Выхаванне грамадзянскасці сродкамі



старонка1/3
Дата канвертавання30.06.2016
Памер0.49 Mb.
  1   2   3

Установа адукацыі “Гродзенскі


дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”

Ад прадзедаў спакон вякоў...

Выхаванне грамадзянскасці сродкамі


дэкаратыўна-прыкладной творчасці


(вопыт работы народнай студыі “Суквецце талентаў”)

Гродна, 2007


Друкуецца па рашэнню метадычнага савета УА “ГДзАПТДзМ”

Складальнік: Дашко А.В. – метадыст аддзела этнакультуры і мастацкай адукацыі.
Рэцэнзент: Храмкова А.М. – вядучы метадыст ДУК “Гродзенскі АМЦНТ”.
У зборніку прадстаўлены вопыт работы народнай студыі “Суквецце талентаў”, накіраваны на выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму, а таксама аўтарскія праграмы майстэрняў “Ткацтва”, “Кераміка”, “Залатая саломка”.

Дадзены матэрыял прапануецца для выкарыстання ў навучальна-выхаваўчай рабоце педагогамі ўстаноў адукацыі і пазашкольных устаноў, настаўнікамі і кіраўнікамі гурткоў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Матэрыял адрасаваны педагогам устаноў пазашкольнага навучання і выхавання, кіраўнікам творчых майстэрняў народнага мастацтва.

© Установа адукацыі

“Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”

Каложскі парк, 1

230023, г. Гродна,

e-mail: detpl@tut.by



ХОД ЗАНЯТИЯ.

I. Вступительная беседа о назначении сувенира, показ образцов открыток. Выяснить, как кружковцы представляют себе значение слова “сувенир”. Учащиеся называют наиболее распространенные виды сувениров, вспоминают события, связанные с ними.

СУВЕНИР – это вещь, связанная с воспоминаниями о каких-либо событиях или о каком-то человеке. Сувенир можно встретить в доме, в машине шофера, в кабинете учителя. Сувенирами могут быть различные изделия, имеющие как декоративное, так и декоративно-утилитарное назначение.

Декоративные изделия, служащие украшением - это различные панно, глиняные, деревянные росписные и резные игрушки и т.д.

Французское слово “сувенир” означает “подарок на память”, пришло в русский язык в петровские времена. Раньше сувениром считался любой подарок, который прежде всего напоминал о человеке, сделавшем его.



II. Показ образцов сувениров, выполненных на занятии, подчеркивание их оригинальности.



  1. ПРАКТИЧЕСКАЯ РАБОТА.




  1. Из плотной бумаги складывают и вырезают форму открытки (в виде прямоугольника, овала, круга, сердечка и т.д.).

  2. Из соломенных пластинок вырезают различные формы: цветы, колокольчики, сердечки и др.

  3. Составляют на фоне композицию и приклеивают.

  4. По ходу работы педагог напоминает правила безопасной работы с ножницами и утюгом.

  5. Подведение итогов работы.

Л И Т Е Р А Т У Р А

  1. Дехтяренко, В.Н. Инкрустация соломкой. – М., 1988.

  2. Гусакова, М.А. Аппликация. – М., 1997.

  3. Сахута, Я.М. Мастацкія рамества і промыслы Беларусі. – Мiнск, 1988.

  4. Шкут, Н. Беларускія промыслы. - Мiнск, 1985.

35

Народная студыя “Суквецце талентаў” УА “ГДАПТДМ” – гэта адукацыйна-выхаваўчая прастора, дзе створаны ўсе ўмовы для самаразвіцця і самарэалізацыі навучэнцаў сродкамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, гэта спрыяльнае асяроддзе, дзе ажыццяўляецца асэнсаванне і засваенне народных традыцый, раскрыцце творчых здольнасцей, а таксама выхаванне пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму.



Галоўная задача студыі – цалкам выкарыстаць багаты выхаваўчы патэнцыял традыцыйнай культуры, давесці яе да выхаванцаў, навучыць іх паважаць і берагчы духоўную спадчыну продкаў.

Студыя “Суквецце талентаў” створана ў 2000 годзе на базе трох майстэрняў – “Ткацтва” пад кіраўніцтвам Камінскай М.А., “Кераміка” пад кіраўніцтвам Шубінай Т.С., “Залатая саломка” пад кіраўніцтвам Трысмаковай Т.В. Мастацкім кіраўніком студыі з’яўляецца Камінская М.А.

У 2006 годзе за дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці і актыўную работу па папулярызацыі народных традыцый студыі было прысвоена найменне “народны аматарскі калектыў”.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці студыі з’яўляецца дэкаратыўна-прыкладая творчасць, этнакультурная праграма, выставачная, афарміцельская і экспертная дзейнасць.

Студыя “Суквецце талентаў” з’яўляецца эксперыментальнай пляцоўкай кафедры “Выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці” Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы. На базе майстэрні “Ткацтва” створаны клас этнаграфіі, у перспектыве – этнаграфічны музей.

Студыйцы, клапатліва захоўваючы традыцыі народнага мастацтва, займаюцца рознымі відамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці: выраб лялек, цацак з саломы і гліны, ручное ткацтва, інкрустацыя і аплікацыя саломкай, вырабы з ільну і скуры, выраб тканіны на кроснах, паясоў, гальштукаў, закладак, дэкаратыўных пано і інш. У студыі займаюцца і навучэнцы з адхіленнямі ў псіхафізічным развіцці, для якіх творчыя заняткі – гэта не проста захапленне, але і маг- чымасць наблізіць да сябе навакольны свет і самім наблізіцца да яго.

Свае ўменні і творчыя дасягненні выхаванцы і педагогі студыі паспяхова дэманструюць на семінарах, сустрэчах з народнымі майстрамі і мастакамі, а таксама ў час арганізацыі, удзелу і правядзення выставаў, конкурсаў, аглядаў і фестываляў. Усе гэта садзейнічае выхаванню актыўнай творчай асобы, развіццю ў навучэнцаў эстэтычнага густу і мастацкага мыслення, вучыць глыбока і правільна разумець прыгожае ў жыцці.

3

Праграма народнай студыі

“Суквецце талентаў”

“Вытокі”


Асноўная мэта праграмы – выхаванне творчасцю, фарміраванне гарманічнай асобы і зберажэнне яе індывідуальнасці.

Задачы праграмы:

  • далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей на падставе традыцыйнай беларускай культуры і народнага мастацтва;

  • раскрыцце творчых здольнасцей навучэнцаў;

  • выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму;

  • забеспячэнне спрыяльных умоў для ўзаемадзеяння студыйцаў і педагогаў.

Праграма “Вытокі” разлічана на 3 гады і змяшчае 3 узроўні навучання:

І узровеньдыягнастычна-арыентацыйны.

Накіраваны на адаптацыю, выяўленне творчых здольнасцей выхаванцаў, авалоданне асновамі мастацкай дзейнасці.



ІІ узровеньпаглыблены.

Рэалізуецца па кожнаму напрамку дэкаратыўна-прыкладной творчасці на аснове індывідуальных, эксперыментальных і аўтарскіх праграм.



ІІІ узровеньпрафесійна-самавызначальны.

Прызначаны для асабістага развіцця выхаванцаў, схільных да творчай дзейнасці.

Адукацыйна-выхаваўчы працэс уключае ў сябе розныя метады навучання і выхавання:


  • рэпрадукцыйны;

  • раз’ясняльна-ілюстрацыйны;

  • праблемны;

  • метад адкрыццяў;

  • метад заахвочвання.

Асноўнымі прынцыпамі, якімі карыстаюцца педагогі ў рабоце

са студыйцамі, з’яўляюцца:



  • прынцып гуманізму;

  • прынцып варыятыўнасці навучання;

  • прынцып аптымальнасці;

  • прынцып стварэння сітуацыі поспеху;

  • прынцып узаемасупрацоўніцтва педагогаў, выхаванцаў і бацькоў.

4

Праграма “Вытокі” складаецца з наступных частак:



Работа майстэрняў:

  • Ткацтва;

  • Кераміка;

  • Залатая саломка;

  • Свет цацкі;

  • Дызайн адзення;

  • Лазапляценне;

  • Саломапляценне;

  • Бісерапляценне;

  • Ручное вязанне;

  • Машыннае вязанне;

  • Студыя выяўленчага мастацтва;

  • Мастацкая апрацоўка скуры.

    • Этнакультурная праграма

  • экспедыцыі;

  • экскурсіі;

  • паходы;

  • педагагічная гасцеўня;

  • эксперыментыльная пляцоўка.

    • Выставачная дзейнасць

  • абласныя выставы;

  • тэматычныя выставы;

  • аўтарскія выставы;

  • персанальныя выставы;

  • сямейныя выставы;

  • выставы-прэзентацыі.

    • Арганізацыйна-творчая дзейнасць

  • конкурсы;

  • фестывалі;

  • творчыя сустрэчы;

  • афарміцельская дзейнасць;

  • майстар-класы;

  • семінары-практыкумы.

    • Праграмна-метадычнае забеспячэнне

  • стварэнне метадычнай прадукцыі;

  • аўтарскія праграмы;

  • праграмы рознай ступені цяжкасці;

  • праграма “Супрацоўніцтва” (з пазашкольнымі ўстановамі вобласці):

5


  • індывідуальная работа;

  • комплексная метадычная дапамога;

  • эксперыментальная работа.

  • праграма “Кантакт” (са школамі горада).

Сістэмны падыход да фарміравання творчай асобы ў ходзе рэалізацыі праграмы прадугледжвае наступныя вынікі:

  • паспяховае засваенне комплекснай праграмы;

  • набыцце практычных уменняў і навыкаў па ДПТ;

  • арыентацыя выхаванцаў на агульначалавечыя, грамадзянскія, духоўныя каштоўнасці;

  • выхаванне культуры зносін у калектыве;

  • стварэнне музея дзіцячай творчасці.


Клас этнаграфіі
Спасціжэнне сувязяў паміж гісторыяй і сучаснасцю ў народнай спадчыне пачынаецца з першых крокаў жыцця дзіцяці. Таму агранічаным і натуральным стала жаданне стварыць такое месца, дзе б спаткалася сучаснае з мінулым, дзе можна прасачыць творчы пошук народа і развіцце аднаго са старажытных беларускіх раместваў – ткацтва. Так, узнікшая ідэя ўвасобілася ў стварэнні класа этнаграфіі. Талент і майстэрства нашых продкаў тут суседнічае з сучасным трактаваннем старажытнага мастацтва.

Адной з галоўных каштоўнасцей класа з’яўляюцца кросны 1930 года, якія падараваў майстэрні “Ткацтва” Гудзевіцкі музей. Шмат тут побытавых рэчаў: прасы на вуголлі, якімі карысталіся ў 30-50 г.г.; лямпа для асвятлення памяшкання; керамічныя збаночкі для захоўвання малака; грэбень для расчэсвання валасоў і інш.

Сенняшнім выхаванцам няпроста разгледзець у срабрыстым ільновалакне сапраўдную прыгажосць і, тым больш, стварыць з яго мастацкі твор. Уявіць гэты працэс дапамагае сабраны ў класе лен у розных стадыях яго апрацоўкі: лен у галоўках, якім яго збіраюць з поля; лен пасля апрацоўкі церніцай, пасля трапання, часання; чэсаны лен у скрутку; гатовая кудзеля; ільняныя ніці ў матках.

Значную інфармацыю аб беларускім мастацтве даюць нам этнаграфічныя калекцыі, якія прадстаўлены рэчамі традыцыйнага побыту. Ільняны ручнік, тканы ў чатыры нічальніцы “елачкай”, зроблены ў 50-х гадах. Ен без усялякай аздобы, таму што гэта ручнік-уціральнік, ім карысталіся ў сям’і для выцірання твару і рук.

6

Асаблівае захапленне выклікаюць сурвэткі, вышываныя на кужалі, якія вытканыя ў 20-х, 30-х і 40 гадах.



Есць тут яшчэ шмат цікавых рэчаў. Гэта дыван-паласяк з воўны, вытканы ў 1952 годзе; абрусы, вытканыя ў канцы 20-х гадоў, у 1948 годзе

і 1954 годзе; вышыўкі крыжыкам “Дзяўчына з аленем” і “Ружы”, вышыўка гладдзю “Букет”, зробленыя ў 50-х г.г., а таксама вышыўкі, зробленыя ў канцы 40-х г.г. Усе гэтыя рэчы былі шмат гадоў ва ўжытку, аднак не страцілі сваей прыгажосці.

Асобую каштоўнасць сярод экпанатаў мае абрадавы ручнік. Ен белы, тканы ў чатыры нічальніцы з вязанымі карункамі. І толькі на адным канцы вышыта невялікая кветачка і ініцыялы MZ. Яго сціплае афармленне адпавядае прызначэнню. Калі чалавек спавядаўся перад смерцю, такі ручнік давалі святару выціраць рукі. Зроблены ен не пазней 40-х гадоў.

У класе сабраны амаль усе прылады для апрацоўкі лену і перамотвання ніцей: церніца – прылада для апрацоўкі лену ці канапель; трапачка для ачышчэння (трапання) валакна ад кастрыцы; шчоткі для часання ільнянога валакна; бойкі для развівання ніцей на аснову; пругі для раўнамернага расцяжэння тканіны ў працэсе ткання; цэўка – драўляная палачка, на якую насукваюць уточную пражу. Некаторыя з іх выкарыстоўваюцца ў рабоце майстэрні. Напрыклад, вітушкі для размотвання пражы з маткоў, сукала для сукання цэвак, служка для замацоўвання шпуля.

У збіранні экспанатаў удзельнічаюць не толькі выхаванцы студыі “Суквецце талентаў”, але і іх бацькі, бабулі і дзядулі, а таксама педагогі аддзела этнакультуры і мастацкай адукацыі і супрацоўнікі ўсяго абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі.

7

Этнаграфічныя экспедыцыі

Кіраўнік і выхаванцы майстэрні “Ткацтва” збіраюць, зберагаюць, вывучаюць і папулярызуюць работы, што характэрызуюць матэрыяльную і духоўную культуру, побыт беларускага народа. Этнаграфічныя экспедыцыі з’яўляюцца арганічным працягам адукацыйнай праграмы майстэрні.

Экспедыцыя – гэта падарожжа з даследчымі мэтамі. Яна патрабуе сур’езнай падрыхтоўкі. Таму загадзя распрацоўваюцца маршруты, кожны ўдзельнік атрымлівае заданне.



Хроніка Экспедыцый

Маршрут:

Гродна-Гудзевічы-Пачуйкі-Кавалі-Дубляны-Гудзевічы-Гродна

8

Першы пункт прызначэння ў нашым плане – Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна – краязнаўчы музей. Сустрэлі нас вельмі гасцінна, ды інакш і быць не магло, бо наша майстэрня даўно сябруе з супрацоўнікамі музея і абавязана ім сваім існаваннем. Гэта яны падарылі нам трое кроснаў, на якіх працуюць нашы вахаванцы, дапамаглі сабраць экспанаты для этнаграфічнага кабінета. Вера Ігнатаўна Белакоз – наш галоўны памочнік і кансультант у засваенні розных тэхнік, у тым ліку падвойнага ткацтва.



Кібік Валянціна Міхайлаўна, былая назіральніца музея, пазнаеміла са шматнітовым ткацтвам. Дарэчы, пры музеі працуе ткацкі гурток, якім кіруе Белакоз В. І.

Экскурсія па музеі пачалася са знаемства са стваральнікам і дырэктарам Алесем Мікалаевічам Белакозам. Ад яго дзяўчынкі даведаліся пра гісторыю нашага краю, пра знакамітых і малавядомых, але вельмі самабытных землякоў, пра культурную спадчыну продкаў.

Першыя дзве залы музея – літаратурныя. З адной з іх яшчэ ў 60-х гадах пачынаўся музей.

Лісты ад пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў і іншых цікавых людзей складаюць змест літаратурнай залы. Значнае месца займаюць рэдкія выданні беларускіх кніг, рукапісы твораў пісьменнікаў, кнігі з аўтографамі.

Зала раместваў дэманструе вырабы з косці і каменню часоў неаліту, работы мясцовых кавалеў больш позняга часу, прадметы хатняга ўжытку з дрэва, саломы, лазы, ткацтва і вышыўку.

Паказалі нам і герб Гудзевічаў. На ім – вятрак на фоне блакітнага неба і на зяленым фоне – колас і дзве кветачкі лену.

Багатая на вядомыя імены зала “Беларуская літаратура ў выяўленчым мастацтве”. У экспазіцыі работы А. Марачкіна, А. Кашкурэвіча,

Г. Мазурава, А. Ліпеня, А. Багустава, М. Купавы, і многіх іншых.

Зусім нядаўна аформлена новая зала “Карысныя выкапні Беларусі”. Тут усведамляеш, наколькі беспадстаўнае сцвярджэнне, што Беларусь вельмі бедная на карысныя выкапні.

Зала “Гісторыя Гудзевічаў у выяўленчым мастацтве” прадстаўляе знакамітых мастакоў, шмат работ Дзмітрыя Іваноўскага. Ды і не дзіўна, ен нарадзіўся недалека ад Гудзевічаў, вучыўся ў Гудзевіцкай школе, удзельнічаў у стварэнні музея.

Назва “Гісторыя Гудзевічаў у дакументах і фатаграфіях” гаворыць сама за сябе. Найбольш пытанняў было ў зале народнай медыцыны. Сення гэта самая актуальная тэма для ўсіх.

Нас, як “спецыялістаў”, асабліва зацікавіў “Музей лену і народнага ткацтва” (2 залы), дзе сабрана багатая калекцыя падвойных дываноў, адзін з якіх датаваны нават канцом 19 ст. Алесь Мікалаевіч сцвярджае,


9

што гэта самы стары падвойны дыван у Беларусі з тых, на якіх вытканы год. Вельмі зацікавіла дзяўчынак вертыкальная спойніца. Такую яны ўбачылі першы раз, мы карыстаемся прасцейшай, якая вешаецца на сцяну.



Спадабалася ўсім і сялянская хатка, якой больш за 200 гадоў, з поўным інтэр’ерам.

Запланаваных трох гадзін аказалася мала, але ў нас наперадзе цікавы маршрут, загадзя складзены і абмеркаваны з Верай Ігнатаўнай, якая параіла, да каго з мясцовых ткачых звярнуцца.

Апоўдні рушылі ў суседні з Мастоўскім Ваўкавыскі раен, веска Пачуйкі. Выглянула сонейка, пацяплела, і не заўважылі, як падышлі да хаты Ніны Іванаўны Іваноўскай. Час мы выбралі не вельмі ўдалы. Ніна Іванаўна толькі вярнулася з поля, стомленая, але задаволеная: скончыла сваю працу. У хаце чысціня. На падлозе тканыя ходнікі, на канапе, крэслах, ложках – вяселкавыя дываны, на падушках - прыгожыя вышываныя навалачкі, есць таксама і вязаныя рэчы. Няўжо ўсе гэта рабіла сама? Сялянка, якая ўсе жыцце працавала ў калгасе, займалася хатняй гаспадаркай, выгадавала і выхавала годнымі людзьмі пяцера дзяцей (дарэчы, наш таленавіты гродзенскі мастак Дзмітрый Іваноўскі – яе сын), знаходзіла час і жаданне займацца ўсім гэтым! Ніна Іванаўна толькі сціпла ўсміхаецца: “А што тут такога, працавала як усе, заўседы любіла ствараць нешта новае сваімі рукамі”. Паступова, пытанне за пытаннем, даведваемся пра яе жыцце. Нарадзілася ў 1932 годзе. Калі пачала ткаць, вязаць, вышываць? З маладосці, хоць, калі дакладней, дык ужо з дзяцінства вучылася ўсяму. Дома цяпер ўжо мала што засталося, дзецям падарыла.

Ў 1973 – 1984 гадах працавала надомніцай ад фабрыкі мастацкіх вырабаў (ткала), потым яшчэ тры гады вязала. Ткала ўсе: ходнікі, сурвэткі, ручнікі, спадніцы для народных ансамбляў. Але з большым захапленнем ткала дываны: паласякі, перабірыстыя, “дзыгуны” ( так называюць дываны ў 4 нічальніцы). Апошнія гады кросны не ставіць.

Ужо пачалі развітвацца, як зайшоў сын Ніны Іванаўны з талеркай меду. Гэта яшчэ адзін занятак працавітай жанчыны – даглядаць пчол. Мы бралі кавалачкі сотаў, запоўненыя духмяным медам, і было цепла і радасна ад сялянскай шчодрасці, ад душэўнага багацця і прыгажосці гэтых людзей.

Завіталі мы і да Лявусік Уладзіславы Ігнатаўны (1923 год нар.) Яе біяграфія па-свойму цікавая: “Мая мама была гарадская, з Варшавы, і ткаць не ўмела (мы пасароміліся спытаць, як яе мама, гарадская дзяўчына, не пабаялася выйсці замуж за вясковага хлопца, прыехаць у веску, жыць тут і гадаваць дзяцей. У той час жыцце сялянкі значна


10

адрознівалася ад гарадскога і вучыцца ўсяму трэбы было з маленства). Таму я, як крыху падрасла, хадзіла да суседкі вучыцца ткаць. Потым ужо, як замуж пайшла сюды ў Пачуйкі, ткала людзям на заказ дываны. Неяк атрымала заказ ад жанчыны з Дублян, з вескі, дзе я вырасла. Дыван вельмі прыгожы атрымаўся, дык тая жанчына дома яго усім паказвала. Наша суседка як убачыла, аж рукамі ўспляснула: “Ай-ай, як харашэ, гэта ж я яе ткаць вучыла, а цяпер ужэ я так не вытку, як яна умее!”



Многа ткала Уладзіслава Ігнатаўна на заказ: настольнікі, ходнікі, кужаль, ручнікі, дываны, найбольш паласякі, хоць умее і перабірыстыя, і ў 4 нічальніцы. Нажаль, ногі моцна балець сталі, апошні час ужо ткаць не можа.

Пераход у Бераставіцкі раен, у веску Кавалі, павінен быў стаць прыемнай прагулкай з прывалам у лесе, аднак не паспелі мы выйсці з Пачуек, як пачаўся дождж, падуў халодны вецер, які аж вырываў з рук парасоны. Дождж усе гусцеў, вельмі хутка ўсе прамачылі ногі, змерзлі, але бадзера крочылі да мэты. Як толькі ўвайшлі ў Кавалі, дождж скончыўся. Кіруемся да Апякун Ніны Паўлаўны (1933 года нар.). Перад намі паўстала сапрўдная вяселка: дываны розных колераў, тканыя рознымі тэхнікамі (і перабіраныя, і палясякі, і ў 4 нічальніцы). А колькі прыгожых вышыванак! Кожная работа мае сваю гісторыю: “Вось гэтаму “дзыгуну” больш як за паўстагоддзя, адзін з першых маіх дываноў, а гэты перабірысты, бела-карычневы, гадоў 30 мае, а той аранжава-чорны, таксама перабірысты, адзін з апошніх, цяжка ўжо стала ткаць. Вы, дзяўчынкі, малайцы, што вучыцеся гэтаму. І не толькі ткаць, але і шыць, і вышываць, і вязаць. Жанчыне усе трэба ўмець. Я і пляменніцы сваей так кажу, але, нажаль, не слухае яна мяне”.

Падарожжа набліжаецца да канца. Праходзім праз веску Дубляны, якая славіцца маляўнічым возерам, што раскінулася побач. Незапланаваны перапынак каля хаты Соф’і Іванаўны Ткач (1930 года нар.). Прозвішча у ткачыхі адпаведнае. Застаем яе дома толькі дзякуючы дажджу: нядаўна скончыўся, дык не паспела яшчэ ў буракі пайсці. Ткала з маладосці ўсе, што патрэбна было ў хаце: мяшкі, кужаль, плаценка, дываны. Нам паказала дыван нават у 6 нічальніц. Усе гэта мы сфатаграфавалі; развіталіся, бо гаспадыня спяшалася ў поле. Ідзем мы далей і мяркуем: дрэнна, што пад дождж папалі, змоклі, змерзлі, а з другога боку не было б дажджу, не пабачылі б усей гэтай прыгажосці, створанай рукамі Соф’і Іванаўны.

Стомленыя, абсушаныя халодным ветрам, але задаволеныя тым, што ўбачылі, вяртаемся у Гудзевіцкі музей. Гасцінны Алесь Мікалаевіч пад-рыхтаваў ужо вогнішча, пад яго кіраўніцтвам пячэм бульбу, смажым


11

сала. І такое ўсе гэта смачнае і духмянае, так цепла ўсім і ўтульна, што, здаецца сядзелі б тут да раніцы. Але дзяўчынкі прыгадалі, як раніцай Алесь Мікалаевіч расказваў пра цікавы старажытны помнік, што стаіць на магіле дзеда зямлячкі, таленавітай паэтэсы Ларысы Геніюш, якая пісала:



Гудзевічы, род мой незабыты,

Беларуская мая сям’я.

Дождж змывае з надмагільнай пліты

Дарагое дзедава імя…

Як жа не паглядзець? Кіруемся на могілкі. Вялізны крыж, высечаны з камення, уражвае сваей велічнасцю і суровасцю.

Дзенная праграма выканана. Дыскатэка ў мясцовым клубе стала арганічным завяршэннем змястоўнага дня. Імгненна праляцела ноч. Раніцай развітваемся з гасціннымі гаспадарамі, не забыўшы ўзяць да дому лекавых каменчыкаў, крэменю.

Бяспрэчна, з этнаграфічнай экспедыцыі мы прывезлі новыя веды па літаратуры, мастацтву, гісторыі, культуры. Усе гэта і, вядома, сустрэчы з ткачыхамі дапамаглі дзяўчынкам па-новаму ацаніць значнасць таго, чым мы займаемся ў майстэрні, і спадзяемся, гэта будзе важным стымулам для нашага дальнейшага развіцця і пленнай працы.

Матэрыял падрыхтавалі:

Касцевіч Ганна,

Грэцкая Святлана,

Камінская М.А.
Маршрут: Гродна-Шчучын-Церахі-Крупава-Забор’е-Гродна
Для таго, каб выбраць маршрут экспедыцыі, знайсці цікавых людзей, мы звярнуліся ў метадычны цэнтр народнай творчасці. Тым больш, была магчымасць паглядзець цудоўную выставу дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Гродзеншчына ў казках і лягендах”. Метадыст Цэнтра Храмкова Алена Міхайлаўна правяла цікавую экскурсію і, калі размова зайшла пра ткацтва, паказала нам цудоўныя дываны і ручнікі з фонду цэнтра, вытканыя бераставіцкімі майстрыхамі. Сярод работ быў нават падвойны дыван. Аднак паехаць у экспедыцыю Алена Міхайлаўна параіла ў Шчучынскі раен. Мы звязаліся са Шчучынскім цэнтрам народных раместваў, пры якім працуе ткацкі гурток пад кіраўніцтвам Бярдоўскай Леакадзіі Івосіпаўны. З іх дапамогай распрацавалі маршрут экспедыцыі. Спачатку мы заехалі ў Шчучын, пазнаеміліся са сваімі калегамі, паглядзелі выставу ў Цэнтры народных раместваў. Усе былі ў захапленні ад цудоўных дываноў і посцілак Жэжык Алены Адамаўны з в. Прудзяны, Ляпеша Яніны Іванаўны з в. Таневічы. А якія цудоўныя ручнікі тчэ і вышывае Давыдава Сабіна Янаўна з в. Задворане!

12

Але ж хочацца не толькі паглядзець работы, а сустрэцца з ткачыхамі, пагутарыць, навучыцца чамусьці новаму.



Першая сусрэча з Карповіч Лідзіяй Іванаўнай 1936 г.н. з в. Церахі. Яна вельмі гаваркая і жыццярадасная жанчына. Колькі памятае сябе – тчэ. Яшчэ ў дзяцінстве, як выганяла кароў на пашу, ткала паясы. У той час нявеста павінна была ўсю радню жаніха абдорваць паясамі ды ручнікамі, ды яшчэ пасаг трэба было падрыхтаваць. “Дык вось, - расказвае Лідзія Іванаўна, - каторая дзяўчына не паспявае ўсе зрабіць, то просіць у нас, дзяцей, паясоў наткаць. Летам дзень доўгі, пакуль пасем кароў, паясоў тры вытку. Затое потым на вяселлі нас частавалі рознымі прысмакамі”.

Нам было цікава, як жа ткаць тыя паясы на пашы, мы таксама робім паясы, дык гэта ж трэба кросны-рамку мець. А Лідзія Іванаўна тут жа ўзяла ніткі, на стале зрабіла аснову, зрабіла нічальніцы, зняла аснову са стала, села на падлогу, зачапіла аснову за адну і за другую нагу, і ўжо тчэ. Цікава тое, што прынцып работы дакладна той жа, што і ў нас, але наш больш цывілізаваны, як заўважылі дзяўчынкі, і, адпаведна, больш ускладнены рознымі прыстасаваннямі. Пры нашай тэхналогіі трэба мець кросны, вілачку-шпільку, аловак або палачку, лінейку, а лепш дзве. У Лідзіі Іванаўны ўсе проста – ніткі і палачка для нічальніцы. У любых абставінах сядай і тчы. Як добра, што мы змаглі навучыцца такому старажытнаму спосабу ткацтва!

А колькі ж за свае жыцце Лідзія Іванаўна выткала дываноў, посцілак, ручнікоў! Яшчэ гэта працавітая жанчына нейкі час вяла ткацкі гурток, вучыла дзяўчынак ткаць паясы, праўда, ей не выдзялялі ніякіх памяшканняў, усе адбывалася ў яе хаце.

У в. Крупава мы сустрэліся з бібліятэкарам Малышка Яўгеніяй Фомаўнай 1946 г.н. Пра яе майстэрства сведчаць дываны, якія яна разгортвала перад намі то шматколернай вяселкай, то квяцістым лугам.

Найбольш уражанняў чакала ў в. Забор’е ў хаце Шулейка Валянціны Андрэеўны 1934 г.н. Тут уся хата ўпрыгожана саматканымі рэчамі. Непаўторныя ручнікі вытканыя ў 5 і ў 4 нічальніцы, абрусы, посцілкі і дываны-паласякі, шматнітовыя, перабіраныя.

Жанчына ўсе жыцце ткала, і дзеці яе таксама навучыліся гэтай справе, нават сыны ткаць умеюць, яшчэ ў дзяцінстве маглі замяніць маці за кроснамі.

Найбольш спадабалася ўсім тое, што гаспадыня навучыла нас прасці на калаўродку і дазволіла кожнай паспрабаваць; а потым паказала, як пралі на верацяно. Тут жа ўсе, хто хацеў, вучыліся церці лен, трапаць і часаць. Усе гэтыя прылады есць у нас у кабінеце, але працаваць на іх не

13

даводзілася нікому. Акрамя таго дзяўчынкі навучыліся качаць бялізну з дапамогай валіка і качалкі.



Праца суправаджалася цікавым аповядам гаспадыні. Напрыклад, пра тое, як у вайну збіраліся жанчыны з усей вескі і за ноч ткалі доўгі ручнік, а раніцай выходзілі ўсе жыхары, абносілі ручнік вакол вескі і завязвалі на сельскі крыж, гэта рабілася для таго, каб захаваць паселішча ад варожага нашэсця, ад пажараў.

Завяршэннем сустрэчы сталі духмяныя пірагі з чаем.

Нажаль, мы былі абмежаваныя ў часе, але упэўненыя, што на шчодрай Шчучынскай зямлі амаль у кожнай хаце можна знайсці сапраўдных майстраў з залатымі рукамі і палюбавацца іх непаўторнымі творамі.

Матэрыял падрыхтавалі:

Руцкая Юлія,

Рыжко Таццяна,

Камінская М.А.

Аўтарская праграма майстэрні



«Ткацтва»

Кіраўнік – Камінская Марына Аляксандраўна



Тлумачальная запіска

Адной з важнейшых функцый выхавання з’яўляецца адраджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў (усведамленне таго, што беларус – гэта частка цывілізацыі). Без пачуцця гонару за свой народ, сваю гісторыю і культуру нельга стаць Асобай. Толькі асэнсаванне і засваенне нацыянальнай культуры адчыняе дзверы ў сусветную. Любоў да Радзімы і чалавецтва не можа быць абстрактнай. Яна пачынаецца са свайго дома, вескі, двара, вуліцы. Гэта любоў да родных і павага да суседзяў. Толькі праз малое і канкрэтнае можна выйсці на агульнае і абстрактнае.

На сучасным этапе механізм перадачы традыцый культуры на ўзроўні сям’і амаль цалкам разбураны. Таму ролю носьбіта народных традыцый павінен узяць на сябе падрыхтаваны педагог, які вызначае формы і метады перадачы культурных традыцый нашчадкам.

Майстэрня – спрыяльнае асяроддзе, выхаваўча – адукацыйная прастора, дзе есць магчымасць стварыць дзіцяці ўмовы для яго самаразвіцця і самарэалізацыі.

14

Задача майстэрні – цалкам выкарыстаць багаты выхаваўчы патэнцыял традыцыйнай культуры, давесці яе да дзяцей і навучыць іх паважаць і цаніць культурную спадчыну продкаў.



Мэты і задачы майстэрні цалкам адпавядаюць актуальным патрабаванням часу: стварэнне аптымальных умоў для выяўлення і развіцця здольнасцяў і магчымасцяў дзяцей:

  • развіцце творчай актыўнасці;

  • фарміраванне эстэтычнага густу дзяцей;

  • сатворчасць педагога і вучня;

  • адраджэнне і прапаганда народных традыцый.

Праграма разлічана на два гады і патрабуе індывідуальнай формы навучання. Гэта звязана са складанай тэхналогіяй ткацтва, што патрабуе ў працэсе навучання асаблівай увагі да кожнага дзіцяці.

Праграма складаецца з трох раздзелаў:



  • тэарэтычныя заняткі;

  • практычныя заняткі;

  • экскурсіі і экспедыцыі.

Для паспяховай рэалізацыі праграмы педагог павінен:

  • займацца самаадукацыяй і самаўдасканаленнем;

  • любіць дзяцей;

  • выбіраць аптымальныя для дасягнення мэты формы і метады работы;

  • умець стварыць сітуацыю поспеху і дабіцца жаданага выніку;

  • крытычна адносіцца да сябе і сваей працы.

У майстэрні займаюцца 20 вучняў ад 10 да 17 гадоў. Дзецям малодшага ўзросту цяжка справіцца з праграмай з-за складанай тэхналогіі ткацтва. Кожны выхаванец займаецца адну гадзіну ў тыдзень індывідуальна. Такім чынам, на кожнага вучня атрымліваецца 36 гадзін у год.

Выхаванец павінен:


  • ведаць асноўныя віды ткацтва, прадугледжаныя праграмай;

  • умець скласці арнамент і прачытаць яго;

  • умець прымяніць тэарытычныя веды пры выкананні практычнай работы;

  • мець вопыт выканання самастойнай і калектыўнай творчай работы.

Важнейшая ўмова поспеху – дасягнуць навучання з цікавасцю і жаданнем.

15

Працэс выхавання эфектыўны, калі педагог і вучань разам ствараюць матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, здабываюць веды і навыкі ў працэсе сваіх зносін.



Праца ў майстэрні накіравана на гуманізацыю навучальна – выхаваўчага працэсу, выхаванне маральных асноў асобы дзіцяці, яго творчых адносін да працы, садзейнічае развіццю творчай актыўнасці вучняў, іх эстэтычнаму ўспрыманню рэчаіснасці.


Прыкладны тэматычны план майстэрні ткацтва


Першы год навучання


п/п


Тэма

Колькасць гадзін

усяго

тэорыя

Практ

1.

2.

3.



4.

5.

6.



7.

8.


Уступныя заняткі.

Закладка.

Двухнітовае ткацтва. Сурвэтка.

Ручнік.


Пояс на дошчачках.

Пояс на ніту.

Экскурсіі.

Заключныя заняткі.



1

5

8



11

4

4



2

1


1

1

1



1

1

-



-

1


-

4

7



10

3

4



-

-

Праграма першага года навучання


  1. Уступныя заняткі. Знаемства з работай Палаца, кабінета, аддзела. Экскурсія ў выставачную залу. План работы на год. Ткацтва – адзін са старажытнейшых відаў дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва. Азнаямленне з кроснамі і іх састаўнымі часткамі. Правілы ТБ.

2. Закладка. Знаемства з кампазіцыяй, арнаментам і колерам. Паняцце пра аснову і ўток. Падбор ніцей. Снаванне “пучкамі”. Выраб нічальніц. Тканне закладкі. Снаванне “троечкамі”. Выраб нічальніц. Складанне ўзораў. Тканне закладкі з апусканнем ніцей. Тканне закладкі з апусканнем і падыманнем ніцей.

3. Двухнітовае ткацтва. Сурвэтка. Дэкаратыўна – прыкладное мастацтва ў сучасным інтэр’еры. Падбор ніцей. Разлік асновы. Снаванне. Навіванне асновы на кросны. Ўкіданне ў нічальніцы. Укіданне ў берда. Асваенне прыемаў ткацтва. Полоскі, Мярэжка. Тканне сурвэткі.



  1. Ручнік. Ручнік – верны спарожнік беларусаў. Снаванне. Навіванне асновы на кросны. Укіданне ў нічальніцы. Укіданне ў берда. Значэнне

16

арнаменту ў беларускім народным ткацтве. Складанне ўзораў. Распрацоўка экскіза. Перабор. Прызначэнне і выкарыстанне жыўцоў. Тканне ручніка.



  1. Пояс на дошчачках. Значэнне і выкарыстанне пояса ў жыцці беларусаў. Тканне на дошчачках – адна з самых старажытных тэхнік ткацтва. Прынцып складання заправачнай схемы. Падбор колераў. Снаванне. Тканне пояса. Афармленне канцоў пояса.

  2. Пояс на ніту. Арнаментальныя матывы паясоў. Складанне ўзораў. Падбор ніцей. Снаванне. Выраб нічальніц. Тканне пояса.

  3. Экскурсіі на прадпрыемствы, на выставы, у музеі.

  4. Заключныя заняткі. Падвядзенне вынікаў. Выстава работ выхаванцаў.

Прыкладны тэматычны план



Другі год навучання



п/п


Тэма

Колькасць гадзін

усяго

тэорыя

практ

1.

2.
3.

4.
5.

6.


Уступныя заняткі.

Шматнітовае ткацтва. Сурвэтка ў 4 нічальніцы.

Ручнік.

Падвойны пояс або дыван – паласяк.



Этнаграфічная экспедыцыя.

Заключныя заняткі.



1
8

10
14

2

1


1
1

-
2


-

1


-
7

10
12

-

-



Праграма другога года навучання

  1. Уступныя заняткі. Правілы ТБ. Шматнітовае ткацтва – адметная старонка ў гісторыі беларускага ткацтва.

  2. Сурвэтка ў 4 нічальніцы. Снаванне. Навіванне асновы на кросны. Складанне заправачнай схемы. Укіданне ў нічальніцы. Укіданне ў берда. Тканне сурвэткі.

  3. Ручнік. Тканне ручніка ў 4 нічальніцы.

  4. З гісторыі падвойнага ткацтва. Чым адрозніваюцца падвойныя тканіны ад “несшываных” дываноў – паласякоў. Снаванне. Навіванне асновы на кросны. Укіданне ў нічальніцы. Укіданне ў берда. Асаблівасці ткацтва падвойных тканін (або дываноў – паласякоў). Тканне падвойнага пояса (або дывана – паласяка).

Афармленне гатовага вырабу.

  1. Этнаграфічная экспедыцыя. Выраб мясцовасці, дзе жанчыны яшчэ займаюцца, або да нядаўняга часу займаліся ткацтвам. Сустрэча з

17

ткачыхамі, вывучэнне іх ткацкіх набыткаў. Сістэматызацыя і афармленне сабраных матэрыялаў.



  1. Заключныя заняткі. Падвядзенне вынікаў. Выстава лепшых работ выхаванцаў.

Метадычнае забяспячэнне праграмы.

Адным з раздзелаў праграмы з’яўляюцца экспедыцыі. Гэта вельмі важны момант у рабоце майстэрні. Экспедыцыі неабходны для таго, каб вучні ўсвядомілі сувязь свйго занятку з гісторыяй Беларусі, з культурнымі традыцыямі продкаў. Сустрэчы з жывымі носьбітамі ткацтва, гутаркі з імі дапамагаюць дзецям ацаніць тое, чаму яны навучыліся ў майстэрні. Экспедыцыі таксама спрыяюць папаўненню нашага этнаграфічнага кабінета.

Матэрыяльна – тэхнічнае забеспячэнне праграммы

Для рэалізацыі дадзенай праграммы неабходна мець спецыяльнае абсталяванне: вялікія кросны (і не адны), снойніцу, вітушкі, спецыяльныя рамкі і дошчачкі для ткання паясоў і, вядома, ніткі. Гэта можа быць ірыс, мулінэ, баваўняныя №10 або №20, лен, шэрсць, акрыл.

Аднак для паспяховай работы майстэрні мала расставіць у памяшканні ўсе пералічаныя прылады. Неабходна стварыць такую атмасферу, каб дзеці адчулі самабытнасць свайго занятку, сувязь з культурнай спадчынай продкаў. Зыходзячы з гэтага ўзнікла ідэя стварэння этнаграфічнага класа, дзе можна прасачыць увесь працэс ткання, пачынаючы ад атрымання сыравіны – апрацоўкі лену па тэхналогіі нашых продкаў – і закончыўшы гатовымі вырабамі, сапраўднымі творамі мастацтва. Тут паказаны лен у розных стадыях яго апрацоўкі і дэманструюцца прылады, неабходныя для гэтага. Есць і невялікая калекцыя саматканых рэчаў традыцыйнага побыту, зробленных у 20 – 60х гадах.

Адмыслова ўпісваюцца ў афармленне кабінета побач з гэтымі незвычайнымі рэчамі, дастойнымі трапіць у любы музей этнаграфіі, лепшыя работы нашых выхаванцаў.

Вельмі важна, што ў папаўненні этнаграфічнай калекцыі актыўна ўдзельнічаюць дзеці і іх бацькі.

18





  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка