Выпускная праца па «Асновах інфармацыйных тэхналогій.» Магсітрант Кафэдры заалогііи Іваноў Уладзіслаў Уладзіміравіч



Дата канвертавання16.05.2016
Памер341.9 Kb.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ


Выпускная праца па
«Асновах інфармацыйных тэхналогій.»



Магсітрант

Кафэдры заалогііи

Іваноў Уладзіслаў Уладзіміравіч

Навуковы кіраўнік

д.б.н., прафэсар Буга Сяргей Уладзіміравіч

Старэйшы выкладчык:

Шашко Сяргей Міхалыч

Мінск – 2010 г.

ЗМЕСТ


ЗМЕСТ 2

РЭФЭРАТ ПА ІТ У ПРАДМЕТНАЙ ВОБЛАСЦІ 3

Інтэрнэт рэсурсы ў прадметнай вобласці. 30

Дзеячы асабісты сайт у WWW 34

Граф (кола) навуковых цікаўнасьціяў 35

Прэзэнтацыя магістарскай дысэртацыі 36

Тэставыя пытаньні па асновах інфармацыйных тэхналёгіяў. 37

Сьпіс літаратуры да выпускной працы. 38

Дадатак. 39

Слайды прэзэнтацыі магістарскай дысэртацыі. 39

РЭФЭРАТ ПА ІТ У ПРАДМЕТНАЙ ВОБЛАСЦІ


“Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у заалагічных даследваннях. Распрацоўка прадметна арыентаваных баз дадзеных і дадаткаў СКБД для аўтаматызаванага аналізу суполак інсектаў мінёраў”

ЗМЕСТ


ЗМЕСТ 2

РЭФЭРАТ ПА ІТ У ПРАДМЕТНАЙ ВОБЛАСЦІ 3

ЗМЕСТ 3

УВОДЗІНЫ 5

1. Базы дадзеных, сістэмы кіраваньня базамі дадзеных і дадаткамі да іх, якія выкарыстоўваюцца да збору, захоўваньня і апрацоўкі інфармацыі ў біялёгічных дасьледваньнях. 7

1.1. Базы дадзеных і сістэмы кіравання імі. 9

1.2 Асноўныя характарыстыкі і асаблівасці сістэмы кіравання базамі дадзеных MS Access 12

1.3. Архітэктура MS Access 13



2. Распрацоўка прадметна арыентаванай базы дадзеных для аўтаматызаванага аналізу суполак інсектаў мінёраў гораду Менска. 19

3. Вынікі і абмеркаваньне. 23

Заключэньне 26

Сьпіс літаратуры 27

Прадметны указальнік да рэфэрату 29

Інтэрнэт рэсурсы ў прадметнай вобласці. 30

Дзеячы асабісты сайт у WWW 34

Граф (кола) навуковых цікаўнасьціяў 35

Прэзэнтацыя магістарскай дысэртацыі 36

Тэставыя пытаньні па асновах інфармацыйных тэхналёгіяў. 37

Сьпіс літаратуры да выпускной працы. 38

Дадатак. 39

Слайды прэзэнтацыі магістарскай дысэртацыі. 39

УВОДЗІНЫ


Інсекты-мінёры складаюць досыць вялікую і разнастайную группу сярод шкоднікаў раслін. Мінёрамі іх клічуць бо вусені, якія жывуць унутры лісьця або чаранка, пракладваюць у хларафіланосных тканак хады рознае формы. Пры гэтым эпідэрміс лісьця часьце й за ўсё застаецца некранутым. Такія пашкоджаньні лісьця завуцца мінамі. Цікаўнасьць да інсект, якія ажыцяўляюць падобныя пашкоджаньні, значна павялічылася за апошнія некалькі год у сувязі з распаўсюджаньнем інвазіўных відаў з Азіі і іншых частак сьвету. Асабліва гэта тычыцца зборнае групы так званых моляў-мінёраў, якая аб’ядноўвае некалькі сем’яў атраду Лускакрылых (Lepidoptera).Найбольшая пагроза ёсьць дзеля расьлін, якія выкарыстоўваюцца ў зялёных насаджэньнях бо ўмовы росту ў горадзе з’яўляюцца дужа агрэсўнымі і паслабляюць супраціў фітафагам. Дзеля Беларусі найболей гострая праблема злучана з відам Cameraria ohridella (Deschka & Dimic, 1986), які паражае лісьце каштанаў (Aesculus hippocastanum L.) у такіх маштабах, што яны цалкам страчваюць сваю эстэтычную і газаабменную ролю. З’яўленьне падобных інвазіўных відаў выклікае неабходнасьць пільнага вывучэньня іх жыцьцёвых цыклаў, відаў расьлін, якія знаходзяцца пад пагрозаў заражэньня, натуральных драпежнікаў фітафагаў-мінёраў і т.д.

Накапленьне дадзеных пра інсектаў мінёраў патрабуе стварэньне баз дадзеных якія дазволяць сістэматызаваць інфармацыю і спросьцяць яе пошук і разуменьне ня толькі дзеля прафэсыяналаў заолягаў, але і дзеля супрцоўнікаў гарадскіх службаў па кантролю за станам гарадскіх насаджэньняў. Падобныя БД павінны адразу указаць на найболей праблемныя віды расьлін і найболей агрэсіўных шкоднікаў, што ў сваю чаргу прывядзе да аптымізацыі супольных дзеяньняў розных дэпартамэнтаў.

Раней накопленая інфармацыя была прадстаўлена ў выглядзе кардонных (папяровых) картак або перфакартак. Падобныя картакі значана спрошчвалі пошук шкоднікаў па віду расьліны або тыпу пашкоджаньня, аднак, на карткі прыходзілася заносіць вялікі аб’ём дублюючайся інфармацыі. Кампутарныя базы дадзеных значна спросьцілі апрацоўку і каталёгізацыю дадзеных.

Кампутарныя БД шырока выкарыстоўваюцца дзеля аўтаматызацыі працэдур уводу, захоўваньня і апрацоўкі інфармацыі пры ажыцяўленьні разнастайных біялёгічных дасьледваньнях. У якасьці прыкладу можна згадаць іх выкарыстаньне ў падрыхтоўцы “Каталёга жорсткакрылых Беларусі” (Александрович О.Р., Лопатин И.К., Писаненко А.Д. и др., 1996).Выкарыстаньне БД прадэманстравала выдатныя вынікі пры аналізу гаспадара-паразітарных сувязяў блых (Siphonaptera) сусьветнае фаўны (Медведев С.Г., 1997). Падобны падыход ўяўляецца пэрспэктыўным і дзеля дасьледваньняў комплексу інсектаў-мінёраў зялёных насаджэньняў.


1. Базы дадзеных, сістэмы кіраваньня базамі дадзеных і дадаткамі да іх, якія выкарыстоўваюцца да збору, захоўваньня і апрацоўкі інфармацыі ў біялёгічных дасьледваньнях.


Біёлягі, асабліва тыя, якія працуюць адначасова са шматлікімі відамі жывых арганізмаў розных таксонаў, часта вымушаныя апераваць з вялічэзнымі масівамі дадзеных. Спробы ўніфікаваць рэгістрацыю аднатыповай інфармацыі і аўтаматызаваць яе далейшую апрцоўку прадпрымаліся даўно. У 50-60-я гады важкі ўнёсак зрабіў Кіскін са сваімі супрацоўнікамі. У прыватнасьці дзякуючы ягоным распрацоўкам у біялёгіі пачалі шырока выкарыстоўваць ручныя пэрфакарткі. З аднаго боку яны выкарыстоўваліся дзеля рэгістрацыі біялёгічнае інфармацыі ў зручнай форме (Кискин П.Х., 1967), з іншага, на базе пэрфакартак былі свораныя адмысловыя дыягнастычныя сістэмы, напрыклад, дзеля вызначэньня культуных гатункаў вінаграду ЗССР (Кискин П.Х., 1967). Потым гэны кірунак набыў сваё далейшае разьвіцьцё ў Прыбалцкіх рэспубліках (Мэлс Т., Райтвийр А., 1974).

Роўналежна ладзіліся працы па перадачы розных апэрацыяў вылічальным машынам, прычым тады ЗССР і Захад знаходзіліся прыблізна на адным узроўні. У 1965 годзе быў надрукаваны атыкул Кіскіна з суаштарамі (Кискин П.Х. и др., 1965), якая апісвае досьлед выкарыстаньня вялікае ЭВМ “Мінск-1” для аўтаматызацыі дыягностыкі гатункаў вінаграду. Аналёгічнага пляну працы былі друкаваныя за мяжой некалькі пазьней (Goodal D.W., 1968; Morse L.E., 1968).

Зараз, дзякуючы значнаму прагрэсу ў разьвіцьці кампутарнай тэхнікі і дасяжнасьці засваеньня пэрсанальных кампутараў дзеля шырокага кола спэцыялістаў, ІТ усё шырэй выкарыстоўваюццца ў біялёгічных дасьледваньнях. Гістарычна склался так, што ў былым ЗССР найболей шырокае распаўсюджаньне набылі БД у батанічных дасьледваньнях. Сярод іншых кірункаў выкарыстаньня кампутарных тэхналёгій вылучаюцца такія, як:


  • Стварэньне кампутарных баз дадзеных (БД) і інфармацыйных сістэм для рэгістрацыі інфармацыі на непапяровых носьбітах і наступнае аўтаматызацыі е апрацоўкі;

  • Стварэньне кампутарных дыягнастычных сістэм для аўтаматызацыі ідэнтыфікацыі біялёгічных аб’ектаў.

У заалёгіі БД з адпаведнымі прагарамнымі дадаткамі выкарыстоўваюцца для

  • каталёгізацыі збораў і заалёгічных калекцыяў;

  • стварэньне інфармацыйных сістэм па геаграфічнаму распаўсюджаньню жывёлін;

  • уводзіны спэцыялізаваных бібліяграфічных баз дадзеных;

  • уніфіфкацыя працэдур рэгістрацыі дадзеных і аўтаматызацыі наступнае апрацоўкі пад час экалёгічных і іншых дасьледваньняў;

  • стварэньне таксанамічных каталёгаў розных гуртоў жвёлін.

Да моманту зладжаньня канфэрэнцыі “Базы дадзеных і кампутарная графіка ў заалёгічных дасьледваньнях” (Санкт-Пецярбург, красавік 1994) у Заалёгічным інстытуту РАН функцыянавала болей за 100 баз дадзеных па розных гуртах жывёлін (кішачнапаражнінным, малюскам, інсектам, ракападобным, голкаскурым, храбетным).

Практычна ўсе прыкладныя базы дадзеных у дадзены момант ствараюцца на падставе стандартных працэсараў БД. Як правіла, то ёсьць паўнаважныя сістэмы кіраваньня базамі дадзеных (СКБД). У апошнія гады дасягнута высокая ступень сумяшчальнасьці розных базавых працэсараў, што забясьпечвае шырокія мажлівасьці для абмену дадзенымі паміж рознымі БД. Гэныя абставіны дазваляюць прасьцей ставіцца да выбару базавай СКБД, паколькі прымаемае рашэньне ня цягне за сабоў няабарачальных наступстваў.


1.1. Базы дадзеных і сістэмы кіравання імі.


Базы дадзеных (БД) - гэта наборы інфармацыйных запісаў, кампутарныя - запісаў у выглядзе файлаў, якія арганізаваны спецыяльным чынам. З кампутарнымі базамі дадзеных карыстальнік можа працаваць непасрэдна, выконваючы функцыі дыспетчара БД, альбо з дапамогай адмысловай праграмы, сістэмы кіравання базамі дадзеных (СКБД). Існуюць тры мадэлі арганізацыі камп'ютэрных баз дадзеных ― рэляцыйная, іерархічная і сеткавая.

У цяперашні час індывідуальным карыстальнікам даступна, выкарыстоўваючы СКБД, стварэнне ўласных рэляцыйных баз дадзеных. Назва "рэляцыйная" абумоўлена тым, што кожны запіс у такой БД змяшчае інфармацыю, якая адносіцца толькі да аднаго канкрэтнаму аб'екту. З рознымі тыпамі інфармацыі аб адным і тым жа аб'екце можна працаваць як з цэлым, паколькі і ў БД яны звязаны (related) паміж сабой. У рэляцыйнай БД ўсе апрацоўваныя дадзеныя прадстаўляюцца ў выглядзе табліц.

Маецца добра развіты матэматычны апарат для аперацый з заховаючайся ў табліцах інфармацыяй.

Дзьве іншыя мадэлі, іерархічная і сеткавая, прадугледжваюць наяўнасць сувязяў паміж дадзенымі, якія маюць якую-небудзь агульную прыкмету. У іерархічнай мадэлі гэтыя сувязі адлюстроўваюцца ў выглядзе дрэвападобнай структуры, дзе сувязі магчымыя толькі ў іерархічнай пасьлядоўнасьці, ад старэйшага ўзроўню да малодшага. Гэта значна паскарае пошук неабходнай інфармацыі, але ня ўсе магчымыя запыты жорстка дэтэрмінуюцца структурай дрэва.

Дадзенае абмежаванне знята ў сеткавай мадэлі, дзе сувязі ажыццяўляюцца па схеме "усё з усімі". Любы элемент дадзеных зьмяшчае спасылкі на ўсе іншыя звязаныя з ім элементы. Гэта ў выніку патрабуе вельмі значных рэсурсаў памяці, як асноўнай, так і аператыўнай. Акрамя таго падобныя мадэлі складаныя ў кіраванні, і ўсё гэта істотна абцяжарвае стварэнне падобных БД, якія функцыянуюць на базе персанальных кампутараў.

Сістэма кіравання базамі дадзеных ўяўляе сабой па сутнасці справы праграмную абалонку, якая забяспечвае "сяброўскі" інтэрфейс і арыентаваную на аператыўнае абслугоўванне карыстальніка. СКБД дае карыстальніку магчымасць задаць структуру і апісаньне сваіх дадзеных, кантраляваць працу з імі і арганізаваць калектыўнае карыстаньне інфармацыяй. СКБД істотна пашырае магчымасці і палягчае каталёгізацыі, захоўванне і апераванне вялікімі аб'ёмамі інфармацыі.

Сістэма кіравання БД уключае ў сябе тры асноўныя тыпы функцый. Па-першае, гэта вызначэнне дадзеных, - карыстальнік усталеўвае, вызначае, якая менавіта інфармацыя будзе захоўвацца ў створанай базе дадзеных, задае структуру і іх тып (напрыклад, лічбавая або тэкставая інфармацыя, і т. п.), паказвае, як гэтыя дадзеныя звязаныя паміж сабой, а таксама можа задаць фарматы і крытэры праверкі дадзеных. Па-другое, апрацоўка дадзеных: дадзеныя можна сартаваць і фільтраваць, можна аб'ядноўваць дадзеныя з іншымі звязанай з імі інфармацыяй і вылічаць выніковыя значэньні. Па-трэцяе, кіраваньне дадзенымі. Распрацоўшчык мае магчымасьць паказаць ўмовы доступу да інфармацыі, карэкціроўкі і даданьня дадзеных, правілы калектывізм, альтэрнатыўнай карыстання інфармацыяй. Прыкладам функцыянальна поўнай реляцыйнай СКБД можа быць MS Access. У ёй прадугледжаны ўсе неабходныяые карыстальніку сродкі для вызначэння дадзеных, апрацоўкі і кіраваньня інфармацыяй.

СКБД дазваляе задаць тыпы дадзеных і спосабы захоўвання. Можна таксама ўсталяваць ўмовы (крытэрыі), якія праграма ў далейшым будзе выкарыстоўваць для забеспячэння карэктнасьці ўводу дадзеных. Часткова ўвод памылковых дадзеных папярэджваецца прадвызначэннем тыпу дадзеных (тэкствы, "мемо", лічбавы, дата / час, грашовы, лічыльнік, лагічны, аб'ект OLE). Зададзеныя фарматы захоўвання (даўжыня радка, дакладнасць прадстаўленьне часу і т. п.) могуць адрозьнівацца ад фарматаў прадстаўленьня гэтых жа дадзеных пры вывядзеньні на экран або друку.

Іншыя ўмовы могуць усталёўваць вобласць або дыяпазон дапушчальных значэньняў ўвадзімых дадзеных. Магчыма таксама заданьне ўзаемаадносін паміж сукупнасьцямі дадзеных (асобнымі табліцамі або файламі) і перадача праграме функцый забеспячэньня сумяшчальнасці або забеспячэньня цэласнасьці дадзеных.

У практыцы біялагічных даследаванняў стэрэатыпы ў выбары базавых працэсараў не склаліся. Калі ў ЗША ў апошні час найбольшую развітых атрымалі розныя версіі Borland Paradox, то ў еўрапейскіх краінах хаджэньне маюць разнастайныя праграмы.

Асаблівасці сітуацыі ў былых савецкіх рэспубліках абумовілі пераважнае распаўсюджванне IBM-сумяшчальных персанальных кампутараў. Мэтанакіраваная палітыка па заваяваньні перспектыўнага рынку, якая праводзіцца кампаніяй Microsoft, спрыяе ўсё больш шырокаму распаўсюджаньню распрацаваных ёю праграмных прадуктаў. Аднак па-ранейшаму немагчыма вылучыць якую-небудзь СКБД, на якую б арыентавалася большасць біёлагаў.

У Батанічным інстытуце РАН і Інстытуце заалогіі НАН РБ у сілу акалічнасьцяў, што склаліся, выкарыстоўваюцца галоўным чынам працэсары, створаныя яшчэ ў мінулым дзесяцігоддзі, - pcTROPICOS і айчынны ASPID_TG. У заалагічным інстытуце РАН найбольшую папулярнасць маюць розныя версіі FoxPro. У меньшай ступені біёлагамі выкарыстоўваюцца MS Access і Borland Paradox. Апошняя СКБД, у прыватнасці, была выкарыстана для стварэньня базы дадзеных па Цьвёрдакрылых Беларусі і наступнае падрыхтоўкі адпаведнага каталёга.

Часта выбар пэўнага працэсара дыктуецца параметрамі канкрэтнага персанальнага кампутара, наяўнага ў распараджэньні дасьледніка. У ходзе выкананьня дадзенай працы выбар у якасці базавага працэсара СКБД MS Access быў абумоўлены комплексам фактараў: шырокімі магчымасьцямі экспарту-імпарту і канвертацыі дадзеных, адсутнасць неабходнасці адначасовага адкрыцця вялікай колькасці файлаў, высокай "сяброўскасьці" карыстальніцкага інтэрфейсу, а таксама прыватнымі асаблівасцямі канфігурацыі выкарыстанага ПК.

1.2 Асноўныя характарыстыкі і асаблівасці сістэмы кіравання базамі дадзеных MS Access


MS Access як паўнавартасны дадатак Windows дазваляе выкарыстоўваць магчымасці DDE (Dynamic Data Exchange), забяспечвае абмен дадзенымі з любымі іншымі дадаткамі, якія падтрымліваюць DDE. OLE (Object Linking and Embedding) дазваляе ўсталяваць сувязі з аб'ектамі іншых дадаткаў або ўкараніць якія-небудзь аб'екты (малюнкі, дыяграмы, электронныя табліцы, дакументы Word і т.п.) у БД.

СКБД Access здольная працаваць з вялікім лікам самых разнастайных фарматаў дадзеных, уключаючы файлавыя структуры іншых СКБД. Магчымы імпарт і экспарт дадзеных з файлаў тэкставых рэдактараў ці электронных табліц і непасрэдная праца з файламі Paradox, dBASE III, dBASE IV, Btrive, FoxPro і базамі дадзеных стандарту ODBC (Open Database Connectivity - адкрыты доступ да дадзеных) - MS SQL Server, DB2 і Rdb.

СКБД дае магчымасьць працы з дадзенымі рознымі спосабамі. Для чытаньня і карэкціроўкі дадзеных можна стварыць спецыяльныя працэдуры. Маюцца развітыя магчымасьці для ўволу дадзеных і генерацыі справаздач. Вельмі эфектыўна і аператыўна працуе функцыя стварэння запытаў.

Дасканалая сістэма кіравання дадзенымі асабліва важная пры неабходнасьці забеспячэньня калектыўнага карыстаньня інфармацыяй. MS Access дазваляе абараняць інфармацыю ад непажаданага доступу. Права азнаямленьня і, што асабліва важна, карэкціроўкі дадзеных можа быць прадастаўлена абмежаванаму колу аператараў-карыстальнікаў. Магчымая рэгламентацыя ўнасімых зьменаў, іх паслядоўнасць у групе (структуры трансакцыі), адсякаючыя некарэктна уведзеную інфармацыю (змены ў базе дадзеных).

MS Access можа забяспечыць як працу асобнай самастойнай СКБД на аўтаномным ПК, так і працу ў кампутарнай сеткі ў рэжыме "клітэнт-сервер". Праграма пры гэтым аўтаматычна забяспечвае абарону дадзеных ад адначасовай іх карэкціроўкі рознымі карыстальнікамі. Access таксама ідэнтыфікуе і ўлічвае ахоўныя сродкі іншых падлучаемых да базы структур, такіх як структуры Paradox, dBASE і SQL.

Для аўтаматызацыі апрацоўкі дадзеных патрабуецца не толькі магутная сістэма кіравання рэляцыйнымі БД, але і сістэма распрацоўкі дадаткаў. Практычна ўсе сучасныя праграмы арганізацыі баз дадзеных маюць такія. Аднак большасць сістэм распрацоўкі дадаткаў для выкананьня разнастайных працэдур апрацоўкі інфармацыі патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі распрацоўніка, у прыватнасьці, добрыя веды моў праграмавання (Сі-, Xbase і інш.) Аналагічна, каб паўнавартасна выкарыстаць іх магчымасьці карыстальнік таксама павінен валодаць параўнальным узроўнем кваліфікацыі ў галіне праграмавання. Access жа валодае сродкамі, якія дазваляюць лёгка праектаваць і ствараць дадаткі для працы з БД без спецыяльнай падрыхтоўкі ў галіне праграмаваньня. Больш таго, яны прыдатныя для працы не толькі з уласнымі фарматамі дадзеных, але і з фарматамі найбольш распаўсюджаных СКБД. MS Access здольны апрацоўваць дадзеныя электронных табліц, тэкставых файлаў, файлаў dBASE, Paradox, FoxPro і любыя базы дадзеных SQL, якія падтрымліваюць стандарт ODBC. Гэта азначае, што карыстальнік можа апрацоўваць дадзеныя, якія паступаюць з сеткавага сервера SQL або базы дадзеных SQL на галоўнай ЭВМ.


1.3. Архітэктура MS Access


У MS Access аб'ектамі называюць усё, што можа мець імя, і БД уключае ў сябе ўсе аб'екты, звязаныя з захоўваемымі дадзенымі, уключаючы і распрацаваныя для аўтаматызацыі працы з імі. Асноўнымі аб'ектамі з’яўляюцца табліцы, запыты, формы, справаздачы, макрасы і модулі.

Табліца ― аб'ект, у якім вызначаюцца і захоўваюцца дадзеныя. Табліцы складаюцца з радкоў, якія змяшчаюць запісы аб адзінкавым, асобна ўзятым аб'екце, і слупкоў - палёў, якія змяшчаюць інфармацыю аб аднатыпных х’арактарыстыках аб'ектаў. Інфармацыя, якая заносіцца ў палі, дыферэнцыруецца па тыпах. Кожны слупок можа ўтрымліваць інфармацыю аднаго загадзя усталяванага тыпу. У табліцы 1 прыведзены пералік тыпаў палёў, якія падтрымліваюцца MS Access і выкарыстоўваюцца ў біялёгічных БД.

Табліца 1

Тыпы палёў Access



Тыпе дадзеных

Апісаньне

Тэкставы

Найбольш распаўсюджаны тып дадзеных, інфармацыя заносіцца ў выглядзе тэксту. Уведзеныя ў поле лікі ўспрымаюцца як тэкст

Лікавы

У поле можа быць занесена толькі лікавая іфармацыя

Дата/час

Адмысловае поле, якое утрымлівае шаблён да ўвядзеньня адпавядаючых дадзеных

Лёгічны

Прызначаны для дадзеных, якія маюць характар лёгічнае альтэрнатывы “так/не”

Лічыльнік

Поле,у якое праграма аўтаматычна ўносіць парадкавы нумар запісу. Нумар захоўваецца і за аддаленым запісам

Аб’ект OLE

Прызначана да захоўваньня любой інфармацыі закадаванай тэхналёгіяй OLE, уключаючы гукавую і выявы (малюнкі, фатаздымкі і т. п.)

"Мемо"

Прызначаецца галоўным чынам для занясеньня заўваг, якія зьмяшчаюць інфармацыю якая кепска паддаецца стандартызацыі і не прызначаную для наступнай інтэнсіўнай кампутарнай апрацоўкі

Для кожнай табліцы як правіла павінен быць створаны першасны ключ (адно або некалькі палёў, якія маюць унікальнае значэньне для кожнага запісу) і, пажадана, адзін або некалькі індэксаў, якія забяспечваюць павелічэнне хуткасьці доступу і паскарэньне апрацоўкі масіваў дадзеных.

Першасным ключом, які часам называюць проста ключом, з’яўляецца поле (або група палёў), якія змяшчаюць зьвесткі, адназначна ідэнтыфікуючыя кожны запіс у табліцы. Значэньне ключа павінна быць унікальным для кожнага запісу табліцы. Табліца, у якой вызначаны першасны ключ, завецца індэксаванай

Ключ усталёўвае парадак сартаваньня па змаўчаньні запісаў табліцы. Access сарціруе запісы табліцы на падставе значэньняў поля (палёў - у выпадку састаўнога першаснага ключа), якое зададзена як ключавое. Гэта дазваляе хутка знаходзіць запісы па значэнні ключа і здзяйсняць іншыя аперацыі над запісамі індэксаванай табліцы.

Access дапускае пустое значэнне ключа толькі ў адным запісу табліцы. Усе наступныя запісы з пустым значэньнем ключа лічацца запісамі з дублюючым ключом і ў табліцу не дапускаюцца.

У якасьці ключа можна задаваць альбо асобнае поле, альбо групу палёў. Калі ў якасьці ключа вызначаная група палёў, яго называюць са-стаўным першасным ключом. Не дапускаецца прысутнасць у табліцы запісаў з дублюючымі значэннямі першаснага ключа. У выпадку, калі ў табліцы створаны складовы ключ, праграма дазваляе значэнням асобных палёў, якія складаюць першасны ключ, паўтарацца, але толькі ў тых выпадках, калі набор значэньняў палёў, якія складаюць ключ, застаецца унікальным для кожнага запісу. Тое ёсць палі, якія складаюць ключ як цэлае, павінны адназначна ідэнтыфікаваць запіс. Як правіла, варта заўсёды ўключаць у табліцу дастатковую колькасць палёў, каб забяспечыць унікальнасьць кожнага запісу табліцы. Калі карыстальнік не можа разумным спосабам стварыць складовы ключ, у гэтай сітуацыі ён можа вызначыць поле ідэнтыфікатара запісу, якое мае адзінае значэньне для кожнага запісу табліцы.

Індэкс вызначае парадак, у якім працэсар мае доступ да запісаў табліцы. Маецца магчымасьць ствараць у адной табліцы некалькі індэксаў, якія вызначаюць розныя парадкі доступу да запісаў, аднак празмерная індэксацыя можа зьвесці на нішто ўсе перавагі ў паскарэньні апрацоўкі дадзеных, якія забяспечваюцца ёю. Для захоўвання інфармацыі аб усталяваных карыстальнікам ідэксах Access стварае аднайменны з асноўным спецыяльны інфармацыйны файл з пашырэннем .ldb. Праграма выкарыстоўвае індэксны файл для вызначэння месцазнаходжаньня запісу ў табліцы па значэньні індэксу.

Індэксы можна выкарыстоўваць для прагляду запісаў у парадку, які адрозьніваецца ад вызначанага па змаўчаньні першасным ключом або фізічным парадкам размяшчэньня запісаў (у выпадку адсутнасці ключа). Пры гэтым перасартыроўкі і змены фізічнага парадку захоўваньня запісаў у табліцы не адбываецца.

Форма ― аб'ект, які палягчае працэдуру ўводу дадзеных, забяспечваючы адлюстраваньне іх на экране ў зручным для карыстальніка выглядзе або кіраванне працай дадаткаў. З формы ў адказ на пэўны падзеі можа быць запушчаны макрас або працэдура апрацоўкі інфармацыі.

Запыт ― аб'ект, які дазваляе карыстальніку атрымаць патрэбныя дадзеныя з адной або шэрагу табліц. Запытам называецца некаторая пасьлядоўнасьць дзеянняў, якія выконваюцца сістэмай, з дапамогай якіх карыстальнік можа атрымаць неабходную інфармацыю з сваіх табліц. Запытам можа быць як найпросты пошук інфармацыі па значэньні ў якой-небудзь адной табліцы, так і складаны працэс пераўтварэньня і прадстаўленьне ў вызначаным выглядзе узаемазлучаныхх паміж сабой дадзеных з некалькіх табліц.

Карыстальнік, які складае запыт, можа пералічыць у ім цікавячыя яго табліцы, палі, з якіх павінен складацца запыт, цікавячыя яго запісы і неабходныя пераўтварэнні дадзеных.

Запыты можна ствараць на выбар, абнаўленьне, выдаленьне або даданьне дадзеных. З дапамогай запытаў можна ствараць новыя табліцы, выкарыстоўваючы дадзеныя адзінкавай табліцы або групы ўжо існуючых табліц.

Справаздача ― аб'ект, прызначаны для стварэння дакумантаў, якія лёгка паддаюцца раздрукоўцы або ўключэння ў дакумант іншага дадатку.

Макрасы ― аб'ект, які ўяўляе сабой паслядоўнасць макракаманд і выконвае такім чынам функцыю аўтаматызаванага праграмаваньня. Ствараюцца дадзеныя аб'екты з дапамогай убудаванага ў працэсар канструктара макрасаў. Макрасы мае сэнс ствараць для аперацый, якія часта выкарыстоўваюцца для складанай апрацоўкі дадзеных. Напрыклад, можна запраграмаваць запуск макрасаў націскам кнопкі, размешчанай у форме ці іншым чынам.

Модулі ― аб'екты, якія ўяўляюць сабой праграмы, напісаныя на мове Access Basic. Да распрацоўкі модуляў у біялагічных базах дадзеных як правіла прыцягваюць вопытных праграмістаў.

Акрамя разгледжаных вышэй асноўных аб'ектаў, СКБД падае набор так званых канструкцыйных аб'ектаў, пры дапамозе якіх распрацоўваецца структура формаў і справаздач. Да іх належаць тэкставыя аб'екты (подпісы, загалоўкі і да т.п.); графічныя элементы (лініі, фігуры і інш.), уключаючы графікі і дыяграмы; палі, у якія заносяцца альбо адлюстроўваюцца дадзеныя; убудаваныя табліцы; кнопкі; спецыяльныя графічныя выявы ( ствараюцца дапаможнымі файламі адпаведнага фармату) і аб'ект створаныя па тэхналогіі OLE, уключаючы малюнкі і гукавую інфармацыю.

Такім чынам, абраная сістэма кіраваньня базамі дадзеных MS Access валодае рознабаковай сістэмай аб'ектаў. Працэсар ажыццяўляе іх інтэграцыю.

Стварэнне аб'ектна арыентаваных баз даных уяўляе сабой даволі складаную паслядоўнасць дзеянняў па распрацоўцы іх структуры і рэалізацыі праекта. Пасля стварэньня неабходных табліц карыстальнік мае магчымасьць прыступіць да распрацоўкі праблемна арыентаваных прыкладаньняў, якія забясьпечваюць аптымізацыю працэдуры ўводу дадзеных і аўтаматызацыю далейшай апрацоўкі інфармацыі. Апісаньне пасьлядоўнасці этапаў ажыццёўленай пры выкананьні сапраўднай працы распрацоўкі адпаведнай базы дадзеных і дадатку, мала адрознай ад стандартнай, прыведзена ў главе 2.


2. Распрацоўка прадметна арыентаванай базы дадзеных для аўтаматызаванага аналізу суполак інсектаў мінёраў гораду Менска.


Працэс распрацоўкі дадатку абавязкова павінен уключаць этап планаваньня, гэта значыць распрацоўкі праекта структуры ствараемага дадатку. Асновы метадалёгіі праектаваньня прыкладных праграм былі закладзеныя ў 60-х гадах Дж. Марцінам, Э. Ярданам. А. Константайном. У той час распрацоўка праграмнага забесьпячэньня была надзвычай дарагой, а на напісаньне толькі якіх-небудзь двух радкоў праграмы сыходзіла больш часу, чым на распрацоўку уласна праекта праграмы. Хоць адным з несумнеўных вартасцяў рэляцыйных баз даных з'яўляецца тое, што ў іх лёгка ўносіць змены, неаднаразовыя і істотныя пераробкі дадатку адымаюць на парадак больш часу, чым патрабуецца на распрацоўку яго праекта. Таму рацыянальней з самага пачатку паставіць задачы, скласьці апісанне структур дадзеных, неабходных для вырашэньня гэтых задач, і вызначыць ўзаемасувязі паміж задачамі распрацоўваемага дадатку.

Першапачаткова намі была прааналізавана папярэдняя практыка выкарыстаньня папяровых носьбітаў (карткі, часопісы), а таксама створанай на базе працэсара ASPID__TG падобнай аб'ектна арыентаванай базы дадзеных "Miny". На картках і ў полі базы дадзеных "заўвагі" рабіліся запісы, не прадугледжаныя ў першапачаткова распрацаваных формах. Гэтыя дапаўненьні, а таксама тая інфармацыя, адлюстраваньне якой на картках было відавочна немэтазгодным (напрыклад прыналежнасць расліны да вызначанай батанічнай сям’і), але можа апынуцца карыснай для аўтаматзаванага аналізу, былі ўлічаны пры стварэнні зводнага спісу параметраў (элементаў базы дадзеных), якія неабходна ці пажадана рэгістраваць пры абследаваньні розных тыпаў насаджэньняў. Для кожнага параметра быў вызначаны характар унасімай інфармацыі (тэкставая, лічбавая, лагічныя альтэрнатыўная і да т.п.), дэтэрмінуецца тып поля ў табліцы БД, і характарызуемы аб'ект (від шкодніка, тып міны і да т. п.).

Наступным этапам быў аналіз створанага сьпісу параметраў. У часты-насці, неабходна было дыферэнцаваць іх па тых аб'ектаў, якія яны характарызуюць. Лік падобных аб'ектаў ня можа быць занадта вялікім, інакш гэта прывядзе да неапраўдана ўскладненьня структуры БД. Важна таксама ўлічыць асаблівасці працэдуры ўводу дадзеных. Па вышэйпрыведзеным крытэрам былі вылучаныя наступныя аб'екты з блокамі характарызуючых іх параметраў:


  • суполкі расьлін;

  • расьліны гаспадары;

  • тыпалёгія мін;

  • мінёры;

  • геаграфічныя дадзеныя;

  • датыроўка дасьледваньняў;

  • іншыя экалёгічныя дадзеныя.

База дадзеных рабілася з разьлікам на будучыню, на новыя дадзеныя,якія будуць паступаць ад дасьледчыкаў і зь літаратуры. Зараз на Беларусі толькі 2 чалавекі сур’ёзна займаюцца дадзенай тэмай, таму колькасьць дадзеных дастаткова малая.

Створаная база дадзеных на дадзеным этапу ўключае 6 табліц, галоўнай і найболей інфарматыўнай зь якіх зьяўляецца “Группы расьлін”. У кожнай группы зарэгістраваных расьлін ёсьць свае ўласьцівасьці, такія як час збору, месца, шкоднік (калі ёсьць), унікальны шыфр і да т. п. “Шкоднікі ў групах” дэкляруе толькі тыя групы расьлін, якія былі заражаныя, “Брадзьба”,“Расьліны” і “Шкоднікі” табліцы, якія маюць дадатковы характар, ствараюцца па ліатаратурных дадзеных і спрошчваюць наступны ўвод дадзеных. Таксама неабходна табліца па геаграфічных дадзеных і тыпалёгіі месцаў канкрэтных збораў. На малюнку 1 маем сувязі табліц



Малюнак 1. База дадзеных “Miny”. Сувязі.

Наступным этапам было вызначэньне ключавых палёў. Для асноўнай табліцы "Па групах расьлін" у якасьці ключавога было абрана поле "Код групы расьлін", аўтаматычна запаўняюцца лічыльнікам працэсара. Для табліцы "Шкоднікі па групах" устаноўлены аналагічны другасны ключ. Для астатніх ўстаноўлены другасныя складовыя ключы. У прыватнасьці, для жывёл і раслін гэта былі радавыя і, уласна відавыя назовы. Індэксаванне палёў выраблялася галоўным чынам па ключах.

Звязваньне табліц ажыццяўлялася сувязямі "адзін-да-аднаго" і "адзін-да-многіх", прычым ставілася ўмова забеспячэньня цэласнасьці дадзеных пры іх абнаўленьні і іншых аперацыях. У выніку сфарміравалася сістэма звязаных аб'ектна арыентаваных табліц, фактычна сістэма баз дадзеных, паколькі многія табліцы могуць быць выкарастаныя для вырашэньня самастойных задач, не звязаных з вывучэньнем уласна мінёраў.

Для аптымізацыі працэсу ўводу даных з дапамогай майстроў формаў СКБД былі распрацаваны адпаведныя формы. У першую чаргу яны былі створаны для дапаможных табліц, каб забяспечыць апераджальнае іх запаўненне.

Стварэнне комплекcа формаў зрабіла магчымым ажыццяўленьне выпрабавальнага ўводу дадзеных. Пасля пробнай загрузкі невялікага (50 запісаў) масіва дадзеных была праверана праца сістэмы. У прыватнасьці, тэставаць забесьпячэньне цэласнасьці дадзеных пры іх абнаўленьні і карэктнасць аўтаматызаванага кантролю за ўводам інфармацыі. Праверка паказала карэктнасьць працы створанай структуры.

Распрацоўка спецыяльных формаў для ўводу інфармацыі фактычна азначала пераход ад канструяваньня базы дадзеных да стварэньня абслугоўваючага яе дадатку. Абавязковымі яго кампанентамі павінны быць таксама запыты і справаздачы.

3. Вынікі і абмеркаваньне.


Стварэньне базы дадзеных значна спросьціла арыентаваньне ў масіву інфармацыі, як палявой, так і літаратурнай. Аналіз збораў паказаў відавочную розьніцу ў структуры мінёраў розных тыпаў зялёных насаджэньняў. Так, калі параўноўваць паркі і вулічныя насаджэньні аднолькавых відаў расьлін, то бал шкодніка звычайны быў больш высокі на вулінчых насаджэньнях у сярэднем на 20%. Патлумачыць гэта можна тым, што умовы росту на вуліцах значна горшыя за паркі. Тым болей вулічныя насаджэньні часта ўяўляюць сабоў монакультуры, у тый чач як у парках відавы склад расьліннасьці больш разнастайны. Гэта вядзе да таго што на вуліцы прысутнічае абмежанаваная колькасьць энтамафагаў, якія маглі б кантараляваць колькасьць шкоднікаў. Парк дае большую колькасьць сховіўчаў і месцаў да разманажэньня драпежнікам, што тлумачыць іх большую разнастайнасьць менавіта ў такога тыпу насаджэньнях.

Важкім вынікам працы сталася складаньне сьпісу відаў расьлін ролю якіх у зялёным будаўніцтве на наш погляд трэба пераглядзець. (Табліца 2)

Табліца 2

Найболей падуладныя шкоднікам расьліны.



Расьліна

Максымальны бал шкодніка

Aesculus hippocastanum L.

4

Populus sp. L.

3

Tilia cordata Mill.

3

Каштан конскі стаўся ў падобным становішчы ў выніку распаўсюджаньня молі Cameraria ohridella (Deschka & Dimic, 1986), апісанай ўпершыню ў Макэдоніі ў 1986 годзе. Праблема з мольлю ў тым, што рэальныя спосабы змаганьня з дапамогай хіміі каштуюць вельмі дорага, гарадскі буджэт ня можа сабе гэтага дазволіць. Таксама моль мае вельмі хуткія тэмпы размнажэньня, дае некалькі генэрацый за сэзон. Каштаны ў выніку цалкам страчваюць свае функцыі ўжо напрыканцы ліпеня пачатку жніўня. Асабліва кепская сітуацыя з паркам Дружбы народаў, дзе ёсьць вялікая каштанавая алея. Выглядае яна так, быццам нехта адмыслова падпальваў лісьце. Таполі падуладныя іншым шкоднікам роду Phyllonorycter. Гэта Phyllonorycter comparella (Duponchel, 1843) і Phyllonorycter populifoliella (Treitschke, 1833). Гэныя молі фармуюць камэрныя міны і бывае зараджаюць расьліны ажно да 60%. Таполі увогуле меркаваліся часовымі дрэвамі пасьля Другой Сусьветнай вайны, бо іх хуткі рост мог напачатку задаволіць патрэбы горада ў зялёных насаджэньнях. Пасьля меркавалася замяніць іх на іншыя пароды дрэваў. Але цалкам гэты плян быў нявыкананы і зараз мы маем праблему з інтрадуцэнтнымі відамі моляў. На наш погляд пагаршэньне сітуацыі са шкоднікамі таполяў дае неабходны штуршок да замены іх іншымі расьлінамі. Phyllonorycter issikii (Kumata, 1963) гэта яшчэ адзін від вышэй азначанага роду, які нападае на Tilia cordata Mill., і выклікае таксама вялікую пашкоджанасьць лісьця. Як і каштанавы мінёр, від інвазіўны, апошнім часам дае вялікія праблемы з ліпамі ў Эўропе. Маштабы, канешне, несупаставмыя, але ліпа ― гэта адно з самых распаўсюджаных дрэваў у гарадзскіх насаджэньнях. І гэта адзінае дрэва з вышэй азначаных, якое варта пакінуць ў Менскіх зялёных зонах. Астатнія віды шкоднікаў паражаюць хзялёныя насаджэньні ў значна меншай ступені і з большага зьяўляюцца традыцыйнымі дзеля Беларусі, хоць некаторыя ітаксама інтэрвенты як і вышэй азначаныя віды.

Агульна было зарэгістравана 12 відаў шкоднікаў у 3 парках, 2 прысадніках, на 4 івуліцах і 2 алеях г. Менска. (Табліца 3).



Табліца 3

Шкоднік

Расьліна

Бал

Cameraria ohridella (Deschka & Dimic, 1986)

Aesculus hippocastanum L.

4

Phyllonorycter comparella (Duponchel, 1843)

Populus tremula L.

3

Phyllonorycter pastorella (Zeller, 1846)

Salix alba L.

1

Phyllonorycter populifoliella (Treitschke, 1833)

Populus

3

Phyllonorycter issikii (Kumata, 1963)

Tilia cordata Mill.

3

Fenusella nana (Klug, 1818)

Betula

1

Працяг табліцы 3

Agromyza spiraeoidearum Hering, 1954

Spireae

1

Gracilaria syringella Fabricius 1794

Syringa vulgaris L.

2

Chromatomyia cf.syngenesiae Hardy, 1849

Sonchus arvensis L.

1

Lyonetia prunifoliella (Hübner, 1796)

Alnus glutinosa (L.) Gaerth.

1

Aulagromyza cornigera (Griffiths, 1973)

Lonicera

1

Aulagromyza cornigera (Griffiths, 1973)

Symphoricarpus alba

2

Phyllonorycter robiniella (Clemens, 1859)

Robinia pseudoacacia L.

2

З прыведзеных відаў варта адзначыць Phyllonorycter robiniella (Clemens, 1859), які ўпершыню рэгіструецца на тэрыторыі Беларусі. Што тычыцца сьнежнаягадніка, то ён увогуле падуладны нападам з боку розных відаў шкоднікаў а таксама грыбоў і бактэрыяў. Але ягоны ўжытак у зядёным юудаўніцьве паступова пмяньшаецца менавіта з-за гэтых прычын. Gracilaria syringella Fabricius 1794 гэта тыповы шкоднік бэзу, які вядомы даўно. Ягоны ўнёсак у разбурэньне лісьця можа быць значным з-за асаблівасьці лічынак ладзіць сумесныя міны, якія могуць займаць да 60% лісьцявай плястынкі. Але гэта не настолькі заўважныя пашкоджаньні каб унасіць бэз у сьпіс расьлін на выдаленьне.


Заключэньне


1. За час дасьледваньняў было зарэгістравана 12 відаў мінёраў, 4 смей 3 атрадаў. На дадзены момант гэта першая праца якая тычыцца непасрэдныа інсектаў мінёраў у Беларусі.

2. Былі вызначаныя тры віды расьлін на якія трэба зьвярнуць увагу зялёным службам горада: Aesculus hippocastanum L., Populus tremula L., Tilia cordata Mill. Вынікі дасьледваньня будуць накіраваныя ў адпаведлныя кампэтэнтьныя ворганы.

3. Было зарэгістравана 2 новыя віды дзеля тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Абодва віды зьяўляюцца інвазіўнымі для Эўропы.

4 Была створана база дадзеных па шкодніках, расьлінах і зялёных насаджэньнях, якая з’яўляецца задзелам на будучую вялікую базу дадзеных ня толькі па інсектах мінёрах Беларусі, але і Эўропы. Яе стварэньне паспрыяе лепшаму маніторынгу распаўсюджаньня шкоднікаў, а таксама кантролю над імі.


Сьпіс літаратуры

1. Базы данных и компьютерная графика в зоологических исследованиях // Тр. Зоол. Ин-та РАН. – 1997. – Т. 269. – 207с.

2. Верещагин Б. В., Андреев А.В., Верещагина А.Б. Тли Молдавии. – Кишинев: Штиинца, 1985. – 158 с.

3. Горленко С. В., Блинцов А. И., Панько Н. А. Устойчивость древесных интродуцентов к биотическим факторам. Минск.: Наука и техника, 1988. – 189 с.

4. Гринфельд Э.К. Питание цветочных мух Syrphidae (Diptera) и их роль в опылении растений. – Энтомол. обозр., 1955, т. 34. C. 164–166.

5. Дорохова Г.И., Карелин В.Д., Кирияк И.Г. и др. Полезная фауна плодового сада. – Москва.: Агропромиздат, 1989. – 319с.

6. Каталог жесткокрылых (Coleoptera, Insecta) Беларуси / Александрович О.Р., И.К. Лопатин, А.Д. Писаненко и др. – Минск: ФФИ РБ,1996 – 106 с.

7. Компьютерные базы данных в ботаничиских исследованиях: программа и тезисы докладов 3-го совещания (С-Петербург, 20-22мая 1997 г.). – Санкт –Петербург: БИН РАН, 1997. – 52с.

8. Медведев С.Г. Опыт создания банка данных по мировой фауне блох на основе классификатора ZOOCOD2 // Компьютерные базы данных в ботанических исследованиях. – Санкт-Петербург, 1997. – С. 65-66.

9. Перечень особо опасных вредителей, болезней растений и сорняков. Утв. Советом Министров Республики Беларусь 22.08.2006 г. Пост. № 48 / Минсельхозпрод РБ, НАН Беларуси. Минск, 2006.

10. Плодоводство. Государственная целевая программа развития плодоводства на 2004 – 2010 годы. Утв. Советом Министров Республики Беларусь 31.05.2004 г. Пост. № 645 / Минсельхозпрод РБ, НАН Беларуси, РУП «Институт плодоводства НАН Беларуси». Минск, 2004. С. 18–27.

11. Суитмен Х. Биологический метод борьбы с вредоносными насекомыми и сорными растениями. – М., 1964. – 575 с.

12. Фасулати К.К. Полевое изучение наземных беспозвоночных. – М.: Высшая школа, 1971. – 424 с.

13. Csoka Gyorgy. Recent Invasions of Five Species of Leafmining Lepidoptera in Hungary // Bull. Insectol. – 2003. – Vol. 56, №2. – P. 207–210.

14. Gripenberg Sofia. Spatial ecology of a specialist insect herbivore ― the leaf-mining moth Tischeria ekebladella on the pedunculate oak Quercus robur // Academic dissertation- Helsinki 2007-22 p.

15. Grodowitz Michael J., Cofrancesco Alfred F. Possible Impact of Lake Seminole Hydrilla by the Introduced Leaf-Mining Fly Hydrellia pakistanae // Environmental laboratory ― 2003. ― 35 p.

16. Lapointe Stephen. Field Evaluation of a Synthetic Female Sex Pheromone for the Leafmining Moth Phyllocnistis citrella (Lepidoptera: Gracilariidae) in Florida Citrus // Florida entomologist ― 2006. ― Vol. 89, №2. ― P. 274-276.

Прадметны указальнік да рэфэрату


A

ASPID__TG 19

ASPID_TG 11

C

Cameraria ohridella (Deschka & Dimic, 1986) 23



G

Gracilaria syringella Fabricius 1794 25

M

MS Access 12, 13



O

ODBC 12


OLE 10, 17

P

Paradox 12



Phyllonorycter 24

Phyllonorycter robiniella (Clemens, 1859) 25

S

SQL 13


Б

Базы дадзеных 9

БД 5, 7

З

Запыт 16



з

зялёнае будаўніцтва 23

І

Індэкс 15



к

компьютерная графика 27

М

Макрасы 17



м

мінёры 5


М

Модулі 17

П

Парк 23


С

СКБД 9


Справаздача 17

Ф

Форма 16





Інтэрнэт рэсурсы ў прадметнай вобласці.



http://www.vak.org.by
Сайт Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, на якім размешчаны матэрыялы, якія датычацца падрыхтоўкі навуковых кадраў, прысуджэньня вучоных ступеняў і званьняў, кароткія пашпарты спецыяльнасьцяў і праграмы-мінімумы кандыдацкіх экзаменаў па спецыяльнасьці. У раздзеле «Каталог файлаў» прадстаўлены даступныя для запампоўкі файлы нарматыўных дакумантаў з праграмамі і шаблоны рэгістрацыйных дакументаў. Арганізаваны пошук па сайце і ў сетцы Інтэрнэт.
http://www.google.com
Сусветна вядомая пошукавая сістэма Google. Дазваляе ажыцяўляць просты пошук па ключавых словах, магчымы варыянт пашыранага пошуку па групах (сярод кніг, музычных файлаў ці відэафайлаў, навін і г.д.), асаблівых прыкметах (вызначэньне, тып файла) і г.д.
http://www.scholar.google.com
Спецыялізаваная пошукавая сістэма для навуковых дакумантаў. Служба пошукавай сістэмы Google для пошуку навуковых дакументаў у залежнасьці ад зададзенай прадметнай вобласці. У прынцыпе, дастаткова хуткая і зручная пошукавая сістэма, з дапамогай якой можна знайсьці навуковыя артыкулы, публікацыі па цікавячай карыстальніка прадметнай вобласьці.


http://www.scirus.com/
Scirus-пошукавая сістэма для наукоўцаў у Інтэрнэце. Заснаваная на апошніх пошукавых тэхналёгіях, яна шукае больш, чым у 300 мільёнах вызначаных для навукі Web-старонках, дазваляючы карыстальнікам хутка знаходзіць:

• Навуковыя, медыцынскія і тэхнічныя звесткі;

• Апошнія публікацыі; рэцэнзуемыя часопісы; патэнты і часопісы, якія звычайна прапускаюць іншыя пошукавыя сістэмы.

Scirus адфільтроўвае ненавуковыя сайты; знаходзіць рэцэнзуемыя артыкулы фармату PDF і файлы PostScript, якія часта застаюцца нябачнымі для іншых пошукавых сістэмах.

Інтэрфейс Scirus, падае унікальныя функцыянальныя магчымасьць для навукоўцаў і дасьледчыкаў:

- Выбар дыяпазону прадметных абласцей для пошуку;

- Звужэнне пошуку па канкрэтнаму аўтару, часопісу або артыкуле;

- Абмежаваньне пошуку дыяпазонам даты;

- Пошук інфармацыі аб навуковых канферэнцыях, рэзюмэ і патэнтах;

- Удасканаленьне, настройка і захаваньне вынікаў пошуку.


http://www.findarticles.com/
Пошукавая сістэма, якая выкарыстоўваецца для пошуку самых разнастайных артыкулаў, у тым ліку і навуковых. Дае карыстачу шырокі набор артыкулаў па экалёгіі, гідрабіялёгіі, хіміі, медыцыне, натуральным і гуманітарных навуках ў цэлым. Гэты сайт зручны ў выпадку фармаваньня карыстальнікам пашыранага запыту ў цікавіць яго прадметнай вобласці.
http://www.sciencedirect.com
База дадзеных і пошукавая сістэма, якая змяшчае зместа навуковых часопісаў выдавецтва Elsevier па прыродазнаўчых навуках. Таксама, сістэма зьмяшчае матэрыялы па навуковай, медыцынскай і тэхнічнай інфармацыі: больш за 2000 часопісаў, сотні кніжных сэрый, кіраўніцтваў і даведнікаў. Пошук інфармацыі ажыццяўляецца па ключавых словах. Магчымы варыянт пашыранага пошуку (па назве часопіса, артыкулу).
http://highwire.stanford.edu
Сайт секцыі бібліятэкі Стэнфардскага універсітэта прапануе ўвазе карыстальнікаў велізарную базу матэрыялаў, даступных да бясплатнае запампоўкі ў поўным аб'ёме. Крыніцамі прапанаваных артыкулаў з'яўляюцца 975 часопісаў, чытачы маюць магчымасць доступу да поўных тэкстаў амаль 1.435.924 артыкулаў, якія перад публікацыяй атрымалі рэцэнзію экспертаў. Магчымы хуткі пошук і пашыраны пошук (па аўтарах артыкулаў, назвах, цытатах, ключавых словах і г.д.).
http://www.biodat.ru
Сайт, які змяшчае экалёгічную інфармацыю і ўяўляе сабой on-line часопіс "Прырода Расеі". На сайце можна знайсці ўсю падрабязную інфармацыю па апошніх праведзеных экалёгічным і іншых даследаваннях на тэрыторыі Расеі. Дадзеная інфармацыя можа быць карысная шырокаму колу дасьледчыкаў: заалёгіі, эколягам, гідрабіёлёгам і інш

http://ukmoths.org.uk/ і http://www.leafmines.co.uk/
Два парталы,якія ствараліся як онлайнавая база дадзеных па мінёрах Вялікабрытаніі. Мае шмат карыснай інфармацыі па экалёгіі розных відаз, а таксама цікавы да параўнаньня фаўны Альбіёна і Беларусі.
Сайт заалёгічнага інстытута Расейскай Акадэміі навук. На сайце даецца падрабязная інфармацыя пра навукова-даследчыя канферэнцыі, апублікаваныя зборнікі навуковых артыкулаў на заалёгічную тэматыку. Сайт зьмяшчае карысную інфармацыю для заолагаў шырокага профілю.
http://www.entomology.ru/
Рускамоўны Энтамалагічны сайт. Змяшчае фаўністычную, сістэматычную, экалёгічную інфармацыю аб прадстаўніках Тыпу Insecta.
http://www.bladmineerders.nl/

Галяндскі сайт, які прысьвечаны інсектам мінёрам Эўропы. Выбітны вялікай колькасьцю фатаздымкаў і апісаньняў. Можа быць выкарыстаны ў якасьці дапаможніка пры вызначэньні.


Дзеячы асабісты сайт у WWW


http://uladzislaujan.narod.ru/

Граф (кола) навуковых цікаўнасьціяў


Магістранта Іванова У. У. Біялёгічны факультэт

Спэцыяльнасьць заалёгія



Сумежныя спэцыяльнасьці

03.00.08 – Заалёгія

  1. Сістэматыка.

  2. Фаўністыка.

  3. Зоагеаграфія.

  4. Экалёгія асобін, папуляцый і суполак.



03.00.16 – Экология

  1. 1.Вывучэньне рэфкцый арнганізму і яго сістэм на дзеяньне неспрыяльных і экстрэмальных фактараў з мэтай ацэнкі ступені ўстойлівасьці да вонкавых уздзеяньняў, усталяваньню межаў талерантнасьці і мэханізмаў трансфармацыі прыстасаваўчых зьменаў у функцыянальныя парушэньні.

  2. Вывучэньне мэханізмаў і заканамернасьцяў сэзоннае і шматгадовае дынамікі зьмены функцыянаваньня арганізмаў, біямасы , колькасьці, дэмаграфічнае структуры суполак, папуляцый, відаў рознага таксанамічнага ўзроўню.

  3. Вывучэньне ўзаемадзеяньня біясістэм рознага ўзроўню з фактарамі асяродьдзя.

  4. 4. Распрацоўка тэарэтычных асноваў і матэмтычных мадэляў устойлівага і экалёгічна бясьпечнага прыродакарыстаньня.





Асноўная спэцяльнасьць

03.00.09 – Энтамалёгія

  1. Сістэматыка інсектаў.

  2. Марфалёгія інсектаў і біялёгія іх разьвіцьця

  3. Геаграфічнае распаўсюджаньне інсектаў.






Спадарожнічыя спэцыяльнасьці

06.01.11 – Защита растений

  1. Навуковыя дасьледваньні заканамернасьцяў і ўмоваў узьнікненьня эпіфітотыяў і масавага размнажэньня шкодных арганізмаў, мадэляваньне дынамікі колькасьці папуляцыяў шкодных відаў.

  2. Біялёгія, эталёгія і асаблівасьці разьвіцьця паталёгічных працэсаў у розных экалёгічных умовах, дыягностыка арганізмаў, якія шкодзяць расьлінам.





Прэзэнтацыя магістарскай дысэртацыі


Прэзэнтацыю магчыма спампаваць на асабістым сайту, можна скарыстаць спасылку http://uladzislaujan.narod.ru/miny.ppt/

Тэставыя пытаньні па асновах інфармацыйных тэхналёгіяў.


1. Каб задаць спасылку ў мове HTML неабходны тэг:









2. Існуюць 3 мадэлі арганізацыі баз дадзеных (абярыце лішняе):

  1. Рэляцыйная

  2. Сеткавая

  3. Рэлейная

  4. Іерархічная

Сьпіс літаратуры да выпускной працы.





  1. Access 2000: справочник / Гюнтер Штайнер; науч. ред. С.И.Молявко. – М.:
    Лаборатория Базовых Знаний, 2000. – 474 с.

  2. Access 2000: самоучитель / П.Ю.Дубнев. – М.: ДМК Пресс, 2004. – 313 с., ил.

  3. Microsoft Office 2000 / Стив Сагман; пер. с англ. А.И.Осипова, П.А.Мерещук. – М.: ДМК, 2002. - 669 c., ил.

  4. Microsoft Office XP в целом: наиб. полное рук-во. Для широкого круга пользователей / Ф.Новиков, А.Яценко. – Спб: БХВ-Петербург, 2002. – 917 с., ил.

  5. Microsoft PowerPoint 2003: самоучитель / М.В.Спека. – Москва, Санкт-Петербург, Киев: Диалектика, 2004. – 363 с., ил.

  6. Microsoft Word 2003 в теории и на практике / С.Бондаренко, М.Бондаренко. – Минск: Новое знание, 2004. – 336 с., ил.

  7. Windows 2000: проблемы и решения. Спец. справочник / Мэтью Штребе; пер. с англ.П.Анджан, А.Войтенко. – Спб: Питер, 2002 – 858 с.

  8. Word 2000 / Марк Зайден; науч. ред. В.Гребнев, С.Молявко. – М.: Лаборатория Базовых Знаний, 1999. – 336с., ил.

  9. Шафрин Ю.А. Информационные технологии: учеб. пособие: В 2 ч / Ю.А.Шафрин. – М.: Лаборатория Базовых Знаний, 2003. – Ч.1: Основы информатики и ИТ – 316 с., ил.

  10. Шафрин Ю.А. Информационные технологии: учеб. пособие: В 2 ч / Ю.А.Шафрин. – М.: Лаборатория Базовых Знаний, 2003. – Ч.1: Офисная технология и ИТ – 336 с., ил.

  11. Ваш Office 2000: MS Word, MS Excel, Internet Explorer и др. / С.Баричев, О.Плотников. – М.: КУДИЦ ОБРАЗ, 2000. – 318 с., ил.

  12. Информатика: учеб. для студ. вузов, обуч. по естеств.-науч. напр. и спец. / В.А.Каймин. – М.: ИНФРА-М, 2000. – 232 с., ил.

  13. Компьютерные презентации: от риторики до слайд-шоу / Т.М.Елизаветина. – М.: КУДИЦ ОБРАЗ, 2003. – 234 с.

  14. Освой самостоятельно Microsoft Excel 2000 = Teach Yourself Microsoft Excel 2000: 10 минут на урок: учеб. пособие: пер. с англ. / Дженнифер Фултон – М.: Издательский дом «Вильямс», 2000. – 224 с., ил.

  15. Технологии работы с текстами и электронными таблицами: Word, Excel / М.С.Шибут; под ред. И.Ф.Богдановой. Минск: общественное объединение «Молодежное научное общество», 2000. – 142 с.

Дадатак.

Слайды прэзэнтацыі магістарскай дысэртацыі.


















































База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка