Вольга Цяцёркіна



Дата канвертавання15.05.2016
Памер41.87 Kb.

Вольга Цяцёркіна

Полацкiя прывiды.

Цяжка паверыць, што Полацак насамрэч існуе. Што ёсьць тысячагадовае места, якое стаіць на паганскіх капішчах, заклятых скарбах, езуіцкіх лёхах, шмат'ярусных могільніках, схронах і сьметніках. Ён нагадвае стопавярховы будынак, на самым вершачку якога жывём мы. Падмурак і першыя паверхі схаваныя ад нас хмарамі непацьверджаных гістарычных зьвестак. Адтуль мы чуем ціхую казань апостала Андрэя і тупат гунскае коньніцы. На лёджыю дзясятага паверху выходзіць Рагнеда: ці ня едуць з Кіева сваты? Іван Жахлівы з стральцамі, коньмі, аркебузамі, гарматамі, папамі і плахамі падымаецца ў грузавым ліфце на шасьцідзясяты паверх. На кавалачку паперы — адрас: кв. 1563. На дзевяностым — рамонт: біскуп Сямашка выносіць з Сафіі ўніяцкае начыньне і скідае ў сьмецьцеправод. Але хто гэта сьлізгае між паверхамі, не зважаючы на сьцены і столевыя перакрыцьці? Чые — здавалася б, зусім не вызначальныя ў гісторыі места — імёны ад дзеда-прадзеда ведаюць сёньняшнія палачане? Гаворка пра полацкіх прывідаў, неадменныя атрыбуты любога старога места. Рэестраваць і ўпарадкаваць зьвесткі пра іх нам дапамог пісьменьнік Уладзімер Арлоў — найбуйнейшы на сёньня спэцыяліст па полацкіх зданях.

Андрэй Скурко



Айцец Папэ


Калі Папа Клімэнт XIV у 1773 г. забараніў Таварыства Езуса ва ўсім сьвеце, езуіты ацалелі толькі на беларускіх землях, захопленых Расейскай імпэрыяй. Сталіцай ордэну стаўся Полацак. У месьце па-ранейшаму працаваў езуіцкі калегіюм, які ў 1812 г. ператварыўся ў Акадэмію. Там вучылася 700 студэнтаў, лекцыі чыталі выкладчыкі з Італіі, Нямеччыны, Аўстрыі, ставала й беларусаў.

Езуіты не былі насупленымі занудамі, засяроджанымі толькі на справах адукатарскіх і духоўных. Сьведчаньне гэтаму — наяўнасьць у сутарэньнях Акадэміі віннага склепу. Гаспадарыў там айцец Папэ. Штодня ён рабіў абход — нясьпешна тэпаў між вялізных дубовых бочак з выдатным старым мёдам-трайняком. Часам спыняўся, падазрона аглядаў якую зь іх і нацэджваў сабе кубак — праверыць, ці не сапсаваўся часам напой. Дый для здароўя карысна: кухаль гэткага мёду адолее любую прастуду. Сьцюдзена ў тых скляпох, асабліва чалавеку немаладому... "Мае ўнукі", — казаў ён пра студыёзусаў. I тыя дужа любілі таварыскага айца-жыцьцялюба. Памятаеце, зь якой цеплынёю яго згадвае адзін з герояў "Шляхціца Завальні"?

Прывід айца Папэ дагэтуль зьяўляецца ў калідорах былой езуіцкай акадэміі. Там яго, відаць, і пабачыў мастак-кераміст Алесь Бердашкевіч, які стварыў вобраз вясёлага манаха — зь вялікім келіхам, емістай пляшкаю ды ключамі ад вінарні. Выява тая ўпрыгожвае кніжную паліцу Ўладзімера Арлова.

Габрыэль Грубэр


Яшчэ адзін езуіт, які дагэтуль ня мае супакаеньня, — Габрыэль Грубэр. Яго называлі "душою, розумам і правадыром беларускіх езуітаў". Матэматык, гісторык, хімік, музыка, мэдык, мастак, кандытар — усё, за што браўся Габрыэль, у яго ўдавалася. Ён вольна гаварыў сямю мовамі, быў генэралам Ордэну, рэктарам створанага ў Пецярбургу езуіцкага калегіюму. Гэта ён ініцыяваў ператварэньне полацкага калепюму ў Акадэмію Але пабачыць плен сваіх намаганьняў не пасьпеў: трагічна загшуў падчас пажару ў сваёй рэзыдэнцыі. Найверагодней, загарэлася яна ня проста так: таленавіты й магутны Габрыэль Грубэр меў досыць зайздросьнікаў і ворагаў.

Ягоная здань упадабала поЯгоная здань упадаоала полацкі езуіцкі "гарадок", які фрагмэнтарна ацалеў да нашага часу. У адным з карпусоў цяпер месьціцца шпіталь Міністэрства абароны. На жаль, гэта ўстанова закрытага тыпу, і высьветліць у пацыентаў, ці часта езуіцкі генэрал там зьяўляецца, досыць складана. Прыемней думаць, што Габрыэлю, як аматару мастацтва, больш даспадобы новая карцінная галерэя, што адчынілася ў мурах Акадэміі напярэдадні сёлетніх "Дажынак".


Францускі гусар


Паблізу Ніжняга замку, у цёмных прысадах вала Івана Жахлівага, можна сустрэцца з прывідам у мундзіры францускага гусара. Існуюць дзьве вэрсіі што да ягонага паходжаньня. Згодна зь першай, гусара таго атруціла маладая мілосьніца-шляхцянка, якой ён здрадзіў з шынкаркай. Паводле іншае вэрсіі, "Чорны афіцэр" — несупакоеная душа аднаго з францускіх ваякаў, што пахаваныя ў брацкіх магілах на беразе Дзьвіны.

Дзяўчынка-габрэйка


Паблізу Полацку, на Валовай азярыне, дзе ў паганскія часы было капішча Перуна І Бабы-Ягi, людзі почасту бачаць здань маленькай габрэечкі зь белым ад жаху тварыкам, чуюць ейны плач. У 1563 г. Полацак, які тады пераўзыходзіў багацьцем сталічную Вільню, захапілі войскі Івана Жахлiвага. Усходні цар пастанавіў зьнішчыць усіх "іншаверцаў". Пачалі з габрэяў. Іх, як сьведчыць летапіс, стральцы тапілі ў Дзьвiне ды ў Валовай азярыне, сьпіхвалі ў палонкі пад лёд. Дзіва што тая напалоханая габрэечка ніяк ня можа супакоіцца

Ня быў маскоўскі цар літасьцівы й да тутэйшых аднаверцаў: каго пабіў, каго ў палон вывеў. Пад ягонай рукою Полаччына абязьлюдзела.


Адам, Дамшік і Пётра


Пасьля зьнішчэньня юдэяў і мусульманаў, стральцы Івана Жахлівага ўзяліся за каталікоў. У лік ахвяраў трапілі манахі Адам, Дамінік і Пётра. Тры здані час ад часу зьяўляюцца ўначы каля могілак сьвятога Ксавэр я, палохаючы закаханых І аматараў прадукцыі полацкага вінзаводу, што, пабачыўшы тры цёмныя постаці ў сутанах з капюшонамі, умэнт цьверазеюць.

Котка з сапфіравымі вачыма


У сярэдзіне XVI ст. у Полацку жыла выляжанка (путана, кажучы сучаснаю моваю) Даміцэля. Яна была вядзьмаркаю і магла ўвесну перакідацца ў котку ды маркітавацца з катамі. У жаночым абліччы Даміцэля спакусіла процьму палачанаў і гасьцёў старажытнага гораду. Мужчынамі не абмяжоўвалася — і ў кашэчым, і ў чалавечым абліччы была бісэксуалкай.

Аднойчы на яе вабноты зьвярнуў увагу сам Сьцяпан Батура. Выляжанка трапіла ў абдымкі караля, і яны з прыемнасьцю бавілі час. Але нехта з прыдворных (відаць, ваявода Кашпар Бекеш, які дбаў пра дзяржаўны інтэрас) вырашыў, што вялікаму князю ня варта рэгулярна класьціся ў ложак з жанчынаю лёгкіх паводзінаў, няпэўнага паходжаньня і сумнеўнай будучыні. I Даміцэлю пачаставалі адмысловым віном. Канаючы ад атруты, яна ператварылася ў котку з сапфіравымі вачыма, скочыла з ложка і зьнікла ў анфілядах княскага палацу.



Цяпер котку-Даміцэлю можна бачыць у месяцавыя ночы на Верхнім замку, каля Сафіі. Часам яна перакідаецца ў жанчыну, каб спакусіць якога начнога мінака проста за Барысавым каменем.
: history -> POLOTSK
POLOTSK -> Няў, якія доўга жылі ў народнай памяці і ўвека-вечаны ў аналах славянскай гісторыі стара-жытных летапісах
POLOTSK -> Народная адукацыя у бсср: 1919-1924 гг.: Навуковая праца студэнта /пду, каф гiсторыi I сацыялогii; I. В. Альковiч. –Наваполацк: пду, 2002
history -> Адам Станкевiч Беларуская мова ў школах Беларусi XVI-XVII стагоддзаў
POLOTSK -> Нататкі мастацтвазнаучай скарыніяны
POLOTSK -> Духоўнасць як імператыў свабоды I творчасці асобы: гiсторыкасацыялагiчны аспект у межах праведзенага ў 20012002 гг навуковага даследавання «Муніцыпальная сістэма кіравання: сацыяльнамадэльны аспект на прыкладзе Рэспублікі Беларусь»
POLOTSK -> Полацкае вьішэйшае піярскае вучылішча
POLOTSK -> Матэматыка ў полацкай езуіцкай акадэміі арына Вячорка (Менск)
POLOTSK -> Адкрщцё аршанскага езу1цкага калегуiма І. У. Хмяльніцкая І. А. Цішкін
POLOTSK -> Полацк з яго багатай спадчынай матэрыяльнай
POLOTSK -> Святой Еўфрасінні Полацкай давялося па ўласным прыкладзе закладваць падмурак новых уяўленняў аб этнічным ідэале, аб сэнсе чалавечага жыцця, ламаць стэрэатыпныя ўяўленні пра манаства, цноту, аскезу, каб ачысціць




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка