Вяртанне Галадара



Дата канвертавання18.06.2016
Памер37.12 Kb.
Фёдар Драбеня

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт


Інтэкстуальнасць ў п’есе С. Кавалёва “Вяртанне Галадара”
Сучасная беларуская драматургія з’яўляецца арганічнай часткай нацыянальнай літаратуры і культуры ў цэлым. На мяжы ХХ  ХХІ стст. мастацкая прастора змяшчае ўсё большую колькасць эстэтычна неаднародных з’яў.

Арыгінальную драматургічную стылістыку распрацаваў ужо вядомы не толькі на Беларусі, але і за яе межамі С. Кавалёў. Драматург стварае п’есы па матывах твораў беларускай і еўрапейскіх літаратур мінулых стагоддзяў. Гэта “Звар’яцелы Альберт” (1990), “Трышчан ды Іжота” (1993), “Балада пра Бландою” (1995), “Саламея і яе амараты” (1996), “Стомлены д’ябал” (1997), “Францішка, або Навука кахання” (1999), “Інтымны дзённік” (2009), “Вяртаннне Галадара” (2010) і інш.

П’еса “Вяртанне Галадара” (Дзеяслоў 2010, №2) С. Кавалёва прыцягальна перш за ўсё тым, што драматург здолеў асэнсаваць і актуалізаваць вядомае апавяданне Кафкі “Галадар”, якое як і шэраг іншых (“Першае гора”, “Спявачка Жэзэфіна, ці Мышыны народ”), прысвечана асабліваму падвядзенню вынікаў, роздуму пра месца мастака ў жыцці грамадства. На думку Гессэ, “Галадар” з’яўляецца “дакладным, як лагарыфм”. Сапраўды, прачытаўшы невялікае апавяданне, застаецца адчуванне велічнасці ролі мастака ў грамадстве.

Апавяданне Кафкі атрымала драматургічную інтэрпрэтацыю ў п’есе Т. Ружэвіча “Адыход Галадара”. Варта адзначыць, што асаблівасцю п’ес Т. Ружэвіча з’яўляецца іх інтертэкстуальнасць, метафарычнасць. Сам польскі драматург неаднаразова гаварыў пра тое, што яго п’есы – своеасаблівы дыялог з папярэднікамі [1, с. 10]. Да гэтага дыялогу Кафкі і Т. Ружэвіча далучыўся і С. Кавалёў з п’есай “Вяртанне Галадара”

Гэты твор быў пастаўлены беларускім тэатрам (2005, РТБД, рэжысёр Валеры Анісенка). С. Кавалёў яшчэ раз асэнсаваў знакаміты сюжэт Кафкі і напісаў нібы своеасаблівы працяг п’есы Т. Ружэвіча. Прэм’ерны паказ п’есы С. Кавалёва з поспехам прайшоў у рамках люблінскіх “Тэатральных канфрантацый”. Цяпер п’есу паставіла Кацярына Аверкава.

Сама назва п’есы С. Кавалёва нам падказвае, што гэта сіквел (працяг) твораў Кафкі і Т. Ружэвіча. Герой п’есы С. Кавалёва – гэта персанаж, які амаль увесь час маўчыць. Варта адзначыць, што паэтыка маўчання з’яўляецца адметнай рысай дарматругіі Т. Ружэвіча, менавіта яна дае магчымасць драматургу рэалізоўваць прынцыпы “ўнутранай драматургіі”, аснову якой складае канфлікт, скіраваны ў псіхалагічную сферу. У сваім творы С. Кавалеў наследуе і працягвае традыцыю маўклівай паэтыкі Т. Ружэвіча.

Вобраз Галадара С. Кавалёва такі ж загадкавы, як і вобразы ў Кафкі і Т. Ружэвіча. Ніхто не ведае, хто такі Галадар, якая яго мэта, што ён хоча. Адны бачаць у ім звычайнага цыркача, які хоча вярнуць былы поспех. Другія – аскета, які імкнецца данесці чалавецтву згубленыя духоўныя каштоўнасці. Трэція імкнуцца адшукаць Месію, які ў асобе Галадара зноў спусціўся да іх, каб прадухіліць канчатковае духоўнае і маральнае знікненне чалавецтва.

Галадар Кафкі ў напрыканцы апавядання памірае, Галадар Т. Ружэвіча быў урачыста праведзены, а Галадар С. Кавалёва вяртаецца. Галадар С. Кавалёва вяртаецца ў сваю клетку невядома як і невядома калі, каб вярнуцца ў перыяд сентыментальнага нераздзельнага кахання. Вяртанне ў клетку – гэта перш за ўсё магчымаць схавацца ад свету, дзе герой не знайшоў прытулку і паразумення. Тут вельмі добра праяўляецца і наследуецца эстэтыка Кафкі.

П’есу-прыпавесць “Вяртанне Галадара” варта аднесці да яскравых праяў літаратуры постмадэрнізму. Вельмі блізкай для літаратуры постмадэрнізму з’яўляецца аб’яднанне некалькіх несумяшчальных, кантрастных рэчаў: роздумы аб глыбінных філасофскіх праблемах у вандроўным цырку, дзе ўсё б, здавалася, павінна быць лёгкім і бестурботным. Варта сказаць, што і месца дзеяння – звярынец – хутчэй нагадвае жорсткую барацьбу людзей за матэрыяльны дабрабыт. С.Кавалёў у сваёй п’есе паказвае дзеянне нібыта ў рэаліях нашага часу: тут і варожасць адзін да аднаго, і карысць, якую можна атрымаць ад Галадара, калі разумна выкарыстоўваць працэс галадання (зарабляць грошы, вывучаць, ладзіць прэс-канферэнцыі і г.д.). Па-сучаснаму вырашаецца і канфлікт п’есы: Галадара забіраюць у клініку. Калі згадаць творы папярэднікаў С. Кавалёва, то варта зазначыць, што сама атмасфера п’есы нашага драматурга больш будзённая, праблемы і іх вырашэнне больш прыземленыя.

Асоба Галадара нібы злучае два светы: рэальны і казачны. Працягнутая рука галоўнага героя ў Кафкі – гэта магчымасць дакрануцца-далучыцца да голаду. Працягнутая рука Галадара С.Кавалёва – запрашэнне далучыцца да яго, набыць тыя магчымасці і прывілеі, што і ў яго. Таму фінал п’есы дастаткова прадбачлівы: месца Галадара займае Аляксандр – малады, амбіцыйны і поўны жыццёвай энэргіі філосаф. Ці здолее герой дасягнуць мэты? У жорсткім і абыякавым да чалавечай душы свеце, дзе могуць існаваць дробныя і маладушныя людзі, Аляксандр, які яшчэ не страціў веры ў чалавека, наўрад ці зможа супрацьстаяць бяздушнасці чалавецтва. А вось у чым гэта мэта, кожны з гледачоў (чытачоў) павінен вырашыць сам.

П’еса С. Кавалёва “Вяртанне Галадара” – выдатны прыклад сучаснай беларускай драматургіі, якая ні ўчым не саступае лепшым набыткам еўрапейскай літаратуры і эстэтыкі. Як і ў многіх іншых творах, С. Кавалёў з постмадэрнісцкай іроніяй ставіцца да тэкстаў сваіх папярэднікаў, знаходзіць новыя фокусы бачання ўжо знаёмых, здавалася б, праблем, смела інтэрпрэтуе тэксты папярэднікаў, ствараючы свой сіквел. Разам з тым драматург праводзіць думку пра тое, што даць інтэрпрэтацыю паводзін Галадара немагчыма.

Літаратура:



1. Санаева Г. Н Поэтика драматургии Тадеуша Ружевича: автореф… дис. канд. филол. наук: 10.01.03 / Г. Н. Санаева; Институт мир лит. им. А. М. Горького РАН. – Москва, 2009. – 17 с.




: bitstream -> 123456789 -> 18657
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка