Xiii XVIII стст. Фактары, якія ўплывалі на народную культуру



Дата канвертавання04.06.2016
Памер17.57 Kb.
Народная (традыцыйная) культура ў II пал. XIII - XVIII стст.
Фактары, якія ўплывалі на народную культуру



Рэгіянальныя культурна-бытавыя адрозненні

Полацкая і Віцебская зямля – невялікія пасяленні, прыстасаваныя да азёрнага рэльефу.

Поўдзень Беларусі – шматдворныя сёлы (найбольшая шчыльнасць засялення у берасцейскім Палессі).

На паўднёвым усходзе – малазаселеныя прасторы лясоў і балот.

Заходняя частка Беларусі – высокая шчыльнасць рассялення.

Магілёўскае Падняпроўе і цэнтральная частка Беларусі – скучана-гнездавы тып рассялення.
Віды кампазіцыйна-архітэктурных планіровак:

  1. Замкнутая (вяночная)

  2. Рассеяная (з адасобленнымі пабудовамі)

  3. Вулічная (пасля “валачной памеры)


Асноўныя заняткі: земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, промыслы.

Сялянская сядзіба складалася з хаты, хлява (аборы), гумна (стадолы).

Хата складалася з жылой “ізбы”, сенцаў і каморы. Страха з саломы, вокны з засоўкамі, пазней з тоўстага шкла, падлога земляная, печ. Мэбля –драўляныя лавы, стол, скрыня (куфар). Ложкаў не было.

Адзенне: мужчынскае (палатняныя порткі, кашуля, світа, на галаву - магерка, лапці), жаноччае (кашуля, спадніца, фартух, світа, хустка, лапці). Колеры штодзённага адзення – шэры, чорны і белы. Святочнае адзенне аздаблялась вышытым арнаментам.

Прадукты харчавання: хлеб, капуста, гарох, бабы, рэпа, буракі, з сяр. XVIII ст. – бульба. Мяса елі рэдка. Напіткі – хлебны квас, бярозавы сок, кісель, медавуха, піва.

Сямейнае жыццё: жонка цалкам залежыла ад мужа, яе абавязкам было даглядаць дзяцей і весці хатнюю гаспадарку. За здраду мужу цяжка каралі (маглі прыгаварыць да смерці). Дзеці раслі ў голадзе і брудзе. Працавалі з 5 гадоў, цацак не ведалі, раслі непісьменнымі.

Вольны час: толькі ў нядзелю і святочныя дні, якія праводзілі ў царкве і карчме.

Культура:

а) фальклор (вусная народная паэтычная творчасць): арадавыя песні, казкі, загадкі, прымаўкі, каляндарна-абрадавыя песні, балады.

б) музыка: у абрадавых песнях пераважаў аднагалосны спеў, харавое спяванне было ў час народных гулянняў, карагодаў. Інструменты – ражкі, бубны, дуды, трубы, бразготкі, цымбалы, скрыпіцы.

в) прыкладное мастацтва: дойліцтва, ганчарства, ткацтва, разьба па дрэве, косці, пляценне, арнаментальнае шыццё, вырыб зброі, абразоў, скульптурных выяў святых.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка