Выпуск 35 (354) ( 29 кастрычніка 2009 г.)



Дата канвертавання15.05.2016
Памер73.28 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 35 (354)

( 29 кастрычніка 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:


Праект ратаваньня “Новага Сьвету” ад гарадзенскіх гісторыкаў 2

12-ты выпуск PDF-часопіса "Новая Эўропа" 2

Трэнінг ад SALTO 3

Круглы стол “Жаночая канвенцыя ў Беларусі” 3

Магістратура і дактарантура ў Будапешце 4

Выстава творчасьці студэнтаў і для студэнтаў 4

Сэмінар па экалагічнай сельскай гаспадарцы 5

Інтэрнэт як сродак папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці 5

Кінафэст zubrOFFka запрашае беларускіх рэжысэраў 5




Падзеі:

уверх

Праект ратаваньня “Новага Сьвету” ад гарадзенскіх гісторыкаў


8 лістапада група гарадзенскіх гісторыкаў і краязнаўцаў ладзіць круглы стол, на якім будуць падсумаваны вынікі кампаніі па абароне “Новага Сьвету”.

Ініцыятарамі правядзеньня круглага стала выступілі гарадзенскія гісторыкі, краязнаўцы і Таварыства Беларускай Школы.

Круглы стол парадуе ўдзельнікаў некалькімі прэзентацыямі.

Як паведаміў “Твайму стылю” адзін з арганізатараў, гісторык Андрэй Вашкевіч, галоўным момантам мерапрыемства, якое ладзіцца ў межах сьвяткаваньня Дзён сьвятога Губэрта, будзе прэзэнтацыя праекта рэновацыі і аднаўленьня Новага Сьвету.

Падрыхтаваны гарадзенскімі гісторыкамі праект будзе перададзены ў Міністэрства культуры.

Акрамя таго, адбудзецца прэзентацыя дыска, створанага па выніках фотапленэра “Адкрый “Новы Сьвет” (2008), і выстава малюнкаў удзельнікаў дзіцячага мастацкага пленэра “Намалюй Новы Сьвет”, які адбыўся 12 верасьня.

Круглы стол распачнецца ў 11 гадзін у памяшканьні Таварыства Беларускай Школы па адрасе: вул.Будзёнага 48а-44.

уверх

12-ты выпуск PDF-часопіса "Новая Эўропа"


Гэты нумар прысьвечаны 20-ай гадавіне разбурэньня Берлінскага мура.

Экскурс у гісторыю:

Аб'яднаньне Германіі: як гэта было. Што сталася прычынай падзеньня Берлінскага мура і ўз'яднаньня нацыі, высьвятляў Міхась Ільінскі.

Актуальнае інтэрвію:

Германія зрабілася эўрапейскай. Як з усходняй часткі Эўразьвяза Германія ператварылася ў цэнтр ЭЗ падчас інтэрвію з амбасадарам ФРГ у Беларусі спрабавала прааналізаваць Юля Міцкевіч.

Роздум на тэму:

Успаміны пра Берлінскі мур. Чым запомніліся нямецкім і былым савецкім грамадзянам падзеі 20-ці гадовай даўніны, высьвятляў Аляксей Мядведзкі.

Агляд друку:

Савецкія беларусы пра ўсходніх немцаў. Што пісалі журналісты сацыялістычнай Беларусі пра падзеі ў ГДР, чытаў Аляксей Братачкін.

Краіназнаўства:

Гісторыя аднаго самелье. Як вінаробства здолела аб'яднаць немцаў з розных рэгіёнаў, даведалася Алена Данэйка.

Чарговы нумар часопіса “Новая Эўропа” можна прачытаць, скрарыстаўшыся спасылкай http://democraticbelarus.eu/files/neweurope/NE_28-10-2009_12.pdf



уверх



Абвесткі:



Трэнінг ад SALTO


SALTO ладзіць трэнінг для кіраўнікоў праектаў і моладзевых лідэраў.

Трэнінг “Эўрапейскае грамадзянства – курсы ў Францыі” адбудзецца 12 -18 красавіка 2010 года.

Мэтавая группа: кіраўнікі праектаў, моладзевыя лідэры, моладзевыя работнікі.

Мэта – стымуляваць разьвіцьцё патрабавальнага (крытычнага), дэмакратычнага і Эўрапейскага Грамадзянства і падтрымка рэалізацыі і падвышэньне якасьці праграмы «Моладзь у дзеяньні»; падтрымка прафэсыйнага разьвіцьця моладзевых работнікаў і лідэраў праз разьвіцьцё крытычнага разуменьня Эўрапейскага Грамадзянства і выкарыстаньне Яго патэнцыяла ў працы з моладдзю.

Працоўная мова – ангельская.

Апошні тэрмін падачы заявак – 2 лютага 2010 года.

Больш падрабязная інфармацыя па адрасе: http://www.european-citizenship.org/courses/, e-mail: eeca@salto-youth.net

уверх

Круглы стол “Жаночая канвенцыя ў Беларусі”


Грамадзкае аб’яднаньне "Жаночы незалежны дэмакратычны рух" запрашае да ўдзелу ў круглым стале "Жаночая канвэнцыя ў Беларусі: абавязацельствы і выкананьне".

Круглы стол адбудзецца 31 кастрычніка ў Менску па адрасе: пр-т Прытыцкага, 60, корпус 4, ауд.305. Пачатак у 10.00.

Мэта мерапрыемства:

-правядзеньне інфармацыйнай кампаніі, прысьвечанай 30-годдзю прыняцьця Канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын.



- інфармаваньне пра падрыхтоўку Альтэрнатыўнай справаздачы

  • Абмеркаваньне вынікаў незалежнага сацыялагічнага дасьледаваньня “Становішча жанчын на рынку працы і праблемы здароўя жанчын”

  • Абмеркаваньне рэкамендацый для ўраду.

Удзельнікам аплочваецца праезд па эканамічным тарыфе і пры неабходнасьці забяспечваецца начлег з 30 на 31 кастрычніка.

Пра жаданьне ўдзелу неабходна паведаміць па тэл/факсе:17 2503168, GSM 8-029 6210710,  e-mail: petina@open.by



уверх

Магістратура і дактарантура ў Будапешце


Цэнтральна-эўрапэйскі ўнівэрсытэт (Будапэшт) абвяшчае спабор на права навучаньня ў магістратуры і дактарантуры на 2010-2011 н.г.

Спецыяльнасьці:



Эканоміка (MA, PhD); экалогія і палітыка (MS, PhD); гендэрныя дасьледаваньні (MA, PhD); гісторыя (MA, PhD); міжнародныя стасункі і эўрапеістыка (MA, PhD); юрыспрудэнцыя (LLM, MA, SJD); матэматыка (PhD); медыевістыка (MA, PhD); дасьледаваньні нацыяналізма (MA, PhD); філасофія (PhD); паліталогія (MA, PhD); сацыялогія і сацыяльная антрапалогія (MA, PhD); вышэйшая школа бізнэса (BBA, MBA, MS, IMM).

Аплікацыю на паступленьне ў Цэнтральна-эўрапэйскі ўнівэрсытэт могуць падаваць студэнты 4 курса, якія навучаюцца па праграме бакалаўрыята, студэнты 5 курса, асьпіранты і магістранты.

Апошні тэрмін падачы аплікацый - 25 студзеня 2010 года.

Больш падрабязная інфармацыя зьмешчаная на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.ceu.hu/



Паводле рассылкі БАСР

уверх


Выстава творчасьці студэнтаў і для студэнтаў


Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» (Менск) і моладзевае грамадзкае аб’яднаньне «Дзедзіч» (Берасьце) ладзяць спабор працаў студэнцкай творчасьці, вынікам якога стане студэнцкая выстава напярэдадні сьвяткаваньня Міжнароднага Дня Студэнта – 17 лістапада.

Выстава пад назвай “Цяжка быць студэнтам” адбудзецца 7-8 лістапада ў адным з выставачных цэнтаў Менску.

Удзельнікам прапаноўваецца рэалізаваць сябе і свае ідэі з дапамогай фотаздымкаў, малюнкаў, карцін, вершаў і любых рэчаў, якія можна лёгка зрабіць на парах і ў вольны ад іх час і якія раскрываюць наступныя тэмы:
    * правы студэнтаў ва Ўнівэрсытэце/інтэрнаце;
    * адносіны ў трохкутніку студэнт-выкладчык-адміністрацыя;
    * праблема самарэалізацыі/вольнага часу студэнтаў;
    * беларускі студэнт і яго “адметнасьць”/студэнт Беларусі ў будучыні.

Дадзенныя тэмы не зьяўляюцца адзінымі магчымымі, таму крэатыў і цікавы падыход вітаецца.

Па кожным з тэматычных разьдзелаў незалежным журы зь ліку студэнтаў будуць вызначаны пераможцы. Таксама непасрэдна на самой выставе яе наведвальнікі змогуць аддаць свой голас за тую ці іншую працу, пасля чаго пераможца атрымае прыз глядацкіх сымпатыяў. Усе пераможцы будуць узнагароджанны падарункамі ад “Студэнцкай Рады” і ”Дзедзіча”.

Працы прымаюцца на электронную пошту student.konkurs@gmail.com з пазнакай “Конкурс”;

Апошні тэрмін - да 6 лістапада.

Працы мусяць мець назву і кароткае апісаньне таго, што жадаў паказаць аўтар;


памер здымкаў: 900х600 пікселяў (у асаблівых выпадках дазволена болей); у лісьце пазначце свае дадзеныя: імя, прозьвішча, узрост і тэлефон.

З пытаньнямі зьвяртайцеся праз тэл.: (МТС) (033) 664-36-48 (Віктар), (Velcom) (029) 382-90-02 (Алесь).



Паводле рассылкі belngo.info


уверх





Не спазьніся!

уверх

Сэмінар па экалагічнай сельскай гаспадарцы


Польскі Экалагічны Клуб, Беларуская працоўная група па арганічнай сельскай гаспадарцы, ГА "Экадом" і "Цэнтр экалагічных рашэнняў" ладзяць сэмінар па арганічнай (экалагічнай) сельскай гаспадарцы.

Сэмінар адбудзецца 2-6 лістапада.

Заяўкі дасылайце на адрэсу agracultura@gmail.com .

Даведкі па тэлефонах +375297282930 (Лана), +375296012060 (Дзьмітры)



уверх

Інтэрнэт як сродак папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці


Міжнароднае асьветніцкае грамадзкае аб'яднаньне «АКТ» запрашае да ўдзелу ў майстар-класе "Новыя медыі як інструмент папулярызацыі грамадзкай дзейнасьці".

Мерапрыемства адбудзецца 8 лістапада з 12.30. да 16.30 у г. Гародні.

Апошні тэрмін – да 30 кастрычніка.

Кантактная асоба: Лана Руднік (+375-29-284-77-99)



уверх

Кінафэст zubrOFFka запрашае беларускіх рэжысэраў


Беларускія рэжысэры запрашаюцца да ўдзелу ў Міжнародным Фэсьце Кароткаметражнага Кіно zubrOFFka, які адбудзецца ў Беластоцкім кінатэатры “Форум” з 3 па 6 сьнежня.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 10 лістапада.



За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся на эл. адрасы: kino@bok.bialystok.pl ,  dkf@bok.bialystok.pl

уверх



: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка