Веснавыя песні (Палессе)



старонка1/3
Дата канвертавання19.06.2016
Памер477.94 Kb.
  1   2   3
Веснавыя песні (Палессе)

1.Жавароначкі прыляціце,



Вясну красную прынясіце,

Каб сонейка засвяціла,

Каб снег белы растапіла,

Каб садзкі расквяціла.

Жавароначкі прыляціце,

Цёпла лецейка прынясіце,

А зімачку прыбярыце,

Бо зімачка надаела,

Нам хлебушкі пераела.
Запісала ў 1980 г. ў в. Бывалькі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. ад Савік Марфы Цімафееўны (1923) Карпінская А.

2.Благаславі, маці,



Вясну гукаці,

Цёплага лета

Дажыдаці.
Запісана ў 1973 г. ў в. Забалоцце Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай водл. ад Гуменнікавай А.С. (1911) Кажухова Н.
2.1.Ацэц, маці,

Памажы, божа

Вясну гукаці,

З цёплым лецечкам,

З красным яечкам.
Запісана ў 1973г ў в. ДзербічыБуда-Кашалёўскаг р-на.Гомельскай вобл.ад Зайковай Лукер'і Васільеўны(1907) Кудрашова В.
3.Красна вясна,

Цёпла лета,

Цепла лета,

Буйна жыта.

Каб з каласочка -

Поўна бочка,

Каб з палавіны -

Тры асьміны.
Запісана ў 1974г. ў в. Харомцы Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. ад Званковіч Алёны Іванаўны (1931) Дарашчонак З.
4.Вясна красна, цёпла лета,

Зародзі, божа, густэ жыта!

Густэ жыта, каласістэ, ядырністэ:

І з вядзерца поўядзерца,

З каласочка - жыта бочка!
Запісана ў 1978г. ў в. Опаль Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. ад Карповіч Ганна Канстанцінаўны(1905) Голік П.
5.Вол бушуе - вясну чуе, (2)

Воран крача - сыра хоча

Воран крача - сыра хоча,

Не бушуй, воле, пойдзешь у поле (2)

Дай у полі наарэшся

Не плач, дзеўка, пойдзеш, замуж (2)

Дай замужам нажывешся.

Наараўся вол, улёгся, (2)

Воран крача, сыра з'еўшы.

Воран крача, сыра з'еўшы.

Дзеўка, плача, сына меўшы.
Запісана ў 1977г. ў в. Рэмязы Ельскага р-на Гомельскай вобл. ад Шчацко Аксінні

Сяргееўны(1895) Сівадзедава С. вар. Марозава В. ад Лышчанкаі Ксеніі Цярхніцоўны(1904), в. Аўцюхі.


6.Ой, за гарою вол бушуе,

Вол бушуе, весну чуе.

- Не бушуй, воле, набушуешся.

А за другою дзеўка плача,

Дзеўка плача, замуж хоча

-Не плач, дзеўка, наплачашся.

Калі добра доля - нажывешся,

Як калі нічога - наплачашся.
Запісана ў 1973г. ў в. Лунін Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. ад Косміч Ганны

Афанасьеўны(1926) Харчанка М.


7.Ой, вясна мая вясёла, гу - у - у,

Вазвесяліла ўсе горачкі, гу - у - у,

Усе горачкі, даліначкі, гу - у - у,

Дзе канапелькі валяліся,

Дзе мы з мілым раставаліся.
Запісана ў 1980г. ў в. Дзеражычы Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. ад Кошчанка Еўдакіі Іванаўны (1903) Гайсёнак С.
8.Ой,вясна мая, вясна вясёлая

Разбудзіла ўсе пагурачкі,

Усе пагурачкі - даліначкі.

Там канапелькі валяліся,

Там парабачкі збіраліся,

На мёд-гарылку складаліся.
Запісана ў 1980г. ў в. Бывалькі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. ад Пікас Ганны Андрэеўны(1900) Карпей М. вар. Казёл А. ад Пікас Ганны Андрэеўны(1900), там жа.
9.-Вясняначка, паняначка,

Дзе ты начавала?

садочку на шчыточку

Вішанькі шчытала.

Нашчытала тры курпульцы

Дый парассыпала,

Стала развіднаці -

Некагда збіраці.
Запісана ў 1980г. ў в. ГарадокЛоеўскага р-на Гомельскай вобл. ад Якушэнка Мікалая Сямёнавіча(1917) Капусціна Е.
10.Ой, ужэ, вясна! Ой, ужэ, красна!

Да што ж ты нам вынесла?

Ой, вынесла - вынесла.

Тры карысці - радасці:

Да малым дзеткам - па піражочку,

Красным дзеўкам па вяночку,

А старым - па кіёчку.
Запісана ў 1974г. ў в. Глушковічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. ад Казачка Сямёна ДЗям'янавіча(1898) Згіраўская Н.
11.Вясна - красна,

Што ты нам прынесла?

Каробачку бобу -

Хлопцам на хваробу,

Дзеўкам па яечку,

Хлопцам па кіёчку.
Запісана ў 1975г. ў в. Скароднае Ельскага р-на Гомельскай вобл. ад Пузік Марыі Савельеўны(1919) Рыжкова Н. вар. Руклінская Т. ад Ладыжанка Меланьі Канстанцінаўны(1906), в.Засімы.
12.Ой, вясна - красна,

Што нам прынесла?

Хлопцам па яечку,

Дзеўкам па вяночку.
Запісана ў 1977г. ў в. Аляксандроўка Ельскага р-на Гомельскай вобл. ад Заяц Вольгі Андрэеўны(1931) Халянкова Н.
13.Агу, вясна! Агу, красна!

А што ж ты нам да вынесла?

Эй - эй, што ты нам вынесла?

Усем дзевочкам да па яечку,

Эй - эй, да па яечку,

А хлопчыкам па піражэчку,

Эй - эй, па піражэчку.

Старым дзедкам за бабкамі па кіечку,

Эй - эй, па кіечку.
Запісана ў 1979г. ў в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. Кавалёва Р.
14.Ой, вясн, вясна,

Што нам прынесла?

Дзеўкам- узросту,

Хлопцам-каросту.

Хлопцы дзяруцца,

А дзеўкі смяюцца.

Дзеўкі красенкі датыкаюць,

А хлопцы каросту, каросту дадзіраюць.
Запісана ў 1980г. ў в. Страдубка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. ад Кулага Алены Савельеўны(1906) Роліч В.
15.Ой, весна, весна,

Што нам прынесла? (2)

Дзевачкам - росту,

Хлопцам - каросту, (2)

Хлопцы дзяруцца,

Дзеўкі смяюцца. (2)
Запісана ў 1980г. ў в. Перадзелка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. ад Вайкевіч Таццяны Дзмітраўны(1913) Кузняцова А.
16.-Ой, вясна красна,

Што нам прынесла? (2)

-Дзевачкам - росту,

Хлопцам - каросту, (2)

Штоб яны з дзеўкамі не гулялі,

Ды каросту дралі.
Запісана ў 1980г. ў в. Беслы Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. ад. Каралёвай Улляны Пятроўны(1922) Карпей М. вар. Казлова Р.ад Каралёвай Улляны Пятроўны. Там жа.
17.Ой, вясна - красна,

Што ты нам прынесла?

Хлопцам - па яечку,

Дзеўкам - по вяночку.
Запісана ў 1978г. ў в. Калінкавічы Гомельскай вобл. ад Табулінай Клаўдзіі Сцяпанаўны(67 год) Табуліна Л.
18.-Вясна красна, адкуль прышла,

Адкуль прышла, што прынясла?

-Прынясла я цёплае лецейка:

Малым дзеткам - па яечку,

Старым бабкам па кіёчку,

Красным дзеўкам - па вяночку,

Маладзіцам - па сярпочку.

Старыя бабкі - чапцы шыці,

Красны дзеўкі - вянкі віці,

Маладзіцы - жыта жаці.

Красны дзеўкі - на вулічку,

Маладзіцы - за дюлечку.

Красны дзеўкі - "гулі, гулі",

Маладзіцы - "люлі, люлі".
Запісана ў 1978г. ў в. Васточны Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. ад Сальнікавай Праскоўі Ануфрыеўны(1910) Івярэйка Г.
19.Ой, вясна, красна,

Ой, што вынесла?

Ой, я вынесла

Ля старых бабак - бяседу,

А ля маладых - красенца, (2)

А ля хлопчыкаў - кружэчка, (2)

А ля дзевачак - храшчыка.
Запісана ў 1978г. ў в. Туляцічы Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. ад Шэндар Таццяны Мікалаеўны(1902) Голік П.
20.Ой, вясна красна, да што вынесла?

Шо ўже з страшанькі капле,

А ўжэ ж нашым да плысачынькам

Быстра рэчанька пахне.

Ой, ідуць валы, ой, ідуць валы

Да ўсё крутарогі.

Ой, пашлі ж нашы да плысачынькі

Дай усе свае валы.

Ой, ідуць валы, ой, ідуць валы

Дай усе палавыя

Ой, пашлі ж нашы да плысачынькі

Дай усе маладыя.
Запісана ў 1978г. ў в. Дружылавічы Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. ад Валюшка Пелагеі Якімаўны(1902)
21.Вясна, вясняначка,

Дзе твая дачка Ульяначка?

Сядзіць у садочку, шые сарочку

Яку сарочку? Ільняную,

Свайму тату каханаму,

Шые сарочку пасконную

Свайму міламу паскуднаму.
Запісана ў 1977г. ў в. Рамезы Ельскага р-на Гомельскай вобл.ад Іллюк Антаніны Іванаўны(1902) Скабей Л.
22.Ой, вясна, вясняначка,

Дзе твая дачка Мар'яначка?

Сядзіць у садочку, шые сарочку,

Шые сарочку Васілёчку.

Шые сарочку пласкуную,

Свайму міламу паскуднаму.

Шые сарочку ільняную

Свайму міламу каханаму.
Запісана ў 1977г. ў в. Н. Бярозаўка Калінкавіцкага р-на Гомельскай вобл. ад Сакалоўскай Праскоўі Вярчук З.
23.Вясна, вясна, вясняначка,

Дзе ж твая дачка-паняначка?

Сядзіць садочку, шые сарочку,

Вялікую, ільняную

Свайму міламу плюгаваму,

Шые сарочку пласкуную

Свайму міламу паскуднаму
Запісана ў 1975г. ў в. Махнач Мазырскага р-на Гомельскай вобл. ад Канопліч Ефрасіні Аляксееўны Аляб'ева І.
24.Вясна, вясна, вясняначка,

Дзе твая дачка Гуляначка?

Пагнала бычкі за вароцічкі,

Пасуцца бычкі, як падаруначкі.

Ці зіма была, ці не была,

Бо я малада, не ўгадала,

Сабе падаркаў не набрала

Да пад лёд кудзельку напускала.

Плывіце, кудзелькі, балоцечкам,

А да мяне - палаценчакам.
Запісана ў 1977г. ў в. Н. Рудны Ельскага р-на Гомельскай вобл.ад Жыгадла Мальвіны Антонаўны(1910) Лесіна І.
25.Ох, вясна, вясна, вясняначка,

Дзе твая дачка Тацяначка?

Пагнала бычкі за варотцы.

Пасіцесь, бычкі, як спрадушачкі,

Стараму дзядку на рукавічку,

Старай бабке ды на спаднічку.
Запісана ў 1977г. ў в. Н. Рудна Ельскага р-на Гомельскай вобл.ад Жыгадла Мальвіны Антонаўны(1910) Ісакава Н.
26.Ой, весна, весна, весняночка,

Чыя дочка Мар'яночка?

Ой, вона седзіць у садочку,

Шые-шывае сарочку.

Ах, еку-еку? Ільняную,

Свайму свекару поганаму.

Ох, еку-еку? Посконую,

Свайму свекору паскудному.
Запісала ў 1979г. ў в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. ад Кавалёва Р.
27.Эх, весна, весна, весняночка,

Эх, чыя дочка Мар'яночка

Сядзіць у садочку,

Шые сорочку.

Еку сорочку? Латаную.

Еку сорочку? Ільняную,

Свойму свекору поганому.

Еку сорочку? Посконую,

Сврйму свекару поскудному.
Запісала ў 1979г. ў в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. Кавалёва Р.
29-Ай, вясна - вясна, вясняначка,

Дзе твая дачка Мар'яначка?

-Пагнала бычка на раначке:

Пасісь, пасісь, бычок, пад ліпкаю,

Я, маладая, іграю са скрыпкаю.
Запісала ў 1977г.ў в. К - Болсуны Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.ад Максіменка М.Л. (1900) Кажэмская Н.
30.Ой, вясна, вясна,

Вясняначка,

А дзе твая дачка

Юляначка? (2)

Дзесь у садочку

Шые сарочку (2)

Свайму сыночку

Васілёчку.
Запісала ў 1980ў в. Перадзелка Лоеўскага р-на.Гомельскай вобл. ад Вайткевіч Таццяны Юр'еўны(1903) Кузняцова А. вар. Валашкевіч Г. ад Поўжык Ганны Іванаўны(1914) в. Дзеражычы Чыгрынава ад Арошчанка Галіны Ціханаўны(1928) в. Боршч. Арташэнка Л. ад Школяр Марыі Уллянаўны(1912) в. Дзеражычы. Паўлоўская В. ад Цямпяк Улляны Петроўны(1908) в. Кывалькі..
31.Вясна, вясна, вясняначка,

А дзе твая дачка Мар'яначка?

Дзесь у садочку шые сарочку,

Дзесь у святліцы шые спадніцу

Шоўкавай беллю сабе к вяселлю.
Запісала ў 1979г. ў в. Ціткаў Нараўлянскага р-на ад Палей Раісы Сцяпанаўны (1914) Пархоменка Т.
32.Ужо вясна, ужо красна.

З страхі вада капне, (3)

А ў нашага да Колечкі

Мундровенька пахне (3)

Няхай пахне, перапахне

Па чыстаму полю, (3)

За ім, за ім ды й Наташанька:

''Вярніся, любы саколю!'' (3)

-Не вярнуся, не вярнуся,

Ты мною ганьбуеш.

Няхай, няхай твае бела лічка

Да перада мною, (3)

Няхай, няхай твая руса каса

У мяне пад нагою. (3)
Запісана ў 1977г. ў в.Аляксандраўка Ельскага р-на Гомельскай вобл. ад Ціх Таццяны Антонаўны Ганчарова С.
33.Ой, ужэ вясна, ой, ужэ красна,

Да стрэх вада капле, (2)

Ой, з стрэх вада капле.

Шчо й маладому дай казачэньку

Дай мандрованька пахне (2)

Ой, мандраванька пахне,

Ой, мандруй, мандруй дай казачэнька

Да з лукі на прылукі, (2)

Ой, з лукі на прылукі

Ох, случылася да казачэньку

Тры дарожанькі ўкупе, (2)

Ой, тры дарожанькі ўкупе.

Шчо адная дай дарожанька

Да па мед, па гарэлку, (2)

Ой па мед, па гарэлку,

А другая по красную дзеўку, (2)

Ой, па красную дзеўку.

А трэцяя дай даражанька

Да з Польшы на Украіну, (2)

Ой, з Польшы на Украіну.
Запісана ў 1978г. ў в. Глушкавічы Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл. Кавалёва Р.

вар. Згірская Т.ад Казачка Сямёна Дзем'янавіча1978г. Там жа
34.А ўжо вясна, а ўжо красна,

З - пад стрэх вада капле,

А ўжо табе, хлопчыку,

Вандрованька пахне.

Павандраваў наш хлопчык

Да ў чыстае поле,

А за ім жа дзяўчыначка:

"Вярніся, саколе".

-Не вернуся, не аглянуся,

Бо гардуешь ты мною.

Твае гардаванне

Ўсе перада мною.

Тваё ж бела лічанька

Ў мяне на дадоні,

Твая густа каса

У мяне пад нагою.
Запісана ў 1973 г. ў в. Скрыгалава Мазырскага р-на Гомельскай вобл. ад Віргун Эвеліны Несцераўны (84) Яраслаўцава Р. вар. Грыбок В. ад Хмялеўскай Ганны Рыгораўны (50) в. Скароднае Руклінская Т. ад Лось Еўдакіі Рыгораўны (1901)

Кавалёва Р. ад Высоцкай Марыі Адамаўны (1919), Янкавец А. (1901),Дубадзел Веры Вітальеўны, Дворак Алены Пятроўны (1923)
37.Ой, выйду я на даліну,

Пагляжу я на Украіну.

На Украіне дажджы ідуць,

А ў нас не бываюць,

Цемныя хмаркі наступаюць.

-Раступіцеся, хмаркі цёмненькія,

Да паліце, дажджы дробненькія,

На маю руту зялёную,

На маю рожу чырвоную,

Штоб мая рута зелянела,

Штоб мая рожа чырванела.
Запісана ў в. Цешкаў Караўлянскага р-на Гомельскай вобл.ад Палей Раісы Сцяпанаўны (1914) Пархоменка Т.
114.Ужэ вясна, ужэ красна,

Дуб развіваецца,

А Вара-Варачка

Дачкою набіваецца

-Ой, Валодзька, май зяцьку.

Дай вазьмі маю дочку.

Дай вазьмі маю дочку Анечку,

Дай Анечку маладую -

Дам карову рабую.

Дам карову з цяляткам,

Дам Анечку з дзіцяткам,

Дам карову крутарогу,

Дам Анечку чарнаброву.
Запісана ў 1975 г. ў в. Скароднае Ельскага р-на Гомельскай вобл. ад Сясцёр Кляпоцкіх (1900, 1912) Чумкава
115.Вясна, вясніца, не стой на мяжы,

Малады хлопчачак жэніцца.

Не буду жаніцца да цяпла,

Штоб мая Клавачка падрасла,

Штоб мая дзевачка падрасла

Да мне вяночка паднясла.
Запісана ў 1977 г. ў в. Рэмязы Ельскага р-на Гомельскай вобл. ад Сіўчук Надзеі Андрэеўны (1921) Ганчарова С.
116.Ой, зайдзі, месяцу,

Да на нашу уліцу.

А на нашай уліцы

Усе дзеўкі красавіцы,

Ды няма там найкрашчэ

Надзечкі нашай

Ой, зайдзі, месяцу,

Да на нашу уліцу.

А на нашай уліцы

Усе парні красаўцы,

Ды няма там найкрашчэ

Колечкі нашага.
Запісана ў 1977 г. ў в. Рэмазы Ельскага р-на Гомельскай вобл. ад Цік Таццяны Антонаўны (90) Чысцякова В.
117.Ой, вясняначка, чорная галачка

Ой, рано, рано!

Пераманіла сівага сокала.

Ох, я ж яго не маніла,

Ен сам да лятае,

На каліну сядае

Дай каліну клюе

Пераманачка маладая Танечка

Прыманіла Валодзьку.

Ой, я ж яго не маніла,

Ен сам дахаджае,

Дай на лавачку сядая,

Падарачкі дае.
Запісана ў 1975 г. ў в. Скароднае Ельскага р-на Гомельскай вобл. ад сясцёр Клапоцкіх (1900, 1912) Скарапанава І. вар. Руклінская Т ад Назаранка Людмілы Мікалаеўны (1912) Сашлёва Т.ад Захарчанка Вольгі Фёдараўны (1919)
118.Штосьці ў лесе гукае,

Салавейка спявае,

Валодзя коней шукае.

  • Не шукай сваіх коней,

Твае коні ў гародзе,

Да ў Верачкі у гародзе

Платы паламалі

Да капусту паз'ядалі.

Ідзі коней пазаймай

Да Верачку адведай.

-Платы пастаўляю

Да капусту пасажаю.
Запісана ў 1975 г. ў в. Мядзведнае Ельскага р-на Гомельскай вобл. ад Васькоўскай Еўдакіі Рыгораўны (1914) Жэбіт Н. вар. Ценышава Т.ад Кляпацкай Варвары Васільеўны (1908), в. Жукі.
119.Сонца коціцца,

Гуляць хочацца (2)

А я ўкрадуся,

Нагуляюся, (2)

Я уваруюся,

Нацалуюся (2)

-Ох ты, мілы мой,

Навучай мяне, (2)

Як дамоў хадзіць,

Кавалер вадзіць (2)

-Цераз вуліцу -

Серай вуліцай, (2)

Цераз чорну гразь -

Перапелкаю, (2)

Цераз зялёны сад -

Краснай дзеўкаю.(2)
Запісала ў в. Антонаўка Буда - Кашалеўскага р-на Гомельскай вобл. ад Фруцкай Ксеніі Рыгораўны (1893). Каламіец Л.
120. Балота, балота, зялёнае,

Што за раней ты палягло?

Як жа мне, балоту, зялену быць -

Стапталі мяне дзевачкі,

Рана ў цэркаўку ходзячы,

Госпада бога просячы.

-Балота, балота зялёнае,

Што ты зараней палягло?

-Як жа мне, балоту, зяленаму быць -

Стапталі мяне хлопчыкі,

Да дзевак па балоту ходзячы,

Дзеўкам баранкі носячы.
Запісала ў в. Аляксандраўка Ельскага р-на Гомельскай вобл. ад Заяц Вольгі Андрэеўны (1931). Ганчарова С.
121.Гуляйце, дзеўкі,

Не жалейце сілкі,

Ой, рана-рана!

Бо катора з вас

Увосень замуж пайдзе,

Увосень замуж пайдзе

Да гуляці не будзе.

Крусцень пабачу

Сразу заплачу,

Сразу заплачу,

Што дзевак не бачу.

Мой муж лянівы

У хаце сядзіць,

Нагайкі пляце,

Сваю мілу б'е.
Запісала ў 1975 г. ў в. Скароднае Ельскага р-на Гомельскай вобл. ад Серай Соф'і Мікалаеўны (1931). Хаменка Т.
122.Ой, выду, выду на гару,

Ой, удару, удару ў далоні,

Штоб у майго свёкра сад зацвіў,

Віннае явлачка назрэла.

Да каму - яблачка, каму - два,

А сваей свякроўцы дам пяць,

Каб даўжэй давала спаць,

І свайму свёкру дам пяць,

Каб даўжэй даваў гуляць.
Запісала ў 1978 г. ў п. Васточны Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. ад Пракаповіч Вольгі Парфёнаўны (1912). Карэйка Г.
123.Ай, у бару яраточак,

Ай, у бару зялёненькі.

Рана, рана, рана,

Ай, у бару зялёненькі.

Як на тым яраточку

Ды арэшкі віселі.

Рана, рана, рана,

Тры паспелыя віселі.

А першы яраточак -

Маладзенькі Ванечка.

Рана, рана, рана,

Маладзенькі Ванечка.

А другі яраточак -

Маладзенька Галечка.

Рана, рана. рана,

Маладзенька Галечка.
Запісала ў в. Рудня - Камялёва Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. ад фальклорнай групы пад кіраўніцтвам Кірэйцавай Анісьі Тарасаўны (1908). Дзіўпель Л.
126.Ой, чыя гэта (2)

Новая каляска,

Ой, ды й малодзенькі конь? Гэй!

Толькі сесць, (2)

Сесьці да паехаць

Ды к Івану на двор. Гэй!

Ой, узяць (2)

Ды узяць маладу Марынку

Ды завезці дамоў. Гэй!
Запісала ў 1978 г. ў в. Роўкавічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. ад Мінкарэнка Сцепаніды Яфімаўны (1912), Якубавай Ганны Пятроўны (1907). Нарэйка Г.
  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка