Выкарыстанне сэрвісаў Web 0 (Blogger, LearningApps) у практычнай дзейнасці настаўніка Усціна Ірына Васільеўна



Дата канвертавання22.05.2016
Памер64.74 Kb.
Выкарыстанне сэрвісаў Web 2.0 (Blogger, LearningApps) у практычнай дзейнасці настаўніка
Усціна Ірына Васільеўна,

настаўнік інфарматыкі

ДУА “Сярэдняя школа № 33 г.Магілёва”
Дубаўцава Наталля Мікалаеўна,

настаўнік інфарматыкі

ДУА “Сярэдняя школа № 33 г.Магілёва”
Селіфонтава Людміла Валер’еўна,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа № 33 г.Магілёва”,
e-mail Sosh_33@tut.by,

74-04-12
На сучасным этапе развіцця грамадства, калі адной з задач адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для максімальнага развіцця асобаснага патэнцыялу кожнага вучня, сацыяльныя сэрвісы Web 2.0, асноўныя рысы якіх - інтэрактыўнасць і сацыялізацыя, могуць спрыяць аптымізацыі працэсу выкладання вучэбных прадметаў.

Перавага Web 2.0 заключаецца ў магчымасці прыцягнення ўсіх вучняў да ўдзелу ў адукацыйным працэсе не толькі ў якасці спажыўцоў адукацыйнага кантэнту, але і як яго актыўных стваральнікаў. Web 2.0 тэхналогіі спрыяюць таму, што ў цэнтры адукацыйнага працэсу аказваецца вучань, які становіцца больш аўтаномным з пункту гледжання кіравання навучальным працэсам і больш актыўным у стварэнні вучэбнай інфармацыі і ўзаемадзеянні з іншымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу.

Вылучаюць наступныя магчымасці выкарыстання Web 2.0 тэхналогій у адукацыі:



  • Web 2.0 тэхналогіі адкрываюць новыя магчымасці для дзейнасці, у якую лёгка ўключаюцца людзі, якія не валодаюць спецыяльнымі ведамі ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

  • У выніку распаўсюджвання Web 2.0 тэхналогій у сеткавым доступе аказваецца вялікая колькасць адкрытых матэрыялаў, якія могуць быць выкарыстаны ў паўсядзённай працы.

  • Web 2.0 тэхналогіі дазваляюць арганізаваць асабістую прастору вучняў.

  • Пашыраюцца магчымасці для ўдзелу настаўнікаў у прафесійных сеткавых супольнасцях.

Такім чынам, перавага Web 2.0 тэхналогій для сістэмы адукацыі заключаецца ў тым, што яны дазваляюць захоўваць дадзеныя на спецыяльна для гэтага прызначаных інтэрнэт-сэрвісах, што забяспечвае іх даступнасць. Выкарыстанне ў навучальным працэсе Web 2.0 тэхналогій таксама спрыяе засваенню такіх навыкаў, як крытычнае мысленне, вучэбная аўтаномія, творчае самаразвіццё, рэфлексіўная і камунікатыўная культуры.

Відавочна, што сетка інтэрнэт з'яўляецца магутным сродкам стварэння сітуацыі паспеху для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу. На розных этапах ўрока (тлумачэнне новага матэрыялу, замацаванне, абагульненне, кантроль) рацыянальнае выкарыстанне сеткавых сацыяльных сэрвісаў Web 2.0 можа матываваць вучняў да актыўнай дзейнасці, раскрыццю творчага патэнцыялу, камунікацыі і супрацоўніцтве.

Мы раскажам аб выкарыстанні ў нашай працы магчымасцей двух сэрвісаў Web 2.0: вэб-сэрвісу для вядзення блогаў Blogger і канструктара для распрацоўкі інтэрактыўных заданняў LearningApps.

Блог з'яўляецца адным з самых распаўсюджаных сацыяльных сэрвісаў і ўяўляе сабой вэб-прастору, арыентаваную на арганізацыю персанальнай інфармацыйнай прасторы карыстальніка ў выглядзе часопіса. Тэхналогія блогаў дазваляе публікаваць, захоўваць, апрацоўваць, перадаваць розную па выглядзе інфармацыю і ажыццяўляць яе пошук у масіве дадзеных; ствараць супольнасці, якія могуць адміністраваць некалькі чалавек, з персанальнымі настройкамі доступу для аўтараў і каментатараў. У наш час блог можна лічыць некаторай альтэрнатывай паўнавартасным сайтам.

У інтэрнэце прадстаўлена вялікая колькасць вэб-сэрвісаў, якія дазваляюць без асаблівых намаганняў завесці блог. У спісе найбольш папулярных блог-платформаў - Blogger, LiveJournal, WordPress.

Наш блог «Выкарыстанне сэрвісаў Web 2.0 у практычнай дзейнасці настаўніка» (http://belmova33.blogspot.com/) задумваўся як сэрвіс для прадстаўлення аператыўнага доступу да неабходнай інфармацыі (у рамках работы майстар-класа).

Асноўная задача блога - інфармаванне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу аб сучасных сэрвісах Web 2.0 і магчымасцях іх выкарыстання.

У блогу размешчаны спасылкі на сайты і блогі, якія найбольш поўна адлюстроўваюць інфармацыю па гэтай тэме:

• накірункі рэалізацыі канцэпцыі інфарматызацыі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2020 года;

• тэхналогіі, якія вызначаюць будучыню адукацыі;

• класіфікацыі сэрвісаў Web 2.0, прыклады, інструкцыі, варыянты выкарыстання ў адукацыйным працэсе.

Таксама ў блогу размешчаны інтэрактыўныя заданні, распрацаваныя з дапамогай сэрвісу LearningApps:

• па беларускай мове і літаратуры;

• па матэматыцы;

• па інфарматыцы;

• трэнінг "Здаровы лад жыцця".

LearningApps - сэрвіс для распрацоўкі электронных навучальных рэсурсаў, а канкрэтна - для разнастайных тэставых заданняў. На сайце дзясяткі шаблонаў, якія дазваляюць ствараць заданні і трэнінгі любой структуры, уключаючы ў іх не толькі тэкст, але і выявы, аўдыё-і відэаролікі. Асноўная ідэя практыкаванняў заключаецца ў тым, што вучні могуць праверыць і замацаваць свае веды ў прывабнай для іх гульнёвай форме. Сэрвіс арыентаваны на школьны ўзрост. Для стварэння і захавання ўласных заданняў неабходна зарэгістравацца. Заданні можна стварыць з нуля або на аснове аднаго з існуючых гатовых варыянтаў. Умоўна ўсе разнавіднасці інтэрактыўных модуляў, даступных на дадзеным сайце, можна падзяліць на шаблоны і інструменты. Шаблоны прызначаныя для распрацоўкі практыкаванняў і гульняў. Яны прадугледжваюць наяўнасць заданняў, умоў выканання, правільных адказаў і выразна вызначаных дзеянняў з боку вучня. Шаблоны згрупаваны па структурна-функцыянальнай прыкмеце: «Выбар» - практыкаванні на выбар правільных адказаў; «Размеркаванне» - заданні на ўстанаўленне адпаведнасці; «Паслядоўнасць» - на вызначэнне правільнай паслядоўнасці; «Запаўненне» - практыкаванні, у якіх трэба ўставіць правільныя адказы ў патрэбныя месцы; «Анлайн-гульні» - практыкаванні-спаборніцтвы, пры выкананні якіх вучнь спаборнічае з камп’ютарам або іншымі вучнямі. Стварыўшы заданне, яго можна тут жа апублікаваць або захаваць для асабістага карыстання. Доступ да гатовых рэсурсаў адкрыты і для незарэгістраваных карыстальнікаў. Можна выкарыстоўваць заданні, складзеныя іншымі педагогамі, скапіраваўшы спасылку ўнізе задання. Акрамя таго, можна стварыць акаўнты для сваіх вучняў і выкарыстоўваць свае рэсурсы для праверкі іх ведаў на гэтым сайце. Сайт мультымоўны. У сэрвісе LearningApps зразумелая навігацыя, разабрацца ў ёй не складзе цяжкасцей.

Спасылкі на распрацаваныя інтэрактыўныя заданні маюцца на сайце школы (School33.mogilev.by) ў раздзеле «Для вучняў»/«Вучэбныя матэрыялы». Вучні могуць праверыць і замацаваць свае веды ў школе на вучэбных, факультатыўных і стымулюючых занятках, пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання і прадметных алімпіяд, а таксама можна выканаць іх дома самастойна.

Спасылка на блог «Выкарыстанне сэрвісаў Web 2.0 у практычнай дзейнасці настаўніка» размешчана на сайце школы (School33.mogilev.by) ў раздзеле «Педагогам»/«Метадычныя матэрыялы». Па меры неабходнасці блог пашыраецца і дапаўняецца інфармацыяй і інтэрактыўнымі заданнямі.

Калектыўны вучнёўскі блог "Здаровы лад жыцця" ствараўся навучэнцамі 10 класа як комплекс мультымедыйных інтэрактыўных дадаткаў па здаровым ладзе жыцця, якія маюць практычную накіраванасць і гульнёвую форму. Былі створаны не проста артыкулы пра ЗЛЖ, а інтэрактыўныя заданні рознага зместу, якія могуць выканаць вучні самастойна, з дапамогай настаўніка ў школе, сумесна з бацькамі дома.

Ідэяй для стварэння такіх інтэрактыўных практыкаванняў стала выкарыстанне падобных заданняў на вучэбных занятках. Вучняў зацікавіла не толькі магчымасць іх прымянення, але і працэс распрацоўкі. Таксама быў выкарыстаны сэрвіс LearningApps.

Распрацаваныя заданні па тэме «Здаровы лад жыцця» былі падзелены на 8 катэгорый: паўнавартаснае харчаванне, асабістая гігіена, гартаванне, псіхалагічны клімат у сям'і, прафілактыка захворванняў, рухальная актыўнасць, адмова ад шкодных звычак, змена працы і адпачынку.

Для нагляднага прадстаўлення гэтых катэгорый на сайце выкарыстаны маляўнічыя кнопкі, для стварэння якіх выкарыстоўвалі магчымасці сэрвісу http://dabuttonfactory.com/examples.

Кнопкі з'яўляюцца гіперспасылкамі на комплексы заданняў па названай тэме. Аб'яднанне заданняў у раздзелы было выканана пры дапамозе прылады «Сетка практыкаванняў». Кожная катэгорыя прадстаўлена наборам заданняў.

Цэнтральная кнопка з'яўляецца гіперспасылкай на старонку з малюнкамі вучняў нашай школы па тэме «Здаровы лад жыцця».

Распрацаваны вэб-рэсурс размешчаны на сайце нашай школы па адрасе http://school33.mogilev.by/zog/, а таксама дадзены рэсурс прадстаўлены ў выглядзе блога па адрасе zoj33.blogspot.com.



Прымяненне сэрвісаў Web2.0 ў сістэме адукацыі накіравана на ўдасканаленне існуючых тэхналогій навучання за кошт узмацнення даследчых, інфармацыйна-пошукавых і аналітычных метадаў работы з інфармацыяй. Прымяненне сэрвісаў Web2.0 ў навучальным працэсе стане эфектыўным, калі будзе забяспечана іх арганічная сувязь і спалучальнасць з традыцыйнымі метадамі і прыёмамі навучання. Такім чынам, выкарыстанне сэрвісаў Web 2.0 у навучальным працэсе можа быць накіравана на рашэнне такіх задач, як фарміраванне інфармацыйнай, камунікатыўнай, сацыякультурнай кампетэнцый вучняў, пашырэнне інфармацыйнай прасторы адукацыйнага працэсу, арганізацыя пазакласнай работы па прадмеце, публікацыя творчых работ навучэнцаў, фарміраванне культурных і бяспечных паводзін ў сетцы.
: files -> IKT
IKT -> Беларускай мовы І літаратуры шыбайла Святлана Юльянаўна
IKT -> Інфармацыйна–камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках фізікі драніца Надзея Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Ўроках беларускай мовы І літаратуры як адзін з фактараў павышэння якасці адукацыі дабравольская Таццяна Паўлаўна
IKT -> Электронны тэст як сродак матывацыі І стымулявання да чытання сіняўскі Сяргей Іванавіч
IKT -> Сеткавае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу калтан Таццяна Уладзіславаўна
IKT -> Сеткавая суполка эфектыўная форма павышэння ўзроўню прафесійнага развіцця педагогаў Цуканава Вольга Генрыка
IKT -> Роля метадычнай работы ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання ікт у адукацыйным працэсе балюк Святлана Сяргееўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у дзейнасці настаўніка пачатковых класаў Багушэвіч Аксана Іванаўна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка