Васіль Вараб’ёў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт журналiстыка у палоне iнфармацыйнай вайны



Дата канвертавання18.06.2016
Памер30.05 Kb.


Васіль Вараб’ёў

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
ЖУРНАЛIСТЫКА У ПАЛОНЕ IНФАРМАЦЫЙНАЙ ВАЙНЫ
1. Прафесійная прыналежнасць і карпаратыўная журналісцкая салідарнасць засцерагаюць ад мінорнага аналізу сённяшняга стану і песімістычнага прагнозу перспектыў гуманістычнага кантэнту інфармацыйнай прасторы ў яе глабальным, еўрапейскім і рэгіянальным вымярэннях у кантэксце асвятлення падзей на паўднёвым усходзе Ўкраіны. Аднак акадэмічная адказнасць прымушае да бязлітаснай высновы, што журналістыка пра «ўкраінскі крызіс» стала не проста палонніцай, а непазбежнай і незваротнай ахвярай інфармацыйнай вайны. Немудрагелісты запыт на Яндэкс пра радаслоўную і генетычную сувязь журналістыкі і інфармацыйнай вайны дае 15 мільёнаў адказаў. На розны густ – у адпаведнасці з палітычным светапоглядам, побытавымі ўяўленнямі, маральнымі альтэрнатывамі і цынічнай варыятыўнасцю. На жаль, адсутнічае адказ пра бачную нават няўзброеным вокам заложніцкую долю аўдыторыі – чытачоў, гледачоў, слухачоў. Сімптаматычна, што асэнсаванне рэшткаў інстытуцыянальнай місіі журналістыкі як палітычнага, сацыяльнага і эканамічнага барометраў грамадства і супольнасці народаў няўмольна замаруджваецца. Інфармацыйнае супрацьстаянне, якое разгорнута ў СМІ, развіваецца па тоесных, адэкватных ваенных законах і зацята падпарадкавала журналістыку патрэбам усіх бакоў (якіх значна больш за два) канфлікту. Інстытуцыяльная роля СМІ трансфармавана ў гратэскна інструментальную мадэль: для перамогі на інфармацыйным фронце ўсе сродкі слушныя і патрэбныя.

Першасны вердыкт журналістыцы ад імя інфармацыйнай вайны пацвярджаецца і рэльефна высвечваецца фактамі з геапалітычных палёў крывавай шматахвярнай бойкі. Журналістам адмаўляюць у акрэдытацыі, арыштоўваюць, дэпартуюць, учыняюць допыты, правакуюць на шпіёнскую і экстрэмісцкую дзейнасць, забіваюць... Алея памяці і апошняга пазажыццёвага прытулку журналістаў на маскоўскіх могілках, як і спыненне трансляцыі дзясяткаў тэлеканалаў, сведчаць пра смяротны прысуд інфармацыйнай вайны ў дачыненні да журналістыкі і яе суб’ектаў-носьбітаў. Так бы мовіць, вердыкт фізічнага кшталту, прамога сілавога знішчэння.

Мяркую, сусветнай журналісцкай супольнасці, акадэмічным колам, гуманітарным арганізацыям настаў час сур’ёзна задумацца над неадкладным заканадаўчым замацаваннем у пераліку ваенных злачынстваў супраць чалавецтва ўсіх спроб пазбаўлення жыцця журналістаў і фізічных супрацьдзеянняў, стварэння перашкод пры выкананні прафесійных журналісцкіх абавязкаў.

2. Інфармацыйная вайна мае на мэце перапраграміраванне свядомасці людзей, перафармаціраванне грамадскай думкі. Што застаецца ад журналістыкі пры сутыкненні з мэтамі, метадамі і прынцыпамі інфармацыйнай вайны, выдатна ілюструюць сэнсавыя інтэрпрэтацыі і палітычныя кваліфікацыі падзей, фактаў, дзеянняў. «Гібрыдная вайна», «грамадзянская вайна», «айчынная вайна». «Тэрарысты», «сепаратысты» «апалчэнцы» і «сілавікі». «Антытэрарыстычная аперацыя» – «карнікавая аперацыя». «Еўрамайдан імем рэвалюцыі замяніў уладу» – «Данбас выкарыстаў еўрамайданаўскія сродкі і прызначыў сабе ўладу». «Каларады», «хунта», «бандэраўцы», «каўпак зялёных чалавечкаў»... Містыфікацыі, падробкі, замоўчванні фактаў, маніпуляцыі запаланілі інфармацыйнае поле медыйнай вайны. Журналістыка патанула ў кантрасным светаўспрыманні: чорнае – белае, свой – чужы, добры – дрэнны. Лагерная псіхалогія апраменіла інфармацыйныя крыніцы, а медыявайна спарадзіла рахітычнасць прафесійнай журналісцкай свядомасці і працягвае эскалацыю інстынктаў нянавісці. Гістарыяграфія гэтай інфармацыйнай вайны будзе доўгім рэхам адгукацца ў дзеяннях і памяці нашчадкаў журналісцкага цэха.



3. Гэтыя вердыкты журналістыцы ад інфармацыйнай вайны вымагаюць пэўных трансфармацый у метадалогіі навучання будучых медыйных супрацоўнікаў. Падрыхтоўка журналістаў для асвятлення геапалітычных канфліктаў (а яны, на жаль, – бясконцыя!) павінна з неабходнасцю ўключаць абавязковы вучэбны курс «Канфлікталогія журналістыкі» для ўсіх напрамкаў і спецыяльнасцей. Комплекс дысцыплін прафесійнага сацыяльна-гуманітарнага цыклу, што ахоплівае палітычныя, псіхалагічныя, сацыялагічныя, эканамічныя, прававыя складнікі кваліфікацыі журналіста, вымушаны будзе і павінен значна пашырацца і ўдасканальвацца. Інакш інфармацыйная вайна пераможа не толькі геапалітычную рэальнасць, але і журналістыку як палітычны і сацыяльны інстытуты грамадства.



: bitstream -> 123456789 -> 110893
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка