Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на уроках беларускай мовы для павышэння эфектыўнасці навучання на першай ступені адукацыі



Дата канвертавання22.07.2016
Памер57.4 Kb.
ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНА-КАМУНІКАТЫЎНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ НА УРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ДЛЯ ПАВЫШЭННЯ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ НАВУЧАННЯ НА ПЕРШАЙ СТУПЕНІ АДУКАЦЫІ
Сарокіна Алена Іосіфаўна,

настаўнік пачатковых класаў

ДУА “Сярэдняя школа №32 г. Гродна”

soreleios1970@mail.ru

+375297826455


Аснову сучаснага інфармацыйнага грамадства складаюць інфармацыйныя працэсы, якія абапіраюцца на інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях (ІКТ). Сёння настаўнік, які эфектыўна валодае новымі тэхналогіямі, інакш падыходзіць да арганізацыі сваёй дзейнасці і дзейнасці навучэнцаў на ўроку.

Работа ў школе на першай ступені адукацыі накладае асаблівую адказнасць на педагогаў, так як вельмі важна з першых дзён навучання навучыць школьнікаў працаваць з інфармацыяй. Інфарматызацыя пачатковай школы дапамагае не толькі павялічыць матывацыю навучання, але і спрыяе эфектыўнасці працэсу навучання на першай ступені адукацыі.

Вельмі важна знайсці адпаведнае месца ІКТ у адукацыйным працэсе. Выбар формаў, метадаў і сродкаў навучання і выхавання вызначаецца настаўнікам самастойна на аснове сфармуляваных вучэбнай праграмай патрабаванняў да ведаў і ўменняў навучэнцаў. Пры гэтым настаўнік павінен выконваць дыдактычныя патрабаванні, у адпаведнасці з якімі:

- узгадняць абраны сродак камп’ютарных тэхналогій з іншымі сродкамі, якія прымяняюцца на ўроку;

- улічваць спецыфіку вучэбнага матэрыялу, асаблівасці класу, характар тлумачэння новай інфармацыі;

- прымяненне камп’ютарных тэхналогій павінна вызначацца зместам тэмы, матэрыялам папярэдніх і наступных урокаў [1, с.35].

З развіццём інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій сталі інтэнсіўна развівацца і электронныя сродкі навучання (ЭСН), створаныя з выкарыстаннем камп’ютарных інфармацыйных тэхналогій. [2, с.1].

Пры ўвядзенні у практыку работы ЭСН асобны акцэнт ставіцца на ўласную дзейнасць навучэнцаў па пошуку, усведамленню і перапрацоўцы новых ведаў. Гэта дазваляе настаўніку ажыццявіць дыферынцыраваны падыход у навучанні, своечасова прааналізаваць вынікі навучання, планаваць і сістэматызаваць дальнейшую працу.



Укараненне ІКТ ў навучальны працэс ажыццяўляецца па розных напрамках:

  • вучэбны занятак з мультымедыйнай падтрымкай;

  • вучэбны занятак з камп’ютарнай падтрымкай;

  • вучэбны занятак з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў і інш.

З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі можна выкарыстоўваць разнастайныя формы арганізацыі пазнавальнай дзейнасці на ўроку. У якасці праграмнага забеспячэння такога навучальнага занятку мэтазгодна выкарыстоўваць матэрыялы гатовых праграмных прадуктаў па розных тэмах, на СD, DVD, якія ўтрымоўваюць вялікі аб'ём фота-, відэа-, аўдыяматэрыялаў інфармацыі па розных тэмах [2, с. 5]. Але перш чым уводзіць новыя мультымедыйныя сродкі ў адукацыйны працэс, настаўнік павінен усвядоміць педагагічную мэтазгоднасць прымянення камп’ютарнай тэхнікі на ўроку: што ў выніку гэта дасць вучням і самому педагогу-карыстальніку [3, с.119].

Для павышэння эфектыўнасці ўрока беларускай мовы, ажыццяўлення дыферэнцыраванага падыходу ў навучанні, адпрацоўкі моўных ведаў, уменняў і навыкаў выкарыстоўваюцца заняткі з камп’ютарнай падтрымкай. Навучэнцы могуць самастойна выконваць практычныя заданні, практыкаванні трэніровачнага і кантралюючага характару. Пры такой арганізацыі заняткаў у педагога з'яўляецца магчымасць правесці аналіз узроўню ведаў вучняў і даць ім аб'ектыўную ацэнку.

На навучальным занятку па вывучэнні мовы з выкарыстаннем інтэрнэт-рэсурсаў можна карыстацца як рознымі электроннымі навучальнымі выданнямі, так і ўдзельнічаць у пошуку тэкставай, відэа-інфармацыі ў электронных даведніках, энцыклапедыях і г.д.

Арганізацыя вучэбнай дзейнасці на ўроку беларускай мовы павінна спрыяць актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, станоўчай матывацыі вывучэння беларускай мовы, павышэнню цікавасці да прадмета. [4, с.88]. Сучасны ўрок вывучэння мовы павінен быць эфектным, эмацыянальным, а галоўнае прадуктыўным.

У сваёй працы я выкарыстоўваю разнастайныя варыянты правядзення урокаў, улічваючы асноўныя этапы навучальнага занятку з выкарыстаннем ІКТ. На пачатку ўрока паведамляецца тэма і мэта занятку, праводзіцца гутарка, падчас якой можна ўводзіць новыя паняцці, вызначаць гатоўнасць навучэнцаў да самастойнай працы з ЭСН. Потым клас разбіваецца на 2 групы. Пад кіраўніцтвам настаўніка навучэнцы адной групы прыступаюць да самастойнай працы з ЭСН. Астатнія навучэнцы працуюць у гэты час з падручнікам (без камп’ютара). На дадзеным этапе настаўнік выступае ў ролі арганізатара працэсу даследавання, пошуку, перапрацоўкі інфармацыі. Пасля заканчэння працы з ЭСН вучні працуюць з усім класам. У залежнасці ад пэўнага навучальнага занятку этапы ўрока могуць змяняцца. Адна група можа працаваць непасрэдна з камп’ютарамі, а другая з навучальнымі дапаможнікамі, потым праз 10-15 хвілін групы мяняюцца месцамі. Пры працы навучэнцаў з дыдактычным матэрыялам, на навучальных занятках трэнінгу ці канструявання навучэнцы могуць працаваць за камп’ютарам у парах ці групе адначасова.

Для рашэння задач па развіццю на ўроках беларускай мовы звязнай мовы, арфаграфічнай зоркасці я актыўна выкарыстоўваю ў працы ЭСН на беларускай мове. Гэта праграмны комплекс «Гуляй і вучыся» (Саўчык В.С., Пінчук Ю.В., НПООО «ИНИС-СОФТ», Рэспубліка Беларусь, Мінск). Дадзеная праграма дапамагае дзецям праверыць свае здольнасці, знаходлівасць, кемлівасць і г.д. У цікавай і займальнай форме навучэнцы могуць зрабіць вясёлае падарожжа па алфавіту, рашаюць красворды і рэбусы, разгадваюць загадкі і галаваломкі і многае іншае.

Электронны сродак навучання “Беларуская мова 2-4 класы” (Софт-Перспектыва), 2007-2008г. прызначаны для арганізацыі заняткаў на першай ступені адукацыі для выпрацоўкі арфаргафічных навыкаў. Ён уключае моўныя паняцці і арфаграфічныя правілы, табліцы, схемы, тэставыя заданні, презентацыі, якія накіраваныя на выпрацоўку навыкаў рашэння арфаграфічных задач.

Праграмна-метадычны комплекс «Пачатковая школа. Беларуская лексiка» (Васільева І.Н., Грашчанка П.Л., Сяргееў С.І., УП «Инфатрыумф», Рэспубліка Беларусь, Мінск) прызначана для развіцця маўлення навучэнцаў, стымулюе іх самастойны пошук. Сістэма практыкаванняў у дадзеным комплексе распрацавана для замацавання вучэбнага матэрыялу.

Усе 3 праграмы могуць быць скарыстаны як на ўроку, так і пры правядзенні факультатыўных, стымулюючых ці падтрымліваючых заняткаў, што дапамагае займальна арганізаваць працу па беларускай мове. Можна выкарыстоўваць электронныя дапаможнікі і для падрыхтоўкі традыцыйных урокаў. Яны пашыраюць веды вучняў і яшчэ больш дапамагаюць палюбіць родную мову.

Такім чынам, відавочна, што выкарыстанне ІКТ на першай ступені адукацыі, у прыватнасці на ўроках беларускай мовы, валодае шэрагам пераваг. У навучэнцаў павышаецца матывацыя навучання, актывізуецца іх пазнаваўчая дейнаць. На вучэбных занятках павялічваецца магчымасць індывідуалізацыі навучання, а галоўнае — павышаецца эфектыўнасць навучання школьнікаў.

Галоўная праблема — як арганічна ўпісаць ІКТ ў традыцыйную сістэму навучання, павысіўшы яе эфектыўнасць. Аднак, працуючы з дзецьмі малодшага ўзросту, настаўніку трэба памятаць, што праца з ЭСН — гэта толькі адна з форм навучання на ўроках. Безумоўна, урок беларускай мовы з выкарыстаннем ІКТ павінен быць добра прадуманым. Высокая пазнаваўчая актыўнасць магчымая толькі на цікавым для вучня занятку. Камп’ютар не павінен замяняць настаўніка, а толькі дапаўняць яго. Пры ўмове мэтанакіраванага і сістэматычнага выкарыстання ІКТ у адукацыйным працэсе ў спалучэнні з традыцыйнымі метадамі навучання значна павялічваецца эфектыўнасць навучання.


Список использованных источников


  1. Информационные технологии в образовании / О.А.Минич. – Минск: Красико-Принт, 2008. – 176 с.

  2. Інструктыўна-метадычнае пісьмо па выкарыстанню інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій і электронных сродкаў навучання ў адукацыйным працэсе.

  3. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры: дапаможнік для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі / М. М. Жуковіч. – Мінск: Аверсэв, 2007. – 157с.

  4. Учебные программы для общеобразовательных учреждений с русским языком обучения, / Мінск: 2012 - 239с.

: files -> IKT
IKT -> Беларускай мовы І літаратуры шыбайла Святлана Юльянаўна
IKT -> Інфармацыйна–камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках фізікі драніца Надзея Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Ўроках беларускай мовы І літаратуры як адзін з фактараў павышэння якасці адукацыі дабравольская Таццяна Паўлаўна
IKT -> Электронны тэст як сродак матывацыі І стымулявання да чытання сіняўскі Сяргей Іванавіч
IKT -> Сеткавае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу калтан Таццяна Уладзіславаўна
IKT -> Сеткавая суполка эфектыўная форма павышэння ўзроўню прафесійнага развіцця педагогаў Цуканава Вольга Генрыка
IKT -> Роля метадычнай работы ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання ікт у адукацыйным працэсе балюк Святлана Сяргееўна
IKT -> Выкарыстанне сэрвісаў Web 0 (Blogger, LearningApps) у практычнай дзейнасці настаўніка Усціна Ірына Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка