Вас выклікае Спартландыя!



Дата канвертавання02.07.2016
Памер23.27 Kb.
Спартыўнае свята “Вас выклікае Спартландыя!”
Абсталяванне: 3 эстафетные палачкі, 3 гімнастычныя палкі, 3 мешка, 9 кеглей, 9 мячоў, 9 маленькіх набіўных мячыка, карзіна.
Вядучы: Добры дзень! Дарагія сябры! Самае дарагое ў чалавека – гэта жыцце, а самае дарагое ў жыцці – гэта здароўе. А здароўе, згодна азначэнню Сусветнай арганізацыі здароўяабароны, - стан поўнага фізічнага, псіхалагічнага і сацыяльнага дабрабыту, а не проста адсутнасць хвароб ці фізічных дэфектаў, як лічаць многія з нас. А яшчэ здароўе – паказчык ладу жыцця. У нашым Горадзе Фантазераў усе – за здаровы лад жыцця! А каб умацаваць здароўе, вас на старт выклікае Спартландыя! У нашай праграме прымаюць удзел 3 каманды. Давайце пазнаемімся з камандамі.
Прывітанне каманд.
Прадстаўленне членаў журы.


1 эстафета «Хто хутчэй»

Заданне. У руках першага ўдзельніка эстафетная палачка. Па сігналу вядучага ен выбягае, дабягае да стойкі, аббягае яе і вяртаецца, перадае эстафету наступнаму ўдзельніку. (За перамогу ў кожнай эстафеце каманда атрымоўвае 2 ачкі, за пройгрыш – 1 ачко)




2 эстафета «Юные футбалісты»

Заданне. Насупраць кожнай каманды на адлегласці 80-100 см адзін ад аднаго стаяць 3 кеглі. Першаму ўдзельніку даецца мяч, які, штурхаючы нагой, неабходна правесці паміж кеглямі да стойкі, а затым узяць яго ў рукі, аббегчы стойку, вярнуцца і перадаць эстафету наступнаму ўдзельніку.




3 эстафета «Вяселы цягнік»

Заданне. Па сігналу вядучага першы ўдзельнік выбягае, дабягае да стойкі, аббягае і вяртаецца, бярэ за руку другога іграка, удваіх яны бягуць да стойкі, аббягаюць яе, вяртаюцца, бяруць за руку трэцяга іграка і т.д., пака ўся каманда не выстраіцца па ланцужку. Фініш – па апошняму ўдзельніку каманды.




4 эстафета «Удзяржы раўнавагу»

Заданне. Па сігналу вядучага неабходна пранесці гімнастычную палку на далоні да стойкі і назад. (Стойка адносіцца бліжэй да лініі старта).




5 эстафета «Пападзі ў карзіну» (конкурс капітанаў)

Заданне. Кожнаму капітану даецца па 3 маленькіх набіўных мячыка. Неабходна мячыкам папасці ў карзіну, якая стаіць на адлегласці 1,5 – 2 м. Адразу кідае адзін удзельнік, затым – другі. За кожнае пападанне – 1 ачко.




6 эстафета «Перадай мяч»

Заданне. Па сігналу вядучага мяч перадаецца над галавой. Апошні ўдзельнік каманды, атрымаўшы мяч, становіцца спераду і зноў перадае мяч і т.д., пака не прабяжыць уся каманда.


7 эстафета «Перанясі мячы»
Заданне. Першаму удзельніку каманды неабходна па сігналу вядучага ўзяць 3 мяча і перанеці іх да стойкі і назад, затым перадаць наступнаму удзельніку.

8 эстафета «Бег у мяшках»

Заданне. Неабходна, нацягнуўшы на дзве нагі мяшок, бягом або прыжкамі дабрацца да стойкі і назад, перадаць эстафету наступнаму ўдзельніку. (Стойка адносіцца бліжэй да лініі старта).




9 эстафета «Перацягні канат»

Заданне. Необходна, узяўшыся за канат па дзве стараны, па сігналу вядучага перацягнуць каманду суперніка на свой бок.




Ведучы. Вось і скончыліся нашыя спаборніцтвы. Дадзім слова журю для падвядзення вынікаў.
Аб’яўленне вынікаў.
Вядучы. Спорт – гэта сіла, спорт – гэта рух, спорт – гэта здароўе, спорт – гэта жыцце. Займайцеся спортам. Будзьце здаровыя. Да новых сустрэч!


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка