Варыянт 7 Частка а адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісать літару э



Дата канвертавання21.06.2016
Памер104.89 Kb.
ВАРЫЯНТ 7

Частка А

А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісать літару э:

1)ш_рсцеапрацоўчы; 4)вытр_саць;

2)канц_лярскі; 5)р_льеф.

3)адр_с;

А2. Адзначце словы(прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару я:

1)пасв_тлець; 4)б_з розніцы;

2)жыцц_апісанне; 5)персп_ктыва.

3)сув_зь;

А3. Адзначце словы(прыклады), у якіх на месцы пропуску пішацца літара ў(нескладовае):

1)лекцыя першая, _водная; 4)кансілі_м;

2)ласта_ка; 5)стаяць _шчыльную.

3)святочна-_рачысты;

А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:

1)аб_ектыўны; 4)Пціч_;

2)якаяс_ці; 5)чэрвен_скі.

3)павіл_ён;

А5. Адзначце правільна напісаныя словы:

1)баллада; 4)надзённы;

2)раздарожжа; 5)Ільіч.

3)молью;

А6. Адзначце правільна напісаныя словы:

1)бязплатны; 4)вітаешся;

2)рашчахлёны; 5)капусны.

3)разведчык;

А7. Адзначце марфемы, якія ўваходзяць у састаў слова памалу:

1)нулявы канчатак; 4)корань;

2)канчатак; 5)прыстаўка.

3)суфікс;

А8. Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак –у:

1)палац; 4)смутак;

2)дождж; 5)Пінск.

3)тварог;

А9. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:

1)(мікра) праектар; 4)(спец) атрад;

2)(паў) Свіслачы; 5)(леса) гаспадарка.

3)пісьменнік (фантастык);

А10. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

1)эльбрусскі; 4)падарожніцкі;

2)срэбраны; 5)людскі.

3)гігантскі;
А11. Адзначце словы, якія трэба пісаць разам:

1)(бела) каменны; 4)(карычнева) жоўты;

2)(трох) дзверны; 5)(многа) гадовы.

3)(азотна) вадародны;

А12. Адзначце правільна напісаныя дзеясловы:

1)адведываць; 4)падкормліваць;

2)забяспечваць; 5)развейваць.

3)расхваліваць;

А13. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы адзіочнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак –еш(-эш):

1)адгружаць; 4)заплакаць;

2)засцерагчы; 5)паўтарацца.

3)расставіць;

А14. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

1)хто (небудзь) дапаможа; 4)зірнуць (у) потай;

2)зрабіць (па) майстэрску; 5)сесці (на) супраць.

3)танцавалі (да) ўпадку;

А15. Адзначце прыклады, у якіх не з выдзеленымі словамі трэба пісаць асобна:

1)(не) меняючы падіцыі; 4)плаваць (не) глыбока;

2)(не) парушнае адзінства; 5)канверты (не) заклеены.

3)(не) ацэненая мастаком карціна;

А16. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца часціца не:

1)Нядобрых слоў _ кажыце: слова назад узяць вельмі цяжка.

2)Хто ж _ жадае ведаць гісторыю свайго роду!

3)У полі _ дарожкі: усе іх замяла сцюжная зіма.

4)Як бы _ збірала чарніцы я хутка, але зраўняцца з мамай мне складана.

5)Мы не маглі _ паклікаць сяброў на ўваходзіны.

А17. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай літарартурнай мовы:

1)дзве косы; 4)доўгая цень;

2)схадзіць па малако; 5)за пяць метраў ад магазіна.

3)мацнейшы скалы;

А18. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначаны дзейнік:

1)Вучыцца – мой галоўны сёння абавязак.

2)Сцяпан з сынам працаваў на будоўлі.

3)Дары лесу, браток, збірай асцярожна.

4)У людзей свае здагадкі, толькі ж людзі не прарокі!

5)Кожны ў старасці маладосць успамінае, але толькі ўспаміны ва ўсіх розныя.

А19. Адзначце сказы, у якіх працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам пастаўлены ў адпаеднасці з правіламі пунктуацыі беларускай мовы:

1)Возера Нарач – большае за Свіцязь.

2)Ажаніцца – не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся.

3)Песня – душа народа.

4)Касцюм – хоць куды.

5)Наша драўлянае дойлідства, кажуць, - адна з самых унікальных з'яў у свеце.


А20. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

1)Люблю, калі з коміна дзедавай хаты плыве, завіваецца вячэрні_ шэры дымок.

2)Ля гаючай крыніцы хутка прападаюць стома_ і смутак.

3)Вялізны куст бэзу_ і слівы, і вішні, і бухматы язмін нагадвалі сапраўдны зялёны аазіс.

4)Акадэмікі ды хірургі_ паэты ды маршалы некалі таксама былі проста вучнямі.

5)Дзеці пайшлі ў лес набраць груздоў_ ці лісічак.

А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску(пропускаў) трэба паставіць коску(коскі):

1)У верасні дрэвы_ быццам зацвілі залаціста- барвовымі кветкамі.

2)Без каня раней селяніну ў вёсцы было_ як без рук: ні ўзараць, ні пасеяць, ні забаранаваць.

3)Янка Брыль добра вядомы_ як перакладчык з рускай, украінскай і польскай моў.

4)Затоена-ціха_ нібыта ў дазоры_ стаіць за сцяною марозная ноч.

5)Чорная_ быццам пасыпаная вуголлем_ дарожка прывяла нас да хутара.

А22. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба ставіць коску (коскі):

1)Кошык з накрыўкай _ ці вярэнька _ плёуся з лубу, бяросты, лазы і меў круглую, авальную або прадаўгаватую форму.

2)Я маю двух цудоўных братоў, а лепшая сяброўка заўсёды мне была і будзе _ замест сястры.

3)Сцёпка _ ўявіўшы на імгненне цёплую бацькоўскую хату _ паскорыў ход.

4)Не звяртаючы увагі на гучную музыку _ і не зважаючы на маю прысутнасць, на раму адчыненай форткі прысела цікаўная птушачка.

5)Чалавек бывае рады і _ крыху запозненаму _ шчасцю.

А23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску(пропускаў) трэба паставіць коску(коскі):

1)Сліў _ на маю думку _ ў гэтым годзе будзе шмат.

2)Смеласць _ кажуць _ гарады бярэ.

3)Над лясамі родная Беларусі _ мне яе любіць усё жыццё бясконца _ зноў дажджы грыбныя шалясцяць.

4)Зямля _ адкуль бярэш ты сілы, каб іх насенню перадаць?

5)Калісь зіма была: снегу _ нават _ па самыя дахі намятала.

А24. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

1)З пакалення ў пакаленне перадаваліся таямніцы ткацкага майстэрства _ і ўрэшце нялёгкая праца ператворылася ў высокае мастацтва.

2)Вечарэла _ і халадала.

3)Ноччу выпала пароша _ але дзень выдаўся ціхі, сонечны.

4)У садзе наперабой цінькалі сініцы _ і хорам заліваліся шпакі.

5)То прыгажосць ніў супакойвала маю душу _ то гай даваў мне сілыю

А25. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску(коскі):

1)Беларускія зубры _ якія нарадзіліся ў Польшчы _ носяць клічкі на літару ‘п’.

2)Не бядуй, што восень блізка _ і што на дол ужо кладецца цень.

3)Калі ёсць жаданне _ з’явіцца ўменне.

4)Пакланіўся нізка абеліску чалавек _ які вызваляў сваю зямлю.

5)Сёння бацька расказаў, што _ калі ў двары пачалі капаць яму, то наткнуліся на дубовы зруб старога, яшчэ, відаць, нашых продкаў, калодзежа.


А26. Адзначце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме (улічыце, что знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены): [ ] – [ ].

1)Зірнуўшы на вокны, Лёнька ўсміхнуўся на шыбах густа разрасліся, як у казцы, белыя папараці.

2)Канцэрт павінен быў закончыцца паўгадзіны назад публіка апіыста не адпускала.

3)Менш вазьмі і болей дай народу за дабро і сам плаці дабром.

4)Снег растане кідай сані і бяры воз.

5)Прыціхлі вуліцы і падворкі не відаць іх вясёлых наведвальнікаў гэта першы вераснёвы дзень паклікаў дзетвару сесці за парты.

А27. Адзначце прапушчаныя ў сказе знакі прыпынку:

Вопытны старажытны земляроб, займаючыся распрацоўкай лесу пад паселішча, поле або сенажаць, заўсёды ўважліва прыглядаўся да дрэўных парод, якія раслі на лясной дзялянцы і зразумела чаму такія пароды дрэў, як дуб, ліпа, арэшына, бяроза і, бязумоўна, змешаны лес служылі дакладеай прыкметай урадлівасці глебы, а хто ж з земьяробаў не хоча мець штогод багаты ўраджай.

1)Кропка з коскай; 4)двукроп’е;

2)працяжнік; 5)дужкі.

3)коска;

А28.Вызначце, якія знакі прыпынку(знак прыпынку) трэба пасіавіць на месцы пропуску ў сказы. Адзначце правільны адказ:



«Калі сеяць, то паўнюткай жменяй, калі несці, то вялікі мех» _ вучыў сына бацька.

1)Толькі коску; 4)толькі двукроп’е;

2)двукроп’е і працяжнік; 5)коску і працяжнік.

3)толькі працяжнік;

А29. Адзначце правільныя сцверджанні:

1)у слове просьба дапушчана арфаграфічная памылка;

2)у слове сеялка ёсць санорныя гукі;

3)лексіка – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі маўлення;

4)словы бескарысны і бескарыслівы – паронімы;

5)назоўнік арэшнік рэчыўны.



Текст да заданняў А30-А32, В1-В3, В7, В8

(1)Калі прайшлі зацяжныя асеннія дажджы і па начах густы іней пачаў класціся на выкашаныя аселіцы ды прыдарожныя быльнягі, калі барвовым колерам успыхнулі асіны, у паднябессі трывожна закрычалі гусі. (2)Магчыма, яны 1напаміналі аб хуткаплыннасці жыцця, а можа, проста 2развітваліся з 3ясным і 4ўраджайным, толькі вельмі 5кароткім летам.

(3) «Калі мы кажам, што душа плача, успамінаем, напэўна, крык гусей на парозе зімы альбо клін журавоў, які з самотным курлыканнем праплывае над апусцелымі палямі, развітваючыся да наступнай вясны, - звярнуўся да свайго вучня Антон Іванавіч і працягнуў: - Як ты думаешь, адкуль у нас гэта суперажыванне, якое не-не ды і варухнецца, устрывожыўшы душу?»(4)Потым сам жа і ўдакладніў, што, вілаць, усё ідзе з тых далекіх часоў, калі чалавек больш адчуваў сваю непарыўную сувязь з прыродай.

(5) «Праўда, хораша, думаецца пад чароўную музыку восені? – зноў 1звярнуўся насташнік да хлопчыка. – Праводзіш вачыма 2акроплены расою кляновы лісток, які, 3нягледзячы на імкненне яшчэ крыху затрымацца, 4пагойдваючыся, ападае на дол, і ўваскрасае ў памяці 5летні дзянёк, што таксама апаў-адляцеў».

(6)Праз некалькі хвілін Антон Іванавіч адышоў ад акна. (7) «Так, Ігнатт, сёння ты зрабіў падрыхтоўчы малюнак новай вучэбнай пастаноўкі – асенняга нацюрморта, - ён кіўнуў галавой у бок століка, на якім красаваўся паласатты гарбуз, два зялёных яблыкі-муляжы і прыгожы гліняны збан на фоне залацістай драпіроўкі, што вольна спадала са століка амаль да самай падлогі. – У наступны раз прыходзь з фарбамі».

(8)Антон Іванавіч зноў задумаўся і, здавалася, нечага важнага, вырашальнага не сказаў.(9)Аднак вучань ужо даўно разумеў свайго настаўніка з першых слоў. (10) Ігнат не адзін год займаўся ў дзіцячай мастацкай школе і меў патаемнае жаданне стаць прызнаным мастаком.

А30. З пранумараваных слоў у 5-м сказе тэксту вызначце дзеепрыметнік(дзеепрыметнікі) і дзеепрыслоўе (дзеепрыслоўі). Адзначце іх нумары.

А31. З пранумараваных слоў у 2-м сказе тэксту вызначце тыя, у якіх ёсць няпарны мяккі гук. Адзначце нумары гэтых слоў.

А32. Адзначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да слова, падкрэсленага ў 4-м сказе тэксту:

1)утворана прыставачным спосабам;

2)утворана суфіксальным спосабам;

3)утворана прыставачна-суфіксальным спосабам;

4)мае невытворную аснову;

5)утворана бяссуфіксным спосабам.

Частка В

В1. У адным са сказаў 8-10 тэксту знайдзіце слова, якое ўжыта ў знаэнні ‘які схаваны глыбока ў душы, запаветны, дарагі’. Запішыце гэта слова ў той форме, у якой яно ўжыта ў сказе.


В2. Запішыце падкрэсленны ў 3-м сказе тэксту займеннік у форме роднага склону.
В3. Запішыце падкрэсленны ў 7-м сказе тэксту лічэбнік у форме творнага склону.
В4. Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў скаха’ сдлвамі і фразеалагізмамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную палядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, что не каторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. Алесь моцна крыкнуў і ў адказ пачуў такое ж гучнае рэха.

Б. Даўно і шчыра люблю цябе, Нарач.

В. Паветра ў гарах чыстае – дыхай уволю.

Г. Дзядзька прыбавіў кроку, бо холад пачаў пранізваць наскрозь.

1. Колькі душа пажадае.

2. Усёй душой.

3. Да мозгу касцей.

4. Душа нараспшку.

5. На ўвесь голас.

В5. Устанавіце адпаведнас паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю. Адказ запішіце ў выглядзе сплучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад:А2Б5В3Г4.

А. Вядома, слызы і ад радасці бываюць.

Б. Пры раскопках гарадоў у Грэцыі археолагі знайшлі фрэскі, на якіх была выява голуба з пісьмом у лапках.

В. Пасля адлёту гусей прыйшлі адразу халады.

Г. Эх, якія роўненькія снапочкі вязалі некалі нашы бабулі!


1.Займеннік.

2. Выклічнік.

3. Прыназоўнік.

4. Злучнік.

5. Часціца.

В6. Устанавіце адпаведнас паміж сказамі і іх відамі. Адказ запішіце ў выглядзе сплучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад:А2Б5В3Г4.

А. Прыгажосць мовы.

Б. каласы станавіліся спелымі, тугімі.

В. Пад нудны дождж-шаптун мне хочацца спаць.

Г. Квітнец, жыццё, па ўсёй зямлі!

1. Назыўны.

2. Пэўна-асабовы.

3. Безасабовы.

4. Двухсастаўны, развіты.

5. Двухсастаўны, неразвіты.

В7. Вызначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да слова, падкрэсленага ў 9-м сказе тэксту. Адказ запішыце лічбай. Напрыклад: 1:

1)злучнік, які на сваім значэнні супадае са случнікам і;

2)злучнік, які не з’яўляецца сродкам сувязі сказаў у тэксце;

3)часціца, якая з’яўляецца сродкам сувязь сказаў у тэксце;

4)часціца, якая па сваім значэнні супадае з часціцай але;

5)злучнік, які з’яўляецца сродкам сувязі сказаў у тэксце.



В8. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.
: 2015
2015 -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
2015 -> Конкурсу "Скарбы мовы: просты сказ"
2015 -> «Свабода пачуцця» да 70-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы і перакладчыцы Таісы Бондар
2015 -> Г прапанова адарацыі найсвяцейшага сакрамэнту для яе правядзення сужэнцамі
2015 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 20 годдзя музея ў гімназіі) 21 студзеня – 31 студзеня 2015 года
2015 -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
2015 -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах І спартыўных секцый дуа “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на канікулы з 25. 10 па 01. 11. 2015 года
2015 -> Зацвярджаю дырэктар гімназіі №3 І. Г. Кузьміч «01» верасня 2014 г
2015 -> Заседание № по ред № на дело и година Насрочено за часа
2015 -> Тема недели: цик беларуси утвердил итоги выборов Президента 3




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка