Выпуск 34 (353) ( кастрычніка 2009 г.)



Дата канвертавання15.05.2016
Памер116.89 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 34 (353)

( кастрычніка 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:


Міжнародны Дзень кліматычных зьменаў у Гародні 2

Міністэрства культуры адказала гарадзенскім гісторыкам 2

Дзень памяці паўстанцаў Каліноўскага 3

Бардаўская восень на Беласточчыне 3

Трэнінгі для моладзевых лідэраў 4

Сэмінар па экалагічнай сельскай гаспадарцы 4

Інтэрнэт як сродак папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці 5

Беларускіх валантэраў чакаюць у Румыніі 5

Кінафэст zubrOFFka запрашае беларускіх рэжысэраў 6

Спабор для перакладчыкаў 6

Праграма стыпендый Эдмунда Маскі 6

Праграма малых грантаў амбасады ЗША 7

Трэнінгі ад SALTO 7

Трэнінгавы цэнтар запрашае да супрацы 7






Падзеі:

уверх

Міжнародны Дзень кліматычных зьменаў у Гародні


Гарадзенскія маладыя эколагі далучацца да сьвяткаваньня Міжнароднага Дня кліматычных акцыяў.

24 кастрычніка па ўсім сьвеце адбудуцца экалагічныя мерапрыемствы і акцыі. У Беларусі арганізатарам Дня выступіла экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”.

Увага сусьветнай грамадзкасьці засяроджана на лічбе 350 – часьціц на мільён – узровень, вызначаны навукоўцамі як апошняя бясьпечная мяжа канцэнтрацыі CO2 у атмасфэры. Сёньня выкіды перавышаюць гэтую лічбу.

У Гародні “Зялёная сетка” зладзіць графіці-акцыю “Мы ўратуем клімат!”. Для размалёўкі прапануецца сцяна каля Гарадзенскага купалаўскага ўнівэрсытэту. Тэмы графіці – планка выкідаў 350, праблема зьмены клімату, дзейнасьць людзей у абарону планеты ад глабальнага пацяпленьня. Экалагічныя актывісты ўнівэрсытэту 24 кастрычніка зладзяць міні-канфэрэнцыі ў іншых навучальных установах Гародні па праблеме зьмены клімата, навучаючы па сістэме “роўны-роўнаму”.

Міжнародны Дзень кліматычных зьменаў – гэта серыя з больш за 3500 акцыяў у 160 краінах сьвету. Мяркуецца, што 24 кастрычніка стане адным з самых маштабных дзён экалагічных дзеяньняў у гісторыі чалавецтва. Яго мэта – заклікаць сусьветных лідэраў прыняць хуткія і эфектыўныя меры ў дачыненьні да глабальнага пацяпленьня. Акцыя зладзіцца ў розных кутках сьвету адначасова: пачынаючы ад альпіністаў, якія размесьцяць банеры-350 на схілах гары Эверэст да ўрадавых чыноўнікаў на Мальдыўскіх выспах, якія правядуць падводнае паседжаньне ўраду з патрабаваньнем прыняць меры па зьмене сытуацыі да таго, як іх краіна і народ загінуць ад патопу.

 Паводле http://t-styl.info



уверх

Міністэрства культуры адказала гарадзенскім гісторыкам


На зварот з просьбай аднавіць зьліўную сістэму палаца ў Сьвяцку Міністэрства культуры адгукнулася прапагандысцкім тэкстам з пазытыўнымі прыкладамі захаваньня архітэктурнай спадчыны.

Палац у Сьвяцку згадваецца на двух старонках дакумента толькі тры разы: ва ўступе і напрыканцы.

А зьмест ліста зводзіцца да таго, што сядзібныя ансамблі актыўна аднаўляюцца на Магілёўшчыне, Гомельшчыне і Берасьцейшчыне.

Ліст падпісаны старым знаёмым абаронцаў архітэктурнай спадчыны Гародні намесьнікам міністра культуры У.Грыдзюшкам.

 Адзін з ініцыятараў звароту да міністра культуры, гісторык Андрэй Вашкевіч:

“Гэты памагаты гарадзенскіх “рэстаўратараў” нясе асабістую адказнасьць за разбурэньне “Гарачага хлеба” на вуліцы Горкага, флігеля палаца адміністратара па вуліцы Горкага №2. Зараз, замест аднаўленьня зьліўной трубы ён запэўнівае нас, што ўсё супэр.

Нашыя спадзяваньні на ўмяшальніцтва новага міністра культуры ў лёс Сьвяцкага палаца цалкам разваліліся”.

З поўным тэкстам ліста з Міністэрства культуры можна азнаёміцца на вэб-пляцоўцы http://harodnia.com/a200.php

Як мы пісалі, ліст за подпісамі гісторыкаў Андрэя Вашкевіча, Андрэя Чарнякевіча, Юрыя Гардзеева, Ігара Лапехі і Алеся Смаленчука быў накіраваны міністру культуры Беларусі П.Латушку ў канцы верасьня.

Гісторыкі ў прыватнасьці зазначалі, што ў Сьвяцкім палацы амаль цалкам разбурылася зьліўная сістэма, што прывяло да імклівага разбурэньня сьцен. Звонку па іх сьцякае вада, а знутры сьцены пакрыліся тоўстым слоем цвілі і моху.

Аўтары звароту прасілі Паўла Латушку ўзяць лёс палаца  пад асабісты кантроль, паспрыяць аднаўленьню зьліўной сістэмы і хаця б элементарнай кансэрвацыі разбураных сьценаў.

 Паводле http://t-styl.info



уверх

Дзень памяці паўстанцаў Каліноўскага


Ушанаваньне памяці ўдзельнікаў паўстаньня 1863 г. адбудзецца 25 кастрычніка ў Сьвіслачы.

Акцыя будзе ладзіцца ўжо 14-ты год запар.

У гэты дзень у Сьвіслач традыцыйна зьязджаюцца актывісты грамадзкага руху, неабыякавыя да роднай гісторыі людзі з усёй краіны.

У асобныя гады акцыя сутыкалася з перашкодамі з боку мясцовых уладаў і міліцыі, якая вінаваціла ўдзельнікаў у парушэньні грамадзкага парадку, выкарыстаньні незарэгістраванай сімволікі.

Сёлетняя імпрэза ў Сьвіслачы пачнецца а 11-й гадзіне ля касьцёла Сьвятога Францішка Асізскага.

Паўстаньне 1863 г. мела нацыянальна-вызваленьчы характар. Царскія ўлады расстралялі і павесілі 128 актыўных удзельнікаў вызвольнага руху, у тым ліку аднаго з яго кіраўнікоў Кастуся Каліноўскага.

У некаторых новых падручніках гісторыі, аднак, Каліноўскі падаецца як тэрарыст, польскі інтрыган і вораг „братняга саюзу беларускага і расейскага народаў“.

 Паводле http://t-styl.info



уверх

Бардаўская восень на Беласточчыне


Лепшыя беларускія барды возьмуць удзел у XIV Фэстывалі бардаўскай ды аўтарскай песьні.

Гасьцей фэстывалю, які будзе праходзіць 23-25 кастрычніка на канцэртных пляцоўках у польскіх Бельску, Орлі, Гайнаўцы, Беластоку, чакаюць сьпевы Зьміцера Вайцюшкевіча і Віктара Шалкевіча, Зьміцера Бартосіка і Лявона Вольскага, канцэрты гуртоў "Босае сонца" і NRM.

Гарадзенскіх выканаўцаў сярод удзельнікаў конкурснай праграмы сёлета няма.

Уваход на ўсе імпрэзы будзе бясплатным.

Арганізатарам фестывалю зьяўляецца Саюз беларускай моладзі ў Польшчы.

 Паводле http://t-styl.info


уверх


Абвесткі:


уверх

Трэнінгі для моладзевых лідэраў


Трэнінгі для моладзевых лідэраў ладзяцца з 7 па 12 сьнежня ў Польшчы.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзяне краін паўднёва-усходняй Эўропы, усходняй Эўропы, Каўказа.

Трэнінгі мусяць паспрыяць разьвіцьцю якасьці праграмы “Моладзь у дзеяньні” і інавацыйных праектаў, якія ўзьнікаюць у яе межах, мусяць падтрымаць моладзевых лідэраў, якія зьбіраюцца ладзіць падобныя праекты.

Удзельнічаць у трэнінгах могуць дасьведчаныя супрацоўнікі, старэйшыя за 18 год, якія валодаюць ангельскай мовай на дастатковым для працы ўзроўні.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 28 кастрычніка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:http://www.salto-youth.net/find-a-training/1626.html , е-mail: mmalinowska@frse.org.pl


уверх

Сэмінар па экалагічнай сельскай гаспадарцы


Польскі Экалагічны Клуб, Беларуская працоўная група па арганічнай сельскай гаспадарцы, ГА "Экадом" і "Цэнтр экалагічных рашэнняў" ладзяць сэмінар па арганічнай (экалагічнай) сельскай гаспадарцы.

Сэмінар адбудзецца 2-6 лістапада.

Трэнеры - польскія выкладчыкі, будзе пераклад на рускую мову. Да ўдзелу запрашаюцца фермеры і іншыя практыкі, дадаткова - актывісты НГА, якія зацікаўленыя гэтай тэмай. Удзел бяруць таксама ўкраінскія і расійскія фермеры.

У праграме: асноўныя прынцыпы арганічнай сельскагаспадарчай вытворчасьці, асновы жывёлагадоўлі і расьлінаводства, сэртыфікацыя і пераапрацоўка.

Месца правядзеньня - Менск, Калодзішчы. Пражываньне (4 ночы) і праезд удзельнікаў - за кошт арганізатараў.

Колькасьць месцаў абмежаваная. Перавага будзе аддавацца жыхарам Берацьцейскай, Менскай, Гарадзенскай і Віцебскай вобласьці.

Заяўкі дасылайце на адрэсу agracultura@gmail.com .

Даведкі па тэлефонах +375297282930 (Лана), +375296012060 (Дзьмітры)



уверх

Інтэрнэт як сродак папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці


Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб'яднаньне «АКТ» запрашае да ўдзелу ў майстар-класе "Новыя медыі як інструмент папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці".

Мэтай мерапрыемства зьяўляецца прэзэнтацыя магчымасьцей выкарыстаньня Інтэрнэту (вэб-пляцоўкі, сацыяльныя сеткі) для абмену інфармацыяй сярод грамадзкіх арганізацый і папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці сярод насельніцтва.

Эксперт: Паўлюк Быкоўскі, медыяэксперт, загадчык аддзела палітыкі газеты «Белорусы и рынок».

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі інстытутаў грамадзянскай супольнасьці, зацікаўленыя ў павышэньні эфектыўнасьці працы са сваімі мэтавымі групамі.

Асноўныя асьпекты, якія плануецца разгледзець на майстар-класе:

Новыя медыі як інструмент абмену інфармацыяй і папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці;

Спецыфіка напісаньня матэрыялаў для Інтэрнэт-прасторы;

Практыкум па падрыхтоўцы інфармацыі для мэтавых групаў;

Магчымасьці выкарыстаньня сацыяльных сетак (В контакте, Facebook, Twitter і інш.) для папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці.

Мерапрыемства адбудзецца 8 лістапада з 12.30. да 16.30 у г. Гародні.

Для ўдзелу ў майстар-класе запоўніце, калі ласка, анкету (гл. дадатак) і дашліце яе на адрас lana.rudnik@gmail.com.

Апошні тэрмін – да 30 кастрычніка.

Пра вынікі адбору ўдзельнікаў майстар-класа будзе паведамлена 2 лістапада.

Кантактная асоба: Лана Руднік (+375-29-284-77-99)



уверх

Беларускіх валантэраў чакаюць у Румыніі


Грамадзкае аб’яднаньне “Моладзевы адукацыйны цэнтр “Фіяльта” запрашае маладых беларусаў ва ўзросьце 18-30 год да ўдзелу ў праекце Эўрапейскай Валантэрскай Службы ў Румыніі ў цэнтры “Міленіум” (горад Арад).

Валантэр забяспечваецца жытлом, харчаваньнем, грашыма на кішэнныя выдаткі, курсамі па вывучэньні румынскай мовы.

Валантэр мусіць абраць для сябе адзін з накірункаў дзейнасьці:

-“Падтрымліваецца карпаратыўнай сацыяльнай адказнасьцю”: рэалізацыя мерапрыемстваў на прыродзе для моладзі і сумесна з моладдзю, у тым ліку зьвязаных з экалогіяй, складаньне матэрыялаў, якія асьвятляюць падзеі культурнага жыцьця, праграмы “Карпаратыўная сацыяльная адказнасьць” і  рэклама дзейнасьці ў мясцовай супольнасьці праз інтэрнэт.

-“Усьміхніся і сьвет усьміхнецца табе”: рганізацыя гульняў і экскурсій для стымуляваньня крэатыўнасьці ў моладзі, арганізацыя вандровак, спартовых мерапрыемстваў, дызайн офіса і г.д.

-“Лакальная кампанія па павышэньні разуменьня значнасьці донарства крыві”: арганізацыя майстар-класаў і сустрэч, дызайн друкаванага матэрыяла і яго распаўсюд, праца з індыкатарамі ацэнкі гэтай кампаніі, праца з базай дадзеных, дапамога супрацоўнікам у арганізацыі і правядзеньні гэтых мерапрыемстваў.

Пачатак праекта – 15 лістапада, працяг – 7 месяцаў.

Больш падрабязную інфармацыю і адказы на пытаньні можна атрымаць па e-mail alina.or.seledka@gmail.com.

Ахвотныя мусяць даслаць матывацыйны ліст з кароткім рэзюмэ ( месца працы, навучаньня; інтарэсы; досьвед удзелу ў моладзевых праектах; супрацоўніцтва з моладзевай арганізацыяй (неабавязкова) на адрас: alina.or.seledka@gmail.com .

Апошні тэрмін – да 25 кастрычніка.

З кандыдатамі будуць праведзены суразмовы.

уверх





Не спазьніся!

уверх

Кінафэст zubrOFFka запрашае беларускіх рэжысэраў


Беларускія рэжысэры запрашаюцца да ўдзелу ў Міжнародным Фэсьце Кароткаметражнага Кіно zubrOFFka, які адбудзецца ў Беластоцкім кінатэатры “Форум” з 3 па 6 сьнежня.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 10 лістапада.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. адрасы: kino@bok.bialystok.pl ,  dkf@bok.bialystok.pl

уверх

Спабор для перакладчыкаў


Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСьвет” абвяшчае спабор вершаваных перакладаў.

  Зарэгістравацца на форуме можна па па гэтай спасылцы: http://prajdzisvet.freeforums.org/ucp . – альбо націснуўшы на кнопку “Рэгістрацыя” на галоўнай старонцы форуму.

Апошні тэрмін дасыланьня перакладаў - да 1 сьнежня.

Паводле http://t-styl.info

уверх


Праграма стыпендый Эдмунда Маскі


 Рада па міжнародных дасьледаваньнях і абменах абвяшчае набор на ўдзел у праграме стыпендый Эдмунда Маскі.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 17 гадзін 2 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя, бланк анкеты-заяўкі, інструкцыі па запаўненьні – на вэб-пляцоўцы http://www.irex.ru/programs/muskie/ .

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Праграма малых грантаў амбасады ЗША


Прымаюцца заяўкі ад зарэгістраваных грамадзкіх абяднаньняў, чыя дзейнасьць адпавядае беларускаму заканадаўству.

Форму заяўкі можна знайсьці на вэб-пляцоўках па адрасах: http://belarusian.minsk.usembassy.gov/uploads/images/-3wq0bahthTevN2cEKrT0A/demcom_appl_form_bel.pdf

За інфармацыяй зьвяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры ЗША:

Тэл.: (017) 217-04-81; 211-0567, Факс: (017) 211-0384, Эл.пошта: DFSGP@usembassy.minsk.by, Вэб-пляцоўка: http://minsk.usembassy.gov/, http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants.html.



Паводле рассылкі БРГА “Аб’яднаны шлях”

уверх

Трэнінгі ад SALTO


SALTO ладзіць шэраг трэнінгаў для супервайзэраў, ментараў і кантактных асобаў па Праграмах Эўрапейскага валантэрства. Працоўная мова трэнінгаў – ангельская.

1. Трэнінг у Нідэрландах 24-28 лютага 2010 года

Апошні тэрмін падачы заявак – 1 сьнежня.



2. Трэнінг па Эўрапейскім грамадзянстве.

Мэтавая група: кіраўнікі праекта, моладзевыя лідары, асобы, што працуюць з моладдзю.

Трэнінг ладзіцца ў Чэхіі 22-28 сакавіка 2010 года.

Апошні тэрмін падачы заявак – 12 студзеня 2010 года.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.european-citizenship.org/courses/ , e-mail: eeca@salto-youth.net

Падрыхтавала Клаўдыя Пражмоўска

уверх

Трэнінгавы цэнтар запрашае да супрацы


Дабрачынны фонд “Вясёлка-Пціч” шукае партнэраў для рэалізацыі сацыяльных і адукацыйных праектаў.

Фонд прадстаўляе трэнінгавы цэнтар у 8 км ад Менску на тэрыторыі 7,7 га (былы дзіцячы лагер “Вясёлка”) прыстасаваны для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі.



За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах :(029) 622-81-22, (044) 778-69-12, эл. пошце RADUGA-PTICH@yandex.ru, newtrainingcenter@gmail.com

уверх



: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка