Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, зша) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх вну узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне «моўных аўтабіяграфій»



Дата канвертавання15.05.2016
Памер162.91 Kb.
Выкладчык Універсітэта Брандайс (Бостон, ЗША) Курт Вулхайзэр запрашае студэнтаў беларускіх ВНУ узяць удзел у апытанні, мэтай якога з’яўляецца вывучэнне «моўных аўтабіяграфій» і моўных упадабанняў беларускамоўнай студэнцкай моладзі ва ўзросце да 25 гадоў. Запрашаюцца прыняць удзел у апытанні не толькі тыя, хто стала карыстаецца беларускай мовай з ранняга дзяцінства, але таксама і тыя, хто выхоўваліся ў рускамоўных сем’ях, але свядома перайшлі на беларускую мову як асноўны сродак зносінаў.
Запоўненыя анкеты дашліце, калі ласка, электроннай поштай на адрас cwoolhis@brandeis.edu (пажадана, да 24 верасня 2012 г.). Вашы адказы застануцца ананімнымі.
Aнкета (версія 1)
Частка I.
А.


  1. Узрост:




  1. Пол:

3. Нацыянальнасць:


4. Месца нараджэння (вобласць/краіна, назва горада ці вёскі):
5. Дзе вы вучыцеся (вучыліся)?
6. Факультэт/Спецыяльнасць:
7. Ці вы слухаеце (слухалі) якія-небудзь курсы з навучаннем на беларускай

мове? Калі так, якія?

8. Дзе вы скончылі школу?
9. Мова навучання ў школе:
пачатковай:
сярэдняй:
10. Кім вы хочаце працаваць у будучыні (ваша будучая прафесія)?

Б.
11. Месца нараджэння бацькоў (вобласць/краіна, назва горада ці вёскі):
бацька:

маці:
12. Прафесіі бацькоў:
бацька:

маці:
13. На якой мове (на якіх мовах) вы размаўляеце
з бацькамі:

з бабулямі і дзядулямі:

14. Калі ў вас ёсць браты і сёстры, на якой мове (на якіх мовах) вы з імі размаўляеце?



В.
15. Калi вы з рускамоўнай сям’i, калi (у якiм узросце) вы пачалi актыўна карыстацца

беларускай мовай? Хто больш за ўсё паплываў на ваш выбар мовы? (напрыклад,

сябры, члены сям’i, настаўнiкi цi iнш.).

16. Калі вы выхоўваліся ў рускамоўнай сям’і, але свядома перайшлі на беларускую мову, калі вы вучыліся ў школе альбо ва ўніверсітэце, ці дастатковыя былі веды, якія вы атрымалі на ўроках беларускай мовы ў школе? Калі не, як вы навучыліся правільна гаварыць і пісаць па–беларуску? Ці карысталіся вы якімі–небудзь падручнікамі ці іншымі даведнікамі? Калі так, якімі?

17. Калі вы перайшлі з рускай на беларускую мову, як ставіліся (ставяцца) рускамоўныя

сябры, члены сям’і, калегі да вашага моўнага выбара?

18. Ці адчуваеце вы ў якіх–небудзь сітуацыях дыскамфорт з–за вашай беларускамоўнасці?

Калі так, прывядзіце, калі ласка, канкрэтныя прыклады.


19. Калі вы з рускамоўнай сям’і, але лічыце сябе цяпер беларускамоўным (беларускамоўнай), як да вас ставяцца «традыцыйныя» носьбіты беларускай мовы? (г. зн. тыя, хто выхаваліся ў беларускамоўных сем’ях і стала карыстаюцца мовай). Ці сутыкаліся вы з тым, што такія людзі аспрэчваюць «аўтэнтычнасць» вашай беларушчыны? Калі так, то ў якіх сітуацыях, і на што ў вашым маўленні звярталі ўвагу?
20. На вашу думку, якую мову вы лепш за ўсё ведаеце, беларускую ці рускую? Калі вы

імі аднолькава добра валодаеце, ці ёсць сітуацыі (ці тэмы), дзе вы адчуваеце сябе

больш упэўненымі ў адной з гэтых моў, чым у другой?

21. У якіх месцах, сітуацыях вы звычайна гаворыце па-беларуску?

22. Калі да вас звяртаюцца па–руску, на якой мове вы адказваеце?

23. Мае лепшыя сябры ўсе гавораць па-беларуску: так не

24. 3 маімі лепшымі сябрамі я заўсёды гавару па-беларуску: так не

25. Мая будучая жонка/Мой будучы муж абавязкова павінна/павінен гаварыць па-

беларуску:
і) так, абавязкова; іі) не, не абавязкова

26. Калі вы жанаты/замужам, на якой мове гаворыць з вамі ваша жонка/ваш муж?

27. Ці лічыце вы, што вашы дзеці павінны гаварыць лепш па–беларуску, чым па–руску?

28. Як вы ставіцеся да ўжывання дарэформавых правапісных нормаў беларускай

мовы (“тарашкевіцы”)?

29. Ці вы самі стараецеся прытрымлівацца дарэформавых («класічных») нормаў

беларускай мовы?

30. Як вы ставiцеся да палiтыкi афiцыйнага двухмоўя ў Беларусi? Што, на вашу

думку, павiнна рабiць дзяржава, каб пашырыць ролю беларускай мовы ў грамадстве?

31. Як вы акрэслілі б тэрмін “трасянка”? Ці можаце вы прывесці канкрэтныя

прыклады “трасянкі” (якія вы чулі на вуліцы, у сям'і, у сродках масавай

інфармацыі ці ў іншых кантэкстах)?


32. Як вы ставіцеся да маўлення па-руску з беларускім акцэнтам? Ці гэта нейкім чынам

збліжaе гаворачага да вас, ці адштурхоўвае? Чаму?

33. Цi лiчыце вы, што вы асабiста гаворыце па-руску з беларускiм акцэнтам?

34. Ці лічыце вы, што адукаваныя рускамоўныя людзі з Беларусі гавораць па–іншаму,

чым рускамоўныя з Расіі? Калі так, то якія рысы вы лічыце найбольш тыповымі для

«беларускай рускай»?

35. Ці лічыце вы, што нацыянальныя варыянты рускай мовы па–за межамі Расіі маюць

права на існаванне, ці ўсе рускамоўныя, незалежна ад нацыянальнасці, павінны

імкнуцца ахоўваць адзінства нормаў рускай літаратурнай мовы?


36. Як вы ацэньваеце ваша веданне іншых славянскіх моў (акрамя беларускай і рускай):


польская мова
5 4 3 2 1 (5 - выдатна, 1 – слаба/не ведаю)
украінская мова
5 4 3 2 1 (5 - выдатна, 1 – слаба/не ведаю)
iншыя (назавіце):
5 4 3 2 1 (5 - выдатна, 1 – слаба/не ведаю)


Г.
37. Якія газеты, часопісы на беларускай мове вы чытаеце? Як часта?
38. Ці глядзіце вы «Белсат» (па спадарожнікавым тэлебачанні альбо ў інтэрнеце)? Як

часта?
39. Якія беларускамоўныя веб–сайты вы наведваеце? Як часта?


40. Ці слухаеце вы Радыё “Свабода” (беларускамоўныя перадачы), Радыё Рацыя, альбо

наведваеце іх вебсайты? Калi так, як часта?


41. Ці слухаеце вы беларускі рок? Якія гурты/выканаўцы вам больш за ўсё падабаюцца?
42. У якіх дзяржаўных альбо недзяржаўных маладзёжных палітычных і іншых

арганізацыях вы бераце/бралі удзел? (Напрыклад, БРСМ, Малады Фронт, Маладая

Грамада, ЗБС, ды інш.). На якой мове гавораць на сходах, іншых мерапрыемстваў

гэтых арганізацый?


43. У якіх яшчэ арганізацыях вы бераце ўдзел? (ТБМ, краязнаўчыя, ваенна–гістарычныя

клубы, ды інш.). На якой мове гавораць на сходах, іншых мерапрыемстваў

гэтых арганізацый?


Д.
44. На вашу думку, якія рысы найважнейшыя, каб пэўная супольнасць людзей лічылася

народам? Напішыце прынамсі 5 крытэрыяў у парадку, дзе 5-ы з'яўляецца для вас

найважнейшым:
5.

4.


3.

2.


1.

45. Якія народы, на вашу думку, найблiжэйшыя да беларусаў па характары? Чаму

вы так лічыце?

46. На ваш погляд, да якой культурна-цывілізацыйнай зоны належыць Беларусь?

(Eўропа, Усходняя Eўропа, Eўразія ці інш.) Растлумачце, чаму вы так лiчыце.

47. Ці можна лічыць чалавека, які не гаворыць па-беларуску, сапраўдным

беларусам? Чаму вы так лічыце?

48. Беларускамоўная моладзь – гэта будучая эліта нацыі.

(выбярыце адзін з наступных адказаў):

Цалкам згодны/ая згодны/ая не ведаю не згодн/ая абсалютна не згодны/ая

5 4 3 2 1
49. Перадавая беларуская моладзь гаворыць па–беларуску:

(выбярыце адзін з наступных адказаў):

Цалкам згодны/ая згодны/ая не ведаю не згодн/ая абсалютна не згодны/ая

5 4 3 2 1



Е. Дадатковыя заўвагі
50. Буду вельмі ўдзячны за вашы дадатковыя заўвагі адносна пытанняў, на якія вы адказвалі ў Частцы І гэтай анкеты (напрыклад, што для вас асабіста значыць быць членам беларускамоўнай грамады ў Беларусі, каго можна лічыць носьбітам беларускай мовы, стаўленне рускамоўных і беларускамоўных да тых, хто пераходзіць з рускай на беларускую мову і інш.)

Частка II
Пазначце, калі ласка, вашу ацэнку наступных слоў і словазлучэнняў, пішучы побач з кожным з іх рымскія лічбы I-IV паводле наступнай шкалы:
I. сам(а) так гавару, і лічу, што гэта правільна

II. так можна (гэты варыянт дапушчальны ў рамках літаратурнай нормы), але я

так не гавару

  1. так гавораць, але гэта няправільна (гэта парушэнне літаратурнай нормы)

  2. так ніхто не гаворыць, гэта зусім не па-беларуску


Калі вы ўжываеце іншы варыянт, які адсутнiчае, калі ласка, напішыце яго.
(Калі ласка, не глядзіце ў слоўнікі, граматыкi ці іншыя даведачныя матэрыялы, нас цікавіць, як вы асабіста гаворыце, і як вы ставіцеся да іншых варыянтаў, якіх вы не ужываеце)
A.


  1. культурніцкая асацыяцыя

культурная асацыяцыя

культуральная асацыяцыя

культуровая асацыяцыя


  1. сувязь

звязак (зьвязак)
3. мытны саюз

мытны звяз (зьвяз)


4. маладзёжны моладзевы маладзёвы
5. кіраўнік кіроўца кіровец
6. вядоўца перадачы

вядучы перадачы


7. заказчык

замоўца

замоўнік
8. выступленец

выступоўца

выступаючы

выступовец


9. перакладнік

перакладоўца

перакладчык

перакладовец


10. адмысловец

спецыяліст

фаховец
11. англіец – англійцы

англічанін – англічане

ангелец – ангельцы
12. задзіночаны

аб'яднаны


13. адносiны

стасункi
14. перакладчык

перакладач

перакладнік


15. каталог, маналог

каталёг, маналёг


16. зберцi

сабраць
17. умовы

варункi
18. напрыканцы

у канцы

пад канец
19. сааўтар

суаўтар
20. Ён нам адкрыў вочы.

Ён нам адчыніў вочы.
21. Ён угнаў аўтамабіль.

Ён сагнаў аўтамабіль.


22. панятак

паняцце
23. супрацоўніцтва

супраца
24. Яна дырэктар школы.

Яна дырэктарка школы.


25. кансерваваць, дамінаваць, капіяваць, фантазіяваць

кансервіраваць, дамініраваць, капіраваць, фантазіраваць


26. міністар, тэатар

міністр, тэатр


27. клуб

клюб


кляб

клаб
28. Зычым вам поспехаў.

Жадаем вам поспехаў
29. грэц (у футбол)

гулец


ігрок

ігрэц
30. сусветная вайна

усясветная вайна
31. выступ

выступленне


32. знешнi

вонкавы
33. выстава

выстаўка
34. далары

долары


даляры

доляры


35. сябра таварыства

супольнiк таварыства

член таварыства

чалец таварыства


36. З днём нараджэння!

З днём народзін!

З днём народзінаў!

З уродзінамі!

37. З кропкі погляду міжнароднага права

З пункту гледжання міжнароднага права

З пункту погляду міжнароднага права

З гледзішча міжнароднага права

38. Яго зваць Алесь.

Яго завуць Алесь.

Яго клічуць Алесь.

Ён завецца Алесь.


39. iхныя бацькi

iхнiя бацькi

iх бацькi
40. Яна ад’ехала ў Канаду.

Яна з’ехала ў Канаду.

Яна ўехала ў Канаду.
41. Рэйсы толькі па нячынных днях, то бок субота – нядзеля.

Рэйсы толькі па нячынных днях, то ёсць субота – нядзеля.

Рэйсы толькі па нячынных днях, гэта значыць субота – нядзеля.

Рэйсы толькі па нячынных днях, ці бо субота – нядзеля.

42. аэрапорт

айрапорт


лётніска

лётнішча
43. лятак

самалёт


Б.


  1. жыхары нашага горада

жыхары нашага гораду


  1. навукоўцы з універсітэту

навукоўцы з універсітэта
3. у цэнтры Віцебску, з Віцебску

у цэнтры Віцебска, з Віцебска


4. у гарадох

у гарадах


5. паўгода

паўгады


паўгоды
6. шмат моваў (хатаў, дарогаў)

шмат моў (хат, дарог)


7. шмат магымасцей (радасцей)

шмат магчымасцяў (радасцяў)


8. сродкі павінны быць перададзены

сродкі павінныя быць перададзеныя

9. адныя лічаць яго здраднікам

адны лічаць яго здраднікам


10. вашы сябры

вашыя сябры


11. яны будуць спяваць

яны будуць спявалі

яны спявацьмуць
12. Ён найлепшы студэнт у групе.

Ён лепшы студэнт у групе.

Ён найдобры студэнт у групе.

Ён самы лепшы студэнт у групе.

Ен самы найлепшы студэнт у групе.
13. Гэта самы танны білет.

Гэта найтаннейшы білет.

Гэта найтанны білет.

Гэта самы таннейшы білет.

Гэта самы найтаннейшы білет.

Гэта самы найтанны білет.


14. Мінск – буйнейшы горад Беларусі.

Мінск – самы буйны горад Беларусі.

Мінск – найбуйны горад Беларусі.

Мінск – самы найбуйны горад Беларусі.

Мінск – найбуйнейшы горад Беларусі.

Мінск – самы найбуйнейшы горад Беларусі.


15. іспыт з гісторыі

іспыт гісторыі

іспыт у гісторыі

іспыт па гісторыі


16. камітэт у справах моладзі

камітэт па справах моладзі

камітэт спраў моладзі

камітэт для спраў моладзі


17. дырэктар будуемага прадпрыемства

дырэктар прадпрыемства, якое будуецца

дырэктар будаванага прадпрыемства
18. ужываная зараз стратэгія

ужываемая зараз стратэгія

стратэгія, якая зараз ужываецца
19. Я чую яго гаварыць з народам.

Я чую, як ён гаворыць з народам.

Я чую яго гаворачы з народам.

Я чую яго гаворачага з народам.

20. Мэтай арганізацыі з'яўляецца асветніцкая праца па вызначэнні

сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і

генацыд.
Мэтай арганізацыі ёсць асветніцкая праца па вызначэнні сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд.
Мэта арганізацыі ёсць асветніцкая праца па вызначэнні сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд.
Мэта арганізацыі ~ асветніцкая праца па вызначэнні сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд.
21. Гэта новы шлях.

Гэта ёсць новы шлях.

Гэта ёсць новым шляхам.
22. на знак салідарнасці

у знак салідарнасці


23. Мы сталі больш паслядоўнымі.

Мы сталі больш паслядоўныя.


24. Нас было трох.

Нас было трое.


25. Ён стаяў у мікрафона.

Ён стаяў пры мікрафоне.

Ён стаяў ля мікрафона.
26. у часы iснавання СССР

за часоў iснавання СССР

падчас iснавання СССР
27. беларус па пашпарце

беларус паводле пашпарта

беларус па пашпарту

беларус паводле пашпарту


28. вучнёўскі падручнік

падручнік вучням

падручнік для вучняў
29. па яго думцы

на яго думку

паводле яго думкі
30. Мы павінны рабіць добрыя справы не толькі ў святы.

Мы павінны рабіць добрыя справы не толькі па святах.

Мы павінны рабіць добрыя справы не толькі святамі.
31. паводле загаду дырэктара

па загадзе дырэктара

на загад дырэктара
32. па дамове

паводле дамовы

згодна з дамовай
33. Мы сустракаемся панядзелкамі.

Мы сустракаемся па панедзелках.

Мы сустракаемся ў панядзелкі.
34. Як называецца машына, у якой мыюць бялізну?

мыйная машына

пральная машына

машына мыць

машына, каб мыць

сціральная машына

машына да мыцця

машына да прання


35. дошка прасаваць

дошка для прасавання

дошка да прасавання

прасавальная дошка

дошка, каб прасаваць
36. За вялікім князем Вітаўтам былі паселены татары.

Пры вялікім князе Вітаўце былі паселены татары.

У часы вялікага князя Вітаўта былі паселены татары.
37. меркаваныя выдаткі

выдаткі, якія мяркуюцца

мяркуемыя выдаткі
38. З прычыны хваробы ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.

Праз хваробу ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.

Па прычыне хваробы ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.

З–за хваробы ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.


39. Я меў дзеля гэтага вялікі клопат.

Я меў з–за гэтага вялікі клопат.

Я меў праз гэта вялікі клопат.

40. Калі, на вашу думку, ёсць іншыя вартыя ўвагі групы лексічных, марфалагічных альбо сінтаксічных варыянтаў (уключаючы распаўсюджаныя памылкі), якія сустракаюцца ў сучасных беларускамоўных СМІ, літаратуры альбо у гутарковым маўленні, прашу прывесці прыклады:



Дзякую за ўдзел у гэтым апытанні. Калі вы маеце пытанні, звярніцеся, калі ласка, да даследчыка, Курта Вулхайзера:

Dr. Curt F. Woolhiser


German, Russian and Asian Languages and Literature

Brandeis University

415 South Street MS-024

Waltham, MA 02454



USA

Tel. (781) 736-3200



Fax (781) 736-3207
e-mail: cwoolhis@brandeis.edu
: attachment
attachment -> Бюлетэнь Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, 2007, №9-11 резюме
attachment -> Публічныя лекцыі «urbi et orbi» улад вялічка грамадзянская супольнасць І
attachment -> Дакументы, неабходныя для атрымання матэрыяльнай дапамогі і датацыі
attachment -> Urbi et orbi
attachment -> Лятучы ўніверсітэт запрашае на прэзентацыю новай праграмы на 2012-2013 Г. Г
attachment -> Аб некаторых пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны
attachment -> Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 15. 06. 2006 №762
attachment -> Urbi et orbi
attachment -> Інфармацыйны ліст міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка