Выказваем салідарнасьць з жыхарамі Слоніму патрабуем спыніць палітычны перасьлед і аднавіць на працы Івана Шэгу



Дата канвертавання15.05.2016
Памер16.37 Kb.
Выказваем салідарнасьць з жыхарамі Слоніму – патрабуем спыніць палітычны перасьлед і аднавіць на працы Івана Шэгу

Заява Сойму Партыі БНФ

Палітычна матываванае звальненьне сябры Сойму Партыі БНФ Івана Шэгі зьяўляецца чарговым абуральным фактам палітычнага перасьледу апанэнтаў пануючага ў Беларусі аўтарытарнага рэжыму.

30 гадоў Іван Шэга, спэцыяліст вышэйшай катэгорыі, адпрацаваў траўматолягам у Слонімскім раённым шпіталі. Увесь гэты час ён карыстаўся і працягвае карыстацца павагай і высокім аўтарытэтам сярод пацыентаў. Высокая ацэнка прафэсыйных і чалавечых якасьцяў Івана Шэгі неаднаразова адлюстроўвалася і ў дзеяньнях кіраўніцтва шпіталя. Чарговым падцверджаньнем такой высокай ацэнкі стаўся ліст галоўнага урача шпіталя, накіраваны Івану Шэгу ў красавіку гэтага году, у якім паведамлялася аб намеры працягнуць зь ім кантракт да 27 чэрвеня 2014 году.

Аднак кантракт працягнуты ня быў, і Іван Шэга быў звольнены з працы. Відавочна, што адзіная прычына звальненьня – палітычная і грамадзкая актыўнасьць доктара Івана Шэгі. Ён зьяўляецца ня толькі Сябрам Сойму Партыі БНФ і кіраўніком Слонімскай арганізацыі Партыі БНФ, але і агульнапрызнаным лідэрам усёй дэмакратычнай супольнасьці горада Слоніма. У 2003-2007 гг. Іван Шэга зьяўляўся дэпутатам раённага Савету, неаднаразова вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў і заўсёды атрымліваў на выбарах высокую падтрымку сярод жыхароў гораду.

Іван Шэга зьяўляецца аўтарам прапановаў па рэфармаваньні сыстэмы аховы здароўя Беларусі, ініцыятарам шматлікіх грамадзкіх ініцыятываў і акцыяў у Слоніме.

Звальненьне Івана Шэгі выклікала абурэньне сярод жыхароў гораду, бо яны пазбавіліся магчымасьці атрымліваць якасную мэдычную дапамогу. Пачаўся збор подпісаў грамадзянаў за аднаўленьне Івана Шэгі на працы. На сёньня падпісаліся больш за 1500 слонімцаў. Шэраг грамадзянаў гораду падалі заяўкі на пікеты ў падтрымку Івана Шэгі, якія былі забароненыя ўладамі.

Ціск па палітычных матывах на дэмакратычных актывістаў у Слоніме яшчэ больш узмацніцніўся ў мінулыя тыдні, што выявілася ў звальненьні з працы сябры Партыі БНФ Віктара Марчыка.



Сойм Партыі БНФ выказвае рашучы пратэст у сувязі з палітычна матываваным звальненьнем Івана Шэгі, выказвае салідарнасьць з ягонымі пацыентамі ў іхных патрабаваньнях пакінуць Івана Шэгу працаваць у Слонімскім раённым шпіталі і патрабуе неадкладнага аднаўленьня Івана Шэгі на працы.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка