Вучэбная праграма выяўленчае мастацтва I -v класы



старонка1/3
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.51 Mb.
  1   2   3
ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА
ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА

I -V класы

для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

2012

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Прадмет «Выяўленчае мастацтва» адыгрывае значную ролю ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі. Ён закліканы вырашаць спецыфічныя задачы, звязаныя з перадачай фундаментальных каштоўнасцей, выпрацаваных чалавецтвам, з мэтай эмацыянальна-духоўнага, маральна-этычнага развіцця асобы, фарміравання яе творчага патэнцыялу.

Выяўленчае мастацтва з'яўляецца найважнейшым фактарам пазнання акаляючага асяроддзя і феномена чалавека. Пры гэтым узнятыя праблемы падаюцца ў яркай, эмацыянальна афарбаванай форме і ў адказ ініцыіруюць эмацыянальныя перажыванні вучняў. У выніку вобразы выяўленчага мастацтва засвойваюцца на эмацыянальным, рацыянальным, інтуітыўным і падсвядомым узроўнях.

Майстэрства выканання і яркія індывідуальна-аўтарскія рысы твораў выяўленчага мастацтва з'яўляюцца ўнікальнымі, не падлягаючымі варыятыўнаму паўтору. У сувязі з гэтым выяўленчая творчасць у сукупнасці з іншымі формамі мастацкай дзейнасці з'яўляецца значным фактарам выяўлення і сцвярджэння індывідуальнасці вучня, яго здольнасцей, якія садзейнічаюць самаідэнтыфікацыі і выпрацоўцы асабістага погляду на сусвет. На гэтай аснове вучні вучацца творча пераўтвараць акаляючае асяроддзе і свой унутраны свет.

У адукацыйным працэсе прадмет «Выяўленчае мастацтва» вызначаецца дамінаваннем мастацка-творчай дзейнасці. У працэсе заняткаў выяўленчым мастацтвам у вучняў актыўна развіваюцца вобразнае мысленне, фантазія, уяўленне, эмацыянальная сфера, мысліцельная дзейнасць, інтуіцыя і інш. Фарміруюцца прасторавыя і колеравыя ўяўленні, пачуццё меры, рытму, сіметрыі і асіметрыі, прапорцый, кампазіцыйнай раўнавагі, камбінаторныя і сенсорныя здольнасці.

У адпаведнасці са спецыфікай вучэбнага прадмета асноўнай мэтай адукацыі ў галіне выяўленчага мастацтва з'яўляецца фарміраванне мастацка-эстэтычнай, маральна-этычнай культуры вучня як культуры паважлівых адносін да свету, развіццё яго творчага патэнцыялу як фактару творчага засваення і пераўтварэння свету.

Для вырашэння гэтай мэты ставяцца наступныя задачы:

• засваенне вучнямі культурнага вопыту чалавецтва праз мастацка-вобразную сістэму айчыннага і сусветнага мастацтва;

• развіццё ўяўленняў пра нацыянальную адметнасць роднай культуры;

• духоўна-эстэтычнае ўзбагачэнне вучняў у працэсе мастацка-эстэтычнага засваення рэчаіснасці і ўспрымання мастацкай спадчыны;

• фарміраванне навыкаў разумения мастацтва як формы мастацка-вобразнага асэнсавання свету;

• развіццё эмацыянальна-пачуццёвай сферы вучняў;

• стварэнне ўмоў для развіцця творчага патэнцыялу і мастацкіх здольнасцей вучняў на аснове выяўленчай дзейнасці;

• азнаямленне з тэарэтычнымі ведамі, мовай і сістэмай выразных сродкаў выяўленчага мастацтва;

• фарміраванне практычных навыкаў работы ў розных відах мастацкай дзейнасці;

• фарміраванне ўстойлівай цікавасці да выяўленчага мастацтва, умення асэнсоўваць яго спецыфічныя асаблівасці.

Сістэмаўваральным пачаткам праграмы і яе сэнсавай асновай з'яўляецца дыферэнцыяцыя вучэбнага матэрыялу па трох асноўных кампанентах, якія ахопліваюць праграму з I па V класы. Да іх адносяцца:

«Эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці»;

«Успрыманне твораў мастацтва»;

«Практычная мастацка-творчая дзейнасць».

Эстэтычнае ўспрыманне рэчаіснасці як састаўная частка мастацкай дзейнасці мае ў праграме адносна самастойную сістэму вучэбных задач. Змест дадзенага раздзела ў структуры праграмы ад класа да класа паступова пашыраецца. Гэтым падкрэсліваецца значнасць сістэматычнага развіцця ў вучняў свядомага падыходу да ўспрымання эстэтычнага ў рэчаіснасці. Асноўная задача гэтага віду дзейнасці – засваенне прадмета на эстэтычным узроўні, што вядзе да фарміравання эстэтычнай свядомасці і эстэтычных пачуццяў вучняў.

Асаблівую ўвагу належыць надаваць сферы эстэтычных і этычных каштоўнасцей нацыянальнай культуры, маральна-эстэтычнаму ўдасканаленню чалавека, эстэтычнаму асваенню прыроднага свету і свету «другаснай прыроды» – архітэктурнага і прадметнага асяроддзя чалавека.

Задачай дадзенага зместавага кампанента праграмы з'яўляецца развіццё ў вучняў зрокавай культуры, візуальнага ўспрымання, назіральнасці.

Зместавы кампанент «Успрыманне твораў мастацтва» садзейнічае засваенню прадмета на мастацтвазнаўчым узроўні. Яго задачай з'яўляецца фарміраванне ключавых арыенціраў успрымання твораў выяўленчага мастацтва, пашырэнне мастацкага кругагляду вучняў, вывучэнне тэарэтычных асноў выяўленчага мастацтва, засваенне яго мовы, сістэмы выразных сродкаў.

У выніку засваення зместу дадзенага раздзела праграмы вучні атрымліваюць уяўленне пра ролю мастацтва ў жыцці чалавека і грамадства, пра асновы нацыянальнага і сусветнага мастацтва, асаблівасці розных відаў і жанраў выяўленчага мастацтва, іх узаемасувязі.

Пры вывучэнні вучнямі твораў нацыянальнай культуры неабходна пастаянна выхоўваць у іх любоў да роднай культуры, адчуванне яе нацыянальнай адметнасці, імкненне працягваць мастацкія традыцыі.

Асаблівая ўвага надаецца знаёмству з мастацтвам роднага краю, творчасцю прафесійных і народных майстроў, мясцовымі мастацкімі славутасцямі. Вывучэнне помнікаў архітэктуры і выяўленчага мастацтва, мастацкіх промыслаў і рамёстваў свайго рэгіёна, горада, сяла, вёскі не толькі садзейнічае далучэнню вучняў да творчасці на аснове мясцовых традыцый, але і выхоўвае любоў да роднага краю, павагу да людзей, якія жывуць побач, фарміруе жаданне берагчы і множыць мастацкі набытак свайго рэгіёна.

Пры азнаямленні вучняў з раздзелам праграмы «Успрыманне твораў мастацтва» важным з'яўляецца развіццё навыкаў успрымання мастацкага вобраза, выдатных твораў айчыннага і сусветнага мастацтва, фарміраванне ведаў і ўяўленняў пра творчасць мастакоў.

У працэсе ўспрымання мастацтва развіваюцца здольнасці суперажываць і эмацыянальна адгукацца на твор выяуленчага мастацтва, яго змест, умение выказваць да яго свае адносіны. Вучні атрымліваюць навыкі ўспрымання твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, раскрываюць яго змест на аснове засвоеных паняццяў і тэрмінаў, адзначаюць некаторыя даступныя іх разумению мастацкія сродкі і іх ролю ў стварэнні мастацкага вобраза.

Пералік рэкамендаваных у праграме твораў з'яўляецца прыкладным. Настаўнік можа прапанаваць іншыя, раўназначныя ў мастацкіх адносінах творы. У гэтым выпадку падбор ілюстрацыйнага матэрыялу па ўспрыманні мастацтва замежных, рускіх і айчынных майстроў павінен ажыццяўляцца ў адпаведнасці з тэматыкай раздзела, узроставымі асаблівасцямі вучняў і быць прапарцыянальным.

Успрыманне выяўленчага мастацтва павінна мець месца на ўсіх уроках. Разам з тым яно прадугледжана праграмай як самастойны від заняткаў. На некаторых уроках вывучэнне твораў мастацтва праводзіцца з наступнай практычнай дзейнасцю (маляваннем, лепкай, выкананнем работ па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве і дызайне): на пачатку ўрока прапануецца гутарка па тэме, наступная частка адводзіцца на практычную работу. Урок, цалкам прысвечаны гутаркам пра мастацтва, праводзіцца, як правіла, толькі ў V класе.

У аснову зместавага кампанента «Практычная мастацка-творчая дзейнасць» пакладзены прынцып сістэматычнага развіцця ў вучняў уменняў мастацкага мадэліравання свету. У працэсе засваення прадмета, які ажыццяўляецца на мастацка-творчым узроўні, набываецца вопыт творчай дзейнасці, развіваюцца мастацкія здольнасці вучняў у галіне колера- і формаўтварэння, засвойваюцца прасторавыя з'явы, навыкі дэкаратыўна-прыкладной дзейнасці і дызайну.

На занятках па выяўленчым мастацтве вучні малююць, лепяць з натуры, па памяці, па ўяўленні, канструююць, выконваюць работы ў розных мастацкіх тэхніках.

Пры арганізацыі практычнай мастацка-творчай дзейнасці адной з асноўных задач настаўніка з'яўляецца выхаванне ў вучняў пачуцця радасці ад мастацкай працы, актыўнасці, упэўненасці ў сваіх сілах, фарміраванне ўмення самастойна выбраць сюжэт і рэалізаваць яго на практыцы. Гэта раскрывае вучням разнастайнасць магчымасцей стварэння мастацкага вобраза, дапамагае ў выбары мастацкіх сродкаў, тэхнікі і матэрыялу выканання.

Практычная мастацка-творчая дзейнасць уключае:

• адлюстраванне на плоскасці (выкарыстанне розных мастацкіх матэрыялаў і тэхнік (акварэль, гуаш, каляровыя алоўкі, васковая крэйда, туш; аплікацыя, выцінанка, калаж, манатыпія і інш.));

• лепку з пластыліну і работу са скульптурнымі матэрыяламі (гліна, салёнае цеста);

• дэкаратыўна-прыкладную дзейнасць і дызайн (мастацкае афармленне плоскіх і аб'ёмных вырабаў, мастацкае канструяванне, выкананне вырабаў у традыцыйнай манеры народнага мастацтва).

Адлюстраванне на плоскасці ўключае маляванне з натуры, па памяці, па ўяўленні пасля непасрэдных назіранняў ці па ўяўленні, работу на тэму па заданні настаўніка, а таксама накіды, прыкладную графіку і г. д.

Лепка (скульптура) мае найбольшае значэнне на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, дзе рухальна-тактыльны кампанент выконвае вядучую ролю ў развіцці выяўленчай дзейнасці вучняў.

Дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць уключае элементы адлюстравання на плоскасці (аплікацыя, калаж, выцінанка і г. д.), мастацкага канструявання і праектавання, работу з прыроднымі матэрыяламі (лісце, кветкі, травы і г. д.), што садзейнічае развіццю ў вучняў уяўленняў пра сувязь розных відаў мастацкай дзейнасці.

Важна спалучаць выяўленчую дзейнасць з аб'ёмна-прасторавымі відамі работы (лепкай, канструяваннем, мадэліраваннем), тэарэтычнае вывучэнне асноў выяўленчага пісьма – з аналізам формы, прапорцый і канструкцыі прадмета.

Неабходна выкарыстоўваць і чаргаваць розныя віды работы, разнастайныя матэрыялы і мастацкую тэхніку: гуаш, акварэль, каляровая крэйда, туш, пластылін, гліна, аплікацыя, выцінанка, манатыпія і інш. Гэта дасць магчымасць вучням атрымаць уяўленне пра разнастайнасць сродкаў для стварэння мастацкага вобраза і будзе садзейнічаць свядомаму выбару матэрыялу ў залежнасці ад зместу і задумы работы.

Настаўніку даецца магчымасць выбару выяўленчых матэрыялаў для выканання вучнямі творчага задания з улікам іх пажаданняў і ўзроставых асаблівасцей.

Асноўны прынцып выбару заданняў для практычнай дзейнасці – варыятыўны, які дазваляе індывідуалізаваць мастацка-творчы працэс, максімальна набліжае яго да асобы навучэнца. 3 гэтай мэтай у праграме прапануецца некалькі тэм (заданняў) па кожнай вучэбнай задачы. Яны таксама з'яўляюцца прыкладнымі, дазваляючы вучням самастойна выбіраць тэму і тэхніку выканання кампазіцыі, калі гэта не супярэчыць пастаўленай вучэбнай задачы.

Змест практычнай дзейнасці прадугледжвае рашэнне чатырох асноўных груп вучэбных задач: 1) кампазіцыя; 2) колер і асвятленне; 3) форма, прапорцыі, канструкцыя; 4) прастора і аб'ём. Засваенне гэтых груп вучэбных задач, якія ляжаць у аснове выяўленчай граматнасці, павінна быць падпарадкавана свядомаму рашэнню мастацкага вобраза ў адпаведнасці з узроставымі магчымасцямі вучняў.

Галоўнае ў рабоце па кампазіцыі на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі – асваенне ўсёй паверхні ліста паперы і запаўненне яго выявай, а ў лепцы і дэкаратыўнай рабоце – стварэнне цэльнай формы. Вучні авалодваюць умением выбіраць для кампазіцыі аб'екты адлюстравання згодна з задумай і маляваць іх буйнымі.

Работа па кампазіцыі ў V класе звязана з выразнымі якасцямі прасторавага вырашэння, колеравага стану і асвятлення ў залежнасці ад задумы малюнка. Некаторыя заданні звязаны з кампазіцыйным эфектам перспектывы, выбарам пункта гледжання, пабудовай прасторы з нізкай, сярэдняй і высокай лініямі гарызонту.

У рабоце з колерам у IIV класах ставіцца задача бачыць колер разнастайна, адрозніваць і складаць патрэбныя адценні. Уласцівае вучням захапленне яркімі, «адкрытымі» колерамі належыць спалучаць з прымяненнем складаных адценняў шляхам змешвання фарбаў. На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі належыць аддаваць перавагу гуашы, таму што гуаш дае большую свабоду ў дзеянні і дазваляе легка рабіць выпраўленні. У некаторых выпадках разам з гуашшу варта выкарыстоўваць і акварэль, акварэль з бяліламі або камбінаваную тэхніку, неабходна практыкаваць дэталізацыю малюнка каляровай крэйдай або каляровымі алоўкамі. Вельмі важным момантам на уроках павінна быць сістэматычнае азнаямленне вучняў з выразнымі сродкамі мастацкіх тэхнік і прыёмамі работы з некаторымі мастацкімі матэрыяламі.

У V класе ўяўленні вучняў пра колер ускладняюцца ў выніку малявання з натуры і актыўнага назірання колеру ў рэчаіснасці. Свядомыя адносіны да складанасці колеравага вобраза замацоўваюцца на ўроках успрымання і ў кампазіцыйнай дзейнасці.

У рабоце над формай важна вучыць адчуваць вобразны характер формы, імкнуцца да паслядоўнага вобразнага ўскладнення пры яе выяўленні. Для выпрацоўкі навыкаў аналізу формы і наступнага яе ўвасаблення ў мастацкім вобразе вялікую ролю адыгрываюць заняткі лепкай і дэкаратыўна-прыкладной дзейнасцю, канструяваннем, дзе вучні актыўна працуюць з аб'ёмнай формай.

Навучанне перадачы прасторы на паперы пачынаецца з I класа, у асноўным у рабоце па назіранні і на зададзеныя тэмы. Галоўная ўвага ў рабоце з вучнямі I ступені агульнай сярэдняй адукацыі надаецца фарміраванню ў іх паняццяў пра злом плоскасцей і мяжу злому: мяжу падлогі і сцяны, бачную мяжу зямлі і неба, – а таксама ўменню правільна размясціць прадметы на паверхні падлогі і зямлі.

У працэсе работы над прасторай і аб'ёмам у V класе вучні засвойваюць паняцце пра адзінства пункта гледжання на групу прадметаў і вучацца перадаваць бачныя (перспектыўныя) змяненні іх формы і прапорцый у залежнасці ад становішча ў адносінах да таго, хто малюе.

Вялікае значэнне мае сістэматычнае вывучэнне законаў перспектыўнага змянення формы асобных прадметаў, працэс мадэліравання аб'ёму аб'ектаў сродкамі святлаценю з улікам колеру крыніцы асвятлення.

У вучняў неабходна выпрацаваць паняцце перспектывы, пазнаёміць іх з правіламі і навучыць прымяняць іх на практыцы.

Практычную мастацка-творчую дзейнасць на уроках неабходна звязваць з успрыманнем і аналізам твораў мастацтва.

Настаўніку неабходна выдзяляць дастаткова часу на арганізацыю назіранняў вучняў за аб'ектамі і з'явамі прыроды (праз экскурсіі і дэманстрацыю мультымедыйных прэзентацый, рэпрадукцый). Накіды і замалёўкі, якія будуць зроблены падчас экскурсій на прыроду і прагляду мультымедыйных прэзентацый, могуць служыць асновай для стварэння мастацкага вобраза пры выкананні вучнямі творчых кампазіцый.

Пры рэалізацыі вучэбнага зместу праграмы настаўніку неабходна звяртаць вялікую ўвагу на азнаямленне вучняў з тэхнічнымі асаблівасцямі розных мастацкіх тэхнік. Вялікую ролю мае наглядны паказ (дэманстрацыя) настаўнікам прыёмаў работы з матэрыяламі і інструментамі.

Пры планаванні часу на дадзены від работы трэба ўлічваць, што віды мастацкай дзейнасці на уроках могуць спалучацца і займаць частку ўрока: успрыманне – з практычнай работай, лепка – з маляваннем.

У адным заданні (лепка, малюнак, дэкаратыўна-прыкладная работа) вучні рашаюць адначасова некалькі вучэбных задач, напрыклад: выбар велічыні выявы і кампазіцыйнае размяшчэнне яе на карціннай плоскасці, перадача формы і колеру прадмета, передача канструкцыйных асаблівасцей формы прадмета і аздабленне яго ўзорамі і г. д.

У залежнасці ад умоў работы або поспехаў вучняў настаўнік можа самастойна складаць заданні тыпу рэкамендаваных у праграме. У гэтым выпадку заданне ўяўляе сабой адзінства пяці кампанентаў: 1) вучэбная задача (форма, колер, прастора і г. д.); 2) тэма або аб'ект работы; 3) від работы (маляванне з натуры, на тэму, лепка і г. д.); 4) матэрыял і тэхніка; 5) тэрміны і паняцці, якія засвойваюць вучні на дадзеным уроку.

На кожную практычную работу (малюнак, лепка, дэкаратыўна-прыкладная дзейнасць, канструяванне і інш.) настаўнік можа адвесці адзін-два ўрокі.

Праграмай рэкамендуецца наступнае размеркаванне часу па зместавых кампанентах (відах дзейнасці) і па асноўных вучэбных праблемах.
Размеркаванне часу па зместавых кампанентах


Від дзейнасці

Клас




I

II

III

IV

V

Успрыманне рэчаіснасці і мастацтва

11

7

7

8

9

Змест практычнай дзейнасці:

адлюстраванне на плоскасці;

лепка;

дэкаратыўна-прыкладная



дзейнасць

49

28

7


14

27

16

5


6

28

17

5


6

27

14

6


7

26

15

4



77

УСЯГО

60

34

35

35

35

Размеркаванне часу па асноўных вучэбных праблемах

(па раздзеле «Адлюстраванне на плоскасці»)


Група вучебных праблем

Клас




I

II

III

IV

V

Кампазіцыя

Прастора


Форма, прапорцыі, канструкцыя

Колер


10

4

7



7

4

2

3



7

4

2

4



7

4

2

4



4

5

2

3



5

УСЯГО

28

16

17

14

15

Асноўныя патрабаванні да зместу і метадаў выкладання выяўленчага мастацтва ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі заснаваны на наступных прынцыпах:

• арганічнае спалучэнне і адзінства вучэбна-выхаваўчага працэсу: маральнае, эстэтычнае і мастацкае выхаванне павінна быць заснавана на сістэматычным засваенні вучнямі мастацкіх ведаў і авалоданні практычнымі навыкамі мастацкай дзейнасці;

• асваенне вучнямі выяўленчых навыкаў і тэхнічных прыёмаў, якое з'яўляецца не самамэтай, а сродкам ці інструментарыем для мастацкага пазнання і стварэння мастацкага вобраза;

• улік узроставых магчымасцей вучняў, спалучэнне індывідуальных і калектыўных формаў работы;

• фарміраванне ўяўленняў пра выяўленчае мастацтва, яго віды і жанры, паняцці і тэрміны, авалодванне тэхнікамі і матэрыяламі, вобразнай сістэмай;

• фарміраванне цэласных уяўленняў пра выяўленчае мастацтва, якія набываюцца ва ўзаемасувязі з усімі відамі мастацкай дзейнасці: эстэтычным засваеннем рэчаіснасці, успрыманнем мастацтва, тэарэтычнымі ведамі, творча-практычнай дзейнасцю;

• прымяненне разнастайных відаў работы і мастацкіх матэрыялаў;

• узаемасувязь розных відаў мастацтва (полімастацкасць) – выяўленчага мастацтва, музыкі, літаратуры, кінамастацтва і інш., – з дапамогай якіх ствараецца асацыятыўна-вобразная атмасфера, неабходная для аптымальнага развіцця мастацкага мыслення вучняў. 3 гэтай мэтай на ўроку адводзіцца пэўны час для прагляду рэпрадукцый, слухання музыкі, літаратурных твораў, прагляду фрагменту фільмаў.

На занятках па выяўленчым мастацтве важна, каб вучні творча асэнсоўвалі асаблівасці яго вобразнай сістэмы, мовы і выразных сродкаў.

Асаблівай увагі патрабуюць пытанні развіцця ў вучняў зрокавай культуры, візуальнага ўспрымання, назіральнасці.

Метады работы з вучнямі на ўроку пажадана разнастаіць. Гэта можа быць гутарка, дыскусія, прагляд мультымедыйнай прэзентацыі, самастойная работа з кнігай і інш. Вельмі эфектыўнымі з'яўляюцца такія формы арганізацыі навучання, як экскурсіі ў музеі, на выстаўкі, па горадзе, сустрэчы і гутаркі з мастакамі. Вялікую ролю маюць урокі, пабудаваныя па законах мастацкай драматургіі, формы іншых заняткаў па выяўленчым мастацтве, у тым ліку ў сістэме дадатковай адукацыі.

Драматычная канва ўрока выяўленчага мастацтва на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі павінна ўтрымліваць гульнявыя формы работы з элементамі тэатралізацыі, што дазваляе, па-першае, папоўніць недахоп рухальнай актыўнасці, па-другое, выклікаць у вучняў цікавасць і эмацыянальны водгук на вучэбны матэрыял, які вывучаецца.

Значная ўвага на ўроку павінна быць нададзена здароўезберагальным тэхналогіям. Работа настаўніка выяўленчага мастацтва павінна быць накіравана на асабовае развіццё вучняу, павышэнне іх адаптацыйных здольнасцей.

Асаблівая ўвага павінна быць звернута на мастацка адораных вучняў, для якіх распрацоўваецца свая сістэма навучання, што ўлічвае іх здольнасці.

Урокі выяўленчага мастацтва павінны быць аснашчаны неабходнымі дапаможнікамі і сродкамі нагляднасці з прымяненнем сучасных тэхнічных і электронных сродкаў навучання.

Эфектыўнасць вучэбнага працэсу знаходзіцца ў прамой залежнасці ад узроўню развіцця ў вучняў практычных уменняў і навыкаў.

Вядучымі ўменнямі вобразатворчай мастацка-пазнавальнай дзейнасці з'яўляюцца:

• уменне дыферэнцыравана і цэласна, адэкватна і творча ўспрымаць мастацкія творы разных відаў і жанраў. I ступень агульнай сярэдняй адукацыі арыентуецца на развіццё ўменняў дыферэнцыраванага мастацкага ўспрымання, II ступень – фарміруе ўменне цэласнага ўспрымання твораў, у якім бачныя функцыі элементаў мастацкага цэлага;

• уменне аналізаваць мастацкія вобразы. На I ступені агульнай сярэдняй адукацыі фарміруюцца ўменні практычнага аналізу, які ажыццяўляецца ў розных відах мастацкай дзейнасці, на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі, па меры фарміравання паняційнага апарату, аналіз ускладняецца. Фарміраванне ўменняў цэласнага і параўнальнага аналізу мастацкіх вобразаў з'яўляецца «скразной» задачай мастацкай адукацыі;

• уменне інтэрпрэтаваць мастацкія творы, г. зн. ствараць свой індывідуальна-творчы варыянт іх тлумачэння;

• уменне аргументавана ацэньваць мастацкі вобраз, з'яву. Ацэначная дзейнасць развіваецца ў напрамку ад інтуітыўна-эмацыянальнай да ўсвядомлена аргументаванай;

• уменне стварыць мастацкі вобраз, якое інтэгруе ўсе іншыя ўменні. Творчасць – гэта не толькі навыкі ці сума тэхнічных прыёмаў. Творчы пачатак павінен прысутнічаць у любых відах мастацкай дзейнасці на ўроку.

Вядучыя ўменні фарміруюцца комплексна ва ўсіх відах мастацкай дзейнасці. Засваенне кожнага віду патрабуе фарміравання прыватных уменняў і навыкаў: жывапісных, графічных, пластычных, дэкаратыўных, канструкцыйных; успрымання твораў мастацтва, засваення іх мовы, выразных сродкаў і г. д.

Змест праграмы засвойваецца вучнямі без дамашніх заданняў. У якасці дамашняй работы можна падрыхтаваць дапаможны матэрыял, паназіраць за аб'ектамі і з'явамі прыроды, знайсці рэпрадукцыйны матэрыял, падрыхтаваць паведамленне пра творчасць мастака або які-небудзь твор мастацтва, выканаць замалёўкі і накіды з архітэктурнага або скульптурнага помніка, наведаць мастацкі музей або выстаўку і г. д. Дадзеныя віды работ выконваюцца па жаданні вучняў і заахвочваюцца настаўнікам. Іх асноўнай мэтай з'яўляецца арыентацыя вучняў на эстэтычнае асваенне рэчаіснасці: прыроднага асяроддзя, помнікаў культуры, архітэктурных славутасцей свайго горада або вёскі і г. д.


: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos -> ypyp
ypyp -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь гісторыя беларусі вучэбная праграма для 8—10 класаў
umodos -> Навукова—метадычная установа «нацыянальны iнстытут адукацыi» мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
ypyp -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ГеАграфІя Вучэбная праграма
ypyp -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь беларуская мова. Літаратурнае чытанне
ypyp -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь беларуская мова. Літаратурнае чытанне


  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка