Выніковы тэст па літаратуры



Дата канвертавання03.12.2016
Памер103.96 Kb.
Выніковы тэст па літаратуры (8 клас)
1.Пра каго ідзе гаворка ў наступным урыўку? Назавіце аўтара і твор: “Трое дзетак у партызанах з голаду памерлі, старэйшы сын “без весці”, Піліп вярнуўся кулямі ды асколкамі начынены, два месяцы пажыў... Віцька адзін застаўся, дык і ў яго жыццё наперакасяк пайшло... Адна ўсё жыццё... Гаротніца...” _________________________________________________________________________________________
2.Суаднясіце словы і іх значэнні:

1.Асвер

А.Канавы

2.Амшалы тын

Б.Крутое месца, круты бераг, спуск

3.Вандолы

В.Элементарная часціца (фіз.)

4.Поліўка

Г.Журавель калодзежа

5.Круча

Д.Велічны будынак

6.Строма

Е.Густы суп

7.Пі-мезон

Ё.Круты спуск, абрыў

8.Гмах

Ж.Пакрытая мохам агароджа

________________________________________________________________________________________
3.Вызначце жанр і аўтара твора:

Твор

Жанр

Аўтар

“Шчасце”







“Дзяльба кабанчыка”







“Раманс”







“Спадчына”







“Хмарка”







“Жураўліны крык”







“Губаты”







“Магіла льва”







4.Растлумачце значэнне слоў: прысак _____________________; інсургент _______________________; сепаратыст ___________________________________; жонд ______________________________________; віціна _______________________________________; шугалея ____________________________________; душагубка ___________________________________; кардон _____________________________________; улан ________________________________________; брэцёр _____________________________________; старык ______________________________________; фамільярнасць ______________________________; цывільны ____________________________________; аказія _____________________________________; нерат _______________________________________; фельд’егер __________________________________; балясы ______________________________________; шворан ____________________________________; сапсан ______________________________________; ягдташ _____________________________________;

карункі ______________________________________; эксцэс _____________________________________.



5.Суаднясіце пісьменнікаў і звесткі пра іх жыццё і творчасць:

1.Максім Багдановіч

А.Нарадзіўся ў Вязынцы, загадкава загінуў у гасцініцы “Масква” ў 1942 г.

2.Уладзімір Караткевіч

Б.За ўдзел у выданні “Часопіса для ўсіх” 27 красавіка 1932 г.быў арыштаваны і зняволены ў віленскай турме Лукішкі

3.Янка Купала

В.Майстар ваеннай аповесці

4.Якуб Колас

Г.Суаўтар сцэнарыяў фільмаў “Чырвонае лісце” (з А.Кучарам, пастаўлены ў 1958 г.), “Першыя выпрабаванні” (па трылогіі Я.Коласа “На ростанях” з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961 гг.), “Запомнім гэты дзень” (з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1967 г.)

5.Максім Танк

Д.Аўтар п’есы “Кім”

6.Аркадзь Куляшоў

Е.Памёр на 26-м годзе жыцця, аўтар зборніка “Вянок”

7.Аляксей Дудараў

Ё.Аўтар “энцыклапедыі сялянскага жыцця”

8.Васіль Быкаў

Ж.Напісаў раман “Нельга забыць”, абапіраючыся на сямейнае паданне пра родзіча, удзельніка паўстання 1863-1864 гг.

________________________________________________________________________________________
6.Закончыце сказы: 1) Замена аднаго слова ці выразу іншым на аснове знешняй ці ўнутранай сувязі паміж з’явамі – гэта ___________________________________; 2) Мастацкі троп, заснаваны на замене множнага ліку адзіночным ці часткі цэлым (ці наадварот) – гэта _________________________________; 3) Незвычайны парадак слоў у сказе, які дапамагае зразумець ідэю твора і стварае своеасаблівы ўсхваляваны настрой, – гэта _____________________________; 4) Верш, у якім аўтар разважае на нейкую важную тэму, – _______________________________________; 5) Урачысты, узнёслы верш у гонар нейкай з’явы, падзеі ці асобы - __________________; 6) Урачысты верш у гонар памерлых – гэта __________________; 7) Від васьмірадковага верша, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы паўтараецца тройчы, – гэта __________________; 8) Васьмірадковы верш, шэсць першых радкоў у якім звязаны перакрыжаванай рыфмоўкай, а два апошнія – сумежнай, – _________________________; 9) Чатырнаццацірадковы верш, напісаны ямбам, выразна дзеліцца на дзве часткі – гэта ________________.

7.Назавіце сапраўднае імя пісьменнікаў: 1) Максім Танк - _____________________________________; 2) Янка Купала - _________________________________________; 3) Якуб Колас - ___________________ ___________________; 4) Кандрат Крапіва - ___________________________________________________

8.Знайдзіце лішняе, патлумачце свой выбар: 1) “Хмарка”, “Сымон-музыка”, “Спадчына”, “Новая зямля” _________________________________________________________; 2) Фішар, Глечык, Гораў, Карпенка, Свіст, Аўсееў ________________________________________________; 3) “Раманс”, “Бывай”, “Як я жыў без цябе”, “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...” ____________________________________; 4) “Трэба дома бываць часцей”, “Дзяльба кабанчыка”, “Жураўліны крык” __________________________

9.Назавіце аўтара і твор: 1) Ад прадзедаў спакон вякоў / Мне засталася спадчына; // Сярод сваіх і чужакоў / Яна мне ласкай матчынай _____________________________________; 2) Ад родных ніў, ад роднай хаты / У панскі двор дзеля красы // Яны, бяздольныя, узяты / Ткаць залатыя паясы ____________ _____________________________; 3) Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа, // Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў... ____________________________________________________; 4) Простае шчасце людское, / Так, як і наша з табою, / Пэўна, складаецца з солі, / З хлеба, сабранага ў полі... _________________________________________; 5) Чалавеку патрэбна не слава, / А людская ўвага і ласка, / І сардэчнае шчырае слова, / І вясёлая добрая казка ______________________________________ ________________________________________; 6) Дала прырода мне ваду і цвердзь, / Дала агонь, каб не блукаў я слепа ________________________________________________________________; 7) За крокам крок. І дзень за днём. / Усход жыцця. Жыцця змярканне. _______________________________________; 8) Жыццё даецца, каб жыццё тварыць, / Каб светла-залатую яго ніць / Віць і далей – любоўю, справай дзейнай / ды словам, што ад справы неаддзелена. // Тварыць! ____________________________________ _______________________; 9) Буду ў далёкім краю я нудзіцца, / У сэрцы любоў затаіўшы сваю; // Кожную ночку на зорку дзівіцца / Буду ў далёкім краю _______________________________________; 10) Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны, / Палынны жаль смугой ахутаных дарог, // Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны / Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог _______________________________________; 11) Як я жыў без цябе? / І не ведаў, што недзе на свеце, / За глухімі лясамі, / За сотнямі ўзгоркаў і меж... / Ты ў зялёным і ціхім завулку жывеш _______________________________________________________; 12) Летняя ночка купальная / Яснай растаяла знічкаю.// Падаюць зоры світальныя / Ў чыстыя воды крынічныя _________ _________________________________; 13) Над зямлёю шугае верасень – Восені ветразь! _____________ _________________________________; 14) “Той дзень, праўдзівей, тая раніца, калі з’явілася яна на небе, была вельмі ж ціхая – такая ціхая, што нават чутно было, як спявалі, седзячы на круглым лісціку зялёнай лотаці, два прыўдалыя конікі” ______________________________________; 15) “Справа ішла больш чым пра хлеб. Справа ішла пра свабоду” ________________________________________________; 16) “Кабана вынеслі за хлеў, паклалі на чыстую саломку, у пашчу ўсунулі камень, як рабілі заўсёды перад смаленнем...” ______________________________________; 17) “На зямлі нарадзіўся, вырас, а рук да гэтай зямліцы ніводнага разу не прыклаў.. А зямлі любоў сваю аддаць трэба” ____________________ __________________; 18) “На зіму яго паставілі ў невялікую загарадку ў хляве, да якога ён доўга не мог прывыкнуць: неяк муляла суседства з каровай і свіннямі” ____________________________________; 19) “Я і з тым, я і з сім, а ты, каханенькая, родненькая, згадай, – з кім?” ______________________________ ________________________; 20) “Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі...” ___________________________________

Выніковы тэст па літаратуры (8 клас)
1.Пра каго ідзе гаворка ў наступным урыўку? Назавіце аўтара і твор: “Трое дзетак у партызанах з голаду памерлі, старэйшы сын “без весці”, Піліп вярнуўся кулямі ды асколкамі начынены, два месяцы пажыў... Віцька адзін застаўся, дык і ў яго жыццё наперакасяк пайшло... Адна ўсё жыццё... Гаротніца...”

Ганна. А.Дудараў. “Вечар”

2.Суаднясіце словы і іх значэнні:

1.Асвер

А.Канавы

2.Амшалы тын

Б.Крутое месца, круты бераг, спуск

3.Вандолы

В.Элементарная часціца (фіз.)

4.Поліўка

Г.Журавель калодзежа

5.Круча

Д.Велічны будынак

6.Строма

Е.Густы суп

7.Пі-мезон

Ё.Круты спуск, абрыў

8.Гмах

Ж.Пакрытая мохам агароджа

1Г, 2Ж, 3А, 4Е, 5Б, 6Ё, 7В, 8Д
3.Вызначце жанр і аўтара твора:

Твор

Жанр

Аўтар

“Шчасце”

Філасофскі верш

М.Танк

“Дзяльба кабанчыка”

Апавяданне

В.Карамазаў

“Раманс”

Верш

М.Багдановіч

“Спадчына”

Верш

Я.Купала

“Хмарка”

Алегарычнае апавяданне

Я.Колас

“Жураўліны крык”

Аповесць

В.Быкаў

“Губаты”

Апавяданне

Г.Далідовіч

“Магіла льва”

Паэма

Я.Купала

4.Растлумачце значэнне слоў: прысак – гарачы попел; інсургент – паўстанец; сепаратыст –прыхільнік адасаблення нацыянальнай меншасці ; жонд – урад; віціна – крытае судна для перавозкі збожжа; шугалея – лодка, выдзеўбаная з аднаго кавалка дрэва; душагубка – рыбацкі човен; кардон – пагранічны або загараджальны атрад; улан – салдат або афіцэр-коннік; брэцёр – заўзяты дуэлянт; старык – старое перасохлае рэчышча; фамільярнасць – развязнасць, бесцырымоннасць; цывільны – невайсковы; аказія – зручны выпадак; нерат – рыбалоўная прылада; фельд’егер – ваенны кур’ер; балясы – агароджа з точаных фігурных слупкоў; шворан – вяровачка, павадок; сапсан – сокал; ягдташ – паляўнічая сумка; карункі – ажурныя, сятчатыя вырабы для аздобы бялізны, адзення; эксцэс – вострае сутыкненне, парушэнне грамадскага парадку.

5.Суаднясіце пісьменнікаў і звесткі пра іх жыццё і творчасць:

1.Максім Багдановіч

А.Нарадзіўся ў Вязынцы, загадкава загінуў у гасцініцы “Масква” ў 1942 г.

2.Уладзімір Караткевіч

Б.За ўдзел у выданні “Часопіса для ўсіх” 27 красавіка 1932 г.быў арыштаваны і зняволены ў віленскай турме Лукішкі

3.Янка Купала

В.Майстар ваеннай аповесці

4.Якуб Колас

Г.Суаўтар сцэнарыяў фільмаў “Чырвонае лісце” (з А.Кучарам, пастаўлены ў 1958 г.), “Першыя выпрабаванні” (па трылогіі Я.Коласа “На ростанях” з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1960-1961 гг.), “Запомнім гэты дзень” (з М.Лужаніным, пастаўлены ў 1967 г.)

5.Максім Танк

Д.Аўтар п’есы “Кім”

6.Аркадзь Куляшоў

Е.Памёр на 26-м годзе жыцця, аўтар зборніка “Вянок”

7.Аляксей Дудараў

Ё.Аўтар “энцыклапедыі сялянскага жыцця”

8.Васіль Быкаў

Ж.Напісаў раман “Нельга забыць”, абапіраючыся на сямейнае паданне пра родзіча, удзельніка паўстання 1863-1864 гг.

1Е, 2Ж, 3А, 4Ё, 5Б, 6Г, 7Д, 8В

6.Закончыце сказы: 1) Замена аднаго слова ці выразу іншым на аснове знешняй ці ўнутранай сувязі паміж з’явамі – гэта метанімія; 2) Мастацкі троп, заснаваны на замене множнага ліку адзіночным ці часткі цэлым (ці наадварот) – гэта сінекдаха; 3) Незвычайны парадак слоў у сказе, які дапамагае зразумець ідэю твора і стварае своеасаблівы ўсхваляваны настрой, – гэта інверсія; 4) Верш, у якім аўтар разважае на нейкую важную тэму, – медытацыя; 5) Урачысты, узнёслы верш у гонар нейкай з’явы, падзеі ці асобы – ода; 6) Урачысты верш у гонар памерлых – гэта рэквіем; 7) Від васьмірадковага верша, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы паўтараецца тройчы, – гэта трыялет; 8) Васьмірадковы верш, шэсць першых радкоў у якім звязаны перакрыжаванай рыфмоўкай, а два апошнія – сумежнай, – актава; 9) Чатырнаццацірадковы верш, напісаны ямбам, выразна дзеліцца на дзве часткі – гэта санет.

7.Назавіце сапраўднае імя пісьменнікаў: 1) Максім Танк – Яўген Іванавіч Скурко; 2) Янка Купала – Іван Дамінікавіч Луцэвіч; 3) Якуб Колас - Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч; 4) Кандрат Крапіва – Кандрат Кандратавіч Атраховіч.

8.Знайдзіце лішняе, патлумачце свой выбар: 1) “Хмарка”, “Сымон-музыка”, “Спадчына”, “Новая зямля” “Новая зямля” (напісаў Я.Колас); 2) Фішар, Глечык, Гораў, Карпенка, Свіст, Аўсееў Гораў (герой апавядання У.Караткевіча “Паром на бурнай рацэ”); 3) “Раманс”, “Бывай”, “Як я жыў без цябе”, “Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...” “Цёплы вечар...” (пейзажная лірыка); 4) “Трэба дома бываць часцей”, “Дзяльба кабанчыка”, “Жураўліны крык” “Жураўліны крык” (тэма вайны)

9.Назавіце аўтара і твор: 1) Ад прадзедаў спакон вякоў / Мне засталася спадчына; // Сярод сваіх і чужакоў / Яна мне ласкай матчынай Я.Купала. “Спадчына”; 2) Ад родных ніў, ад роднай хаты / У панскі двор дзеля красы // Яны, бяздольныя, узяты / Ткаць залатыя паясы М.Багдановіч. “Слуцкія ткачыхі”; 3) Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа, // Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў... У.Караткевіч. “Беларуская песня”; 4) Простае шчасце людское, / Так, як і наша з табою, / Пэўна, складаецца з солі, / З хлеба, сабранага ў полі... М.Танк. “Шчасце”; 5) Чалавеку патрэбна не слава, / А людская ўвага і ласка, / І сардэчнае шчырае слова, / І вясёлая добрая казка С.Грахоўскі. “Чалавеку патрэбна не слава...”; 6) Дала прырода мне ваду і цвердзь, / Дала агонь, каб не блукаў я слепа В.Зуёнак. “Дала прырода мне ваду і цвердзь...”; 7) За крокам крок. І дзень за днём. / Усход жыцця. Жыцця змярканне. Л.Дайнека. За крокам крок. І дзень за днём...”; 8) Жыццё даецца, каб жыццё тварыць, / Каб светла-залатую яго ніць / Віць і далей – любоўю, справай дзейнай / ды словам, што ад справы неаддзелена. // Тварыць! А.Вярцінскі. “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць...; 9) Буду ў далёкім краю я нудзіцца, / У сэрцы любоў затаіўшы сваю; // Кожную ночку на зорку дзівіцца / Буду ў далёкім краю М.Багдановіч. “Раманс”; 10) Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны, / Палынны жаль смугой ахутаных дарог, // Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны / Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог А.Куляшоў. “Бывай...”; 11) Як я жыў без цябе? / І не ведаў, што недзе на свеце, / За глухімі лясамі, / За сотнямі ўзгоркаў і меж... / Ты ў зялёным і ціхім завулку жывеш С.Грахоўскі. “Як я жыў без цябе?”; 12) Летняя ночка купальная / Яснай растаяла знічкаю.// Падаюць зоры світальныя / Ў чыстыя воды крынічныя М.Шушкевіч. “Ты мне вясною прыснілася”; 13) Над зямлёю шугае верасень – Восені ветразь! А.Грачанікаў. “Над зямлёю шугае верасень”; 14) “Той дзень, праўдзівей, тая раніца, калі з’явілася яна на небе, была вельмі ж ціхая – такая ціхая, што нават чутно было, як спявалі, седзячы на круглым лісціку зялёнай лотаці, два прыўдалыя конікі” Я.Колас. “Хмарка”; 15) “Справа ішла больш чым пра хлеб. Справа ішла пра свабоду” У.Караткевіч.”Паром на бурнай рацэ”; 16) “Кабана вынеслі за хлеў, паклалі на чыстую саломку, у пашчу ўсунулі камень, як рабілі заўсёды перад смаленнем...” В.Карамазаў. “Дзяльба кабанчыка”; 17) “На зямлі нарадзіўся, вырас, а рук да гэтай зямліцы ніводнага разу не прыклаў.. А зямлі любоў сваю аддаць трэба” А.Дудараў. “Вечар”; 18) “На зіму яго паставілі ў невялікую загарадку ў хляве, да якога ён доўга не мог прывыкнуць: неяк муляла суседства з каровай і свіннямі” Г.Далідовіч. “Губаты”; 19) “Я і з тым, я і з сім, а ты, каханенькая, родненькая, згадай, – з кім?” Я.Купала. “Паўлінка”; 20) “Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі...” В.Быкаў. “Жураўліны крык”




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка