Ветэранскі аўтограф на Палатне Перамогі



Дата канвертавання04.07.2016
Памер12.94 Kb.

Ветэранскі аўтограф на Палатне Перамогі


Альберт Львовіч Смірноў і Мікалай Мікалаевіч Юр’еў, Фёдар Піліпавіч Макарчыкаў і Любоў Яўменаўна Пералехава, Мікалай Іванавіч Чашчэвік і Соф’я Іванаўна Аўчыннікава –  многія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Шчучыншыны, як і ўсёй нашай краіны, прымаюць удзел у акцыі “Палатно Перамогі”, арганізаванай Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыяй пры падтрымцы савета ветэранаў. На спецыяльным  палатне чырвонага колеру яны пішуць сваё прозвішча, воінскае фарміраванне, у якім служылі, франтавыя гады і ставяць свой подпіс.

  • Палатно Перамогі з подпісамі ветэранаў Шчучыншчыны накіруецца ў абласны камітэт грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, – расказвае першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Сяргей Стульгіс. – Там яно будзе сшыта з Палотнамі з іншых раёнаў і перададзена ў цэнтральны камітэт у Мінск. З абласных атрымаецца адзінае рэспубліканскае Палатно Перамогі. Трэцяга ліпеня, у дзень святкавання 65-годдзя вызвалення беларускага народа ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, на парадзе яго пранясуць піянеры. Затым гэта рэліквія будзе перададзена ў Дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. У наступным годзе плануецца сшыць адзінае Міжнароднае Палатно Перамогі.

– Арганізаваная акцыя вельмі важная для маладога пакалення, – звяртаецца да ветэранаў старшыня раённага савета ветэранаў Эдмунд Станіслававіч Дзікевіч. – Вы рызыкавалі сваім жыццём дзеля свабоды і незалежнасці нашай Радзімы. Вучыцца любіць сваю Айчыну юнакі і дзяўчаты павінны ў вас і ў тых, хто загінуў у крывавых баях.
Урачыстая падзея праходзіла ў першай гарадской школе, дзе неўзабаве адчыніцца музей баявой славы. Ветэраны паставілі свае подпісы не толькі на Палатне Перамогі, але і на сцягу, які будзе захоўвацца ў музеі.
Ганна РУДСКАЯ.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка