Вызваленне Дзяржыншчыны Дзяржынскі раён быў вызвалены ў ходзе Беларускай аперацыі 1944 г кодавая назва



Дата канвертавання15.05.2016
Памер41.92 Kb.
Вызваленне Дзяржыншчыны
Дзяржынскі раён быў вызвалены ў ходзе Беларускай аперацыі

1944 г. (кодавая назва «Баграціён»).Войскі 2-га Беларускага

фронту, якія ўдзельнічалі ў Мінскай аперацыі 1944 г.,

праследавалі праціўніка. Паводле дырэктывы Стаўкі Вярхоўнага

галоўнакамандавання ад 4 ліпеня 1944 г., войскі атрымалі задачу

без аператыўнай паўзы развіваць наступленне ў напрамку на

Навагрудак, Ваўкавыск, Беласток, у ходзе якога завяршыць

разгром рэштак 4-й і 9-й нямецкіх армій, не даць ім магчымасці

замацавацца і арганізаваць супраціўленне на загадзя

падрыхтаваных да абароны рубяжах.

На тэрыторыі Дзяржынскага раёна разгарнуліся баі па разгроме

разрозненых груповак нямецка-фашысцкіх войскаў, якія

прарваліся з бабруйскага і мінскага «катлоў». Частка групы

генерала В.Мюлера (800 чалавек), якая вырвалася з акружэння,

рухалася на захад. Яна фарсіравала раку Пціч каля Самахвалавіч і

рушыла да в. Возера Уздзенскага раёна. Тут яна сутыкнулася з

рухомым атрадам 50-й арміі і была ліквідавана. Другая частка (1000

чалавек) дасягнула в. Дабрынёва. У ходзе баявых аперацый

савецкія войскі 6.7.1944 г. вызвалілі вёскі Дзямідавічы і

Дабрынёва. У гэты ж дзень злучэнні 48-й арміі вызвалілі Негарэлае.

Жорсткія баі ішлі за чыгуначную станцыю. У іх значную ролю

адыграла савецкая авіяцыя, якая нанесла моцныя ўдары па

праціўніку.

7 ліпеня Дзяржынск быў вызвалены ў выніку Беластоцкай аперацыі 1944 г. - састаўной часткі Беларускай аперацыі. У вызваленні раёна дапамагалі партызаны. Яны былі незаменнымі праваднікамі, дабы-валі звесткі аб праціўніку, яго абарончых збудаваннях, вялі сумесныя баі. Характарызуючы значнасць разведданых, якія паступалі ад партызан, член ваеннага савета 2-га Беларускага фронту генерал-лейтэнані А.Д.Акаракоў пісаў: «.. .данясенні ад на| шых слаўных партызан паступалі рэгулярна. Народныя мсціўцы былі нашымі вачамі і вушамі. Дзякуючы такім каштоўным данясенням штабу фронту станавіліся зразумелымелымі ўсе дзеянні ворага, што аблегчыла выкананне задачы па разгроме нямецкiх войскаў у Беларусі». Асабліва вызначыліся партызаны па ачышчэнні лясоў ад разрозненых разбітых варожых груп. Так, партызаны брыгады імя І.В.Сталіна ўзялi ў палон 600 нямецкіх салдат і афіцэраў захапілі значныя трафеі, у тым ліку і дакументы штаба 217-га грэнадзёрскага палка. У сумесных баях з часцямі Чырвонай армі партызаны 200-й брыгады імя К.К.Ракасоўскага ўзялі ў палон 1200 гітлераўцаў і адканваіравалі іх на зборны пункт. Высока ацаніў дапамогу беларускіх партызан камандуючы 3-й арміяй генерал-палкоўнік А.В.Гарбатаў, які 16.7.1944 г. пісаў: “...Адзначаю выдатную баявую работу чэрвеньскіх партызан і дзяржынскай брыгады Баранава (партызанская брыгада імя К.К.Ра-касоўскага — А. В.), якія ўмела і мужна змагаліся супраць праціўніка, што імкнуўся вырвацца з бабруйскага і мінскага «катлоў»...”.

«Вялікую дапамогу ў ачышчэнні тэрыторыі ад праціўніка аказалі нам мясцовыя жыхары і партызаны — сапраўдныя гаспадары беларускіх лясоў», — пісаў Маршал Савецкага Саюза Г.К.Жукаў.

Партызаны, якія дзейнічалі на тэрыторыі Дзяржынскага раёна, уліліся ў шэрагі Чырвонай арміі.

Насельніцтва Дзяржынскага раёна, як і ўсёй Беларусі, актыўна дапамагала часцям Чырвонай арміі і партызанам вылоўліваць салдат і афіцэраў разбітых нямецка-фашысцкіх часцей.

Мужнасць і гераізм у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі праявілі нашы слаўныя землякі. Больш за 4 тысячы жыхароў Дзяржынска і раёна змагаліся з ворагам у Чырвонай арміі, падполлі, партызанскіх брыгадах і атрадах. Каля 3 тысяч савецкіх воінаў і партызан, ураджэнцаў Дзяржыншчыны, узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі.

Нашы землякі Н.Ф.Рыдзеўскі і І.І.Зварыка з канца ліпеня 1944 г. да вясны 1945 г. паспяхова дзейнічалі ў складзе разведвальнай спецгрупы «Джэк» ва Усходняй Прусіі. Гераізм спецгрупы апісаны ў кнізе «Парашуты на дрэвах» адным з яе ўдзельнікаў Н.Ф.Рыдзеўскім. Паводле гэтай кнігі на кінастудыі «Беларусьфільм» зняты мастацкі фільм.



У руху бельгійскага Супраціўлення актыўны ўдзел прымаў інжынер з Дзяржынска А.В.Варанкоў. Пасля ўцёку з лагера Лімбурга ў 1943 г. ён разам з суайчыннікамі лейтэнантам І.А. Дзедзькіным і інтэндантам М.Ляшчынскім стварыў партызанскі атрад. У пачатку 1944 г. савецкія атрады, якія дзейнічалі ў Бельгіі, аб'ядналіся ў партызанскую брыгаду «За Радзіму», дзе А.В.Варанкоў стаў начальнікам штаба. Пасля вызвалення Бельгіі ад нямецка-фашысцкіх войскаў А.В.Варанкоў у ліку 30 іншых савецкіх партызан быў узнагароджаны вышэйшым ваенным ордэ-нам гэтай краіны.

Шэсць ураджэнцаў Дзяржынскага раёна былі ўдастоены высокага звання Героя Савецага Саюза — Аляксандр Кандратавіч Бурак, Антон Іосіфавіч Гурын, Марат Іванавіч Казей, Іван Сямёнавіч Леановіч, Яўген Іванавіч Фаміных, Мікалай Піліпавіч Шарко. У Дзяржынску жыў і працаваў Іван Сцяпанавіч Шмея — кавалер ордэнаў Славы трох ступеней.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка