Во­сы і шэрш­ні бу­ду­юць гнёз­ды не за ноч



Дата канвертавання24.12.2016
Памер14.71 Kb.
Во­сы і шэрш­ні бу­ду­юць гнёз­ды не за ноч
Цяж­ка знай­сці ча­ла­ве­ка, які б ні ра­зу ў жыц­ці не ба­чыў пры­ма­ца­ва­ны да якой­сьці па­верх­ні на ўчаст­ку шэ­ры «пу­зыр», ва­кол яко­га лё­та­юць во­сы або шэрш­ні. І час­та гэ­та ад­бы­ва­ец­ца з-за эле­мен­тар­най ня­дбай­нас­ці. Та­му пра­фі­лак­ты­кай трэ­ба за­няц­ца ў маі, каб у лі­пе­ні ці жніў­ні не атры­маць пад бо­кам не­ча­ка­ны сюр­прыз у вы­гля­дзе гняз­да з на­ся­ко­мы­мі.

Во­сы і шэрш­ні бу­ду­юць гнёз­ды не за ноч, а на пра­ця­гу не­каль­кіх ме­ся­цаў. Для свай­го бу­ду­ча­га жыт­ла яны вы­бі­ра­юць цём­ныя, ха­лад­на­ва­тыя, за­ціш­ныя мес­цы. У пры­ват­ных да­мах і гас­па­дар­чых па­бу­до­вах гэ­та га­ры­шчы, пад­ва­лы, за­кут­кі, за які­мі не со­чаць не вель­мі дбай­ныя гас­па­да­ры. З да­па­мо­гай ман­таж­най пе­ны або бу­даў­ні­чых су­ме­сяў трэ­ба лік­ві­да­ваць не толь­кі ўсе шчы­лі­ны, праз якія ня­про­ша­ныя гос­ці мо­гуць за­брац­ца ў бу­ды­нак, але і пе­ра­крыць шлях у сха­ва­ныя по­лас­ці, якія мо­гуць утва­рац­ца пад пад­ло­гай ці ва­гон­кай. У шмат­па­вяр­хо­вых да­мах не­бяс­печ­ныя на­ся­ко­мыя лю­бяць бу­да­ваць гнёз­ды па­між сты­ка­мі бе­тон­ных пліт.



Але не­бяс­пе­ка мо­жа пад­сце­ра­гаць не толь­кі ў га­лі­нах дрэў або ў за­кут­ках па­бу­доў. Шэрш­ні, апроч ін­ша­га, мо­гуць гнез­да­вац­ца і ў зям­лі. Па­тры­во­жыць іх мож­на вель­мі прос­та, не­спа­дзя­ва­на на­сту­піў­шы на гняз­до.

Над­звы­чай­най та­кая сі­ту­а­цыя не лі­чыц­ца, та­му за тое, каб ра­таў­ні­кі пры­бра­лі гняз­до, хут­чэй за ўсё да­вя­дзец­ца за­пла­ціць. Пры гэ­тым трэ­ба за­зна­чыць, што кож­ны вы­па­дак раз­гля­да­ец­ца ін­ды­ві­ду­аль­на. Ка­лі во­сы, шэрш­ні ці пчо­лы па­бу­да­ва­лі гняз­до на тэ­ры­то­рыі са­цы­яль­на­га аб’­ек­та — шко­лы, дзі­ця­ча­га сад­ка, баль­ні­цы — вы­езд на яго зні­шчэн­не бяс­плат­ны. Пры ін­шым рас­кла­дзе спаг­нан­не пла­ты бу­дзе за­ле­жыць ад та­го, ці ўяў­ля­лі раз’­юша­ныя на­ся­ко­мыя пра­мую не­бяс­пе­ку для лю­дзей. Кан­чат­ко­вы кошт скла­да­ец­ца з коль­кас­ці вы­ез­даў у пэў­ны дзень. Па­слу­гі гэ­тыя мо­гуць аказ­ваць і ін­шыя спе­цы­я­лі­за­ва­ныя ар­га­ні­за­цыі. Але пра­цу­юць яны ў буй­ных га­ра­дах. У не­вя­ліч­кіх ра­ён­ных цэнт­рах увесь ця­жар кла­дзец­ца, як пра­ві­ла, на пле­чы су­пра­цоў­ні­каў МНС.
: uploads -> documents
documents -> Месца для фотакарткi
documents -> Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах вялікай айчыннай вайны ў 1941-1945 гг. Частка 1
documents -> Веска амельчанкі бекішаў Кірыла Аляксеевіч, н. ў 1906, рад., прапаў без вестак
documents -> Уключаных у Дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
documents -> Расоны (да вайны — мяст. Станіславова)
documents -> Веска амосенкі (былы калгас «vii з'езд Саветаў»)
documents -> Аглядная экскурсія па экспазіцыі краязнаўчага музея
documents -> Партызанскі рух на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
documents -> Інфармацыя аб мясцовых Саветах дэпутатаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню Глыбоцкага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка