Век Вадаліва (Аповесць)



старонка3/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.21 Mb.
1   2   3   4   5

/. У палоне камянктай планеты
Увесь наступны дзень мы займаліся апрацоўкай і аналізам тых дадзеных, што здабылі на «Аталанце». Вечарам усе, акрамя Віхрына, якому капітан пакуль прадпісаў пасцельны рэжым, сустрэліся ў кают-кампаніі. Настрай, трэба сказаць, у кожнага з нас быў не самы лепшы. Знявечаны «Аэрон», змярцвелая, пакінутая экіпажам «Аталанта», да таго ж невядома якімі вятрамі закінутая сюды, на Сакст, сапсаваны наш асабісты зоркалёт, ягонае дзіўнае выратаванне, загадкавае здарэнне з Віхрыным... На жаль, мы не знаходзілі пакуль тлумачэння ўсім гэтым больш чым таямнічым падзеям.

— Калі ласка, абмяркуем усё яшчэ раз, — паволі прайшоўшыся па каюце, прапанаваў Зураў. Ягоны голас быў упэўнены, твар спакойны і засяроджаны, але ўсё ж у вялікіх цёмна-вішнёвых вачах капітана чытаўся ледзь улоўны цень занепакоенасці. — Пачнём з «Аэрона». Пётр Трафімавіч, што паказвае аналіз пашкоджанай часткі корпуса станцыі? Калі, прыкладна, на яе напалі?

— 3 месяц таму, — адарваўшы вочы ад стосіка папер, што ляжалі на надзіманым стале, нягучна кінуў Лукаў. Ён устаў з крэсла, прайшоў да камп'ютэрнага люстэрка. — Характар, накіраванасць, глыбіня разрэзу, строгая аплаўленасць металуўадзін бокяскрава гавораць пратое, што станцыя была пашкоджана за лічаныя секунды. Кім? Якой энергіяй і навошта? — Кібернетык паціснуў плячыма. — Пакуль можна толькі гадаць...

— А «Аталанта»?.. Калі ўсё здарылася з ёю?

— Што датычыцца «Аталанты»... — Лукаў на секунду задумаўся. — Трагедыя з ёю здарылася вельмі даўно. Пра гэта сведчыць тоўстая нарасць на яе абшыўцы. Як гэта здарылася і пры якіх абставінах? Пакуль не зразумела. Шмат што магло б сказаць даследаванне астанкаў экіпажа карабля, але іх пакуль мы не адшукалі.

— Як жа яна трапіла сюды, на Сакст? Яго і Зямлю аддзяляюць больш за сорак светлавых гадоў! — хутка спыталася Вольга.

— Гэта ўсё выбрыкі так званай гравітацыйнай чарвяточыны, у якую карабель трапіў на мяжы Сонечнай сістэмы, — адказаў Лукаў, не ўдаючыся ў падрабязнасці. — Падарожжа па ёй заўсёды адбываецца амаль імгненна.

— А што паказвае аналіз сухіх плям у адсеках зоркалёта? — пацікавіўся капітан.

— Іх хімія вельмі незвычайная, — прамовіў кібернетык. — У асноўным — рэдказямельныя элементы... Даволі складаная структура. Але сцвярджаць, што гэта рэшткі якога-небудзь жыцця, пакуль нельга. Можа, тут проста вынік узаемадзеяння хімічных элементаў карабля з навакольным асяроддзем...

— Андрэй Мікалаевіч, — павярнуўшыся да мяне, спытаў капітан, — у вас ёсць што дадаць па «Аталанце»?

— На жаль, зусім няшмат, — кінуў я, падняўся з крэсла, зачытаў пасланне капітана Хорста, якое было адрасавана нам.

Зураў узяў паўзу, відаць, разважаючы над пачутым, потым ціха прамовіў:

— Вы лічыце, нам і сапраўды патрэбна сцерагчыся? Я ў адказ толькі паціснуў плячыма.

— Абачлівасць, вядома ж, не пашкодзіць.

— Паслухаем біёлага, — капітан перавёў позірк на Волыу. — Што гаворыць даследаванне навакольнага асяроддзя?

Лукаў сеў у крэсла, прапусціў да пляскатага люстэрка Сонцаву.

— Мы ўзялі больш за тры сотні проб грунту і паветра планеты, — пачала дзяўчына. — Пакуль аніякіх прыкмет жыцця, нават самага прымітыўнага. Праўда, мы даследавалі толькі малую частку планеты. Атрыманы таксама здымкі яе адваротнага боку.

Дзяўчына паволі падышла да вялікага відэаэкрана, устаноўленага ў канцы залы. Ён асляпляльна бліснуў, потым затуманіўся пералівамі фарбаў. Аблічча планеты, адлюстраванае на ім, было змрочнае і жудаснае. Праз хвіліну, змяняючыся, паплылі відарысы. Дакладная настройка дазваляла змяняць павелічэнне, разглядваць паверхню планеты ў розных палосах спектра. Перад намі праносіліся бурыя пласкагор'і, камяністыя раўніны і ўпадзіны. Апошні відарыс паказаў ценевыя горы, якія рэзка вылучаліся на фоне неба, ахопленага зарывам. Нідзе не варухнулася жыццё, не было бачна нават самага малога следу разумнай дзейнасці. Вольга патушыла экран. Мы доўга сядзелі моўчкі.

— Ці ёсць якія-небудзь думкі? — нарэшце парушыў цішыню капітан. — Прапановы?

Прыпыніўшыся ля ілюмінатара, ён некалькі секунд заклапочана ўзіраўся ў цемру, якая згушчалася за тоўстым шклом.

— Значыцца, думак няма, — ціха сказаў ён. — Што ж, тады вернемся да асабістых спраў. Пётр Трафімавіч, як я разумею, наша «Полымя» пакуль не зможа ўзляцець?

Цяжка штосьці сказаць, — хутка адказаў кібернетык. — Галоўным рухавіком займаецца Сарторык. Але пакуль нават мы не ведаем, дзе паломка і наколькі яна сур'ёзная.

— А што паказвае карабельны камп'ютэр?

— 3 ім адбываецца штосьці дзіўнае, — нявесела прамовіўЛукаў. — Ён сцвярджае: рухавік цэлы. Падобна, камп'ютэр таксама выйшаў са строю, хаця на праверачныя заданні ён адказвае дакладна.

— Значыцца, мы ў палоне ў Сакста, — ціха ўздыхнуў Зураў.

— Падобна да таго, — неахвотна кіўнуў галавою Лукаў. — I хуткай дапамогі з Зямлі нам чакаць не варта. 3-за спынення рухавікоў мы яе не можам запрасіць. Застаецца толькі чакаць, калі нас спахопяцца. Гэта здарыцца не раней, як праз чатыры месяцы. Пакуль падрыхтуюць экспедыцыю, пашлюць... Выратавальны зоркалёт прыляціць да нас толькі праз год...

— Вось дык навіна, столькі часу прасядзець зняволеным на гэтай мілай шэрай шэльме, — уздыхнуў я.

— Як у нас з рэсурсамі? — пацікавіўся ў Сонцавай капітан.

— Вады, кіслароду і сухіх прадуктаў хопіць амаль на цэлы год, — адказала дзяўчына. — А вось са свежай гароднінай і садавінай вельмі дрэнна. Аранжарэя пакуль спынена. I аднавіць яе працу нельга, калі мы не пададзім цяпло ў найбліжэйшыя тры-чатыры дні.

— Я паспрабую павялічыць магутнасць малога рухавіка, — нягучна прамовіў Лукаў.

Тады пытанне адпадае, — сказала Вольга.

— I ўсё ж будзем берагчы прыпасы, — прамовіў Зураў. — Заўтра дэталёва агледзім «Аэрон». Трэба трапіць усярэдзіну яго. Можа, уцалелі якіясьці запісы...Таксама даследуем вакол яго мясцовасць. Павінныж дзесьці застацца хоць нейкія сляды...


2. Знаходка Вольгі
Саксцянскі досвітак мы сустрэлі ў дарозе...

Цёмна-алавянае неба спачатку пабарвавела на ўсходзе, потым зрабілася чырвона-крывавым. На гарызонце паказаўся вялікі дыск ружовага сонца. Ягоныя яркія промні паволі асвяцілі вяршыні далёкіх гор, пасля мяжа святла марудна і няўхільна папаўзла ўніз па скалістых схілах, разганяючы і адсоўваючы чарнільную чарнату.

Набраклая чырванню зорка, што выплыла з мора безыменных пікаў, узабралася ў цэнтр неба і маўкліва павісла над жоўта-папялістай раўнінай, шчодра паліваючы яе яркімі і бязлітаснымі промнямі.

У планеталёце зрабілася душна. Тонкая металічная абшыўка, нагрэўшыся, стала падобная на гарачы электрычны прас. Дыхаць рабілася ўсе' цяжэй і цяжэй. Дацягнуўшыся да пульта, Зураў уключыў ахаладжальнікі. Мы з палёгкай уздыхнулі, калі запрацавалі кандыцыянеры, і з іх падзьмула свежае паветра.

Наша «Страла» плаўна плыла над паверхняй планеты. Пад намі па-ранейшаму не было ніякіх прыкмет жыцця. Стрэякі прыбораў, здавалася, замерлі на шкалах. Яны не адзначылі ніводнага руху і шолаху ўнізе: там панавала поўная цішыня. На паверхні Сакста не было нават ветру. Толькі голыя, змрочныя скалы і камяні..:

— Мусіць, нам і сё'ння не адшукаць гэтых загадкавых саксцян, — сумна ўздыхнула Волыа. — А можа, яны днём спяць, а гуляюць ноччу?

— А як жа, — весела ўсміхнуўся я. — Цяпер нясцерпная гарачыня, а ноччу проста «лёгенькая» прахалода — аж мінус 70 градусаў па Цэльсію. Самы час выпіць кавы і заняцца справамі. Напрыклад, пасадзіць наша «Полымя».

— Лічыце, аварыя нашага зоркалёта, што здарылася на арбіце, гэта іх рук справа? — спытала ў мяне жартаўліва дзяўчына, але я не паспеў адказаць на яе пытанне.

Наша «Страла» ўзляцела ўгору і паволі заслізгацела над пікападобнымі вяршынямі гор. Мы прыклаліся да назіральных шчылін. 3 вышыні птушынага палёту горы нагадвалі індзейскае паселішча. Было штосьці чароўнае і загадкавае ў іх стройных высокіх бура-карычневых шэрагах, якія цягнуліся да самай лініі гарызонту. Правільныя пікі і зубцы, быццам вігвамы, тоўпіліся ўнізе, распаленыя ж-камяні, што былі раскіданы паміж імі, здаваліся зыркімі вогнішчамі. На жаль, гэта быўтолькі міраж. Прылады не выяўлялі сярод выпаленых сонцам пікаў і скал якога-небудзь жыцця.

«Страла» нарэшце мінула горы, марудна паплыла над бурым пласкагор'ем.

— Увага, зніжаемся. Наперадзе аб'ект, — нягучна вымавіў Зураў і пацягнуў руль вышыні на сябе...

Мы патрацілі гадзіны дзве, перш чым, паддаўшыся лазернаму промню, што апісваў круг за кругам, наглуха зачыненыя тоўстыя дзверы «Аэрона» нарэшце гайдануліся і з грукатам паляцелі на грунт. Лукаў прыняў высунуты на тонкім штатыве да корпуса станцыі доўгі і круглы, бы тэлескоп, бронзавы апарат, а ў чорную дзірку, што зазеўрала ў чэраве «Аэрона», кінуў лесвіцу.

Праз некалькі хвілін яна паволі падняла нас у апраметную цемру. Мы запалілі на шлемах ліхтары. Яркія ружовыя промні зашнарылі па шэрых лускаватых сценах уваходнага шлюза, выхопліваючы з чарнаты мёртвыя шкалы прылад, бурыя герметычныя трубы паветраачышчальнікаў, пакуль нарэшце не ўпёрліся ў тоўсты металічны люк, які прыкрываў уваход унутр карабля. На наша шчасце, ён быў злёгку прычынены — роўна настолькі, каб праз ягоную шчыліну мог спакойна прайсці чалавек.

— Прашу ўсіх быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі. Магчымы пашкоджанні і дэфармацыя перагародак адсекаў — прамовіў капітан і першы ступіў у цемру.

Калідор, які аказаўся за люкам і вёў унутр станцыі, быў даволі вузкі — у ім наўрад ці размінуліся б два чалавекі. Зігзагападобныўздым абцяжарваў хаду. Мы падымаліся ўгору цугам. Капітан ішоў першы, пільна аглядаючы дарогу. За ім рухаліся Лукаў і Вольга. Я ж замыкаў шэсце. Нідзе не свяціўся ніводны агеньчык, не мігцела ні адна шкала на прыборах. Маўчанне чорнага волата прыгнятала.

Быў поўдзень, калі мы дасягнулі верхняга яруса. У ім калідор пашырыўся, цягнуўся паралельна зямлі. Не прайшло і пяці хвілін, як мы, нырнуўшы ўневялічкі зацемнены праход, апынуліся ля кібернетычнага цэнтра. Той быў адчынены. Люк, які некалі шчыльна зачыняў уваход, ледзь трымаўся на завесах. Ен быў пагнуты і аплаўлены. Мы асцярожна зайшлі ўнутр цыгарападобнага памяшкання. Наватбеглага позіркухапіла, каб зразумець, што нашым спадзяванням зняць з памяці электроннага мозга «Аэрона» запісы не суджана здзейсніцца. Вылічальнага цэнтра проста не існавала. Ягонае дно працінала вузкая доўгая расколіна. На абодва бакі ад яе грувасціліся кучы аплаўленага металу і чорных апаленых правадоў. Некалі дасканалыя і дакладныя прылады, што стаялі ўздоўж сцен, цяпер, пагнутыя і сапсаваныя, злавесна пазіралі на нас сваімі пустымі патрэсканымі люстэркамі. Мы моўчкі глядзелі на змярцвелы мозг станцыі. Якія таямнічыя сілы прымусілі яго назаўсёды замоўкнуць? Хто і навошта нанёс смяротны ўдар у самае сэрца «Аэрона»?

— Пойдзем, — парушыў цішыню сумны голас капітана. — Трэба агледзець лабараторыю. Можа, там штосьці ацалела?

Мы вярнуліся ў калідор. Вылічальны цэнтр і лабараторыю раздзялялі два сярэднія ярусы. Таму нам давялося даволі доўга блукаць па зацемненых тунёлях, якія то зварочвалі ў бакі, то падымаліся і апускаліся, перш чым мы апынуліся ў кармавым адсеку. Промні нашых ліхтароў ледзь прабівалі апраметную цемру шырокага паўкруглага калідора. Зураў прасоўваўся каля сцяны, намацваючы яе рукою. Нарэшце ён знайшоў тое, што шукаў — дзверы вышынёю ў чалавечы рост, зачыненыя так шчыльна, што прыкмеціць іх можна было толькі па мудрагелістым геаметрычным малюнку на паверхні. Капітан паднёс да металу малюпасенькі акумулятар, абвёў ім контуры малюнка. Праз секунду пачуўся ледзь чутны піск. Дзверы ўздрыгнулі і ад'ехалі ўбок. Капітан ступіў у праход, павялічыў магутнасць свайго ліхтара. Яркае святло заліло прастору: нам адкрылася вялікае, метраў з сорак ушыркі, памяшканне ў форме куба. Я ўсхвалявана прабег вачыма па шматлікіх кабінах і напаўняльніках, якія месціліся ў дзве шарэнгі ўздоўж сцен, з палёгкай уздыхнуў. Лабараторыя была цэлая. Мы ішлі марудна ўздоўж герметычных кабін. На кожнай з іх былі прымацаваны шыльды: «Раўнінны грунт», «Горная парода», «Нізінны грунт»... Шкляныя колбы і прабіркі ўнутры кабін былі напоўненыя рэчывам.

Я перайшоў услед за капітанам да супрацьлеглай сцяны. Тут знаходзіліся пробы паветра планеты, якія былі ўзятыя на рознай вышыні. Адразу за імі пачынаўся раздзел: «Флора і фауна». Ягоныя капсулы і напаўняльнікі былі пустыя.

— Як бачыце, і «Аэрон» не адшукаў тут аніякага жыцця, нават самага прымітыўнага, — павярнуўшыся да мяне тварам, ціха кінуў Зураў.

— Таму і атрымаў удар у самае сэрца, — сумна заўважыў я. Капітан цяжка ўздыхнуў.

— Трэба забраць адсюль усе пробы і даставіць іх на «Полымя», — сказаў ён.

— Гляньце, што тут! — раптам пачуўся ў навушніках трывожны вокліч Вольгі.

Мы з капітанам таропка рушылі туды, дзе стаяла дзяўчына.

На шырокай металічнай панелі высокага паўкруглага шлюза, які цягнуўся ў глыбіню памяшкання, высвечваўся надпіс: «Нераспазнаныя аб'екты». Вольга стаяла ля прасторнай кабіны. Усярэдзіне за тоўстым ахоўным шклом быў відаць шарападобны металічны прадмет. Метраў чатыры-пяць у папярочніку, ён вісеў у паветры нерухома без усялякай апоры. Паверхня аб'екта свяцілася цьмяным срэбрам, ягоны корпус пакрываў цвёрды роўны слой. Мы ўсхвалявана пераглянуліся. Перад намі, безумоўна, быў штучны прадмет. Як не выклікала сумненняў і тое, што падабрала яго станцыя ўжо тут, на Саксце.

— Вось нам іяшчэ адзін доказ існавання загадкавых саксцян, — ціха сказаў Лукаў, які падышоў да нас.

— Паспрабуем перацягнуць на планеталёт, — не зводзячы вачэй з загадкавай знаходкі, прамовіў капітан. — Даследаванне яго зробім на базе... .

Каб мы толькі ведалі тады, якую «цацку» прывязём на свой зоркалёт...


3. Таямнічае знікненне Сарторыка
Гарачае саксцянскае сонца ўжо завісла над гарызонтам, калі мы, разрэзаўшы разаком дно лабараторыі, усё тое, што змяшчалася ў ёй, перацягнулі на планеталёт. Дацягнуўшыся да серабрыстага пульта, капітан уключыў рухавікі. Наша «Страла» плаўна адарвалася ад грунту, узляцела ўгору. Ледзь толькі яна бязгучна паплыла над пясчанай раўнінай, Зураў схіліўся над перадатчыкам, выклікаў зоркалёт:

— «Полымя», я — «Страла». Мы вяртаемся на базу. «Полымя», адкажыце?

Мы напружана ўслухоўваліся ўмернае скрыпенне дынаміка. Нарэшце, ён чыхнуў.

— «Страла», я — «Полымя». Мы гатовы вас прыняць на борт, — пачуўся з гукаўзмацняльніка ціхі голас Віхрына.

Зураў з палёгкай уздыхнуў і сказаў у мікрафон:

— Анатоль Паўлавіч, мы вас чуем. Няхай Сарторык падрыхтуе вакуумную камеру. Ёсць адна цікавая знаходка.

Дынамік кашлянуў:

— Адну хвіліну. Я звяжуся з Сарторыкам. Я паслаў яго агледзець абшыўку.

Віхрын некалькі хвілін упарта маўчаў, потым усхвалявана прамовіў:

— «Страла», мы не можам пакуль падрыхтаваць для вас камеру. Сарторык... 3 ім штосьці дзіўнае... Ён не адказвае на мае запыты. Я не бачу яго таксама на экранах вонкавага кантролю. Няма нават кароткіх імпульсаў. Адчыняю для вас галоўны шлюз. Хутчэй вяртайцеся.

— Анатоль Паўлавіч, мы хутка будзем. Пакуль не рабіце ніякіх захадаў, — хутка кінуў у мікрафон капітан. — Пашукаем Сарторыка па прылёце.

Зураў выключыў сувязь. Мы моўчкі пераглянуліся. Толькі не хапала нам у дадатак да ўсяго гісторыі з Сарторыкам.

— Можа, кудысьці адышоўся ад зоркалёта? — няпэўна разважала Вольга.

— Вы думаеце пра Сарторыка, як быццам ён адзін з нас, — запярэчыў дзяўчыне кібернетык. — А ён — толькі камп'ютэрная машына, у якую закладзена праграма. Акрамя таго, лакатары ўбачылі б Сарторыка на адлегласці ў некалькі дзесяткаў міляў. Тут штосьці іншае.

Мы заспяшаліся на базу, павялічыўшы хуткасць планеталёта. Знікненне Сарторыка насцярожвала нас.

Не прайшло і дзесяці хвілін, як, імкліва слізгануўшы ўніз, наша «Страла» прышвартавалася да зоркалёта. Капітан тут жа выклікаў рубку:

— «Полымя», я — «Страла». Мы на борце. Ёсць якія-небудзь навіны пра Сарторыка?

— Пакуль няма, — млява прамовіў дынамік. — Я па-ранейшаму не назіраю яго на экранах. Хаця, пачакайце-пачакайце... На сярэднім штосьці заварушылася. Так, невялічкія кропкавыя ўспышкі ў кармавым адсеку... Зараз я навяду рэзкасць. Верхняя палуба, дапаможны шлюз... Сігналы ідуць менавіта адтуль. Але яны вельмі слабыя...

— Анатоль Паўлавіч, не губляйце Сарторыка з вачэй, — коратка загадаў капітан. — Мы зараз падымемся туды.

Спусціўшыся з планеталёта на падлогу шлюза, Зураў ступіў на стужку эскалатара, якая бязгучна плыла ўгору. Мы з Лукавым рушылі за капітанам. Сцішанасць, перарывістасць сігналаў ад Сарторыка гаварылі пра тое, што ё'н цярпеў бедства. I нам патрэбна было спяшацца. Зняўшы з сябе ў пераходнай камеры скафандры, мы прайшлі ў галоўны калідор. Крыты шкляны ліфт даставіў нас на верхнюю палубу. У дапаможным шлюзе панавала цемра. Зураў запаліў ручны ліхтар. Ступіўшы да вялікага круглага люка, ён уважліва абмацаў яго рукамі.

— Разгерметызацыі адсека няма, — суха канстатаваў ён. Мы перавялі позіркі ў глыбіню шлюза.

Сарторык ляжаў крокаў за восем ад нас, прытуліўшыся маленькай галавою да сцяны. Ён быў нерухомы, ягоныя вялікія шкляныя вочы не свяціліся зусім. Наблізіўшыся да Сарторыка, я абвёў ліхтаром ягонае тулава і міжволі ўздрыгнуў. Тонкая металічная абшыўка на грудзях была разрэзана паралёльна рукам, быццам па ёй прайшліся лазерным промнем. 3-пад яе вытыркаліся металічныя вантробы робата.

— Можа, гэта ўдар якіх-небудзь прыродных электрычных сіл? — выказаў я здагадку.

— Непадобна. Здаецца, канструкцыяй нашага Сарторыка хтосьці зацікавіўся, — сумна ўздыхнуў Лукаў.

-– Хацеў бы я ведаць? — задуменна прамовіў капітан.

У ілюмінатары ўжо была чарнільная цемра, калі, даставіўшы Сарторыка ў тэхнічную лабараторыю, я прайшоў у сваю каюту і стомлена апусціўся ў крэсла. Насоўвалася саксцянская ноч: доўгая, халодная, змрочная. Я зірнуў на гадзіннік. Была палова дзесятай.

Я падсунуў да сябе аркуш паперы, які ляжаў на стале, паспрабаваў спалучыць у ланцуг усе тыя падзеі, якія здарыліся на Саксце і якім пакуль мы не знаходзілі тлумачэння. Я выпісаў іх у слупок у тым парадку, як яны адбываліся. Карціна атрымлівалася даволі цікавая:

«Загадкавае з'яўленне «Аталанты» і знікненне яе экіпажа...

Дзіўныя радыеімпульсы, якія зафіксаваў «Аэрон» адразу пасля сваёй пасадкі на Сакст і пачатку даследавання гэтай планеты... Пашкоджанне станцыі за некалькі тыдняў да нашага прылёту невядомай прамянёвай зброяй...

Таямнічая аварыя на арбіце нашага зоркалёта і яго не менш загадкавае выратаванне...

Дзіўныя «паводзіны» Віхрына...

Асабістае «няўтульнае» адчуванне чужога позірку...

Незвычайная знаходка Вольгі на «Аэроне»...

I нарэшце — гэта сённяшняе таямнічае здарэнне з Сарторыкам...»

Паслядоўнасць усіх гэтых падзей выглядала не выпадковай. Несумненна, за ёю штосьці хавалася. Але што? Я адчуваў, ключ да разгадкі быў дзесьці зусім блізка. Не хапала толькі нейкага малюпасенькага звяна ці танюткай мазаікі. Але дзе схавана тое звяно? У знаходцы Вольгі? Унутры «Аталанты», «Аэрона»? Дзе?

Я ў роздуме павярнуў галаву і ўздрыгнуў. У шырокім прамавугольным люстэрку, што вісела на сцяне, была відаць частка каюты. Там штосьці варушылася. Я ўскочыў на ногі, але тут жа зразумеў: гэта маё асабістае адлюстраванне.

Я сеў у крэсла, стомлена зірнуў на свежыя старонкі запісаў капітана Хорста, якія ляжалі ў канцы стала. Іх пераклала і прынесла мне Вольга яшчэ да сённяшняга адлёту з карабля. Магчыма, разгадка хавалася ў іх. Але чытаць і аналізаваць дзённік у мяне ўжо не было сілы. Мае вочы зліпаліся, стомленасць валіла з ног... Я прайшоў да ложка, не распра-наючыся прылёг.

Да запісаў звярнуўся толькі раніцай...


4. Дзённік капітана Хорста
12 снежня 2049 года. Мыс Надзеі. Каемадром Ёрка: 10 гадзін 42 хвіліны...

Наша «Аталанта», названая так у гонар знакамітай грэчаскай паляўнічай, застыла ў перадстартавым чаканні. За ілюмінатарам — урачыстая цырымонія. Нейкі цыбаты пыхлівы гусак у зялёным касцюме з фірмы, што нас завербавала, чытае прамову. Па левым борце грае духавы аркестр. Нехрысці! Мы яшчэ не паляцелі, а яны ставяць ужо на нас крыж, дакладней — на мне. Не, высокапаважаныя сэры! Я так проста не здамся! Я абавязкова знайду вашага наёмнага забойцу, як бы вы яго добра не загрыміравалі. I тады мы яшчэ пабачым, хто з нас ёсць котка, а хто мышка...

Нарэшце загад на ўзлёт. Наша маладая «бабулька» стартавала так, што ў мяне перахапіла дыханне — проста прыціснула ўсяго да крэсла... Гэты чортаў апівон Стывен утапіў рычаг пуску на поўную шпульку...

13 гадзін 23 хвіліны...

Падаўся нарэшце ўперад і нават змог пашавяліць рукою. Мы прашылі атмасферу Зямлі. Стывен робіць паварот... Здаецца, усё абышлося. Мы ляглі на курс дакладна. Падобна, што Майкл ужо ачомаўся. Праз чатыры хвіліны ўключыцца трэцяя ступень, і рух рэзка паскорыцца. Трэба падрыхтавацца да перагрузкі...



12 лютага 2050 года... 14 гадзін 26 хвілін...

Перасяклі арбіту Марса... Хуткасць амаль гранічная. Усе сістэмы карабля працуюць зладжана. За імі назірае Нік. I пакуль, стукаю пальцам па дрэву, ніводнага збою... Побач са мною ў крэсле сядзіць Гары. Худы, тонкі, як трэска, з ссунутымі на лоб акулярамі і няголеным прышчатым тварам, ён нагадвае гароднае пудзіла. Відаць, усе вучоныя крыхудзівакі. Гары не выключэнне. Бы тое малое дзіця, прынік да ілюмінатара і не зводзіць з зорак вачэй. Быццам бачыць іх упершыню...

Кэт падала гарбату. Яна проста чараўніца! Мілы тварык, пышныя бялявыя валасы, доўгія стройныя ногі... Нездарма ж яе назвалі міс Венера!.. Я б не адмовіўся правесці з ёю уік-энд...

Ад кампліменту наконт свайго хараства жанчына проста расцвіла ў чароўнай усмешцы. Цікава, ці можа Кэт быць агентам? Не, як быццам на тое не падобна. Але ўсё ж такі трэба быць з ёю пільным. Жаночая прыгажосць — зброя безадказная...



ЗО красавіка...

У палёце ўжо амаль 5 месяцаў. Набліжаемся да Юпітэра. Перайшлі на пазменнае дзяжурства. Цяпер нясе вахту Майкл. Тры дні таму я абшукаў ягоную каюту і знайшоў... аж цэлыя тры скрынкі рому! Усё выкінуў у бязважкасць. Цяпер Стывен маўклівы і пануры, але затое цвярозы...

Пасля абеду зазірнуўда Ніка. Уся ягоная каюта ў лозунгах. Не жылы пакой, а нейкі агітацыйны цэнтр! «Зямля для белых!», «Уратуем свет ад чорнай чумы!» — усе сцены завешаны падобнай лухтою. Я паспрабаваў з Нікам пагаварыць, але ў адказ пачуў палкую расісцкую прадмову. Не, ён проста псіхастэнік. Такіх трэба абыходзіць за вярсту...

Ці, можа, гэта ўсё толькі шыльда, прыгожая уніформа для агента? У любым выпадку з Нікам трымаць вуха трэба востра...



12 траўня...

Позні вечар па нашым карабельным гадзінніку... Але спаць зусім не хочацца...

Учора змяніўся з вахты, прыняў душ, разгладзіў ложак, і раптам стук у дзверы. Адчыняю — на парозе Кэт. У доўгай празрыстай блакітнай сукенцы, у руках паднос, на твары мілая чароўная ўсмешка...

— Хочаце кавы, капітан...

Што ж, рана ці позна гэта павінна было здарыцца... Потым у ложку я спытаўся ў Кэт:

— Чаму ты прыйшла да мяне?

— Чаму-чаму, — загадкава ўсміхнуўшыся, яна, бы котка, пацерлася аб мой бок. — Ты іншы... Не такі, як гэтыя тупіцы Нік і Майкл. Ты дужы і разумны...

— Ты хочаш сказаць, — млява прамовіў я, — што я табе падабаюся?

— Не ведаю, можа, — Кэт пяшчотна правяла пальцамі па маёй шчацэ. Усё вы, мужчыны, хочаце ведаць...

Раніцай мы разам з Кэт, Гары і Майклам, як нічога не было, пілі гарбату...

Ці не паўторыцца ўсё з Кэт і сённяшняй ноччу?

I ўсё ж, чаму яна выбрала менавіта мяне? Таму што я і сапраўды ёй спадабаўся? Ці, можа, яна хоча проста ўцерціся ў давер'е? I ці не прыгрэю я на сваіх грудзях падкалодную гадзюку? Хто ведае... Бойся данайцаў, што дарункі прыносяць, так, здаецца, казалі ў старажытнасці.

Хто ж усё-такі з іх твой будучы кат: Нік, Кэт, Гары, Майкл? Хто?.. Стой!.. Зноў стук у дзверы. Здаецца, гэта Кэт...

17 кастрычніка...

Прайшлі арбіту Плутона. Далей амаль неспазнаны шлях. Увесь дзень прасядзеў у рубцы, доўга і ўпарта вывяраў курс па зорнай карце. Падобна, мы крыху ад яго адхіліліся. Памылка вельмі нязначная, на сотую долю градуса... Але я ўсё ж зрабіў вымову Майклу...

Злёгку захварэў Гары. Ён амаль тры тыдні не адыходзіў ад тэлескопа, заносіў у бартавы сшыт акновыя зоркі і збіркі. І як вынік доўгіх бяссонных начэй — слабасць і стома. На чатыры дні паклаў яго ў медпункт. За ім наглядае Кэт...

Пазаўчора была непрыемная размова з Нікам. Ён запатрабаваў асабістыя справы Майка, Кэт і Гары. Бачыце, западозрыў у кагосьці з іх наяўнасць афрыканскай крыві... Давялося рэзка і ўладна нагадаць яму пра закон Джонсана, які гаворыць, што ўсялякае дзеянне, якое перашкаджае экіпажу выконваць заданне, цягне за сабою зніжэнне ганарару... Гэта падзейнічала. Нік крыху стрымаў свой запал. А ці надоўга? Ад гэтага вар'ята можна чакаць усяго... Але інжынер ён, трэба прызнацца, усё ж нядрэнны. Усе сістэмы карабля пакуль працуюць выверана...



28 лістапада 2050 года...

У палёце ўжо амаль год. Увесь вечар зноў удакладняў курс. Апоўначы зайшоў у вахтавую рубку па дадзеныя і на зваротным шляху ў жылым адсеку раптам натрапіў на Кэт. Яна выходзіла з каюты Майкла.Усё ў той жа празрыстай блакітнай доўгай сукенцы, валасы на галаве раскудлачаныя...

Распусніца! Я ж быў ёй паверы!.. Іду ў заклад, яна была не толькі з Майклам, але нават з Нікам і гэтым поўным цурбаном Гары!..

Але хто ўсё ж такі з іх твой кат? Пакуль выключыць можна толькі аднаго Гары. Бо наўрад ці агенцтва даверыла б такую справу такому дурню...



16 лютага 2052 года...

Прачнуўся ад моцнага штуршка. У калідоры вые сірэна. Ледзь ускочыў на ногі, як зноў адбыўся штуршок. Разявака Нік, відаць, правароніў метэарытны струмень. Я выскачыў у калідор. Насілу дабраўся да рубкі. Штуршкі ішлі адзін за адным. Пацягнуўшы на сябе дзверы, літаральна ўваліўся ў галоўны пост.

Нік сядзеў у крэсле, туга прышпілены рамянямі бяспекі. Ён быў белы, бы тое палатно. Мармытаў сабе пад нос штосьці няўцямнае:

— Капітан, я не разумею... Я сачыў. Яно проста вырасла... Раптоўна... Я не ведаю, што гэта...

Зірнуўшы на прыбор, я аслупянеў. Стрэлкі, бы шалёныя, гойсалі па ўсіх шкалах. У іх паказаннях не было ніякага сэнсу. Прылады нібы сапсаваліся ўсе адначасова. Я перавёў позірк на ілюмінатар і ў поце пляснуўся ў крэсла. У ім была непраглядная чарната. Ні зорак, ні туманнасцяў, толькі суцэльная сцяна цемры. Гэта быў не метэарытны струмень. Нас відавочна кудысьці засмоктвала. Але куды? У цёмную туманнасць? Але адкуль яна магла з'явіцца тут, на ўскраіне Сонечнай сістэмы?

— Выключыце рухавікі! Тэрміновае тармажэнне! — выгукнуў я што было моцы Кэт і Майклу, якія ўзніклі на парозе рубкі.

I тут жа мяне прьшіснула да крэсла...

II лютага, 9 гадзін 23 хвіліны...

Мы па-ранейшаму пасярод суцэльнага мора цемры... Перагрузка дасягнула 2 Дж. Яшчэ кроплю, і я не змагу паварушыць нават пальцамі. (Далей запісваў тэкст на дыктафон.) Прыборы не працуюць. Дакладней, у іх паказаннях няма ніякага сэнсу. Затармазіцца не ўдалося. Кэт двойчы траціла прытомнасць. Здаецца, дрэнна адчуваюць сябе Майкл і Нік. Зусім кепска з Гары. Ён сядзіць побач са мною. У яго з носа цячэ кроў. Калі гэта працягнецца яшчэ з паўгадзіны — нам канец... Стывен адбіў SOS. Але ці пачуюць наш крык на Зямлі?



І8 лютага... Час...

Зрэшты, я не ведаю, колькі зараз гадзін... Усе гадзіннікі спыніліся. У ілюмінатары ўжо апраметная сцяна цемры... I нейкі страшэнны роў быццам за бортам лютуе якісьці гіганцкі нябачны ўраган... Карабель не проста кідае ўбок, а трасе, быццам у ліхаманцы... Вось-вось нагрузкі дасягнуць гранічнай мяжы. Я ледзь ваджу алоўкам па паперы. Гары і Кэт, здаецца, ужо ў непрытомнасці. У Ніка штосьці з вачыма. Яны зрабіліся вялікія і чырвоныя... Майкл удалёкім кутку рубкі. Ён штосьці выкрыквае. Але што, як ні напружваю слых, зразумець не магу. Бачу яго ўжо невыразна. Галава проста расколваецца ад дзікага болю. Я ледзь распазнаю рубку. Здаецца, трачу прытомнасць...



19 лютага...

Спачатку пачуў голас — далёкі, прыглушаны, быццам з падзямелля... Пасля адчуў дакрананне да свайго пляча чыіхсьці моцных валасатых рук. Голас зрабіўся больш гучны.

— Капітан, усё скончылася... Чуеце, прачніцеся... Усё скончылася.

Я расплюшчыў вочы. Перада мною, схіліўшыся, стаяў Майкл.

— Мы вырваліся. Больш нічога няма, — тузаючы мяне за руку, страчыў ён, бы з кулямёта. — Капітан, чуеце? Мы вырваліся з гэтага д'яблавага воблака...

Я моўчкі абвёў позіркам рубку. I сапраўды, нішто больш не падала, не лётала, не дрыжала. Навокал стаяла нязвычная цішыня. Мерна паміргвалі шкалы прыбораў. Злева ад мяне ляжалі ў крэслах Нік і Кэт. Вочы расплюшчаны, без нядаўняга трывожнага бляску. Справа варушыўся Гары. Я з апаскай утаропіў позірк у ілюмінатар і з палёгкай уздыхнуў. Неба было ўсыпана зоркамі. Праўда, іх размяшчэнне на небасхіле мне нічога не казала. Але зараз гэта здавалася дробяззю. Галоўнае, мы вырваліся з бурлівай апраметнай цемры. I былі жы-выя...



26 лютага...

Цэлы тыдзень займаліся рамонтнымі работамі. Ліквідоўвалі непаладкі і паломкі, прыбіралі смецце. Была ўцечка кіслароду... 3 трох напаўняльнікаў вады ў нас застаўся толькі адзін. Ёсць безліч іншых дробных страт. На шчасце, не пацярпелі рухавікі і паліўныя бакі...

Пакуль яшчэ не прыйшоў у сябе Гары. Ён у медпункце. Над ім штодзень чаруе Кэт. Нік пацее над разгадкай «апраметнага воблака», у якім нядаўна мы пабывалі. Але пакуль у яго няма ніводнай талковай гіпотэзы...

Па-ранейшаму не ведаем, дзе знаходзімся. У ілюмінатары россып зорак. Але ні адна з іх нам нічога не кажа. Пакуль зразумела толькі адно — гэта не наваколле нашага Сонца ці Альфы Цэнтаўры. I ў тым, што мы тут апынуліся, вінавата «цёмнае воблака». Майкл спрабуе высветліць наша месцазнаходжанне з дапамогай камп'ютэра. Малюся, каб у яго гэта атрымалася...



14 красавіка...

Трымаем курс на найбліжэйшую зорку. Гэта чырвоны гігант. Просім Усявышняга, каб уяго быў хоць адзін спадарожнік...

Як і раней, пакуль не ведаем, дзе знаходзімся. Майкл паспрабаваў вылічыць курс па цэфеідах. Але атрымліваецца нейкая бязглуздзіца: быццам мы амаль у самым сэрцы Галактыкі! Але гэта ж проста немагчыма! Майкл яўна штосьці наблытаў. 3 нашай чарапашай хуткасцю трэба дабірацца сюды столькі гадоў, што нават страшна і падумаць!..

Падлічылі рэсурсы. Кіслароду хопіць яшчэ амаль на год, вады — месяцы на тры, харчавання — на чатыры-пяць... Давядзецца эканоміць...



П ліпеня...

Мы ўтрох месяцахлётуда зоркі. Вялікая, бліскучая, яна павісла ўжо ў ілюмінатары. Майкл і Нік вельмі нервуюцца. Калі ў зоркі няма планетнай сістэмы, мы тады проста асуджаны на пагібель. Мяне таксама ад гэтай думкі бяруць дрыжыкі. Пераадолець столькі мільярдаў кіламетраў і ўсё для таго, каб згарэць у агнявой пашчы крывавага гіганта! Майкл на ўсякі выпадак зноў адбіў 508. Толькі хто нас пачуе ў гэтым далёкім глухі м закуточку Сусвету...



З верасня...

Фу! Здаецца, фартуна зноў павярнулася да нас тварам. У зоркі, да якой мы набліжаемся, аж два спадарожнікі! Іх засёк яшчэ ўчора лакатарам Майкл. Цяпер планеты бачныя простым вокам. Яны, быццам браты-блізняты, красуюцца ў ілюмінатары: маленькі попельны карлік і таўстапузы ружовы апельсін. Тэрмінова вылічваем тэмпературныя і фізічныя ўмовы на іх... Падобна, на апельсіне вельмі горача з-за вельмі моцнага цяплічнага эфекту... Таму ляцім да карліка. Умовы на ім павінны быць больш мяккія. Ці ёсць на карліку жыццё? I ці зможам мы папоўніць на ім нашы запасы, якія добра-такі збяднелі? Мы ўсе моцна ўзрушаны. А раптам на планеце няма жыцця? Што тады? Не, пра гэта пакуль не хочацца думаць...



5 кастрычніка... 12 гадзін 42 хвіліны...

Гэта проста дзіва! Нік зафіксаваў перарывістыя імпульсы! Яны ідуць з паверхні карліка! Сігнал праз кожныя чатыры хвіліны паўтараецца. Бясспрэчна, ён штучны. Планета населена. Мы выратаваны. Кэт з радасці станчыла іскрамётную румбу. Майкл і Нік цалуюцца. Гары, быццам тое дзіця, пляскае ў далоні...

Мы імкліва набліжаемся да планеты...

,

1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка