Выступленне Куніцкага С. П., настаўніка дуа “Дабрамысленскі дзіцячы сад сярэдняя школа Івацэвіцкага раёна



Дата канвертавання15.05.2016
Памер60.62 Kb.
Выступленне Куніцкага С.П.,

настаўніка ДУА “Дабрамысленскі дзіцячы сад - сярэдняя школа» Івацэвіцкага раёна
Паважаныя дэлегаты з’езда і госці!

Я, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі, 38-ы год працую на ніве адукацыі. Мая работа ў якасці старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ў ДУА “Дабрамысленскі дзіцячы сад-сярэдняя школа” пачалася ў 1989 годзе, а ў прафсаюзных органах працую ўжо 36 гадоў і ведаю, як ацаніць работу прафсаюзнага актыву, органаў упраўлення адукацыші і ўстаноў адукацыі па захаванню праў работнікаў і стварэнню спрыяльных ўмоў працы.

Сёння ФПБ, ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, абкамы і райкамы прафсаюза з’яўляюцца сапраўднымі сацыяльнымі партнёрамі ад Міністэрства адукацыі да кожнай установы адукацыі, хаця ёсць яшчэ шмат нявырашаных праблем.

Хочацца адзначыць, што наша школа займае дастойнае месца на адукацыйным полі Івацэвіцкага раёна. У нас склаліся свае традыцыі. Аб нашай школе расказвала рэспубліканскае тэлебачанне, аб пэўных набытках я расказаў на старонках “ Івацэвіцкага весніка” і “Настаўніцкай газеты”. Хаця, як і ў кожным калектыве, у нас ёсць свае праблемы, якія чакаюць свайго рашэння.

Я ўважліва сачу за прэсай і хочацца адзначыць, што праблема, як падняць статус настаўніка, разглядваецца і абмяркоўваецца на канферэнцыях, пленумах, круглых сталах. Цэнтральны, абласны камітэт прафсаюза, упраўленне адукацыі аблвыканкама рэгулярна ўносяць прапановы па паляпшэнню сацыяльна-эканамічнага становішча работнікаў. Педагогі вобласці адчуваюць падтрымку кіраўніцтва вобласці. Маладым спецыялістам павышаюцца аклады па кантракту, ім ажыццяўляецца выплата кампенсацый за найм жылля.

Чым жа жыве пярвічка? Што ўдалося нашай прафсаюзнай арганізацыі разам з адміністрацыяй зрабіць карыснага, каб калектыву працавалася і жылося камфортна, добра і ўтульна?

На ўсіх пытаннях, вядома, спыніцца не прыдзецца. Але на некаторых сёння хочацца засяродзіць увагу.

Першае, аб чым хочацца сказаць – гэта матывацыя прафсаюзнага членства. На прафсаюзным уліку стаіць 55 работнікаў і 15 настаўнікаў-пенсіянераў – гэта 100%.

У нашым калектыве стала нормай, што ўсе важнейшыя рашэнні прынімаюцца пры непасрэдным удзеле і з улікам прапаноў прафсаюзнага камітэта. Усё гэта спрыяе стварэнню ў школе добрага мікраклімату, добрых адносін паміж членамі калектыву.

Палажэнні Калектыўнага дагавора на 2013-2016 гады адпавядаюць абласному і раённаму пагадненню. Іх выкананне аналізуецца два разы ў год на прафсаюзных сходах.

Трэба адзначыць, што за апошнія 10-15 гадоў, а магчыма і больш, не было выпадкаў парушэння адміністрацыяй працоўнага заканадаўства. Аб гэтым сведчаць праверкі прававога інспектара абкама прафсаюза. А калі ўзнікаюць пытанні, то яны вырашаюцца на месцы сумесна адміністрацыяй школы і прафкамам.

Стала ўжо традыцыяй у нашай школе правядзенне конкурса на лепшы школьны кабінет, для ўзнагароджвання переможцаў выдзяляюцца сродкі з прафсаюзнага бюджэту і прэміяльнага фонду школы. Усё гэта стымулюе працу настаўнікаў.

Наш калектыў умее не толькі добра працаваць, але і гаспадарыць. Некалькі прыкладаў. У школе працуе 14 мужчын, дырэктар школы не толькі выдатны настаўнік, але і талковы гаспадар. Мы і цесляры, і лесарубы, і плотнікі, і муляры, і каменшчыкі. Мы не ходзім па кабінетах райвыканкама, не пішам просьб, а сваімі сіламі стараемся здабыць будаўнічы матэрыял, каб пабудаваць гараж для школьнага аўтобуса. Мы рыхтавалі лес, сваімі сіламі зрабілi рамонт гэтага вялікага будаўнічага аб’екта.

Асаблівае месца ў прафсаюзнай арганізацыі займае маральная, матэрыяльная і сацыяльная падтрымка нашых ветэранаў, іх на ўліку 15, некаторыя працягваюць працаваць, бо няма кім замяніць. Мы ім за гэта вельмі ўдзячны. Стала добрай традыцыяй у школе перад пачаткам навучальнага года аказваць матэрыяльную дапамогу ветэранам. На ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку навучальнага года, мы заўсёды запрашаем іх. У 2010 годзе у былой настаўніцы нашай школы Т.Р.Бегунец здарылася вялікая бяда: у кватэры адбыўся пажар. Увесь калектыў прыйшоў ёй на дапамогу. Мы сваімі сіламі адрамантавалі ёй кватэру. За што яна ўдзячна нам па сённяшні дзень.

А цяпер аб набалелым, пра што я не магу не сказаць, выступаючы на з’ездзе, што хвалюе не толькі мяне і маіх калег, але і ўсіх тут прысутных.

Успомнім, паважаныя калегі, а ў зале ёсць шмат вопытных і мудрых людзей, што ў нас час гадоў 20-30 назад выпускнікі школы сярод самых прэстыжных прафесій называлі прафесію настаўніка. Лепшыя з класа выбіралі гэты шлях. А што мы бачым сёння? Недаборы на бюджэтную сферу навучання. А той, хто падае дакументы, не можа здаць нават першую сесію. Гэты факт сведчыць пра тое, што не проста падае, а ўпаў прэстыж настаўніцкай прафесіі. І я часта задумваюся над тым, хто ж прыйдзе на змену старэючым калектывам? А тое, што педагагічныя калектывы старэюць - гэта факт. Сёння ніхто не аспрэчвае, што маладыя спецыялісты, адпрацаваўшы па размеркаванні свае 2 гады, шукаюць іншую сферу дзейнасці. Не хапае настаўнікаў матэматыкі, замежнай мовы, хіміі, фізікі. У нашай школе гэтыя прадметы выкладаюць настаўнікі-пенсіянеры.

Сітуацыя, якая складваецца, з кожным годам ускладняецца. Школу пакідаюць таленавітыя настаўнікі, адыходзіць ініцыятыва, творчасць, і як вынік, пачынае зніжацца якасць адукацыі.

Усякія спосабы процістаяць гэтаму працэсу і пераадолець цяжкасці звычайна зводзяцца к наступнаму: закручванню гаек, далейшай бюракратызацыі школы і рэгламентацыі дзейнасці кіраўнікоў устаноў і непасрэдна настаўнікаў.

Чаму ж падае прэстыж нашай прафесіі? І справа тут не столькі ва ўзроўні яго заработнай платы, колькі ў адносінах да педагога. Яго першапачатковая задача – вучыць дзяцей, і вучыць прафесійна, цікава, з захапленнем. Менавіта пра свой абавязак павінен думаць настаўнік, прыходзячы ў школу. Але гэта яму сёння не зусім удаецца. Сённяшняя адукацыя перагружана методыкамі, рэкамендацыямі, справаздачамі, планамі, якія трэба выконваць, настаўнік павінен займацца і не ўласцівымі яго прафесіі абавязкамі, якія не маюць ніякага дачынення да адукацыйнага працэсу і выхавання дзяцей. Абавязкаў, якія амаль павешаны на педагогаў з іншых ведамстваў - хоць адбаўляй. Мы абавязаны ўсім: органам унутранных спраў, пракуратуры, па надзвычайным сітуацыям, органам аховы здароўя, ваенкамату, сацыяльнай службе, санітарнай службе, нават бацькам: усе яны шлюць у школу свае ўказанніі, па сутнасці, навязваюць педагогам выконваць свае абавязкі.

Школа не павінна замяшчаць бацькоўскія функцыі, школа павінна іх дапаўняць, карэкціраваць. Бацькі павінны ў поўнай меры адказваць за выхаванне сваіх дзяцей, а не класныя кіраўнікі, настаўнікі і дырэктары.

Сёння вельмі часта і густа з вуснаў чыноўнікаў можна пачуць такія фразы: настаўнік павінен тое, настаўнік павінен тое. І увогуле ён павінен быць такім, такім. Не трэба перад намі станавіцца на калені, не трэба ўзводзіць нас на п’едэстал. Не трэба да нашай прафесіі прад’яўляць павышаныя патрабаванні, гаварыць пра яе ўзнёсла. Прафесія наша не горшая і не лепшая за другія. Ёсць свае плюсы і мінусы.

А дастойнай ацэнкі сваёй працы настайнік і выхавацель не атрымліваюць. Калі з 1949 па 1976 гады мінулага стагоддзя 16 лепшых настаўнікаў нашага раёна ўдастоены высокага звання “Заслужаны настаўнік”, то за апошнія 10 гадоў ў вобласці толькі тром кіраўнікам устаноў адукацыі прысвоена гэтае званне.

Педагогі заклапочаны тым, што практычна ўсе яны лішыліся магчымасці атрымаць пенсію за выслугу гадоў. Прынятае палажэнне аб парадку атэстацыі педагагічных кадраў сістэмы адукацыі прывяло ў шок выхавацеляў устаноў дашкольнай адукацыі, кіраўнікоў і іх намеснікаў.

Выхавацелі, якія не маюць спецыяльнай адукацыі, сталі ізгоямі ў сістэме адукацыі. Кіраўнікі пазбаўлены права на атэстацыю як настаўнікі.

Прапановы Брэсцкага абласнога камітэта, неаднаразовыя звароты прафсаюза і педагогаў Міністэрствам адукацыі не падтрыманы.

Паважаны Міхаіл Анатольевіч!

Па даручэнню педагогаў і ветэранаў педагагічнай працы вобласці дазвольце перадаць Вам зварот з просьбай унесці змены ва ўмовы атэстацыі педагогаў. Мы просім Вас пачуць голас педагогаў. Яшчэ не позна выправіць дапушчаныя памылкі, захаваць лепшых педагогаў у адукацыі.

І апошняе. У СМІ часта можна пачуць аб мэтазгоднасці існавання рэгіянальных інстытутаў развіцця адукацыі і перадаць гэтыя функцыі педагагічным універсітэтам. Педагогі вобласці за тое, каб яны існавалі, толькі трэба надзяліць іх тымі функцыямі, якія яны павінны выконваць, а не накладваць на іх функцыі кантралёраў. У нас кантралёраў усіх узроўняў хапае і так.

Хочацца выказаць удзячнасць Цэнтральнаму, абласному і раённаму камітэтам за кансультатыўна-метадычную дапамогу па розных пытаннях дзейнасці прафсаюза. Веснікі абласнога камітэта прафсаюза з’яўляюцца настольнымі кнігамі для кіраўнікоў устаноў адукацыі і старшынь прафсаюзных камітэтаў.

Сайты абласнога, раённага, ЦК, ФПБ дапамагаюць ў рабоце нам, прафсаюзным актывістам, так як нясуць неабходную і патрэбную інфармацыю па ўсіх напрамках работы.

Закончыць сваё выступленне хочацца словамі выдатнага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага:

Чалавеку патрэбна не слава,

А людская ўвага і ласка

І сардэчнае шчырае слова.



Дык не стамляйцеся, паважаныя калегі, рабіць людзям дабро. Дзякуй за ўвагу!


: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка