Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца



Дата канвертавання15.05.2016
Памер25.18 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове. 6 клас

  1. Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца.

Грузчык, грыбкі, дзядзька, касьба, малацьба, мароз, незабудка, перапісчык, склад, стог, указка, футбол. Максімальная колькасць балаў – 6.

  1. Вызначыць род назоўнікаў і дапісаць канчаткі прыметнікаў .

Беларуск.. жывапіс, вугальн.. пыл, шырок.. далонь, калмат.. сабака, гумав.. галёш, сучасн.. моладзь, народн.. суддзя, балюч.. мазоль, калгасн.. шафёр, мал.. дзіця, цудоўн.. настрой, паветран.. струмень, каротк.. запіс, залат.. медаль. Максімальная колькасць балаў – 7.

  1. Падбярыце па два эпітэты да кожнага з прыведзеных слоў.

Голас, заўвага, тон. Максімальная колькасць балаў – 3.

  1. Вызначце ў групах прыметнікаў “лішні”, растлумачце, чаму такі зрабілі вывад.

а) высокі, разумны, драўляны, сухі, прыгожы;

б) восеньскі, зімовы, падводны, новы, шкляны;

в) дзядулеў, леснікоў, сястрын, грамадскі, братаў.

Максімальная колькасць балаў – 3.


  1. Пераўтварыце словазлучэнні “назоўнік + назоўнік” у словазлучэнні “прыметнік + назоўнік”: гадзіннік Васі, хатка бабра, ліст Наташы, касцюм дзядулі, гняздо ластаўкі.

Максімальная колькасць балаў – 5.

  1. Замяніце лічбы словамі і запішыце іх, паставіўшы назоўнікі ў патрэбным склоне.

а) Плошча Белавежскай пушчы (85 000) (гектар).

б) Зімовы дзень блішчыць (1000) (агонь).

в) Толькі на Палессі можна яшчэ любавацца дубамі, узрост якіх дасягае (6) (стагоддзе).

г) Агульная тэрыторыя Рэспублікі Беларусь складае 207,6 (тысяча ) квадратных кіламетраў.

д) Цеплынёю (20) (градус) абагрэла мяне вясна. (Г.Бураўкін)

Максімальная колькасць балаў – 5.

7. Падбярыце да слоў адпаведныя фразеалагізмы з правага слупка.

Нядаўна у свіныя галасы

Здаўна як на далоні

Ляніва спакон вякоў

Добра гады ў рады

Позна без году тыдзень

Рэдка цераз пень калоду

Максімальная колькасць балаў – 3.

8.Перакласці словазлучэнні з рускай мовы на беларускую.

Два завода, четыре новых стихотворения, шесть зданий, одиннадцать переводчиков, двадцать три года, сорок четыре ученика.



Максімальная колькасць балаў – 3.

9. Запішыце назоўнікі ў форме склону, указанага ў дужках.

Асфальт (прыназ. па + М.скл. адз. лік), бездараж (Т.скл. адз.лік), стараста ( Т.скл. адз. лік), каліва (Р.скл. мн.лік), конь (Р.скл. мн.лік), шчаня (Д.скл. адз.лік), скруха (Д.скл. адз.лік), Даніла (Т.скл. адз.лік). Максімальная колькасць балаў – 4.



10. Спісаць, падзяляючы тэкст на сказы, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары. У сярэдзіне, дзе неабходна, і ў канцы сказаў паставіць патрэбныя знакі прыпынку.

Самая цікавая кніга

Якая самая цікавая кніга на с..ве..е гэта кніга – зямля, на якой мы ж..вём яна з ран..яга маленства вучыць нас ..історыі мове адкр..вае нам усё новыя і новыя словы кожны ..ень мы вуч..мся спазнаваць і разуме..ь значэ..е гэтых слоў усё, што акружае нас, мае свае імёны тыс..чы і міл..ёны назва.. існуюць на з..млі кожная яе м..сціна мае сваю назву ч..лавеку дорага ўсё што пакінулі аб сабе яго про..кі пам..ць з..млі бераж.. гэта як найдараж..йшую спа..чыну і н..се праз в..кі ў імёнах у назвах у словах у пада..ях і л..г..ндах.



Максімальная колькасць балаў – 5.
: wp-content -> uploads -> 2015
2015 -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
2015 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 20 годдзя музея ў гімназіі) 21 студзеня – 31 студзеня 2015 года
2015 -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
2015 -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах І спартыўных секцый дуа “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на канікулы з 25. 10 па 01. 11. 2015 года
2015 -> Тема недели: цик беларуси утвердил итоги выборов Президента 3
2015 -> Программа деятельности правительства Беларуси на 2015 год 4
2015 -> Тема недели. Выборы-2015: цик беларуси зарегистрировал четырех кандидатов на пост Президента 3
2015 -> Час правядзення Мерапрыемствы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка