтар “Дыктату”1075 г., дзе былі такія словы: "Папа можа зрынаць імператараў… Ніхто не смее адмяніць яго рашэнні, а ён сам адмяняе чые заўгодна. Ніхто яму не суддзя…";

д) стваральнік вядомага зборніку законаў, пры ім дзяржава дасягнула вялікіх межаў найвялікшай магутнасці; ён казаў: “Воля ёсць натуральная здольнасць кожнага рабіць тое, што яму заўгодна, калі гэта не забаронена сілай ці правам”;

е) князь – хрысціцель Русі, празваны “Краснае Сонейка”разбуральнік Полацка, гвалтам узяў у жонкі Рагнеду, забіўшы яе бацьку і братоў;

ё) пра гэтага стваральніка вялікай дзяржавы Эйнгард казаў: “… рупліва займаўся верхавой яздой і паляваннем, цяга да якіх было ў яго прыроджаным: ці ледзь знойдзецца на зямлі народ, які мог бы параўнацца ў гэтым мастацтве з франкамі. Любіў ён таксама купацца ў гарачых крыніцах і дасягнуў вялікай дасканаласці ў плаванне… насіў народную франкскую адзежу. На цела ён апранаў палатняную бялізну, зверху абабітую шаўковымі махрамі туніку і порткі, і заўсёды апяразваўся мячом. Іншаземнай адзежай, калі б не была яна прыгожая, … грэбаваў. Толькі ў Рыме, па просьбе папы Адрыяна, а ў іншы раз пераемніка Льва, ён усклаў на сябе доўгую туніку і халаміду і абуўся па-рымску. Толькі ў асабліва ўрачыстых выпадках ён апранаўся ў адзенні, затканыя золатам, і апранаў залатую карону”;

ж) іспанскі яўрэй Ібрагім ібн-Якуб наведаў шэраг краін Еўропы ў 960-х гадах і пакінуў такі водгук пра дзяржаву гэтага ўладара: «Што да краіны …, то яна з'яўляецца самай працяглай з іх [славян] краін, багатая збожжам, мясам, мёдам і рыбай. Ён спаганяе ў чаканенай манеце падаткі, якія забяспечваюць утрыманне яго людзей. Кожны месяц кожны атрымлівае з іх [падаткаў] вызначаную суму. Ён мае 3000 латнікаў, а гэта такія байцы, што іх сотня варта 10 тысяч іншых. Ён дае людзям адзежу, канёў, зброя і ўсё, у чым яны маюць патрэбу. Калі ў аднаго з іх народзіцца дзіця, то не залежна ад таго, ці з'яўляецца ён мужчынскга ці жаночага полу, кароль загадвае адразу вылучыць утрыманне. Калі ж дзіця дасягае палавой сталасці, то, калі ён мужчынскага полу, кароль знаходзіць яму жонку, і выплачвае бацьку дзяўчыны шлюбны падарунак. Калі ж гэта дзяўчына, той кароль выдае яе замуж і дае шлюбны падарунак яе бацьку. Вясельны падарунак у славян вялікі, і іх звычай у гэтым стаўленні аналагічны берберскаму. Калі ў мужчыны народзяцца 2 ці 3 дочкі, то яны — чыннік яго багацця; калі, аднак, народзяцца яму сыны, то ён бяднее. … мяжуюць на ўсходзе русы, а на поўначы — брусы [прусы].»;

з) стварылі славянскую азбуку, назва якой вядома па імені аднаго з іх;

і) стваральнік новай дзяржавы і адной з сусветных рэлігій; нарадзіўся ў небагатай купецкай сям’і; у дзяцінстве стаў круглым сіратой; жыў бедна, хадзіў з караванамі; потым стаў купцом; у 40 гадоў стаў выступаць з пропаведзямі, стаў прарокам; пасля насміхання многіх гараджан горада вымушаны быў яго пакінуць і вярнуўся праз 8 год ужо вядомым і вялікім чалавекам – кіраўніком новай моцнай дзяржавы.

(Адказы: 1 - г, 2 – а, 3 – ё, 4 – ж, 5 – е, 6 – в, 7 – б, 8 – з; 9 – і, 10 – д. ).
3. Краіны (дзяржавы) і дынастыі, якія правілі ў гэтых дзяржавах:

Краіны (дзяржавы): 1 – Візантыя, 2 – франкаў; 3 – Германія; 4 – Англія; 5 – Русь; 6 – Польшча; 7 – Чэхія; 8 – Кітай; 9 – Індыя; 10 – Сербія.

Дынастыі: а – Меравінгі, б – Штаўфены, в – Македонская, г – Рурыкавічы, д – Плантагенэты; е – Мін; ё - Пясты; ж – Пршэмыславічы, з – Уласціміравічы; і – Маголы.

(Адказы: 1 - в, 2 – а, 3 – б, 4 – ж, 5 – г, 6 – ё, 7 – ж, 8 – е; 9 – і; 10 – з. ).


  1. Уладароў і дзяржавы, дзе яны правілі:

Уладары: 1 – Карл Мартэл, 2 – Уладзімір Краснае Сонейка, 3 – Мешка І, 4 – Юсцініян І, 5 – Рычард І Львінае Сэрца, 6 – Фрыдрых І Барбароса, 7 – Інакенцій ІІІ, 8 – Баляслаў І Жорсткі, 9 – Мухамед, 10 – Барыс.

Дзяржавы: а – Візантыя, б – Англія, в – Балгарыя, г – дзяржава франкаў, д – Чэхія, е – Русь, ё – Польшча, ж – Свяшчэнная Рымская імперыя, з – Папская дзяржава, і – Арабская.

(Адказы: 1 - г, 2 – е, 3 – ё, 4 – а, 5 – б, 6 – ж, 7 – з, 8 – д; 9 – і; 10 – в. ).


  1. Выявы вядомых архітэктурных помнікаў і іх назвы:

Выявы помнікаў:

1 2 3 4

5 6 7 8
9. 10

Назвы помнікаў:

а) храм Баймасы (Белага Каня), г. Лаян, Кітай; б) Храм Святой Сафіі ў г. Канстанцінопаль; в) Гапурам (надбрамная вежа) у храме Вірупакша ў Хамі; г) храм Кааба, Мека; д) Маўзалей Тэадорыха ў Равене; е) піраміда-храм ў Трыкале. ХІІ ст.; ё) Кутб-Мінар (Дэлі, Індыя); ж) Рэймскі сабор. ХІІ ст.; з) піраміда Кукукалькана ў г. Чычэн-Іца; і) храм Святой Сафіі ў Кіеве.



(Адказы: 1 - в; 2 – ё; 3 – ж; 4 – г; 5 – і; 6 – з; 7 – е; 8 –б; 9 – а; 10 –д.)
Заданні на веданне храналогіі:

Пастаўце падзеі і даты ў храналагічнай паслядоўнасці: 1 - утварэнне Першага Балгарскага царства; 2 - захоп Канстанцінопаля крыжакамі; 3 - раскол хрысціянскай царквы на праваслаўную і каталіцкую; 4 - бітва пры Пуацье; 5 - пачатак дзейнасці Кірыла і Мяфодзія; 6 - утварэнне Дэлійскага султанату; 7 - падзенне Заходняй Рымскай імперыі; 8 - пачатак праўлення імператара Юсцініяна; 9 - стварэнне “Аповесці мінулых гадоў”; 10 - Стварэнне Свяшчэннай Рымскай імперыі.

(Адказы: 7 – 8 – 1 – 4 – 5 – 10 – 3 – 9 – 2.)
Праца з “крылатымі словамі” і выразамі

Растлумачце сэнс выразаў і паняццяў: 1 - “Хадзіць у Каносу”, 2 - “Цёмныя вякі”, 3 - “З вараг у грэкі”, 4 - “Што з возу ўпала, тое прапала”, 5 - “Палата шахматнай дошкі”, 6 - “Кніга страшнага суда”, 7 - “Майскія палі” 8 - “Псы гасподні”, 9 - “Лядовае пабоішча”, 10 - “Ад нараджэння Хрыстовага”, 11 - “Кінуць пальчатку”, 12 - “Крыжовы паход”, 13 - “Круглы стол” 14 - “Маці гарадоў рускіх”; 15 – “Васал майго васала не мой васал”, 16 - “Няма выратавання па-за царквой!”, 17 - “Намеснік Алаха на Зямлі”, 18 - “Намеснік Хрыста на Зямлі” 19 - “Грэчаскі агонь”; 20 - “Святая зямля”.

(Адказы: 1 – вельмі прыніжацца; 2 - 1) Сярэднія вякі; 2) беспрасветны, цяжкі час; 3 - назва гандлёвага шляху са Скандынавіі ў Візантыю, які праходзіў па землях усходніх славян; 4 - сярэдневяковая прыказка, якая ілюструе права феадалаў на валоданне ўсім, што ўпала з возу па іх зямлю, у часы палітычнай і феадальнай раздробленасці; 5 - вышэйшы орган фінансавага кіравання ў сярэдневяковай Англіі; 6 - збор матэрыялаў першага ў сярэдневяковай Еўропе перапісу насельніцтва, здзейсненага пасля заваявання Англіі Вільгельмам Нармандскім; 7 - так пры Меравінгах у франкаў называўся ўсеагульны народны сход, які збіраўся ў сакавіку і, паводле старажытнагерманскага права, меў ў сваіх руках усю паўнату дзяржаўнай улады; 8 – неафіцыйная назва ордэна дамініканцаў (лац. - "Domini canes"); 9 – назва бітвы 1242 г. – сражэння, у якім рускія воіны на чале з Аляксандрам Неўскім, ноўгарадскім князем, перамаглі рыцараў на Чудскім возеры; 10 – наша эра; 11 – выклікаць на бой, спрэчку, паядынак (як рабілі сярэдневяковыя рыцары); 12 – крывавы, спусташаліны, заваёўны паход; назва паходзіць ад практыкі сярэдневяковых крыжовых паходаў на Усход рыцараў з мэтай “вызвалення труны Гасподняй” і “Святой зямлі”; 13 – 1) перамовы роўных бакоў на аснове ўзаемнай павагі, мірнае вырашэнне спрэчак; 2) закрытая суполка, пасяджэнне выбраных, якія вырашаюць важнныя пытанні; выраз паходзіць ад назвы “рыцары круглага стала” англійскага караля Артура; 14 – так летапісец называў сталіцу Русі горад Кіеў; 15 - правіла феадальнай Еўропы, якое азначала, што сюзерэн можа патрабаваць службы толькі ад сваіх прамых васалаў але не можа патрабаваць таго ж ад васалаў сваіх васалаў, яны не яму падпарадкоўваюцца; 16 – гэта словы святога Аўгусціна Блажэннага, якія азначалі поўнае падпарадкаванне веруючага царкве; 17 – так называлі кіраўнікоў Арабскага халіфату – халіфаў; 18 – Папа Рымскі; 19 - гаручая сумесь, якая ўжывалася ў ваенных мэтах у часы Сярэдневякоўя; упершыню была ўжыта візантыйцамі ў марскіх бітвах, лічыцца, што была вынайшана візантыйскім вучоным Калінікам; 20 – так у Сярэднія вякі называлі Палестыну, цяпер на ёй размяшчаюцца святыні трох рэлігій: іўдаізму, ісламу і хрысціянства.).
Праца з тэкстамі на вызначэнне гістарычных памылак

Вызначце гістарычныя памылкі ў наступным тэксце:

Тэкст з памылкамі “Хлодвіг”

На дзень Святой Троіцы 476 года ад нараджэння Хрыстова кароль Хлодвіг атрымаў з Рыма нечаканую вестку: быў забіты імператар Ромул Аўгустул. Уладу захапіў правадыр бургундаў Аларых. Навіна так уразіла ўладара Францыі, што ён нават адмяніў чарговае паляванне на зуброў. Хлодвіг склікаў нараду, у час якой звярнуўся да галоўнага свайго дарадцы епіскапа Парыжскага: “Ну што, святы ойча, ці варта рыхтаваць ваенную выправу на Рым, які захоплены бязбожнікамі?” Епіскап быў чалавекам разважлівым. Пра яго сталы ўзрост нагадвалі сівыя, такія ж вялікія, як і ў караля, валасы і ціхі нетаропкі голас: “Ваша каралеўская вялікасць, на ўсё воля Божая і Ваша, вызваленне святога пасаду і вечнага горада ад узурпатара – богаўгодная справа. Але не будзем спяшацца… На баку паганых заваёўнікаў пакуль перавага ў сіле. Ды пакуль яны займаюцца рабаўніцтвам, весяляцца і святкуюць перамогу, мы адправім вялікае пасольства да нашага саюзніка Юсцініяна. Не паспеюць паганыя апамятацца, як мы з нашымі саюзнікамі-візантыйцамі і пакараем гэтых ерэтыкоў. І землі, валодаць якімі марыў яшчэ твой бацька Меравей, будуць тваімі.” Хлодвіг уважліва выслухаў епіскапа, затым некалькі памаўчаў і, крыху супакоіўшы ўнутранае хваляванне, урачыста абвясціў: “Ну што ж, быць таму, з намі Бог і Святая Царква!” Перакрысціўшыся, уладар павярнуўся ад ўсіх спіной. Гэта быў знак, што аўдыенцыя скончана. Каралю пара перакусіць. Для яго прыгатавалі любімую страву: тушаную бульбу з зайчацінай.

(Памылкі да тэксту “Хлодвіг”:

1. У 476 г. Хлодвіг яшчэ не быў хрышчоны, яго дзяржава была паганскай, а таму ён не мог хрысціцца, называць іншых з “язычнікамі”, “Паганымі”, ерэтыкамі” бо сам быў такім, не мог мець дарадцаў епіскапаў і звяртаць увагу на хрысціянскія святы.

2. У 476 г. нідзе ў свеце яшчэ не вялі лік гадоў ад нараджэння Хрыстова, гэтая дата была вылічана толькі ў 525 г.

3. Хлодвіг не насіў тытул караля (быў конунгам), а таму да яго не маглі звяртацца “ваша каралеўская вялікасць”.

4. У той час не было каралеўства Францыя, а была дзяржава франкаў. Тэрмін “Францыя” з’явіўся толькі ў ІХ ст.

5. Апошні імператар Заходняй Рымскай імперыі Ромул Аўгустул быў звергнуты, але не забіты.

6. Правадыр варвараў Атыла не мог захапіць уладу ў Рыме бо ён памёр яшчэ ў 453 г., а яго дзяржава распалася ў 463 г. Захапіў Рым не Атыла, а Адаакр.

7. У епіскапа Парыжскага не могло быць тагіх жа доўгіх валасоў, як у Хлодвіга, толькі ўладар франкаў і яго род мелі права насіць доўгія валасы, а астатнія павінны былі іх коротка стрыгчы.

8. У 476 г. Юсцініян яшчэ не нарадзіўся, а Усходняй Рымскай (будучай Візантыйскай) імперыяй кіраваў Зянон Ісаўр.

9. Бацькам Хлодвіга быў не Меравей, а Хільдэрык.

10. Хлодвігу не маглі прыгатаваць тушоную бульбу з зайчацінай, бо пра бульбу ў Еўропе яшчэ не ведалі. Яе прывезлі ў Еўропу толькі пасля адкрыцця Амерыкі Хрыстафорам Калумбам.)
Заданні на адпрацоўку прыёмаў лагічнага мышлення

Прадоўжыце ланцужок… (вучням прапануецца пералік датаў, паняццяў або персаналій, сабраных разам па якому-та прынцыпу; у ходзе выканання дзеці вызначаюць прынцып аб’яднання прыкладаў і працягваюць іх пералік);

напрыклад:

 прадоўжыце ланцужок дат: 330 г. – 395 г. – 410 г. - …. (476 г. - падзенне Заходняй Рымскай імперыі; шлях ад падзелу Рымскай імперыі да яе краху);

 прадоўжыце пералік гістарычных дзеячаў: Меравей, Хлодвіг, … (Карл Вялікі ; франкскія ўладары).



Выкрасліце лішняе… (у прапанаваным пераліку датаў, паняццяў або персаналій дзеці, вызначыўшы прынцып іх аб’яднання, павінны вызначыць лішні кампанент);

  • напрыклад:

 у пераліку слоў падкрэсліце ключавое (галоўнае або абагульняючае) слова:

а) храм, сабор, царква, хрысціянства, манах;

б) епіскап, духавенства, мітрапаліт, архіепіскап, папа рымскі;

в) рыцары, духавенства, саслоўі, сяляне і гараджане;

г) варвары, франкі, остготы, вестготы, вандалы;

д) “Салічная Праўда”, сярэдневяковыя законы, “Руская Праўда”, “Кодэкс Юсцініяна”;

е) султан, манарх, кароль, цар, князь, халіф.

 у пераліку слоў вызначце “лішняе” і падкрэсліце яго:

а) Хлодвіг, Карл Вялікі, Меравей, Юсцініян; (уладары франкаў, Юсцініян – імператар Візантыі);

б) каралеўства франкаў, каралеўства вестготаў, каралеўства балгараў, каралеўства вандалаў , каралеўства остготаў; (варварскія каралеўствы германцаў, якія ўтварыліся на месцы Заходняй Рымскай імперыі; у балгараў жа было царства і гэты народ не адносіцца да германцаў, якія разбурылі Заходнюю Рымскую імперыю);

в) Канстанцінопаль, Іерусалім, Александрыя, Мека, Антыёхія; (гарады – цэнтры праваслаўя, Мека – цэнтр не праваслаўя, а ісламу);

г) Мека, Кааба, Медына, Рым ( гарады і святыні мусульман, Рым – не адносіцца да такіх, гэта цэнтр каталіцызму).


Праца з гістарычнымі задачамі і лагічнымі заданнямі

Рашыце гістарычныя задачы і лагічныя заданні, адкажыце на пытанні

  1. У франкаў існаваў наступны звычай: калі свабодная жанчына жадала выйсці замуж за раба, то перад ёй клалі меч і верацяно і прапаноўвалі прылюдна падцвердзіць сваю згоду. Што павінна была зрабіць жанчына для гэтага?

  2. Як клікалі аднаго з германскіх каралёў, у час праўлення якога было пачата крышчэнне ютаў і англасаксаў і прыняты першыя законы?

  3. Які германскі правадыр у адказ на папярэджанне паслоў, што ў Рыме насельніцтва быццам пяску ў моры, адказаў: “Чым гусцей трава, тым лягчэй касіць”?

  4. Германцы ў часы Цэзара апрацоўвалі зямлю па-асобку ці разам?

  5. У франкаў існаваў звычай: калі чалавек быў не ў сілах аддаць вергельд (грашовую кампенсацыю за забойства), ён павінен быў прасіць дапамогі бліжэйшага родзіча, кінуўшы на яго бок… Што?

  6. Адгадай загадкі, прапанаваныя Алкуінам, манахам, аўтарам сярэднявечных падручнікаў, кіраваўшым прыдворнай акадэміяй Карла Вялікага.

1). Як называецца тое, што горкае робіць сладкім?

2). Што не стамляе чалавека?

3). Нядаўна я бачыў чалавека, які стаяў, качаўся, гуляў, але ніколі не існаваў.

4). Я чуў, што памерлыя шмат гаварылі.

5). Што такое нямы вястун?

6). Са мной гаварыў незнаёмец без мовы і без голаса. Яго не было дагэтуль і не будзе потым. Я яго не чуў і не ведаю.



7). Я бачыў, як памерлыя нарадзілі жывога, і дыханне жывога пажрала памерлых.

  1. Пра якога караля і дзе расказана наступнае: “Пытаўся ён таксама пісаць і з гэтай мэтай пастаянна трымаў пад падушкай дашчэчкі для пісьма, каб у свабодны час прывучаць руку выводзіць літары. Але яго праца, занадта позна пачатая, мела мала поспеху”?

  2. Хто з каралёў і дзе напісаў уласнай рукой: “Цяпер я магу сказаць, што я ўсё жыццё імкнуўся жыць годна і пакінуў памяць пра сябе ў добрых справах для тых, хто будзе пасля мяне”?

  3. Пра смерць якога легендарнага героя і ў якім творы напісана: “Касцёр паграбальны ўзвялі венеды, мужы дружынныя, упрыгожыўшы ложа шчытамі, кальчугамі, як завяшчаў ім дружыннакіраўнік яшчэ пры жыцці…”?

  4. Што дарылі дамам сярэдневяковыя рыцары, вярнуўшыся з крыжовых паходаў?

  5. Выява якой птушкі змяшчалася на гербе Візантыі часоў Юсцініяна?

  6. Што ў Сярэднявеччы называлі Бібліяй для непісьменных?

  7. Які англійскі кароль насіў прозвішча Львінае Сэрца?

  8. Які горад знаходзіўся адначасова ў Еўропе і Азіі і амываўся водамі праліву? Сталіца дзяржавы.

  9. Закончыце фразу імператара Юсцініяна: “Адзіная дзяржава, адзіная царква, адзіны…”.

  10. Закончыце арабскую прымаўку: “Там, дзе заканчваецца вада, там заканчваецца…”.

  11. Што аб’ядноўвае словы “астралябія”, “арсенал”, “магазін”, “арабескі”?

  12. Адкажыце на пытанне, якое задавалі вучням сярэдневяковай школы часоў Карла Вялікага: “Колькі слядоў пакіне вол у апошняй баразне ў час узворвання”?

  13. У славян самае ганаровае месца займаў бог Святавіт. У храме яго статуя была з некалькімі галовамі. Колькі галоў ён меў і чаму?

  14. Скажыце па арабску “Міжрэчча”.

  15. Калі славян, якія мелі здабычу, перследаваў вораг, то яны кідалі яе і хаваліся ў лесе. Чаму?

  16. Рым ваяваў за гэтую зямлю з Карфагенам, а франкі – з арабамі.

  17. Браты, якіх называлі “апосталамі славян”.

  18. Разшыфруйце надпіс: “Франкі. 32. 14. 50”.

  19. Скажыце па-грэчаску “памазанік”.

  20. У старажытных славян месяц красавік называўся “беразоль” Чаму?

  21. Скончыце фразу з тэкста Земляробчага закону Візантыі: “Калі хто-та, убачыўшы вала, заб’е яго і забярэ мяса, то няхай яму…”.

  22. Устаўце ў арабскую прыказку прапушчанае слова: “Чарнілы вучонага такія ж каштоўныя, як і … пакутніка”.

  23. Пра якую дзяржаву пісаў храніст: “Яе сталіцай з’яўляецца горад Кіеў, які супернічае са скіпетрам Канстанцінопаля”?

  24. Феадалу селянін плаціў аброк, царкве – дзесяціну. А каму – дваццаціну?

(Адказы: 1 - яна павінна была ўзяць у рукі верацяно; 2 - Кароль Этэльберт; 3 - правадыр Аларых; 4 - усім родам разам; 5 - ён павінен быў кінуць у бок родзіча горстку зямлі; 6 - 1) голад, 2) багацце, 3) адлюстраванне ў вадзе, 4) званы, 5) пісьмо, 6) цяжкі сон, 7) агонь; 7 - гэты эпізод расказвае пра Карла вялікага; урывак узяты з сачынення яго біёграфа, Эйнгарда, “Жыццеапісанне Карла Вялікага”; 8 - словы Альфрэда Вялікага; 9 - яны ўзяты з рукапісу пераклада з трактату Баэцыя; гаворка ідзець аб каралі-конунгу Беавульфе; урывак узяты з твору “Песня аб Беавульфе”; 10 – гузікі; 11 - арол; 12сабор; 13 - Рычард ІІ; 14 - Канстанцінопаль; 15 - “…закона”; 16 - “…зямля”; 17 - гэта словы арабскага паходжання; 18 - ніводнага следу, таму што плуг сляды заарэ; 19 - чатыры галавы, па колькасці бакоў свету; 20 – Ірак; 21 - каб ворагі кінуліся на здабычу, а славяне, скарыстаўшыся гэтым, напалі на іх; 22 – Іспанія; 23 - Браты Кірыла і Мяфодзій; 24 - Карл Вялікі быў 32 гады каралём франкаў, пасля 14 гадоў – імпратарам, за гэты час здзейсніўшы 50 паходаў; 25 – Хрыстос; 26 - у гэтым месяцы зямлю ўгнойвалі залой; 27 - “…адсякуць руку”; 28 - “…кроў…”; 29 - дзяржава Русь; 30 - каралю.).

Заданні па запаўненні гістарычных табліц

(Заўвага: адпрацоўваюцца навыкі запаўнення табліцы, здольнасці вучняў: параўноўваць, фармуляваць і вылучаць галоўнае, міжаспектавыя веды).

Запоўніце табліцу: “Імперыі Ранняга сярэдневякоўя”

План характарыстыкі

Візантыйская імперыя

Франкская імперыя

Час існавання імперыі







Сталіца дзяржавы







Форма праўлення дзяржавы







Найбольш вядомы імператар







Зборнік законаў








Выкананне табліцы:

План характарыстыкі

Візантыйская імперыя

Франкская імперыя

Час існавання імперыі

395 – 1204, 1261 – 1461 гг.

800 – 843 гг.

Сталіца дзяржавы

Канстантынопаль

Ахен

Форма праўлення дзяржавы

Манархія (імперыя)

Манархія (імперыя)

Найбольш вядомы імператар

Юсцініян (527 – 565 гг.)

Карл Вялікі (800 – 843 гг.)

Зборнік законаў

“Кодэкс Юсцініяна”

“Салічная праўда”


Заданні па працы з гістарычнымі крыніцамі

Прачытайце гістарычныя крыніцы і адкажыце на пытанні:

1. Урывак з «Капітулярыя аб занятках навукамі» Карла Вялікага:

«…Не только не пренебрегайте обучением наукам, но и смиренно и с угодным Богу тщанием ревностно им обучайтесь, дабы вы могли легче и правильнее постигать тайны Святого Писания. Так как на страницах книг священных встречаются тропы (употребление слова в обратном смысле) и тому подобное, то, без сомнения, тем скорее каждый читающий уразумеет это духовно, чем лучше он предварительно наставлен в науках.

Но избирать для этого дела следует таких мужей, которые, имея желание и возможность учиться, имеют вместе с тем желание и с другими делиться познаниями. И это должно совершаться со столь же благочестивым намерением, с коим мы это предписываем.»

Пытанні:

1. Што гэта за дакумент і як ён называецца?

2. Хто аўтар дадзенага дакументу? Што ты ведаеш пра гэтага чалавека?

3. Калі гэты дакумент быў створаны?

4. Якія галоўныя ідэі выказваюцца ў названым дакуменце? (Прывядзіце канкрэтныя прыклады з тэксту).

5. Які вывад можна зрабіць аб ідэях і поглядах аўтара дакументу?

6. Зрабіце галоўны вывад аб тым, што новага вы даведаліся пасля знаёмства з гэтай крыніцай?


  1. Вытрымка з ліста папы рымскага Грыгорыя І Вялікага (590 – 604 гг.) аднаму з епіскапаў:

«…Дайшло да нас і пра што мы не можам успомніць без сораму, а менавіта, што ты навучаеш каго-та граматыцы. Звестка аб гэтым учынку, да якога мы адчуваем пагарду, прывяла нас да ўражання вельмі цяжкага…, аднымі вуснамі нельга аддаваць хвалу Хрысту разам з хваламі Юпіцеру…».

  • Пытанне: «Якое стаўленне да ведаў і адукацыі ў аўтара ліста?»

  • Заданне да двух дакументаў: “Параўнайце адносіны да адукацыі Грыгорыя І і Карла Вялікага. Падумайце ў чым розніца ў іх поглядах і якая прычына гэтай розніцы. Як змянілася стаўленне да адукацыі за час, які прайшоў паміж стварэннем дакументаў?”


Заданні на імітацыю гістарычнай крыніцы

(умовы – гл. у папярэднім матэрыяле)

Прыкладныя тэмы:

  • Дзённік купца”

  • Справаздача паслоў, якія прыбылі…”

  • Ліст ад імя …. да..”

  • Адзін дзень з жыцця…”

  • Аднойчы ў…”

Аповяд вядзецца ад імя любога персанажу ўдзельніка любых падзеяў.
Гістарычныя сачыненні

Прыкладныя тэмы:

  • У сярэдневяковым універсітэце”

  • Гісторыя простых рэчаў…” (як і калі ўзніклі розныя прылады працы, механічныя прыстасаванні, прадметы ўжытку і г. д.)

  • У сярэднявековым горадзе…”

  • Прагулкі па …..”

  • Вучоныя і мысляры сярэднявечча”

  • Цуды серэдневяковай архітэктуры”

  • Як адпачывалі і бавілі вольны час …”

  • Становішча жанчыны ў сярэднія вякі”

(Заўвага: з вопыту работы можна сказаць, што вучні любяць такія творчыя заданні, як напісанне апавядання, выступлення ад імя гістарычнага або выдуманага дзеяча і г. д.).
Пазнай гістарычнага дзеяча

1. Пра якога князя-воіна візантыйскі гісторык Леў Дзіякан сказаў: “... пераязджаў раку... і, седзячы за вяслом, веславаў нараўне з іншымі без усялякай розніцы. ... Сярэдняга росту, не вельмі высокі, не вельмі малы, з густымі бровамі, з блакітнымі вачыма, з плоскім носам, з голенай барадой і з густымі доўгімі, вісячымі на верхняй губе валасамі. Галава ў яго была зусім голая, і толькі на адным яе баку вісела пасма валасоў, якая азначала знатнасць роду;... У адным вуху ў яго вісела завушніца, упрыгожаная дзвюма жамчужынамі, з рубінам, пасярод іх устаўленым. Адзенне на ім было белае, нічым, акрамя чысціні, ад іншых не адметнае.” Амаль усё сваё княжацкае жыццё правёў у ваенных паходах. Загінуў, трапіўшы ў палон да качэўнікаў, хан якіх з галавы рускага ўладара зрабіў чашу для віна.

2. Ураджэнец Бухары, славуты медык. Аўтар вядомай энцыклапедыі па медыцыне “Канон”, па якій вучыўся і Францішак Скарына. Ён пражыў нялёгкае жыццё, многіх пазбавіў ад пакут. Сам нярэдка цярпеў ад несправядлівасцяў уладароў. Шмат вандраваў і сядзеў у турмах. Калі вылечыў правіцеля Бухары, то замест падзякі папрасіў наведацьславутую бібліятэку – адну з самых вялікіх у свеце. Перад смерцю сказаў: “Мы паміраем і з сабою забіраем толькі адно: усведамленне таго, што мы нічога не пазналі...”

3.Вялікі князь кіеўскі. Унук Яраслава Мудрага. На некаторы час аднавіў адзінства Русі і яе аўтарытэт.Пагасіў звадкі паміж удзельнымі князямі. Вадзіў дружыны на полаўцаў. Яго прпозвішча ў перакладзе на нашу мову азначае Адзінаборац. Пасля яго смерці дзяржава распалася на часткі.

4. Ён сказаў: “ Не праходзьце міма чалавека, не прывітаўшы яго добрым словам... Што ведаеце добрага, таго не забывайце, а чаго не ўмееце, таму вучыцеся... Лянота – маці ўсяму дурному...”.

5. Ён казаў:

Калі безліч дзяржаў пакарыў уладар,

І здалёку, і зблізку забраў сабе ў дар,

Ты ўсё ж бессмяротным ніколі не станеш,

Тры аршыны зямлі – вось што лёс табе даў.”

Адказы: 1 – Святаслаў – кіеўскі вялікі князь; 2 – Ібн Сіна (Авіцэна); 3 – Уладзімір Манамах; 4 – Яраслаў Мудры; 5 – Амар Хаям.
Дапоўніце наступны апорны канспект “Сярэдневякавое грамадства: свет саслоўяў”


_________________________________(1) – «тыя, хто моляцца»

_________________________________ (2) – «тыя, хто ваююць»

________________________________ (3) – «тыя, хто працуюць»


равнобедренный треугольник 21

(прямая соединительная линия 221)



прямоугольник 23

(прямая соединительная линия 262)

(прямоугольник 30прямая соединительная линия 313)

(Адказ: 1 – духавенства, 2 – рыцары (дваранства), 3 – сялянства, гараджане (3-е саслоўе)).



Дадатковае пытанне: “Чаму ў Сярэднія вякі становішча саслоўяў параўноўвалі з домам?

Літаратура

1. Арасланова, О. В. Поурочные разработки по истории средних веков. 6 класс./ О. В. Арасланова. - М.: «Вако», 2004. – 416 с.

2. Варганаў, В. Алімпіяды па гісторыі: з вопыту работы/ В. Варганаў. – Карма: аддзел адукацыі Кармянскага райвыканкама, 2011. – 64 с.

3. Варганаў, В. Алімпіяда па гісторыі ў сельскай школе / В. Варганаў// Берарус. гіст. часоп. – 2008. - № 10. – с. 65 – 67.

4. Варганаў, В. Матэрыялы для правядзення школьных алімпіяд па гісторыі / В. Варганаў// Берарус. гіст. часоп. – 2008. - № 11. – с. 61 – 70.

5. Варганаў, В. Развіваючыя заданні па гісторыі Сярдніх вякоў у VІ – VІІ класах / В. Варганаў// Берарус. гіст. часоп. – 2010. - № 15. – с. 45 – 53.

6. Варганаў, В. Алімпіядныя заданні па гісторыі Старажытнага свету / В. Варганаў// Гісторыя і грамадазнаўства. – 2012. - № 1. – с. 49 – 60.

7. Дричак, А. В. Олимпиады по истории средних веков. 6 класс./ А. В. Дричак. - Волгоград: «Учитель – АСТ», 2005. – 96 с.

8. Жерко, Л. В. Задания по истории средних веков. 6 класс./ Л. В. Жерко. – Мн.: «Сэр-Вит», 2004. – 208 с.

9. Секацкая, К. И., Федосик, В. А. История Средних веков. Поурочные разработки к учебнику «История Средних веков для 6 класса общеобразовательных учреждений (под реддакцией В. А. Федосика)» / К. И. Секацкая, В. А. Федосик. – Мн.: «Аверсэв». – 2009. – 176 с.

10. Сурта, Е. Н. История Средних веков. Практические задания. 6 класс./ Е. Н. Сурта. – Мн.: «Экоперспектива», 2009. – 80 с.

11. Харьковская, Н. И. Предметная неделя истории в школе. Конкурсы, викторины, олимпиады. / Н. И. Харьковская. - Ростов-на-Дону: «Феникс», 2006. – 208 с.



12. Уткина Э. В. Школьные олимпиады. История 5 – 9 классы/ Э. В. Уткина. – М.: Айрис-пресс, 2005. – 224 с.


: vornovka -> library
library -> -
library -> Храналагічная табліца. Беларускія землі ў уі – сярэдзіне ХІІІ стст. Каля 500 года
library -> Галоўныя даты па гісторыі беларусі (са ст часоў да п. ХХ ст.) 100-35 тыс гадоў таму
library -> Перадумовы ўзнікнення вкл (апорны канспект) Прычыны феадальнай раздробленасці
library -> Пасьля ўзяцьця ўлады заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы ў кіраванне яму заходнюю частку гаспадарства Гародня, Слонім, Ваўкавыск, Камянец, Трокі, Жмудзь і інш
library -> Замкі І крэпасці Беларусі XIV-XV ст. Змест замак вежа крэпасць беларускі спадчына
library -> Храналагічная табліца. Новая гісторыя, Ч. 1 Вялікія геаграфічныя адкрыцці І каланіяльная экспансія
library -> Тэст. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў першай палове 19ст
library -> Урок распрацаваны: настаўнікам гісторыі дуа "Лошніцкая раённая гімназія" Галінай Міхайлаўнай Галуза; настаўнікам геаграфіі дуа "
library -> Урока : "Паўтарэнне, абагульненне І сістэматызацыя матэрыялу раздзела І "Заходняя Еўропа І еўрапейская культура ў ХІХ пачатку ХХ ст."




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка