Ваяводскія элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2005/2006. 13 сакавіка 2006 года- 10. 00 гадзін



Дата канвертавання15.05.2016
Памер39.33 Kb.
Ваяводскія элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2005/2006. 13 сакавіка 2006 года- 10.00 гадзін.

Шаноўны Гімназіст !
Мы рады сустрэць Цябе на ваяводскіх элімінацыях Прадметнага конкурсу па беларускай мове.

Перад Табой заданні якія патрабуюць ад Цябе ўважлівага чытання і лагічнага мыслення. А самае важнае – не спяшайся.

Спакойна прачытай усе заданні, а потым дакладна і выразна запішы адказы.

На выкананне гэтай працы маеш 120 хвілін.

Ты ўжо здабыў званне фіналіста, а цяпер можаш стаць адным з лаўрэатаў.

Мы верым у Твае магчымасці і жадаем поспехаў.


1.Праскланяй словазлучэнне багаты лес.
Н. ......................................................................................................................

Р. .......................................................................................................................

Д. .......................................................................................................................

В. .......................................................................................................................

Т. .......................................................................................................................

М. ......................................................................................................................


2. Папрасі прабачэння за тое, што ты спазніўся на ўрок. Напішы што б ты сказаў у такой сітуацыі.

...................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................

.................................................................................................................................

.................................................................................................................................


3. Прачытай разважанні Кастуся Кірэнкі на тэму Радзімы, а потым напішы, як ты разумееш значэнне слова Радзіма?


К. Кірэнка „Няма нічога ў свеце даражэй”

„...Радзіма? Ці гэта ўся неабсяжная краіна ад акіяна да акіяна, ад мяжы да мяжы, ці тая вёска...ці можа, нават хаціна з чатырох сцен, дзе маці гушкала на руках?...


Радзіма- гэта і сонца ў цябе над галавою, і паветра, якім дыхаеш, гэта і вернасць твайго сябра, і мова, якую даў табе народ, і песня, што засталася ад прадзедаў... ”


.....................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................

....................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................


4. Да кожнага сказа дабаў прынамсі два словы так, каб атрымалася апавяданне.
Наступае зіма. Адляцелі птушкі. Снег усцілае зямлю. Людзям холадна. Дзьме вецер. Змайстравалі кармушкі. Сыплюць зярняты.
.......................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................

.................................................................................................................................


5. Пішуць пра гэтую кветку беларускія пісьменнікі і паэты, называюць яе: валошка і васілёк. Прачытай цытаты і напішы якое значэнне мае гэтая расліна для беларускіх аўтараў.
„Кропля блакіту ў спелым жытнёвым узмежку.”- Сакрат Яновіч
„І заснуў на пожні- покуці сіні сімвал Белай Русі.”- Міхась Шаховіч
„...у зялёных хвалях збожжа

Закрасавалі васількі. ” - Максім Багдановіч


Пішы каротка, карыстайся тэкстамі.

.......................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................

6. Устаў замест кропак прапушчаныя літары (ў, у, У).
Па...ночна- ...сходні

На ...краіне

Ла...рэат

Па...за


Со...с

Беларуска- ...краінскі

Хадзем ... тэатр

Брэсцкая ...нія

Ла....ка
7. Пастаў у канцы сказаў патрэбныя знакі прыпынку.
Гэта незнаёмы чалавек...

Прасі прабачэння...

Як ты сюды папаў...

Напішы мне пісьмо...

Як ты сябе адчуваеш...

Купі мне кніжку...


8. Падбяры сінонімы да слоў:
падручнік-..................................

сімпатычны-....................................

нагнуцца-...............................
9. Назаві трох прадстаўнікоў літаратурнага аб'яднання „Белавежа”.
..................................................................................................................

..................................................................................................................


10. З наступных слоў складзі сказы. Дзеясловы пастаў у прошлым часе.
У, чытаць, вольны, я, час, шмат
.................................................................................................................................

Спяваць, урокаў, пасля, я, песні.


.................................................................................................................................

Я, іграць, любіць, гітары, на.


.................................................................................................................................
11. Змяні словы так, каб замест о,э пісалася літара а.
цэрквы - .....................................

дом - ...........................................

добры - .......................................

дрэва - ........................................

дотык - .......................................

цэнны - .......................................


12. Наталля Арсеннева напісала такія словы:
„Калі людзі пакрыўдзяць цябе,

калі хочаш плакаць, маліцца,-

ты ідзі вузкай сцежкай у лес,

там так лёгка на крыўды забыцца!”


Напішы, якое значэнне мае прырода для аўтаркі гэтых слоў.

.......................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................


13. Дапоўні сказы:
Наталля Арсеннева нарадзілася ў горадзе...................................

Горадам яе маладосці была .............................................

Яна пісала ...........................

Наталля Арсеннева памерла ў (у якой краіне?) ...........................


14. „Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі.”
Хто з'яўляецца аўтарам гэтых слоў? Напішы яго імя і прозвішча
...............................................................................................................
15. Напішы, што табе вядома пра Масея Сяднёва.

.....................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................................








: kuratorium2 -> konk przedm -> szk gim 06 -> stop woj -> j bialoruski
konk przedm -> Etap szkolny: Wiedza i umiejętności
konk przedm -> Ваяводскія элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для пачатковай школы – 2008/2009 Шаноўны Вучань !
konk przedm -> 20 лютага 2007 года- 10. 00 гадзін Шаноўны Гімназіст !
konk przedm -> 9 лютага 2011 года Шаноўны Гімназіст !
konk przedm -> 6 балаў Калi ёсць iнфармацыя пра асобу якой пiшуцца пажаданнi- 2 балы, за iнфармацыю хто жадае- 2 балы, за сам змест пажаданняў таксама 2 балы. Разам 8 балаў
konk przedm -> Ваяводскія элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2008/2009 Шаноўны Гімназіст !
szk gim 06 -> Раённыя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2005/2006. 16 лютага 2006 года- 10. 00 гадзін
szk gim 06 -> Школьныя элімінацыі прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназіі – 2005/2006. 19 снежня 2005 года- 00 гадзін




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка