Выпуск 13 (332) ( 2 красавіка 2009 г.)



Дата канвертавання15.05.2016
Памер96.56 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 13 (332)

( 2 красавіка 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:


Сьвяточны агляд навінаў ад радыё “Твой стыль” 2

Узнагарода для слонімскага пісьменьніка 2

Спабор для школьнікаў “Што я ведаю пра Эўропу?” 3

Спабор праектаў ад Эўракамісіі 3

Вашыя прапановы да Форуму грамадзянскай супольнасьці 4

Валянтэрскі форум у Менску 4

Гранты на супрацоўніцтва ў галіне культуры 5

Балтыйская міжнародная летняя школа 6

Стажыроўкі ў Чэхіі 6

 Спабор дзіцячых малюнкаў 6






Падзеі:

уверх

Сьвяточны агляд навінаў ад радыё “Твой стыль”


Радыё “Твой Стыль” споўнілася два гады! З гэтай нагоды слухайце сьвяточны выпуск агляду цікавых падзеяў Гародні “Тыдзень у “Тваім Стылі” тут!

Чым аказалася незадаволенай “Міс Універсытэт 2009”? Як сустракаюць Міжнародны дзень тэатра гарадзенскія акторы? Пра што пыталіся хакейныя фанаты ў гульцоў “Нёману”? Што слухаюць гарадзенскія меламаны? І напрыканцы выпуску – сюрпрыз ад радыйнай каманды “Твайго Стылю”!



Паводле http://t-styl.info

уверх

Узнагарода для слонімскага пісьменьніка


Пераможцам IX спабору імя Ежы Гедройця стаў гісторык, літаратар і журналіст са Слоніма Сяргей Чыгрын.

Узнагароду ад Польскага Інстытута ў Менску ён атрымаў за шэраг публікацый на старонках “Газеты Слонімскай” на тэму польска-беларускіх стасункаў у галіне культуры, навукі і мастацтва, а таксама за кнігу гісторыка-краязнаўчых артыкулаў “Беларуская Беласточчына”, якая летась пабачыла сьвет у выдавецтве “Кнігазбор”.

На ўрачыстасьці ўзнагароджваньня пераможцаў прафэсар Адам Мальдзіс сказаў: “Я вельмі задаволены, што менавіта Сяргей Чыгрын са Слоніму стаў пераможцам гэтага спабору, таму што ён на ніве польска-беларускіх стасункаў у галіне гісторыі, культуры і літаратуры ў апошні час вельмі плённа працуе. Ён заслугоўвае ня толькі ўзнагарод розных конкурсаў, але і дзяржаўных прэмій, як з боку Рэспублікі Беларусь, так і з боку Рэспублікі Польшча”.

Нагадаем, што Ежы Гедройць быў рэдактарам найбольш моцнага эмігранцкага часопіса “Культура”. Ліцьвін па паходжаньні, ён нарадзіўся ў Менску, казаў, што, калі яму абрыдзе быць палякам, ён вернецца ў Менск і стане ліцьвінам. Узнагароды імя заснавальніка польскага часопіса “Культура” Ежы Гетройця атрымалі яшчэ некалькі беларускіх журналістаў.



Паводле http://t-styl.info

уверх



Абвесткі:


уверх

Спабор для школьнікаў “Што я ведаю пра Эўропу?”


Ініцыятыўная група “Клюбу эўрапейскіх настаўнікаў”, Беларускае Шуманаўскае Таварыства і Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашаюць усiх настаўнікаў, зацiкаўленых у актуалiзацыi ведаў аб культурна-гістарычных сувязях Беларусі і Эўропы, культуры і традыцыях эўрапейскіх краінаў, сучаснай Эўропе да ўдзелу ў шостым рэспубліканскім спаборы школьных каманд «Што я ведаю пра Эўропу?».

Спабор 2009 года адбудзецца ў межах агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у два этапы на тэму “Беларуская культура ў эўрапейскім кантэксце”.

Заданьні будуць адпавядаць наступным падтэмам:

-Гісторыя беларускай культуры ў эўрапейскім кантэксьце;

-Гісторыя і традыцыі краін Эўразьвязу;

-Сучасная беларуская культура як частка агульнаэўрапейскай культуры.

Заданьні арыентаваныя на вучняў 7-9 клясаў, каманда складаецца з 5 вучняў і кіраўніка.

Каманда-пераможца будзе ўзнагароджана паездкай у культурную сталіцу Эўропы 2009 года – Вільню. Каманды, якія зоймуць другое і трэцяе месца, атрымаюць магчымасьць паўдзельнічаць у экскурсіях па культурна–гістарычных мясьцінах Беларусі.

Зацікаўленыя ва ўдзеле мусяць даслаць заяўку на ўдзел на электронны адрас igken@mail.ru па наступнай форме:

Мясцовасьць

Навучальная ўстанова

Кіраўнік каманды

Узрост удзельнікаў каманды

Кантакты: маб.тэл., е-mail.

Апошні тэрмін – да 15 красавіка.



Паводле budzma.org

уверх

Спабор праектаў ад Эўракамісіі


Спабор праектаў “Забесьпячэньне доступу да мясцовай культуры, абарона і разьвіцьцё культурнай разнастайнасьці” ад Эўрапейскай камісіі.

Спабор распаўсюджваецца на праекты, якія садзейнічаюць:



-умацаваньню мясцовых культурных традыцый у краінах, якія разьвіваюцца; прадастаўленьне ўсім грамадзянам доступу для задавальненьня іх культурных запатрабаваньняў, а таксама распаўсюду культуры.

-разьвіцьцю ўсіх формаў культуры, накіраваных супраць дыскрымінацыі.

У выключных выпадках могуць быць падтрыманыя праекты па абароне аб’ектаў культурнай спадчыны, якім пагражае небясьпека.

Да ўдзелу запрашаюцца недзяржаўныя арганізацыі, урадавыя ўстановы, мясцовыя органы ўлады, міжнародныя арганізацыі.

Памер гранта – ад 250000 эўра да 100 000 эўра – ня больш за 90% ад коштаў праекта.

Праект мусіць трываць ад 12 да 36 месяцаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 9 красавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе http://ec.europa.eu/europeaid/work/funding/index_en.htm .

Усе пытаньні па ўдзеле неабходна накіроўваць на эл. адрас:



EuropeAid-GlobalCalls@ec.europa.eu

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Вашыя прапановы да Форуму грамадзянскай супольнасьці


У паведамленьні адносна Усходняга партнэрства – новай шматбаковай структуры супрацоўніцтва, прапанаванай сярод іншых Беларусі, Эўрапейская камісія падкрэсьліла, што «рэформы, якія адбываюцца зараз…, патрабуюць больш актыўнага ўдзелу ў іх прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці”.

Эўрапейскай камісіяй было прапанавана «стварыць у межах Усходняга партнэрства Форум грамадзянскай супольнасьці з мэтай пашырэньня кантактаў паміж  НГА і падтрымкі іх у дыялёгу з ворганамі дзяржаўнай улады». Эўрапейская камісія зьвярнулася да Эўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэту з прапановай узяць удзел у Форуме грамадзянскай супольнасьці.

Дзеля забесьпячэньня празрыстасьці і аб'ектыўнасьці працэсу стварэньня Форуму, усім зацікаўленым бакам прапануецца падзяліцца сваім меркаваньнем, даўшы адказ на наступныя пытаньні:

1. Якім чынам Форум грамадзянскай супольнасьці можа дапамагчы дасягненьню мэтаў Усходняга партнэрства?

2. Якім чынам павінен вызначацца ўдзел у працы Форуму?

3. Якія структуры мусіць мець Форум? Якім чынам ён будзе ўзаемадзейнічаць з іншымі структурамі Усходняга партнэрства (камітэтамі і г.д.)?

4. Якую ролю мусіць узяць на сябе Эўрапейская камісія, што да запуску праекта Форуму і яго працы?

Арганізатары абмеркаваньня просяць выкласьці сваё меркаваньне ў кароткай форме і адаслаць яго на эл.адрас: RELEX-D1-EaP-Civil-Scoety-Forum@ec.europa.eu

Апошні тэрмін – да 25 красавіка.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся ў “Офіс за дэмакратычную Беларусь” па тэлефонах +32 (0)2 791 7504 (7505, 7521) альбо па эл. пошце info@democraticbelarus.eu



уверх

Валянтэрскі форум у Менску


Моладзевы міжнародны форум “Валянтэрства і грамадзтва” ў межах сумеснага праекта “Падтрымка валянтэрскай працы дзяўчынак і маладых жанчын Беларусі” Дзіцячага грамадзкага аб’яднаньня “Асацыяцыя беларускіх гайдаў” і Скаўтаў Даніі ладзіць Міжнародны моладзевы форум “Валянтэрства і грамадзтва”.

Форум адбудзецца ў Менску з 25 да 27 верасьня. Яго ўдзельнікамі стануць 60 прадстаўнікоў НГА Беларусі, Даніі, Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Частка праграм Форуму – 2 “НГА-маркет” – будзе даступнай для ўсіх, хто хоча атрымаць інфармацыю пра дзейнасьць грамадзкіх арганізацый і валянтэрскіх праектаў.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.belguides.com.

За даведкамі зьвяртайцеся па тэлефонах(Velcom) 8-029 6122269, (МТС) 8 - 029 8638702, e-mail: liliasyom@yandex.ru .

уверх

Гранты на супрацоўніцтва ў галіне культуры


Грантавы спабор Эўразьвязу: “Супрацоўніцтва ў галіне культуры” ладзіцца ў межах часткі 1.3 праграмы “Культура 2007-2013 “Праекты супрацоўніцтва з трэцімі краінамі (Cooperation Projects with Third countries)”.

Краіны-удзельніцы ў 2009 годзе: Беларусь, Арменія, Грузія, Малдова, Эгіпет, Іярданія, Туніс, Палестына.

Партнэрамі могуць быць:
- краіны-сябры Эўразьвязу;
- сябры Эўрапейскай Эканамічнай Супольнасьці: Ісляндыя, Ліхтэнштэйн, Нарвэгія;
- краіны-кандыдаты ў Эўразьвяз (Харватыя, Турцыя, Македонія) і Сэрбія.

Мэты праекту:


    падтрымка міжкультуранга дыялёгу;
    падтрымка транснацыянальнае мабільнасьці асобаў, якія працуюць у галіне культуры;
    дапамога міжнароднаму звароту твораў мастацтва і мастацкіх вырабаў.

Арганізацыі, якія падаюць заяву на ўдзел, мусяць адпавядаць наступным крытэрам:


- зьяўляцца публічнай ці прыватнай арганізацыяй, якая мае юрыдычны статус і чыя дзейнасьць засяроджаная ў галіне культуры;
- мець рэгістрацыю ў адном з азначаных вышэй дзяржаваў;
- арганізатары культурнай дзейнасьці могуць узяць удзел у праекце пры ўмове, што яны займаюцца некамэрцынай дзейнасьцю.

У праекце мусяць браць удзел мінімум тры заяўнікі мінімум з трох краінаў-партнэраў (сяброў Эўразьвязу), якія супрацоўнічаюць мінімум з адной «трэцяй краінай» у галіне культуры. Ня меней за 50% дзейнасьці мусіць ладзіцца ў гэтай «трэцяй краіне». Праекты ня могуць складацца выключна з утварэньня й вядзеньня інтэрнэт-сайтаў, з выдавецтва газэтаў ды часопісаў, з арганізацыі канфэрэнцыяў і сустрэчаў ці з дасьледчай дзейнасьці.

Мінімальная працягласьць пректу — 24 месяцы.

Мінімальны грант — 50 тысяч эўра, максымальны — 200 тысяч эўра. Падтрымка Эўразьвязу — максымум 50%  выдаткаў.

Апошні тэрмін падачы заявак на суфінансаваньне праектаў – 1 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю (на ангельскай мове) глядзіце на вэб-пляцоўцы: http://eacea.ec.europa.eu/culture/index_en.htm



Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Балтыйская міжнародная летняя школа


Vidzeme University College у Латвіі запрашае ўзяць удзел у 11-ай Балтыйскай

Міжнароднай летняй школе, якая адбудзецца з 1 да 19 ліпеня.

Тэматыка школы - мульцікультурніцкая камунікацыя.

Асноўная мова школы — ангельская.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты ды прафэсыяналы, якім цікава павялічыць свой досьвед у галіне культурніцкай камунікацыі з прадстаўнікамі розных эўрапейскіх краінаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 красавіка.

Заяву  трэба запоўніць ан-лайн на вэб-пляцоўцы: http://biss.va.lv/content/form .



Паводле рассылкі belngo.info

уверх




Не спазьніся!

уверх

Стажыроўкі ў Чэхіі


Асацыяцыя па міжнародных патыньнях (www.amo.cz) абвяшчае праграму “Стажыроўка імя Паўла Тыгрыда” для моладзі ва ўзросьце 25-35 год, якая займаецца актыўнай грамадзкай дзейнасьцю на Беларусі.

Зацікаўленым ва ўдзеле неабходна даслаць арганізатарам ліст на эл.адрас spt@amo.cz і атрымаць анкету для запаўненьня.

Апошні тэрмін падачы запоўненых анкет – да 15 красавіка.

уверх

 Спабор дзіцячых малюнкаў


Эўразьвяз запрашае дзяцей Беларусі да ўдзелу ў спаборы дзіцячага малюнка на тэму гендэрнай роўнасьці пад патранатам Бельгійскай прынцэсы Матыльды.

Апошні тэрмін падачы малюнкаў – да 15 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя пра спабор – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.delblr.ec.europa.eu/picture_contest_2009/index.html .

З пытаньнямі зьвяртайцеся па тэлефоне ў Кіеве (380 44) 279-85-75 альбо па эл.пошце t.veysov@fgl-energy.com, кантактная асоба – Цімур Вейсаў.



уверх



: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка