Выкарыстанне камп’ютарнага тэсціравання ў дзейнасці настаўнікаў-ПРАДМЕТнікаў Злотава Галіна Генадзьеўна



Дата канвертавання22.07.2016
Памер47 Kb.
ВЫКАРЫСТАННЕ КАМП’ЮТАРНАГА ТЭСЦІРАВАННЯ

Ў ДЗЕЙНАСЦІ НАСТАЎНІКАЎ-ПРАДМЕТНІКАЎ
Злотава Галіна Генадзьеўна,

настаўніца фізікі і матэматыкі

ДУА “Сярэдняя школа №2

імя А.К.Флегантава г.Чэрвеня”



zlotava.galina@mail.ru

тэл. 8-033-3885123


Праблема актывізацыі пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў заўсёды з’яўляецца актуальнай. Адным з метадаў яе вырашэння з’яўляецца ацэнка ведаў навучэнцаў і своечасовая карэкцыя прабелаў. Вядома, разнастайныя пісьмовыя работы даюць магчымасць праверыць і ацаніць веды вучняў, аднак адзнака за работу будзе агучана толькі на наступным уроку. Але цікавасць да тэмы і вынікаў работы над ёй ужо можа знізіцца, а ў вучняў з невысокай вучэбнай матывацыяй і зусім знікнуць. Таму я на ўроках матэматыкі і фізікі выкарыстоўваю тэсты, якія ствараюцца ў праграме MyTestPro.

Што дало прымяненне тэсціравання? Ва ўсіх класах я заўважыла станоўчыя моманты:



  • павысілася працаздольнасць, актыўнасць, цікавасць да прадмета;

  • з’явіўся дух спаборніцтва, імкненне “перамагчы” камп’ютар, даказаць наяўнасць ведаў па прадмету;

  • павялічылася цікавасць да самастойнай падрыхтоўкі.

Растлумачыць гэта можна наступнымі фактарамі. Элемент незвычайнасці, які прысутнічае падчас тэсціравання, падобны на гульню. Таму ў навучэнцаў адсутнічае страх перад праверкай ведаў, пры атрыманні нізкай адзнакі з’яўляецца жаданне “згуляць” яшчэ раз, каб палепшыць вынік.

Я думаю, усе настаўнікі хоць раз сустракаліся з сітуацыяй, калі навучэнец быў незадаволены адзнакай, лічыў яе неаб’ектыўнай. Прычым, чым большы прамежак паміж правядзеннем кантролю і аб’яўленнем адзнак, тым большая верагоднасць неадэкватнай рэакцыі вучня. Адкрыты працэс тэсціравання, імгненнае выстаўленне адзнакі пазбаўляе ўсякіх сумненняў. Міміка, жэсты, выказванні дзяцей у момант атрымання адзнакі гавораць аб задаволенасці або незадаволенасці вынікамі работы, але рэакцыя накіравана на сябе, а не настаўніка, прадмет, вывучаемы матэрыял. Вучань разумее, што гэта ён не дапрацаваў, не дадумаў, не дарашаў. І тут ужо не будзе выказвацца думка, што настаўнік адносіцца да яго прадузята. Тым больш, што навучэнец можа сам выбіраць варыянт тэста, які ён будзе выконваць.

Важным момантам таксама з’яўляецца элемент спаборніцтва. Жаданне быць не горшым за ўсіх прымушае больш адказна рыхтавацца да ўрокаў.

Яшчэ адзін плюс камп’ютарнага тэсціравання - работа ў навучальным рэжыме. Пасля таго, як у навучэнца не атрымаецца без падрыхтоўкі выканаць кантрольнае заданне, у яго з’явіцца матывацыя да работы з падручнікам. Практыка паказвае, што пасля работы з падручнікам вучні некалькі разоў выконваюць тэст, выбіраючы розныя варыянты. Шматразовае паўтарэнне тэарэтычнага матэрыяла прыводзіць да запамінання.

Непазбежнасць кантролю - яшчэ адзін фактар, які ўплывае на актывізацыю пазнавальнай дзейнасці. Пытанне “Выклічуць – не выклічуць?” у дзяцей не ўзнікае. Таму рыхтавацца неабходна да кожнага ўрока.

Гэта, на мой погляд, адны з асноўных фактараў, якія ўплываюць на павышэнне вучэбнай матывацыі пры выкарыстанні камп’ютарнага тэсціравання падчас правядзення прамежкавага кантролю.

Вядома, што прымяненне камп’ютарнага тэсціравання мае і пэўныя недахопы. Калі вучні толькі прастаўляюць варыянты адказаў, то ёсць верагоднасць угадвання. Таму я на сваіх уроках прашу здаць сшыткі, у якім будзе рашэнне задач, а таксама выкарыстоўваю магчымасці праграмы, аб якіх скажу пазней. І вядома, падрыхтоўка тэстаў патрабуе ад настаўніка часу і пэўных навыкаў работы з камп’ютарам.

Тэсціраванне можа прымяняцца на розных этапах урока ў залежнасці ад пастаўленых мэт. І тып тэста таксама вызначаецца пастаўленымі мэтамі. Аднак ёсць пэўныя патрабаванні да складання тэста любога тыпу:



  • інструкцыя павінна быць простай і дакладнай;

  • заданні павінны быць лёгкачытаемымі, кароткімі, зразумелымі;

  • фармулёўка пытання павінна быць адназначнай;

  • размяшчаць тэсты па ўзрастанню цяжкасці;

  • правільныя адказы павінны размяшчацца выпадковым чынам;

  • у лік няправільных адказаў уключаць такія, якія з’яўляюцца вынікам тыповых памылак;

  • адказы на адно пытанне не павінны залежыць ад адказаў на іншыя пытанні.

Я лічу, што тэсты, складзеныя з дапамогай праграмы MyTestPro, адпавядаюць дадзеным патрабаванням. Магчымасці праграмы вельмі шырокія. Пры дапамозе настроек можна задаць час на выкананне тэста або аднаго задання, прад’яўляць пытанні і варыянты адказаў у пэўным парадку або выпадковым чынам, што перашкаджае механічнаму запамінанню.

Настаўнік і навучэнцы могуць выбіраць навучальны або кантрольны рэжым, што дае магчымасць ажыццяўляць індывідуальны тэмп работы над тэмай, асабліва, калі навучэнец прапусціў урок.

Для навучальнага рэжыма можна паказваць правільны адказ пры памылцы, задаваць заданне паўторна, выводзіць паведамленне аб правільным адказе. Рэзультаты магчыма захаваць у выглядзе файла. У залежнасці ад прадмета (напрыклад, на фізіцы) можна выкарыстоўваць калькулятар.

Універсальнасць праграмы праяўляецца ў магчымасці выбару тыпу задання:



  • адзіночны выбар;

  • шматлікі выбар;

  • так ці не;

  • указанне парадку;

  • супастаўленне;

  • увод ліку;

  • увод тэксту;

  • пункт на відарысе;

  • перастаноўка літар;

  • запаўненне пропускаў.

Таму настаўнік любога прадмета можна скласці тэст, зыходячы з тэмы, задач урока, узроўню навучанасці класа.

Для ацэньвання работ настаўнік задае неабходныя ўмовы: у залежнасці ад колькасці заданняў, з улікам 100%-га або частковага выканання, з падлікам сумарнага бала або ад працэнта выканання. У любым выпадку ўсе заданні тэстаў павінны адпавядаць пяці ўзроўням засваення ведаў.

Яшчэ адзін момант – настаўнік адпачывае ў час кантролю. Файлы з вынікамі кантролю перадаюцца на галоўны камп’ютар і захоўваюцца ў электронным журнале.

Вядома, падрыхтоўка тэстаў - справа няпростая. У дапамогу настаўніку ёсць кантрольна-вымяральныя матэрыялы, зборнікі задач і тэстаў. А яшчэ - здольныя навучэнцы! У кожным класе знойдуцца дзеці, якія з задавальненнем складуць тэст або набяруць ужо гатовы.



А я хачу падзяліцца сваімі тэстамі з калегамі, якія зацікавіліся маім вопытам работы. На сайце http://multiurok.ru/galinazlotova/ вы знойдзеце тэсты па матэматыцы, фізіцы, астраноміі, напісаныя на беларускай мове.

Жадаю поспехаў!
: files -> IKT
IKT -> Беларускай мовы І літаратуры шыбайла Святлана Юльянаўна
IKT -> Інфармацыйна–камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках фізікі драніца Надзея Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Ўроках беларускай мовы І літаратуры як адзін з фактараў павышэння якасці адукацыі дабравольская Таццяна Паўлаўна
IKT -> Электронны тэст як сродак матывацыі І стымулявання да чытання сіняўскі Сяргей Іванавіч
IKT -> Сеткавае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу калтан Таццяна Уладзіславаўна
IKT -> Сеткавая суполка эфектыўная форма павышэння ўзроўню прафесійнага развіцця педагогаў Цуканава Вольга Генрыка
IKT -> Роля метадычнай работы ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання ікт у адукацыйным працэсе балюк Святлана Сяргееўна
IKT -> Выкарыстанне сэрвісаў Web 0 (Blogger, LearningApps) у практычнай дзейнасці настаўніка Усціна Ірына Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка