Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад сярэдняя школа



Дата канвертавання15.05.2016
Памер318.93 Kb.
Аналіз работы

дзяржаўнай установы адукацыі

“Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”

за 2014-2015 навучальны год


У 2014/2015 навучальным годзе дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа” (далей – установа) працавала згодна са Статутам, калектыўным дагаворам, правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, гадавым планам. На 01.09.2014 года налічвалася 97 вучняў (на канец н/г 97) і 6 выхаванцаў дашкольнай групы (на канец - 8). Заняткі праводзіліся ў адну змену. Адзін вучань навучаўся ў інтэграваным класе. На працягу 2014/2015 навучальнага года выбыў 1, прыбыў 1 вучань па прычыне змены месца жыхарства.

У мінулым 2014/2015 навучальным годзе ўстанова працавала над вырашэннем мэты: стварэнне ўмоў, якія садзейнічаюць развіццю інтэлектуальных, творчых і кампетэнтнасных якасцей навучэнцаў праз эфектыўную арганізацыю адукацыйнага працэсу ўрочных і пазаўрочных заняткаў. Задачы выкананы часткова. Не выканана наступная задача: працягваць удасканаленню сістэмы педагагічнага суправаджэння алімпіяднай падрыхтоўкі, навукова-даследчай дзейнасці, удзелу ў дыстанцыйных курсах і алімпіядах праз узаемадзеянне педагогаў, школьнікаў, бацькоў. Прычына таму – адсутнасць сістэмнай работы з адоранымі і матываванымі навучэнцамі.

Педагагічны працэс ажыццяўляўся адпаведна гадавому плану, зацверджанаму рашэннем педагагічнага савета 29.08.2014 г. Установа адукацыі валодае дастатковым кадравым патэнцыялам. У 2014-2015 навучальным годзе педагагічны працэс ажыццяўлялі: 5 настаўнікаў пачатковых класаў, 14 настаўнікаў-прадметнікаў, 1 настаўнік-дэфектолаг, 1 педагог сацыяльны, 1 педагог-псіхолаг, 1 педагог-арганізатар, 2 выхавацелі. Два настаўнікі (8%) знаходзіцца ў сацыяльным водпуску па догляду за дзіцем да 3-х гадоў. На канец навучальнага года 8 педагогаў мелі вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю (32 %), 12 – першую (48 %), 2 – другую (8 %), 3 – без катэгорыі (12 %). Разам з тым існуе праблема ў адукацыйным узроўні педагогаў. 36 % настаўнікаў маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, з іх 1 педагагічны работнік вучыцца на завочным аддзяленні ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Я.Купалы.

У 2014-2015 навучальным годзе адзін педагог прайшоў атэстацыю на пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі (2013-2014 н.г. - 3). Згодна з перспектыўным планам атэстацыі педагагічных работнікаў у 2015-2016 навучальным годзе на вышэйшую катэгорыю падлягае 3 настаўнікі. На працягу навучальнага года ў адпаведнасці з перспектыўным планам 8 педагагічных работнікаў (32 %) прайшлі павышэнне кваліфікацыі ва УА “ Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі”.

Дашкольную групу на пачатак 2014 /2015 навучальнага года наведвалі 6 выхаванцаў ва ўзросте ад трох да шасці гадоў, а на канец 2014/2015 навучальнага года - 8. Узровень ахопу дзяцей з 1 да 6 гадоў дашкольнай адукацыяй склаў 100 %. Дзяцей ва ўзросце да трох гадоў не было, таму адаптацыйная група на базе ўстановы не была арганізавана (у 2013/2014 навучальным годзе – 2).

Адукацыйны працэс забяспечвалі 2 выхавацелі, музычны кіраўнік , кіраўнік фізічнага выхавання, памочнік выхавацеля. Забяспечанасць дашкольнай групы сродкамі выхавання, навучання, абсталяваннем і гульнявым інвентаром згодна з тыпавым пералікам склала 76 % (у мінулым годзе -74 %), а таксама надворным абсталяваннем -75% (у мінулым годзе -74%).

Адміністрацыяй і настаўнікам чацвертага класа Шастапалавай Т.А. для забеспячэння пераемнасці наведана 43 вучэбных заняткі і 9 выхаваўчых мерапрыемстваў. Згодна з аналізам наведаных заняткаў высветлена, што выхавацелі на належным узроўні працуюць над вырашэннем пастаўленых задач у адпаведнасці з нарматыўнай дакументацыяй. Дастатковым з’яўляецца ўзровень сацыяльнай адаптацыі малодшых выхаванцаў, а таксама сфарміраванасць навыкаў вучэбнай дзейнасці, практычных уменняў, выхаванне самастойнасці і цікавасці да навучання дзяцей 4-5 гадоў.

У 2015 – 2016 навучальным годзе неабходна вырашыць асноўную праблему забяспечэння сродкамі выхавання, навучання, абсталяваннем і гульнявым інвентаром згодна з тыпавым пералікам на ўзроўні раеннага паказчыка. А таксама забяспечыць ахоп дадатковымі паслугамі звыш базавага кампанента 100 % дзяцей, з іх на платнай аснове 100 %.

На першай ступені агульнай сярэдняй адукацыі навучаліся 30 навучэнцаў.

Аналіз стану выкладання ў пачатковых класах грунтаваўся на наступных выніках унутрышкольнага кантролю: наведванне ўрокаў (дырэктар – 8, намеснік дырэктара па ВВР – 24, намеснік дырэктара па ВР - 12), пазакласных мерапрыемстваў (дырэктар – 3, намеснік дырэктара па ВВР – 5, намеснік дырэктара па ВР - 10), аналіз тэхнікі чытання вучняў 2, 3, 4 класаў, вядзення класных журналаў і вучнёўскіх дзённікаў, сшыткаў, кантрольных работ, стану матэрыяльнай і вучэбна-метадычнай базы кабінетаў. Аналіз наведаных урокаў у пачатковай школе высветліў, што 100 % вучняў 1-4 класаў дапускаюць памылкі пры чытанні. Асноўны характар памылак – скажэнні слоў і арфаэпічныя памылкі. 32,7 % школьнікаў разумеюць прачытаны тэкст на ўзроўні сказаў, патрабуе павялічэння ўзровень культуры вядзення дзеннікаў і сшыткаў.

Рэкамендавана ў далейшым настаўнікам пачатковых класаў удасканальваць культуру вуснага маўлення школьнікаў праз узбагачэнне слоўнікавага запасу вучняў, больш шырока выкарыстоўваць выразнае чытанне ўслых як сродак эмацыянальнага і лагічнага асэнсавання тэксту, працягваць выкарыстоўваць усе формы пазакласнай работы для ўдасканальвання моўнай культуры вучняў, сярод іх конкурс чытачоў, конкурс вершаў, турніры знаўцаў, гасцёўні і іншыя.

З назіранняў за адукацыйным працэсам у 1 класе і з аналізу дыягностыкі працэсу адаптацыі можна сцвярджаць, што адаптацыя дзяцей да школы праходзіла на здавальняючым узроўні. Пераемнасць паміж дашкольнай групай установы, Велікасельскім дзіцячым садам і першым класам забяспечылі ўзаеманаведванні выхавацеляў дашкольнай групы (Ж.Я.Бортнік – 13 заняткаў), Т.А.Пічкоўская – 15 заняткаў), Велікасельскага дзіцячага сада (Л.А.Філіповіч – 5 заняткаў), настаўніцы першага класа Гурскай Н.А. – 11 заняткаў). Педагогам-псіхолагам былі праведены гутаркі і індывідуальныя кансультацыі з выхаванцамі (7), бацькамі (10), выхавацелямі (6) і настаўнікам першага класа (4), што дало станоўчыя вынікі адаптацыі выхаванцаў да школы і забяспечыла нізкі паказчык трывожнасці навучэнцаў 1 класа (50 %) і сярэдні паказчык трывожнасці (50 %).

Па выніках аналізу вучэбнай дзейнасці высокі ўзровень вучэбных дасягненняў у 3 – 4 класах маюць 2 вучні (6,66 %) (у 2013-2014 н.г. – 12,5 %), дастатковы – 4 вучні (13,33 %) (у 2013-2014 н.г. - 50 %), сярэдні - 7 вучняў (23,33 %) (у 2013-2014 н.г. – 37,5 %), здавальняючы – 2 вучні (6,66 %) (у 2013-2014 н.г. – 0 %). Якасць ведаў склала 77,78 % (у 2013-2014 н.г. – 81,25 % ).

Якасць ведаў вучняў панізілася ў параўнанні з 2013-2014 н.г. на 3,47 %, сярэдні бал панізіўся на 0,7 б.

На другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі навучаліся 50 вучняў.

Аналіз стану выкладання прадметаў у 5 – 9 класах грунтаваўся на наступных сродках унутрышкольнага кантролю: наведванне ўрокаў (дырэктар – 22, намеснік дырэктара па ВВР – 41, намеснік дырэктара па ВР – 15), пазакласных мерапрыемстваў (дырэктар – 4, намеснік дырэктара па ВВР – 8, намеснік дырэктара па ВР – 15), аналіз вядзення класных журналаў і вучнёўскіх дзённікаў, сшыткаў. Па выніках унутрышкольнага кантролю праведзены аналіз забяспечэння неабходнага ўзроўню адукацыйнага працэсу матываваных і адораных вучняў праз сістэму ўрочных і пазаўрочных заняткаў для павышэння іх удзелу ў навукова-даследчай і алімпіяднай дзейнасці. Неабходна адзначыць, што разам са станоўчымі зрухамі па рашэнню пастаўленай задачы, па-ранейшаму застаецца на нізкім узроўні выні ковасць удзелу ў раённых навукова-практычных канферэнцыях і прадметных алімпіядах. Асноўнай прычынай з’яўляецца недастатковая мэтанакіраваная работа настаўнікаў па выкарыстанню патэнцыялу факультатыўных і стымулюючых заняткаў.

Па выніках аналізу вучэбнай дзейнасці высокі ўзровень вучэбных дасягненняў у 5 – 9 класах маюць 4 вучні (8 %) (2013-2014 н.г. – 4,1 %), дастатковы – 13 вучняў (26 %) (2013-2014 н.г. – 20,40 %), сярэдні – 16 вучняў (32 %) (2013-2014 н.г. – 38,77 %), здавальняючы – 17 вучняў (34 %) (2013-2014 н.г. – 36,37 %). Якасць ведаў склала 40,26 % (у 2013-2014 н.г. – 42,85 %).

Аналіз дадзеных паказаў, што якасць ведаў у параўнанні з мінулым годам панізілася на 2,59 %, сярэдні бал панізіўся на 0,02 б. Прычынай зніжэння вынікаў паспяховасці вучняў стала правядзенне планамернай аб’ектыўнай прамежкавай і выніковай атэстацыі навучэнцаў на працягу навучальнага года.

Пераемнасць паміж першай і другой ступенямі агульнай сярэдняй адукацыі і асабліва паміж адоранымі дзецьмі мела наступныя недахопы. Недастатковае наведванне настаўнікамі-прадметнікамі (пераемнікамі) заняткаў у чацвертым класе і адсутнасць педагога-псіхолага), якія абумовілі цяжкасці ў адаптацыі 5 класа ў першай і другой чвэрцях.

Патрабуе дапрацоўкі ацэначная дзейнасць настаўнікаў пачатковых класаў (аб’ектыўнасць у выстаўленні і каменціраванні адзнак).

Зыходзячы з вышэйсказанага ў наступным навучальным годзе неабходна:

актывізаваць работу з адоранымі дзецьмі па падрыхтоўцы да ўдзелу ў алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях і забяспечыць эфектыўнае выкарыстанне гадзін, выдзеленых на факультатывы;

На трэцяй ступені агульнай сярэдняй адукацыі навучаліся 17 навучэнцаў.

Па выніках аналізу вучэбнай дзейнасці высокі ўзровень вучэбных дасягненняў у 10 – 11 класах маюць 1 вучань (5,88 %) (у 2013-2014 н.г. – 22,22 %), дастатковы – 6 вучняў (35,29 %) (у 2013-2014 н.г. – 27,77 %), сярэдні - 6 вучняў (35,29 %) (у 2013-2014 н.г. – 27,77 %), здавальняючы – 4 вучні (23,52 %) (у 2013-2014 н.г. – 22,22 %). Дадзеныя вынікі адлюстроўваюць дастатковы ўзровень спецыяльных, агульнавучэбных і інтэлектуальных уменняў сучасных і будучых выпускнікоў.Якасць ведаў склала 52,5 % (у 2013-2014 н.г. – 66,66 %), сярэдні бал – 7,8 (у 2013-2014 н.г. – 8,13 б.).

Аналіз стану выкладання прадметаў у 10 – 11 класах грунтаваўся на наступных сродках унутрышкольнага кантролю: наведванне ўрокаў (дырэктар – 18, намеснік дырэктара па ВВР – 11, намеснік дырэктара па ВР – 4), пазакласных мерапрыемстваў (дырэктар – 4, намеснік дырэктара па ВВР – 5, намеснік дырэктара па ВР – 7), аналіз вядзення класных журналаў і вучнёўскіх дзённікаў, сшыткаў. Па выніках унутрышкольнага кантролю неабходная падрыхтоўка па выбраных прадметах для паступлення ў навучальныя ўстановы пасля заканчэння 11 класа была забяспечана за кошт факультатыўных заняткаў (беларуская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, замежная мова) і дадатковых заняткаў на платнай аснове (беларуская мова, матэматыка, хімія). Мяркуючы па тым, што ўсе выпускнікі паступілі ў тыя ўстановы, якія планавалі, без лішніх перамяшчэнняў уступных дакументаў, і ніхто з іх не застаўся не ўладкаваны, можна сцвярджаць – на сучаным этапе яны былі дастаткова зарыентаваны ў навакольным асяроддзі, адапціраваны да жыцця і ў іх на належным узроўні сфарміраваны жыццёвыя інтарэсы і прафесійныя намеры.

Павысіўся паказчык удзелу навучэнцаў у навукова-даследчай дейнасці (4 вучні: фізіка, матэматыка, замежная мова, дыпломам 2 ступені адзначана толькі адна работа (2013-2014 н.г. – 2 вучні: фізіка і замежная мова – дыпломы 2 і 3 ступені)).

Зыходзячы з вышэйсказанага ў наступным навучальным годзе неабходна актывізаваць работу з адоранымі дзецьмі па падрыхтоўцы да ўдзелу ў алімпіядах і навукова-практычных канферэнцыях і забяспечыць эфектыўнае выкарыстанне гадзін па названых накірунках (гадзіны АВР і факультатывы);

Якасць ведаў вучняў за 2014-2015 н.г. склала 48,58 %, што на 6,74 % ніжэй у параўнанні з мінулым навучальным годам (58,05 %).

Сярэдні бал паспяховасці склаў 7,22 б, што на 0,24 б ніжэй у параўнанні з мінулым навучальным годам (7,46 б).

Для павышэння паспяховасці вучняў плануецца актывізаваць дзейнасць педагогаў-прадметнікаў, класных кіраўнікоў, бацькоў па фарміраванні пачуцця адказнасці ў вучняў за вынікі вучэбнай дзейнасці. Таксама патрэбна звярнуць увагу на работу з рэзервам школьнікаў. Паказчык паспяховасці па прадметах дазваляе канстатаваць, што стабільна застаецца на больш нізкім узроўні сярэдні бал па прадметах, якія стаяць на высокіх пазіцыях у шкале цяжкасцей і па якіх здаюцца экзамены на другой і трэцяй ступенях агульнай сярэдняй адукацыі. Для выпраўлення існуючага становішча ў наступным навучальным годзе неабходна працягваць работу па павялічэнню ўзроўня паспяховасці праз арганізацыю адукацыйнага працэсу па ўказаных прадметах у сістэме ўрок – факультатыў – падтрымліваючыя і стымулюючыя заняткі, а таксама павялічэнне адказнасці навучэнцаў за падрыхтоўку дамашніх заданняў, для чаго актывізаваць растлумачальную работу з бацькамі.

Па выніках удзелу ў 2 этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах атрыманы дыплом ІІІ ступені Курбат С., вучань 9 класа, па працоўным навучанні (тэхнічная праца), дыплом II ступені Шчапоткіна К., вучаніца 11 класа, па замежнай мове. Па выніках удзелу ў 2 этапе раённай алімпіяды па вучэбных прадметах вучняў І, ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі Ляшчынская В., вучаніца 8 класа, па гісторыі ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені, вучань 8 класа Зомер А. па працоўным навучанні (тэхнічная праца) узнагароджаны дыпломам ІІ ступені. (2013-2014 н.г. – 4 дыплома).

Неабходна адзначыць, што агульная колькасць вучняў 9-11 класаў – 31 чалавек. Паказчык удзельнікаў ад агульнай колькасці вучняў 9-11 класаў склаў 16,12 %.

Паказчык якасці ўдзелу ў 2 этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах склаў 40 %. Усе настаўнікі былі забяспечаны неабходнай колькасцю факультатыўных, стымулюючых гадзін, гадзінамі з ліку АВГ на арганізацыю работы з адоранымі вучнямі. Разам з тым, у ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце беларуская мова і літаратура вучаніца 11 класа Салавей Е. не ўдзельнічала па прычыне хваробы (спраўка выдадзена 20.11.2014г., дыягназ СІВДП). Нягледзячы на гэта, работа са здольнымі вунямі 9-11 класаў па падрыхтоўцы да 2 этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах настаўнікамі-прадметнікамі Сняжыцкай А. С. ( грамадазнаўства), Алюшкевіч Г. І. (біялогія, хімія), Курбат М. Т. (руская мова) арганізавана на недастатковым узроўні.

Прычынамі неэфектыўнага ўдзелу ў раённых прадметных алімпіядах з’яўляецца:

недастатковая работа настаўнікаў-прадметнікаў па падрыхтоўцы вучняў да алімпіяд праз факультатыўныя і стымулюючыя заняткі; нерацыянальнае размеркаванне арганізацыйна-выхаваўчых гадзін для работы з адоранымі вучнямі; недастатковая работа настаўнікаў з матываванымі вучнямі на ўроках.

Пагэтаму ў 2015-2016 н.г. неабходна працягваць работу па ўдасканаленні прафесійных уменняў і навыкаў педагогаў пры арганізацыі работы з адоранымі вучнямі праз работу семінараў, узаеманаведванне ўрокаў і факультатыўных заняткаў, самаадукацыю, мэтавыя курсы, распрацоўку індывідуальных планаў работы з адоранымі вучнямі на падставе асобасна-арыентаванага і сістэмнага падыходаў, дыстанцыйнага навучання, удзелу ў інтэрнэт-алімпіядах.

У выніку праведзенай работы ўдалося павысіць якасць навукова-даследчай дзейнасці з вучнямі. У 2014-2015 н.г. для ўдзелу ў IX навукова-практычнай канферэнцыі “Крок у будучыню” было прадстаўлена 4 работы. З іх дыпломам І ступені адзначана работа Ляшчынскай В. (кіраўнік Грунюшкін А.М.), граматай адзначаны работа вучня 4 класа Жылінскага А. (кіраўнік Шастапалава Т.А.). (2013-2014 н.г. – дыплом ІІ ступені і тры работы адзначаны граматай). Аналіз удзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі паказаў, што рэгулярна прымаюць удзел настаўнікі Грунюшкін А.М., Алюшкевіч Г.І., Акудовіч Г.Л. Разам з тым, не арганізавана даследчая дзейнасць па інфарматыцы, гісторыі, геаграфіі, беларускай мове і лімтаратуры, працоўным навучанні, рускай мове і літаратуры, фізічнай культуры і здароўя. На нізкім узроўні знаходзіцца работа па арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў пачатковых класаў. У наступным навучальным годзе неабходна актывізаваць работу настаўнікаў-прадметнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў ў дадзеным накірунку.

У наступным навучальным годзе неабходна павысіць эфектыўнасць падрыхтоўкі кіраўнікамі навуковых работ матываваных навучэнцаў і прыцягнуць да навукова-даследчай дзейнасці астатніх настаўнікаў-прадметнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў праз работу семінара “Навукова-даследчая дзейнасць у школе – праблемы і шляхі іх вырашэння” і правядзенне тыдня навукова-даследчай дейнасці ў чацвертай чвэрці. Актывізаваць работу настаўніка-прадметнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў у дадзеным накірунку шляхам матывавання і зацікаўлення вучняў прапаноўваемымі тэмамі.

Выніковасць работы ўстановы па забеспячэнні якасці ведаў ацэньвалася па выніках выпускных экзаменаў. У 2014-2015 навучальным годзе да выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі былі дапушчаны 14 вучняў.

Неабходна звярнуць увагу на павышэнне выніковай атэстацыі навучэнцаў за кошт экзаменацыйных адзнак па прадметах беларуская мова (50 %), руская мова (28,4 %). Разам з тым вучні 9 класа па матэматыцы атрымалі адзнакі ніжэй, чым за чвэрць (сярэдні бал за кантрольную работу – 5,07 б., а за III чвэрць – 4,86 б.) (настаўнік Кухта Ж.М.). У наступным навучальным годзе атрыманы паказчык не павінен перавысіць па выніках выніковай атэстацыі на другой ступені навучання 15 %.

Да выпускных экзаменаў па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі дапушчаны 10 вучняў. Даніловіч Кацярына вызвалена ад выпускных экзаменаў па стану здароўя (пастанаўленне МЗ РБ № 45 п.41 ад 27.05.2011г.).

Аналіз вынікаў экзаменаў паказаў, што выпускнікі пацвердзілі свае адзнакі. Адна вучаніца – Шчапоткіна Кацярына – атрымала атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём.

У цэнтралізаваным тэсціраванні прымалі удзел 8 навучэнцаў з 11, з іх паступілі ў вышэйшыя ўстановы адукацыі на бюджэтную форму навучання – 5 (45,45 %), у сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі – 3 (27,27 %), у прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі – 2 (18,18 %), працаўладкаваны – 1 (9,09 %). Сярэдні бал ЦТ склаў па рускай мове – 74 (раённы паказчык – 49,1, абласны – 50,6), па беларускай мове – 53,9 (раенны паказчык – 47, абласны - 49 ), па матэматыцы – 21,0 (раенны паказчык – 30,3, абласны – 34,8), па фізіцы – 15,0 (раенны паказчык – 28, абласны – 32,4), па біялогіі – 48,5 (раенны паказчык – 41,6, абласны – 44,2), па хіміі – 42,0 (раённы паказчык – 36,9, абласны – 40,2), па англійскай мове – 80,0 (раённы паказчык – 38,9, абласны – 47,6), па грамадазнаўству – 88,0 (раённы паказчык – 53,3, абласны – 50,8). Неабходна адзначыць, што па хіміі, біялогіі, грамадазнаўству, рускай мове, беларускай мове і англійскай мове паказчык ЦТ вышэй абласнога. Разам з тым, па прадметах фізіка, матэматыка паказчык ЦТ навучэнцаў установы значна ніжэй раённага. Што сведчыць аб недастатковай рабоце педагогаў (Грунюшкін А.М., Кухта Ж.М.) па падрыхтоўцы да ЦТ, а таксама класнага кіраўніка выпускнога класа Сняжыцкай А.С. па карэкцыі запытаў і пажаданняў навучэнцаў з імі і іх бацькамі. У сувязі з чым у наступным навучальным годзе неабходна павысіць якасць падрыхтоўкі да ЦТ шляхам арганізацыі факультатываў і дадатковых заняткаў па профільных прадметах за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў, згодна з пажаданнямі навучэнцаў і іх бацькоў, пачынаючы з 10 класа.

У трох выпускнікоў базавай школы (з 14 навучэнцаў) сярэдні бал ніжэй за “6”. Тры выпускнікі базавай школы паступілі ў ССНУ (21,42 %), 1 вучань (7,14 %) – ПТНУ, 10 вучняў будуць прадаўжаць навучанне ў сярэдняй школе. У 2013-2014 н.г. у прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі паступілі 3 вучні з 12 (25 %). У наступным годзе класным кіраўнікам 9 – 11 класаў неабходна працягваць правядзенне сустрэч з выпускнікамі школы, прадстаўнікамі сельскагаспадарчых і другіх рабочых прафесій, падтрымліваць больш цесную сувязь са спецыялістамі цэнтра занятасці, запрашаць іх для правядзення кансультацый для навучэнцаў па пытаннях выбару прафесіі. Раз у чвэрць арганізоўваць экскурсіі у ПТНУ (г.п.Бераставіца, г.Ваукавыск, г.Гродна). Акрамя таго арыентаваць выпускнікоў базавай школы, маючых сярэдні бал пасведчання ніжэй 6 балаў, і іх бацькоў на паступленне ў прафесійна-тэхнічныя ўстановы адукацыі на атрыманне рабочых спецыяльнасцей. Спецыялістам СППС неабходна стварыць Цэнтр прафарыентацыйнай работы з вучнямі і бацькамі, з мэтай арганізацыі эфектыўнай работы па прафесійнай арыентацыі вучняў набыць і прымяняць камп’ютарныя праграмы, распрацаваныя Рэспубліканскім цэнтрам прафесійнай арыентацыі моладзі.

У 2014-2015 н.г. працягвалася работа па ўдасканаленні прафесійных уменняў і навыкаў педагогаў пры арганізацыі работы з адоранымі і здольнымі вучнямі праз работу семінараў, узаеманаведванне ўрокаў і факультатыўных заняткаў, самаадукацыю, мэтавыя курсы, распрацоўку індывідуальных планаў работы з адоранымі вучнямі на падставе асобасна-арыентаванага і сістэмнага падыходаў, дыстанцыйнага навучання, удзелу ў інтэрнет-алімпіядах.

Па выніках унутрышкольнага кантролю выявіліся асобныя недахопы: назіраліся парушэнні ў вядзенні школьнай дакументацыі, асабліва класных журналаў (выпраўленні, несвоечасовы запіс урокаў і г.д.), няякасная работа класных кіраўнікоў і настаўнікаў-прадметнікаў з дзённікамі вучняў (няякасная і несвоечасовая праверка, несвоечасовае выстаўленне адзнак у дзённікі вучняў), няякасная праверка сшыткаў (пропуск і няправільная класіфікацыя памылак, не ўлічваюцца выпраўленні на месцы арфаграм, рэалізацыя функцый 10-бальнай сістэмы ацэньвання ў прадметным выкладанні не на належным узроўні.

Па выніках кантролю не заўсёды прымаліся ўпраўленчыя рашэнні, часам іх выкананне не было своечасова адсочана з боку адміністрацыі, не заслухоўвалася на нарадзе, што зніжала эфектыўнасць праведзеных праверак. Адміністрацыі ўстановы неабходна засяродзіць увагу на ўдасканаленні алгарытму ўпраўленчай дзейнасці, яго кантрольна-аналітычнай функцыі.

Зыходзячы з аналізу дзейнасці педагагічнаму калектыву ў наступным навучальным годзе неабходна працягваць работу па павышэнні якасці адукацыі праз пашырэнне выкарыстання ў адукацыйным працэсе сучасных педагагічных і інфармацыйных тэхналогій, арганізацыю работы з адоранымі вучнямі, навуковага таварыства, удзел у прадметных інтэрнэт-алімпіядах і конкурсах, звярнуць увагу на праверку і ацэнку экзаменацыйных работ, правільнае вядзенне класных журналаў і якасную работу з дзеннікамі і сшыткамі вучняў.

З мэтай развіцця адзінага інфармацыйнага асяроддзя ўстановы створана лакальная сетка і эффектыўна функцыянуе сайт установы. У 2014-2015 навучальным годзе загрузка кабінета інфарматыкі склала 53 гадзіны ў тыдзень (у 2013-2014 н. г. – 51 г.) З іх 8 гадзін на правядзенне інфарматыкі, 13-на правядзенне вучэбных заняткаў, 9– пазакласных мерапрыемстваў, 16 – падрыхтоўка настаўнікаў да вучэбных заняткаў, 1 гадзіна – платныя заняткі з вучнямі, 6 – факультатыўных заняткаў. Аналіз выкарыстання ІКТ па прадметах паказаў: найбольш часта выкарыстоўваюць ІКТ па прадметах англійская мова (настаўнікі Акудовіч Г.Л. і Габрыянік М.Б.), руская мова і літаратура ( Курбат М.Т.), фізіка, астраномія ( настаўнік Грунюшкін А.М.), хімія, біялогія (настаўнік Алюшкевіч Г.І.), Гурская Н.А. (1 клас). Малая колькасць праведзеных урокаў з прымяненнем ІКТ настаўнікамі Мархалюк А.З. (беларуская мова і літаратура), Грунюшкінай І.Т. (геаграфія), Буткевіч В.І., (працоўнае навучанне), Шаўчэнка І.І. (Чалавек і свет), Раманоўскай І.С. (2 клас), Шастапалавай Т.А. (4 клас) , Калоша Г.А. ( пачатковыя класы). Неабходна адзначыць, што толькі па беларускай мове і літаратуры, замежнай мове, матэматыцы выкарыстоўваюцца праграмныя комплексы.

У 2014-2015 н.г. наладжаны кантроль з боку адказанага за інфарматызацыю намесніка дырэктара па ВВР Будніцкай Л.А. за змястоўным напаўненнем школьнага сайта. Праграмныя комплексы “ПараГраф” і “БібліёГраф” эфектыўна выкарыстоўваюцца як адміністрацыяй, так настаўнікамі і вучнямі. Ва ўстанове павысілася колькасць сертыфікаваных карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій з 6 (25 %) у 2013-2014 н.г. да 16 на канец 2014-2015 н.г. (66,67 % па установе). У наступным навучальным годзе неабходна працягваць работу па падрыхтоўцы і здачы экзамену на атрыманне сертыфіката карыстальніка інфармацыйных тэхналогій у адукацыі і давесці ўзровень сертыфікаваных карыстальнікаў да 40 % у адпаведнасці з патрабаваннем Міністэрства адукацыі РБ. З 1 верасня 2014 г. працуе праграма “Электронны дзённік”.

У 2014-2015 навучальным годзе ўстанова працавала над адзінай метадычнай тэмай «Авалоданне эфектыўнымі педагагічнымі тэхналогіямі, укараненне новых тэхгалогій навучання і выхавання». Галоўная мэта метадычнай работы: стварэнне сістэмы метадычнай работы, накіраванай на авалоданне эфектыўнымі педагагічнымі тэхналогіямі, укараненне новых тэхналогій навучання і выхавання для паспяховай рэалізацыі, пастаўленых перад установай адукацыі.

Метадычная работа насіла сістэмны, мэтанакіраваны, планамерны характар.Пастаўленыя задачы рашаліся праз удасканаленне методыкі правядзення ўрока, азнаямленне настаўнікаў з новай педагагічнай і метадычнай літаратурай. Удасканальванню педагагічнага майстэрства настаўнікаў садзейнічалі работа метадычнага савета, школьных метадычных аб’яднанняў, удзел настаўнікаў у рабоце раённых метадычных аб’яднанняў настаўнікаў-прадметнікаў, арганізацыя майстар-класаў. Галоўным звяном метадычнай работы ў школе з’яўляецца метадычнае аб’яднанне. Згодна з загадам аб арганізацыі метадычнай работы ў школе працавалі 4 метадычныя аб’яднанні і 2 творчыя групы:

настаўнікаў пачатковых класаў, выхавацеляў ГПД і дашкольнай групы – кіраўнік Калоша Г.А., настаўнік 1 кваліфікацыйнай катэгорыі;

настаўнікаў гуманітарнага цыкла – кіраўнік Мархалюк А.З., настаўнік 1 кваліфікацыйнай катэгорыі;

настаўнікаў прыродазнаўчага цыкла – кіраўнік Грунюшкін А.М., настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі;

класных кіраўнікоў – кіраўнік Раманоўская І.С., настаўнік 1 кваліфікацыйнай катэгорыі;

творчая група настаўнікаў 1 ступені “ Стварэнне алімпіядных заданняў для вучняў 2-4 класаў” – кіраўнік Шастапалава Т.А., настаўнік 1 кваліфікацыйнай катэгорыі;

творчая група настаўнікаў-прадметнікаў “Укараненне педагагічных тэхналогій у адукацыйны працэс” – кіраўнік Курбат М.Т., настаўнік вышэйшай катэгорыі.

У 2014-2015 н.г. у рамках метадычных аб’яднанняў арганізаваны прэзентацыі вопыту педагогаў, майстар-класы па выніках павышэння кваліфікацыі і перспектывах выкарыстання матэрыялаў павышэння кваліфікацыі ў сваёй рабоце. Шастапалава Т.А. правяла майстар-клас з настаўнікамі на тэму “Разнастайнасць карцін, выкананых у тэхніцы энкаўсціка”.

Работа ажыццяўлялася на аснове дыягностыкі метадычных запытаў настаўнікаў. З мэтай абмену вопытам праведзены тыдні МА пачатковых класаў, прадметаў гуманітарнага цыкла, прадметаў прыродазнаўчага цыкла, панарама адкрытых вучэбных заняткаў “Безадзнакавае навучанне і ацэначная дзейнасць настаўніка на 1 ступені навучання”. Было праведзена 17 вучэбных заняткаў, факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў, якія наведалі 20 настаўнікаў з наступным абмеркаваннем і самааналізам праведзеных вучэбных заняткаў.

Як паказаў анналіз, урокі настаўнікаў дакладна прадуманыя, педагагічныя тэхналогіі выкарыстоўваліся на ўсіх этапах урока, прымяняліся разнастайныя формы і метады арганізацыі пазнавальнай дзейнасці, правядзення рэфлексіі, матывацыйнай устаноўкі. Метадычна граматна падышлі да распрацоўкі структуры і зместу вучэбнага матэрыялу Грунюшкін А.М., Курбат М.Т., Алюшкевіч Г.І., Шастапалава Т.А., Гурская Н.А., Акудовіч Г.Л.

Акрамя адкрытых урокаў, адміністрацыяй наведваліся ўрокі згодна з планам унутрышкольнага кантролю. Дырэктарам было наведана 36 урокаў, намеснікам дырэктара па ВВР 77. Аналіз наведаных урокаў паказаў, што большасцю педагогаў выкладанне вядзецца на дастаткова высокім метадычным узроўні: настаўнікі дакладна вызначаюць мэту і задачы ўрока, фарміруюць станоўчую вучэбную матывацыю, умела выкарыстоўваюць нагляднасць, улічваюць прабелы ў ведах вучняў, умела арганізуюць індывідуальную работу з імі і іх самастоўную работу з падручнікамі і іншымі вучэбнымі дапаможнікамі ў працэсе вывучэння новага матэрыялу.

Аднак у ходзе наведвання ўрокаў выяўлены праблемы: нерацыянальнае размеркаванне часу на пэўных этапах урока (настаўнікі Курбат М. Т., Сняжыцкая А.С., Мархалюк А.З., Раманоўская І.С.), арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроках ( настаўнік Шаўчэнка І.І., Кардаш А.У.), недасканалая арганізацыя групавой формы работы (Сняжыцкая А.С., Грунюшкіна І.Т., Шастапалава Т.А.), несвоечасовае правядзенне фізхвілінкі (Сняжыцкая А.С., Грунюшкіна І.Т., Курбат М.Т., Мархалюк А.З., Шастапалава Т.А.). Пагэтаму ў 2015-2016 н.г. пры арганізацыі метадычнай дапамогі настаўнікам неабходна асобую ўвагу ўдзяляць якаснай рэалізацыі ў прадметным выкладанні функцый 10-бальнай сістэмы ацэньвання вучэбных дасягненняў вучняў, удасканаленне арганізацыі групавой формы работы.

У 2014-2015 навучальным годзе ва ўстанове адукацыі арганізавана работа 40 факультатываў, сярод якіх 34 (85 %) – прадметнай накіраванасці, агульнаразвіваючых – 6 (15 %). Сярод агульнаразвіваючых – 1 факультатыў прафарыентацыйнай накіраванасці, 1 факультатыў – для развіцця сацыяльных кампетэнцый вучняў. Усе факультатывы праводзіліся па праграмах, зацверджаных Міністэрствам адукацыі РБ, з іх 29 (72,5 %) забяспечаны вучэбна-метадычнымі комплексамі, у мінулым навучальным годзе 63,88 %. Ахоп вучняў факультатыўнымі заняткамі склаў 95,8%, у мінулым навучальным годзе 92,4 %.

На працягу года намеснікам дырэктара па ВВР Будніцкай Л.А. наведаны 11 факультатыўных заняткаў. Аналіз наведвання паказаў, што настаўнікі ўстановышырока прымяняюць праблемнае навучанне, індывідуальны і дыферэнцыраваны падыход да вучняў. Навучанне вучняў спалучаецца з фарміраваннем іх матывацыйнай сферы.

Высокім узроўнем актыўнасці вучняў вылучаюцца факультатыўныя заняткі Курбат М.Т., Алюшкевіч Г.І. Настаўнікі рацыянальна чаргуюць формы і метады навучання, прымяняюць тэхналогію праблемнага навучання, інтэрактыўныя метады, фарміруюць станоўчую вучэбную матывацыю, умела выкарыстоўваюць нагляднасць, арганізуюць самастойную работу вучняў з падручнікамі і іншымі вучэбнымі дапаможнікамі ў працэсе вывучэння новага матэрыялу.

З мэтай развіцця пазнавальнай цікавасці, фарміравання навыкаў работы з інфармацыяй актыўна выкарыстоўваюць інфармацыйныя камп’ютарныя тэхналогіі настаўнікі Грунюшкін А.М., Курбат М.Т., Кухта Ж.М., Акудовіч Г.Л.

Разам з тым выяўлена, што ўсімі настаўнікамі, акрамя Грунюшкіна А.М., недастаткова прымяняюцца практычнае даследаванне; актыўнасць вучняў на наведаных факультатыўных занятках у большасці выпадкаў паўсамастойная, часткова-творчая, пераважаюць індывідуальная і франтальная формы навучання , на недастатковым узроўні арганізавана групавая форма работы. Настаўнікі Сняжыцкая А.С., Алюшкевіч Г.І нерацыянальна размяркоўваюць час на этапах вучэбнага занятку.

Аналіз наведаных факультатыўных заняткаў у пачатковай школе сведчыць аб тым, што настаўніку Шастапалавай Т.А. неабходна праводзіць работу па развіцці камунікатыўных здольнасцей вучняў, настаўніку Раманоўскай І.С. неабходна звяртаць увагу на выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій з мэтай павышэння практычнай накіраванасці заняткаў. Рэзультатыўнасць групавой формы работы на факультатыўных занятках на 1 ступені навучання невысокая. Настаўнікамі пачатковых класаў Раманоўскай І.С., Калоша Г.А., Шастапалавай Т.А., Кардаш А.У. не выкарыстоўвалася мультымедыйная ўстаноўка для дакладнай дэманстрацыі камп’ютарных прэзентацый і матэрыялаў да ўрока, недастаткова выкарыстоўваецца даследчая дзейнасць вучняў на ўсіх ступенях навучання.

Улічваючы вышэй адзначанае, у наступным навучальным годзе неабходна правесці панараму адкрытых факультатыўных заняткаў з мэтай дэманстрацыі вопыту па якаснай арганізацыі і правядзенні факультатыўных заняткаў.

У 2014-2015 навучальным годзе на базе ўстановы прайшлі раённыя МА настаўнікаў геаграфіі, хіміі, фізічнай культуры і здароўя.

Павышэнню прафесійнага майстэрства педагогаў садзейнічаў удзел у рабоце абласных і рэспубліканскіх семінарах. 2 педагогі (8,33 %) прынялі ўдзел у абласным семінары “Роля школьнай бібліятэкі ў развіцці чытання і інфармацыйнай культуры навучэнцаў” (Скібіцкая А.А., Талканіца А.С.), Грунюшкін А.М. – платны семінар “Арганізацыя і суправаджэнне навуковай дзейнасці”, Шастапалава Т.А. - платны семінар “Арганізацыйна-метадычнае суправаджэнне конкурсаў навуковых работ малодшых школьнікаў”. Разам з тым, на працягу многіх гадоў педагогі ўстановы адукацыі не ўдзельнічаюць у конкурсе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”. Па выніках удзелу ў семінарах настаўнікамі Скібіцкай А.А., Грунюшкіным А.М., Шастапалавай Т.А. праведзены майстар-класы, выступленні па абмену набытым вопытам.

Асноўнай крыніцай павышэння ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка з’яўляецца самаадукацыя. Члены педагагічнага калектыву вялі работу па ўдасканаленні свайго педагагічнага майстэрства. Аналіз тэмаў па самаадукацыі паказаў, што ў большасці тэмы актуальныя, выбіраюцца з улікам цяжкасцей, узроўнем прафесійнага майстэрства.

На наступны навучальны год з мэтай павышэння эфектыўнасці работы педагогаў па самаадукацыі неабходна працягваць работу па выкарыстанні формаў работы: майстар-класы, выступленіі на навукова-практычных канферэнцыях, публікацыі ў СМІ.

У 2014-2015 навучальным годзе абагульнены вопыт настаўніка хіміі Алюшкевіч Г.І. па тэме “Развіццё ўменняў і навыкаў самастойнай работы з падручнікам як адзін з эфектыўных спосабаў навучання хіміі”. Састаўлены перспектыўны план абагульнення эфектыўнага перадавога вопыту.

Аналіз метадычнай работы паказаў, што задачы, пастаўленыя на 2014-2015 н.г., выкананы часткова. Паслаблена работа з адоранымі дзецьмі, таму з 4 работ, прадстаўленых на навукова-практычнай канферэнцыі, пераможцам стала толькі адна. Удзельнікі алімпіяд выйшлі толькі на раённы ўзровень. Прычына таму – адсутнасць сістэмнай работы ў дадзеным накірунку.

Аднак у арганізацыі метадычнай работы маюць месца недахопы і праблемы:

На працягу некалькіх гадоў не арганізавана даследчая дзейнасць па інфарматыцы, гісторыі, геаграфіі, рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры. На нізкім узроўні знаходзіцца работа па арганізацыі даследчай дзейнасці вучняў пачатковых класаў.

Указаныя недахопы зніжаюць дзейнасць і выніковасць метадычнай работы.

Ва ўстанове навучаюцца дзеці, бацькі якіх працуюць у асноўным у СПК “Саўгас Вердамічы”, “Саўгас Велікасельскі”, СУП “Ханчыцы-Неман” і інш. Па дадзеных сацыяльна-педагагічнай характарыстыкі на пачатак 2014/2015 н.г. ва ўстанове адукацыі выхоўвалася 18 (18,6%) дзяцей у 17 няпоўных сем’ях, 20 (20,6%) – у 11 шматдзетных сем’ях, 15(15,5%) дзяцей – у 7 малазабяспечаных сем’ях, 1 (1,03%) – у 1 прыёмнай сям’і.

На пачатак навучальнага года ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзіўся 1 вучань 2 класа Каракін Данііл (Каракіна Дар’я, 2010 г.н., Каракіна Валерыя, 2012 г.н., Каракін Алег, 2013 г.н.-наведвалі Велікасельскі дзіцячы сад) з адной сям’і (з 15.04.2014) па прычыне неналежнага выканання бацькамі сваіх абавязкаў па выхаванню дзяцей (сваімі паводзінамі пазбаўляюць мінімальных жыццёвых выгод, якія неабходны для пражывання і развіцця). За перыяд з красавіка 2014 года па сакавік 2015 года сям’е аказана дапамога па паляпшэнню жыллевых умоў (падключана электраэнергія, заменена падлога на кухні, устаноўлена газавая пліта), а таксама аказана УСП “Саўгас Велікасельскі” матэрыяльная дапамога.

З бацькамі (Каракінай Ю.І. і Каракіным М.В.) праводзілася работа згодна з індывідуальным планам дапамогі непаўналетнім, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Работа па выкананні індывідуальнага плана дапамогі непаўналетнім вялася пры ўзаемадзеянні педкалектыву з Вердаміцкай амбулаторыяй, Вердаміцкім сельскім саветам, дырэкцыяй УСП “Саўгас Велікасельскі” аднак сітуацыя ў сям’і не змянілася. Вучань быў прызнаны непаўналетнім, якому неабходна дзяржаўная абарона (03.03.2015г.) і змешчаны ў Свіслацкі сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам.

На падставе аналізу лістоў здароўя ў 2014-2015 навучальным годзе вызначаны наступныя групы здароўя: першая 50 навучэнцаў – 51,6 % ( 2013-2014 н.г. – 49,1 %), другая 39 навучэнцаў – 40,2 % (2014-2015 н.г. – 47,4%), трэцяя 8 навучэнцаў – 8,2 % ( 2014-2015 н.г. - 4 навучэнцы).

Далучэнне да здаровага ладу жыцця забяспечвае пазакласная спартыўна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая работа з вучнямі, удзел у спартыўным жыцці раёна. Рэжым работы школы дазваляе дзецям наведваць у другой палове дня спартыўную секцыю і аб’яднанні па інтарэсах, гадзіну спорту і здароўя. Вучні наведвалі спартыўную секцыю па валейболу (20,7%), аб’яднанні па інтарэсах спартыўнай і турысцка-прыкладной накіраванасці (“Горна-пешаходны турызм” – 11,4%, “Трапны стралок”- 17,6%, “Валейбольна-баскетбольны” – 15,6 %), “Гадзіну здароўя і спорту” – 100 %, факультатыў “Чарлідынг” – 13,4%. Усяго ў спартыўнай секцыі і аб’яднаннях па інтарэсах займаецца 78,7 % вучняў. У параўнанні з мінулым навучальным годам узровень ахопу вучняў, якія займаюцца ў секцыі па валейболе і спартыўных і турысцка-прыкладных аб’яднаннях па інтарэсах панізіўся на 8,7 % ( 2012/2013 н.г. – 82,4%, 2013/2014 н.г.-87,3%), так як панізілася колькасць аб’яднанняў па інтарэсах спартыўна-турысцкай накіраванасці (2013/2014 н.г. – 6, 2014/2015 н.г. - 5).

На працягу года праводзілася круглагадзічная спартакіяда школьнікаў (згодна з планам), Дні здароўя (кожная другая субота месяца). Выніковасцю работы з'яўляецца: 3 месца ў раённых спаборніцтвах па баскетболу сярод хлопчыкаў, 2 месца ў раённых спаборніцтвах па валейболу сярод дзяўчынак і 2 месца сярод хлопчыкаў, 2 месца ў раённай лёгкаатлетычнай эстафеце, прысвечанай Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту, 3 месца ў раённых спаборніцтвах “Асенні крос”, 3 месца ў раённых спаборніцтвах па горна-пешаходнаму турызму і скалалазанні, 1 месца сярод хлопчыкаў (Сухоцкі Аляксандр), 2 месца сярод хлопчыкаў (Драніца Вячаслаў), 1 месца сярод дзяўчынак (Маславецкая Вікторыя) у асабістым заліку па ТПМ у тэхніцы горна- пешаходнага турызму і скалалазанні, 1 месца ў конкурсе “Агляд строя і песні” ў ваенна-патрыятычнай гульне “Факел”, 1 месца ў ваенна-патрыятычнай гульне “Факел”. Выніковасць удзелу навучэнцаў у раеннай круглагадзічнай спартакіядзе павысілася: 3 месца ( 2013 г. - 5 месца, 2014 г. – 5 месца).

У школе праведзена работа па арганізацыі летняга адпачынку і занятасці школьнікаў, якая садзейнічае развіццю і грамадзянскаму станаўленню асобы. Арганізавана праца вучняў на прышкольным участку, пасільная дапамога УСП “Вердамічы”, работа дзіцячага аздараўленчага лагера “Сонейка” для вучняў пачатковых класаў (20 вучняў) і ваенна-патрыятычнага лагера для падлеткаў “Орден чести” (32 вучня). Арганізавана работа вытворчай брыгады па рамонту школы.

У сувязі з тым, што ва ўстанове атрымана станоўчая дынаміка стану здароўя навучэнцаў, у наступным навучальным годзе неабходна працягваць работу па фарміраванню здаровага ладу жыцця сярод навучэнцаў.

Харчаванне ва Установе было арганізавана ў адпаведнасці з наступнымі загадамі № 190 ад 30.08.2014 “Аб утварэнні савета па кантролю за арганізацыяй харчавання”, № 191 ад 30.08.2014 “Аб утварэнні бракеражнай камісіі”, № 192 ад 30.08.2014 “Аб утварэнні камісіі па прадстаўленні вучням бясплатнага харчавання”. Згодна загада № 214 ад 30.08.2014 “Аб размеркаванні функцыянальных абавязкаў паміж членамі адміністрацыі” адказвае за арганізацыю харчавання ва Установе Алена Сяргееўна Талканіца, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, якая і каардынуе працу Савета, камісій і здзяйсняе кантроль за харчаваннем.

Савет рэгулярна праводзіў рэйды са складаннем актаў згодна з планам работы на ўвесь навучальны год. На штомесячным пасяджэнні савета аналізавалася арганізацыя харчавання ва Установе і рыхтаваліся даведкі і іншыя дакументы для іх разглядання на нарадах пры дырэктару, Савеце Установы, бацькоўскіх сходах.

Харчаванне здзяйснялася па чатырох узроставых групах (ад 3 да 6 гадоў, ад 6 да 10 гадоў, ад 11 да 13 гадоў, ад 14 да 18 гадоў). Бясплатным аднаразавым харчаваннем было ахоплена 93 навучэнца (100 %), з іх забяспечаны двухразовым бясплатным харчаваннем 22 вучні (23,7%). Але ў сувязі з тым, што з некаторымі навучэнцамі другой і трэцяй адукацыйных ступеняў у пазаўрочны час да 16 гадзін 30 хвілін праводзяцца факультатыўныя заняткі існавала неабходнасць арганізацыі для іх таксама двухразовага харчавання. У верасні 2014 года было праведзена анкетаванне “Харчаванне вачыма бацькоў” з мэтай вывучэння іх меркавання па пытаннях двухразовага харчавання за кошт бацькоў. Анкетаванне паказала, што 64 % бацькоў згодны на даплату. Таму для 32 вучняў (у 2013-2014 н.г.-26 вучняў) арганізавана двухразовае харчаванне за кошт бацькоўскіх узносаў.

У перыяд з 1.09.2014 па 31.05.2015 бракеражнай камісіяй праведзена 52 праверкі школьнай сталовай з мэтай высвятлення нормаў прадуктаў пры закладцы страў, у тым ліку ў 34 выпадках праведзена кантрольнае ўзважванне. Па выніках усіх праверак складзены акты, згодна якіх прыгатаваная ежа адпавядае смакавым якасцям і вага блюд – меню. Ва ўстанове вядзецца накапляльная ведамасць па кожнай узроставай групе. За адпаведны перыяд па дашкольнай групе выкананне натуральных нормаў складае 91,9 % (у мінулым годзе - 91,7 %). Калі прааналізаваць дынаміку выканання натуральных нормаў, то можна заўважыць, што на працягу года ўзровень выканання натуральных нормаў прыкладна быў аднолькавы (кастрычнік – 90%, студзень – 92%, сакавік - 91%, май – 91%). Выкананне натуральных нормаў па ўстанове адукацыі складае 92,1 %, аднак % выканання асобных прадуктаў знаходзіцца на неаднолькавым узроўні (няпоўнае выкананне па адных і перавыкананне па другіх). Сярод школьнікаў выкананне натуральных нормаў звыш 100 % складае па наступных прадуктах харчавання: мука пшанічная – на 10,5 %, крупы– на 8,8 %, макаронныя вырабы – на 37 %, бульба– на 5,3 %, сухафрукты – на 27 %, масла вяршковае – на 6,6 %, тварог – на 8,1 %, смятана – 4,3%, рыба – на 5,5 %, цукар – на 11,7 %. Ніжэй нормы ўжыванне дрожджэй – на 90,6 %, лімоннай кіслаты – на 64,2 %, агародніны – на 11,2 %, кафейнага напітаку – на 13,1%, чаю – на 12,1 %, хлеба пшанічнага – на 9,8%, маянэзу - на 59,2 %, сыру – на 25,7%, каўбасных вырабаў – на 6,7 %, сокаў – на 6,6 %, яйкаў – на 7,8 %.

На наступны навучальны год неабходна намесніку дырэктара, адказнаму за арганізацыю харчавання, скласці план мерапрыемстваў па выпраўленню недахопаў, дзе ў першую чаргу прадугледзець наступныя меры:

кожную пятніцу камісійна правяраць вядзенне дакументацыі і санітарнае становішча сталовай;

арганізаваць перамяшчэнне навучэнцаў з класных пакояў у сталовую ў суправаджэнні настаўнікаў;

патрабаваць выканання прыкладнага меню і натуральных нормаў ад адказных за гэта работнікаў школы і штомесячна дакладваць аб зменах на нарадах пры дырэктару.

Ва ўстанове адукацыі арганізавана дзейнасць па забеспячэнні спецыяльнай адукацыі. Адукацыйны працэс з дзецьмі з АПФР забяспечвала настаўнік-дэфектолаг Грунюшкіна І.Т. на ПКПД і ў 6 інтэграваным класе. З мэтай аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі на пачатак навучальнага года былі залічаны на ПКПД 22 навучэнцы, на канец навучальнага года займаліся 18 навучэнцаў. Карэкцыйна-развіваючая работа з імі ажыццяўлялася па групах і індывідуальна з кожным дзіцём, у якога назіраліся моўныя парушэнні развіцця. Заняткі з вучнямі ажыццяўляліся на камунікатыўнай і гульнёвай матывацыі з актыўным прымяненнем здароўезберагальных тэхналогій. У першым паўгоддзі заняткі праводзіліся ў 4 групах і 4 падгрупах, у 2-ім паўгоддзі – у 4 групах і 4 падгрупах. Штодзённая колькасць заняткаў, іх працягласць, паслядоўнасць вызначалася раскладам заняткаў, якое складалася з улікам санітарных правілаў і нормаў, зацвярджалася дырэктарам установы адукацыі. Заняткі праводзіліся ў адпаведнасці з састаўленымі на групы навучэнцаў перспектыўнымі, каляндарна-тэматычнымі планамі. На кожнае дзіця састаўлена індывідуальная карта абследавання. З бацькамі, класнымі кіраўнікамі, выхавацелямі дашкольных груп праводзіліся кансультацыйная работа. У выніку праведзенай работы выправілі парушэнні і былі адлічаны з ПКПД 7 навучэнцаў.

На пачатак навучальнага года 1 вучань займаўся па праграме агульнаадукацыйнай школы па вучэбным плане для дзяцей з цяжкасцямі ў маўленні.

Неабходна адзначыць, што настаўнікам-дэфектолагам недастаткова выкарыстоўваюцца Інтэрнэт-рэсурсы з мэтай ажыццяўлення інфармацыйна-асветніцкай работы з бацькамі па праблемах навучання і выхавання дзяцей з АПФР. Пытанне арганізацыі спецыяльнай адукацыі на педагагічным савеце слухалася ў кастрычніку 2014г. па тэме “ Якасць спецыяльнай адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўстанове адукацыі”.

Арганізацыю выхаваўчай работы ў школе ажыццяўлялі: намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Талканіца А.С., педстаж – 5 гадоў, другая катэгорыя, на пасадзе з красавіка 2014 года, 11 класных кіраўнікоў, з іх трое (27,3%) маюць вышэйшую катэгорыю, сем (63,6%) – І-ю катэгорыю,адзін (9,1%) – без катэгорыі. Стаж работы ў якасці класнага кіраўніка да 5 год мае 2 педагога (18,2%), ад 5 да 10 год – 3 педагогі (36,3%), 10 – 15 год – 2 педагогі (18,2%), больш за 15 год працуюць 3 педагогі (27,3%).

Планаванне выхаваўчага працэсу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Канцэпцыяй і Праграмай непарыўнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў РБ на 2011-2015 гады.

Для мэтанакіраванай работы створаны праект “Субота – час дзейнічаць!”, на аснове якога распрацаваны план выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень на 2014/2015 н.г. Згодна загаду “Аб рэжыме работы ўстановы адукацыі” ад 30.08.2014. № 215 вучні ў шосты школьны дзень уключаюцца ў разнастайныя віды дзейнасці па розных накірунках выхаваўчай работы: 1 субота – грамадзянска-патрыятычная, 2 субота-спартыўна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая, 3 субота – сямейна - педагагічная, 4 субота – эколага- працоўная.

У школе была арганізавана работа 8 аб’яднанняў па інтарэсах. Усяго ў аб’яднаннях па інтарэсах займаецца 77,9 % вучняў. У параўнанні з мінулым навучальным годам паказчык ахопу вучняў, якія займаюцца ў аб’яднаннях па інтарэсах панізіўся на 08 % (2013-2014 н.г. – 78,7 %).

У суботу працавалі 3 аб’яднанні па інтарэсах - 40,4% ахопу дзяцей ад агульнай колькасці вучняў ( 2013-2014 н.г. – 56,4%). З 9.00 да 16.00 арганізавана работа спартыўнай залы.

Арганізаваны пастаянны маніторынг наведвання шостага школьнага дня. Узровень наведвання выхаваўчых мерапрыемстваў у суботні дзень амаль не павялічыўся ( 2013/2014 н.г. – 77,8%, у 2014/2015 н.г. -77,9% ).

Пры правядзенні анкетавання ў канцы навучальнага года было адзначана, што работа аб’яднанняў па інтарэсах дзяцей задавальняе. У наступным навучальным годзе вучні жадаюць займацца ў музычным і танцавальным (23%), турыстычным (21%), спартыўным (52%) і іншых (4%) аб’яднаннях.

Паказчыкам эфектыўнасці работы аб’яднанняў па інтарэсах з’яўляецца: раённы конкурс “Калядная зорка” ў намінацыі “Тэкстыль” дзве работы занялі 1 месца (аб’яднанне па інтарэсах “Маленькія чараўнікі”) і ў намінацыі “Сувенір-падарунак” адна работа заняла 1 месца (аб’яднанне па інтарэсах “Умелыя ручкі”), раённы конкурс “Лёд. Кветкі.Фантазія” ў намінацыі “Фларыстычная елка” адна работа (аб’яднанне па інтарэсах “Умелыя ручкі”) заняла 1 месца, раённы конкурс “Добры дзень, свет!” у намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць” дзве работы занялі 3 месца і ў намінацыі “Захаваем беларускія традыцыі” адна работа заняла 3 месца (аб’яднанне “Умелыя ручкі”), раённыя спаборніцтвы па баскетболу сярод дзяўчынак - 5 месца, сярод хлопчыкаў - 3 месца (аб’яднанне па інтарэсах “Валейбольна-баскетбольны гурток”), раённыя спаборніцтвы па валейболу сярод дзяўчынак і хлопчыкаў – 2 месца (аб’яднанне па інтарэсах “Валейбольна-баскетбольны гурток”),раённы конкурс плакатаў “Стоп! Небяспека!” 2 месца, раённы агляд-конкурс “Бяспечнае дзяцінства-2015) – 3 месца(аб’яднанне па інтарэсах “ЮІДР”), раённыя спаборніцтвы па ТПМ у тэхніцы горна-пешаходнага турызму і скалалазанні ў закрытых памяшканнях 1 месца (аб’яднанне “Горна-пешаходны турызм”).

Арганізавана работа ў рамках узаемадзеяння з установамі дадатковай адукацыі, накіраваная на фарміраванне сацыяльнай актыўнасці навучэнцаў праз удзел у творчых конкурсах: раённы конкурс патрыятычнай песні “Мелодыі нашых сэрцаў” у намінацыі “Саліст” (2 месца і 3 месца), раённы-конкурс выстава “Велікодны куліч” у намінацыі “Лепшая творчая работа” (1 месца), .

Павышэнню эфектыўнасці грамадзянска-патрыятычнага выхавання садзейнічала ўключэнне навучэнцаў у акцыю “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, “Я – грамадзянін РБ” праз удзел у абласной краязнаўчай навукова – практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі” (дыпломам адзначана Скібіцкая Наталля ў намінацыі “За навуковае супрацоўніцтва вучня і настаўніка”), у раённым конкурсе фотаработ “Свіслач гасцінная” (2 месца), у рэспубліканскім конкурсе “Ніколі не забудзем: унукі аб вайне” ў намінацыі “Верш” (дыплом 2 ступені), у раённай ваенна-патрыятычнай гульне “Факел” (1 месца), у XVI Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі (дыплом 1 ступені), у раённым конкурсе музееў па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню “Іх подзвіг мы ў сэрцы захаваем” (2 месца).

Выніковасць удзелу вучняў у творчых конкурсах вырасла : 16 дыпломаў (2013/2014 - 14), аднак колькасць дыпломаў на абласным і рэспубліканскім узроўні застаецца нізкай (тры дыпломы).

Асаблівая ўвага ўдзялялася развіццю пазітыўнага дзіцячага руху праз уключэнне старшакласнікаў у дзейнасць ГА “БРСМ”, развіццё дзіцячага самакіравання. Члены піянерскай дружыны “Альтаір” і ГА “БРСМ” прымалі актыўны ўдзел у выхаваўчых мерапрыемствах. Эфектыўнасць падцвярджаецца станоўчымі вынікамі: раённы конкурс “Калядная зорка” – 1 месца (работы накіравана на вобласць), раённы фестываль школьнай моладдзі “Pravo.by” (пераможцы ў конкурсе відэаролікаў і юных журналістаў у наміцыі “Канфліктныя сітуацыі ў моладзевым асяроддзі”). Валанцёрскі атрад “Клопат” узнагароджаны граматай за актыўны ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурса “Валанцёр года – Добрае сэрца”, Скібіцкая Наталля за актыўны ўдзел у абласным конкурсе творчых работ “Лідары дзяцінства”.

У 2014/2015 н.г. пашырэна інфармацыйнае поле піянерскай арганізацыі, пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ”, наладжана супрацоўніцтва з раённай “Свіслацкай газетай”, створана інтарактыўнае фае з мэтай трансляцыі школьных навін.

З мэтай удасканальвання майстэрства класных кіраўнікоў, працавала метадычнае аб’яднанне (кіраўнік Раманоўская І.С.). У адпаведнасці з выхаваўчай задачай школы арганізавана работа па адзінай метадычнай тэме: укараненне ў адукацыйны працэс новых педагагічных тэхналогій (па дадзенай метадычнай тэме педкалектыў працуе другі год).

Аднак, у рабоце педкалектыву па рэалізацыі выхаваўчай задачы ўстановы застаюцца нявырашанымі наступныя пытанні. Патрабуе прадаўжэння работа па стварэнні ва Установе адпаведнага выхаваўчага асяроддзя: афармлення вугалкоў класаў, развіцці самакіравання, выкарыстанне ў поўнай меры магчымасцей музейнай педагогікі ў патрыятычным выхаванні школьнікаў.

Класным кіраўнікам, педагогу-арганізатару неабходна павысіць ролю вучнёўскага самакіравання, умацаваць супрацоўніцтва з рэспубліканскімі выданнямі, арганізаваць якасную работу па правядзенні экскурсій і паходаў у шосты школьны дзень.

Патрабуе ўдасканальвання работа педкалектыву па стварэнні ўмоў для праяўлення і рэалізацыі дзіцячых ініцыятыў, развіцці праектнай дзейнасці, што павінна прывесці да росту актыўнасці школьнікаў у абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсах.

Сумарны даход школы складаецца з бюджэтных сродкаў, спецыяльнага рахунка, шэфскай дапамогі СПК “Саўгас Вердамічы”, “Саўгас Велікасельскі”, “Філіал ГТФ “Неман” Ханчыцы”, лясгаса і спонсараў. На 20.08.2015 выкананы гадавы план пазабюджэтнай дзейнасці на 70 %. Пры дапамозе спонсараў набыты тры тэлевізары (на суму 24 млн.руб.).

За пазабюджэтныя (9 мл рублеў), спонсарскія (16 мл рублеў) сродкі зроблена рэканструкцыя кабінетаў намесніка дырэктара па ВР і ВВР, настаўніцкай, гардэроба, адрамантаваны кабінеты СППС. У наступным навучальным годзе неабходна выканаць бягучы рамонт фае на першым паверсе, кабінеты дырэктара, гаспадарчай часткі і канцылярыі.

Вучэбна-матэрыяльная база ва ўстанове адпавядае правілам тэхнікі бяспекі і супрацьпажарным патрабаванням. У кабінетах запланаваны касметычны рамонт, замена асвятлення і вучнеўскіх сталоў. Патрабуецца абнаўленне і папаўненне наглядна-дыдактычным і метадычным матэрыялам. Выпраўленне гэтых недахопаў запланавана да 1 верасня наступнага навучальнага года.

Зыходзячы з аналізу, вызначаны задачы на 2015-2016 н.г.:

Стварыць умовы для развіцця пазнавальных і інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў праз удзел іх у навукова-практычнай дзейнасці.

Садзейнічаць фарміраванню ў навучэнцаў грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнага самапазнання на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, гуманістычных каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый.

Забяспечыць арганізацыю ўвядзення новых форм метадычнай работы праз выкарыстанне магчымасцей сучасных адукацыйных і інфармацыйных тэхналогій.

Фарміраваць якасць здароўефарміруючай прасторы ўстановы праз уцягненне бацькоў, прдстаўнікоў грамадскасці ў арганізацыю і правядзенне сумесных фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў.

Паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы праз забеспячэнне спецыяльнымі праграмнымі сродкамі.





: DswMedia
DswMedia -> Дырэктар Лебедзеўскай сярэдняй школы А. А. Гарбачова
DswMedia -> Урок Дыцукрыды. Цукроза
DswMedia -> Алімпіяда па беларускай мове 11 клас №1. Вызначыць, якія словы складаюцца з наступных гукаў
DswMedia -> Тэма ўрока “Азёры” Задачы
DswMedia -> Царква І адукацыя ў межах лебедзеўскага прыходу
DswMedia -> Узгоднена зацверджана пастанова 8/81 ад 01. 09. 2015 Загад дырэктара
DswMedia -> І.І. Троцкая 1-4 класаў на І паўгоддзе 2015/2016 н г
DswMedia -> Лідскія пуцявіны Ігната Іпалітавіча Дамейкі
DswMedia -> Тэма: Множанне някруглага Тэма




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка