Возисова Лидия Петровна



Дата канвертавання19.07.2016
Памер18.12 Kb.

Возисова Лидия Петровна (ЛІДЗІАНА)
Нарадзілася ў в.Зэфельд (Лебядзёўка) Добрушскага раёна.

Атрымала спецыяльнасці біёлага-хіміка і псіхолага пасля вучобы ў дзяржуніверсітэтах г.Іжэўска і імя Ф.Скарыны г.Гомеля.

Паэт. Аўтар кніг: "Прызнанне", "Касание Перста", "Следы", "Эхо небес", "Выток пачуццяў", "Боская птушка", "Хованкі".

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.



СВОЙ ДОМ
Свой дом, дзе нарадзіла маці:

Цяпло вачэй яе і рук,

Калыскі скрып і печ у хаце,

Дзе першы крок твой, першы гук.


Рушнік, дзе пеўнямі узоры,

Дзе пугай ляскае пастух…

Тут сэрца грэюць нават зоры.

Касцёр Купалля не патух.


Калі свой дом – сваю планету,

Як слова роднае збярог,

Тады ты – гаспадар Сусвету

І творца сам сабе, як Бог!




ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА
На свята Купалу я рэха гукала –

Азвалася хорам Палессе.

За папараць-кветкай да ранку блукала,

Нібыта вядуння па лесе.


Здавалася, дотык адзіны да кветкі

Мяне ашчаслівіць на славу.

Сумёты турбот, нарадзіліся дзеткі,

Жыццё – не гульня, не забава.


Дзянькі мітусяцца, як сонныя мухі,

Наведвае свята так рэдка…

Мне любы аднойчы, узняўшы на рукі,

Сказаў, што я папараць-кветка.

Ад слоў тых чароўных я стала шчаслівай,

Каханаю жонкай, паэткай…

Дык дзякуй, Купалле, за гэтае дзіва –

Быць любага папараць-кветкай!



ЁН І Я…
Мы з двух краін. Няма для нас

Мяжы, каб Богу памаліцца.

І пры сустрэчах кожны раз

Вачыма і душой адкрыцца.


Ён у Расіі, за мяжой…

Радня сюды заве, як брата.

Пры развітанні, са слязой,

Славянскіх слоў гучыць багата.


Мой родны старажытны сцяг

Чырвона-белая аснова

Расійскага. Раства працяг –

Да каранёў агульных – мова.


Ён моліцца за Беларусь!

Каханне наша – подых сілы,

Што падымае лёсу груз,

Каб я ляцела да Расіі.


…Зямля крывавіць тут і там,

Палохаюць, як раны, межы.



Я сэрца за любоў аддам,

На мове Старажытнай Вежы.
: praleska
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Крюченко Тамара Викторовна
praleska -> Алесь дубровский
praleska -> Болсун Михаил Михайлович (Мiхась Болсун)
praleska -> Башлаков Михаил Захарович (Мiхась Башлакоỳ)
praleska -> Сборниках «Роднае» и"Пралеска", альманахах «Междуречье», «Славянские колокола»
praleska -> Барановский Александрович (Алесь Бараноýскi)
praleska -> Ганна Мікалаеўна атрошчанка




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка