Век Вадаліва (Аповесць)



старонка4/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.21 Mb.
1   2   3   4   5

Раздзел пяты ТУПІК

/. Дослед
— Падаць у чацвёртае шчупальца кісларод, — хутка сказаў Лукаў.

— Напаўняльнікі адчынены, — націснуўшы на кнопку пульта, нягучна прамовіла Вольга.

— Цяпер у трэцяе — метан, — пачуўся гучны загад кібернетыка. — Уключыць рухавік.

— Уключаю, — коратка кінула дзяўчына.

Яркае залацістае святло, што праменілася з круглых насценных ліхтароў, рабіла крыху старэйшай юную Вольгу, якая шчыравала над камп'ютэрам. Маленькія летуценныя вочы Лукава, які сядзеў побач з дзяўчынай, былі ўтароплены на даследчую камеру. Кібернетык здаваўся спакойным. Толькі на імгненне па ягоным засяроджаным твары прабег цень трывогі.

— Тады пачынаем. Прашу ўсіх адысці ад камеры, — паныла прамовіў ён.

— Толькі будзьце вельмі асцярожныя і ўважлівыя, — сказаў Зураў, які стаяў каля серабрыста-зялёнага люстэрка аналізатара. — Давайце пакуль на самых малых абаротах...

Тонкія далікатныя пальцы Вольгі бязгучна забегалі па беласнежных клавішах, задаючы патрэбны рэжым працы выпрабавальнаму абсталяванню, якое месцілася ў празрыстым блакітным каўпаку.

Я перавёў позірк на даследчую камеру, якая была адгароджана ад нас тоўстым шклом. Цёмна-шэры шар, што вісеў пасярод яе, пераліваўся серабрыста-аранжавым адлівам. Было штосьці загадкавае і адначасова трывожнае ў гэтым змрочным халодным бляску. Што хавалася за цёмнай металічнай абалонкай? Нейкі энергетычны цэнтр? Лятальны апарат? Касмічная прылада накшталт спадарожніка? Мы пакуль не ведалі.

У камеры заззялі агеньчыкі падсвечнікаў. Да шара з усіх бакоў пацягнуліся шчупальцы прылад. Вольга пераводзіла інфармацыю, што паступала ад іх у банк дадзеных, задаючы апаратам новы рэжым даследавання, услых абвяшчала вынікі:

— Паверхня аб'екта роўная і суцэльная. Ніякіх швоў, слядоў зваркі... Нутро не прасвечваецца... Якога-небудзь люка ці дзвярэй нябачна...

— Аб'ект не раэагуе на святло, — хутка дадаў Лукаў. — На інфрачырвонае выпраменьванне таксама. Задаю тэмпературны рэжым...

Камера спачатку пачырванела ад цеплавога струменя яркіх промняў, што ліліся з доўгай ружовай трубы, высунутай да шара. Потым яна пачала напаўняцца шэра-белым воблакам туману.

— Мішэнь не рэагуе на высокую тэмпературу, як і на нізкую, — ціха вымавіла Вольга. — Апускаю яе ў магнітнае поле...

Рэакцыі няма, — праз некалькі хвілін змрочна канстатаваў кібернетык, пазіраючы на слупкі лічбаў, што плылі па экране. — Падобна, аб'ект мёртвы. Прашу дазволу на пранікненне ў сярэдзіну...

Зураў згодна кіўнуў галавою, узрушана правёўшы рукой па чорных, бы той вугаль, валасах.

— Толькі будзьце вельмі пільнымі...

Лукаў пстрыкнуў уключальнікам. Невялічкі паўкруглы лазерны разак, што з'явіўся ў камеры, паволі пасунуўся да шара. Яркі блакітны прамень, што неўзабаве вырваўся з чорнага металічнага руля, мякка датыкнуўся да шэрай абалонкі, асцярожна папоўз па метале. Ён апісваў круг за кругам, і мы не верылі сваім вачам — на паверхні шара не было заўважна нават самых нязначных слядоў парэзу: яна заставалася роўная і суцэльная.

— Але гэта проста немагчыма! — са здзіўленнем усклікнуў Лукаў. —-На Зямлі не існуе сплаву, які б вытрымаў падобную страшэнную тэмпературу! 3 чаго ж зроблена гэта штуковіна?

— Дабаўце яшчэ крыху магутнасці, — аддаў загад Зураў. — I абмацайце ўсю паверхню шара. Павінен жа быць дзесьці ўваход у яго.

— Калі ён наогул ёсць, — ціха прамовіў кібернетык. — Хто ведае, для чаго гэта штуковіна прызначана?

Лукаў не дагаварыў.

Утаропіўшы позіркі на камеру, мы на хвіліну анямелі. Шар у ёй паволі, са спакоем волата, круціўся вакол сваёй восі. Усе шчупальцы, якія былі працягнуты да яго, быццам наткнуліся на нейкую нябачную перашкоду, плаўна аддаляліся ад аб'екта. Мы трывожна пераглянуліся.

— Ціск у камеры 30 атмасфер! — прыпаўшы да экрана аналізатара, усхвалявана кінуў Лукаў. — Тэмпература — 5 тысяч градусаў!

— Прысутнасць поля! — трывожна ўсклікнула Вольга. — Прыборы паказваюць на наяўнасць у камеры магутнага электрамагнітнага поля!

— Тэмпература ўзрастае! — перапыніў дзяўчыну Лукаў. — Яна набліжаецца да крытычнай адзнакі. — На імгненне ў вачах кібернетьіка з'явіўся страх, але ён хутка адолеў няпрошанае пачуццё. — Уключаю сілавую ахову сцен камеры...

У шлюзе ўсталявалася злавесная цішыня. Мы з трывогай і неспакоем назіралі за тым, як хутка і няшчадна плавіліся за тоўстай празрыстай перагародкай шчупальцы і стрыжні прылад, ператвараючыся на нашых вачах у бясформенную масу. Вярчэнне шара гэтак жа рэзка скончылася, як і пачалося. I тут жа аналізатары паказалі, што асяроддзе камеры зноў прыйшло да звычайнай нормы.

— Фу, — з палёгкай уздыхнуў Лукаў. Ягоны худы твар быў яшчэ белы, але губы ўжо набывалі чырвонае адценне.

Зураў прыгнечана маўчаў.

Што гэта было? — ціха вырвалася ў Вольгі. Лукаў разгублена паціснуў плячыма.

— Падобна, ён пакрыўдзіўся на нас...

Мы доўга пазіралі на дзіўны шарападобны прадмет, які маўкліва застыў за празрыстай перагародкай. Нашы надзеі зразумець ягоную таямніцу, а разам з ёю і разгадаць тайну Сакста, пайшлі марна.

— На сёння ўсё, — нарэшце ціха прамовіў Зураў. — Усім адпачываць.
2. Фартуна ўсміхаецца змрочна
Мы правялі ў панурым маўчанні амаль тры дні. Вынікі далейшых нашых даследаванняў і пошукаў былі гэткія ж несуцяшальныя, як і падчас эксперыменту са знаходкай Вольгі. Зураў і Віхрын двойчьі наведалі «Аталанту», зноў агледзелі «Аэрон» і тое наваколле, што прымыкала да яго. Але яны не адшукалі якіх-небудзь новых слядоў ці дэталей, якія б маглі хоць часткова праліць святло на тыя падзеі, што здарыліся за апошні час на планеце. Нічога не даў нам і запіс, які мы знялі з блока памяці Сарторыка. Момант прычынення робату моцнага ўдару быў пазначаны на ім толькі яркай фіялетавай успышкай. На шчасце, пашкоджанні ў Сарторыка былі не вельмі значныя, Лукаў даволі хутка паставіў нашага «прафесара» на ногі. Вольга зрабіла таксама аналіз пробаў што мы прывезлі са станцыі. На жаль, ён толькі пацвердзіў высновы нашых асабістых доследаў — у грунце і паветры планеты адсутнічалі якія-небудзь прыкметы і сляды жыцця.

Такім чынам, з аднаго боку, мы мелі «Аталанту», «Аэрона» і Сарторыка, з бясспрэчнымі доказамі той «увагі», якая была праяўлена да іх, а з другога — таямнічы металічны аб'ект і голую, змрочную, пазбаўленую жыцця планету.

Мы адчувалі, што сутыкнуліся з чымсьці невядомым і незвычайным — з сусветам, з якім нам дагэтуль яшчэ не даводзілася сустракацца.

Але з чым менавіта, мы пакуль не разумелі. Быў хтосьці трэці побач з намі, нябачны і нячутны. I гэты трэці пакуль вельмі спрытна дырыжыраваў усімі здарэннямі і падзеямі, што адбываліся вакол нас...

Быў ужо вечар, як раптам мяне запрасіў да сябе ў рубку капітан. У ілюмінатары, каля якога ён стаяў і не зводзіў вачэй, ужо змяркалася. Палова неба была сінявата-чорнай, другая чырванела, быццам дагарала ў ка.міне вуголле. Вялікі пенна-крывавы дыск Аэсты паволі плыў над гарызонтам планеты, прадвяшчаючы доўгую і халодную саксцянскую ноч.

— Сядайце, Андрэй Мікалаевіч, — прамовіў Зураў, як толькі я прайшоў да мёртвага люстэрка вонкавага назірання.

Я сеўу крэсла. Некалькі секунд капітан трымаў паўзу, быццамр азважаючы над нейкімі сваімі невясёлымі думкамі, потым, павярнуўшыся, пільна зірнуў на мяне, нарэшце вымавіў:

— Андрэй Мікалаевіч, у вас няма адчування, што мы штосьці выпускаем у даручанай нам справе з-пад увагі? Мажліва, нейкую дробязь, але вельмі важкую...

Зураў гаварыў ціха і стрымана, быццам адшукваў патрэбныя словы.

— I наогул, ці не здаецца вам даволі дзіўным, што мы, нягледзячы ўжо на два тыдні ўпартай працы, пакуль нічога тут, на Саксце, так і н'е адшукалі? Можа, не за той шнурок цягнем?

— Можа, — ціха згадзіўся я, пакуль не разумеючы, куды хіліць капітан.

Зураў ступіўшы да пульта, уключыў сувязь.

— Пётр Трафімавіч, адгукніцеся, калі ласка, — выклікаў ён Лукава. Праз імгненне матавае люстэрка засвяцілася.

— Слухаю вас, капітан.

Суровы змарнелы твар кібернетыка сведчыў пра страшэнную стомленасць. I не дзіва. Два апошнія дні Лукаў амаль не сплюшчваў вачэй, займаючыся вывучэннем і аналізам здымкаў ценевага боку Сакста.

— Прабачце, што вымушаны вас патурбаваць, — мякка прамовіў Зурау, — але ёсць неадкладныя пытанні. Скажыце, Пётр Трафімавіч, што паказвае апошняе даследаванне ценевага боку планеты?

— Вынік той жа, што і на сонечным. Жыцця няма, — даволі спакойна сказаў кібернетык.

— Значыцца тупік? — задуменна прамовіў капітан. — Ёсць пашкоджаны «Аэрон», пашматаная «Аталанта», наш цудам ацалелы зоркалёт. I ніякіх слядоў тых, хто гэта ўсё зрабіў?

— Атрымліваецца так, — стомлена паварушыў брывамі Лукаў.

— А можа, мы не там шукаем?

Капітан прайшоўся па рубцы, на хвіліну прыпыніўся каля ілюмінатара.

— Мяне вельмі турбуе тая светлая палоска, з якой мы сутыкнуліся пры падлёце да Сакста. Ці не здаецца вам, што яна мела занадта дакладны кірунак?

Зураў павярнуўся тварам да экрана.

— Пётр Трафімавіч, у нашай «Стралы» хопіць энергіі, каб даляцець да Аэсты?

— Вы хочаце наведаць гэтую планету? — пачуўся з дынаміка здзіўлены голас. — Але ж на ёй вельмі горача — аж 400 градусаў па Цэльсію. Наўрад ці там магчыма жыццё. Акрамя таго, няма ніякай гарантыі, што падобную тэмпературу вытрымаюць нашы прыборы. I потым, з-за абмеж'аванага запасу кіслароду, які мы можам узяць на борт, у нас амаль не будзе часу на акліматызацыю. А гэта заўсёды тоіць у сабе...

— I ўсё ж мы паляцім на Аэсту, — перапыніў кібернетыка капітан. — Я, Вольга і вы, Андрэй Мікалаевіч, калі не будзеце супраць, — зірнуў ён на мяне запытальна.

Я са згодай кіўнуў галавою, перавёўшы позірк на Аэсту, якая ўжо ўзграблася ў цэнтр небасхілу і зіхацела ў ілюмінатары сваім грозным ружовым бляскам. Планета не абяцала нам ветлівай гасціннасці. Але ўсё ж капітан казаў праўду. Трэба было пашырыць круг нашых пошукаў. Можа і сапраўды паміж планетамі існуе нейкая ўзаемасувязь...

— Падрыхтуйце, калі ласка, заўтра планеталёт, — аддаў загад капітан Лукаву.

— Слухаюся, — коратка кінуў той.

Люстэрка патухла. Зірнуўшы занепакоена на крывавы дыск планеты, што нерухома павіс у небе Сакста, капітан павярнуўся.

— Мяркуеце, не ветліва сустрэне нас Аэста?

— Ды нам ужо не прывыкаць, — паспрабаваў пажартаваць я. — Мы яе горача пацалуем, глядзіш, яна і злітуецца...

— Будзем спадзявацца, — ледзь прыкметна ўсміхнуўшыся, прамовіў Зураў...

Я праехаў на ліфце ў галоўны калідор і накіраваўся ў лабараторыю. Вольга ўжо два дні па маёй просьбе займалася дэталёвым аналізам атмасферы Сакста, і мне вельмі хацелася зірнуць на канчатковую карціну. Да таго жтрэба было паведаміць Сонцавай пра будучае падарожжа на Аэсту... Але дзяўчына аказалася ў памяшканні не адна. Дзверы лабараторыі былі крыху прычынены, і я лёгка пазнаў голас Віхрына, што вёў з Вольгай гаворку. Гаварыў ё'н надзвычай усхвалявана і нервова:

— Не, нам не рашыць ніколі гэты рэбус... Памятаеце, што здарылася з экіпажам «Аталанты» і перасцярогу яе капітана?..

— Ага, — пачуўся ціхі голас дзяўчыны. — Я працую над ягонымі запісамі. Вы лічыце, што нам пагражае небяспека?

— Мы два тыдні ўжо на гэтай планеце і пакуль нічога не адшукалі. Нас не хочуць заўважаць, трымаюць, бы сляпых кацянят. Мы ў пастцы. Няўжо вы не бачыце, Вольга, з намі проста гуляюць. Мы тут паддоследныя малпы, павукі ў шклянцы... Думаеце, тады ў рубцы я трызніў? Не, я на самай справе бачыў. Яно не розум, але і не жывёла. Я не здольны нават гэту пачвару апісаць. Яна матэрыяльная і адначасова нематэрыяльная. Адны вялікія агністыя вочы... Яны проста

прапальваюць цябе наскрозь. Нам трэба тэрмінова выбірацца адсюль. I як мага хутчэй. Я адчуваю, хутка здарыцца штосьці жудаснае. Я баюся за вас, Вольга...

— Мне здаецца, вы перабольшваеце небяспеку, — пяшчотна прамовіла дзяўчына. — Вось убачыце, мы хутка разгадаем гэту загадку...

Даслухоўваць размову я не пажадаў. Падняўшыся ў жылы адсек, прайшоў у сваю каюту. Прыняў душ, накінуў на сябе халат, уключыў начнік. У ілюмінатары ўжо стаяла суцэльная сцяна чарнаты. Аэста, якая вісела пасярэдзіне неба, была падобна на вялікі ружовы яблык. Што хаваецца пад тоўстай непрагляднай заслонай яе аблокаў? Якія сюрпрызы чакаюць на планеце нас заўтра? Ці адшукаем мы на ёй ключ да разгадкі ўсіх таямніц Сакста? Ці нас там чакае чарговае расчараванне? Не, думаць пра апошняе не хацелася.

Я занавесіў ілюмінатар, прайшоў да стала. Сеў у крэсла, пасунуў бліжэй да сябе свежыя старонкі капітанскага дзённіка, якія прынесла мне яшчэ ўчора вечарам Волыа...
3. Дзённік капітана Хорста
20 кастрычніка...

Мы ля Геі — у грэкаў, здаецца, гэта імя ўвасабляе зямлю, — так ахрысціў Гары планету, на якую мы вось-вось зробім пасадку. Вялізны папяліста-буры ейны дыск паўстаў ужо ў ілюмінатары. Пачынаем тармазіцца. На жаль, з-за нястачы паліва мы не можам выйсці на станцыянарную арбіту і як след вывучыць планету...



П гадзін ЗО хвілін...

Увайшлі ў верхнія слаі атмасферы Геі... Карабель калоціцца, бы ў ліхаманцы... Па правым борце піск і скрыгат. Падобна, лопаецца абшыўка. Цурбан Стывен, здаецца, спазніўся з адключэннем галоўнага рухавіка, і мы ўвайшлі ў атмасферу пад вельмі вострым вуглом. Я проста прыціснуты да крэсла. Баюся, каб мы не ўрэзаліся пузам у гэту шэрую шэльму, якая імкліва імчыцца насустрач.



П гадзін 56 хвілін...

Ух, здаецца, пранесла. Селі. Мы на Геі. Усё ж, відаць, Майкл не дарма еў свой хлеб у патрульнай службе Марса. Амаль каля самай паверхні планеты ён паспеў павярнуць карабель і, зрабіўшы спрытны тармазны манеўр, прышвартаваўяго стойкамі... Мы ўсе з непрытоенай цікавасцю заглядваем у назіральныя шчыліны — у іх жоўта-залацістая раўніна і светла-ружовае неба. Вочы проста жмурацца ад надзвычай яркага дзённага святла...



21 кастрычніка...

На Геі амаль ужо суткі. Прывялі ў парадак адсекі і каюты. Нік дзве гадзіны таму здзейсніў на лятальным апараце аблёт наваколля... Здаецца, мы прызямліліся ў пустыні. Вакол нас толькі жоўтыя пяскі ды пякучыя промні чырвонага сонца... Майкл і Нік нервуюцца ў неразуменні — дзе ж тыя, хто запрасіў нас сюды?..



22 кастрычніка...

Навокал па-ранейшаму ніякіх прыкметжыцця. Майкл адбіў па перадатчыку нашы пазыўныя. Але ў эфіры пакуль маўчанне. Нік зноў зрабіў на лятальным апараце аблёт планеты раніцай. На фотаздымках толькі жоўтыя пяскі ды камяністыя пласкагор'і. Гея на дзіва падобная на наш бязводны, пазбаўлены жыцця Меркурый. Але хто ж тады падаў нам адсюль свой голас? Не хочуць уступаць з намі ў кантакт? Але чаму?..

Падлічылі ўсе прыпасы, што засталіся ў нас. Вады хопіць на тыдзень, кіслароду — на два, прадуктаў харчавання — на месяц. I падобна, што ні тое, ні другое мы не папоўнім тут, на Геі, хутка. У нас таксама вялікія страты паліва. Таго, што засталося, не хопіць нават на старт...

Нік, Гары, Майклу прыгнечаным настроі. Кэт наогул не выходзіць са сваёй каюты... Калі ў найбліжэйшыя дні да нас не прыйдзе дапамога... Не, пра гэта нават страшна думаць...



23 кастрычніка...

Ноч'прайшла ўтрывожным чаканні. Раніцай узялі пробы грунту і паветра Гёі — у іх аніякіх слядоў жыцця. Нікі Майкл рыхтуюцца да вылету Трэба.пашырыць кола нашых пошукаў. Дзесьці ж павінен знаходзіцца той, хто падаў нам з планеты свой голас...



24 кастрычніка...

Знайшлі дзіўны металічны шарападобны прадмет. Ён усяго за дваццаць міль ад карабля... Убачыў яго Нік, калі аглядаў з лятальнага апарата наваколле. Мы ўсе моцна хвалюемся. Можа, гэта ёсць той, хто даслаў з Геі нам сваё запрашэнне?..



25 кастрычніка...

Зрабілі да таямнічага аб'екта на ўсюдыходзе марш-кідок. Бегла агледзелі яго. Дыяметр шара чатыры метры, паверхня на дзіва гладкая і суцэльная. Ва ўсякім разе якіх-небудзь заглыбленняў, люкаў ці таго, што хаця б крыху нагадвала ўваход у яго, мы пакуль не адшукалі... Але, бясспрэчна, гэта штучнае стварэнне...

Мы адбуксавалі аб'ект да зоркалёта. На жаль, з-за вялікіх памераў мы не можам узяць яго на борт. Далейшы агляд наваколля нічога не даў...

26 кастрычніка...

Майкл нечакана адшукаў на С-17 — менавіта так мы пазначылі ў бартавым сшытку знаходку Ніка — уваходны люк. Калі быць больш дакладным, той адчыніўся сам, ледзь толькі Майкл дакрануўся рукою да ягонага дна. I адразу частка корпуса ў чалавечы рост ад'ехала ўбок. Мы асцярожна зайшлі ўнутр аб'екта.

Тое, што паўстала перад нашымі вачыма, нас усіх вельмі моцна ўразіла і азадачыла. Гэта не было падобна ні на лятальны апарат, ні на якісьці касмічны штучны спадарожнік. Мы знаходзіліся перад празрыстай сцяною. Усю прастору за ёю напаўняла белае, як цукар, рэчыва, якое перапляталася тонкім павуціннем. Пакуль у нас няма здагадак, што ўсё гэта можа значыць?

27 кастрычніка...

Вось і вер, калі кажуць, што цудаў на свеце не бывае: яно здарылася проста на нашых вачах!

Мы вырашылі прадоўжыць вывучэннетаямнічага прадмета. Увайшлі ўнутр. Пільна агледзеўшы белае рэчыва, Майкл уздыхнуў:

— Эх, шклянку б «Спрайта» зараз...

I раптам рэчыва за перагародкай зазіхацела, прыйшло ў рух. Не паспелі мы нават занепакоена пераглянуцца, як прама перад намі на металічнай падстаўцы з'явілася шклянка бясколернага шыпучага напітку. Майкла пранялі дрыжыкі. Нік і Гары ў здзіўленні вытарашчылі вочы. Кэт асцярожна працягнула да напітку руку — можа, гэта проста міраж? Не, шклянка і падстаўка існавалі на самай справе. Мы па чарзе паспрабавалі пітво. Прысягаю продкамі, гэта быў самы сапраўдны «Спрайт»...

Зірнуўшы на рэчыва, мы ў хваляванні папрасілі вады, хлеба і све- гародніны. Шар задаволіў нашу просьбу. Хлеб быў мяккі і цёплы, быццам яго толькі што дасталі з печы, вада — крынічная і крыштальна чыстая.

Мы хадзілі на зоркалёт узяць посуд і напаўняльнікі.

Цяпер у нас дастаткова вады і прадуктаў харчавання. Мы таксама прызапасіліся на чатыры месяцы кіслародам. Мы ўратаваныя...

Кэт з гэтай нагоды вечарам у сябе ў каюце наладзіла вечарынку. М ы танчылі з ёю па чарзе...

Ноччу яна зноў прыйшла да мяне...



31 кастрычніка...

Тры дні аб'ект выдаваў нам паліва. Мы перавозілі яго на карабель у звышмоцных кантэйнерах.

Зрабілі таксама частковы рамонт абшыўкі. Неабходныя дэталі і матэрыялы заказалі на С-17. Да палёту будзем гатовыя тыдні праз тры. Сёння дзень адпачынку. Майкл і Нік паспрабавалі асэнсаваць «дзеянне» аб'екта і ягонае паходжанне. Але ніводнай талковай гіпотэзы яны не вылучылі. Зразумела пакуль хіба што адно: С-17— стварэнне куды больш развітай цывілізацыі, чым наша зямная. Дзе знаходзіцца гэтая звышцывілізацыя? I як патрапіў яе аб'ект на бязводную пясчаную Гею? На жаль, мы пакуль гэтага не ведаем.

2 лістапада

Здаецца, на караблі робіцца штосьці нядобрае... Нік і Майкл увесь час пра нешта перашэптваюцца. Апошняга сустрэў пасля збеду каля ўваходнага люка. Падобна, Стывен кудысьці адлучаўся з зоркалёта. Але куды? Штосьці загадкавае адбываецца з Кэт. Раніцай яна выйшла з медпункта. Усю ноч адтуль даносіліся незразумелыя гукі і ўздыхі... Штосьці дзіўнае дзеецца і з Гары. Ён ужо амаль два дні не выходзіць з лабараторыі, замкнуўшыся ў ёй. Можа, ставіць нейкія доследы?

Прыкінуў на бартавым камп'ютэры, як перацягнуць С-17 на карабель. Трэба прымаць шлюзавую перагародку. Аднаму гэтага не зрабіць...

Цікава, колькі на Зямлі прапануюць за аб'ект? Не, менш чым за трыста мільёнаў прадаць яго я не згаджуся. А пасадку патрэбна зрабіць дзесьці ў Японіі. Там да падобных штуковін незвычайная цікавасць. Толькі б не памыліцца з вылічэннем курсу...



З лістапада.,.

На працу не выйшаў ніхто... Зазірнуў да Майкла. Ён проста п'яны да непрытомнасці. На падлозе ягонай каюты цэлая куча парожніх бутэлек. Пад ложкам — аж дзве скрынкі рому. Значыцца, вось чаго ён учора адлучаўся з зоркалёта...

Пастукаўся затым да Ніка. Але ён не адчыніў мне дзверы. 3 ягонага пакоя чуліся нейкія вельмі дзіўныя гукі, быццам там маршыраваў цэлы ўзвод салдат...

Зайшоўда Кэт, Дзверы яе каюты напаўрасчынены. Яна ў ложку. На твары вар'яцкая ўсмешка, вочы затуманеныя...

— Джэк, ідзі да мяне...

Перад Кэт на тумбачцы нейкае цёмнае рэчыва, побач з ім скручаная цыгарэта... Распусніца, відаць, накурылася марыхуаны...

Выйшаў у калідор і ледзь дастукаўся да Гары. Ён, здаецца, крыху з'ехаў з розуму. Лабараторыя ўся ў кветках. На даследчых сталах колбы і прабіркі. Ён, бы той хворы, шэпча пад нос адно:

— Капітан, я заказаў на аб'екце кветкі. Вяду доследы. Вы проста не паверыце! Гэта нейкі цуд! Яны кропля ў кроплю падобныя на зямныя. Дазвольце прадоўжыць даследаванне?

Пасля абеду я зачыніўся ў вахтавай рубцы. Настрой проста паганы. Здаецца, усе гэтыя жывёліны спакусіліся... Трэба абмежаваць ім доступ на аб'ект. Але як?

I хто з іх усё-такі агент фірмы? Хутка ён будзе вельмі небяспечны. Хто: Майкл, Кэт, Нік? А можа, Гары? Не, апошні самы сапраўдны дурань. У думках толькі колбы і прабіркі. Значыцца, застаюцца трое: Майкл, Нік і Кэт. Хто з іх можа кіраваць зоркалётам? Бадай — усе, нават Кэт. Варта толькі ўвесці код-ключ у бартавы камп'ютэр і задаць яму патрэбны курс. Але код пакуль ведаю толькі я. Гэта напэўна падштурхне містэра Ікс да рашучых дзеянняў. Таму ў найбліжэйшы час я павінен яго вылічыць...



4 лістапада...

Нік, Кэт і Майкл пакуль не выходзяць са сваіх кают.

Угаварыў Гары дапамагчы мне дэманціраваць шлюзавую перагародку. Прыйшлося паабяцаць яму, што калі даставім С-17 на Зямлю, ён некалькі тыдняў папрацуе з тымі раслінамі, якія-здолее ўзнавіць аб'ект. Шчаслівы той, хто верыць. Мы ўзяліся з Гары за працу...

Заказаў учора на аб'екце зорную карту. Але ніводная зорка і збірка на ёй мне нічога не гаворыць. Відаць, давядзецца вяртацца на Зямлю праз «цёмную туманнасць». Балазе, на карце яна пазначана. Галоўнае, дакладна вылічыць адлегласць да яе і не памыліцца пры выхадзе з воблака...



- Можа, у гэтым дапамогуць цэфеіды — іх на карце добры тузін...

Цікава, што там рабілася? Шукала скафандры, якія я зачыніў у навігатарскай? Відаць, скончылася дурманнае зелле. Не, без скафандраў ім да С-17 недабрацца...

Ці можа Кэт бьшь агентам? Распусніца, наркаманка?.. Тады застаюцца Майкл і Нік. Але менавіта хто з іх? Чым займаецца Нік у сваёй каюце? Чаму ён нікога не ўпускае да сябе? Што ён заказаў на аб'екце?

5 лістапада...

Падняўся раніцай у вахтавую. Дзверы расчыненыя. Замок зламаны. У рубцы хаос і беспарадак. Зорная карта разгорнута на падлозе. Яна залітая фарбамі. Сапсаваны бартавы камп'ютэр. Хтосьці яўна капаўся ў ягоным банку памяці. Шукалі код? Але хто: Майкл, Нік, Кэт? Трэба тэрмінова зазірнуць у навігатарскую — ці ўсе скафандры на месцы?

Значыцца, містэр Ікс пачаў дзейнічаць. I ён ужо авалодаў зорнай картай. Што ж, цяпер ход за мною...

Акуратна паклаўшы дзённік капітана ў шуфляду стала, я прайшоў у калідор і спусціўся на ліфце ў даследчую камеру. У ёй уладарыла паўцемра. Было халаднавата. Цьмянае ружовае святло, што праменілася са столі, ледзь выхоплівала з плямы чарнаты матавы металічны шар, які цямнеўся за шкляною перагародкай. Я ступіў да халоднага тоўстага шкла. Шар, ахутваючы прастору перад сабою складкай ценю, здавалася, маўкліва пазіраў на мяне сваім халодным чорным металічным вокам. Ён быццам знаходзіўся ў роздуме.

Такім чынам, што ўяўляла сабою знаходка Вольгі, я ўжо цяпер ведаў. Але хто яе стваральнік? Чаму ён так упарта хавае ад нас свой твар? Можа, адказ мы адшукаем на Аэсце?..

Я адсунуўся ад шкляной перагародкі, паволі ступіў да выхаду, бо вырашыў пакуль трымаць у таямніцы сваё адкрыццё...


Раздзел шосты БУРЛІВАЯ ПЛАНЕТА

/. Змрочная даліна
Аэста расла проста ў нас на вачах. Яшчэ некалькі хвілін таму назад яна выглядала зрэзам аранжавага кавуна, цяпер жа мы бачылі вялізны калматы чырвона-ружовы дыск, які імкліва набліжаўся да нас. Аблічча Аэсты было фознае і суровае. Густая пялюшка хмараў, якая, бы туман, ахутвала планету, засланяла ад нас яе паверхню.

Уключыўшы тармазныя рухавікі, капітан павярнуў планеталёт, і той пачаў апісваць дакладную акружнасць, ураўноўваючы з Аэстай арбітальную хуткасць.

— Парабалічная хуткасць планеты 10,5 км/с. Нахіл экватара 3,24. Сферычнае альбеда 0,76... Атмасфера вуглекіслая, ёсць нязначныя дамешкі азоту і інертных газаў. Перыяд вярчэння — 225 сутак. Вось вярчэння перпендыкулярная да плоскасці арбіты, — дакладвала Вольга, пільна пазіраючы на экран аналізатара.

— Калі на Аэсце ёсць жыццё, — ціха прамовіў Зураў — дык яе разумныя насельнікі бачаць усход і захад свайго сонца толькі адзін раз у год.

— Ім не пазайздросціш, — сумна ўздыхнула Вольга.

— Калі там ёсць каму гэта рабіць, — нягучна заўважыў я.

— Зараз пабачым, што там — за хмарамі, — прамовіў капітан і націснуў на кнопку пуску.

Назіральныя шчыліны абадзьмула віхрам бела-шэрага дыму. Адарваўшыся ад планеталёта, ракета-камера апісала парабалу, потым імкліва паімчалася да тоўстага воблачнага покрыва, што бялела пад намі ўнізе. Услед за ёю да планеты паляцеў геалагічны зонд.

Не прайшло і пяці хвілін, як мы пачалі атрымліваць выразныя здымкі планеты. Мы прыніклі да серабрыстых экранаў. Ракета-камера рухалася ўнізе паралельна нашай «Страле». I нам адкрываліся ўсё новыя і новыя падрабязнасці рэльефу планеты. Трэба сказаць, Аэста рэзка адрознівалася ад Сакста ў дэталях сваёй планетаграфіі. Перад намі праплывалі карычневыя чароды сухіх далін, змрочныя рэбры расс'ечаных нізкіх грабянёў, сіметрычныя палосы жоўтых пясчаных дзюнаў, барвовыя хрыбты таўстапузых гор, паміж якіх бачыліся шырокія плямы пустыняў. Час ад часу на экране з'яўляліся цёмныя кругі з падранымі віхрастымі краямі, прызначэння якіх мы пакуль не разумелі. Можа, гэта былі проста глыбокія ўпадзіны ці застылыя плямы лавы, падобна знакамітым нашым марсіянскім морам. Апошні відарыс паказаў нам высокія ценевыя горы, што вылучаліся на фоне неба, якое было ахоплена чырвоным зарывам. Пакуль мы не назіралі сярод гэтых карцін якіхсьці слядоў разумнай дзейнасці.

Амаль адразу пачалі паступаць паведамленні ад геалагічнага зонда, які мы запусцілі да паверхні планеты.

— Ціск 30 атмасфер, тэмпература ля паверхні плюс 450.Гідрасфера адсутнічае, — услых абвяшчала Вольга тыя дадзеныя, што паступалі.

— Здаецца, нас неўзабаве чакае сустрэча з пеклам, — паспрабаваў я пажартаваць.

— Парніковы эфект. Таму такая гарачыня, — сур'ёзна прамовіла дзяўчына. — Давядзецца працаваць у звышшчыльных скафандрах. Толькі яны надзейна засцерагуць нас ад перагрэву і радыяцыі...

— Увага! Уваходзім у атмасферу! — усклікнуў капітан. — Прашу ўсіх прышпіліцца.

Апісаўшы паўкруг, наша «Страла» рынулася ўніз. Нас пранізала вібрацыя. Праз хвіліну мы ўвайшлі ў шчыльную зярністую воблачную масу. Бачнасць зрабілася амаль нулявая. Стала горача. Я ўключыў ахаладжальнікі.

Ледзь толькі ў назіральнай шчыліне мільганула цвёрдая паласа, Зураў націснуў на тармазную кнопку. Планеталёт злёгку гайданула. Гарачы слуп энергіі, які вырваўся з кармы, ударыў у рыхлую глебу, падняўшы

ўгору воблака пылу. Паволі спусціўшыся на паверхню Аэсты, «Страла» абазвалася працяглым свістам і замёрла.

Некалькі хвілін мы з цікаўнасцю пазіралі на залацістую даліну, што ляжала за ілюмінатарам. Яна здавалася мёртвай. Ніводнага руху і шавялення, нічога зтаго, што магло хоць крыху нагадваць сабою якуюсьці расліну ці жывую істоту. Суцэльны дробны спрасаваны пясок, які ляжаў перад намі, шырока цягнуўся да гарызонту.

— Здаецца, аэсцяне не вельмі рады нам, — сумна ўсміхнулася Вольга.

— Гэта праўда, — ціха ўздыхнуў я.

Зураў уключыў камеры далёкага агляду. Мы ўтаропілі позіркі на яркія люстэркі. Жоўты пясочны дыван, які аперазаў наш планеталёт, цягнуўся міляў з дваццаць. Адразу за ім пачыналася камяністае плато, якое змянялі бурыя ценевыя горы і пухлыя, як булкі, сопкі. Дзесьці за імі ляжала цёмная «пляма», прызначэнне якой мы пакуль не ведалі, таму яна выклікала ў нас асаблівую цікавасць.

Дацягнуўшыся да блакітнай панелі, Вольга ўключыла вонкавыя сістэмы. Паветразбіральнікі, прысвістваючы, пачалі засмоктваць паветра Аэсты ў герметычныя бакі. Адначасова з расчыненых у корпусе «Стралы» люкаў да паверхні планеты папаўзлі даўгарукія шчупальцы. Напаўняючы свае круглыя чорныя пашчы пяском, яны дастаўлялі пробы глебы ў накапляльнікі.

Нам тэрмінова трэба было даследаваць іх. Кожная нявывучаная планета хавала ў сабе небяспеку для астранаўтаў. Таму, перш чым ступіць на паверхню Аэсты, мы хацелі засцерагчы сябе і свой карабель ад непрывычных сюрпрызаў.

— Колькі часу зойме аналіз усіх пробаў, — запытальна зірнуў Зураў на Волыу.

— Гадзіны чатыры, — хутка адказала дзяўчына. — Яшчэ столькі спатрэбіцца на імунізацыю і абавязковы пасля яе сон...

— Вось ужо гэтыя прышчэпкі! — незадаволена прабурчау Сарторык, які сядзеў побач з капітанам. — У мяне масла застывае ў суставах, калі ўводзіцца гэтая чорная сумесь.

Мы ўсе дружна засмяяліся. Аказваецца, наш металічны «прафесар» не быў пазбаўлены пачуцця страху...

— Значыцца, у нас у запасе восем гадзін, — задуменна прамовіў Зураў.

— Зірніце, што гэта там? — раптам трывожна ўсклікнула Вольга.

Я перавёў позірк на бакавы ілюмінатар і міжволі ўздрыгнуў. Проста насупраць нашага карабля за тоўстым шклом вісеў невядомы аб'ект, які з выгляду чымсьці нагадваў нашу зямную медузу. Ён быў каля двух метраў даўжынёй, аранжава-жоўтага колеру. Ледзь толькі Зураў дацягнуўся да пульта, каб уключыць камеры вонкавага назірання, як дзіўны «аб'ект» прыйшоў у рух, хутка паплыў у накірунку гор. Неўзабаве, ператварыўшыся ў маленькую яркую кропачку, ён знік у ружовых промнях сонца...

Мы доўга сядзелі моўчкі. Ці была гэта нейкая жывёла, разумная істота, ці проста якая-небудзь прыродная з'ява, накшталт нашых шаравых маланак, з кабіны планеталёта мы не разгледзелі.

— Будзем рыхтавацца да выхаду на паверхню, — ціха прамовіў Зураў...


2. Аэсцянская бура
Нашы невялічкія яйцападобныя крылатыя апараты, якія мы называлі катэрамі, плаўна слізгацелі над залацістай далінай. Наперадзе ляцеў капітан, за ім рухаліся Сарторык і Вольга, я ж замыкаў наш маленькі караван. Мы імчаліся з хуткасцю ветру ўсяго за некалькі сотняў метраў ад паверхні планеты. Раптам Вольга жвава ўзляцела ўгору, кінула свой катэр наперад, абагнаўшы Сарторыка і Зурава.

— Даганяйце, хто смелы! — весела прагучала ў шлёмных навушніках. — Ану, хто першы дасягне гор!

Апарат дзяўчыны, пераадолеўшы гукавы бар'ер, пачаў хутка аддаляцца ад нас.

— Іду за ёю! — пачуўся ў навушніках рашучы голас капітана.

I тут жа ягоны чорны катэр, бы птушка, узвіўся ў неба, імкліва рынуўся ўслед за апаратам дзяўчыны. Мы ж з Сарторыкам толькі крыху павялічылі хуткасць нашых катэраў, вырашыўшы здалёк назіраць за тым паядынкам, які так нечакана разгарэўся ў небе Аэсты.

— Упэўнены, — сказаў Сарторык, — першым дасягне гор капітан!

— А я стаўлю на Вольгу, — рызыкнуў я з ім не згадзіцца.

Але мы памыліліся абодва. Спачатку капітан і сапраўды лёгка дагнаў дзяўчыну, пачаў прыціскаць яе катэр да зямлі. Але Вольга, спрытна ўхіліўшыся, стралой узляцела ў неба і адтуль каршуном упала на капітана. Выратавальны манеўр цяпер давялося выконваць Зураву. Нарэшце, добра-такі стаміўшыся ад закручанай каруселі, капітан і Вольга зменшылі хуткасць сваіх апаратаў, паволі паплылі побач. Ценевых гор яны дасягнулі разам. Змрочныя, голыя, са стромкімі скаламі і схіламі, горы, быццам суцэльная сцяна, узвышаліся перад намі. Прыкмеціўшы невялікую роўную пляцоўку ўнізе, мы пасадзілі на яе свае катэры. Менавіта дзесьці тут, у гарах, знікла ўчора бачаная намі «медуза», і мы хацелі агледзець гэтую загадкавую мясцовасць.

Мы выбраліся з катэраў і падзяліліся. Капітан і Вольга пакіравалі на ўсход уздоўж камяністай цясніны. Мы ж з Сарторыкам пайшлі направа, вырашыўшы даследаваць падножжа вялікай гары. Мы рухаліся павольна. Скафандры замаруджвалі хаду. Невялікія, ледзь прыкметныя змейкі трэшчын, цёмныя ніці выступаў-палічак, дробныя камяні і вышчэрбіны прымушалі нас быць асцярожнымі. Было вельмі горача. Вонкавая абшыўка нашых скафандраў нагрэлася пад яркімі промнямі аэсцянскага сонца, бы той электрычны прас, але, дзякуючы тонкай ізаляцыйнай праслойцы, мы не адчувалі гарачага дыхання планеты. Мы паволі абміналі высокія камяністыя зубцы і цёмна-шэрыя цясніны, што паўставалі на нашым шляху. Нашы катэры, пераведзеныя ў рэжым самакіравання, плаўна плылі за намі на невялічкай вышыні. Перавалы і цясніны, якія мы пераадольвалі, былі голыя і безаблічныя — ні шо-лаху, ні гуку, ніводнага нават самага малога руху. Быццам мы крочылі па мёртвым царстве.

Зрабіўшы круг, мы вярнуліся да роўнай пляцоўкі. Менавіта тут нас павінны былі чакаць капітан і Вольга. Але іх яшчэ не было. Ледзь толькі я залез у катэр, які па маім загадзе замёр каля самай зямлі, як раптам пачуўся тонкі пранізлівы гук. Неба на ўсходзе пажаўцела, потым зрабілася алавяна-шэрым. 3-за далёкіх гордакаціліся перакаты грому. Лёгкі ветрык перайшоў у раз'юшана-парывісты. I раптам зрабілася цёмна. Не прайшло і хвіліны, як вакол мяне разгулялася шквальная пясчаная бура. Я насілу схаваў свой катэр у цясніну. Але ці паспеў гэта зрабіць Сарторык? I што з Вольгай і Зуравым? Ці паспелі яны кудысьці схавацца ад буры? Я ў трывозе ўглядаўся ў шэра-бурую пясчаную масу, якая праносілася нада мною з хуткасцю калясніцы Зеўса, але далей локця перад сабою нічога не бачыў. Ураган узмацняўся. Цяпер раўло і фукатала ўсюды — уверсе, унізе, збоку. Мой катэр разгойдвала, быццам на бурлівых марскіх хвалях. Здавалася, што яго вось-вось выхапіць з цясніны і кіне ў бурую равучую масу, што імкліва праносілася нада мною.

Бура скончылася гэтак жа раптоўна, як і пачалася. Навокал зрабілася нязвычна ціха.Вызірнула сонца. Па небе марудна паплылі ружовыя хмары.

Я выплыў з цясніны і пашукаў вачыма катэр Сарторыка. Ён завіс зусім блізка ад мяне, ля стромкай горнай скалы. Як быццам з ім усё было ў парадку. Але што з Вольгай і капітанам? Чаму няма ад іх аніякіх сігналаў? Уключыўшы перадатчык, я паспрабаваў звязацца з Зуравым:

— Першы. Я — Трэці! Адгукніцеся! Першы, вы мяне чуеце?.. Эфір маўчаў. Я выклікаў Сарторыка. Ён кашлянуў у мікрафон сваім бясстрасным металічным голасам:

- Андрэй Мікалаевіч! Са мною ўсё добра. Я чуў ваш запыт да Першага. Па ўсім, з ім нешта здарылася.

— Іду на пошукі. Вяртайся і чакай нас на базе. Трэба тэрмінова падрыхтаваць яе да адлёту. Здаецца, гэта планета багатая на сюрпрызы, — аддаў я Сарторыку загад.

— Слухаюся, — коратка кінуў той.

Я павёў свой катэр уздоўж горнага ланцуга. Не стаў азірацца, каб паглядзець, як стартуе да планеталёта Сарторык. Ведаў, ён маё даручэнне выканае дакладна, на тое ён і робат. Я плаўна слізгацеў на вышыні паўтары тысячы метраў, пільна ўглядаючыся ў аксамітавыя цені цяснінаў у шэрыя вяршыні і падножжы гор, што тоўпіліся ўнізе. Але капітана і Волыі нідзе не прыкмячаў. Можа, яны яшчэ не паспелі даляцець сюды, ці крыху змянілі свой маршрут? Раз-пораз я пасылаў у эфір выклікі. Але ён упарта маўчаў. Узвіўшыся ў неба, я пашырыў круг пошукаў. Мой катэр плаўна паплыў над высокімі ценевымі гарамі. Я знізіўся амаль да самых вяршыняў і яшчэ больш зменшыў хуткасць, рухаючыся падобна паветранаму шару. Пада мною, бы на малюнку, чародамі праплывалі высокія скалістыя грабяні, цёмныя пашчы стромкіх каньёнаў калматыя цясніны і ўпадзіны — голыя, пустэльныя, безаблічныя. Я ўжо збіраўся зрабіць паваротны круг, як раптам злавіў парадыё пазыўныя — ціхія, адрывістыя, але ўсё ж гэта былі пазьіўныя капітана.

— Трэці! Я — Першы. Адгукніцеся. Патрэбна ваша дапамога... Мой апарат пашкоджаны... Знікла Вольга. Трэці, я — Першы... Трэба ваша дапамога...

Я пільна агледзеў падножжа пузатай гары і нарэшце прыкмеціў пасярод невялікай шэрай цясніны чорны крылаты катэр капітана, які быў перакулены дагары. Трывожнае прадчуванне, што з Вольгай і Зуравым нешта здарылася, знаходзіла, на жаль, сваё пацвярджэнне.

— Першы,бачу вас, — з горыччу кінуў я ў мікрафон. — Чакаю вашых загадаў.

— Агледзьце ўсё навокал. Мы трапілі ў буру. Я не ведаю, куды аднесла Вольгу, — пачулася выразна ў навушніках.

Я павярнуў катэр, зрабіў некалькі плаўных кругоў над тым месцам, дзе быў капітан. Але як я ні ўглядаўся ў бура-ружовыя скалы і пікі, у затуманеныя зяпы ўпадзін і безданяў, дзяўчыны і яе апарата не знаходзіў. Зрабіўшы чарговы безвыніковы круг над гарою, я з хваляваннем скіра-ваў свой катэр на пасадку...


3. Гарачы булён
Мы аднавілі пошукі Вольгі толькі праз гадзіну...

На шчасце, пашкоджанні ў катэры капітана былі не вельмі значныя, і мы даволі хутка ліквідавалі іх. I цяпер нашы апараты луналі над горнымі вяршынямі, трымаючы курс строга на паўднёвы захад — туды, куды панеслася нядаўняя страшэнная пясчаная бура...

Густы воблачны покрыў пад намі крыху парадчэў, стаў багаты на разрывы. Яркае ружовае святло залівала бронзавыя шапкі гор. 3 малочнага туману, што засцілаў зямлю, высуналася адгор'е. Нашаму позірку адкрыліся бясконцыя тэрасы, падобныя на паліцы-выступы, шчыліны, якія заканчваліся безданню і хаосам глыбокіх расколін.

Мы дасягнулі ўжо амаль цэнтра масіўнага зубчастага горнага хрыбта, як раптоўна катэр Зурава рэзка нырнуў уніз, у дынаміку пачуўся ўсхваляваны голас:

— Андрэй Мікалаевіч, я яе бачу!..

Паўтарыўшы манеўр капітана, я абмінуў пакаты схіл гары, вяршыня якой патанала ў жоўта-пунсовых аблоках, паволі паплыў над вялікай шэрай цяснінай. Звужваючыся, яна абрывалася на захадзе безданню. Менавіта над ёй і кружыў катэр капітана. Але толькі наблізіўшыся да яго, я здолеў прыкмеціць Вольгу. I адразу ацаніў усю сур'ёзнасць і небяспеку таго становішча, у якім яна апынулася. Яе катэр ляжаў на невялічкім скальным выступе, пагражальна нахіліўшыся кармою над цёмнай пашчай прорвы. Дастаткова было самага малога пагойдвання, каб ён прыйшоў у рух і паляцеў у бездань. Завіснуўшы над скалою, мы не рызыкавалі з Зуравым набліжацца да дзяўчыны. Капітан уключыў мікрафон.

— Вольга, я — Першы. Адкажы...

Некалькі секунд ён марна пасылаў сігналы. Нарэшце пачуўся адказ.

— Першы, я вас чую. Праўда, вельмі дрэнна. Дзе вы? Я не бачу вас...

— Вольга, мы над табою. Толькі не паварочвайся і не рабі аніякіх рэзкіх рухаў, — мякка кінуў у мікрафон Зураў. — Любая, ты можаш уключыць рухавік?

— Не. Я спрабавала ўжо гэта зрабіць, але ў мяне нічога не атрымалася, — пачуўся ціхі адказ.

— Добра. Мы зараз што-небудзь прыдумаем. Толькі, калі ласка, не варушыся, — хутка прамовіў Зураў і адключыў сувязь з Вольгай.

Мы раіліся з капітанам хвіліны тры. Становішча Вольгі было надзвычай цяжкае. Стартаваць самастойна з выступу яна на магла. Паспрабаваць асцярожна падляцець да яе на катэры? Не, гэта было вельмі рызыкоўна. Нават самая нязначная вібрацыя, выкліканая паветранай хваляй, магла прывесці апаратдзяўчыны ўрух і садраць яго з выступу. Выклікаць на дапамогу «Стралу»? Але Сарторык прывядзе яе не раней, чым праз паўгадзіны. Нам жа нельга губляць ні хвіліны.

Дацягнуцца да дзяўчыны адсюль, з вышыні сарака метраў, скінуўшы трос-лесвіцу? Але гэта хавала ў сабе небяспеку. Таму што ўсе работы трэба было выконваць у скафандры — спуск, замацзванне троса, адбуксіроўка катэра Вольгі.

— Значыцца, спуск, — падвёў рысу пад нашымі сумнымі развагамі капітан. — Іншага выйсця няма. Пайду я. — I тут жа звязаўся з дзяўчынай. — Вольга, я зараз спушчуся да цябе. Толькі не варушыся. Мы паспрабуем адбуксіравацьтвой катэр. I яшчэ...— Зураў узяў невялічкую паузу. — Я хачу, каб ты ведала, я кахаю цябе...

Капітан адключыў мікрафон. Мы рыхтаваліся да спуску хвілін дзесяць. Як толькі я адвёў свой катэр за скалу, капітан скінуў лесвіцу. Яго магутная постаць на імгненне паўстала ўрасчыненым люкулятальнага апарата, што завіс над безданню, потым знікла ў паўзмрочнай каменнай пашчы. Па тым, як моцна і туга нацягнуліся металічныя ніткі троса, я зразумеў — ён нарэшце дасягнуў катэра Вольгі.

Праз паўгадзіны, пасадзіўшы свае апараты на невялікае каменнае плато, мы выцягнулі дзяўчыну з катэра і па-сяброўску абнялі...

Ледзь толькі мы выслухалі яе кароткі аповед пра ліхтугу ў буру, як з намі на сувязь выйшаў Сарторык:

— Першы!.. Першы!.. Адгукніцеся! Гаворыць Чацвёрты! Што ў вас там робіцца?.. Куды вы ўсе падзеліся!..

Зураў спакойна адказаў у мікрафон:

— Сарторык, я — Першы. У нас тут была адна непрыемная прыгода. Але ўсё ўжо скончылася. Як «Страла»? Яна не пашкоджана?

— Не. 3 ёю ўсё добра, — пачуўся хуткі адказ. — Але навокал... Тут рабілася такое!.. Медузы! Іх была цэлая процьма! Чаго толькі яны не выраблялі... Не, гэта трэба было бачыць. Цяпер яны паляцелі. Але я засёк іх на лакатары. Яны накіроўваюцца да цёмнай плямы. Вы чуеце?

— Так, мы ўсё зразумелі, — сказаў капітан. — Мы зараз даследуем даліну.

Забраўшыся ў катэры, мы стартавалі. Паведамленне Сарторыка вымушала нас спяшацца. Мы не маглі адляцець з планеты, не адкрыўшы тайну яе «медузаў» і цёмных плям.

Мы былі ўжо на вышыні каля пяці тысяч метраў, як раптам Вольга ўсклікнула:

— Глядзіце, прамень!

Закруціўшы галавою, я нарэшце ўбачыў далёка на захадзе тонкі яркі блакітны пучок промняў. Неба ўтой частцы планеты, адкуль ён падаў, было свабоднае ад аблокаў. У ім плаўна плыў аранжавы дыск Сакста. Зірнуўшы на яго, я ад нечаканасці збянтэжыўся. У цэнтры планеты палала невялічкая асляпляльная зорка. Менавіта яна і была крыніцай святла.

— Вы бачыце? — пачуўся ў навушніках усхваляваны голас капітана. Загадкавы прамень рабіўся ўсё больш магутны і яркі. Прабегшы па папялістым пласкагор'і, вялікі светлавы струмень уваткнуўся ў змрочную паласу раўніны, даякой і накіроўваліся нашы катэры. Ледзьтолькі мы пераадолелі горны хрыбет, зорка на дыску Сакста, пацямнеўшы, патухла, тут жа неба зацягнула бела-ружовымі аблокамі.

Мы павялічылі хуткасць нашых катэраў. Але прайшло яшчэ даволі шматчасу, першчым, пакінуўшы па-за кармою перадгор'е, мыдасягнулі цёмнай даліны. 3 вышыні птушынага палёту яна выглядала чорна-крывавым бурлівым акіянам. Вялізная вадкая маса, якая напаўняла нізіну, цягнуласяда самага гарызонту. Яна ўспухала, бурліла, пенілася, узнімалася ў неба гіганцкімі ружовымі пратуберанцамі і фантанамі, якія рассыпалі рознакаляровыя іскры і тут жа падалі маленькімі агнявымі каметамі, утвараючы пасярод чорнай вадкай гладзі барвовыя рэчкі і азёры. Мы не зводзілі вачэй з гэтага велічнага казачнага відовішча.

— Лава! — прагучаў у дынаміку захоплены голас Вольгі.

— Першасны акіян, — удакладніў капітан. — Сумесь усемагчымых хімічных злучэнняў з вадароднай плазмай!

Ягоны апарат нырнуў уніз, ледзь не капатаваўшы на вялікую барвовую хвалю. Праз імгненне Зураў выраўняў катэр, даў поўны газ і з гулам паімчаўся над цёмным морам. Там, дзе ён пралятаў, у неба ўзвіваліся дзесяткі, сотні лёгкіх вугальна-чорных сілуэтаў. Быццам пушынкі, слізгацелі яны над парэчкавай вадкасцю. Некаторыя стварэнні праляталі зусім блізка ад нашых з Вольгай катэраў, і мы з непрыхаванай цікаўнасцю разглядвалі іх. Перад намі праплывалі слаістыя дыскі і авалы, пульхныя, як булкі, шары, піраміды, конусы, крыжы, квадраты, проста формы, якія нават цяжка апісаць, настолькі незвычайны быў іх выгляд. Былі тут і нашы добрыя знаёмыя «медузы». Праплываючы пад крылом майго апарата, адна з іх ледзь не зачапіла сваім празрыстым плаўніком назіральнае акенца. Я не стрымаўся, грукнуў магнітнай пасткай. Чароды, якія ўзляцелі першымі, ужо ледзь віднеліся на гарызонце, быццам дымчатыя аблокі, раставалі ў зеніце. Безумоўна, гэта былі жывыя істоты, няхай і вельмі прымітыўныя, якія не валодалі розумам. Але ўсё ж на Аэсце існавала жыццё. I ягонымі калыскаю і пажыўным булёнам быў чорна-барвовы першаакіян.

— Вяртаемся, — аддаў кароткі загад капітан, катэр якога выплыў з-за грэбеня высокай хвалі. — Я ўзяў пробы.

— Вось здзівіўся б Пётр Трафімавіч, — з запалам прамовіла ў мікрафон Вольга, — калі б убачыў гэткае...

— Бадай што, — згадзіўся я з, дзяўчынай, змаўчаўшы пра жывую «медузу», якая нудзілася ў пастцы майго катэра.

Мы заспяшаліся на базу. Наша місія на Аэсце была закончана. Мы вярталіся на Сакст...

1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка