Вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына” Кацярына Сабалеўская, дуа «Чашніцкая гімназія»



Дата канвертавання15.05.2016
Памер80.57 Kb.
Вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына”
Кацярына Сабалеўская,

ДУА «Чашніцкая гімназія»
Мэты: 
1. Садзейнічаць фарміраванню сацыяльна актыўнай асобы з грамадзянска-гуманістычным светапоглядам. 
2. Развіваць уменні працаваць у камандзе, сябраваць, аналізаваць мінулае і сучаснае.
3. Выхоўваць чалавека-грамадзяніна, патрыёта Беларусі, добрага гаспадара на сваёй зямлі, адказнага за вынікі сваёй дзейнасці і перад продкамі, і перад сучаснікамі, і перад нашчадкамі. 
Ход мерапрыемства

Выходзяць 2 вучні, чытаюць верш на фоне музыкі.


  1. Яна мне дадзена адзіная

На ўсё жыццё, на цэлы век.

Мая адзіная, радзімая

Ў вянках лясоў і стужак рэк.

Заўсёды самая прыветная,

Як сонца, свеціцца сама,

Жыве, як мара запаветная,

І роўных ёй — нідзе няма.


  1. Яе праменнямі сагрэтая,

Наліта сілай маладой,

Іду, нястомная, па свету я

Яе часцінкаю жывой.

І ганаруся ўсюды смела я,

Што вырасла на той зямлі,

Якую клічуць Руссю Белаю,

Што тут дзяды мае жылі.

1 вядучы. Добры дзень, мае шаноўныя сябры! Сёння мы пагаворым пра хараство беларускай прыроды, разнастайнасць рамёстваў, багацце роднай мовы, славутых людзей нашай Бацькаўшчыны. Ці заўважалі вы калі-небудзь, на якой прыгожай зямлі мы жывём? Якая багатая яна на звычаі і традыцыі, якую славутую гісторыю мае, колькі знакамітых людзей нарадзіла! И сёння размова пойдзе пра нашу маленькую Радзіму, там, дзе вы нарадзіліся, пра нашу Чашніччыну. Дапаможа нам у гэтым вусны часопіс “Мая родная старонка Чашніччына”.

2 вядучы. Яго першая старонка “ Чашніччына старажытная”.

На фоне музыкі 4 вучні рассказываюць пра Чашнікі.


  1. Чашнікі ўваходзілі ў склад Полацкага ваяводства. Гэта мястэчка спачатку нележала князям Лукомскім. Пазней яны прадалі іх прадстаўнікам славутага роду – Кішкаў. У 1563 г. падчас Лівонскай вайны на ўзвышэнні правага берага р. Улы па загаду Івана Грознага быў узведзены драўляны замак. Але ў 1564г. ён быў спалены войскам Мікалая Радзівіла Рудога, аднак хутка па загаду Жыгімонта Аўгуста быў адноўлены. Ён знаходзіцца непадалёк ад таго месца, дзе зараз змяшчаецца СШ №2 (зараз наша Чашніцкая гімназія).

  2. Чашнікі яшчэ не раз пераходзілі ад адных уладальнікаў да другіх. Пасля Кішкаў Чашнікі належалі князям Сакалінскім, якія ў 1633 г. прадаліЧашнікі Адаму Казаноўскаму, а ў 1649 г. той запісвае мястэчка на імя сваёй жонкі Эльжбеты з роду Служкаў. Потым за 245 тысяч злотых Чашнікі набывае Станіслаў Лапота, які ў сваю чаргу ў 1785 г. прадаў іх Міхаілу і Катаржыне Валадковічам. У 1664 г. Дамінік Служка пабудаваў каталіцкі манастыр, а 1674 г. касцёл Св. Лукі. У 1779 г. у манастары быў узведзены велічны цагляны касцёл Ісуса Хрыста, які пасля паўстання 1863-1864 гг. быў ператвораны ў Мікалаеўскую царкву.

  3. У 1840 г. Валадковічы заснавалі першае ў Чашніках прадпрыемства-піваварню. У 1864 г. было адкрыта народнае вучылішча, у якім у той год навучалася ўсяго 12 хлопчыкаў. Акрамя Мікалаеўскай царквы ў Чашніках дзейнічала Праабражэнская царква. У 1886 г. Валадковічам у в. Вішкавічы была пабудавана кардонна-папяровая фабрыка “Скіна”, якая ў той час выпускала толькі кардон. У лістападз 1917 г. у Чашніках была ўсталявана Савецкая ўлада. 27 верасня 1938 г. Чашнікі атрымалі статус гарадскога пасёлка. Да вайны ў ім пражывала 3500 жыхароў.

  4. З 1962 па 1965 г. Чашнікі ўваходзілі ў склад Бешанковіцкага раёна. 7 лютага 1965 г. Чашнікі атрымалі статус горада. Зараз у раенным цэнтры дзенічаюць папяровая фабрыка, ільнозавод, спіртзавод. У горадзе налічваецца 3 сярэднія школы, 1 гімназія, 5 дашкольных устаноў, Дом культуры, Дзіцячая школа мастацтваў, Дом рамёстваў, Цэнтр дзяцей і моладзі, гістарычны музей, іншыя ўстановы. Насельніцтва складае каля 9,7 тысяч чалавек.

2 дзяўчынкі і 2 хлопчыка чытаюць верш на фоне музыкі

1 дзяўчынка. Ёсць зямля на зямлі,

Ёсць на свеце зямля,

Куды ўсе караблі

Зблізку ідуць і здалля.

1 хлопчык. Мы радзіліся тут,

Мы хрысціліся тут.

Тут бацькоўскі наш кут.

Тут царуе наш люд.

2 дзяўчынка. Толькі тут нарадзіць

Можна ўласных дзяцей.

Спору ў працы здабыць

Толькі тут найлацвей.

1 хлопчык. Толькі тут мы з табой

Пасядзім у цішы.

Будзе нашай душы.

1 дзяўчынка. Дзе б не быў твой спачын

Даль праз даль відна.

Дом на ўсіх нас адзін

І Радзіма адна.


1 вядучы. А мы адкрываем другую старонку нашага часопіса “Паходжанне назвы Чашнікі”.

  1. Упершыню Чашнікі ўзгадваюцца ў 1504 г., але калі былі заснаваны дакладна невядома. Існуе некалькі версій паходжання назвы Чашнікі. Першая версія Чашнікі знаходзяцца ў нізіне, быццам у чаше. Другая версія – тут жылі майстры-ганчары, якія рабілі чашкі.

  2. Паводле трэцяй версіі, назва Чашнікі паходзіць ад наймення пасады прадстаўніка княжацкай адміністрацыі, які быў памочнікам падчашага. Падчашы загадваў гаспадарскім вінным склепам, а падчас урачыстых падзей наліваў свайму гаспадару, Вялікаму князю Літоўскаму, у кубак віно і іншыя напоі, папярэдне пакаштаваўшы іх сам. У паўсядзённым жыцці гэтыя функцыі выконваў яго памочнік – чашнік. Магчыма, першапачаткова Чашнікі і належалі такой асобе.

  3. Існуе чацвёртае тлумачэнне назвы. Яшчэ ў пачатку XX ст. у Чэхіі ўзнік рух пад кіраўніцтвам Яна Гуса. Адзін з паплечнікаў Яна Гуса Геранім Праскі на працягу некалькіх месяцаў прапаведаваў свае ідэі ў Вільні, Віцебску і Полацку. У 1420 г. чэшская дэлегацыя нават прасіла Вітаўта стаць каралём Чэхіі. Вітаўт паслаў 5-тысячнае войска ў Чэхію на дапамогу гусітам. З вяртаннем войска ідэі гусізму трапілі ў ВКЛ і знайшлі падтрымку сярод пэўных слаёў тагачэснага грамадства. Прадстаўнікі адной з плыняў гусізму называліся “чашнікі”. Магчыма, група “чашнікаў” з Чэхіі пасля разгрому гусітаў знайшла прытулак на нашай зямлі і дала назву паселішчу, якое яны заснавалі.

Гучыць песня “Купалінка”

2 вядучы. Трэцяя старонка нашага часопіса “Славутыя імёны Чашніччыны”.

1 вядучы. Чашніцкая зямля нарадзіла шмат славутых дзеячаў культуры і навукі, якія выдомыя далёка за межамі Чашніччыны. Гэта В. Цяпінскі, Янка Журба, Рыгор Рэлес, Алесь Шашкоў, Генадзь Пашкоў.

2 вядучы. Аляксандр Вашчанка, Аляксандр Казлоўскі, Ягор Батальёнка, Ларыса Палякова, Ганна Асіпкова, Жэрас Алфёраў.

1 вядучы. Янка Журба ў сваёй сям’і вызначаўся сваёй дапытлівасцю і розумам. Таму бацькі зрабілі ўсё дзеля таго, каб ён змог вучыцца. Скончыў двухкласнае народнае вучылішча, потым паступіў у Полацкую настаўніцкую семінарыю. З 1902 г. пачаў друкаваць этнаграфічныя нарысы ў газеце “Витебские губернские ведомости”. Працуе настаўнікам, друкуе свае вершы ў газеце “Наша ніва”. Сярод сяброў і паплечнікаў Янкі Журбы быў Янка Купала, які ў 1912 г. прыязджаў да яго ў госці на Чашніччыну. Першы зборнік Я. Журбы “Заранкі”, кніжка для дзяцей “Ластаўкі”, “Сонечная раніца”, наступныя зборнікі вершаў “Светлыя дні”, “Ясныя шляхі”, “Выбраныя творы”.

Вучань чытае верш Я.Журбы “Мая радзіма”.

2 вядучы. Аляксандр Казлоўскі вядомы беларускі жывапісец. Працуе ў жанры тэматычнай карціны, нацюрморта і пейзажа. Асноўнай тэматыкай твораў з’яўляліся рэвалюцыйныя падзеі, Вялікая Айчынная вайна і сучаснасць.

1 вядучы. Чашніцкая зямля – радзіма самабытнага майстра па дрэве, самародка-разьбяра Ганны Савельеўны Асіпковай. Усё сваё свядомае жыццё яна прысвяціла спрадвечна беларускаму майстэрству – разьбе па дрэве, у якім дасягнула сапраўдных вяршынь. Сведчаннем гэтага – шматгадовая выстава яе работ у Чашніцкім гістарычным музеі, персанальныя выставы ў Віцебску, Мінску, Маскве, а таксама ў Францыі, Канадзе, Балівіі. Пра нашу зямлячку снят дакументальны фільм.

Вучаніца чытае верш “Родны кут”

На ўсёй зямлі ёсць кропачка,

Што ў сэрцы ўтульна прымасцілася –

Мой родны кут, хаціна старая,

Дзе я калісьці нарадзілася.

Стаіць яна на краю ўзлесачка,

Каля крынічкі крапатлівае,

І верасок парой ля ганачка,

Нібыта ў лесе пад ялінаю…

2 вядучы. Карані Жарэса Алфёрава, сусветнавядомага вучонага, лаўрэата Нобелеўскай прэміі, знаходзяцца ў нас на Чашніччыне. Яго бацька Іван Алфёраў нарадзіўся ў Чашніках і да рэвалюцыі працаваў на папяровай фабрыцы. Сям’я пераязджала з месца на месца па вялікай неабсяжнай краіне. Знакаміты вучоны не парывае сувязі са сваёй гістарычнай радзімай. Ён некалькі разоў прыязджаў на Чашніччыну. У ліпені 2006 г. яму прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Чашніцкага раёна”.

Вучань чытае верш “Гімн гораду Чашнікі”

Народныя ўмельцы-ганчары

Праславілі наш горад дарагі:

А з гліны вырабы заўжды

Былі візітнай карткай Чашніцкай зямлі
Слаўся, мой горад, калыска Журбы,

Слаўся,мой люд, працаўнік дарагі.

Помнім нашчадкаў мы гэтай зямлі,

Помнім сыноў-пераможцаў вайны.


Наш любы горад дарагі,

Прайшоў пакуты жудаснай вайны.

Цябе абаранялі верныя сыны

Магутнай Чашніцкай зямлі.


Жывём мы мараю адною,

Каб горад наш заўжды квітнеў,

Каб шчасце тут лілось ракою,

Каб дух сяброўства тут гарэў.


1 вядучы. А мы адгортваем наступную старонку нашага часопіса “Чашнікі і прырода”.

Гучыць музыка, на яе фоне верш.

Дзяўчынка. Есць на зямлі вялікі дом,

Пакрыты сінім дахам,

Жывуць там сонца, дождж і гром,

Вавёрка з вольным птахам.

Жывуць там луг і лес густы,

Мурашкі з матылькамі.

Жывеш у доме светлым ты



З бацькамі і сябрамі.

2 вядучы. Прырода Чашніцкай зямлі ўнікальна. Плывуць рэкі, ззяюць блакітныя азёры. На радзіму з далёкага выраю вяртаюцца вясною буслы, не вабяць іх заморскія дзівосы, спяшаюцца нашы разумныя белакрылыя птахі ў родныя мясціны.

1 вядучы. На тэрыторыі Чашніцкага раёна знаходзіцца батанічны заказнік “Зялёнае ляда”, які прадстаўлены чыстым дрэвастоем дуба, сярэдні ўзрост якога 30-45 гадоў; батанічны заказнік “Ліпнікі” прадстаўлены дробналістай ліпай узростам каля 70 гадоў.

2 вядучы. На тэрыторыі біёлага-батанічнага заказніка “Саснягі” ёсць гняздоўі жураўля шэрага, а таксама расліны, зенесеныя ў Чырвоную Кнігу, - купальніца еўрапейская, венерын чаравік, баранец звычайны. Тарфяны заказнік “Хвашчавое” служыць сыравіннай базай лекавых гразяў.

1 вядучы. У лясах нашага раёна растуць усе вядомыя на тэрыторыі Беларусі грыбы. Багатыя нашы лясы і разнастайнымі ягадамі, якія радуюць мясцовых жыхароў сваім прыемным водарам і смакам.

2 вядучы. Шмат у нас было да нядаўняга часу рыбы. Але ў апошнія гады яе колькасць значна паменела. Гэта звязана з забруджваннем вадаёмаў і асабліва браканьерствам. Лукамскае возера зарыблена і такімі незвычайнымі для Беларусі відамі рыб, як таўсталобік і амур, а таксама жыве вугор.

1 вядучы. Толькі ад нас залежыць, што мы пакінем нашчадкам у прыродную спадчыну. Гэта залежыць ад нас саміх, ад кожнага чалавека. Толькі нашы беражлівыя і клапатлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя прынясуць плён і зберагуць прыроду для нашчадкаў.

2 вядучы. Вось і загорнута апошняя старонка нашага часопіса “Мая родная старонка Чашніччына”. Але перад намі адкрыты ўсе дарогі і сцежкі нашай маленькай радзімы.

1 вядучы. Любіце нашу святую зямлю аддана і да канца. Іншае нам не дадзена, ды і не патрэбна!

Гучыць песня “Мой горад” у выкананні вучаніцы гімназіі
: sites -> default -> files -> page -> files
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў
files -> Медыяадукацыя. Еўрапейскія практыкі і беларуская рэчаіснасць Аналітычная запіска
files -> Агульнае паняцце пра Халакост. “Яўрэйскае пытанне ў Еўропе” (Дадатак №2)
files -> Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў бсср наталля Бартошык, дуа «Бокшыцкая сярэдняя школа»
files -> Запрашаем на Вячоркі
files -> Краязнаўчая азбука
files -> Складаныя сказы з некалькімі даданымі ў 10 класе
files -> Аляксандр Сяргеевіч Пушкін
files -> Беларускае пяціборства-хiі магілёў 16 студзеня 2013 года Заданне 1




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка