Во вкладке Родителям



Дата канвертавання15.05.2016
Памер55.99 Kb.
Во вкладке Родителям

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ


25 ліпеня 2011 г. № 130
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб атэстацыі ў парадку экстэрнату і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
На падставе часткі трэцяй пункта 5 артыкула 163 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзеную Інструкцыю аб атэстацыі ў парадку экстэрнату.
2. Прызнаць страціўшымі сілу:
пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2003 г. № 39 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных установах» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 75, 8/9680);
пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 8 снежня 2006 г. № 122 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2003 г. № 39» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 68, 8/15893);
пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2008 г. № 90 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 мая 2003 г. № 39» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 276, 8/19761).
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Міністр


С.А.Маскевіч

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА ЗАЦВЕРДЖАНА

Міністр фінансаў Міністр працы Пастанова

Рэспублікі Беларусь і сацыяльнай абароны Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь Рэспублікі Беларусь

А.М.Харкавец М.А.Шчоткіна



20.07.2011 20.07.2011 25.07.2011 № 130

ІНСТРУКЦЫЯ

аб атэстацыі ў парадку экстэрнату
1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак атэстацыі ў парадку экстэрнату.
Для мэт дадзенай Інструкцыі выкарыстоўваюцца тэрміны, вызначаныя артыкулам 163 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
2. Рашэнне аб допуску асобы да атэстацыі ў парадку экстэрнату прымаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы жыхарства (месцы знаходжання) асобы на падставе пададзенай ім заявы і прад’яўлення ім пасведчання аб нараджэнні або дакумента, які сведчыць пра асобу. Ад імя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўніком.
Частковае засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі ва ўстанове адукацыі пры атэстацыі ў парадку экстэрнату можа быць пацверджана даведкай аб навучанні, поўнае засваенне адукацыйнай праграмы базавай адукацыі – пасведчаннем аб базавай адукацыі.
3. Заява і іншыя дакументы для прыняцця рашэння аб допуску асобы да атэстацыі ў парадку экстэрнату, прадугледжаныя пунктам 2 дадзенай Інструкцыі (далей, калі не вызначана іншае, – дакументы), падаюцца ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа да 25 красавіка года атэстацыі ў парадку экстэрнату.
Дакументы, пададзеныя ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа пасля 25 красавіка года атэстацыі ў парадку экстэрнату, прымаюцца для разгляду са згоды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адпаведная згода Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на праходжанне атэстацыі ў парадку экстэрнату можа быць дадзена пры наяўнасці ўважлівых прычын пропуску тэрміну падачы дакументаў (прызыў на тэрміновую ваенную службу або звальненне з тэрміновай ваеннай службы па заканчэнні тэрміну ваеннай службы па прызыве, выезд за мяжу на часовае або пастаяннае месца жыхарства, службовая камандзiроўка, па стане здароўя i iншае).
Уважлівасць прычын вызначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь на падставе заявы асобы, якая звярнулася для атрымання згоды на праходжанне атэстацыі ў парадку экстэрнату. Дакументы і прынятае рашэнне аб згодзе або адмове ў разглядзе заявы аб допуску да атэстацыі ў парадку экстэрнату пасля 25 красавіка года атэстацыі ў парадку экстэрнату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь накіроўвае ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа на працягу пятнаццаці каляндарных дзён з дня паступлення заявы.
4. Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа разглядае дакументы, якія паступілі, і ў тэрмін да 1 мая:
вызначае вучэбныя прадметы, па якіх асобе неабходна здаць экзамены;
вызначае вучэбныя прадметы, па якіх адзнака выстаўляецца з даведкі аб навучанні;
вызначае ўстанову адукацыі, у якой будзе праводзіцца атэстацыя ў парадку экстэрнату;
накiроўвае ва ўстанову адукацыі рашэнне аб допуску асобы да выніковай атэстацыі;
паведамляе асобе аб допуску да атэстацыі ў парадку экстэрнату або аб адмове. Адмова ў допуску да атэстацыі ў парадку экстэрнату павінна быць матываванай.
Пры падачы заявы аб допуску да атэстацыі ў парадку экстэрнату пасля 25 красавіка года атэстацыі ў парадку экстэрнату аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа адпаведнае рашэнне павінна быць прынята на працягу трох каляндарных дзён з дня атрымання згоды Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
5. Формай атэстацыі ў парадку экстэрнату з’яўляецца экзамен, у тым ліку выпускны экзамен. Вучэбныя прадметы, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, формы і тэрміны іх правядзення адпавядаюць пераліку вучэбных прадметаў і іх формам, па якіх праводзяцца выпускныя экзамены, якія штогод устанаўлівае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Экзамены, за выключэннем выпускных экзаменаў, праводзяцца ў вуснай форме.
6. Атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзіцца ў маі-чэрвені. Пры падачы заявы аб допуску да атэстацыі ў парадку эстэрнату пасля 25 красавіка года атэстацыі ў парадку эстэрнату такая атэстацыя можа праводзіцца ў іншы тэрмін, які вызначаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.
7. Кіраўнік установы адукацыі, вызначанай для правядзення атэстацыі ў парадку экстэрнату, на падставе рашэння аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага i распарадчага органа:
выдае загад аб залічэнні асобы ў лік вучняў;
зацвярджае расклад правядзення экзаменаў, які даводзіцца да ведама экстэрна не менш чым за тры дні да пачатку экзаменаў.
8. Атэстацыя ў парадку экстэрнату складаецца з выстаўлення экзаменацыйных адзнак па вучэбных прадметах тыпавога вучэбнага плана базавай школы пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыі, тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі, па якіх экстэрн здае экзамены, у тым ліку выпускныя экзамены, і (або) з выстаўлення адзнак з даведкі аб навучанні.
9. Пры атэстацыі ў парадку экстэрнату:
экзамены праводзяцца ў парадку, вызначаным Правіламі правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2011 г. № 38 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 92, 8/23993);
адзнака па вучэбным прадмеце выстаўляецца з даведкі аб навучанні, калі ў даведцы аб навучанні па гэтым вучэбным прадмеце выстаўлена станоўчая адзнака;
выніковая атэстацыя па вучэбных прадметах «Фiзiчная культура і здароўе», «Працоўнае навучанне», «Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка» праводзiцца па жаданнi экстэрна. Калi па гэтых вучэбных прадметах экстэрн не праходзіць атэстацыю, то ў пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi або атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi робiцца запiс: «не вывучаў(ла)».
10. Экстэрн мае права на карыстанне падручнікамі, вучэбнымі дапаможнікамі і на атрыманне кансультацый па вучэбных прадметах.
11. Вынiкi здачы экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах фiксуюцца ў пратаколе экзаменаў, выпускных экзаменаў з паметкай «экстэрнат», які падпiсваецца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.
12. Экстэрну, якi атрымаў па адным, некалькіх экзаменах, у тым ліку выпускных экзаменах па вучэбных прадметах, адзнаку 0 (нуль) балаў, выдаецца даведка аб навучанні.
13. Экстэрну, які паспяхова прайшоў атэстацыю ў парадку экстэрнату, на падставе рашэння кіраўніка ўстановы адукацыі, у якой ён праходзіў атэстацыю, у парадку, вызначаным заканадаўствам, выдаецца дакумент аб адукацыі.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка