Вобразы сяброў-паэтаў у творчасці аркадзя куляшова



Дата канвертавання15.05.2016
Памер36.67 Kb.
Я.І. Клімуць (Магілёў, Беларусь)
ВОБРАЗЫ СЯБРОЎ-ПАЭТАЎ

У ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА
Першымі паэтамі, якія сталі назаўсёды сябрамі, былі для Аркадзя Куляшова Змітрок Астапенка і Юлій Таўбін, з якімі ён пазнаёміўся ў Мсціславе. Гэта быў 1928 год, час заканчэння Аркадзем Саматэвіцкай сямігодкі, перыяд выбару новага шляху. Што гэта будзе арыентацыя на літаратуру, юны выпускнік ужо не сумняваўся. А з такой адукацыяй можна было адпраўляцца толькі ў педтэхнікум, а чаму менавіта мсціслаўскі - сёння меркаваць цяжка. Магчыма, гэта была бліжэйшая навучальная ўстанова, а можа, выбар быў зроблены свядома, бо ў педтэхнікуме была даволі салідная па тым часе творчая суполка, удзельнікі якой друкавалі вершы ў газеце Калінінскай акругі "Наш працаўнік", дзе ўрэшце з’явіліся і першыя творы Аркадзя Куляшова, падпісаныя псеўданімам Алесь Дуда.

А яшчэ той гарадок прыцягваў гістарычнай таямнічасцю і дастатковай славаю. Відаць, некаторыя падзеі, што сталі ўжо легендамі, былі вядомы школьніку: пра гераічную стойкасць смаленска-мсціслаўскага палка на Грунвальдскім полі. Значна пазней, у паэме "Далека да акіяна" пра гэты горад паэт скажа так:



Спіць пад ззяннем месяца,

Лёгшы ўздоўж ракі,

Месца, што не месціцца

Нават у радкі:

Мсціславам, Амсціславам,

Як ні назавеш —

Словы ўсё не сціслыя,

Не даюццаў верш [1, с. 338-339].

Характарызуе Аркадзь Куляшоў і паэтычную кагорту. Усе яны пісалі пад псеўданімамі. Пра гэта згадвалі пазней пісьменніца Ганна Сапрыка і Сяргей Кулагін, вядомы журналіст у Крыме, таксама выпускнікі педтэхнікума. Паэт у згаданай паэме ўзнёсла прамаўляе:



Раскруці палотнішча

Друку акруговага -

Замільгаюць прозвішчы

Васіля Барвовага,

Янкі Бурапеннага,

Міхася Праменнага [1, с. 340].

Адметныя вызначэнні дае Аркадзь Куляшоў сваім шчырым сябрам Юлію Таўбіну і Змітраку Астапенку:



Юлі Гомн!..

Гэтага

Эпіка і лірыка

Мела за адпетага

Нелюдзіма-схімніка

Гарадская вуліца

Яркія, адметныя

Галыйтукі і запанкі —

Вось штрыхі партрэтныя

Змітрака Прытапенкі [1, с. 341-342].

Замацаванне пачатага сяброўства ў Мсціславе прадоўжылася ў Мінску. Аркадзь і Юлій былі рамантыкамі, Змітрок усё шукаў сябе: вывучаў мовы, спрабаваў сябе ў прозе, нават напісаў раман на фантастичную тэматыку. Але сяброўства было абарвана чорнымі сіламі. А. Куляшоў не выступіў у абарону сваіх сяброў, ды гэта і не мела сэнсу, такі быў скрутны час. Але віну душэўную ён нёс праз усё жыццё, што ўрэшце і выказаў у вядомым "Маналогу":



Калі і дзе, я ўдакладняцъ не стану

Таго, што больш не выклікае прэк,

Бесчалавечнасцъ выпаліла рану

На часе тым, што адышоў навек [1, с. 141].

Рана гэта смылела заўсёды, яна выклікала ў паэта горыч ад многіх з’яў, непадуладных шараговаму чалавеку. А. Куляшоў, як і нямногія іншыя, што выжылі ў той скрушлівы час, не верыў у жудасныя абвінавачванні. Але выказаць гэта змог значна пазней, калі маўчаць было ўжо немагчыма. У параўнанні з аўтабіяграфічнай паэмай у "Маналогу" больш эмацыянальна раскрываюцца перажыванні, па-філасофску асэнсоўваецца той час. У "Маналогу" вобразы сяброў у нейкай ступені рамантызуюцца, узвялічваюпда, ужо чытачом успрымаюцца як асобы выключныя, а ў нейкай ступені нават, як у евангеллях, кананізуюцца ў лік святых. У гэтым і заключаецца вялікая сіла ўздзеяння твора.

Ці не таму Аркадзь Куляшоў не звяртаецца да канкрэтных рэалій пра жыццё паэтаў, а акцэнтуе ўвагу на іх паэтычных памкненнях, так рана абарваных злавесным лесам.

Вяло нас музы строгай блаславенне

На шлях цяжкі, ды што казацъ аб тым...

Я — ваша памяцъ, вы — мае сумленне,

Я— дрэўка, вы - трывалы сцяг наім [1,с. 142].

Валянціна Куляшова адзначае: "Сардэчная прыхілънасцъ была для яго адзіным маты вам сяброўства. Так ствараў ён для сябе эмацыянальна дадатны клімат — неабходную ўмову паспяховай творчасці.



Такім складам душы тлумачыцца, вгдацъ, і бацъкава вернасцъ памяцг сяброў юнацтва - паэтау Юлія Таўбіна і Змітрака Астапенкі... [2, с. 85].

А. Куляшоў стварыў своеасаблівы рэквіем у гонар сваіх сяброў, увекавечыўшы іх назаўсёды.


Літаратура:

1. Куляшоў, Аркадзь. Паміж наступным і былым / А. Куляшоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. — 542 с.



2. Куляшова, Валянціна. Лясному рэху праўду раскажу / В. Куляшова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989.— 335 с.

Крыніца:

Клімуць, Я. І. Вобразы сяброў-паэтаў у творчасці Аркадзя / Я. І. Клімуць // Куляшоўскія чытанні : материалы Международнай научно-практической конференци 27-28 апреля 2011 г. — Могилев : МГУ им. А. А. Кулешова, 2011. — С. 112—115.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка